Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ СФЕР ЯЕ ВЫКАРЫСТАННЯ



Лексіка (ад грэч. Іехік уз - які адносіцца да слова) - гэта су- купнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. У больш вузкім значэнні лексіка абазначае асобныя пласты слоўнікавага складу мовы, вылучаныя на падставе той або іншай прыметы.

Лексічная сістэма, слоўнікавы склад мовы і асобнае слова як важнейшая адзінка гэтага складу з'яўляюцца прадметам лексікалогіі.

Лексікалогія (ад грэч. Іехіз - слова і 1о§о§ - вучэнне) - раз- дзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы.

Падзел лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання заснаваны на ўліку сацыяльнай структуры таго грамадства, якое абслугоўвае мова. Грамадства - гэта не простая сукупнасць асоб- ных індывідаў, а складаная сістэма самых разнастайных сацыяль- ных груп насельніцтва: класаў, прафесійных калектываў, грамадскіх і вытворчых арганізацый, прадстаўнікоў розных ідэалагічных, ма- стацкіх, рэлігійных плыней, жыхароў адной мясцовасці і г.д.

Абмен думкамі з дапамогай мовы адбываецца перш за ўсё ў межах канкрэтных тэрытарыяльных і сацыяльных груп. Карыста- ючыся адзіным лексічным запасам, кожная з гэтых груп усё ж ха- рактарызуецца пэўнай спецыфічнасцю як у частотнасці ўжывання тых ці іншых разрадаў слоў, так і ў іх складзе. У сувязі з гэтым слоўнікавы склад мовы можа быць сістэматызаваны з улікам тако- га параметра, як агульнаўжывальнасць - абмежаваная ўжываль- насць. На аснове гэтага параметра ўсе словы нацыянальнага лексі- кону ўмоўна прынята аб'ядноўваць у дзве вялікія групы: лексіку агульнаўжывальную; лексіку абмежаванага выкарыстання.

§1. Агульнаўжывальная лексіка

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Агульнаўжы- вальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі (школа, шчасце, каханне), прыметнікі (белы, дарагі, малады), дзеясло- вы (радавацца, хваліць, вучыцца), лічэбнікі (пяць, тысяча, адна другая),

прыслоўі (важна, добра, моцна), займеннікі (я, нейкі, што), прыназоўнікі (аб, каля, у), злучнікі (а, ці, або), часціцы (аж, не, нават), выклічнікі (ах, гэй, о). Такія словы маюць устойлівую семантыку, з'яўляюцца агульназ- разумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы.

У межах агульнаўжывальнай лексікі могуць быць вылучаны розныя лексіка-семантычныя катэгорыі (амонімы, сінонімы, анто- німы, паронімы), прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя групы слоў, іншыя формы сістэмных адносін. А гэта значыць, што агульнаўжывальная лексіка з'яўляецца найбольш важнай часткай слоўніка нацыянальнай мовы, складае ядро лексічнай сістэмы, на базе якога адбываецца яе далейшае ўзбагачэнне і ўдасканаленне.

§2. Лексіка абмежаванага ўжывання

Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца словы, уласці- выя мове пэўнай тэрытарыяльнай або сацыяльна абмежаванай гру- пы людзей, а таксама выкарыстанне якіх абумоўлена спецыфікай іх лексічнага значэння. У залежнасці ад таго, як яны выкарыстоўва- юцца, у складзе лексікі абмежаванага ўжывання можна вылучыць наступныя спецыфічныя пласты:

1) лексіка, якая абмежавана тэрыторыяй ужывання:

• дыялектная лексіка;

2) лексіка, якая характэрна сацыяльна абмежаванай групе людзей:

• спецыяльная лексіка;

• жаргонная і аргатыўная лексіка.

Падзел лексікі на агульнаўжывальную і абмежаваную ў выка- рыстанні з'яўляецца ў пэўнай меры ўмоўным і патрабуе некаторых заўваг. Лічыцца, напрыклад, што прадметам лексікалогіі з'яўляецца толькі агульнаўжывальная лексіка, паколькі дыялектныя, жаргонныя, аргатыўныя словы і прафесіяналізмы знаходзяцца па-за межамі ўнар- маванай літаратурнай мовы. І ўсё ж азнаямленне з лексікай абмежа- ванага выкарыстання неабходна па той прычыне, што яна пастаянна ўступае ва ўзаемадзеянне з агульнаўжывальнай лексікай, становя- чыся адной з найважнейшых крыніц узбагачэння апошняй новымі намінацыйнымі і выяўленча-стылістычнымі сродкамі.

Аыялектная лексіка

Дыялектная лексіка (грэч. йіаіекіоз - гаворка, дыялект) - гэта словы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі і вядомы не ўсім нось- бітам беларускай мовы, а толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе яны бытуюць. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць сло- вы агульнаўжывальныя. Частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозніваецца ад агульнаўжывальнай, складае дыялектную лексі- ку. Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектыз- мам (англ. йіаіесіізт).

Дыялектызмы падзяляюцца на пяць разрадаў: 1) лексічныя дылектызмы - гэта мясцовыя словы-назвы агульнавядомых прад- метаў, дзеянняў, прымет. У літаратурнай мове такім назвам адпа- вядаюць агульнаўжывальныя словы. Сярод іх адрозніваюцца: улас- налексічныя дыялектызмы - гэта мясцовыя назвы агульнавядо- мых прадметаў, з'яў і паняццяў, напрыклад: вятроўкі (басаножкі), ясёнка (асенняе паліто), шаліноўка (святочная хустка), змануць (прывыкнуць), жылач (верабей), кулінкі (парэчкі) і г.д.; этнагра- фічныя дыялектызмы - гэта словы, якія называюць рэаліі, харак- тэрныя ў пэўнай мясцовасці і для наймення якіх адсутнічаюць літаратурныя словы. Напрыклад, у некаторых гаворках Гродзен- шчыны ўжываецца слова кузёмка, якое абазначае пасудзіну з кары для збірання ягад. У іншых мясцінах Беларусі гэты прадмет не сустракаецца, таму прыведзенае вышэй слова абмежавана толькі пэўнай тэрыторыяй, г.зн. абмежавана этнаграфічна. У «Слоўніку гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі» сустракаюцца наступныя этнаграфічныя дыялектызмы: апора - 'корм скаціне з мякіны, мукі, сянной пацярухі', ясік - 'маленькая падушка', кляпанкі - 'кало- шы сваёй работы', матлахон - 'непаседлівы чалавек', дахаўка - 'футравае паўпаліто'; 2) семантычныя дыялектызмы - гэта та- кія мясцовыя назвы, якія ў вымаўленні і напісанні супадаюць з агульнанароднымі словамі, але адрозніваюцца ад іх сваім значэн- нем. Напрыклад: лазня (дыял.) - 'дзіця, якое ўсюды ўлезе, на- шкодзіць' і лазня (літ.) - 'спецыяльнае памяшканне, у якім мыюц- ца і парацца' і 'мыццё ў такім памяшканні'; смага (дыял.) - 'гора, бяда' і смага (літ.) - 'моцнае жаданне піць'; дубальтоўка (дыял.) - 'падвойная хустка' і дубальтоўка (літ.) - 'двухствольнае паляў- нічае ружжо'; галка (дыял.) - 'плечавы сучтаў' і галка (літ.) - 'від птушкі'; дрыгва (дыял.) - 'застылы адвар разам з кусочкамі мяса ці без яго' і дрыгва (літ.) - 'балота' і г.д.; 3) фанетычныя дыя- лектызмы - гэта мясцовыя назвы, якія адрозніваюцца ад літара- турных слоў асобнымі гукамі, напрыклад: братачко (братачка), дрянікі (дранікі), пасоля (фасоля), хвартух (фартух), штрап (штраф), аглянуўса (аглянуўся), хадзема (хадзем) і г.д.; 4) слова- ўтваральныя дыялектызмы - гэта мясцовыя назвы, якія адроз- ніваюцца ад суадносных літаратурных слоў словаўтваральнымі сродкамі, напрыклад: дабытак (прыбытак), стрывожыцца (ус- трывожыцца), тамака (там), пявун (певень), жартун (жартаўнік), насевак (насенне) і г.д.; 5) граматычныя дыялектызмы - гэта мясцовыя назвы, якія адрозніваюцца ад літаратурных слоў асоб- нымі граматычнымі значэннямі ці сродкамі іх выражэння. Напрык- лад, дыялектызмы дрыгво, разор, санаторыя, траншэй адрозні- ваюцца ад адпаведных агульналітаратурных слоў дрыгва, разора, санаторый, траншэя граматычным значэннем роду; дыялектыз- мы гавора, нясець, ходзя, кажыць ад формаў дзеясловаў гаворыць, нясе, ходзіць, кажа адрозніваюцца канчаткамі, гэта значыць срод- камі выражэння граматычнага значэння 3-й асобы цяперашняга часу адзіночнага ліку.

Дыялектная лексіка - крыніца ўзбагачэння агульнаўжываль- най лексікі беларускай мовы. Шмат слоў, некалі вядомых толькі ў асобных гаворках, так пашырылі сферу свайго ўжывання, што сталі агульнаўжывальнымі, напрыклад: аселіца, акрыяць, бруіцца, нягег- лы, плён, плённы і інш.

Спецыяльная лексіка

Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з'яўляюцца тэрміны, наменклатур- ныя назвы і прафесіяналізмы.

Усе гэтыя разнавіднасці спецыяльнай лексікі аб'яднаны не толькі адной сферай зносін, але і абавязковай суаднесенасцю са спецыяльным (навуковым або тэхнічным), а не агульнаўжываль- ным паняццем. І тэрміны, і наменклатурныя назвы, і прафесіяналі- змы з'яўляюцца назвамі спецыфічных рэалій або паняццяў са сфе- ры навукі, тэхнікі, вытворчасці і г.д. У той жа час класы тэрмінаў і прафесіяналізмаў супрацьпастаўлены па прымеце «афіцыйнае, уза- коненае, нарматыўнае найменне спецыяльнага паняцця» - «неафі- цыйнае, неўзаконенае, ненарматыўнае найменне паняцця», а так- сама сферай функцыянавання: для тэрмінаў - гэта пісьмовае маў- ленне, для прафесіяналізмаў - вуснае маўленне прадстаўнікоў роз- ных прафесій.

Наменклатура, у сваю чаргу, супрацьпастаўляецца тэрміналогіі як сукупнасць найменняў прадметаў сукупнасці найменняў паняц- цяў. Наменклатурны знак называе канкрэтныя прадметы, даклад- ней клас аднародных прадметаў, а тэрмін - тэарэтычнае паняцце або агульнае паняцце пра клас прадметаў.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.