Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

БЕДДРУСКДЯ НАВУКОВАЯ ТЭРМІНАДОГІЯ



§1. Прадмет і задачы беларускай навуковай тэрміналогіі, яе месца ў сістэме беларускай мовы

Лінгвістычнае вывучэнне тэрмінаў доўгі час адбывалася ў ме- жах лексікалогіі, але на сучасным этапе тэрміналогія - гэта асоб- ная лінгвістычная галіна. Слова «тэрміналогія» мае два значэнні:

1. Сістэма тэрмінаў якой-небудзь галіны навукі, тэхнікі, куль- туры, якія называюць спецыяльныя аб'екты і выражаюць спецы- яльныя прафесійныя паняцці.

2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае дадзеную сістэму тэрмі- наў, іх граматычную арганізацыю і законы функцыянавання.

Прадметам беларускай навуковай тэрміналогіі з'яўляюцца бе- ларускія тэрміны розных галін навукі і тэхнікі.

Асноўныя задачы беларускай навуковай тэрміналогіі:

1. Вызначэнне месца тэрміналогіі ў сістэме мовы.

2. Аналіз ролі той ці іншай тэрміналогіі ў камунікацыйных працэсах.

3. Даследаванне семантычнай разнастайнасці тэрмінаў у су- пастаўленні са словамі агульнаўжывальнай лексікі і свабоднымі ўстойлівымі словазлучэннямі.

4. Аналіз граматычнай арганізацыі простых і састаўных тэрмінаў.

5. Даследаванне спецыфікі тэрміналагічных словазлучэнняў у супастаўленні са свабоднымі і фразеалагічнымі словазлучэннямі.

6. Канкрэтызацыя паняцця «тэрміналагічная сістэма» і распра- цоўка методык аналізу і апісання тэрмінасістэм пэўных галін на- вукі і тэхнікі.

Для таго, каб вызначыць месца тэрміналогіі ў сістэме мовы, неабходна зразумець, якім чынам тэрміналогія суаднесена з такімі моўнымі рэаліямі, як нацыянальная мова, літаратурная мова.

Нацыянальная мова - складаная, дынамічная і мэтанакірава- ная культурна-гістарычная сістэма, якая аб'ядноўвае ўсе разнавід- насці маўленчага функцыянавання. Як адзначалася вышэй, у бела- рускую нацыянальную мову ўваходзяць як у адзіную сістэму сістэм усе разнавіднасці беларускай мовы: літаратурная мова і мова дыя- лектная. Тэрміналогія, якая забяспечвае намінацыю прафесійных аб'ектаў і паняццяў у мове навукі і тэхнікі, неад'емным чынам на- лежыць да нацыянальнай мовы.

Для таго каб адказаць на пытанне, у якіх адносінах знаходзяц- ца канкрэтныя тэрміналогіі і літаратурная мова, неабходна высветліць, ці адпавядае тэрміналогія прыметам, якія выдзя- ляюцца ў дэфініцыі «літаратурная мова».

Выдзяляюцца наступныя прыметы лексічнага складу мовы:

1. Апрацаванасць, упарадкаванасць лексікі літаратурнай мовы ў параўнанні з іншымі разнавіднасцямі нацыянальнай мовы.

2. Нарматыўнасць, якая пераходзіць у кадыфікаванасць.

3. Стабільнасць, якая забяспечвае існаванне і развіццё літара- турнай мовы.

4. Абавязковасць для ўсіх носьбітаў мовы.

5. Універсальнасць, якая забяспечвае абслугоўванне ўсіх сфер грамадскага жыцця.

Супастаўленне тэрміналогіі і лексікі літаратурнай мовы на аснове разгледжаных прымет лексічнага складу мовы дазваляе прыйсці да высновы, што ўсе гэтыя прыметы характэрныя і тэрмі- налогіі (але не ўласцівыя, напрыклад, лексічнаму складу дыялек- таў або жаргонаў). Прымета «універсальнасць, якая забяспечвае абслугоўванне ўсіх сфер грамадскага жыцця» павінна разглядацца як універсальнасць, якая забяспечвае спецыяльную камунікацыю. Асаблівае становішча ў прыметы «абавязковасць для ўсіх носьбі- таў мовы». Сапраўды, гэтая прымета, на першы погляд, тэрміна- логіі не ўласціва, бо ні адзін чалавек не засвоіў усіх тэрмінаў усіх галін навукі, тэхнікі і культуры. Але авалоданне якой-небудзь сфе- рай прафесійнай дзейнасці прадвызначае абавязковае веданне ад- паведнай тэрміналогіі.

Некаторыя тэрміны асобных галін ведаў зразумелыя толькі спе- цыялістам, напрыклад: берг-штрых (картаграфія), латэрыт (геа- логія), лептанема (батаніка), мультыплікацыя лазернага праменя (фізіка) пертынентнасць (інфарматыка), сэнсаматорны інтэлект (псіхалогія), этымалогія (лінгвістыка) і г.д. Аднак такія моўныя адзінкі:

> утвораны ці адаптаваны (асвоены) па законах беларускай мовы;

^ маюць спецыфічнае для беларускай мовы словазмяненне;

> рэалізуюць беларускія спосабы сувязі ў складзе словазлу- чэння і сказа.

Пытанне пра суадносіны тэрміналогіі і сістэмы агульналітаратурнай мовы з'яўляецца адным з асноўных пытанняў тэрміназнаўства на той падставе, што для фарміравання новых тэрмінаў выкарыстоўваюцца ўжо існуючыя ў мове словаўтвараль- ныя мадэлі. У выніку гэтага выразнае размежаванне агульнай і спе- цыяльнай лексікі не заўсёды магчыма з-за адноснай рухомасці межаў значэння слоў, а таксама праз наяўнасць у тэрміналогіі тых самых лексіка-семантычных працэсаў, якія адбываюцца і ў лексіцы агульналітаратурнай мовы.

Адпаведна іншаму пункту гледжання, тэрміналогія вылучаец- ца са складу агульналітаратурнай мовы ў самастойную падсістэму, бо развіццё тэрміналогіі абумоўліваецца і знаходзіцца ў залежнасці ад развіцця навукі і тэхнікі, гэта значыць, ад пазамоўных фактараў, а тэрміны ствараюцца штучна і прызначаны для прафесійнай сфе- ры зносін.

Але паміж гэтымі пунктамі гледжання няма прынцыповага разыходжання. Так, меркаванне пра тое, што тэрмін утвараецца ў залежнасці ад пазамоўных фактараў, не супярэчыць меркаванню пра тое, што тэрміны могуць утварацца са слоў агульнаўжываль- най лексікі і па існуючых у мове словаўтваральных мадэлях.

Няма сумнення і ў тым, што тэрмін з'яўляецца словам, якое ўваходзіць у склад мовы, што паміж слоўнікам агульнай мовы і тэр- міналогіяй існуе рознабаковае і пастаяннае ўзаемадзеянне.

Такім чынам, тэрміналогія з'яўляецца падсістэмай лексікі літа- ратурнай мовы.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.