Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

АСАБЛІВАСШ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ



Паняиие стылю

Стылістыка (ад лац. эіуіов завостраная палачка для пісьма) - раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу, мэце выказвання, а таксама сітуацыі (у вусным маўленні).


Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна, вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або псеўданавуковай мовы. Сродкам дасягнення гэтай мэты з'яўляюц- ца правілы ўжывання лексічных адзінак, марфалагічных форм і сінтаксічных канструкцый, распрацаваных у адпаведнасці з функ- цыянальным размежаваннем літаратурнай мовы ў розных сітуацы- ях моўнага кантактавання.

«Функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая ад- розніваецца адборам моўных сродкаў і ўжываннем у адпаведнасці са зместам, задачамі і сітуацыяй маўлення называецца стылем»[14].

У сучаснай беларускай мове адрозніваюць кніжныя стылі: наву- ковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы. Ім стылістычна супраць- пастаўляецца размоўнае маўленне, якое выступае ў вуснай форме. Асаблівае месца ў сістэме стыляў займае стыль мастацкай літа- ратуры. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў.

Стылістычная характарыстыка слова вызначаецца ў залежнасці ад таго, як яно ўспрымаецца тым, хто гаворыць: як замацаванае за пэўным функцыянальным стылем. Напрыклад, да навуковага сты- лю адносяцца тэрміны (анамальныя дзеці, педагагічнае майстэр- ства і г.д.); да публіцыстычнага - словы з грамадска-палітычнай сферы (гонка ўзбраенняў, сусветны валютны фонд); да афіцыйна- дзелавога - ніжэйпадпісаны, вышэйадзначаны і г.д. - або як міжсты- лёвыя (гаварыць, адзначаць, падзел і г.д.).

Найбольш выразна супрацьпастаўлены кніжныя і размоўныя словы (умешвацца -улазіць, гаварыць - лепятаць і г.д.).

Стылістычная афарбоўка лексікі найбольш пэўна выяўляецца ў маўленні. Кніжныя словы не падыходзяць да простай гутаркі, напрыклад: На зялёных насаджэннях з'явілася першае лісце. Раз- моўныя і прастамоўныя словы несумяшчальны з афіцыйна-дзела- вым стылем. Навуковыя тэрміны недарэчна выкарыстоўваць у раз- мове з дзецьмі. Напрыклад: Напэўна, наш тата будзеў візуальным кантакце з дзядулем Васілём на працягу ўсяго дня.

У выніку кожны са стыляў характарызуецца пэўнай камуніка- цыйнай сферай ужывання, што выяўляецца ў своеасаблівым адбо- ры і ўжыванні моўных сродкаў, сваёй маўленчай сістэмнасцю, якія гістарычна склаліся, традыцыйна ўсталяваліся і падтрымліваюцца носьбітамі мовы (гл. табліцу «Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы»).

§2. Характарыстыка фуншыянальных стыляў беларускай мовы

Навуковы стыль - гэта стыль навуковых артыкулаў, дакла- даў, манаграфій, падручнікаў і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі - па магчымасці дакладна і поўна растлумачыць факты ака- ляючай нас рэчаіснасці, паказаць прычынна-выніковыя сувязі паміж з'явамі, выявіць заканамернасць гістарычнага развіцця, паведаміць інфармацыю і г.д.

Узнікненне і развіццё навуковага стылю звязана з пашырэн- нем розных сфер дзейнасці людзей. На першых парах свайго ста- наўлення навуковы стыль быў блізкі да стылю мастацкага паведам- лення, апавядання і выдзеліўся ў самастойны стыль тады, калі па- чала фарміравацца навуковая тэрміналогія.

Асноўная функцыя навуковай мовы - доказны выклад навуко- вай інфармацыі, дакладнае і строга лагічнае выказванне думкі. Гэ- тай функцыяй абумоўліваецца спецыфіка навуковага стылю.

Асноўныя стылёвыя рысы: лагічная паслядоўнасць выкла- ду; адназначнасць, дакладнасць, сцісласць пры інфармацыйнай насычанасці зместу; канкрэтнасць, бясстраснасць (халоднасць), аб'ектыўнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці навуковага стылю: насычанасць тэрмінамі; навуковая фразеалогія (асобасны падыход, дынамічная афазія, дысгарманічны інфантылізм, навуковая арганізацыя педа- гагічнай працы, перцэптыўнае дзеянне, развіццё асобы і г.д.); спе- цыфічнае ўжыванне сродкаў марфалогіі і сінтаксісу; перавага аб- страктнай лексікі (развіццё, рух, фактар, дзеянне і г.д.).

Больш падрабязна навуковы стыль будзе разгледжаны ў трэцім параграфе гэтага раздзела.

Афіцыйна-дзелавы стыль - гэта стыль дакументаў, міжнародных дагавораў, дзяржаўных актаў, законаў, справавых папер і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі - паведаміць інфармацыю, якая мае практычнае значэнне, даць указанні, інструкцыі.

У штодзённым жыцці чалавек наладжвае афіцыйныя адносіны з іншымі людзьмі, з дзяржаўнымі ўстановамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, якія замацаваны ў законах, правілах. Са школы мы карыстаемся рознымі дакументамі, пішам заяву, пратакол, справаздачу і іншыя дзелавыя паперы.

Асноўныя стылёвыя рысы: сцісласць, кампактнасць выкладу, эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў; стандартнае размер- каванне матэрыялу, абавязковасць формы; выклад вядзецца ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання; канкрэтнасць, бясстрас- насць, афіцыйнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю:

шырокае выкарыстанне тэрміналогіі справаводства; наяўнасць асаб- лівай фразеалогіі, а таксама шматлікіх маўленчых стандартаў, клішэ; выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў (на аснове, у адносінах і г.д.); выкарыстанне намінатыўных сказаў з пералікам; адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўных маўленчых сродкаў.

Публіцыстычны стыль - гэта стыль грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычнага друку, аратарскага маўлення і г.д., які вызначаецца зместам тэкстаў і асноўнымі мэтамі - уздзейнічаць на масы, заклікаць іх да дзеяння, паведаміць інфармацыю і г.д.

Прызначэнне публіцыстыкі - паведамляць навіны штодзённа- га жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні. Гэтым выклікана, з аднаго боку, выкарыстанне гра- мадска-палітычнай тэрміналогіі, з другога - моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў, у прыватнасці эмацыянальна- экспрэсіўнай лексікі.

У публіцыстычным творы арганічна спалучаюцца лагічна-аб- страктная, або навуковая, і эмацыянальна-вобразная, або мастацкая, формы адлюстравання рэчаіснасці.

Асноўныя стылёвыя рысы: лаканічнасць выкладу пры інфармацыйнай насычанасці; даходлівасць выкладу (газета - найбольш пашыраны від масавай інфармацыі); эмацыянальнасць, абагульненасць, прастата, натуральнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці публіцыстычнага стылю: грамад- ска-палітычная лексіка і фразеалогія; выкарыстанне маўленчых штампаў, клішэ, лёгкая іх узнаўляльнасць (працаўнікі палёў, ра- ботнікі прылаўка, сяброўская атмасфера, майстры скуранога мяча, сталёвы конь і інш.); выкарыстанне кароткіх сказаў - «рубленая» проза; эліптычныя сказы /бездзеяслоўныя фразы/ (прыватызацый- ны чэк - кожнаму, банкі - не толькі для банкіраў і г.д.); выкарыс- танне выяўленча-выразных сродкаў мовы (рытарычныя пытанні, паўторы, інверсія і інш.).

Стыль мастацкай літаратуры - гэта стыль, які вызначаецца зместам і мэтамі мастацкіх твораў - перадаць свае адносіны да на-вакольнага, да таго, што паказваеца ў творы, намаляваць словамі карціну, апісаць падзеі і г.д.

Мастацкі стыль выкарыстоўваецца ў эстэтычнай сферы зносін, абслугоўвае патрэбы духоўнага жыцця грамадства. Гэтым стылем пішуцца мастацкія творы розных жанраў. У маўленчай тканіне твора элементы мовы, выступаючы сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, набываюць дадатковае эстэтычнае значэнне, эмацыянальна ўздзейнічаюць на чытача, далучаюць яго да супольнай з пісьмен- нікам творчасці. Пры гэтым эстэтычная функцыя нібы наслойваец- ца на камунікацыйную, зліваецца з ёю.

Асноўныя стылёвыя рысы: вобразнасць, эмацыянальнасць; адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцыі.

Характэрныя асаблівасці стылю мастацкай літаратуры: шырокае выкарыстанне лексікі і фразеалогіі другіх стыляў; вы- карыстанне выяўленча-выразных сродкаў (метафары, эпітэты, параўнанні, перыфразы, увасабленні, сінонімы, антонімы, мнагазнач- ныя словы і г.д.); праяўленне творчай індывідуальнасці аўтара (аўтарскі стыль).

Размоўны стыль супрацьпастаўляецца кніжным, ён адзін выконвае функцыю бытавых зносін і выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовай форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публіцыстычнага).

Асноўныя стылёвыя рысы: экспрэсіўнасць, адсутнасць папярэднягя абдумвання выказванняў; суб'ектыўнасць; эмацыяналь- насць, прастата, абагульненасць.

Характэрныя асаблівасці размоўнага стылю: шырокае вы- карыстанне размоўна-бытавой лексікі і фразеалогіі; выкарыстанне пазалексічных сродкаў (інтанацыі, націску, паўзы, тэмпу маўлен- ня); дыялогавая форма выказвання, радзей маналог; уключэнне ў маўленне часціц, выклічнікаў, пабочных слоў і канструкцый, зваротаў; перавага простых сказаў над складанымі; выкарыстанне ўстаўных і далучальных канструкцый; лексічныя паўторы, інверсіі (адваротны парадак слоў).

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.