Тэрміны ўваходзяць у лексічную сістэму сучаснай беларускай мовы і маюць форму асноўных марфалагічных катэгорый. Грама- тычны фонд тэрміналогіі прадстаўлены знамянальнымі словамі: назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі, дзеепрымет- нікамі. Ядро тэрміналогіі складаюць паўназначныя словы - агуль- ныя назоўнікі. Аднак дастаткова часта выкарыстоўваюцца уласныя назоўнікі, якія могуць пераходзіць у разрад агульных. Пры дапамо- зе ўласных назоўнікаў ўтвараюцца тэрміны ад прозвішчаў вучоных: сямейная атаксія Фрыдрэйха, хвароба Літля, ідыятыя Тэя-Сакса, сіндром Клайнфельтэра, сіндром Шарашэўскага - Тэрнера і г.д.
У цэлым выкарыстанне ўласных назоўнікаў як вытворных тэрмінаэлементаў характэрна для шэрагу тэрміналагічных слова- ўтваральных мадэлей назоўнікаў і прыметнікаў у шматлікіх тэрмі- насістэмах: эйнштэній, фермій, мендзялевій, платанізм, дарвінізм, фрэйдызм і да т.п.
Тэрміналогія ўяўляе сабой не сукупнасць рэальных рэчаў і дзеянняў, а пэўную сукупнасць назваў паняццяў пра рэчы і дзеянні, таму назоўнік можна лічыць галоўнай і вядучай часцінай мовы, якая можа адлюстраваць паняцці пра прадметы, якасці і дзеянні. Наміна- тыўны характар навуковага стылю выкладу - сур'ёзны аргумент на карысць назоўніка. Сапраўды, назоўнік - галоўная часціна мовы
для тэрміналогіі, таму што яна выражае статычны характар лексіч- нага складу мовы навукі, яе нязменную сутнасць. Важна і тое, што назоўнік можа перадаваць рода-відавыя адносіны ўнутры сістэмы паняццяў. У тэрміналогіі, як і ў агульнаўжывальнай лексіцы, на- зоўніку супрацьпастаўлены дзеяслоў, які выражае дынамічны эле- мент, абумоўлены самой функцыяй данай часціны мовы - абазна- чыць працэс. Назоўнік і дзеяслоў не толькі ўзаемна выключаюць адзін аднаго, але і ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго: у выніку іх узаемапранікнення ўзнікаюць аддзеяслоўныя тэрміны-назоўнікі.
Калі лічыць справядлівым існаванне тэрміна-назоўніка, то зна- чыць і дзеясловы могуць быць тэрмінамі ў тых выпадках, калі яны знаходзяцца ў семантычных адносінах з адпаведнымі назоўнікамі: адлюстраванне - адлюстроўваць, выхаванне - выхоўваць, сінтэз - сінтэзаваць, уяўленне -уяўляць, фантазіраванне - фантазіраваць і г.д. Тэрмінамі з'яўляюцца дзеясловы, якія адназначна выражаюць паняцці канкрэтнай навукі і не асацыіруюцца са словамі агуль- наўжывальнай мовы, г.зн. цалкам самастойныя, напрыклад, апрабіра- ваць, вучыць, выхоўваць, дыягнасцыраваць, заахвочваць і інш. У шматлікіх выпадках значэнне дзеяслова ўказвае на яго прыналеж- насць да пэўнай галіны навукі або тэхнікі: аднаўляць, адчуваць, апытваць, вымяраць, назіраць, уяўляць, фантазіраваць і г.д. У якасці тэрмінаў могуць выступаць дзеясловы, якія маюць адпа- веднікі ў агульнаўжывальнай мове, але называюць паняцці менаві- та гэтай навукі. Важным момантам у адзнацы тэрмінаў-дзеясловаў з'яўляецца ўлік словаўтваральных адносін - аднаго з галоўных па- казчыкаў сістэмнай арганізацыі тэрміналогіі. Калі дзеяслоў ува- ходзіць у словаўтваральнае гняздо, элементы якога звязаны не толькі марфалагічна, але і семантычна, справядліва лічыць яго тэрмінам.
Вельмі істотныя для азначэння тэрміналагічнага статуса дзеясло- ва такія семантычныя адносіны, як сінанімія і антанімія. Сінанімія, якая не павінна існаваць у тэрміналогіі, у адрозненне ад агульнаўжы- вальнай мовы, у дадзеным выпадку мае паўназначныя дыягнастыч- ныя функцыі. Сінанімічныя адносіны назіраюцца паміж тэрмінамі- словамі і тэрмінамі-словазлучэннямі: аднаўляць - праводзіць аднаў- ленне (Аднаўляць памяць чалавека. - Праводзіць аднаўленне памяці чалавека.), апытваць - праводзіць апытванне (Сацыяльна-псіхалагіч- ныя службы школы апытвалі вучняў 2 « А» класа. - Сацыяльна-псіха- лагічныя службы школы праводзілі апытванне вучняў 2 «А» класа.) і г.д. Калі тэрміналагічнаму словазлучэнню адпавядае дзеяслоў, які па ўсіх іншых прыметах з'яўляецца тэрмінам, то значыць, ён уваходзіць у тую ж сістэму, у якую ўваходзіць тэрмін-словазлучэнне.
Для тэрмінаў-дзеясловаў характэрныя і антанімічныя адносі- ны, якія абумоўліваюць аб'яднанне тэрмінаў не толькі ў сферы гра- матыкі, але і семантыкі.
Такім чынам, спецыфіка тэрміна-дзеяслова выяўляецца на ас- нове характарыстык, якія ўласцівы тэрміну як асаблівай лексічнай адзінцы, а таксама на аснове сістэмных адносін розных часцін мовы і семантычных адносін, якія адрозніваюцца дастатковай рэгуляр- насцю.
Выкарыстанне прыметнікаў у функцыі тэрмінаў некаторымі даследчыкамі адмаўляецца на падставе таго, што яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з назоўнікамі, г.зн. у складзе састаўных тэрмі- наў. В.П.Даніленка ў сувязі з гэтым зазначае: «Хіба тэрміны вірту- альны, візуальны, рэлятывісцкі і г.д. не выражаюць пэўных паняц- цяў, не маюць пэўнага зместу па-за канкрэтнымі спалучэннямі гэ- тых тэрмінаў з іншымі тэрмінамі: віртуальны працэс, віртуальны фатон..., рэлятывісцкая тэорыя..., рэлятывісцкая хуткасць і г.д. Маюць і выражаюць, таму што сярод разнавіднасцей паняццяў ёсць і такія, якія ўказваюць на наяўнасць ці адсутнасць пэўных прымет у прадметаў, і моўным сродкам прадстаўлення дадзенай катэгорыі лагічных паняццяў з'яўляецца прыметнік»[13].
Падзяляючы думку вядомай даследчыцы, можна лічыць тэр- міналагічнымі прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў-тэрмінаў (зрокавы ^ зрок + -ав-(ы), мазжачковы ^ мазжачок + -ов- (ы) і да т.п.), і запазычаныя прыметнікі, прыналежнасць якіх да тэрміналагічнай лексікі выяўляецца ўласна семантычнымі пры- метамі (амнестычны, аферэнтны, імпрэсіўны, сімультанны, сінтагматычны і да т.п.).
Тэрміналагічная сутнасць прыметніка звязана з рэалізацыяй асноўнай уласцівасці гэтай часціны мовы - быць азначэннем адпа- веднай рэаліі. У тэрміналогіі існуе шэраг тэрмінаў-прыметнікаў, якія выражаюць пэўныя навукова-тэхнічныя паняцці. Аднак не кожны прыметнік у складзе састаўных тэрмінаў з'яўляецца самастойным тэрмінам. У сувязі з гэтым неабходна дакладна разумець спецыфі- ку ўсіх спалучэнняў тэрмінаў-прыметнікаў з тэрмінамі-назоўнікамі. Уласна моўная прымета такіх спалучэнняў - свабодная спалучаль- насць абодвух кампанентаў па двух напрамках.
Як і для іншых часцін мовы, для тэрміна-прыметніка важны ўлік словаўтваральнай матываванасці. Калі прыметнік утвораны ад тэрміна-назоўніка, то ён захоўвае свае тэрміналагічныя ўласцівасці і ўяўляе сабой цалкам самастойны тэрмін: квантавы ^ квант, рэцэптарны ^ рэцэптар, дыфузны ^ дыфузія, разумовы ^ ро- зум, слыхавы ^ слых і г.д.
Іншамоўныя прыметнікі, запазычаныя як гатовыя тэрміналагіч- ныя адзінкі, губляюць у мове беларускай навукі сваю матываванасць. Іх прыналежнасць да тэрміналогіі ўстанаўліваецца на аснове семан- тычных паказчыкаў - выражэнне спецыяльных прымет адпаведнага навукова-тэхнічнага паняцця. Напрыклад: анамальны, візуальны, віртуальны, індывідуальны, крэатыўны, сугестыўны і інш.
Разгляд тэрміналагічных функцый розных часцін мовы паказ- вае, што назоўнік хоць і з'яўляецца вядучай часцінай мовы ў тэрм- іналогіі, але не валодае семантычнай універсальнасцю, не можа, у прыватнасці, выразіць прымету прыметы ці прымету дзеяння. Гэ- тыя тэрміналагічныя функцыі выконваюць іншыя часціны мовы.
Такім чынам, у мове навукі функцыю тэрмінаў выконваюць на- зоўнікі, прыметнікі, дзеясловы і вельмі рэдка прыслоўі, займеннікі і лічэбнікі. Выкарыстанне названых часцін мовы ў функцыі тэрмінаў прыводзіць да змяненняў іх лексіка-граматычнай і лексіка-семантыч- най будовы. Напрыклад, прыметнікі страчваюць у тэрміналогіі пры- меты якасных прыметнікаў, што адлюстроўваецца не толькі ў зна- чэнні прыметнікаў, але і ў адсутнасці ў іх ступеней параўнання. Пры- чым тэрміны-прыметнікі ўваходзяць у сістэму прынцыпова іншых антанімічных адносін, чым у агульнаўжывальнай лексіцы: цвёрдае цела - вадкае цела (цвёрды хлеб - мяккі хлеб), прамое дзяленне - непрамое дзяленне (прамая дарога - крывая дарога) і г.д. У складзе тэрмінасістэм прыметнікі змяняюцца семантычна: яны выражаюць ужо не якасную характарыстыку, а рода-відавыя адносіны паміж рэ- аліямі, г.зн. тэрмін-прыметнік набывае кваліфікацыйнае значэнне, якое рэалізуецца ў функцыях удакладнення, адмежавання і г.д. Тэрм- іны-дзеясловы функцыянуюць як семантычна эквівалентны сродак выражэння аднаго і таго ж паняцця, прычым пры параўнанні з тэрм- інам-назоўнікам тэрмін-дзеяслоў звужае аб'ём паняцця да канкрэт- нага працэсу ці з'явы, якія апісваюцца ў дадзенай сітуацыі. У выніку гэтага ў тэрміналогіі назіраецца выкарыстанне асабовых формаў дзе- яслова для большай канкрэтызацыі значэння працэсу.
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ^
2. Вызначце месца тэрміналогіі ў сістэме беларускай мовы.
3. Ахарактарызуйце асноўныя этапы развіцця беларускай на- вуковай тэрміналогіі
4. Ахарактарызуеце тэрміны педагогікі і псіхалогіі з пункту гледжання сістэмнасці.
5. Як рэалізуецца ў тэрміналогіі патрабаванне да адназначнасці тэрміна?
6. Дайце азначэнне сінаніміі, дублетнасці і варыянтнасці ў тэр- міналогіі.
7. Якія тыпы сінанімічных адпаведнасцей са словазлучэннямі вылучаюцца сярод тэрмінаў?
8. Растлумачце падабенства і адрозненне паміж тэрмінамі-амо- німамі і словамі-амонімамі.
9. Назавіце віды тэрмінаў-антонімаў, якія рэалізуюцца ў тэрм- іналогіі педагогікі, псіхалогіі, дэфекталогіі.
10. На якія структурныя тыпы дзеляцца тэрміны?
11. Назавіце асноўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў.
12. Ахарактарызуйце віды лексіка-семантычнага спосабу ўтва- рэння тэрмінаў.
13. Дайце характарыстыку марфалагічнаму спосабу ўтварэн- ня тэрмінаў.
14. Раскрыйце сутнасць сінтаксічнага спосабу ўтварэння тэрміна.
15. На якія группы дзеляцца тэрміны паводле паходжання?
16. Як пранікаюць у беларускую мову іншамоўныя тэрміны?
17. Якія змены могуць адбывацца ў афармленні іншамоўных тэрмінаў пэўнай галіны навукі пры ўключэнні ў склад беларускай тэрміналогіі?
18. Пералічыце асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў.
19. Якімі часцінамі мовы прадстаўлены тэрміны ў вашай га- ліне навукі?
20. Якія граматычныя асаблівасці аднаслоўных тэрмінаў заў- важаюцца?