Навуковы стыль з'яўляецца сродкам зносін у галіне навукі і вучэбна-навуковай дзейнасці. Кожны член сучаснага грамадства ў розны час свайго жыцця і ў рознай ступені сустракаецца з тэкстамі дадзенага стылю, які функцыянуе ў вуснай і пісьмовай форме, таму авалодаць нормамі навуковага і навукова-вучэбнага стылю маўлен- ня з'яўляецца важнай задачай кожнага чалавека.
Навуковы стыль належыць да ліку кніжных стыляў беларускай літаратурнай мовы, якія валодаюць як агульнымі ўмовамі функцыя- навання, так і аднолькавымі або блізкімі моўнымі асаблівасцямі, ся- род якіх можна вылучыць наступныя: папярэдняе абдум- ванне выказвання; маналагічны характар маўлення; строгі адбор моўных сродкаў; імкненне да нармаванага маўлення.
Праяўленне і развіццё навуковага стылю звязана з прагрэсам навуковых ведаў у разнастайных галінах жыцця і дзейнасці прыро- ды і чалавека. Першапачаткова навуковы выклад быў набліжаны да мастацкага стылю (напрыклад, эмацыйнае ўспрыманне з'яў у на- вуковых працах Піфагора, Платона, Лукрэцыя і г.д.). Стварэнне ў грэчаскай мове, якая распаўсюджвала свой уплыў на ўвесь куль- турны свет, трывалай навуковай тэрміналогіі прывяло да аддзялен- ня навуковага стылю ад мастацкага. На Беларусі навуковы стыль пачаў складвацца у 20 гады XX стагоддзя ў сувязі з развіццём на- вукі і напісаннем манаграфій, падручнікаў, навуковых артыкулаў па розных галінах навукі і тэхнікі, а таксама з перакладамі падруч- нікаў з рускай мовы на беларускую, таму што навучанне праводзіла- ся на беларускай мове.
У сувязі з прызначэннем навуковага маўлення выдзяляюцца наступныя разнавіднасці навуковага стылю: уласна навуковы; на- вукова-тэхнічны; навукова-інфарматыўны; навукова-даведачны; навукова-вучэбны; навукова-папулярны.
Знаходзячы сваю рэалізацыю ў пісьмовай і вуснай форме зносін навуковы стыль мае разнастайныя жанры (анатацыя, рэферат, канс- пект, тэзісы, рэзюме, рэцэнзія, водзыў) і віды тэкстаў (падручнік, да- веднік, навуковы артыкул, манаграфія, дысертацыя, лекцыя, даклад).
Навукова-вучэбны стыль рэалізуецца ў наступных жанрах: паведамленне; адказ (вусны адказ, адказ-аналіз, адказ-абагульнен- не, адказ-групоўка); разважанне; тлумачэнне; моўны прыклад.
Разнастайнасць відаў навуковага стылю базіруецца на ўнутра- ным адзінстве і наяўнасці агульных пазамоўных і ўласна лінгвістыч- ных сродкаў гэтага віду моўнай дзейнасці, якія праяўляюцца нават незалежна ад характару навук (прыродазнаўчых, дакладных, гума- нітарных) і ўласна жанравых адрозненняў. Разам з тым зразумела, што, напрыклад, тэксты па фізіцы, хіміі, матэматыцы заўважна ад- розніваюцца па характары выкладу ад тэкстаў па педагогіцы, псіха- логіі, філалогіі ці гісторыі.
Сфера навуковых зносін адрозніваецца тым, што ў ёй праду- гледжваецца найбольш дакладнае, лагічнае і адназначнае выражэнне думкі. Галоўнай формай мыслення ў галіне навукі аказваецца па- няцце, дынаміка мыслення выражаецца ў суджэннях і вывадах, якія ідуць адзін за адным у пэўнай лагічнай паслядоўнасці. Думка стро- га аргументавана, падкрэсліваецца лагічнасць разважання, у цес- най узаемасувязі знаходзіцца аналіз і сінтэз. Значыць навуковае мысленне набывае абагульнены і абстрагаваны характар. Канчат- ковая крышталізацыя навуковай думкі адбываецца ва ўнутраным маўленні, у вусных і пісьмовых тэкстах разнастайных жанраў на- вуковага стылю, якія маюць, як было адзначана, агульныя рысы.
Агульнымі пазамоўнымі ўласцівасцямі навуковага стылю маў- лення, яго стылёвымі рысамі, абумоўленымі абстрактнасцю і стро- гай лагічнасцю мыслення, з'яўляюцца: навуковая тэматыка тэкстаў і абагульненасць, адцягненасць, абстрактнасць выкладу.
Амаль кожнае слова выступае як абазначэнне агульнага паняц- ця ці абстрактнага прадмета. Адцягнена-абагульнены характар маўлення праяўляецца ў адборы лексічнага матэрыялу (назоўнікі да- мінуюць над дзеясловамі, выкарыстоўваюцца агульнанавуковыя тэр- міны і словы, дзеясловы выкарыстоўваюцца ў пэўных формах часу і асобы), і асаблівых сінтаксічных канструкцыях (няпэўна-асабо- выя сказы, пасіўныя канструкцыі).
Навуковы стыль характарызуецца лагічнай паслядоўнасцю выкладу, упарадкаванай сістэмай сувязей паміж часткамі выказван- ня, імкненнем аўтараў да дакладнасці, сцісласці, адназначнасці пры захаванні насычанасці зместу.
Лагічнасць выкладу. Паміж часткамі выкзвання ёсць упарад- каваная сістэма сувязей, выклад несупярэчлівы і паслядоўны. Гэта дасягаецца выкарыстаннем асаблівых сінтаксічных канструкцый і тыповых сродкаў міжфразавай сувязі.
Паслядоўнасцю валодае толькі той тэкст, у якім вывады выні- каюць са зместу, яны несупярэчлівыя, тэкст разбіты на асобныя сэнсавыя адрэзкі, якія адлюстроўваюць рух думкі ад прыватнага да агульнага або ад агульнага да прыватнага. Напрыклад: Усе студэн- ты ВНУ вывучаюць педагогіку і псіхалогію. Святлана - студэнт- ка. Вывад: Святлана вывучае педагогіку і псіхалогію.
У дадзеным прыкладзе выкарыстоўваецца спосаб разважан- ня, які называецца дэдукцыяй - разважанне ад агульнага да пры- ватнага.
Індуктыўны спосаб разважання - ад прыватнага да агульнага. Напрыклад: У фірме А сацыяльны псіхолаг працуе па сумяшчальні- цтву. У фірме Б сацыяльны псіхолаг працуе па сумяшчальніцтву. У фірме В сацыяльны псіхолаг працуе па сумяшчальніцтву. У фірме Г сацыяльны псіхолаг працуе па сумяшчальніцтву. Вывад: Усе сацы- яльныя псіхолагі працуюць па сумяшчальніцтву.
Зразумела, што заключэнне па індукцыі носіць праўдападоб- ны або імаверны характар; бо неабходна было б разгледзець усе фірмы горада, каб зрабіць абсалютна дакладны вывад. Таму поўная індукцыя далёка не заўсёды магчымая.
Яснасць выкладу. Яснасць, як якасць навуковага маўлення, прадвызначае зразумеласць і даступнасць. Па ступені даступнасці навуковыя, навукова-вучэбныя і навукова-папулярныя тэксты адроз- ніваюцца па матэрыяле і па спосабе яго моўнага афармлення.
Дакладнасць выкладу. Дасягаецца выкарыстаннем адназ- начных выразаў, тэрмінаў, слоў з выразнай лексіка-семантычнай спалучальнасцю. Прадвызначае адназначнасць разумення, адсут- насць разыходжанняў паміж азначаемым і яго азначэннем. Таму ў навуковых тэкстах, як правіла, адсутнічаюць вобразныя, экспрэс- іўныя сродкі; словы выкарыстоўваюцца пераважна ў прамым зна- чэнні, частае выкарыстанне тэрмінаў таксама садзейнічае адназнач- насці тэксту.
Жорсткія патрабаванні дакладнасці, якія ставяцца да навуко- вага тэксту, абмяжоўваюць выкарыстанне вобразных сродкаў мовы: метафар, эпітэтаў, мастацкіх параўнанняў, прыказак і прымавак і г.д. Іншы раз такія сродкі могуць трапляць у навуковыя творы, таму што навуковы стыль імкнецца не толькі да дакладнасці, але і да выкарыстальнасці, доказнасці. Аднак вобразныя сродкі неабходны для рэалізацыі патрабавання яснасці і даходлівасці выкладу.
Доказнасць выкладу. Для дасягнення доказнасці навуковага выкладу разважанні павінны быць аргументаваны пры дапамозе адпаведных навуковых гіпотэз або палажэнняў ці на аснове наву- ковага вопыту даследчыкаў папярэдніх часоў.
Аб'ектыўнасць выкладу. Праяўляецца ў выкладзе, аналізе разнастайных пунктаў гледжання на праблему, у засяроджанасці на прадмеце выказвання і адсутнасці суб'ектывізму пры перадачы зместу, у безасабовасці моўнага выражэння.
Для доказнасці і аб'ектыўнасці выкладу неабходна насыча- насць фактычнай інфармацыяй.
Эмацыянальнасць, як і экспрэсіўнасць, у навуковым стылі, які патрабуе аб'ектыўнага, «інтэлектуальнага» выкладу навуковых да- дзеных, выражаецца інакш, чым у другіх стылях. Успрыманне на- вуковага твора можа выклікаць пэўныя пачуцці ў настаўніка, але не як адваротную рэакцыю на эмацыянальнасць аўтара, а як асэнса- ванне самаго навуковага факта. Хоць навуковае адкрыццё ўплывае незалежна ад спосабу яго перадачы, сам аўтар навуковага твора не заўсёды адмаўляецца ад эмацыянальна-ацэначных адносін да выкладаемых падзей і фактаў. Імкненне да абмежаванага выкарыс- тання аўтарскага «я» - гэта не даніна этыкету, а праява адцягнена- абагульненай стылявой рысы навуковага маўлення, якая адлюстроўвае форму мыслення.
Важнейшая задача навуковага стылю маўлення - растлумачыць прычыны з'яў, паведаміць, апісаць істотныя прыметы, уласцівасці прадмета навуковага пазнання.
Названыя асаблівасці навуковага стылю знаходзяць выражэн- не ў яго моўных характарыстыках і вызначаюць сістэмнасць улас- намоўных сродкаў гэтага стылю. Навуковы стыль маўлення ўклю- чае ў сябе моўныя адзінкі трох тыпаў.
1. Лексічныя адзінкі, якія валодаюць функцыянальна-стыля- вой афарбоўкай дадзенага стылю. Гэта асаблівыя лексічныя адзінкі, сінтаксічныя канструкцыі, марфалагічныя формы.
2. Міжстылёвыя адзінкі, г.зн. стылістычна нейтральныя моўныя адзінкі, якія выкарыстоўваюцца ў роўнай ступені ва ўсіх стылях.
3. Стылістычна нейтральныя моўныя адзінкі, якія ў асноўным функцыянуюць менавіта ў дадзеным стылі.
Такім чынам, стылістычна важным становіцца колькасная пе- равага тых ці іншых адзінак у навуковым стылі. Колькасна маркіра- ванымі адзінкамі ў навуковым стылі становяцца, перш за ўсё, нека- торыя марфалагічныя формы, а таксама сінтаксічныя канструкцыі.