Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Мова і іншыя сродкі камунікацыі



Калі мы гаворым, што мова - асноўны, найважнейшы сродак зносін, то мяркуецца, што ёсць і менш важныя спосабы кантактавання. Сапраўды, людзі карыстаюцца і іншымі сродкамі зносін, напрыклад, жэстамі, рознымі штучнымі сігналамі, знакамі (матэматычныя, хімічныя, дарожнага руху, семафоры, сірэны, азбука Морзе і г.д.). Мова жэстаў як самастойная сістэма выкарыстоўваецца глуханямымі. Жэсты тут адпавядаюць выразам гукавой мовы. Аднак дадзеная мова вельмі абмежаваная і бедная ў параўнанні з гукавой мовай. Жэсты могуць выкарыстоўвацца і як дадатковы несамастойны сродак зносін (суправаджаць выказванне, узмацняючы яго выразнасць). Своеасаблівымі сродкамі перадачы інфармацыі з'яўляюцца музыка і выяўленчае мастацтва. Аднак і гэтыя фор- мы, нягледзячы на іх вялікія магчымасці, даволі «аднабаковыя» ў параўнанні з моваю. Ні музыка, ні выяўленчае мастацтва не выражаюць дакладных, расчлянёных паняццяў. Яны выклікаюць пэўныя вобразы ў свядомасці слухача ці гледача і, адпаведна, пэўныя думкі, аднак гэтыя думкі могуць быць вельмі непадобнымі ў розных людзей.

Ёсць і іншыя «экзатычныя сродкі» зносін, як, напрыклад, барабанная мова ў некаторых афрыканскіх народаў, з якой звязана шмат звычаяў і абрадаў.

У старажытнасці на Усходзе, а ў сярэднія стагоддзі ў Заходняй Еўропе, была папулярнай мова кветак - умоўны спосаб выражаць розныя пачуцці і паняцці. Сімвалічнае значэнне некаторых кветак: фіялка - сімвал сціпласці; лілея - цнатлівасці; незабудка - памяці; астра - тугі; ружа - кахання (у старажытных грэкаў і рымлян яна была сімвалам таямніцы).

У 60-я гады XX ст. галандскі вучоны Ганс Фройдэнталь зрабіў спробу стварыць штучную мову - так званы «лінкос» (лінгвакосмі- ка - мова космасу) для перадачы пасланняў у космас. Сутнасць яе ў тым, што пры дапамозе сігналаў рознай даўжыні, якія нясуць пэў- ную матэматычную інфармацыю (а законы матэматыкі ўсюды ад- нолькавыя), можна наладзіць кантакт з іншапланецянамі.

Відавочна, што названыя сродкі зносін выступаюць як дапа- можныя ў дачыненні да адзінага універсальнага сродку мовы слоў. Самі па сабе, без перакладу на мову, гэтыя сродкі не могуць пера- даць думку. Іх функцыянаванне магчыма толькі на аснове мовы.

§4. Маўленчая дзейнасць. Суадносіны паміж мовай і маўленнем

Мова - гэта сістэма знакаў (гукаў, марфем, слоў, словазлучэн- няў і сказаў), якія абазначаюць з'явы рэчаіснасці, а маўленне - спо- саб перадачы думак праз мову, пры дапамозе і праз пасрэдніцтва мовы, гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць.

Адрозніваюць вуснае і пісьмовае, знешняе і ўнутранае маўленне.

Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўцаў, таму значнае месца адводзіцца тэмпу, тону, мелодыцы, тэмбру голасу, паўзам, лагічнаму націску і іншым маўленчым якасцям. Пэўную ролю адыгрываюць і нямоўныя сродкі (жэсты, міміка і да т.п.). Усім відам вуснага маўлення ўласціва экспрэсія непасрэднасці і высокі ўзровень эмацыянальнасці. Нездарма Бернард Шоу гаварыў, што ёсць пяцьдзесят спосабаў сказаць «так» і пяцьсот спосабаў сказаць «не», але ёсць адзін спосаб напісаць гэта.

Пісьмовае маўленне характарызуецца адсутнасцю непасрэдных агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агуль- нага жыццёвага вопыту, што на 9/10 палягчаюць узаемаразуменне ў вусным маўленні, а таксама адсутнасцю дапамогі з боку жэстаў, мімікі, інтанацыі. Пісьмовае маўленне - гэта звычайна падрыхтаванае маўленне. Яно больш строгае па форме і складанае па змесце, у ім дакладней выбраны словы, больш складаныя сказы і г.д.

Унутранае маўленне характарызуецца афармленнем думкі без выказвання. Яму ўласцівы фрагментарнасць, хуткасць мыслення, сцісласць. Сам сабе чалавек не апісвае падрабязна тое, што ён робіць ці збіраецца рабіць. Для ўнутранага маўлення не характэрны строгія правілы. Іншы раз чалавек ведае нейкую інфармацыю на ўзроўні ўнутранага маўлення, але не можа яе выказаць на ўзроўні знешняга маўлення.

Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту выказвання. Знешняе маўленне адрозніваецца ад унутранага і будовай. Яно можа быць маналагічным ці дыялагічным, можа адрознівацца паводле стылёвай ці жанравай прыналежнасці.

Адзінкамі маўлення, яго формамі з'яўляюцца маналог, дыялог, тэкст.

Маналог (грэч. топоз - адзін, 1о§о§ - слова, маўленне) - разгорнутая форма маўлення ад першай асобы, адрасаваная слухачам або чытачам і разлічаная на пасіўнае, апасродкаванае ўспрыманне. Для маналогаў характэрны тэксты рознага памеру, якія структурна і сэнсава звязаны. Маналог мае індывідуальную кампазіцыйную будову і адносную сэнсавую закончанасць, якія залежаць ад жанравай (мастацкі маналог, прамова, даклад, артыкул, бытавое апавяданне і г.д.) і функцыянальнай (апавяданне, разважанне, апісанне) прыналежнасці тэксту. Маналог амаль не залежыць ад сітуацыі, ён звычайна не накіроўваецца і не падтрымліваецца пытаннямі. Асобныя адрэзкі маналога могуць змяшчаць у сабе сродкі, характэрныя для дыялога (звароткі, рытарычныя пытанні і інш.), мэта якіх актывізаваць адрасата.

Дыялог (грэч.- размова, гутарка) - форма маўлення, у якой удзельнічаюць два ці некалькі (палілог) чалавек і якая характарызуецца непасрэднай сувяззю выказванняў з сітуацыяй. Выказванне ў дыялогу, якое звернута да суразмоўніка, называюць рэплікай. Рэплікі звязаны паміж сабой па сэнсе і будове, але характа- рызуюцца непасрэднасцю, непадрыхтаванасцю. Значную ролю ў дыялогу адыгрываюць пазамоўныя сродкі (жэсты, міміка, інтанацыя і інш).

Тэкст (лац. tехіііт) - гэта падрыхтаванае выказванне (вуснае ці пісьмовае) з устойлівым сэнсавым адзінствам і сістэмай кампа- нентаў, функцыянальна аб'яднаных у адзіную структуру. Тэкст падпарадкаваны адзінай тэме. Ён разгортваецца ў лагічнай паслядоў- насці, якая вырашаецца спецыфічнымі сродкамі тэкставай сувязі. Асноўнымі ўласцівасцямі тэксту з'яўляюцца разгорнутасць, паслядоўнасць, звязанасць, закончанасць.

У залежнасці ад спосабу перадачы зместу і ўнутранай арганізацыі тэксту адрозніваюць такія камунікацыйна-сэнсавыя тыпы тэкстаў ці, дакладней, маўлення, як апавяданне, апісанне, разважанне.

Апавяданне - гэта тып маўлення, які служыць для перадачы фактаў, з'яў, дзеянняў і г.д. Гэтыя падзеі звычайна разгортваюцца ў часе, маюць дынаміку. Менавіта гэта прадвызначае пэўную ролю дзеясловаў. Напрыклад:

Леварукасць - пераважнае выкарыстанне левайрукі для здзяйснення маторных актаў. У некаторых выпадках леварукасць абумоўлена пашкоджаннем або захворваннем правай рукі, што выклі- кае немагчымасць карыстацца ёю (вымушаная леварукасць). Часцей пераважнае выкарыстанне левай рукі носіць прыроджаны характар і абумоўлена атрыманай у спадчыну спецыфікай функцыя- навання ЦНС. Акрамя выражанай леварукасці, даволі часта сустракаецца скрытая леварукасць. Чалавек з такой леварукасцю прывуча- ны з дзяцінства карыстацца правайрукой, але пры нязвычных дзе- яннях ці ў стане афекту карыстаецца левай рукой. (ДефСД, с.41) Апісанне - гэта тып маўлення, які ўжываецца для характарыстыкі прадметаў, з'яў, асобы і г.д. У ім пералічваюцца прыметы прадмета ў пэўнай паслядоўнасці. Найбольш важнай асаблівасцю апісання з'яўляецца статычнасць, таму ў такіх тэкстах часцей выкарыстоўваюцца назоўнікі, прыметнікі, радзей дзеясловы-выказнікі, якія, як правіла, маюць аднолькавую форму і значэнне знаходжан- ня або існавання. Напрыклад:

Падлеткавыўзрост адрозніваецца павышанай інтэлектуальнай актыўнасцю, якая стымулюецца не толькі натуральнай узроставай цікаўнасцю падлеткаў, але і жаданнем развіць, прадэманстраваць навакольным свае здольнасці, атрымаць высокую адзнаку з іх боку. У гэтай сувязі падлеткі на людзях імкнуцца браць на сябе найбольш складаныя і прэстыжныя задачы, нярэдка праяўляюць не толькі высокаразвіты інтэлект, але і незвычайныя здольнасці. Для іх характэрна эмацыянальна-адмоўная афектыўная рэакцыя на вельмі простыя задачы. (Немаў, кн.2, с.143)

Разважанне - тып маўлення, у якім даецца лагічны і аргумен- таваны выклад думкі. Будуецца разважанне дэдуктыўна (ад агульных палажэнняў да прыватных) ці індуктыўна (ад прыватных палажэнняў да агульных). Напрыклад:

Калі вучань расклаў малюнкі з парушэннем паслядоўнасці, то не трэба адразу ўказваць яму на гэта (толькі зафіксаваць гэта ў пратаколе). Па-першае, таму што ў прцэсе складання апавядання ён можа сам выправіць парадак; па-другое, нават пря няправільнай раскладцы магчыма звязнае і па-свойму лагічнае апавяданне. Калі ж такога апавядання не атрымалася, неабходнаўказаць вучню на памылку і прапанаваць яму змяніць парадак раскладкі. Калі ж і пасля гэтага дзіця не можа раскласці малюнкі паслядоўна, то правільную раскладку здзяйсняе сам псіхолаг. (Рогаў, с.26)

Своеасаблівасць тэкстаў залежыць і ад іх функцыянальна-стылістычнай і жанравай прыналежнасці (мастацкі, публіцыстычны, навуковы тэкст і г.д.).

Мова і маўленне належаць да маўленчай дзейнасці - сукупнасці псіхафізіялагічных дзеянняў чалавечага арганізма, якія неабходныя для фарміравання, перадачы і ўспрыняцця думкі. Аднак яны з'яўляюцца двума яе рознымі бакамі: унутраным і знешнім, якія не могуць існаваць адзін без другога і, такім чынам, з'яўляюцца арга- нічна ўзаемазвязанымі. Мова і маўленне суадносяцца паміж сабой у цэлым як сутнасць і з'ява: мова служыць унутранай глыбіннай сутнасцю, а маўленне - знешняй з'явай, праз якую гэта сутнасць праяўляецца.

Маўленне з'яўляецца індывідуальнай з'явай, якая характарызуе кожнага чалавека як асобу. Зносіны паміж людзьмі ажыццяўля- юцца праз маўленне, і, нягледзячы на тое, што маўленне - індывідуальная з'ява, мы разумеем адзін аднаго, таму што карыстаемся агульнымі адзінкамі (фанемы, марфемы, словы), якія ўласцівы ўсім членам моўнага калектыву, і агульнымі правіламі аперыравання гэтымі адзінкамі.

Самі прыватныя працэсы гаварэння і разумення яго цыркулююць у чалавечым асяроддзі і вымагаюцца патрэбамі абменьвацца думкамі, перадаваць паведамленні ад аднаго чалавека да другога, гэта значыць грунтуюцца на сацыяльным падмурку. Гэты сацыяль- ны падмурак маўлення і ўтварае мова.

Значыць, маўленне адносіцца да мовы, як прыватная і індывідуальная з'ява да агульнай і сацыяльнай сутнасці.

Маўленне кожнага чалавека праяўляецца матэрыяльна і фіксуецца акустычнымі або пісьмовымі формамі, прычым гэтым формам папярэднічае фізіялагічная актыўнасць органаў чалавека (пры вусным маўленні - лёгкія, язык, вусны, гартань; пры пісьмовым - рукі).

Мова ж з'яўляецца абстрактнай сутнасцю, але рэальнай, бо яна праяўляецца канкрэтнымі маўленчымі актамі, і фізіялагічная актыўнасць маўлення мае ў сваёй аснове псіхічную дзейнасць усёй нервовай сістэмы, і галоўным чынам галаўнога мозга.

Значыць, маўленне характарызуецца як канкрэтная і фізіяла- гічная з'ява, а мова - як абстрактная і псіхічная сутнасць.

Мова ўяўляецца патэнцыяльнай сутнасцю, што ўжыўлена ў нашу свядомасць у выглядзе засвоеных з дзяцінства здольнасцей гаварыць, а таксама разумець праз маўленне думкі і пачуцці іншых людзей.

Маўленне ж служыць актуалізацыяй гэтай патэнцыі, яе матэ- рыяльным увасабленнем, ператварэннем здольнасці гаварыць не- пасрэдна ў працэсе гаварэння.

Адсюль вынікае, што мова - патэнцыяльная сутнасць, якая дае здольнасць гаварыць, а маўленне - актуалізаваная з'ява, працэс гаварэння.

Мова - гэта код або набор адцягненых адзінак і правілаў іх арганізацыі, які з'яўляецца ўнармаваным, што забяспечвае яго пра- вільнае выкарыстанне гаворачымі ў межах выпрацаваных нормаў і разуменне слухачом.

Маўленне ўяўляе сабой гатовы прадукт, які вытворны ад кода і выступае ў выглядзе вуснага або пісьмовага тэксту. Тэкст пры спантанным спараджэнні з'яўляецца моўным ужываннем, якое патрабуе карпатлівай дадатковай працы (напрыклад, пры напісанні курсавых і дыпломных работ), каб яго аформіць у строгай адпавед- насці з правіламі мовы.

Значыць, мова суадносіцца з маўленнем, як код і норма з тэкстам і ўжываннем.

Маўленне з'яўляецца сітуацыйна замацаваным, бо яно ўжы- ваецца ў пэўных абставінах і прадугледжвае наяўнасць суразмоўцы і спаразумення з яго боку і носіць мэтанакіраваны характар.

Мова ж не звязваецца ні з сітуацыяй зносін, ні з вызначанай мэтай ужывання, таму што яна служыць сродкам зносін, сродкам фарміравання маўленчых выказванняў незалежна ад мэты.

З гэтага вынікае, што маўленне належыць да сітуацыйных і мэтанакіраваных з'яў, а мова нейтральная ў адносінах да згаданых асаблівасцей.

Адзінкі розных узроўняў мовы звязаны паміж сабой раз- настайнымі адносінамі, у выніку чаго яна ўтварае шматмерную сістэму. Можна перадаць адну думку рознымі спосабамі. Маўленне і яго прадукт - тэкст будуюцца строга ў лінейнай паслядоўнасці. Маўленне - з'ява аднамерная.

Пры спантанным спараджэнні маўлення ў ім здольны праяў- ляцца індывідуальныя асаблівасці маўлення, якія не адпавядаюць агульнапрынятым нормам мовы. Маўленне кожнага канкрэтнага чалавека мае некаторую ступень свабоды ў адносінах да ўнутранай сістэмы мовы.

1. У чым праяўляецца сацыяльная прырода мовы?

2. Якія погляды на мову існуюць у навуцы?

3. Чаму камунікацыйная функцыя мовы з'яўляецца асноўнай?

4. Якія яшчэ функцыі, акрамя камунікацыйнай, выконвае мова?

5. Ці ўласціва беларускай мове этнічная функцыя?

6. Ці ведаеце вы якія-небудзь сродкі зносін, апрача мовы?

7. Што такое мова, маўленне, маўленчая дзейнасць?

8. Якія разнавіднасці маўлення вы ведаеце?

9. Назавіце тыпы маўлення і пералічыце іх асноўныя асаблівасці.

10. Што можна назваць тэкстам?

11. Прадстаўце папарна прыметы, па якіх супастаўляюцца і адрозніваюцца мова і маўленне.

12. Чаму мова з'яўляецца сутнасцю маўленчай дзейнасці, а маўленне - з'явай?

ПРАКТЫКАВАННІ

1. Прачытайце тэкст. Назавіце, якія існуюць тэорыі паходжання мовы? У чым сутнасць кожнай з іх?

Калі і як узнікла мова?

Гукавая мова (у яе членападзельнай, блізкай да сучаснай форме) узнікла, відаць, больш за 100 тыс. гадоў таму назад, у эпоху пера- ходу ад неандэртальца да чалавека сучаснага тыпу. Менавіта мова стала вызначальнай прыметай чалавека. Пытанне ж «як яна ўзнікла?» хвалюе вучоных ужо на працягу больш чым 2-х тысячагоддзяў. Але таямніца паходжання мовы да канца так і не разгадана.

Вядома, што ў першабытных людзей рот і горла былі прыста- саваны, каб утвараць гукі, тым не менш першыя людзі на зямлі не ўмелі размаўляць. Як жа ўзнікла мова? Як навучыліся гаварыць першабытныя людзі, калі ніхто яшчэ не ведаў, як гэта робіцца? Адказаць на гэтыя пытанні не так лёгка, бо яны звязаны з такімі складанымі праблемамі, як сама сутнасць мовы, яе роля ў станаў- ленні чалавека і грамадства. Вырашэннем гэтых пытанняў займа- юцца дзве галіны ведаў - філасофія і філалогія. Таму існуюць як філасофскія, так і філалагічныя тэорыі паходжання мовы.

Самая старажытная філасофская канцэпцыя мовы, якая дайшла да нас, пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога (Багоў). Яна існуе ў некалькіх разнавіднасцях: ведычнай (ад назвы «Веды» - старажытнага філасофскага помніка Індыі), канфуцыянскай (Канфуцый - старажытны кітайскі рэлігійны філо- саф, мудрэц), біблейскай («Біблія» - збор «свяшчэнных кніг» іудзейска-хрысціянскай рэлігіі). Паводле міфолага-рэлігійнай тэорыі, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак. Дух уздзейнічае на матэ- рыю, якая знаходзіцца у хаатычным стане, уладкоўвае яе формы. Вянец тварэння духу - чалавек. Для абазначэння духоўнага пачат- ку ўжываліся тэрміны «Бог»,«Дао», ці «Логас» (грэч. 1о§о§ - сло- ва), таму гэтую канцэпцыю называюць лагасічнай, ці логаснай тэо- рыяй паходжання мовы. Так, згодна з хрысціянскай філасофіяй, «Слова» існавала да з'яўлення чалавека і непасрэдна кіравала інер- тнай матэрыяй. Яно (сродак і энергія) стварала свет з першаснага хаосу. Вось як пра гэта гаворыць у Бібліі евангеліст Іаан (1 ст.): «У пачатку было Слова, і Слова было у Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць».

Падобныя тлумачэнні, толькі ў іншых тэрмінах, ляжаць у аснове індуізму і канфуцыянства. Побач з Божым паходжаннем мовы хрысціянская філасофія тлумачыць слова і як чалавечую з'яву. Бог стварае чалавека і адкрывае яму дар слова, г.зн. Божае слова, якое стварыла чалавека, становіцца потым здабыткам чалавека: чалавек сам пачынае ствараць словы. У Бібліі першачалавек Адам дае імёны жывёлам, якіх прыводзіць Бог.

Логасная тэорыя, згодна з якой «Слова» ўвасабляе дух і вало- дае магічнай сілай, што пануе над чалавекам, аказала вялікі ўплыў на філасофскую і філалагічную думку старажытнасці.

Пытанне пра паходжанне мовы разглядалася і ў антычнай філасофіі. Яшчэ ў 7-6 стст. да н.э. старажытнагрэчаскія вучоныя імкну- ліся знайсці сувязь паміж словамі, «імёнамі» і рэчамі і высветліць, які характар паходжання мовы - прыродны (г.зн. біялагічна абу- моўлены) і ўмоўны (не звязаны з сутнасцю рэчаў), г.зн. свядомы, штучны спосаб яе ўзнікнення. Пазней гэтыя праблемы асэнсоўваліся ў філасофіі эпохі сярэдніх вякоў і Адраджэння.

3 16 ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя паходжання мовы, у аснове якой ляжыць рацыянальная філасофская канцэпцыя «грамад- скай дамоўленасці». Паводле яе грамадская дамоўленасць адрозні- вае чалавечае грамадства ад першабытнага статку, дзе пануюць варожасць і барацьба кожнага з кожным. Прычыны пераходу да супрацоўніцтва тлумачыліся па-рознаму: ідэалістычна - божым паходжаннем чалавека і яго маралі, розуму і матэрыялістычна - агульнасцю інтарэсаў людзей. Паводле гэтай філасофіі, не Божае «Сло- ва-Логас», а сам чалавек-мысляр, яго розум з'яўляюцца крыніцай навуковых адкрыццяў, стваральнай працы, у тым ліку і ў галіне мовы. Аднак тэорыя не тлумачыла, адкуль узялася мова, як чалавек авалодаў ёю.

Пазней на аснове філасофіі грамадскай дамоўленасці былі распрацаваны т.зв. этымалагічныя і натуралістычныя гіпотэзы паходжання мовы: гукапераймальная, выклічнікавая і інш. Так, па- водле гукапераймальнай гіпотэзы, мова ўзнікла са здольнасці чалавека пераймаць гукі навакольнага свету (напрыклад, спеў птушак, крык звяроў, шум вады, ветру і г.д.), і гэтыя гукаперайманні (тыпу мяў-мяў, кукарэку, гаў-гаў) сталі асновай слоў-назваў чалавечай мовы. Згодна з выклічнікавай тэорыяй, штуршком для ўзнікнення мовы былі натуральныя, інстынктыўныя гукавыя комплексы накшталт ой-ой, ха-ха і інш. як рэакцыя на пэўныя вонкавыя раздражняльнікі (боль, гнеў, радасць і інш.). Некаторыя вучоныя лічылі, што мова ўзнікла з дзіцячага лепятання, г.зн. спачатку з'явіліся такія простыя ў вымаўленні словы, як баба, мама і інш., а затым і больш складаныя па структуры найменні.

Відавочна, гэтыя гіпотэзы не даюць адказу на пытанне: як узнікла мова? Яны падмяняюць саму праблему паходжання мовы важным, але прыватным пытаннем аб крыніцах утварэння старажытных слоў. Але мова - гэта не проста сума слоў, а больш складаная з'ява, звязаная з мысленнем і разумовай дзейнасцю чалавека.

Вялікая ўвага праблемам паходжання і развіцця мовы надавалася ў працах французскіх і нямецкіх філосафаў (Ж.Русо, І.Гердэра і інш.). Але найбольш разгорнутае асвятленне атрымала гэтая праблематыка на пачатку XIX ст. у даследаваннях нямецкага філосафа і лінгвіста Вільгельма фон Гумбальта. На думку Гумбальта, «узнік- ненне мовы абумоўлена ўнутранай праблемай чалавецтва». Мова, паводле Гумбальта, - гэта жывая дзейнасць чалавечага духу, адзіная энергія народа, якая ідзе з глыбінь чалавечай існасці і напаўняе ўсё яго жыццё. Мова не проста сродак зносін людзей, яна тая сіла, якая робіць чалавека чалавекам. Канцэпцыя Гумбальта апіралася на ідэю ўзаемазвязанага развіцця мовы, мыслення і «духу народа». «Мова і духоўная сіла народа, - пісаў Гумбальт, - развіваюцца не асобна адна ад адной і не паслядоўна адна за другой, а складаюць выключна і непадзельна адно і тое ж дзеянне інтэлектуальнай здольнасці».

У XIX ст. была распрацавана т.зв. матэрыялістычная тэорыя паходжання мовы, а інакш «працоўная», або «сацыяльная». Паводле яе мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці першабытных людзей. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні, дасягаць узаемаразумення стымулявала з'яўленне пэўных гукавых комплексаў. Першабытныя людзі як бы прымацоўвалі гэтыя гукавыя комплексы да прадметаў, дзеянняў, але яшчэ не маглі абстрагавацца ад іх. Паступова з развіццём грамадства, з падзелам відаў працоўнай дзейнасці, з ускладненнем працэсаў і сродкаў працы ўдасканальваліся мысленне чалавека і формы адлюстравання яго ў мове. Слова пачынае ўжывацца не толькі як абазначэнне асобнага, канкрэтнага прадмета, але і цэлага класа прадметаў (так, слова бяроза стала абазначаць не адно канкрэтнае дрэва, а ўсе дрэвы, якія маюць такія прыметы, як белая кара на ствале, зубчастае лісце іг.д.). Абстрагуючыся ад прадмета, слова ператвараецца ў своеасаблівы знак. У працэсе зносін слоўныя знакі аб'ядноўваюцца спачатку ў простыя, а затым у больш складаныя сістэмы знакаў, набываюць «спецыялізацыю»: адны для назвы прадметаў, другія - прымет, трэція - колькасці, чацвёртыя «спецыялізуюцца» на здольнасці не называць, а толькі ўказваць на прадметы, іх прыметы і г.д. Такім чынам, згодна з матэрыялістычнай тэорыяй, вытокі мовы ўзыходзяць да пачатку сумеснай працоўнай дзейнасці і іншых грамадскіх стасункаў у працоўным калектыве.

Як бы ні вырашалася ў навуцы праблема паходжання мовы, відавочна, што пераход чалавека ад жыцця біялагічнага да жыцця сацыяльнага самым непасрэдным чынам звязаны з фарміраваннем мовы як своеасаблівай формы пазнання свету і спосабу наладжван- ня кантактаў у грамадстве. Сёння жыццё грамадства нельга ўявіць без мовы. 3 яе дапамогай людзі выказваюць адзін аднаму свае думкі, пачуцці, замацоўваюць веды пра тое, чаго самі не бачылі. Так, вучоныя расшыфроўваюць надпісы на вазах, чарапках, таблічках, знойдзеных пры археалагічных раскопках, і мы даведваемся, як жылі людзі за тысячы год да нас. Мова нясе інфармацыю пра гісторыю, культуру чалавецтва, захоўвае здабыткі чалавечага розуму[3].

2. Прачытайце і прааналізуйце ўрыўкі з твораў і выказванні пісьменнікаў пра мову. Пра якія функцыі мовы гаворыцца ў іх?

І. Прырода краіны і гісторыя народа, якія адбіваюцца ў душы чала- века, адлюстроўваюцца ў слове. Чалавек знікаў, але слова, створанае ім, заставалася бессмяротнай і невычарпальнай скарбніцай народнай мовы, кожная яго форма ёсць вынік думкі і пачуцця чалавека, праз якія адлюстраваліся ў слове прырода краіны і гісторыя народа. (К.Дз. Ушынскі)

II.Наша мова - гэта важнейшая частка нашых агульных паводзін ў жыцці. І па тым, як чалавек размаўляе, мы адразу і лёгка можам меркаваць аб тым, з кім маем справу: мы можам вызначаць ступень інтэлегентнасці чалавека, ступень яго псіхалагічнай ураўнаважанасці...

Вучыцца добраму, спакойнаму, інтэлегентнаму маўленню трэ- ба доўга і ўважліва - прыслухоўваючыся, запамінаючы, заўважаючы і вывучаючы. Але хоць і цяжка - гэта трэба. Наша маўленне - важнейшая частка не толькі нашых паводзін, але і нашай асобы, нашай душы, розуму. (Дз.Ліхачоў)

III.Па адносінах кожнага чалавека да сваёй мовы можна абса- лютна дакладна меркаваць не толькі аб яго культурным узроўні, але і аб яго грамадзянскай каштоўнасці.

Сапраўдная любоў да сваёй краіны не можа быць без любові да сваёй мовы. Чалавек, які абыякавы да роднай мовы, - дзікун. Ён шкодны па самой сваёй сутнасці таму, што яго абыякавасць да мовы тлумачыцца поўнай абыякавасцю да мінулага, сённяшняга і будучага свайго народа. (К.Паустоўскі)

IV.Мова - прылада мыслення. Абыходзіцца з мовай абы-як - значыць і мысліць абы-як. (А.Талстой).

V.Мова не ёсць толькі гаворка, маўленне: мова ёсць вобраз усяго ўнутранага чалавека: яго розуму, таго, што называецца сэрцам, яна выразнік выхавання, усіх сіл разумовых і маральных...(І.Ганчароў).

VI.... Слова

Таксама сіла, бо яно кладзе Раздзел паміж людзьмі і зверам, Яно людзей яднае ў народы, І славу дзеднюю рукамі праўнук множыць Вярней, чым меч. (М.Клімковіч)

VII.Мова продкаў нашых і нашчадкаў - Шэпт дубровы і пчаліны звон, -

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён.

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё. (Г.Бураўкін)

VIII.Бясследна нішто не міне, Гісторыю слова адрозніць. Ты мост, на якім да мяне

Мінуўшчына ў госці прыходзіць.

Мільгаюць старонкі твае -

І мы размаўляем з вякамі,

І продак да нас дастае

Радкамі, нібыта рукамі. (П.Макаль)

3. Складзіце разгорнуты план па тэме «Мова як сродак камунікацыі, пазнання, мыслення».

4. Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Падбярыце прыказкі і прымаўкі, якія вучаць чалавека паводзінам у гутарцы, і пабудуйце на іх аснове звязны тэкст-разважанне.

Шмат якія прыказкі, прымаўкі вучаць паводзінам у гутарцы: як слухаць чалавека і рэагаваць на яго слова, чаму трэба быць стрыманым у час размовы, навошта трэба ўлічваць абставіны маўлення і г.д.?

Каб належным чынам весці гутарку, трэба перш за ўсё ўмець слухаць таго, з кім гаворыш: Сам неўмееш слухаць, другога не пры- мусіш. Будзь спярша выслухачым, а потым апавядачым.

Народ перасцерагае: да мовы трэба ставіцца ўважліва, з адказ- насцю. Перш чым нешта сказаць, трэба добра падумаць, узважыць кожнае слова, узяць пад увагу інтарэсы абодвух бакоў у маўленні - і таго, хто гаворыць, і таго, хто слухае, адказвае. Настойліва гучыць папярэджанне: Кайся, не кайся, выпусціў слоўца - не зловіш. Выка- занага слова да губы не вернеш. (Паводле А.Каўруса)

5. Успомніце і запішыце беларускія звароты ветлівасці: а) просьбы; б) запрашэнні; в) словы-падзякі; г) пажаданні; д) віншаванні. Гэтыя звароты могуць ўжывацца ў гутарцы з сяб- рамі, знаёмымі, старэйшымі па ўзросце, афіцыйнымі асобамі.

6. Прачытайце тэкст, вызначце тэму, асноўную думку, тып маўлення. Дайце назву тэксту і растлумачце, што вы адлюстравалі ў загалоўку (тэму, ідэю, тое і другое разам). Вылучыце ў кожным абзацы сказы, якія нясуць асноўную інфармацыю.

Светлая раніца ўсміхалася гораду. Сонечныя блёсткі ігралі з лісцем ліп і клёнаў, рассыпаліся зайчыкамі на шыбах акон, залацілі шыльды, падфарбоўвалі дахі камяніц. Грымелі гарачай меддзю трубы, і выбухі барабана ўзляталі вышэй сонечных сцен. Аднак яны не заглушалі ні песенных слоў, ні кволага шолаху шаўковых сцягоў, ні чалавечых уздыхаў, чалаве- чых слоў звычайных. Гаварылі: «Бывай, зноў убачымся хутка... Не сумуй... Толькі ворагаў вось разаб'ём... І разбіць іх павінны...»

Людзі ішлі на фронт.

Адна за другой праходзілі калоны. Людзі тоўпіліся на тратуа- рах, праводзілі. І большасць вачэй прамянілася сонцам, сонечнай радасцю, сонечным сумам. Развітваліся са сваімі роднымі, блізкімі. Толькі дзе-нідзе за прыспушчанымі фіранкамі, холадна паблісквалі чужыя вочы, сутуліліся чужыя спіны.

Васька ішоў у пярэдніх калонах.

Ён старанна адбіваў крок, беражна нёс вінтоўку. На яе штыку красаваўся гваздзік. Нехта з праводзіўшых - ці то дзяўчына, ці то стары, а мо і родная маці, хіба ўспомніць цяпер - надарылі яго гэ- тай маленькай кветкай, пахучай, свежай. Яшчэ не высахла кропелька расы на яе бархатнай чырвані.

Васька ішоў і не адчуваў хады свае, да таго лёгка ісці, калі музыка, калі песні, калі сонца іскрыцца на палотнішчах сцягоў, на тварах людскіх, у думках, надзеях. (М.Лынькоў)

7. Прачытайце тэкст. Растлумачце, якія праявы маўленчай дзейнасці чалавека апісаны аўтарам.

Па дарозе абмяркоўваўся даклад. Думкі плылі лёгка і гладка. Многа трапных сказаў складвалася ў галаве. Часамі настаўнік нават прыпыняўся, даставаў з кішэні запісную кніжку, азіраўся, каб не было лішніх сведкаў, бо людзі маглі б чорт ведае што падумаць, і запісваў дасціпныя выразы. Тады здавалася, што варта сесці за стол, і ўсё пацячэ на паперу так жа гладка і вольна, як цяклі яго мыслі ў дарозе. На справе выходзіла іначай. Запісаныя дасканалыя сказы не маглі аднавіць той поўны і шырокі малюнак, што рыса- ваўся ў яго ўяўленні, і ўзятыя паасобку выглядалі бездапаможна, як абшчыпаныя вераб'і. (Я.Колас)

8. Прачытайце дыялог і вызначце яго асаблівасці. Адзнач- це, наколькі дыялог адпавядае характару ўзаемаадносін паміж персанажамі.

Зося, напэўна, сама адчула няёмкасць зацяглай паўзы. Яна сказала:

— Ад мяне толькі што пайшла Маша. Мы доўга гутарылі.

— Я рады, што вы пасябравалі.

— Яна цікавая. Спачатку мне здалося, яна іграе... А ў жыцці нельга іграць! Некалі, яшчэ ў школе, я хацела стаць актрысай. І таксама іграла выдуманую ролю. Дома, на вуліцы, у гасцях - усюды... Смешна і наіўна.

— Чаму смешна? Маладыя ўсе рамантыкі. Вунь мае дзеці, Та- рас, Віця... Якія ў іх мары і жаданні! І я не сказаў бы, што гэта ігра.

— Дзе ён быў тады, Тарас?

— Яго схавалі добрыя людзі. Суседзі.

— Я шукала яго.

— Я ведаю. Мне казала цётка Люба.

— Яна не паверыла мне.

— Не крыўдуйце на яе. Яна была залаты чалавек і найлепшая канспіратарка.

— Яна загінула?

— Не, памерла год назад.

Зося замаўчала, як бы ўшаноўваючы памяць чалавека, з якім лёс звёў яе на кароткі міг. (І.Шамякін)

9. Прачытайце тэкст, дайце яму загаловак. Запішыце тэкст, вызначце яго тэму і асноўную думку. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Дакажыце.

Чалавечую душу жывіць памяць. Калі чалавека параўнаць з дрэвам, то памяць і будзе тымі каранямі, якія даюць сілу, даюць непахісную апору чалавечай годнасці. Кажуць, што ў дрэва крона каранёў ледзь не ўдвая большая за тую крону, якую мы бачым. Якой жа павінна быць крона памяці ў людзей, каб яны сапраўды маглі людзьмі звацца? Калі памяць пачынае адміраць, чалавек з векавечнага дрэва ператвараецца ў аднадзёнку. І калі яму ўсё роўна, што было да яго, то што для яго тады дзень заўтрашні. Вось тады і пачынае расці дрэва ненажэрнасці, і твар чалавечы ператвараецца ў свіное рыла, і, як язвы, на целе зямлі з'яўляюцца мёртвыя азёры і рэкі, палі і лясы, скалечаныя лёсы людзей і цэлых народаў, і, як засцярога, пачынаюць лунаць над зямлёю званы Хатыні і журавы Хірасімы. Душа чалавечая, якая не п'е з крыніц сваіх продкаў, камянее і ператвараецца ў прах, і людзі становяцца нелюдзямі, і свя- тое слова «Радзіма» перастае для іх існаваць, бо для такіх радзіма там, дзе добра кормяць.

Як жа трэба берагчы тыя крыніцы, знаходзіць і вяртаць да жыцця затаптаныя! (П.Ламан)


10. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Вызначце ас- ноўную думку кожнага з іх. Выпішыце ключавыя словы, якія адлюстроўваюць тэму тэксту.

I. Человек обедняет свою духовную жизнь, если он высо­комерно смотрит сверху вниз на всё живое (и неживое), не на­делённое его, человеческим, разумом. Ведь жизнь людей, ка­кой бы сложной и высокоорганизованной она не была, как бы далеко ни простиралась наша власть над окружающим миром, это всего лишь частица жизни природы. Ведь то, что мы о ней знаем сегодня, так мало по сравнению с тем таинственным, сложным, удивительным и прекрасным, что нам предстоит о ней узнать.

Нам по-прежнему интересны повадки зверей и птиц. Нам ин­тересно, почему такой дремучий зверь, как медведь, легко поддаёт­ся дрессировке. И не угрожает ли серому волку занесение в тре­вожную Красную книгу... и как быстро растут кристаллы горного хрусталя. И почему считается целебным лист обычного подорож­ника. (И.Акимушкин)

11. Звуковой язык возник как спутник и союзник трудовой дея­тельности человека. Вместе с трудом он стал движущей силой, раз­вивавшей человеческое мышление. Закрепление и накопление об­щественного опыта, передача его последующим поколениям стали возможны лишь с помощью языка.

Чем сложнее становилось человеческое общество, тем слож­нее и богаче становился его язык. В первобытной орде люди могли обходиться немногими словами, выражавшими основные понятия, относившиеся к их пока ещё примитивной деятельности. Человек гомеровских времён должен был обладать весьма богатым слова­рём, чтобы объясниться со своими одноплеменниками в необычай­но усложнившихся условиях развитого родового общества. (С.На­ровчатов)

II. Прачытайце тэксты. Параўнайце іх з пункту погляду чля- нення на абзацы. Вызначце функцыі і ролю абзаца ў кожным тэксце. Да якіх тыпаў маўлення адносяцца дадзеныя тэксты?

І. Можна толькі ўявіць, як уразіла ўпершыню антычнага чалавека Нагорная казань з яе запаведдзю, «залатым словам»: «Усё,

што вы толькі хочаце, каб рабілі вам людзі, тое самае рабіце ім і вы». Вядома, у старажытных можна знайсці пэўныя паралелі. Але ўсе яны выказаны ў адмоўнай форме, як, напрыклад: не рабі другому таго, чаго не хочаш, каб рабілі табе. Але гэта зусім не тое. Бо такое правіла можна захоўваць, застаючыся ў пэўным бяздзеянні. Гэта не вельмі складана. Успомнім Гётэ: лёгка быць маральным, нічога не робячы.

А тут станоўчае сцвярджэнне. І яго не знойдзеш ні ў старажытных мудрацоў, ні ў Канфуцыя, ні ў Буды. Гэта быў новы погляд на жыццё і новыя жыццёвыя абавязкі: рабі дабро іншым, бо ты хо- чаш, каб і табе было добра ад іншых. (Літаратура і мастацтва)

11.У Італіі, у адным з найстарэйшых у свеце Падуанскім універсітэце, ёсць славутая «Зала сарака». На покуці стаіць зробленая з тоўстых дошак, сёння паточаная ўжо шашалем трыбуна-кафедра. Яна памятае, як некалі тут чытаў лекцыі Галілей. Цяпер на гэтым месцы стаіць бюст геніяльнага вучонага.

На сценах універсітэта скрозь памятныя знакі - эмблемы, гер- бы славутых родаў. Падуанскі універсітэт з гонарам ушаноўвае тых вялікіх, хто вучыўся альбо вучыў тут. Ды чаму не ганарыцца: адно такое імя, як Капернік ці Галілей, шмат што кажа ўсяму адукаванаму чалавецтву.

На сценах універсітэта - эмблемы...

Але ў «Зале сарака» ўжо не эмблемы, а сорак вялікіх партрэтаў слаўных з найслаўнейшых. Сярод іх другі ад покуці, каля кафедры Галілея, - Францішак Скарына.

Так за тысячы кіламетраў ад Беларусі, у далёкай Італіі, ушаноўваецца памяць аб нашым першадрукару Францішку Скарыну.

Менавіта са Скарынавых рук пяцьсот гадоў таму назад усходняе славянства атрымала першую друкаваную кнігу. (А.Клышка)

12. Падрыхтуйце вуснае выступленне-разважанне на тэму «ХХІ стагоддзе - стагоддзе адраджэння нацыянальнай мовы і культуры». У якасці ключавых можна выкарыстаць словы:навука, Слова, Сусвет, Беларусь, гуманізм, духоўнасць, асоба, сумленне, міласэрнасць, маральна-этычны, Зямля, праўда.

13. Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на тэму «Роля маўлення ў працяканні псіхічных працэсаў».

 

РАЗДЗЕЛ 2


 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.