Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Гістарычныя этапы фарміравання і развшуя беларускай мовы



Мова - жывая грамадская з'ява. Шлях развіцця яе абумоўліва- ецца асаблівасцямі гісторыі, жыцця народа.

Узнікненне і фарміраванне беларускай мовы адбывалася ў не- парыўнай сувязі з гісторыяй усяго славянства. Так, у ІІІ тысяча- годдзі да н.э. склалася славянская этнічная супольнасць, адзіны славянскі народ са сваёй мовай і культурай. Супольнае жыццё сла- вян працягвалася да сярэдзіны І тысячагоддзя н.э. Увесь гэты час славяне жылі на абмежаванай тэрыторыі. Карысталіся славяне ад- ной мовай, якую ў навуцы прынята называць праславянскай, або агульнаславянскай, якая ў пісьмовых помніках не адлюстравалася.

Агульнаславянскі перыяд быў самым працяглым. Ад яго ў мовах сучасных славян захавалася шмат аднолькавых лексічных адзінак, назіраюцца аднолькавыя фанетычныя працэсы, а таксама рысы граматычнага ладу.

Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення і к сярэдзіне І тысячагоддзя н.э. славянская гаворка гучала ўжо ў паў- ночных рэгіёнах Усходняй Еўропы, на Балканах, на тэрыторыі су- часнай Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, у Малой Азіі. За час ван- дровак славян па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся, што і пры- вяло да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства.

У VI - VII стст. утвараюцца тры групы славянскіх плямён: ус- ходнія, заходнія і паўднёвыя славяне. На іх аснове ў наступныя ста- годдзі склаліся асобныя славянскія народнасці. Беларуская народ- насць сфарміравалася на аснове ўсходнеславянскіх плямёнаў - кры- вічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. На працягу X - XIII стст. усходнесла- вянскія народнасці, у тым ліку і беларуская, карысталіся адной пісьмовай старажытнаўсходнеславянскай (старажытнарускай) літаратурнай мовай. На гэтай мове створана даволі шмат рукапіс- ных помнікаў (рэлігійных, справавых, мастацкіх і інш.), частка якіх захавалася да нашага часу, праўда, у выглядзе пазнейшых перапі- саных копій. Некаторыя з захаваных старажытнаўсходнеславянскіх твораў напісаны на беларускай зямлі нашымі славутымі продкамі К.Тураўскім, К.Смаляцічам, Л.Богшам і інш.

Найбольш знакамітымі помнікамі таго часу з'яўляюцца «Сло- ва пра паход !гаравы», «Аповесць мінулых часоў», «Руская праў- да» і інш. Яны служаць агульнай пісьмовай скарбонкай усіх ус- ходніх славян і перакладзены на сучасныя беларускую, рускую, украінскую мовы.

З улікам наяўнасці пісьмовых помнікаў (мастацкіх тэкстаў, рэлігійнай, справавой, мемуарнай, публіцыстычнай, навуковай і інш. літаратуры), што створаны на нашай зямлі, усю гісторыю беларус- кай літаратурнай мовы можна падзяліць як мінімум на тры выраз- ныя перыяды яе развіцця. Выдзяленне гэтых перыядаў грунтуецца як на ўнутрымоўных крытэрыях, так і на знешніх асаблівасцях, сацыяльных умовах існавання, функцыянавання і развіцця пісьмо- вай мовы, беларускага этнасу.

У межах выдзеленых перыядаў, якія можна лічыць агульнап- рынятымі, часам робіцца яшчэ больш падрабязны падзел гісторыі фарміравання і развіцця беларускай літаратурнай мовы.

Першы перыяд (X - ХГЧстст.), як ужо засведчана вышэй, - агульны для ўсіх усходніх славян - агульнаўсходнеславянскі пе- рыяд. Гэта час існавання і развіцця старыжытнарускай, ці стара- жытнаўсходнеславянскай, літаратурнай мовы. На гэты час не было кнігадрукавання, таму усе пісьмовыя помнікі з'яўляюцца рукапіс- нымі; да нашага часу захавалася каля тысячы разнастайных ру- капісаў гэтага перыяду, палова з якіх прыпадае на XIV ст.

Другі перыяд існавання беларускай літаратурнай мовы ахі- нае XIV - XVIII стст. - старажытнабеларускі перыяд. Храналагіч- на дадзены перыяд супадае з утварэннем і далейшым развіццём бе- ларускай народнасці ў складзе Вялікага княства Літоўскага, у якім землі сучаснай Беларусі складалі асноўную частку яго тэрыторыі. Мову гэтага перыяду прынята называць старажытнай беларус- кай, або старабеларускай. Яна сфарміравалася ў XIV - XV стст. на аснове ўсходнеславянскай літаратурнай мовы, якая пад уплывам вуснай народна-дыялектнай мовы ўсё больш набывала выразныя беларускія асаблівасці. У XVI ст. старажытная беларуская мова дасягае найвышэйшай ступені свайго развіцця і выступае ўжо як асобная славянская мова, якая выразна адрозніваецца і ад агуль- наўсходнеславянскай, і ад іншых тагачасных славянскіх моў.

Старабеларуская мова з XIV ст. з'яўлялася дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім і выкарыстоўвалася ва ўсіх сферах гас- падарчага і грамадскага жыцця, ва ўрадавых установах, судзе, шко- ле, дыпламатычнай перапісцы. На працягу XV - XVII стст. на ёй створана і да нашага часу захавалася багатая пісьмовая спадчына. Збераглася вялікая колькасць справавых дакументаў. Сярод іх най- больш каштоўная - Літоўская метрыка, г.зн. архіў урадавай канцы- лярыі Вялікага княства Літоўскага (каля 600 тамоў). Крыніцай вы- вучэння мовы і гісторыі беларускага народа з'яўляюцца кнігі судо- вых і іншых запісаў буйных гарадоў Беларусі: Гродна, Мінска, Брэ- ста, Магілёва, Полацка і інш. Развівалася мастацкая літаратура, пе- ракладная і арыгінальная; пашырана было вершаскладанне. На- прыклад, перакладныя тэксты «Александрыя», «Траянская вайна», «Аповесць аб Трыстане» і інш., арыгінальныя паэтычныя тэксты Андрэя Рымшы, Сімяона Полацкага, а таксама творы невядомых аўтараў, публіцыстычныя тэксты («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча» і інш.). Працягвала і развівала традыцыі Кіеўскай Русі беларускае летапісанне (хроніка Быхаўца, Баркулабаўскі летапіс і інш.). Сведчаннем развіцця юрыдычнай думкі эпохі феадалізму з'яў- ляецца створаны на старажытнай беларускай мове Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (1529, 1566, 1588). Прыкладамі вучэбнай літаратуры могуць служыць «Грамматн ка Словенска» Лаўрэнція Зізанія (1596), «Грамматнкн Словенскня правн ль- ное Сннтагма» Мялеція Сматрыцкага (1619), слоўнікі Л.Зізанія, Памвы Бярынды.

Асабліва важную ролю ў развіцці тагачаснай культуры адыгра- ла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога быў таленавіты вучоны і асветнік Цранцыск Скарына. Яго выдавецкая дзейнасць паслужыла пачаткам кнігадрукавання ва ўсходніх славян. Вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы ўнеслі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

У канцы ХЧІ ст. у сувязі з тым, што Беларусь у выніку Любл- інскай уніі (1569) аказалася ў складзе Рэчы Паспалітай, пачынаец- ца актыўны працэс паланізацыі беларускага і ўкраінскага насельн- іцтва Вялікага Княства Літоўскага. Беларуская мова паступова страч- вае сваю поліфункцыянальнасць, выцясняецца з афіцыйнай сферы польскай і лацінскай мовамі.

Забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам у 1696 годзе і негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі выклікалі вялікі разрыў паміж пісьмовымі традыцыямі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы. Гэта быў заключны этап у працяглай гісторыі старажытнай беларускай літаратурнай мовы. Ён бедны на пісьмо- выя помнікі. Толькі беларуская народна-дыялектная мова па-раней- шаму жыла ў народзе, які нязменна карыстаўся родным словам і стварыў надзвычай багаты фальклор.

Трэці перыяд развіцця беларускай літаратурнай мовы пачына- ецца з ХІХ стагоддзя і доўжыцца па наш час, гэта перыяд новай сучаснай літаратурнай мовы, якая ўзнікла, у адрозненне ад амаль усіх астатніх славянскіх моў, без прамой сувязі з папярэднімі кніжнымі традыцыямі на грунце сярэднебеларускіх народных гаворак. Славу- ты зямляк, знакаміты польскі паэт Адам Міцкевіч называў беларус- кую мову самай чыстай і багатай з усіх славянскіх моў.

На тэрыторыі Беларусі на працягу ўсяго ХІХ ст. не існавала навучальных устаноў, у якіх выкладанне вялося б на беларускай мове. Супраць нацыянальнага прыгнёту ўспыхвалі паўстанні (1830 і 1863 гг.). У 1840 г. на Беларусі было спынена дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., ліквідавана грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква, якая вяла набажэнства на беларускай мове, было забаронена ўжываць у афіцыйных дакументах нават назву «Бела- русь». За ўсё ХІХ ст. на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, якія друкаваліся пераважна лацінкай і нелегальна або за межамі Расійскай дзяржавы. А пасля паўстання 1863 г. на працягу трыц- цаці гадоў на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі на бела- рускай мове. Працяглы час заняпаду старажытнай беларускай мовы прывёў да таго, што яе традыцыі былі па сутнасці страчаны, і новая літаратурная мова беларусаў пачала фарміравацца на базе вуснай народна-дыялектнай мовы. У працэсе яе станаўлення галоўную ролю адыграла мастацкая літаратура.

Узнікаюць ананімныя вершаваныя беларускія творы «Тарас на Парнасе», «Энеіда навыварат», што, перад тым як быць надрукава- нымі, існавалі ў вуснай і рукапіснай формах. Выходзяць першыя аўтарскія творы на беларускай мове А.Баршчэўскага, А.Рыпінска- га, У.Сыракомлі, Я.Чачота і інш., якія былі напісаны лацінскім ал- фавітам і добра адлюстроўвалі такія рысы беларускіх народных гаворак, як аканне, яканне, дзеканне, цеканне і інш.

У сярэдзіне ХІХ ст. былі зроблены спробы напісаць кнігі па граматыцы беларускай мовы, але падрыхтаваныя працы П.Шпілеў- скага, К.Нядзвецкага не былі апублікаваны.

Да першых публіцыстычных тэкстаў на новай беларускай літа- ратурнай мове належаць і вершаваныя, і празаічныя пісьмовыя помнікі, што доўжылі традыцыі старабеларускай мовы, напрыклад, вершаваныя - «Гутарка Данілы са Сцяпанам», празаічныя - неле- гальная друкаваная газета «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага, празаічныя гутаркі «Пра багацце і беднасць», «Размова пана з хло- пам», «Гутарка старога дзеда» і інш., адозвы царскага ўрада на бе- ларускай мове да народу («Прамова Старавойта», «Бяседа старога вольніка» і інш.).

На пачатку ХХ ст. падзеяй, што рашуча змяніла ўмовы культур- нага развіцця народаў царскай Расіі, была рэвалюцыя 1905-1907 гг. Была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. У Пецярбургу дзейнічала беларускае таварыства («суполка») «Загляне сонца і ў наша ваконца», якое выдала 3 8 кніг агульным тыражом больш за 100 тысяч экземпляраў. Сярод іх «Першае чытанне для дзетак бела- русаў» Цёткі, «Жалейка» Янкі Купалы, «Абразкі» Змітрака Бядулі, «Песні» Цішкі Гартнага і інш. Працавалі выдавецтвы і на Беларусі (у Вільні, Мінску і іншых гарадах) «Наша хата», «Мінчук», «Беларус- кае выдавецкае таварыства», «Палачанін» і інш. Пачынаюць выходзіць легальныя беларускія газеты і часопісы (газеты: «Наша ніва», «Наша доля», «Беларус», «Гоман» і інш., часопісы: «Лучынка», «Крапіва» (са- тырычны часопіс), «Саха» (сельска-гаспадарчы часопіс), «Раніца» (сту- дэнцкі часопіс) і інш.) з публіцыстычнымі матэрыяламі побач з вер- шамі, апавяданнямі, афіцыйнымі паведамленнямі, сацыяльнымі пуб- лікацыямі і інш., а таксама ў публіцыстычных выданнях з'яўляюцца нататкі, нарысы, хронікі, інфармацыйныя паведамленні, навукова-па- пулярныя артыкулы, рэцэнзіі, агляды і да т.п., што спрыяла выпрацоў- цы новых сродкаў моўнага выражэння.

Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны з будаўніцтвам на пачатку 20-х гг. беларускай дзяржавы, якая ства- рыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Бела- руская мова стала мовай дзяржаўных і грамадскіх устаноў, мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры і перыядычнага друку, радыё і тэатра. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследаванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы, выяўляліся тэндэнцыі яе далейшага развіцця.

У 20-я гады XX ст. у краіне друкуецца шмат газет як цэнтраль- ных («Савецкая Беларусь», «Звязда» і г.д.), так і мясцовых («Магі- лёўская праўда», «Чырвоная Полаччына» і г.д.), дзе ў розных формах і прапорцыях былі прадстаўлены тэксты на рускай і беларускай мо- вах. Неабходна адзначыць, што на пачатку 30-х гадоў XX ст. на бела- рускай мове выходзяць 194 газеты (з 234), 27 часопісаў (з 30).

На гэтым этапе развіцця беларускай літаратурнай мовы ў су- вязі з шырокім яе ўжываннем у розных сферах грамадскага жыцця паўстала вострая неабходнасць упарадкаваць яе правапісныя і лек- сіка-граматычныя нормы.

Гэту задачу фактычна выканаў Браніслаў Тарашкевіч, які ў 1918 годзе выдаў «Беларускую граматыку для школ». Пабудаваная на фактычным матэрыяле жывой народнай гаворкі, беларускіх дарэ- валюцыйных выданняў і навуковых прац па роднай мове, граматы- ка Б.Тарашкевіча даволі паслядоўна вызначала граматычныя рысы беларускай мовы і дакладна сфармулявала яе правапісныя нормы. Яна стала першым удалым вопытам стварэння нарматыўнай гра- матыкі беларускай мовы, якая з 1918 па 1929 гады вытрымала 5 выданняў. На граматыку Б.Тарашкевіча арыентаваліся і іншыя мо- вазнаўцы. Так, Язэп Лёсік апублікаваў «Практычную граматыку» (1921) і падручнік «Беларуская мова. Правапіс» (1924).

Аднак і граматыка Б.Тарашкевіча, і іншыя падручнікі не змаглі дакладна вызначыць усе характэрныя рысы беларускай мовы і пасля- доўна сфармуляваць іх у адпаведных граматычных правілах, адра- зу і канчаткова замацаваць граматычныя і арфаграфічныя нормы. Таму ў 20-я гады XX ст. разгарнулася шырокая дыскусія па пытан- нях нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы. Для ўпарадкавання норм роднай мовы ў лістападзе 1926 г. была склікана Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Прапано- ўвалася, напрыклад, увесці поўнае аканне і яканне, адмовіцца ад ужывання мяккага знака для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці (параўн. сьнег - снег, насеньне - насенне, сьцяг - сцяг), перайсці на лацініцу і інш. Аднак Акадэмічная канферэнцыя таксама не змагла выпрацаваць адзіных рэкамендацый.

Для апрацоўкі матэрыялаў канферэнцыі і канчатковай выпра- цоўкі праекта правапісу была створана спецыяльная Правапісная камісія. У 1933 быў выдадзены «Праект спрашчэння беларускага правапісу», на аснове якога Савет Народных Камісараў БССР пры- няў пастанову «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», якая афіцыйна ўзаконьвала адзіныя і абавязковыя для ўсіх нормы бела- рускага правапісу і граматыкі.

У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) «Аб абавяз- ковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў шко- ле. Паступова беларуская мова выцясняецца і з многіх іншых сфер грамадскага жыцця.

Аднак праца па ўдасканаленні беларускай літаратурнай мовы працягвалася. У 1957 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага права- пісу», праект якой быў абмеркаваны грамадскасцю. Пастанова ану- лявала шматлікія выключэнні з правілаў напісання тых ці іншых слоў і словаформ, якія дапускаліся папярэдняй пастановай і ўдак- ладніла іншыя правілы. Звод правілаў беларускай арфаграфіі і пун- ктуацыі, арфаграфічны слоўнік, граматыкі, розныя граматычныя даведнікі і лексікаграфічныя дапаможнікі, выдадзеныя з улікам гэ- тай пастановы, унеслі неабходную дакладнасць у правапіс слоў, урэгулявалі некаторыя ўзаемаадносіны паміж фанетычным і мар- фалагічным прынцыпамі беларускага правапісу.

Канец 30-х гг. - 80-я гг. ХХ ст. - гэта этап, калі руская мова фактычна выконвала ролю дзяржаўнай, выцесніўшы беларускую, таму што займала дамінуючае становішча ў сферах грамадска-палі- тычнага, адміністрацыйнага і вытворчага жыцця, дамінавала ў на- роднай адукацыі, рэспубліканскім друку.

Але нельга сказаць, што праца па ўдасканаленні беларускай літа- ратурнай мовы ў гэты час не праводзілася. Вялікую работу ў гэтым напрамку праводзілі мовазнаўцы, пісьменнікі і паэты. Новая беларус- кая мова імкліва праявіла і рэалізавала свае багатыя творчыя патэнцыі ва ўсіх кірунках літаратурных мастацкіх жанраў: паэзія (П.Броўка, П.Глебка, М.Танк, П.Панчанка, А.Куляшоў, Л.Геніюш, Р.Барадулін і інш.), проза (К.Чорны, М.Лынькоў, Я.Брыль, І.Мележ, У.Караткевіч, В.Быкаў, І.Шамякін, І.Навуменка, У.Арлоў і інш.), драматургія (У.Га- лубок, К.Крапіва, А.Маўзон, А.Макаёнак, А.Дудараў і інш.).

У 1990 г. быў прыняты Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Бела- русь», у адпаведнасці з якім беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы най- перш у сферы афіцыйна-дзелавога ўжытку, у адукацыі. 14 мая 1995 г. адбыўся першы агульнарэспубліканскі рэферэндум, дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе, г.зн. бела- руская і руская мовы могуць раўнапраўна выкарыстоўвацца як дзяр- жаўныя ў розных сферах жыцця рэспублікі. Улічваючы большую пашыранасць рускай мовы ў беларускім грамадстве, такое раўнапраўе дзвюх моў фактычна стварае пэўныя перавагі для рускай мовы.

Тым не менш аптымістычныя падставы для паўсюднага выка- рыстання беларускай мовы ў грамадскім жыцці краіны ёсць, таму што, па-першае, па дадзеных апошняга перапісу (1999), звыш 70 % насельніцтва Беларусі прызнала беларускую мову роднай, а каля 40 % жыхароў рэспублікі карыстаюцца ёю рэгулярна ў сваіх быта- вых надзённых справах, дома. Звыш сямі мільёнаў носьбітаў бела- рускай мовы здольны ў належных сацыяльных варунках зрабіць менавіта сваю мову, родную, выпрацаваную і выпакутаваную не- калькімі пакаленнямі нашых землякоў, універсальным сродкам пра- яўлення свайго багатага духоўнага патэнцыялу. Па-другое, нашым народам створаны адзін з найбагацейшых у Еўропе фальклор і адметнае беларускае прыгожае пісьменства, дзе прадстаўлены арыгі- нальны светапогляд беларусаў, адлюстраваныя на пісьме светаад- чуванне і бачанне навакольнага жыцця, якія ўяўляюць сабой ду- хоўную каштоўнасць сусветнага маштабу, бо не паўтараюць іншыя літаратуры і фальклор, не прыпадабняюцца да іх.

§3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў

Усе мовы свету, колькасць якіх па розных прычынах вызначаецца спецыялістамі ў межах ад 3000 да 6000, аб'ядноўваюцца ў генетычна роднасныя сем'і. Сярод 20 такіх засведчаных сем'яў найбольш вялікай з'яўляецца індаеўрапейская, яе мовы распаўсюджаны на ўсіх кантынентах. Амаль кожны другі жыхар нашай планеты карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моў, да якіх адносіцца і беларуская. У сваю чаргу, усе моўныя сем'і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую і па колькасці сваіх носьбітаў, і па тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. Так, да канца 80-х гадоў XX ст. колькасць еўрапейцаў, што размаўляюць на германскіх (англійская, нямецкая, дацкая, фламандская і інш.) і раманскіх (французская, іспанская, партугаль- ская, італьянская і інш.) мовах, складала прыблізна 180 мільёнаў

чалавек, а на славянскіх мовах - звыш 240 мільёнаў чалавек, ва ўсім жа свеце славян налічваецца каля 300 мільёнаў чалавек. Па колькасці асоб, якія карыстаюцца славянскімі мовамі, славяне раз- мяркоўваюцца ў наступнай паслядоўнасці: рускія (159 млн.), ук- раінцы (42,5 млн.), палякі (39 млн.), сербы і харваты (17 млн.), чэхі (10 млн.), беларусы (9,3 млн.), балгары (8,9 млн.), славакі (5 млн.).

Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў працах старажытнарымскіх і старажытнагрэчаскіх вучоных і пісьменнікаў - Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. Да IX ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы як па геаграфічных, так і ўласна моўных прыметах: усходняя, заходняя і паўднёвая, але моўныя адроз- ненні паміж імі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў.

На сучасным этапе, сярод даных падгруп вылучыліся асобныя славянскія мовы: усходнеславянская падгрупа (беларуская, руская, украінская мовы); заходнеславянская падгрупа (польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая, кашубская мовы); паўднёваславянская падгрупа (сербская, харвацкая, балгар- ская, славенская, македонская мовы).

Такім чынам, ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць уся- го тры мовы, але па колькасці насельніцтва, якое размаўляе на гэ- тых мовах, яна самая вялікая (210,8 млн. чалавек з 240 млн.).

Роднасць славянскіх моў і іх блізкасць у адзінстве лексічнага скла- ду, у фанетычнай сістэме, у марфалогіі і сінтаксісе тлумачацца перш за ўсё агульнасцю паходжання з адной праславянскай крыніцы, што падтрымліваецца таксама тымі пастаяннымі інтэнсіўнымі кантактамі, якія абумоўлены знешнімі геаграфічнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі фактарамі, спрыяльнымі для захавання і пераапрацоўкі тоесных і па- добных адзінак, рыс, структур у моўных сістэмах славян.

Так, ва ўсіх славянскіх мовах ужываецца большасць аднолька- вых галосных і зычных гукаў, для ўсіх характэрна змяненне зычных [ г], [к], [х] на [ж], [ч], [ш], змяненне старажытных груп зычных, аглу- шэнне звонкіх зычных на канцы слоў і інш. Напрыклад, параўнаем некаторыя змяненні на прыкладзе беларускай і рускай моў:

Беларуская мова Руская мова
на[у]а - но[ж]ачка но[г]а - но[ж]ечка
ру[к]а - ру[ч]ачка ру[к]а - ру[ч]ечка
гаро[х] - гаро[ш]ак горо[х] - горо[ш]ек
зу[п] (зуб), сне[х] (снег) зу[п] (зуб), сне[х] (снег)
2 Гл.: Супрун, А.Е. Введенпе в славянскую фплологпю / А.Е.Супрун. — Мінск: Вышэйшая школа, 1989. - С.13.

 

Ва ўсіх славянскіх мовах актыўна выкарыстоўваецца значная колькасць аднолькавых слоў, што абазначаюць прадметы, з'явы, паняцці, з якімі чалавек найчасцей сутыкаецца ў паўсядзённым жыцці. Да такіх можна аднесці наступныя словы: галава, рука, маці, брат, зямля, неба, хлеб, піва, дзень, ноч, зіма, вецер, гром, дом, сця- на, каза, гара, лес, многа, мала, слова, белы, сіні і да т.п.

Адначасова кожная славянская мова мае і свае, толькі ёй уласці- выя рысы, якімі адрозніваецца ад іншых моў. У беларускай мове, на- прыклад, развіўся і пастаянна папаўняецца пласт уласнай беларускай лексікі, што ўключае такія словы, як бацька, араты, певень, сківіца, чарот, навальніца, золак, ложак, шкарпэтка, сарочка, абшар, хвіліна, пакута, кратаць, сціплы, жабрацкі, выдатна, дрэнна і г.д.

У беларускай графіцы адсутнічае літара ] у якасці раздзяляль- нага знака выкарыстоўваецца '(апостраф): сям'я, раз'езд, п'ю. На месцы рускай літары вд ужываецца спалучэнне шч, а на месцы н заўсёды пішацца літара і, якая, дарэчы, выкарыстоўвалася і ў рускім пісьме да 1918 года.

Выразна выяўляецца адметнасць беларускай мовы і ў галіне фанетыкі: наяўнасць гука [ў] (на ўзвышшы, воўк, праўда); чарга- ванне [л] з [ў] (гуляла - гуляў, пісала - пісаў); прыстаўныя гукі (аржаны, ільняны, вугал, гэты, вокны, гісторыя, гармата, нава- колле); аканне і яканне (войска - вайсковец, дрэва - драўляны; вёс- ны - вясна, зелень - зялёны); дзеканне і цеканне (дзеці, дзверы, Дзмітрый, цётка, ціха, Цюмень); спецыфічныя чаргаванні [ро] - [ры], [ло] - [лы] (бровы - брыво, глотка - глытаць); падоўжаныя зычныя (калоссе, палоззе, пад печчу); афрыкаты дж, дз (дождж, сяджу, дзед).

У граматыцы беларуская мова мае наступныя асаблівасці: адсутнасць на пісьме літары й у канчатках прыметнікаў, дзеепры- метнікаў і парадкавых лічэбнікаў: першы, мазгавы, віртуаль- ны, паскораны; гук [н] не ўжываецца ў асабовых займенніках пры іх скланенні і не пішацца літара н: з ім, без яго; рэдка ўжываюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, дзеепрымет- ныя звароты часта замяняюцца апісальнымі канструкцыямі: Маль- чш, гуляюцт во дворе, был ученшом нашего класса. - Хлопчык, які гуляў у двары, быў вучнем нашага класа; прыназоўнік па ўжы- ваецца з месным склонам назоўнікаў: па вуліцах і плошчах; частко- ва захаваліся назоўнікі ў форме былога клічнага склону: браце, на- родзе, Іване і г.д.; рэдка ўжываюцца кароткія формы прыметнікаў: Як многа іх (грыбоў), і ўсе таўсматы, прыземісты, карэнкаваты, чорнагаловы, паўнацелы, як тонкі кужаль, знізу белы; на канцы дзеясловаў першага спражэння ў трэцяй асобе адзіночнага ліку ця- перашняга часу адсутнічае зычны т: ён піша, яна прыедзе; даволі шырока ўжываецца катэгорыя зборнасці (галлё, збожжа, бярвен- не); у формах назоўнікаў роднага склону адзіночнага ліку мужчын- скага роду часцей ужываецца канчатак -у (-ю): экзамену, заліку, ганарару, юбілею, ягадніку; для вышэйшай ступені параўнання пры- метнікаў выкарыстоўваецца канструкцыя з прыназоўнікам за: са- ладзейшы за мёд, маладзейшы за мяне; ужываюцца сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам да: падысці да лесу.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.