Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Лексіка-семантычная характарыстыка тэрміналогіі



Лексіка-семантычная характарыстыка тэрміналогіі звычайна праводзіцца з улікам такіх патрабаванняў, як: сістэмнасць (узаема- сувязь з іншымі адзінкамі тэрміналагічнай сістэмы ў плане зместу і ў плане выражэння (структуры); адназначнасць у межах дадзенай тэрміналагічнай сістэмы; адсутнасць сінонімаў, дублетаў, варыян- таў, амонімаў; эмацыянальна-экспрэсіўная нейтральнасць.

3.1.Сістэмнасць тэрмінаў

Пры вызначэнні сістэмнасці неабходна зыходзіць перш за ўсё з таго, што кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагіч- най сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў ме- жах пэўнай сістэмы функцыянуюць як члены адной сям'і: яны за- лежаць адзін ад аднаго і ў той жа час кожны з іх мае сваё месца. Гэта значыць, што сістэме паняццяў кожнай галіны ведаў адпавя- дае сістэма тэрмінаў.

Калі мы даследуем новы аб'ект у пэўнай галіне навукі, то, як правіла, суадносім яго з вывучанымі раней аб'ектамі, якія зна- ходзяцца ў тым жа паняційным радзе лагічнай схемы навукі, г.зн. у адной сістэме. У выніку новае паняцце з'яўляецца абумоўле- ным пэўнай сістэмай, якая існавала яшчэ да яго ўзнікнення.

Такім чынам, тэрмін павінен суадносіцца з іншымі паняццямі той галіны ведаў, у якой ён функцыянуе, г.зн., што тэрмін (як знак, які выступае ў функцыі лагічнага вызначэння паняцця ў лагічнай схеме навукі) павінен, з аднаго боку, дакладна арыентаваць на аб'ект у сістэме, а з другога (як моўная адзінка канкрэтнай тэрміналогіі) - характарызавацца лексічнай сістэмнасцю і раз- глядацца ў яго адносінах да іншых тэрмінаў. Са сказанага выні- кае, што патрабаванне сістэмнасці тэрміна павінна рэалізавацца ў двух планах: у плане зместу і ў плане выражэння.

Напрыклад, група тэрмінаў, што абазначаюць тэмперамент чалавека, паняційны змест адлюстроўвае ў наступных дэфініцыях: меланхолік - 'чалавек, які валодае тэмпераментам, што харак- тарызуецца неўраўнаважанасцю, хуткай стамляемасцю, зама- руджанасцю ў рухах, замкнёнасцю; інэртнасцю ў нервовых працэ- сах'(ПС, с.146); сангвінік- 'чалавек, які валодае тэмпераментам, што праяўляеццаўрухомасці, ураўнаважанасці, моцы нервовых пра- цэсаў, высокай псіхічнай актыўнасці і працаздольнасці (ПС, с.147);

флегматык - Юалавек, які валодае тэмпераментам, што харак- тарызуеццаўраўнаважанасцю, падазронасцю, спакоем, абыякавас- цю, роўным настроем, слабым знешнім выражэннем душэўнага стану (ПС, с.147); халерык - 'чалавек, які валодае тэмперамен- там, што характарызуецца хуткасцю дзеянняў, моцнымі і хутка ўзнікальнымі пачуццямі, здольнасцю аддавацца справе з выключ- най сілай і ў той жа час адзначаецца неўраўнаважанасцю і рэзкай зменай настрою' (ПС, с.147).

Такім чынам, узаемасувязь тэрмінаў меланхолік, сангвінік, флегматык, халерык у тым, што ўсе гэтыя тэрміны ўваходзяць у адзін класіфікацыйны рад, адзінкі якога абазначаюць пэўны тып тэмпераменту. Гэта значыць, што кожны з іх знаходзіцца ў адной мікрагрупе, дзе існуе ўзаемасувязь паміж тэрмінамі. Агульная інтэгральная прымета дадзеных тэрмінаў - 'чалавек, які валодае тэмпераментам'. Менавіта яна і дазваляе аб'ядноўваць адпавед- ныя тэрміны ў адзін класіфікацыйны рад.

Дыферэнцыйныя сэнсавыя прыметы адпаведных дэфініцый дазваляюць адрозніваць кожнае асобнае паняцце ад іншых у гэтай мікрагрупе. Так, меланхолік - гэта 'неўраўнаважаны, хутка стам- ляемы, інэртны чалавек'; сангвінік - 'рухомы, ураўнаважаны, з высокай працаздольнасцю чалавек'; флегматык - Рпакойны, абыя- кавы, з падазронасцю і слабым знешнім выражэннем душэўнага стану чалавек; халерык - Ралавек хуткі, моцны, здольны адда- вацца справе з выключнай сілай\

Такім чынам, можна адзначыць, што ў плане зместу тэрміны дадзенай групы з'яўляюцца сістэмнымі, бо маюць як інтэгральную, так і дыферэнцыйныя прыметы.

У плане структуры выяўляецца наступнае: меланхолік [ад грэч теіаз - чорны і сЬэІе - жоўць + - ік], сангвінік [ад лац. зап§шз - кроў + -ік], флегматык [ад грэч. йе§та - слізь + -атык], халерык [ад грэч. с'оіе - жоўць+ -ык]. Значыць тэрміны меланхолік, сангвінік, халерык аб'ядноўвае наяўнасць у кожным з іх тэрмінаэлемента -ік (-ык). Тэрмін жа флегматык па структуры выпадае з дадзенай сістэ- мы, таму што ўтвораны пры дапамозе суфікса -атык.

Такім чынам, вышэйадзначаныя тэрміны з'яўляюцца сістэмнымі ў плане зместу і часткова сістэмнымі ў плане структуры.

Тэрміны, якія абазначаюць фактары сацыялізацыі, свой паняційны змест адлюстроўваюць у наступных дэфініцыях: мак- рафактары - фактары сацыялізацыі (краіна, этнас, грамадства, дзяржава), якія ўплываюць на сацыялізацыю ўсіх, хто жыве ў пэў- ных краінах; мегафактары - фактары сацыялізацыі (космас, плане-


та, свет), якія ў той ці іншай ступені праз іншыя групы фактараў уплываюць на сацыялізацыю ўсіх жыхароў Зямлі; мезафактары - фактары сацыялізацыі, якія ўмовы сацыялізацыі вялікіх груп людзей выдзяляюць: па мясцовасці і тыпе паселішча, у якіх яны жывуць (рэгі- ён, вёска, горад, пасёлак); па прыналежнасці да аўдыторыі тых ці іншыхсетакмасавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне і інш.); папры- належнасці да тых ці іншых субкультур; мікрафактары - фактары сацыялізацыі, якія непасрэднаўплываюць на канкрэтныхлюдзей, што ўзаемадзейнічаюць з імі - сям 'я і дом, суседзі, групы аднагодкаў, выха- ваўчыя арганізацыі, разнастайныя грамадскія, дзяржаўныя, рэлігій- ныя і прыватныя арганізацыі, мікрасоцыум.

Такім чынам, агульная інтэгральная прымета дадзеных тэрмінаў - 'фактары сацыялізацыі'. Менавіта яна і дазваляе аб'яд- ноўваць адпаведныя тэрміны ў адзін класіфікацыйны рад.

Дыферэнцыйныя сэнсавыя прыметы адпаведных дэфініцый дазваляюць адрозніваць кожнае асобнае паняцце ад іншых у гэтай мікрагрупе: макрафактары - краіна, этнас, грамадства, дзяржа- ва; мегафактары - космас, планета, свет; мезафактары - рэгі- ён, вёска, горад, пасёлак; радыё, тэлебачанне і інш.; мікрафакта- ры - сям'я і дом, суседзі, групы аднагодкаў, выхаваўчыя арганіза- цыі, разнастайныя грамадскія, дзяржаўныя, рэлігійныя і прыват­ныя арганізацыі, мікрасоцыум.

Такім чынам, у плане зместу тэрміны дадзенай групы з'яўля- юцца сістэмнымі.

Структура гэтых тэрмінаў прадстаўлена наступным чынам: макрафактары [гр. makros вялікі + лац. factor які робіць, стварае што-небудзь] мегафактары [гр. megas гіганцкі + лац. factor які робіць, стварае што-небудзь], мезафактары [гр. mesos сярэдні, прамежкавы + лац. factor які робіць, стварае што-небудзь], мікра- фактары[гр. тікте малы + лац. factor які робіць, стварае што-не- будзь].

Дадзеныя тэрміны аб'ядноўвае наяўнасць у кожным з іх тэрмінаэлемента factor (які робіць, стварае што-небудзь). Усе тэрміны данай мікрагрупы маюць аднатыпную структуру, а гэта значыць, што яны сістэмныя і ў плане структуры.

Трэба адзначыць, што сістэмнасць, якая рэалізуецца ў двух планах, у асноўным характэрна тэрмінам іншамоўнага паходжан- ня, таму што яны ствараліся мэтанакіравана ў працэсе навуковага пазнання адпаведна тым патрабаванням, якія ставіліся і ставяцца да навукова-тэхнічнай тэрміналогіі, у прыватнасці, патрабаванню сістэмнасці тэрміна як у плане зместу, так і ў плане выражэння.

Тэрміналагічныя сістэмы розных галін ведаў прасякнуты гіпанімічнымі адносінамі. Пры гэтай з'яве выдзяляюць два тыпы слоў: гіпонімы (выражаюць відавыя паняцці) і гіперонімы (выра- жаюць родавыя паняцці).

У тэрміналогіях перадаюцца сістэмныя адносіны паміж паняццямі, прычым змест відавога паняцця аказваецца шырэйшым за змест родавага, а аб'ём - вузейшы. Адсюль вынікае, што значэнне слоў- гіпонімаў (відавых паняццяў) уключае ў сябе большую колькасць се- мантычных кампанентаў, чым значэнне слоў-гіперонімаў (родавых паняццяў). Напрыклад, гіперонім дзейнасць падпарадкоўвае сабе рад гіпонімаў: арганізатарская дзейнасць - Ррактычная дзейнасць па кіраўніцтве людзьмі, а таксама па ўзгадненні іх сумесных дзеянняў'; вядучая дзейнасць - 'дзейнасць, падуплывам якой адбываюцца важ- нейшыя змены ў псіхіцы дзіцяці, што падрыхтоўвае яго пераход да новай, вышэйшай ступені развіцця'; інфармацыйная дзейнасць - ^дзейнасць чалавека накіраваная на працэс збору, аналізу, пераўтва- рэння, захавання, пошуку і распаўсюджання інфармацыі'; педагагіч- ная дзейнасць - Ррафесійная дзейнасць, якая накіравана на стварэн- не ў педагагічным працэсе аптымальных умоў для выхавання, развіцця і самаразвіцця асобы выхаванца і выбару магчымасцей свабоднага і творчага самавызначэння'.

Сістэмнасць у плане зместу характэрна для дадзенай мікрагрупы: у іх дэфініцыях ёсць агульная інтэгральная прымета - 'дзейнасць'; прысутнічаюць дыферэнцыйныя прыметы: арганіза- тарская (дзейнасць) - накіравана на Ріраўніцтва людзьмі і ўзгад- ненне іх сумесных дзеянняў'; вядучая (дзейнасць) -накіравана на 'змены ў псіхіцы дзіцяці і падрыхтоўку яго да новай, вышэйшай ступеніразвіцця'; інфармацыйная (дзейнасць) - накіравана на 'пра- цэс збору, аналізу, пераўтварэння, захавання, пошуку і распаўсю- джання інфармацыі'; педагагічная (дзейнасць) - накіравана на ^стварэнне ў педагагічным працэсе аптымальных умоў для выха- вання, развіцця і самаразвіцця асобы выхаванца і выбару магчы- масцей свабоднага і творчага самавызначэння'. Інтэгральная пры- мета выражана агульным тэрмінаэлементам Рзейнасць', а дыфе- рэнцыйныя - яго відавымі азначэннямі. Гэта і дазваляе аб'яднаць прыведзеныя гіпонімы ў адзін рад, адзінкі якога абазначаюць сістэму дзейнасці чалавека.

Структура відавых азначэнняў наступная: арганізатар- + -ск- (ая), вяд- + -уч- (ая), інфармацый- + -н-(ая), педагагіч- + -н-(ая).

Такім чынам, у плане выражэння даныя гіпонімы толькі част- кова сістэмныя.

З сістэмнасцю тэрмінаў у плане зместу самым непасрэдным чынам звязана іх дакладнасць. Як вядома, істотныя прыметы прад- метаў і з'яў, якія складаюць змест паняццяў, раскрываюцца ў дэфініцыі. Пад вызначэннем паняцця разумеецца лагічная аперацыя, пры дапамозе якойраскрываецца змест паняцця, гэта значыцьуказ- ваюцца такія прыметы прадмета, паняцця, па якіх гэты прадмет можа быць адметным ад іншых прадметаў. Адметныя і істотныя рысы азначаемага тэрмінам прадмета могуць быць устаноўлены шляхам лагічнай дэфініцыі, а тэрмін, нават такі, унутраная форма якога раскрывае істотнук прымету, не здольны азначыць паняцце. Але хоць тэрмін не здольны азначаць паняцце, тым не менш ён вы- ступае ў якасці назвы той дэфініцыі, якая яму нададзена. І калі дэфіні- цыя дакладна сфармулявана з улікам інтэгральнай і дыферэнцый- ных прымет адпаведнага паняцця, то і тэрмін з'яўляецца дакладным.

Прыведзеныя вышэй прыклады паказваюць, што дэфініцыі дакладна вызначаюць месца кожнага асобнага тэрміна ў тым ці іншым класіфікацыйным радзе, суадносяць тэрмін з адпаведным паняццем. Гэта дае падставы сцвярджаць, што тэрміны, сістэмныя ў плане зместу, характарызуюцца і сэнсавай дакладнасцю.

Адназначнасць

Пытанне пра адназначнасць тэрмінаў - адно з прынцыповых пытанняў тэрміназнаўства.

Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў наву- цы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Напрыклад тэрмін слабарозум абазначае «трывалае або малаабарачальнае паслабленне псіхічнай дзейнасці».

Аднак патрабаванне адназначнасці тэрмінаў не заўсёды выт- рымліваецца, бо мнагазначнасць як з'ява, шырока прадстаўленая ў агульнай лексіцы, знаходзіць пашырэнне і ў тэрміналогіі. Мнага- значнасць (полісемія) - здольнасць слова мець адначасова некалькі значэнняў, з'яўляецца істотным недахопам тэрміна. Але зразумець дэфініцыю асобных тэрмінаў мы можам дзякуючы кантэксту. На- прыклад, тэрмін рассеянасць мае наступныя значэнні: 1) Паглыб- ленне ўвагі ў работу, якое выключае з поля зроку чалавека ўсё ас- татняе; 2) Стан, калі чалавек ні на чым не можа дастаткова доў- га засяродзіць увагу і пераключаецца з аднаго аб'екта на другі, што не дазваляерашыць пастаўленую перад ім задачу. Так, у ска- зе Рассеянасць у Васіля праяўляецца не толькі на ўроках матэма- тыкі тэрмінрассеянасць ужываецца ў другім значэнні.

Сапраўды, для мнагазначных тэрміналагічных адзінак абыя- кавасць да кантэксту не з'яўляецца характэрнай прыметай, таму што ў пэўных кантэкстуальных умовах губляецца мнагазначнасць тэрміна, рэалізуецца толькі адно з яго значэнняў.

Таму ў сферы навуковых або навучальных зносін неабходна ства- рыць умовы маўлення, якія б забяспечылі слухачу або чытачу магчы- масць адназначнага і дакладнага разумення выкарыстанага тэрміна.

Такім чынам, тэрмін павінен быць адназначным, бо ён слу- жыць для абазначэння прадметаў і з'яў функцыянальнага стылю навуковай і тэхнічнай літаратуры, для якой павінны быць характэр- ны дакладнасць і яснасць.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.