Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Тэрміны, наменклатурныя назвы, прафесіяналізмы



У сучасным мовазнаўстве пакуль што няма адзінага вызначэн- ня паняцця «тэрмін».

Існуе некалькі канцэпцый пры вырашэнні данага пытання, заснаваных на розных камбінацыях прымет, якія прыпісваюцца тэрмінам, тым не менш большасць даследчыкаў падкрэсліваюць, што менавіта сувязь тэрміна з навуковым або тэхнічным паняццем з'яўляецца яго асноўнай вызначальнай уласцівасцю.

Аднак улік толькі гэтай уласцівасці, разуменне тэрміналагічных адзінак як адзінак, якія суадносяцца з больш дакладнымі па змесце паняццямі, што арганізаваны ў строгую сістэму, і прыводзіць да ідэалізацыі ўласцівасці тэрміна. Істотна важна, што тэрмін застаец- ца элементам моўнай сістэмы, на які яна пастаянна ўплывае, які жыве па яе законах, чым тлумачыцца парушэнне адназначнай адпаведнасці тэрміна і паняцця, характэрнага для большасці тэрмінасістэм. Астатнія ўласцівасці тэрміна (адсутнасць полісеміі, сінаніміі, высо- кая дакладнасць тэрміна і інш.) трэба разглядаць як пажаданыя, але цяжка рэалізуемыя на практыцы, разглядаць як тэндэнцыю.

І паколькі праблема лінгвістычнай сутнасці тэрміна канчатко- ва не вырашана, то тэрмінам можна лічыць слова ці лексікалізава- нае спалучэнне, якое суадносіцца з адпаведным спецыяльным па- няццем навукі ці тэхнікі і мае дэфініцыю.

Асвятляючы праблему тэрміна, даследчыкі фармулююць шмат- лікія патрабаванні, якім павінен адпавядаць тэрмін. Абагульніўшы думкі розных даследчыкаў, можна вылучыць наступныя патраба- ванні да тэрміна, якія павінны ўлічвацца пры стварэнні тэрмінасі- стэмы любой галіны навукі і тэхнікі: тэрмін павінен: дакладна су- адносіцца з выражаемым паняццем; быць лексічна сістэмным; ад- павядаць сінтаксічным нормам літаратурнай мовы; быць па магчы- масці кароткім; быць монасемічным; тэрмін не павінен: быць пле- анастычным; змяшчаць у сабе лішкавай інфармацыі; мець сіноні- маў, амонімаў, морфаварыянтаў.

Наменклатурныя назвы (наменклатура) (лац. потепсІаШга - роспіс імён, пералік, спіс) - гэта назвы, якія выкарыстоўваюцца ў якой-небудзь галіне навукі, вытворчасці для абазначэння яе аб'ек- таў (у адрозненне ад тэрміналогіі, дзе ўтрымліваюцца назвы абст- рактных паняццяў і катэгорый).

Прафесіяналізм - гэта слова або выраз, характэрныя для лю- дзей пэўных прафесій, распаўсюджанае ў гутарковай мове або ўжытае ў мастацкім творы.

Тэрміны і прафесіяналізмы ўваходзяць у паняцце «спецыяль- ная лексіка». Але тэрміны адрозніваюцца ад прафесіяналізмаў сістэ- матызаванасцю, унармаванасцю, кадыфікаванасцю. Так, тэрмін з'яў- ляецца афіцыйна ўзаконенай назвай навуковага паняцця, якая заф- іксавана ў слоўніку і пераважае ў пісьмовых тэкстах, а прафесія- налізм - гэта слова, уласцівае гаворцы групы асоб, аб'яднаных агуль- най прафесіяй. Прафесіяналізмы амаль заўсёды экспрэсіўныя, а тэрмін звычайна стылістычна нейтральны. Тэрміны маюць агуль- нанацыянальны і часам інтэрнацыянальны характар, а прафесіяна- лізмы нярэдка носяць мясцовы характар.

2.2.2. Узаемадзеянне паміж спеуыяльнымі і агульнаўжывальнымі словамі

Паміж спецыяльнай і агульнаўжывальнай лексікай існуе паста- яннае ўзаемадзеянне: частка агульнаўжывальных слоў становіцца тэрмінамі, а многія тэрміны пранікаюць у літаратурную мову. Згод- на з існуючымі поглядамі на паняційны змест тэрмінаў і агульнаў- жывальных слоў, апошнія выражаюць агульныя, зразумелыя і вядо- мыя ўсім паняцці. Напрыклад, параўнаем значэнні некаторых агуль- наўжывальных слоў (АС) і тэрмінаў (Т): дзяцінства (АС) - 1. Дзіця- чая пара; дзіцячыя гады. Шчаслівае дзяцінства. Яго дзяцінства прай- шло ў вёсцы. 2. Па-дзіцячаму легкадумныя паводзіны, учынкі. Яму не маглі дараваць гэтага дзяцінства. (ТСБЛМ, с.180) і дзяцінства (Т) - этап развіцця чалавека, які папярэднічае даросласці і характа- рызуецца інтэнсіўным ростам арганізма і фарміраваннем вышэйшых псіхічных функцый. Дзяцінства па міжнародным нормам, якія за- мацаваны ў Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці, ахоплівае перыяд жыцця ад нараджэння да прыблізна малодшага юнацкага ўзросту (ПС, с.36); трывога (АС) - неспакой, моцнае душэўнае хваляванне, выкліканае страхам, небяспекай і пад. Трывогазалёс дзяцей. 2. Шум, перапалох, мітусня. Усе крычалі, адчувалася моцная трывога. 3. Не- бяспечнае становішча, а таксама сігнал, які апавяшчае аб ім. Павет- раная трывога (ТСБЛМ, с.664) і трывога (Т) - прыўзнятая схільнасць чалавека перажываць хваляванне, небяспеку ў самых розных сітуа- цыях, у тым ліку і ў такіх, грамадскія характарыстыкі якіх да гэтага не прадвызначаны. Трывога малодшых школьнікаў найчасцей пра- яўляецца ў навучальным працэсе (ПС, 151).

З прыведзеных прыкладаў бачым, што ў агульнаўжывальных словах выражаецца перш за ўсё інфармацыя пра пачуццёва ўспры- мальныя прадметы і з'явы навакольнага асяроддзя і вельмі часта - пра эмацыянальны стан чалавека, звязаны з уздзеяннем на яго гэтых прадметаў і з'яў. У тэрмінах на першы план выходзіць інфармацыя пра лагічныя абагульненні якасцей, уласцівасцей, прымет, якія адно- сяцца да пэўных груп, класаў, аднародных па гэтых якасцях, уласці- васцях і прыметах. Эмацыянальная афарбоўка слоў страчвае сваё першаснае значэнне, калі слова набывае нейкае прафесійнае значэн- не і становіцца тэрмінам з іншым лексічным значэннем. Але гэта не значыць, што словы агульнага ўжывання лагічна не абагульняюць прадметы і з'явы. Аднак ступень абагульнення тут іншая, яна не ўзнімае свядомасць на ўзровень адцягнення логікі ад эмоцый.

Такім чынам, тэрмін любой галіны ведаў выражае спецыяль- нае прафесійнае паняцце, калі ён ужываецца ва ўмовах спецыяль- най камунікацыі: у пісьмовых тэкстах або вусным маўленні спецы- ялістаў. А агульнаўжывальныя словы выражаюць бытавыя паняцці або агульныя ўяўленні; прычым межы паміж бытавым паняццем і агульным уяўленнем вельмі ўмоўныя. У той жа час і тэрміны, і сло- вы, і словазлучэнні агульнага ўжывання здольны называць прадме- ты і выражаць паняцці пра іх у залежнасці ад камунікацыйных за- дач свайго функцыянавання; прычым тэрмін, які ўжываецца ў мас- тацкім тэксце, здольны рэалізаваць не спецыяльнае прафесійнае, а бытавое паняцце або агульнае ўяўленне, і разам з тым часткова рэалізаваць уласнае значэнне, звычайна суадносячыся з прадме- там, але не з паняццем.

2.3. Жаргонная і аргатыўная лексіка

Ад лексікі дыялектнай і спецыяльнай адрозніваецца так зва- ная жаргонная лексіка. Жаргон (фр. ] аг§оп) - сацыяльная разнавід- насць мовы, якой карыстаюцца прафесійныя групы і сацыяльныя праслойкі людзей, аб'яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, за- няткаў, сацыяльнага становішча. Яна адрозніваецца ад літаратур- най мовы спецыфічнай лексікай і фразеалогіяй, створанай на асно- ве агульнаўжывальных слоў шляхам эмацыянальна-прафесійнага іх пераасэнсавання. Існуе, напрыклад, жаргон гандляроў, спартс- менаў, маракоў, вайскоўцаў, студэнтаў, выкладчыкаў і г.д. Жаргон з'яўляецца своеасаблівым дыялектам пэўнай узроставай групы людзей або «прафесійнай» карпарацыі (Л.І.Скварцоў). Таму жар- гоны часта называюць сацыяльнымі дыялектамі.

У адрозненне ад тэрытарыяльных дыялектаў жаргонная лекс- іка не мае сваёй фанетычнай і граматычнай сістэмы. Лексіка жар- гона фарміруецца на базе слоў літаратурнай мовы шляхам іх пера- асэнсавання, метафарызацыі. Словы і выразы жаргоннай мовы, якія выкарыстоўваюцца за межамі жаргону, называюцца жарганізмамі.

Жарганізмы тэматычна звязаны з рознымі групамі прафесій- най лексікі. Прафесійныя жарганізмы - гэта прастамоўныя словы прафесійнага маўлення, бытавыя, стылістычныя адпаведнікі тэрмі- наў і прафесіяналізмаў. Па сваім паходжанні прафесійныя жарган- ізмы з'яўляюцца або пераасэнсаванымі агульнаўжывальнымі сло- вамі, або новаўтварэннямі ад іх. Але ў адрозненне ад тэрмінаў і прафесіяналізмаў, створаных такім самым спосабам, прафесійныя жарганізмы ўяўляюць сабой нематываваныя назвы. Яны даюцца прадмету, з'яве, працэсу на аснове або прыблізнай, або аддаленай асацыяцыі. Напрыклад: гарбач - нямецкі самалёт-разведчык, буй- ны асетр - пасажыр, які далёка едзе. Аўтамабілісты, напрыклад, часта карыстаюцца словам керагаз (старая дрэнная машына-гру- завік), баранка (руль у аўтамашыне), чайнік (нявопытны шафёр).

У маладзёжных калектывах, у прыватнасці ў студэнцкім і вуч- нёўскім асяроддзі, можна сустрэць такія ўтварэнні, як немка (на- стаўніца нямецкай мовы), арганіка (арганічная хімія), чыталка (чы- тальная зала), хвост (не здадзены ў тэрмін экзамен, залік і пад.), продкі (бацькі).

Своеасаблівым жаргонам карыстаюцца людзі, звязаныя агуль- насцю інтарэсаў негатыўнага характару: халтура (нядобрасумлен- на выкананая работа), налізацца (напіцца), свіснуць (украсці) і інш.

Жарганізмы ў мастацкай літаратуры выкарыстоўваюцца для тыпізацыі персанажаў, характарыстыкі сацыяльных груп і катэго- рый людзей.

Жаргонная лексіка няўстойлівая і часам значна змяняецца. Лексіка розных жаргонаў можа часткова супадаць, утвараючы так званы інтэржаргон. Асобныя жаргонныя словы могуць набываць больш шырокае ўжыванне, захоўваючы зарад экспрэсіўнасці, эма- цыянальнай ацэнкі. Некаторыя жарганізмы часам пранікаюць у літа- ратурную мову і замацоўваюцца ў ёй у сваім пераносным, ацэнач- ным значэнні, напрыклад: Аркадзю пасля таго, як ён зрэзаўся пры паступленні ў педагагічны інстытут, нават боязна было і паду- маць паступаць яшчэ куды-небудзь (Р.Сабаленка. Бурштынавае вочка). Аднак ужыванне жарганізмаў у мастацкай літаратуры ў якасці характарыстычных сродкаў патрабуе вялікага майстэрства. Інакш ужыванне жаргоннай лексікі можа засмеціць мову, зрабіць яе грубай, малазразумелай і непрыгожай.


Адной з разнавіднасцей жаргонаў з'яўляецца арго (фр. аг§оі - замкнуты, нядзейсны). У строга тэрміналагічным сэнсе арго - гэта мова нізоў грамадства, дэкласаваных груп і крымінальнага асярод- дзя: жабракоў, злодзеяў, карцёжных шулераў і г.д. Напрыклад: па­хан, папаня (неафіцыйны лідэр сярод турэмшчыкаў), вышка (вы- шэйшая мера пакарання), стукач (даносчык) і да т.п.

Аргатыўныя словы, як і жарганізмы, не ўваходзяць у лексіка- семантычную сістэму беларускай літаратурнай мовы, але могуць выкарыстоўвацца ў літаратурна-мастацкіх і публіцыстычных тво­рах для характарыстыкі персанажаў, сацыяльнага асяроддзя, гіста- рычнай эпохі і пад.

1. Што такое лексіка?

2. Сфармулюйце прыметы лексічнага складу мовы.

3. На якія групы падзяляецца лексіка паводле сфер яе выкары- стання?

4. Якія пласты можна выдзеліць у складзе лексікі абмежавана- га выкарыстання?

5. Ахарактарызуйце дыялектную і жаргонную лексіку.

6. На якія разрады падзяляюцца дыялектныя словы? Ахарак- тарызуйце кожны разрад.

7. Якія лексічныя адзінкі адносяцца да спецыяльнай лексікі?

8. Што такое тэрмін?

9. Растлумачце ўзаемадзеянне паміж спецыяльнымі і агульнаў- жывальнымі словамі

10. Дайце азначэнне тэрміна «наменклатурная назва».

11. Чым адрозніваюцца паміж сабой тэрміны і наменклатур- ныя назвы?

12. Што называецца прафесіяналізмам?

13. Назавіце прыметы, па якіх тэрміны і прафесіяналізмы ад- розніваюцца паміж сабой.

14. Сфармулюйце патрабаванні, якім павінен адпавядаць тэрмін.

ПРАКТЫКАВАННІ

1. Выпішыце са сказаў выдзеленыя словы, вызначце сфе­ру іх выкарыстання.

1.Не крычыце, чайкі, не завіце ў мора, я ж не салажонак, ве­даю ваш нораў. (Х.Ж.) 2. А ў нашым інстытуце без чарчэння хоць вучыцца кідай. У мяне чуць хвост не быў. (Ермал.) 3. Сам чысты, тоўсты, і жонка - загладуха такая, што ў дзверы не пройдзе. (Кудр.) 4. А часу так не хапала: з раніцы да вечара ў чыталцы. Затым глы- таў паэзію, прозу, крытыку. (Стр.) 5. Ён дакурыў самакрутку, кінуў маленькі бычок у цяпельца. (Мас.) 6. Індывідуальнасць - своеасаб- лівы і непаўторны жыццёвы шлях кожнага чалавека, умовы яго жыцця і дзейнасці, навучання і выхавання. (Нем.) 7. Васіль, папра- віўшы дворнікі, хуценька сеў у машыну і паехаў у вёску па дзяцей. (І.Н.) 8. Мічман загадваў аднаму матросу задраіць з левага борта ілюмінатары, а другому аднесці прадукты ў камбуз. (Кудр.) 9. «Мой артыкул на першай паласе, а твой - размешчаны ў падвале!» - са злюсцю сказаў Міхась Пятровіч. (Мысл.) 10. Амбідэкстрыя можа быць з самага нарэджэння або ўзнікнуць у выніку трэніроўкі. (П. С.) 11. «Ведаеш, Андрэй, ці не ўліплі мы з гэтым дзядзькам: нешта ён дужа прыязна пазіраў на нас,» - заўважыў Янка. (К-с) 12. Цяпер зноў графік падціскае. Філоніць тут не будзеш. (Мысл.) 13. Бузу я раней цёр вялікую... Але ж, бачыш, кінуў я ўсю гэтую муру. (Лыньк.)

14. З дапамогай арала плытагоны стрымліваюць плыт. (Хадк.)

15. Фабіі бываюць пры неўрозах і псіхапатыях у псіхастэнікаў, а так- сама пры розных псіхозах з эмацыянальнымі расстройствамі. (П. С.)

2. Выпішыце асобна словы агульнаўжывальныя і абмежа- ванага выкарыстання. Знайдзіце словы, якія ў залежнасці ад кантэксту можна аднесці і да адной, і да другой групы.

Аблуда, абстракцыянізм, аграрнік, адбухаць, адчуванне, адэк- ватны, акопнік, аксаміт, баланс, бацян, біхевіярызм, брамнік, бы­чок, вакцына, вуркаган, дворнікі, дзежка, каханне, керагаз, кок, лібіда, немка, пазёмка, псіхааналіз, радасць, раздражняльнік, рэак- цыя, рэгулятар, рэчаіснасць, саманазіранне, свядомасць, страх, суфікс, сшытак, трансфармацыя, універ, успрыманне, халасцяк, чыталка, элемент, энергія.

3. Прачытайце выказванні пісьменнікаў і мовазнаўцаў пра ўжыванне дыялектызмаў у мове мастацкай літаратуры. Ці мож­на выкарыстоўваць дыялектныя словы ў іншых стылях бела- рускай літаратурнай мовы?

1. Зусім няма патрэбы ўводзіць дыялектызм, калі ёсць адпа- ведныя агульнанародныя словы. Няма патрэбы пісаць, напрыклад,


«махнытка», калі ёсць «галавешка». У некаторых мясцовасцях на Палессі пеўняў называюць кабанамі, дык не будзем жа мы пісаць «кабаны пяюць», хоць там іменна так і гавораць. (К.Крапіва)

2. «Густое ўжыванне дыялектызмаў, ды яшчэ ў мясцовым вы- маўленні» М.Лужанін называе «крайнасцю»: «Тут патыхае небяс- пека - аўтар будуе сцяну незразумеласці паміж сабою і чытачом. Адно-два толькі ёмкія слоўцы (булы і выпілы) даў Колас свайму дзядзьку Есыпу, і перад намі жывы паляшук з яго гаворкай. І не трэба бясконца паўтараць якое-небудзь «ета», «быдта» ці што-не- будзь падобнае. Дарма думаюць, нібы такім спосабам можна пера- сягнуць Коласа, які, бачыце, апісваў Палессе з пазіцый «заезджага настаўніка Лабановіча». Класікі, уводзячы малазнаёмыя шырока- му чытачу словы, выходзілі пераможцамі ў абнаўленні і ўзбагачэнні лексікі, бо ведалі меру, мелі густ распазнаваць, што дае мове све- жасці і сакавітасці, што губіць яе». (М.Лужанін)

3. Калі аўтар у пагоні за новымі словамі без патрэбы ўводзіць іх [правінцыялізмы], г.зн. калі літаратурная мова мае свае ўжо ста- більныя словы, усім зразумелыя і вядомыя, то ён паступае няпра- вільна. Але калі ён знойдзе добрае, трапнае слова, то чаму не ўвесці яго ў літаратуру? (Я.Колас)

4. Дапушчэнне ў літаратурную мову слоў з мясцовых дыялек- таў, на наш погляд, магчыма, але пры той толькі ўмове, калі гэтыя словы дапаўняюць мову з семантычнага боку, уносяць новыя, невя- домыя яшчэ адценні. Але побач з гэтым непажадана ўводзіць у літа- ратурную мову словы, якія бытуюць на абмежаванай тэрыторыі і не ўносяць у мову нічога новага, калі яны з'яўляюцца незразумелымі сінонімамі да агульнавядомых слоў, а яшчэ горш - іх варыянтамі. На жаль, слоў гэтай катэгорыі ў нашай беларускай літаратуры з лёгкай рукі некаторых пісьменнікаў развялося занадта многа. Што, напрык- лад, даюць літаратурнай мове і каму зразумелыя словы: выразніў, лісцілі, смяцінка, нагруджваць, вірадавала, уваротка? (М.Лобан)

5. Само сабой разумеецца, што прынцыпы ўзнаўлення са- цыяльна-тыпічнай характарыстыкі маўлення не могуць быць на- туралістычнымі. Мастацкі твор не з'яўляецца помнікам або да- кументам ні абласной дыялекталогіі, ні сацыяльнай жарганалогіі. (В. У.Вінаградаў)

6. Першае (што засмучае пры чытанні сучаснай мастацкай літа- ратуры) - гэта празмернае засмечванне нашай літаратурнай мовы дыялектызмамі, неапраўданае і мастацка немэтазгоднае ўвядзенне ў мову аўтара (падкрэсліваю: аўтара, а не яго героя!) слоў ці грама- тычных асаблівасцей вузкамясцовай гаворкі, - слоў і асаблівасцей, якія толькі робяць больш цяжкім разуменне і ўспрыняцце тэксту, і само сабой - толькі раздражняюць. У чытача яны выклікаюць зусім слушнае пытанне: навошта? Навошта - калі ёсць лепшае, прыго- жае, ёмкае і агульнавядомае для ўсяго народа слова? Калі ёсць агуль- напрынятая літаратурная норма? (Н.Гілевіч)

7. Многія сучасныя маладыя беларускія пісьменнікі шырока ўводзяць у літаратурны ўжытак вузкадыялектныя словы, практыч- на зразумелыя толькі невялікаму колу чытачоў... Падобная дыялек- талізацыя слоўнікавага саставу толькі павялічвае розніцу паміж пісьмовай і разумовай формамі беларускай літаратурнай мовы ў галіне лексікі. (А.І.Жураўскі)

8. У мастацкім творы... кожны дыялектызм павінен быць ма- тываваны пэўнымі мастацка-выяўленчымі, эстэтычнымі мэтамі. (М.М.Шанскі)

4. Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлу- мачце іх значэнне. Вусна замяніце дыялектызмы агульнаўжы- вальнымі словамі.

1. Над пацямнелымі стагамі крычалі вароны і садзіліся на стромкія сцежары. (Грах.) 2. Маладыя жаўтаватыя апенькі і варушкі абляпілі пні. Іх несамнога: не іхняя яшчэ пара. (Пташ.) 3. Стаяла восень - чорствая, сухаватая - ужо капалі картоплі. (Ад.) 4. Што ты кажаш, суседко! Перажывем неяк. Перагораем, буць не можа. (І.М.)

5.Дамовіліся так. Начавацьме хлопец тут, на ферме, разам з усімі намі. (Сач.) 6. Я ў сваёй хаце, а яна на кладзішчы. А там жа труну не адчыніш і не спытаеш: «Як жа ты тут, жонка? Ці мулка табе? Ці душна?» (Сіп.) 7. Стары сярмягу з вешака сарваў, накінуў хутка... (М.Т.) 8. Стокрылы вецер дол аблахаваў і вобзем кінуўся наўзбоч. (Гіл.) 9. Нечага гаварыць аб тым, чаго і ў жыцці нямашака. (Лыньк.) 10. Зашамрэлі мацней каласы. (Багд.)

5. Спішыце сказы. Падкрэсліце дыялектызмы і вызначце іх віды.

1. Паміж леташніх кустоў чырванее асавік. (Гл.) 2. Калі зацві- це, зашуміць канюшына, ты ў цішы даглядацьмеш і сад, і дом. (К.) 3. Анупрэй згаджаўся, што ён віноўнік перад таварышамі, што ён зрабіў цяжкую абмылку. (Ц.Г.) 4. Зарыпіць, быццам прастуджаны, асвер. (М.) 5. Цімох паліў на сотках леташні бульбешнік. (Кудр.)

6. Зялёныя, гострыя шаблі аеру праб'юцца да сонца з збуцвелай вады.

(Гл.) 7. Сёліта Сымоніха выкарміла гэткага лоўкага парсючка, што ўсім на дзіва. (Бяд.) 8. І пад песню агнявую, радасці ўзлёт, мы ў палёх перабудуем твой жытнёвы лёс. (К.) 9. Хтось з нашае вёскі знайшоў лагво воўчае. (Сач.)

6. Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы. Вызнач- це, як яны ўводзяцца ў тэкст (з тлумачэннем - без тлумачэн- ня, у мове герояў - у мове аўтара). Вызначце значэнне дыя- лектных слоў, праверце свае меркаванні па дыялектных слоўніках.

1. Снег асеў, пацвярдзеў і пакрыўся гладкаю бліскучаю ска- рынкаю - шарпаком, як гаварылі ў Янкавінах. (Дал.) 2. «Садзі- цеся, галубэ,» - ні то сярдзіта, ні то лагодна прамовіла Чапроўс- кая. (Дал.) 3. Госця паставіла збанок, села насупраць, на столаку. (Дал.) 4. Мост быў чысты і нейкі белы; на пярэчках сядзелі ва- роны, нагінаючыся ўніз, - гатовы былі адразу ўзляцець. (Пташ.) 5. Змагіцель кінуў у рот трускалку. (Каратк.) 6. Добра во, што дроў яны прывезлі яшчэ ў жніўні, адразу ж іх парэзалі, склалі ў вярсту. (В.Г.) 7. Бегала і на ферму, і з фермы праз дзядзінец ля плота ці праз свой гарод баразной між гранак. (Пташ.) 8. «Я ў калгасі лён брала», - сказала бабуля (І.К.). 9. Адале мароз уда- рыў, укаваў усё. (Міс.)

7. Прачытайце ўрывак з пародыі Г.Юрчанкі «Спаміны». Ахарактарызуйце лексіку прапанаванага тэксту.

Спамінаецца...

Пад'еўшы хармушкі, заціркі са здорам і забеленай сачыўкі, кладу маскаль у кішэнь палітона і кіруюся на прыпынак. Іду міма бярозавага пня. Рыхтык такі стаяў на дзедавым котлішчы яшчэ польскім часам. Сок на ім ружавеў і броснеў. Па сцукраванай пле- шыне поўзалі мухі.

Цераз дарогу ўлукаткі перабягае верабей з пёрынай у дзюбцы. Ладна выліняў, мусі, умее гэльцаць...

Выстойваю, балазе, нядоўга. Падыходзіць знябожаны аўтобус, недалэнга бразгаючы жалезным нутром і знясілена сапучы. Сціша- на адчыняюцца заточаныя лапікам дзверы. Унутры стаіць нягучная гамана.

- Нех бэндзе похвалёны! - кідаю я ўваходзячы. Возьдзека! На мяне нуль увагі...


8. Прачытайце. Назавіце жарганізмы. Адзначце, для мовы якой сацыяльнай групы людзей яны характэрны.

1. Дрэнна толькі, што пачалі давіць шпану ды ў прытулак за- біраць. (М.Л.). 2. У іх студэнцкім атрадзе былі дзяўчаты, хімічкі, як называлі іх, бо яны з хімфака. (І.К.) 3. Зойка праваліла літаратуру і цяпер бегала, наводзіла даведкі, куды можна паспрабаваць яшчэ здаць дакументы. (І.Ж.) 4. «Ты - добры чувак, я ведаў», - расчуліў- ся Квакула. (Міс.) 5. «Не палохай, начальнік! - здзекліва абарваў Максіма Аброць. - Ты яшчэ смэргі падціраў, а Пятро Аброць у свет вялікі падаўся...Аброць сваю жыццёвую пайку ўдосталь рассмака- ваў! Усё адно дзе падыхаць!.. мяне спаймаў, але я - пічкурык, плот- ка!». (В.Д.) 6. «Хо-хо...Думаў - застукае продак на месцы...» - ра- дасна аддыхваецца Другі. (Міс.)

9. Спішыце. Падкрэсліце жарганізмы, вызначце функцыю гэтых слоў у тэксце (характарыстыка героя, розных прадметаў і з'яў, сацыяльнага асяроддзя, выражэнне пазіцый аўтара).

1. «Алесь Раманавіч! - пачуўся голас шафёра. - Рэдактар кліча». Апрануўся па-ваеннаму, за пару мінут, думаў, што прапусціў недзе памылку... Нервы напяліся: няўжо прапусціў ляп? (Нов.). 2. Ты - малайчына. Ты - проста - малаток! (Міс.). 3. Да прыпынку якраз падышоў вялізны «Ікарус» з Кладна, і з яго павалілі «нашчадкі», што прыехалі ў госці і па каўбасы да «продкаў» (Каратк.). 4. Як вучоба мая, кажаш? Чорт яе ведае, часу не стала хапаць, «хвастоў» многа (Міс.). 5. Былы мой друг зрабіўся жмотам, прыварак чэрпае густы (Панч.). 6. «А мяне гэта не калыша...» - Валерка адвярнуўся, не глядзеў ні на яго, ні на зайца (Пташ.). 7. Гэтыя яшчэ не рашылі, куды пайсці, хоць выбар быў і не вельмі багаты: прашвырон, рака- віна і ракета. Прашвыронам на мясцовым жаргоне звалі магчымасць свабодна гуляць... ракавінай называлі танцпляцоўку, бо сховішча для музыкаў нагадвала марскую ракавіну, ракетай - кінатэатр (Стр.).

10. Дайце характарыстыку лексікі дадзенага тэксту. Выз- начце значэнне выдзеленых слоў шляхам падбору сінонімаў з агульналітаратурнай мовы.

Апоўначы ў шаламане мелася адбыцца талковішча. Сабралі- ся кукальнікі, фармазоны, шчыпачы, фортачнікі, шніферы, да- мушнікі, макрушнікі. Выпадкова прыбіліся два фраеры і тры сяўкі.

Дзелавыя былі ў законе. Вырашана было вынаць патрах шырмача Ванечкі-малпы, які звёў шмару ў пахана... падлы. Ванечка лаяўся, плакаў, гнюсіў, гундзеў: не вінаваты я, шёб мяне ажанілі! У вочы я не бачыў тую Софачку.

Віцька-падла, не стары яшчэ вуркаган пяцідзесяці пяці гадоў, ужо вынаў «пёрышка», як раптам над ніжняй нарай нешта затраш- чала і ўся кодла ўбачыла расхрыстаную Софачку.

- Дзяшоўка! - зароў Віцька. - Дрыхнеш, замест таго, каб хазу на- дыбаць. З-за цябе ледзь фартовага на пяро не пасадзіў! (Я.Таўшчэзны)

11. Прачытайце. Назавіце прафесіяналізмы і вызначце, у чым асаблівасць выкарыстання гэтых слоў, якая іх функцыя ў тэксце.

1. Ідзе Цімоха па вузкакалейцы, думае, прыглядаецца да стыкаў рэек, да таго, каб не аслабіўся дзе кастыль. То ў адным, то ў другім месцы спыняецца, знімае з пляча брызентавую сумку, выцягвае лапай іржавы кастыль, дастае з сумкі новы, гахае молатам па кастылі. (І.К.)

2. І быў ён з намі ў кратэры баёў, і, белы-белы, ён чарнеў ад гора. (А.П.)

3. Шмат пісалі, дождж, як ты ідзеш: у аднаго - ступою, у другога - трухам, у трэцяга - алюрам нават. (Гл.) 4. Палкоўнік у адстаўцы раз- гарнуў тоўсты агульны сшытак з акуратна разлінеенымі старонкамі, запісаў маё прозвішча і каардынаты. (Шах.) 5. Але на той раз рыба чамусьці аб'явіла мне байкот: узяўся толькі адзін шчупачок-недарос- так. (Шах.) 6. Можна гаварыць пра сіндром, сукупнасць некаторых сімптомаў, калі браць у анамнезіі, аб праявах дысфорыі і аутызму пры лабільнай дэградацыі інтэлектуальнага ўзроўню. (Міс.) 7. Аднак на заключным этапе палёту лётчык абавязкова павінен устанавіць візу- альны кантакт з зямлёй, вызначыць адлегласць да пасадачнай паласы, траекторыю зніжэння (глісаду) і іншыя параметры. (Зв.)

12. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце ў адну групу агульнанавуковыя тэрміны, а ў другую - тэрміны, якія належаць толькі да тэрміналогіі дэфекталогіі, педагогікі, псіхалогіі.

І. Образование - это процесс и результат усвоения определён­ной системы знаний в интересах человека, общества и государства, сопровождающиеся констатацией достижения гражданином (обу­чающимся) установленных государством образовательных уровней (цензов). Образование получают в основном в процессе обучения и воспитания в учебных заведениях под руководством педагогов.

Однако все возрастающую роль играет и самообразование, т.е. при­обретение системы знаний самостоятельно.

Образование - это специально организованная в обществе си­стема условий и учебно-образовательных, методических и научных органов и учреждений, необходимых для развития человека.

Образование - процесс изменения, развития, совершенствования сложившейся системы знаний и отношений в течение всей жизни, аб­солютная форма бесконечного, непрерывного овладения новыми зна­ниями, умениями и навыками в связи с изменяющимися условиями жизни, ускоряющимся научно-техническим прогрессом. (ПС, с. 79)

ІІ. Закрытая ринолалия образуется при пониженном физиоло­гическом носовом резонансе во время произнесения звуков речи. Самый сильный резонанс у носовых [м], [м'], [н], [н']. При нор­мальном их произнесении носоглоточный затвор остаётся откры­тым и воздух проникает прямо в носовую полость. Если для на­зальных звуков носовой резонанс отсутствует, они звучат как рото­вые [б],]б'], [д], [д']. В речи исчезает противопоставление звуков по признаку назальный-неназальный, что влияет на её разборчи­вость. Меняется также звучание гласных звуков из-за заглушения отдельных тонов в носоглоточной и носовой полостях. При этом гласные звуки приобретают в речи неестественный оттенок.

Причина закрытой формы - чаще всего органические измене­ния в носовом пространстве или функциональные расстройства нёбно-глоточного смыкания. Органические изменения вызывают­ся болезненными явлениями, в результате которых затрудняется носовое дыхание. (ОД, с.98)

13. Выпішыце з тэксту: а) вузкаспецыяльную лексіку, б) тэрміналагізаваныя словы і словазлучэнні, в) агульнаўжы- вальную лексіку.

Калі чалавек пазнае рэчаіснасць, ён так або інакш выказвае адносіны да прадметаў, з'яў, падзей, да другіх людзей, да сваёй асо- бы. Адны з'явы рэчаіснасці радуюць яго, другія - засмучаюць, трэ- ція - абураюць. Радасць, смутак, захапленне, узбуджанасць, гнеў, страх і іншыя - усё гэта розныя віды суб'ектыўных адносін чалаве- ка да рэчаіснасці. У псіхалогіі эмоцыямі называюць працэсы, якія адлюстроўваюць асабістую значнасць і адзнаку знешніх і ўнутра- ных сітуацый для жыццядзейнасці чалавека ў форме перажыванняў. Эмоцыі, пачуцці служаць для адлюстравання суб'ектыўных адносін


чалавека да самога сябе і да акаляючай рэчаіснасці. Разнастайныя праяўленні эмацыянальнага жыцця чалавека падзяляюцца на афек- ты, уласна эмоцыі, пачуцці, настрой і стрэс. (Псіхалогія, с.341)

14. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце словы спецыяльнай лексікі. У чым адрозненне паміж выпіса- нымі словамі і словамі агульнаўжывальнай лексікі?

I.Тест Векслера - это набор заданий для оценки умственных способностей, один из наиболее распространённых методов диаг­ностики интеллекта. Разработан Д.Векслером в 1937 году. В насто­ящее время употребляется модифицированный вариант образца 1974 года - «Шкала Векслера для измерения интеллекта у детей». Содержит наряду с вербальными (словесными) заданиями задачи на конструирование, разгадывание лабиринтов и т.п., на основании результатов выполнения теста вычисляется коэффициент интеллек­та. Как и аналогичные методики (тесты Равенна, Станфорд - Бине, Бине - Симона и т.д.), даёт достаточно адекватную оценку налич­ному уровню развития интеллекта, но не может служить основани­ем прогноза умственного развития. (ДефСД, с.17)

II.Локус контроля - склонность человека приписывать ответ­ственность за результаты своей деятельности внешним силам, об­стоятельствам (экстернальный локус контроля) либо собственным способностям и усилиям (интернальный локус контроля). Локус кон­троля является устойчивым свойством индивида, формирующимся в процессе его социализации. Для определения локуса контроля со­здан вопросник, разработан также комплекс методик, позволяющий выявить закономерную связь между локусом контроля и другими личностными характеристиками. Показано, что люди, обладающие внутренним локусом контроля, уверены в себе, настойчивы в дости­жении поставленной цели, склонны к самоанализу, уравновешены, общительны, доброжелательны и независимы. Склонность к внеш­нему локусу контроля, напротив, сопутствует таким чертам, как не­уверенность в своих способностях, неуравновешенность, стремле­ние отложить реализацию своих намерений на неопределённый срок, тревожность, подозрительность, конформность и агрессивность. Для педагогической деятельности наиболее ценен внутренний локус кон­троля. Воспитатель, склонный верить в могущество своих усилий, более ориентирован на совместное творчество с учащимися, чем его неуверенный в своих способностях коллега. (ПС, с.75)

РАЗДЗЕЛ 3

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.