Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю



Мове навуковых зносін уласцівыя і свае граматычныя асаблі- васці. Адцягненасць і абагульненасць навуковага маўлення праяў- ляецца ў асаблівасцях функцыянавання разнастайных граматычных, у прыватнасці марфалагічных, адзінак, што адлюстроўваецца ў выбары катэгорый і форм, а таксама ступені іх частотнасці ў тэкс- це. Рэалізацыя закона эканоміі маўленчых сродкаў у навуковым стылі прыводзіць да выкарыстання больш кароткіх варыянтных форм. Напрыклад, форм назоўнікаў мужчынскага роду замест жа- ночага роду: клавіш (замест клавіша), зал (замест зала).

Формы адзіночнага ліку назоўнікаў выкарыстоўваюцца ў зна- чэнні множнага: Асноўныя задачы лагапедычнага навучання дзіцяці з раснастайнымі відамі маўленчых анамалій ва ўмовах спецыяль- ных дашкольныхустаноўуключаюць не толькі карэкцыю дэфекту, але і падрыхтоўку да авалодання граматай (Лагапедыя, с.567). У прыведзеным прыкладзе назоўнікі, якія абазначаюць прадметы, што паддаюцца лічэнню (дзіця, дэфект), называюць цэлы клас прадме- таў з указаненнем іх характэрных прымет або маюць зборнае аба- гульненае значэнне.

Аднак абстрактныя і рэчыўныя назоўнікі ў спецыяльным тэкс- це выкарыстоўваюцца і ў форме множнага ліку, набываючы канкрэтнае значэнне: ...тахілаліі такога тыпу сустракаюццарэд- ка; педагагічныя эксперыменты, якія праводзіць настаўнік...; ру- хальныя аналізатары; безумоўныя тармажэнні і г.д.

Назвы паняццяў у навуковым стылі пераважаюць над назвамі дзеянняў, гэта прыводзіць да меншага выкарыстання дзеясловаў і большага выкарыстання назоўнікаў. Пры выкарыстанні дзеясловаў заўважаецца тэндэнцыя да іх семантызацыі (дзеяслоў губляе лекс- ічнае значэнне), што адпавядае патрабаванню абстрактнасці і аба- гульненасці навуковага стылю. Гэта праяўляецца ў тым, што боль- шая частка дзеясловаў у навуковым стылі функцыянуе ў ролі звязкі: быць, з'яўляцца, называцца, лічыцца, стаць, рабіць, здавацца, зак- лючацца, складаць, валодаць, вызначаць, уяўляць і г.д.

Ёсць значная група дзеясловаў, якія выступаюць у якасці кам- панентаў дзеяслоўна-іменных спалучэнняў, дзе галоўная сэнсавая нагрузка прыпадае на назоўнік, які абазначае дзеянне, а дзеяслоў выконвае граматычную функцыю (абазначае дзеянне ў самым шы- рокім сэнсе слова, перадае граматычнае значэнне ладу, асобы і ліку): прыводзіць - да ўзнікнення, да парушэння, да паслаблення, да маў- лення, да жыцця, да кахання; рабіць - разлік, вылічэнне, назіранне і да т.п. Дэсемантызацыя дзеяслова праяўляецца ў пераважванні ў на- вуковым тэксце дзеясловаў шырокай, абстрактнай семантыкі: існа- ваць, адбывацца, мець, праяўляцца, мяняць(ца), працягваць(ца) і г.д.

Для навуковага маўлення характэрна выкарыстанне дзеяслоў- ных форм з паслабленым лексіка-граматычным значэннем часу, асо- бы, ліку, што пацвярджаецца сінаніміяй структуры сказаў: можна зрабіць заключэнне -робіцца заключэне, гук вымаўляюць - гук вы- маўляецца і г.д.

Яшчэ адна марфалагічная асаблівасць навуковага стылю заключаецца ў выкарыстанні цяперашняга часу са значэннем якасці або прыметы, што неабходна для характарыстыкі ўласцівасцей даследуемых прадметаў і з'яў: Пры раздражненні пэўных месц кары вялікіх паўшар 'яўрэкулярна адбываюцца скарачэнні. Гуль- ня займае важнае месца ў жыцці дзіцяці.

Па даследаваннях навукоўцаў, працэнт дзеясловаў цяпераш- няга часу ў тры разы перавышае працэнт форм прошлага часу і скла- дае 67-85 % ад усіх дзеясловаў.

Адцягненасць і абагульненасць навуковага стылю праяўляец- ца ў асаблівасцях выкарыстання катэгорыі трывання: каля 80 складаюць формы незакончанага трывання, якія з'яўляюцца больш абагульнена-адцягненымі. Невялікая колькасць дзеясловаў закон- чанага трывання выкарыстоўваецца ва ўстойлівых зваротах у фор- ме будучага часу, які сінанімічны цяперашняму:разгледзім..., гуль- ня прыме выгляд. Шматлікія дзеясловы незакончанага трывання пазбаўлены пары закончанае / незакончанае трыванне.

Формы асобы дзеяслова і асабовыя займеннікі ў навуковым стылі таксама выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з перадачай адцягнена-аба- гульненых значэнняў. Практычна не выкарыстоўваюцца формы 2-ой асобы і займеннікі ты, вы, таму што яны з'яўляюцца найбольш канкрэт- нымі; рэдка выкарыстальныя формы 1-ай асобы адзіночнага ліку.

Найбольш часта ў навуковым маўленні выкарыстоўваюцца ад- цягненыя па значэнні формы 3-яй асобы і займеннікі ён, яна, яно. Займеннік мы, акрамя выкарыстання ў значэнні так званага аўтарс- кага мы, разам з формай дзеяслова часта выражае значэнне рознай ступені адцягненасці і абагульненасці ў значэнні «мы разам, у сукуп- насці»: Мы прыходзім да выніку... Мы можам зрабіць заключэнне...

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.