Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання неаднародная. Яна, як і лексіка літаратурнай мовы, складаецца з розных пластоў уласных (выхаванне, гутарка, дзеці, маўленне, хвароба і г.д.) і інша- моўных слоў (аграфабія, алалія, амімія, брадыфразія, макрацэфа- лія і г.д.), са спалучэнняў уласных і іншамоўных сродкаў (алігафрэ- нічны плюс, злаякасная міяпія, кланічныя сутаргі, няўрозападобны энурэз і г.д.), з традыцыйных слоў (вобраз, памяць, слых, чытанне) і неалагізмаў (нейралінгвістычнае праграмаванне, фрэйдызм). Раз- настайнасць складу тэрміналагічнай лексікі абумоўлена тым, што вытокі і рэсурсы тэрміналогіі ўзыходзяць да розных крыніц і па- паўняюцца за кошт разнастайных моўных сродкаў.
Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, прадстаўлены ў многіх тэрміналогіях цэлым шэрагам намінацый. Такія тэрміны ўяўляюць сабой гатовыя моўныя адзінкі, якія запазычваліся разам з рэаліямі і паняццямі, якія яны абазначалі.
Працэс запазычвання характэрны для многіх дастаткова раз- вітых літаратурных моў і моў навукі. Неабходна адзначыць, што «працэс запазычвання тэрмінаў досыць нязначна адрозніваецца ад запазычвання слоў літаратурнай мовы».[11] Вылучаюцца адметныя асаблівасці запазычвання тэрмінаў. Гэта ў першую чаргу пісьмовы шлях пранікнення запазычаных тэрмінаў, паколькі навуковая інфармацыя распаўсюджваецца праз пасярэдніцтва публікацый. А.А.Станкевіч заўважае, што «ў цэлым працэс запазычвання лексікі з класічных моў носіць якасна іншы характар. Адсутнасць кантак- таў і ўзаемадзеяння паміж носьбітамі моў, несупастаўляльнасць іх у часе, мёртвы стан класічных моў надаюць працэсу запазычвання штучны характар, пры якім успрымаецца не цэласная лексічная на- мінацыйная адзінка, а толькі ўнутраная форма слова, асобныя адз- накі, якія кладуцца ў аснову намінацый пэўных з'яў і рэалій»[12].
Да гэтага ж на працэсы запазычвання аказваецца свядомае ўздзеянне, паколькі ёсць магчымасць планавага і заканамернага фарміравання тэрміналогій пэўных галін.
Вялікую ролю для запазычвання іншамоўных тэрмінаў у бе- ларускую мову адыгрывае руская мова, паколькі шматлікія тэрмі- ны не толькі запазычаны з яе, але і праз яе з іншых моў свету. Знач- ную колькасць у межах беларускай тэрміналогіі займаюць запазыча- ныя тэрміны-кампазіты, якія складаюцца з грэка-лацінскіх тэрміна- элементаў, якія сталі інтэрнацыянальнымі, напрыклад, астра-, аўта-, бія-, брадзі-, гіпер-, гіпа-, гідра-, -граф, -графія, дыс-, -лог, -логія, макра-, мікра-, псіха-, -фабіі, -фон і да т.п.
Адметнасцю запазычвання іншамоўных тэрмінаў у беларус- кую мову з'яўляецца той факт, што ў сучасную беларускую тэрмі- налогію праніклі словы і са старабеларускай мовы, у якой адзнача- юцца шматлікія словы лацінскага паходжання, напрыклад, афект, асфіксія, паралітык, падагра, пульс і інш. Важную ролю ва ўзбага- чэнні старабеларускай мовы адыгралі пераклады, вывучэнне і на- вучанне лацінскай мове.
Выпрацоўка беларускай тэрміналогіі розных галін навукі звяза- на з выкарыстаннем беларускай мовы адносна часу, перыяду, і як вынік гэтага - пастаяннае імкненне да стварэння нацыянальнай навуковай тэрміналогіі, арыентацыя на ўласныя сродкі. Але ніколі беларуская тэрмінатворчасць не магла пазбегнуць уключэння іншамоўнай лексікі.
У складзе беларускай навуковай тэрміналогіі вылучаюцца за- пазычанні з наступных неславянскіх моў:
Генетычная роднасць славянскіх моў, цесныя кантакты паміж славянскімі народамі спрыялі актыўнаму ўзаемадзеянню іх моў, асабліва на лексічным узроўні. Пранікненне запазычанняў з польскай мовы ў беларускую пачалося з другой паловы XVI ст. і з рознай ступенню інтэнсіўнасці працягвалася ў наступныя часы. Напрыклад: апантаны, гвалтоўны, здрада, кірунак, рахунак і г.д.
Значную групу ў беларускай тэрміналагічнай лексіцы скала- даюць запазычанні з рускай мовы. Сярод іх вылучаюцца словы ўлас- нарускага паходжання, запазычаныя з захаваннем марфемнага слкладу мовы-крыніцы: апазнаванне, вяшчанне, унушэнне, узаема- адзнака і г.д.
Нямала беларускіх тэрмінаў створана з беларускіх словаўтва- ральных элементаў на ўзор адпаведных рускіў слоў (калькаванне):
мілагучны - благозвучный, немэтазгоднасць - нецелесообразность, недатыкальнасць - непртосновенность і г.д. Руская мова ўвесь час актыўна выконвала ролю пасрэдніка пры запазычванні ў бела- рускі слоўнік іншамоўных тэрмінаў.
5.1. Асваенне запазычаных тэрмінаў
Адрозніваюць графічнае, фанетычнае, марфалагічнае і семан- тычнае асваенне запазычанняў.
Графічнае асваенне - гэта перадача запазычаных тэрмінаў сродкамі беларускай графікі: абулія (грэч. аЫІіа), агравацыя (лацін. ১гоу аііо)) імідж (англ. іта§е) і да т.п.
Фанетычнае асваенне - гэта асваенне іншамоўных тэрмінаў паводле гукавых законаў беларускай мовы: аб'ект (лац. оЬіесйіт), камплімент (фр. сотріітепі) - аканне; рэферат (ням. ге&гаі, ад лац. ге&гге), рэферэнт (лац. ге&гепз) - цвёрды гук [р]. Выключэн- не складаюць некаторыя іншамоўныя тэрміны, якія захоўваюць фанетычныя рысы той мовы, з якой запазычаны, напрыклад: флег- матык (гр. йе§таіікоз), характар (гр. с'агакіег), холдынг-тэрапія (англ. Ьо1сІіп§ гр. іЬегареіа), парадыгма (гр. рага<іеі§та) - [д], [т] не змяняюцца на [дз'], [ц']; дэкан (ням. Секап ад лац. Сесапш), дэман- страцыя (лац. Сетопзігаііо)- ненаціскны [э] не пераходзіць у [а]. У запазычаных тэрмінах не захоўваецца падаўжэнне зычных: калегія (лац. со11е§іііт), маса (лац. тазза). Звонкія зычныя ў канцы інша- моўных тэрмінаў вымаўляюцца глуха: гіпноз (фр. Ьурпозе), метад (фр. тййюсіе ад гр. тейюСоз), дыялог (гр. Сіа1о§о§)
Граматычнае асваенне - гэта поўнае або частковае падпа- радкаванне марфемнай структуры іншамоўных тэрмінаў законам беларускай мовы пры захаванні асноўных элементаў мовы-крыні- цы. Напрыклад, іншамоўныя канчаткі і суфіксы звычайна адпада- юць або замяняюцца беларускімі: адынамія (грэч. аСіпатіз), ме- ланхолік (гр. теіапсіюіікоз), прагрэс (бел.) - (лац. рго§ге88ш), тэм- перамент (лац. Іетрегатепйіт) і г.д.
Семантычнае асваенне тэрмінаў - гэта працэс, сутнасць яко- га заключаецца ў асваенні значэння запазычанага слова. Напрык- лад, тэрміны, якія прыйшлі ў беларускую мову разам з новымі па- няццямі або рэаліямі і не мелі сабе ў ёй адпаведнікаў: анатомія, дэфекталогія, педагогіка, псіхалогія і г.д.
Іншамоўныя тэрміны ў беларускай мове нярэдка мяняюць сваю першапачатковую семантыку. Часцей за ўсё яна пашыраецца або канкрэтызуецца. Напрыклад лац. аппоіаііо 'заўвага' стала ўжывац- ца як анатацыя са значэннем 'кароткая характарыстыка кнігі, ар- тыкула'. Французкае слова гііріоте (з грэч. гііріота) 'ліст складзе- ны ўдвая' ўвайшло ў беларускую мову як дыплом з двума значэн- нямі: 1) пасведчанне аб заканчэнні навучальнай установы або аб прысуджэнні вучонага звання ці ступені; 2) пасведчанне, якое вы- даецца як узнагарода пераможцу конкурсу.
Працэс асваення запазычаных тэрмінаў надзвычай складаны і разнастайны. Ён не зводзіцца толькі да фанетычнай, граматычнай ці семантычнай адаптацыі слова да новай моўнай сістэмы. У новай сітуацыі запазычаныя тэрміны ўтвараюць аднакаранёвыя словы, якіх няма ў мове-крыніцы. Напрыклад: аналіз (гр. апаіузіз) - аналізаваць, аналізатар; дрэнаж (англ. йгаіпа§е) - дрэнажаваць, дрэнажны і г.д.
Запазычванне як спосаб узбагачэння і актуалізацыі слоўніка нацыянальнай мовы - з'ява станоўчая і непазбежная, але толькі ў тым выпадку, калі ва ўласнай мове не знайшлося неабходнай адэк- ватнай адзінкі.