Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі



Узнікненне і фарміраванне беларускай тэрміналогіі - працяг- лы і перарывісты працэс. Розныя фактары, як адмоўныя, так і ста- ноўчыя, на працягу стагоддзяў уплывалі на яе развіццё. Так, у ХГУ - ХЧІ стст. фарміраванню беларускай тэрміналогіі садзейнічалі наступ- ныя абставіны: старабеларуская мова - дзяржаўная мова ў Вялікім Княстве Літоўскім; узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання.

У XIV - ХЧІ стст. найбольш развітымі галінамі тэрміналогіі былі: грамадска-палітычная, гандлёвая, сельскагаспадарчая, пра- мысловая, ваенная тэрміналогія, а таксама тэрміналогія мовазнаў- ства, астраноміі, матэматыкі і інш. Аднак праца па фарміраванні і уніфікацыі тэрміналогіі як самастойны від тэрміналагічнай дзей- насці ў старабеларускай мове не вялася (такое заключэнне можна зрабіць па тых помніках старабеларускай мовы, якія захаваліся), хоць сіна- німічныя замены тэрмінаў, глосы, «прыточнікі»[4] і слоўнікі таго часу, безумоўна, выконвалі таксама і функцыі ўнармавання і ўніфікацыі тэрміналогіі.

Як адзначалася вышэй, у канцы XVI ст. беларуская мова была забаронена і выцеснена з афіцыйнай сферы польскай і лацінскай мовамі. А затым негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі ў ХЧІІ-ХЧІІІ ст. адмоўна ўздзейнічалі на пераемнасць натуральнага фарміравання тэрміналагічнай лексікі, бо замацаванне навуковых тэрмінаў адбываецца перш за ўсё ў працэсе іх ужывання ў друкава- ных выданнях. Лексікаграфічная і ўласна тэрміналагічная праца ў такіх сацыяльных умовах наогул не магла быць арганізавана.

Асновы беларускай нацыянальнай тэрміналогіі былі закладзе- ны ў 20-я гады XXX ст. Так, у 1919 годзе быў створаны Беларускі школь- ны савет, які разглядаў і распрацоўваў асноўныя тэрміны для бе- ларускай пачатковай школы. У 1921 годзе была створана Навуко- ва-тэрміналагічная камісія, на базе якой у пачатку 1922 года быў заснаваны Інстытут беларускай культуры, у ім тры галіновыя тэрміналагічныя камісіі працавалі над стварэннем беларускай на- цыянальнай тэрміналогіі па розных галінах ведаў.

Усяго на працягу 20-х гадоў было выдадзена больш двух дзе- сяткаў тэрміналагічных руска-беларускіх (беларуска-рускіх) слоўнікаў, у тым ліку і па псіхалогіі. Так, у 1923 годзе выходзіць чацвёрты выпуск Беларускай навуковай тэрміналогіі, дзе быў над- рукаваны слоўнік тэрмінаў логікі і псіхалогіі.

Трэба адзначыць, што не ўсе выдадзеныя слоўнікі аказаліся аднолькава каштоўнымі, і нават лепшыя з іх мелі тыя або іншыя заганы як у падборы матэрыялу, так і ў яго падачы. Гэта і зразуме- ла, бо нармалізацыя навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі - вельмі адказная і складаная задача, якая прадугледжвае папярэдняе існаванне пэўных літаратурна-культурных традыцый, наяўнасць адпаведнай тэарэтычнай базы, высокі ўзровень навукі і г.д. Калі мець на ўвазе гэты аспект, то зразумела, што беларускім тэрміналагічным камісіям прыйшлося пачынаць справу літаральна на голым месцы. Акрамя таго, у час працы тэрміналагічных камісій адчуваўся востры недахоп як кадраў адпаведных галін навукі і тэхнікі, так і кваліфікаваных лінгвістаў-тэрмінолагаў.

Стваральнікі беларускай тэрміналогіі ў аснову фарміравання тэрміналагічнай лексікі паклалі прынцып арыентацыі на ўнутры- моўныя структурна-семантычныя магчымасці беларускай мовы. Яна фарміравалася наступнымі шляхамі: увядзеннем у склад той ці іншай тэрміналогіі агульнаўжывальных слоў: лад, стан (тэрміны мовазнаўства), астача, велічыня (тэрміны матэматыкі) і г.д.; утва- рэннем шатлікіх неалагізмаў: нізкавокасць (блізарукасць), роўніца (плоскасць), выклічча (выклічнік) і інш.; выкарыстаннем дыялект- ных слоў: лужны (шчолачны), аблуда (памылковая думка) і да т.п.

Але на практыцы аказалася, што прынцып арыентацыі на ўлас- ныя моўныя рэсурсы нярэдка перарастаў у прынцып выключнага выкарыстання гэтых рэсурсаў, у выніку чаго ў склад тэрміналогіі ўводзіліся вузкадыялектныя словы (глыза (глыба), сусолькі (сасочкі); прапаноўваліся няўдалыя пераклады тэрмінаў інтэрнацыянальна- га характару і ім аддавалася перавага (бязбольле (амнезія), зварот- наспадчыннасьць (атавізм), здань (галюцынацыя), нячуласьць (ана- стэзія); ствараліся штучныя неалагізмы (развязаньне (рашэнне), злішвольле (гіпербулія); змяняліся асобныя тэрміны, калі іх выка- рыстанне тлумачылася ўплывам рускай мовы (кісьліна (кіслата)[5].

Ужо ў другой палове 20-х гадоў XX ст. у працэсе моўнай прак- тыкі паступова пачала выяўляцца нежыццёвасць шмат якіх тэрмі- наў, створаных на вузкадыялектнай аснове, штучных неалагізмаў, няўдалых перакладаў.

У канцы 30-х гадоў ядро беларускай нацыянальнай тэрміналогіі ў асноўным было ўжо акрэслена, тым не менш праб- лема развіцця і ўдасканалення тэрміналогіі па-ранейшаму заста- валася актуальнай. Але моўная сітуацыя ва ўмовах усталявання таталітарнага рэжыму склалася так, што мэтанакіраваная тэрмінатворчасць пачала згортвацца.

У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ў рэспубліцы не было агуль- нага цэнтра распрацоўкі і ўпарадкавання тэрміналагічнай лексікі.

У 50-я гады пад кіраўніцтвам Якуба Коласа была праведзена вялікая навукова-арганізацыйная праца па стварэнні тэрміналагіч- най камісіі пры Акадэміі навук БССР, у задачы якой планавалася ўключыць каардынацыйную і нармалізацыйную дзейнасць па бе- ларускай тэрміналогіі, а таксама выданне бюлетэня рэкамендуемых тэрмінаў. Аднак смерць Якуба Коласа перашкодзіла ажыццяўлен- ню гэтай задумы.

Толькі ў 1955 годзе ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР ствараецца сектар тэрміналогіі, які функцыянаваў да 1965 года. За гэты час былі падрыхтаваны і выдадзены наступныя слоўнікі: «Русско-белорусско-латннскнй словарь ботаннческой термннологнн» А.І.Кісялеўскага (Мінск,1967); «Русско-белорусскнй словарь сель- скохозяйственной термннологнн» (рукапіс); «Русско-белорусскнй сло- варь обшественно-полнтнческой термннологнн» (Мінск, 1970); «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» А.К.Ірэвіча (Мінск,1962); «Ка- роткі слоўнік літаратуразнаўчай тэрміналогіі» А.А.Макарэвіча (Мінск, 1963). Дадзеныя слоўнікі ствараліся на аснове прынцыпу збліжэння беларускай тэрміналогіі з рускай. З 1965 па 1979 гады ў рэспубліцы не было спецыяльнага тэрміналагічнага цэнтра.

Зрух у развіцці беларускай тэрміналогіі адбыўся ў 70-80-я гады, калі распачалася праца над «Беларускай Савецкай Энцыклапеды- яй», а таксама «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы», новымі рэдакцыямі беларуска-рускага і руска-беларускага слоўнікаў. Пры Галоўнай рэдакцыі энцыклапедыі была створана і паспяхова пра- цавала прадстаўнічая Камісія па навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі пад кіраўніцтвам народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапі- вы. Камісія правяла вялікую работу па ўпарадкаванні ўжо існую- чай тэрміналогіі і па стварэнні шматлікіх новых тэрмінаў. Многія з гэтых тэрмінаў былі ўтвораны шляхам выкарыстання існуючай у беларускай мове лексікі і на аснове законаў беларускага словаўтва- рэння. Аднак гаварыць пра якую-небудзь паўнату ў адлюстраванні гэтымі слоўнікамі спецыяльнай тэрміналогіі не даводзіцца. Ды гэта і зразумела. Усе названыя выданні ставілі сабе іншую задачу, і пе- рыферыйная тэрміналагічная лексіка не магла прэтэндаваць на паў- нату лексікаграфічнай апрацоўкі.

У 1979 годзе ў рэспубліцы была створана Тэрміналагічная ка- місія Акадэміі навук БССР, якая складалася з дзевяці секцый і ўклю- чала вядучых вучоных, спецыялістаў розных галін ведаў. Асноў- нымі задачамі камісіі з'яўляліся: распрацоўка тэрміналагічных асноў і методыкі ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі; практыч- нае ўпарадкаванне тэрміналогіі і падрыхтоўка слоўнікаў, сістэма- тызацыя рускай тэрміналогіі вядучых у рэспубліцы галін навукі і тэхнікі; кансультацыя ўстаноў і арганізацый рэспублікі па пытан- нях тэрміналогіі і рэкамендацыі навукова-даследчым і навучаль- ным установам па пытаннях распрацоўкі тэрміналагічнай тэматыкі; падрыхтоўка і выданне тэрміналагічных зборнікаў, абмеркаванне і рэкамендацыя да друку тэрміналагічных выданняў, падрыхтаваных навуковымі ўстановамі рэспублікі; вывучэнне вопыту работы Камі- тэта навукова-тэхнічнай тэрміналогіі АН СССР і тэрміналагічных органаў рэспублік.

У 1987 годзе з'явілася манаграфія Л.А.Антанюк «Беларуская навуковая тэрміналогія», у якой разглядаюцца асноўныя этапы фарміравання тэрміналагічнай лексікі беларускай мовы, аналізуецца структура тэрмінаў, асвятляюцца асноўныя прынцыпы і заканамернасці ўпарадкавання тэрміналогіі.

У 1991 годзе Тэрміналагічная камісія была ператворана ў Рэс- публіканскую тэрміналагічную камісію пры АН Беларусі. За перыяд з 1991 па 1995 гады Камісія выдала пяць выпускаў «Тэрміналагічна- га зборніка». Паколькі адна Рэспубліканская тэрміналагічная камі- сія не магла вырашыць усе праблемы фарміравання беларускай тэр- міналогіі, а ў 90-я гады ў сувязі з пераходам выкладання шэрагу дысцыплін у ВНУ на беларускую мову з'явілася неабходнасць у стварэнні перакладных тэрміналагічных слоўнікаў, то былі створа- ны Тэрміналагічная камісія Таварыства беларускай мовы, Тэрміна- лагічны цэнтр БДУ, Тэрміналагічная камісія Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і шэраг іншых камісій, груп, творчых калекты- ваў у многіх ведамствах, вышэйшых навучальных установах і г.д.

Што ж тычыцца распрацоўкі тэрміналогіі псіхалогіі, педагогікі, дэфекталогіі, лагапедыі, алігафрэнапедагогікі, то можна адзначыць толькі, што ў 1993 годзе, дзякуючы працы навукоўцаў Мазырскага пе- дагагічнага інстытута імя Н.Крупскай, выйшаў «Кароткі слоўнік псіха- лагічных паняццяў», у 1996 годзе Н.Г.Алоўнікава і В.В.Кандрацьева выдалі «Руска-беларуска-англійскі слоўнік па педагогіцы і псіхалогіі».

Нашы навукоўцы, зацікаўленыя ў нацыянальным абліччы бела- рускай мовы і культуры, не раз указвалі на неабходнасць распрацоўкі навуковай тэрміналогіі, якая да апошняга часу з'яўлялася «адной з найбольш занядбаных галін беларускага мовазнаўства»[6].

Але нягледзячы на плённую працу, «распрацоўка нацыяналь- най навуковай тэрміналогіі знаходзіцца яшчэ на пачатковым эта- пе»[7]. Актуальнымі застаюцца пытанні даследавання традыцый і здабыткаў тэрміналагічнай працы 20-30-х гадоў, збору і аналізу народных тэрмінаў і наменклатуры з пункту погляду шляхоў па- паўнення сучаснай тэрміналогіі, адчуваецца патрэба ў распрацоў- цы вузкіх тэрміналагічных сістэм.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.