Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Прачытайце «Прадмову» да чацвёртага выпуска «Бела- рускай навуковай тэрміналогіі» (Мн, 1923). На аснове якой лексікі і якім шляхам адбывалася фарміраванне тэрміналогіі псіхалогіі?




Пры апрацаваньні лёгічна-псыхолёгічных тэрмінаў мелася на ўвазе зацвердзіць у сцісла азначаным сэнсе для навуковага ўжы- ваньня словы, якія ўжываюцца ў жыцьцёвай беларускай мове і за- рэгістраваны ў існуючых слоўніках беларускай мовы І.Насовіча, Я.Ціхінскага, М.Гарэцкага і Ў.Дабравольскага, а таксама ў творах найвыдатнейшых беларускіх пісьменнікаў новага часу. У частко- васьці, дзеля згоды з народным ужываньнем прыняты для навуко- вага ўжываньня тэрмін «мазгі» ў множным ліку.

Таксама ў згоднасьці з народным ужываньнем і з законамі бе- ларускай мовы ўтвораны і нэолёгізмы, якія зьяўляюцца патрэбнымі для перадачы навуковых паняцьцяў.

У першы раз зьяўляюцца ў друку новатворы: адцягненьне, ад- цягнены, самарух, зваротнаспадчынанасьць, зваротнаспадчынны, нізкавокасьць, наданьне, узбуджлівасьць, зьлішвольле, зьлішпамяць, разгалосьсе, жыцьцёчыннасьць, самазахаваньне, унутранагледань- не, унутранагледальны.

З тэрмінаў, увайшоўшых у склад расійскай лёгічна-псыхолёг- ічнай тэрміналогіі з іншых моваў, перакладзены на беларускую мову тыя тэрміны, якія захавалі ў навуковым ужываньні свой першаст- ковы сэнс, напрыклад, «ассоциация», «активность» і інш.

Тэрміны, якія атрымалі штучны навуковы сэнс, як напрыклад, «ганглий», «рефлекс», «силлогизм» і інш., ці азначаюць паняцьці, у тлумачэньні якіх няма згоднасьці паміж прадстаўнікамі навукі, як, напрыклад, «апперцепция», «аффект» і інш., застаўлены без перак- ладу і толькі пераданы ў беларускай транскрыпцыі.

Тэрмінолёгія апрацавана ў аб'ёме курсу лёгікі і псыхолёгіі ў школах сярэдняга тыпу. (М.Байкоў)

2. Заканспектуйце раздзел «Фарміраванне беларускай на- вуковай тэрміналогіі» з манаграфіі Л.А.Антанюк «Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадка- ванне, канструяванне, функцыяніраванне» (Мінск, 1987).

3. Карыстаючыся «Слоўнікам тэрмінаў лёгікі і псыхалогіі» (Мінск, 1923), дакажыце, што «прынцып арыентацыі на ўлас- ныя моўныя рэсурсы нярэдка перарастаў у прынцып выключ- нага выкарыстання гэтых рэсурсаў».

4. Падрыхтуйце навуковы даклад на любую з наступных тэм:

«Асаблівасці сям'і як сацыяльнай ячэйкі грамадства»; «Рабо­та сацыяльнага педагога з сям'ёй, дзецьмі і дарослымі»; «Рэлігій- ныя арганізацыі як фактар сацыялізацыі»; «Сутнасць лекавай педа- гогікі А.А.Дуброўскага»; «Лагапедычная работа над рознымі фор- мамі дыслексіі»; «Сістэма спецыяльных устаноў для разумова ад- сталых дзяцей».

5. Сярод прыведзеных тэрмінаў знайдзіце словы, якія ма- юць: а) дублеты; б) сінонімы, в) міжнавуковыя амонімы. Складзіце сказы з падкрэсленымі словамі.

Абсалютны парог, адцягненасць, аналіз, антрапатэхнічная сістэма, аперацыя, асіміляцыя, атрыбут, блізарукасць, вастрыня слыху, від, выбіральнасць, выдумка, выкліканне, дамінанта, дарос- ласць, задача, зрокавыя ілюзіі, імпрытынг, інавацыя, клімат, лобная апраксія, нейрон, ненаўмысная актуалізацыя сувязей, рэакцыя, поле, прыклад, псіхаакустыка, рассеянасць, роля, сімвал, супер-Эга, фан­тазія, шлюб, яно.

6. У якіх галінах навукі могуць выкарыстоўвацца пры- ведзеныя тэрміны і што яны абазначаюць? Як называюцца такія тэрміны і чаму? Складзіце сказы з выдзеленымі тэрмінамі.

Стан, калена, губа, яблык, форма, аналіз, парадыгма, дэфект, аснова, корань, мяшок, шчокі.

7. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову і падбярыце да іх адпаведныя антонімы. Вызначце, да якіх часцін мовы ад- носяцца антонімы, а таксама іх від (лексічныя ці словаўтва- ральныя).

Адекватность, актив, внешняя речь, внутреннее торможение, внутриличностный конфликт, деградация, демократический стиль лидерства, диалогическая речь, долговременная память, индуктив­ное умозаключение, косноязычие, кратковременная релаксация, локальное торможение, любовь, положительная индукция нервных процессов, произвольность, сложная форма практического мыш­ления, страх, условный рефлекс, флегматик, холерик.

8. Складзіце сказы, у якіх тэрмін успрыманнебудзе ўжыва- ецца ў наступных значэннях:

1. Суб'ектыўны вобраз прадмета, з'явы або працэссу, які не- пасрэдна ўздзейнічае на аналізатар або сістэму аналізатараў.

2. Працэс фарміравання суб'ектыўнага вобразу.

3. Сістэма дзеянняў, накіраваных на азнаямленне з прадметам, які ўздзейнічае на органы пачуццяў.

9. Карыстаючыся тлумачальным слоўнікам, вызначце, у якім выпадку беларускі эквівалент будзе абазначаць дзеянне, а ў якім - вынік дзеяння.

Вывод - вывад, выснова; высказывание - выказванне, выказ; дополнение - дапаўненне, дадатак; отрицание - адмаўленне, адмоўе; отражение - адбіванне, адбітак; пересечение - перасячэнне, пера- сек; повторение - паўтарэнне, паўтор; соприкосновение - судаты- канне, судотык.

10. Выпішыце з «Педагогического словаря» Г.М.Коджас- пировой, А.Ю.Коджаспирова і кнігі «Психология: Словарь» / Под общ. ред. А.В.Петровского, М.Г.Ярошевского) мнагазнач- ныя тэрміны (5-6 прыкладаў). Вызначце, ці заўсёды кантэкст дапамагае зразумець значэнне такіх тэрмінаў.

11. Выпішыце з тэксту: а) невытворныя тэрміны; б) выт- ворныя тэрміны. Падзяліце іх на марфемы.

Канфармізм - падатлівасць чалавека ўплыву групы, змяненне сваіх паводзін і прынцыпаў у адпаведнасці з пазіцыяй большасці, якую раней не падзяляў. Канфармізм залежыць ад якасцей асобы індывіда, яго самаадзнакі, самапавагі, інтэлекту, можа ўзмацняцца ў стрэсавых сітуацыях. У дзяцей канфармізм развіты ў большай ступені, чым у дарослых, у жанчын - мацней, чым у мужчын. Кан- формнасць бывае ўнутранай, асобаснай і знешняй, якая выражаец- ца ў дэманстрацыйнай згодзе з групай па розных пытаннях. Супрацьлеглым паняццем з'яўляецца самастойнасць, незалеж- насць чалавека ад меркавання іншых. Асобнай разнавіднасцю той жа залежнасці ад групы з'яўляецца негатывізм (нонканфармізм) - імкненне рабіць учынкі толькі насуперак пазіцыі большасці, лю­бым чынам і ва ўсіх выпадках адстойваць супрацьлеглы пункт гледжання. (ПС, с.64)

12. Карыстаючыся руска-беларускімі слоўнікамі тэрмінаў, размешчанымі ў канцы падручніка, выпішыце па 3-4 беларус- камоўныя тэрміны, якія маюць аднолькавы корань.

13. Запішыце, якія вы ведаеце, тэрміны з коранем -вуч-, -лог-, -педагог- Складзіце з імі сказы.

14. Прачытайце тэкст, выпішыце тэрміны: а) утвораныя пры дапамозе прыставак, б) пры дапамозе суфіксаў. Растлумач- це, якое новае значэнне (лексічнае ці граматычнае) надаюць названыя марфемы.

Разгледзім асноўныя псіхалагічныя тэорыі, якія тлумачаць пра- цэс фарміравання маўлення. Адна з іх тэорыя навучання. Даная тэо­рыя сцвярджае, што перайманне і падмацаванне з'яўляюцца асноў- нымі механізмамі фарміравання і развіцця маўлення ў чалавека. Ма- ецца на ўвазе, што ў дзіцяці ёсць прыроджаная патрэба і здольнасць да пераймання, у тым ліку гукаў чалавечага маўлення. Атрымліваю- чы станоўчае эмацыянальнае падмацаванне, перайманне вядзе да хуткага засваення спачатку гукаў чалавечага маўлення, затым фанем, марфем, слоў, выказванняў, правілаў граматычнай пабудовы.

Аўтарам наступнай тэорыі маўленчага развіцця з'яўляецца Н.Хомскі. Ён сцвярджае, што ў арганізме і мазгах чалавека з на- раджэння ёсць некаторыя спецыфічныя задаткі да засваення маўлення ў яго асноўных атрыбутах. Гэтыя задаткі паспяваюць прыблізна да гадавога ўзросту і адкрываюць магчымасці для паскоранага развіцця маўлення з аднаго года да трох. Даны ўзрост называецца сензітыўным для фарміравання маўлення. У больш шырокіх узроставых межах ён ахоплівае перыяд жыцця чалавека ад года да палавой спеласці.

Яшчэ адна папулярная тэорыя засваення мовы называецца каг- нітыўнай. Адпаведна ёй развіццё маўлення залежыць ад уласцівай дзіцяці з нараджэння магчымасці ўспрымаць і інтэлектуальна пе- раапрацоўваць інфармацыю. Гэтым, у прыватнасці, і тлумачыцца дзіцячая спантанная словатворчасць. (Лагапедыя, с.247)

15. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны.

Абследаванне, бязвобразнае мысленне, від дзейнасці, вобраз, відарысаўтварэнне, выбар па ўзоры, выхаванне, выхаванне разумо- вае, выхаванне фізічнае, выхаванне сямейнае, дзяцінства, дапамож- ная школа, ДзЦП, дыялагічнае мысленне, знешні від, зрокавая ўвага, інтуітыўнае мысленне, каханне, маральная дэфектыўнасць, мікра- цэфалія, мінімальная мазгавая дысфункцыя, навык, наглядна-дзей- снае мысленне, назафабія, назіранне, немата, парушэнне, РДА, са- маабслугоўванне, сензітыўны перыяд развіцця, сіндром Вільямса, ТСН, упрыманне выявы, успрыманне руху, успрыманне слова.

16. Карыстаючыся руска-беларускімі слоўнікамі тэрмінаў, размешчанымі ў канцы падручніка, выпішыце тэрміны, утво- раныя рознымі спосабамі тэрмінаўтварэння (марфалагічным, лексіка-семантычным, сінтаксічным).

17. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце тэрміны і вызначце, якім спосабам яны ўтвораны.

I.Олигофрения при синдроме Шерешевского-Тернера. Эта аномалия встречается только у женщин и характеризуется отсут­ствием одной половой хромосомы во всех клетках (ХО) или в час­ти клеток организма (мозаичные варианты). Соматический облик этих больных типичен. При резком отставании в росте они выгля­дят старше своего возраста. Лицо старообразное, низкая граница волос на лбу и шее, деформированные, низко расположенные уш­ные раковины, широкая короткая шея, часто с крыловидными кож­ными складками от затылка к плечам, густо покрытыми волосами. Характерна диспластичность телосложения: бочкообразная груд­ная клетка с широко расставленными и низко расположенными со­сками. Молочные железы отсутствуют. (ДефСД, с.48)

II.Задержка психического развития (ЗПР) соматогенного про­исхождения. Этот тип аномалии развития обусловлен длительной соматической недостаточностью различного происхождения: хро­ническими инфекциями и аллергическими состояниями, врождён­ными и приобретёнными пороками развития соматической сферы, в первую очередь сердца. В замедлении темпа психического разви­тия детей значительная роль принадлежит стойкой астении, сни­жающей не только общий, но и психический тонус. Нередко имеет место и задержка эмоционального развития - соматогенный инфан­тилизм, обусловленный рядом невротических наслоений - неуве­ренностью, боязливостью, связанными с ощущением своей физи­ческой неполноценности, а иногда вызванными режимом запретов и ограничений, в котором находится соматически ослабленный или больной ребёнок. (ДефСД, с.32)

18. Вызначце найбольш прадуктыўныя мадэлі для ўтва- рэння тэрмінаў сінтаксічным спосабам. Карыстайцеся руска- беларускімі слоўнікамі тэрмінаў, размешчанымі ў канцы пад- ручніка. Выпішыце па 5 прыкладаў тэрмінаў, утвораных па наступных мадэлях: а) «назоўнік + прыметнік», б) «на- зоўнік + назоўнік у форме роднага склону», в) «прыметнік + на- зоўнік + прыметнік».

19. Прачытайце тэкст. Зрабіце словаўтваральны разбор выдзеленых тэрмінаў у наступным парадку: 1) вызначце, да якой часціны мовы адносіцца тэрмін; 2) назавіце словаўтваральную базу і сродак утварэння; 3) укажыце спосаб утварэння.

Агназія - парушэнне ўспрыняцця, якое ўзнікае пры пашко- джанні кары вялікіх паўшар'яў галаўнога мозгу. Адрозніваюць зро- кавую (аптычную), слыхавую (акустычную) і датыкальную (так- тыльную) агназію. Хворы, які пакутуе на агназію, хоць і не згубіў вастрыні зроку, слыху або датыкальнага пачуцця, становіцца ня- здольным пазнаваць прадметы і іх выявы, а таксама гукі (у асноў- ным гукі маўлення). Узнікненне агназіі ў дзіцячым узросце выклі- кае сур'ёзныя адхіленні ў псіхічным развіцці. Пры зрокавай агназіі дзіця становіцца дэзарыентаваным ў навакольным асяроддзі, што можа прывеці да адставання ў разумовым развіцці. Пры слыхавой агназіі ўзнікаюць адхіленні ў развіцці маўлення і як вынік - цяж- касці ў засваенні чытання і пісьма. Карыгавальнае навучанне здзяй- сняецца з апорай на захаваныя аналізатары. (ДефСД, с.6)

20. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце тэрміны-словы і тэрміны-словазлучэнні. Для тэрмінаў-слоў вызначце спосаб утварэння, параўнайце з утварэннем адпавед- ных тэрмінаў у рускай мове; для тэрмінаў-словазлучэнняў - тып мадэлі тэрміналагічнага спалучэння.

І. Дизартрия - расстройство артикуляции, вызванное недоста­точной иннервацией речевого аппарата. Возникает в результате раз­личных органических поражений ЦНС. В зависимости от локали­зации участка поражения различают бульбарную, псевдобульбар- ную, экстрапирамидную, мозжечковую и корковую дизартрию. Бывает выражена в различной степени - от нечёткого произноше­ния отдельных звуков да полной неспособности произношения зву­ков (анартрия). Дизартрии способствуют изменения темпа и инто­нация речи, нарушения звуко-слоговой структуры высказывания, что делает речь крайне непонятной. Дети, страдающие дизартри­ей, ограничены в речевом общении, вследствие чего у них снижа­ется познавательная активность, не происходит обогащение сло­варного запаса; в тяжёлых случаях возникают вторичные отклоне­ния от общего развития. Коррекционные мероприятия дифферен­цируются в зависимости от формы и степени выраженности дизар­трии и связанной с лечением основного органического заболева­ния. (ДефСД, с. 29)

II. Интерес - форма проявления познавательной потребности, обеспечивающая направленность личности на осознавание целей деятельности и тем самым способствующая ориентировке, озна­комлению с новыми фактами, более полному и глубокому отобра­жению действительности. Удовлетворение интереса не ведёт к его угасанию, а вызывает новые интересы, отвечающие более высоко­му уровню познавательной деятельности. Различают непосредствен­ный интерес, вызываемый привлекательностью объекта, и опосред­ствованный интерес к объекту как средству достижения целей дея­тельности. Устойчивость интереса выражается в длительности его сохранения и интенсивности. В педагогике проблема интереса вос­питанника в процессе его обучения и воспитания всегда была и остаётся актуальной. Пробуждение и сохранение интереса у уча­щихся в учебно-воспитательном процессе способствует его гума­низации и продуктивности. (ПС, с.50-51)

21. Заканспектуйце параграф «Іншамоўныя словы» (с. 183­194) з вучэбнага дапаможніка «Асновы культуры маўлення і сты- лістыкі» (Мінск, 1992). Выкажыце свае меркаванні адносна вы- карыстання запазычаных слоў у агульнаўжывальнай лексіцы.

22. Карыстаючыся «Слоўнікам іншамоўных слоў: у 2-х та­мах» А.М.Булыкі (Мінск, 1999), вызначце паходжанне ніжэйпрыведзеных тэрмінаў. Назавіце іх фанетычныя і мар- фалагічныя асаблівасці.

Адаптацыя, альбінізм, альтэрацыя, амбідэкстрыя, афект, бата- рызм, гештальт, гідрацэфалія, гуманнасць, дэменцыя, дэпрывацыя, дыстрафія, інфантылізм, кантроль, кантэнт-аналіз, канфлікт, крэа- тыўнасць, лідэр, менінгіт, метад, мутызм, псіхагенія, псіхатэрапія, рэабілітацыя, рэспандэнт, роля, сугестыя, суіцыд, сурдапедагогіка, фонастэнія, фрустрацыя, холдынг-тэрапія, эгаізм, эйфарыя, энцэ- фаліт, эпілепсія.


23. Падзяліце тэрміны на марфемы і ўкажыце іх значэнне ў прыведзеных іншамоўных тэрмінах.

Аграфабія, аўтызм, аўтоагрэсія, біяграфія, дыяграма, дыяпазі- тыў, дэкан, плюралізм, біхевіярызм, брэйнстормінг, гамеастаз, гра­фема, дактыялогія, дыстрэс, дыялог, каўзаметрыя, неўратызм, пер- саніфікацыя, піктаграма, плацэба-эфект, псіхасаматыка, фенатып, эталогія.

24. Перакладзіце тэксты. Падкрэсліце тэрміны і параўнайце іх з адпаведнікамі рускай мовы ў плане вымаўлення і правапісу.

I.Некоторые традиции, сложившиеся в конкретной воспита­тельной организации, становятся элементами её быта.

Традиция - формы и установления жизни, идеи, ценности, нормы поведения, сохраняющиеся в воспитательной организации в течение длительного времени и передаваемые от одного поколе­ния её членов к последующим.

Традиции воспитательной организации не сводятся к наибо­лее стереотипным своим разновидностям, таким, как ритуал или обычай. Они распространяются на гораздо более широкую область явлений. Традиции могут сложиться в различных сферах жизнеде­ятельности организации, в стиле педагогического руководства и т.д.

Для традиции характерны: бережное отношение к сложивше­муся ранее укладу жизни организации; внимание не только к со­держанию жизни и поведения, но и к их внешнему оформлению и проявлению.

Жизнеспособность той или иной традиции зависит от её под­ражания и развития новыми поколениями членов организации. Пренебрежение к традициям приводит к нарушению преемствен­ности в жизни организации. В то же время слепое преклонение пе­ред традициями порождает консерватизм и застой в жизни органи­зации, которые становятся тормозом её развития, культивируя из­живший себя уклад жизни или те или иные его компоненты. (Соци­альная педагогика, с.121)

II.Интегрированное обучение аномальных детей - обучение и воспитание детей с различными дефектами психофизического развития в учреждениях общей системы образования вместе с нор­мально развивающимися детьми. С позиции обучения аномальных детей в нашей стране интеграция как включение человека в обще-

ство в качестве его полноценного члена зависит от успешности его общеобразовательной и профессиональной подготовки. Такая под­готовка аномальных детей в наиболее адекватной форме осуществ­ляется в условиях специальных (коррекционных) образовательных учреждений. Это не исключает возможности обучения отдельных, наиболее одарённых детей с нарушениями слуха, зрения или дви­гательной системы в массовых общеобразовательных школах, если они при наличии индивидуальных средств коррекции дефекта мо­гут успевать за темпом обучения остальных детей. За рубежом в последние годы интегрированное обучение аномальных детей в обычных школах стало чаще рассматриваться как основной путь их обучения. Этот подход остаётся дискуссионным, поскольку, не­смотря на усилия педагогов, часто ставит аномальных детей в не­равное положение с их нормально развивающимися сверстниками, что снижает эффективность обучения и воспитания аномальных детей. (ДэфСД, с.35-36)

25. Карыстаючыся слоўнікамі, прыведзенымі ў канцы пад- ручніка, выпішыце тэрміны розных часцін мовы (па 5 прык- ладаў) і ахарактарызуйце іх граматычныя асаблівасці.

26. Прачытаце тэкст, выпішыце тэрміны-словы (па 2-3 прыклады на кожную часціну мовы). Зрабіце вывады адносна частотнасці тэрмінаў розных часцін мовы?

Дэбільнасць - найбольш лёгкая (у параўнанні з ідыятыяй і імбе- цыльнасцю) ступень разумовай адсталасці. Паніжаны інтэлект і асаб- лівасці эмацыянальна-валявой сферы дзяцей-дэбілаў не дазваляюць ім авалодаць праграмай агульнаадукацыйнай масавай школы. Засва- енне вучэбнага матэрыялу па любым прадмеце школьнай праграмы для дэбілаў празмерна складанае. Напрыклад, пры авалодванні пісьмо- вым ці вусным маўленнем, паняццем лічбы і навыкамі ліку, яны адчу- ваюць вялікія цяжкасці ў разуменні сувязей паміж гукам і літарай, множнасцю і яе лічбавым выражэннем і да т.п. Усё гэта фізіялагічна абумоўлена недаразвіццём аналітыка-сінтэтычнай функцыі вышэйшай нервовай дзейнасці, парушэннем фанематычнага слыху і фанетыка- фанематычнага аналізу. Адсутнасць умення ўстанаўліваць адэкватныя прычынна-выніковыя залежнасці прыводзіць да сур'ёзных цяжкасцей нават у разуменні і рашэнні адносна простых матэматычных задач.

Дзецям-дэбілам неабходна спецыяльнае навучанне. За 9 гадоў яны засвойваюць вучэбны матэрыял, які прыблізна адпавядае праг-


раме пачатковай агульнаадукацыйнай школы. Саматычныя пару- шэнні, агульная фізічная паслабленасць, парушэнне маторыкі, улас- цівы большасці дзяцей-дэбілаў, а таксама асаблівасці эмацыяналь- на-валявой сферы, сістэмы пабуджальных матываў, характару і па- водзін у значнай ступені абмяжоўваюць кола іх наступнай прафе- сійна-працоўнай дзейнасці.

У апошнія гады робяцца спробы правесці больш дыферэнцый- ную ацэнку ступені разумовай адсталасці. Выдзяляюцца лёгкая дэбільнасць, сярэдняя дэбільнасць, выяўленая дэбільнасць. Такога тыпу ацэнка можа мець вялікае практычнае значэнне, дазваляць больш дакладна і эфектыўна арганізоўваць вучэбна-выхаваўчы пра- цэс. Аднак крытэрыі такога падзелу да нашага часу выразна не сфармуляваны. (ДефСД, с.22-23)

27. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце тэрміны і раскласіфікуйце іх наступным чынам: а) паводле паходжання: уласнабеларускія і запазычаныя тэрміны (для за- пазычаных указаць мову-крыніцу); б) лексіка-граматычны клас: назоўнік, прыметнік, дзеяслоў і г.д. Укажыце марфалагі- чныя асаблівасці выпісаных вамі назоўнікаў і прыметнікаў.

І. Возрастные кризисы - условное наименование переходных этапов от одного возрастного периода к другому. В детской психо­логии эмпирически отмечалась неравномерность детского разви­тия, наличие особых сложных моментов становления личности. При этом многие исследователи (З.Фрейд, А.Гезелл и другие) рассмат­ривали эти моменты как «болезни развития», негативный резуль­тат столкновения развивающейся личности с социальной действи­тельностью. Л.С.Выготский разработал оригинальную концепцию, в которой рассматривал возрастное развитие как диалектический процесс. Эволюционные этапы постепенных изменений в этом про­цессе чередуются с эпохами революционного развития - кризисы возрастные. Психическое развитие происходит в результате смены так называемых стабильных и критических возрастов. В рамках стабильного возраста вызревают психические новообразования, которые актуализируются в возрастных кризисах. Выготский опи­сал следующие возрастные кризисы: кризис новорождённости - отделяет эмбриональный период развития от младенческого возра­ста; кризис первого года отделяет младенчество от раннего детства; кризис трёх лет - переход к дошкольному возрасту; кризис семи лет - соединительное звено между дошкольным и школьным воз-

растом; кризис 13 лет совпадает с переходом к подростковому воз­расту. На этих этапах происходит коренная смена всей «социаль­ной ситуации развития» ребёнка: возникновение нового типа отно­шений со взрослыми, смена одного вида ведущей деятельности другим. Эти противоречия нередко принимают острую форму, по­рождая сильные эмоциональные переживания, нарушения взаимо­понимания со взрослыми. В школьном возрасте в рамках возраст­ных кризисов у детей наблюдается снижение успеваемости и рабо­тоспособности, ослабление интереса к учебным занятиям. На ост­роту протекания возрастных кризисов оказывают влияние и инди­видуальные особенности ребёнка.

Наиболее яркую негативную окраску обычно имеет кризис трёх лет, когда прежде послушный ребёнок может внезапно стать неуп­равляемым, и кризис подросткового возраста, опасный неожидан­ными формами протеста против реального или мнимого давления со стороны взрослых.

Негативные проявления возрастных кризисов не являются не­избежными. Гибкая смена воспитательных действий, учёт проис­ходящих с ребёнком перемен могут значительно смягчить протека­ние возрастных кризисов. (Психология, с. 237)

ІІ. Социализация протекает во взаимодействии детей, подрос­тков, юношей с огромным количеством разнообразных условий, более или менее активно влияющих на их развитие. Эти действую­щие на человека условия принято называть факторами.

Более или менее изученные условия или факторы социализа­ции условно можно объединить в четыре группы.

Первая - мегафакторы - космос, планета, мир, которые в той или иной мере через другие группы факторов влияют на социали­зацию всех жителей Земли.

Вторая - макрофакторы - страна, этнос, общество, государ­ство, которые влияют на социализацию всех живущих в опреде­лённых странах (это влияние опосредствованно двумя другими груп­пами факторов).

Третья - мезофакторы, условия социализации больших групп людей выделяемых: по местности и типу поселения, в которых они живут (регион, село, город, посёлок); по принадлежности к аудито­рии тех или иных сетей массовой коммуникации (радио, телевиде­ния и другое); по принадлежности к тем или иным субкультурам.

Мезофакторы влияют на социализацию как прямо, так и опос­редствованно через четвёртую группу - микрофакторы. К ним от-


носятся факторы, непосредственно влияющие на конкретных лю­дей, которые с ним взаимодействуют - семья и домашний очаг, со­седство, группы сверстников, воспитательные организации, различ­ные общественные, государственные, религиозные и частные орга­низации, микросоциум. (Социальная педагогика, с.10-11)

РАЗДЗЕЛ 4 ЛЕКСІКАГРАФІЯ. ТЭРМІНАГРАФІЯ §1. Паняиие «лексікаграфіі» і «тэрмінаграфіі»

Лексікаграфія (ад грэч. lexіkуs - які адносіцца да слова і grapt^ - пішу) - гэта 1) тэорыя і практыка складання слоўнікаў; 2) сукупнасць слоўнікаў пэўнай мовы, пэўнага тыпу, пэўнага раз- раду лексікі і г.д.

Тэрмінаграфія (ад грэч. termunus - канец, мяжа і graphф - пішу) - гэта 1) адзін з аспектных напрамкаў сучаснай лексікаграфіі; 2) су- купнасць тэрміналагічных слоўнікаў.

Слоўнік - кніга, рукапіс ці электронная праграма, у якіх за- фіксаваны ў пэўным парадку (алфавітным, гнездавым, тэматычным, храналагічным, лічбавым або інш.) словы ці іншыя адзінкі мовы з адпаведнымі звесткамі пра іх у выглядзе тлумачэнняў, перакладаў на іншую мову, ілюстрацый з розных жанраў літаратуры і г.д.

Тэрміналагічны слоўнік - гэта даведнік, які адлюстроўвае тэрміны якой-небудзь галіны навукі, тэхнікі, культуры і г.д.

У практычныя задачы лексікаграфіі і тэрмінаграфіі ўваходзіць збор, сістэматызацыя і фіксацыя лексічнага матэрыялу. Лексічным матэрыялам для лексікаграфіі з'яўляецца ў асноўным агульнаўжы- вальная, дыялектная і жаргонная лексіка, а для тэрмінаграфіі - гэта тэрміны пэўнай галіны навукі, тэхнікі, культуры, вытворчасці, мас- тацтва і г.д.

У тэарэтычныя задачы лексікаграфіі і тэрмінагарафіі ўва- ходзіць вызначэнне тыпаў слоўнікаў, прынцыпаў апісання слоў (для тэрмінаграфіі - тэрмінаў) у слоўнікавых артыкулах, распрацоўка сістэмы памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова (ці тэрміна).

Складанне слоўнікаў выклікаецца разнастайнымі навуковымі, культурнымі і практычнымі патрэбамі: растлумачыць значэнне слоў, іх ужыванне, правапіс, паходжанне, дапамагчы ў авалоданні

замежнай мовай і інш. Напрыклад, адкрыўшы «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» мы можам даведаецца, што такое экзамен:

/КЗАМЕН , -у, мн. -ы, -аў, м. 1. Праверка ведаў па якім-н. ву- чэбным прадмеце. Э. па фізіцы. 2. перан. Якое-н. выпрабаванне, пра- верка. Э. на смеласць. | ПРЬІМ. экзаменацыйны, -ая, -ае (да 1 знач.).

А таксама будзем ведаць, што гэта назоўнік мужчынскага роду, які ў родным склоне адзіночнага ліку мае канчатк -у і што гэты на- зоўнік утварае форму множнага ліку. У множным ліку слова экза- мен будзе ўжывацца з канчаткам -ы ў назоўным склоне і з канчат- кам -аў - у родным. Ад назоўніка экзамен (у 1 значэнні) утвараец- ца прыметнік экзаменацыйны, які мае канчаткі -ая (для жаночага роду), -ае (для ніякага роду). Са слоўнікавага артыкула вынікае, што слова экзамен мнагазначнае, што яно можа ўжывацца і ў прамым, і ў пераносным значэнні.

§2. Будова слоўнікавага артыкула, сістэма стылістычных і граматычных памет

Слова, якое тлумачыцца ў слоўніку, называецца рэестравым (загаловачным) словам. Рэестравае слова разам з усімі звесткамі пра яго складае слоўнікавы артыкул. Загаловачнае слова падаецца ў пачатковай форме: назоўнік, лічэбнік, займеннік - у назоўным склоне адзіночнага ліку, прыметнік, дзеепрыметнік - у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду, дзеяслоў - у неазна- чальнай форме.

Найчасцей размяшчэнне слоў у слоўніку бывае алфавітным або гнездавым. Напрыклад:

• алфавітнае размяшчэнне: враг вораг

вражда варожасць враждебность варожасць враждебный варожы

враждовать быць (знаходзіцца) у варожасці, ваяваць вражескнй варожы

вражнй варожы /Грабчыкаў (рбс), с.26/.

• гнездавое размяшчэнне:

ВРА//Г 1. вораг, -га м; классовый в. класавы вораг; в. народа вораг народа; 2. (дьявол) нячысты, -тага м, нячысцік, -ка м, чорт, род чорта м; в.попутал нячысты (нячысцік, чорт) падбіў (па- даткнуў); ~ ЕДА варожасць, -ці ж; ~ ЖДЕБНО нареч. варожа; ~ ЖДЕБНОСТЬ варожасць, -ці ж; ~ ждебный варожы; ~ ЖДОВАТЬ несов. варагаваць; (воевать) ваяваць. /РБС-93, І, с.221/.

ВРАЖ//ЕСКНЙ варожы; ~ НЙ 1. нар. - поэт. варожы; 2. (дьявольскый)уст. чартоўскі; % ~ ья сала нячыстая (варожая) сіла (РБС-93, І, с.221).

У залежнасці ад тыпу слоўніка, прызначэння і структуры ў слоўнікавым артыкуле могуць падавацца: сэнсавая, граматычная і стылістычная характарыстыка слова; пераклад слова на іншую мову (мовы); этымалогія (паходжанне) слова; ілюстрацыйны матэрыял; тэрміналагічныя і фразеалагічныя словазлучэнні.

Сэнсавую характарыстыку слова складае яго тлумачэнне, якое можа праводзіцца:

1. Апісальна, або шляхам лагічнага вызначэння, напрыклад: СТРАХ, -у, м. 1. Пачуццё і стан вельмі моцнага спалоху (ТСБМ, Ч-1, с.337).

2. Падборам сінонімаў, напрыклад: УЗНЕРВАВАЦЦА, -не- рвуюся, -нервуешся, -нервуецца; зак., разм. Усхвалявацца, разнер- вавацца (ТСБМ, Ч-1, с.645).

3. Устанаўленнем словаўтваральных адносін, напрыклад: ВУЛ- ЛЁВЫ. Прым. да вулей /СЦБМ, с.27/.

Усе значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўні- кавым артыкуле і пазначаюцца арабскімі лічбамі; словы-амонімы - у розных артыкулах.

Граматычная і стылістычная характарыстыкі даюцца шляхам выкарыстання розных памет.

У граматычную характарыстыку ўваходзяць: назвы часцін мовы (выклічнік - выкл., дзеепрыметнік - дзеепрым., дзеепрысло- ўе - дзеепрысл., дзеяслоў - дзеясл., займеннік - займ., злучнік - злуч., лічэбнік - ліч., назоўнік - наз., прыметнік - прым., прына- зоўнік - прыназ., прыслоўе - прысл., часціца - часц.); паметы роду (м., ж., н.), ліку (адз., няма, толькі мн., мн., толькі адз.), трывання (зак., незак.), асобы (1, 2 ас. не ўжыв ).

У стылістычную - паметы, якія паказваюць абмежаванае ўжы- ванне слоў (разм., абл., кніж., уст., ласк.), сферу іх выкарыстання (спец., астр., бат., псіхал., філас ).

Пераклад на іншую мову даецца ў перакладных слоўніках, ілюстрацыйны матэрыял залежыць ад тыпу слоўніка, а тэрміна- лагічныя і фразеалагічныя спалучэнні прыводзяцца адпаведна пасля знакаў о , 0.

§ 3. Тыпы слоўнікаў

Паводле прызначэння ўсе слоўнікі аб'ядноўваюцца ў два ас- ноўныя тыпы - энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

Энцыклапедычныя выданні падзяляюцца на энцыклапедыі (у іх артыкулы маюць вялікія памеры) і энцыклапедычныя слоўнікі (у іх аб'ём артыкулаў невялікі)21.

Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; у сціслай форме ў іх выкладзены наву- ковыя веды пра прадметы, з'явы, падзеі; звесткі пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры, асобныя гарады і краіны, іх прыродныя багацці і выдатныя мясціны. Загаловачнымі словамі ў энцыклапе- дычных слоўніках з'яўляюцца назоўнікі (уласныя і агульныя) або спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі і лічэбнікамі. Яны размяшча- юцца ў алфавітным парадку або паводле тэматычнага прынцыпу (па галінах ведаў). Слоўнікавыя артыкулы ў слоўніках такога тыпу не даюць граматычнай і стылістычнай характарыстык, а таксама тэр- міналагічных і фразеалагічных спалучэнняў. Указваецца толькі паходжанне запазычаных тэрмінаў і пазначана месца націску на за- галовачных словах. Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.

Паводле характару інфармацыі энцыклапедычныя слоўнікі пад- зяляюцца на універсальныя, галіновыя, спецыяльныя і рэгіянальныя.

Да энцыклапедычных выданняў адносяцца «Беларуская Савец- кая энцыклапедыя» ў 12-ці тамах (1969 - 1975), «Беларуская Эн- цыклапедыя» ў 18-ці тамах (1996 - 2004), «Этнаграфія Беларусі» (1980), «Архітэктура Беларусі» (1982), «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў 5-ці тамах (1984 - 1987) г.д.. Выдадзены персанальныя энцыклапедыі «Янка Купала» (1986) і «Францыск Скарына і яго час» (1988).

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы - іх значэнне, ужы- ванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне. Загаловачныя словы ў лінгвістычных слоўніках размяшчаюцца па- рознаму. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматыч- ную, стылістычную, этымалагічную характарыстыкі, пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеа- лагічныя спалучэнні. Ілюстрацыямі ў большасці лінгвістычных слоўнікаў з'яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бя- руцца з літаратурных крыніц.

Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоў- ныя, двухмоўныя і шматмоўныя.

Духмоўныя і шматмоўныя слоўнікі - гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы або некалькіх іншых моў. Прыкладам двухмоўных перакладных слоўнікаў з'яўляюцца: «Беларуска-рускі слоўнік» у 2-х тамах пад рэдакцыяй К.Крапівы (1988-1989), «Русско-белорусскнй словарь» у 3-х тамах пад рэдакцыяй Я.Коласа, К.Крапівы, П.Глебкі (3-е выд., 2002) і г.д.; шматмоўных - «Нямецка-беларуска-рускі слоўнік» (1990), «Англа-беларуска-рускі слоўнік» (1989), «Французска-бела- руска-рускі слоўнік» (1992), «Іспанска-беларуска-рускі слоўнік» (1993) і інш.

Аднамоўныя слоўнікіхарактарызуюць словы адной мовы срод- камі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, этымалагічныя, арфаг- рафічныя, арфаэпічныя, слоўнікі сінонімаў, паронімаў, амонімаў, антонімаў, эпітэтаў беларускай мовы, фразеалагічныя, марфемныя, словаўтваральныя, анамастычныя, частотныя, адваротныя, асацыя- тыўныя і інш.

Абавязковай у тлумачальных слоўніках з'яўляецца сэнсавая характарыстыка слова. Тлумачальныя слоўнікі ўключаюць і тлума- чаць агульнаўжывальную лексіку беларускай літаратурнай мовы. У слоўнікавых артыкулах даецца напісанне слова, указваецца мес- ца націску, прыводзяцца сэнсавая, граматычная, стылістычная ха- рактарыстыкі слова, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя словазлучэнні, у некаторых - даведкі пра па- ходжанне слова. Да нарматыўных тлумачальных слоўнікаў адно- сяцца «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1977 - 1984), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для сярэдняй шко- лы» А.Я.Баханькова, І.М.Гайдукевіча, П.П.Шубы (7-е выд., 2002), «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад рэдак- цыяй М.Р.Судніка і М.Н.Крыўко (4-е выд., 2005).

Дыялектныя слоўнікі фіксуюць словы адной гаворкі, групы гаворак або пэўнага дыялекту, тлумачаць іх значэнне і ўжыванне. Большасць дыялектных слоўнікаў уключае толькі такія словы, якіх няма ў літаратурнай мове або якія адрозніваюцца ад агульнаўжы- вальных слоў гучаннем, значэннем, словаўтварэннем. Да іх адно- сяцца, напрыклад, «Дыялектны слоўнік» у 3-х тамах Ф.М.Ян- коўскага (1959 - 1970), «Дыялектны слоўнік з гаворак Зэльвеншчы- ны» П.У.Сцяцко (1970), «Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчы- ны» пад рэдакцыяй М.А.Даніловіча, П.У.Сцяцко (1999) і інш.

Гістарычныя слоўнікі характарызуюць лексіку пісьмовых по- мнікаў пэўнага гістарычнага перыяду. У «Гістарычным слоўніку бе- ларускай мовы» (з 1982 па 2007 г.г. выйшла 27 выпускаў) даюцца сэнсавыя і граматычныя характарыстыкі літаратурна-пісьмовай лексікі XIV - XVIII ст., а таксама прыводзяцца прыклады ўжывання слова ў якім-небудзь помніку старажытнабеларускай пісьменнасці.

Этымалагічныя слоўнікі - від лінгвістычных слоўнікаў, у якіх раскрываецца паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і змены ў зна- чэнні слова. Шматтомны «Этымалагічны слоўнік» ствараецца ў Інсты- туце мовазнаўства НАН Беларусі; выйшлі 11 тамоў (1978 - 2006).

Арфаграфічныя слоўнікі даюць правільнае, замацаванае нор- мамі арфаграфіі напісанне слоў і іх форм. У беларускай лексі- каграфіі створаны два тыпы гэтага слоўніка: слоўнік для школы і агульны слоўнік. Напрыклад, «Арфаграфічны слоўнік» для сярэд- няй школы М.П.Лобана і М.Р.Судніка выйшаў у 1961 годзе (2-е выд., 1966, 3-е выд., 1971, 4-е выд., 1978, 5-е выд., 1982, 6-е выд., 1990). Гэты слоўнік мае дзве часткі: «Асноўныя правілы правапісу» і «Слоўнік», дзе падаюцца словы ў напісанні, якое адпавядае сучас- ным арфаграфічным нормам. Калі слова мае дваякае напісанне, прыводзяцца яго арфаграфічныя варыянты, напрыклад: альха і воль- ха, супраць і супроць. «Арфаграфічны слоўнік» для пачатковай шко- лы з'явіўся ў 1968 годзе (2-е выд., 1972, 3-е выд., 1977, 4-е выд., 1982, 5-е выд., 1987, 6-е выд., 1992).

У 1987 годзе выйшаў з друку агульны слоўнік-даведнік па ар- фаграфіі, арфаэпіі, акцэнтуацыі і словазмяненні - «Слоўнік бела- рускай мовы» пад рэдакцыяй М.В.Бірылы.

Слоўнікі мовы пісьменніка апісваюць лексіку твораў таго ці іншага пісьменніка. Гэта своеасаблівы дапаможнік пры вывучэнні асаблівасцей мовы і стылю пісьменніка або яго канкрэтнага твора. Прыкладамі такіх слоўнікаў з'яўляюцца «Слоўнік мовы Скарыны» У.В.Анічэнкі (3 т., 1977 - 1994), «Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа» (1990), «Слоўнік мовы Янкі Купалы» ў 8 тамах (Т. 1 - 6, 1997 - 2003), «Фразеалагічны слоўнік мовы Якуба Коласа» (1993).

Фразеалагічныя слоўнікі тлумачаць значэнні ўстойлівых сло- вазлучэнняў (фразеалагізмаў), ілюструюць іх прыкладамі, даюць стылістычную характарыстыку і звесткі пра паходжанне. Устойлі- выя словазлучэнні беларускай мовы пададзены і ахарактарызава- ны ў «Слоўніку беларускай народнай фразеалогіі» Е.С.Мяцель- скай, Я.М.Камароўскага (1972), у «Фразеалагічным слоўніку бела- рускай мовы» у 2-х тамах І.Я.Лепешава (1991), у слоўніку «Бела- рускія прымаўкі, прыказкі, фразеалагізмы» Ф.Янкоўскага (1992), у «Этымалагічным слоўніку фразеалагізмаў» у 2-х частках І.Я.Лепе- шава (1981, 1993).

Марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы. Прыкла- дам такога слоўніка з'яўляецца «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М.Бардовіча, Л.М.Шакуна (1989). Загаловачныя словы, падзеленыя на марфемы, размешчаны ў алфавітным парадку. Калі на стыку марфем адбываецца зліццё гукаў, то ў круглых дужках марфемы падаюцца ў іх поўным выглядзе: студэн[ц]-к-і (студэнт + ск + і). У круглых дужках, але з паметай гіст., паказваюцца зме- ны ў марфемнай будове слова ў працэсе яго гістарычнага развіцця.

Словаўтваральная структура вытворных слоў раскрываецца ў «Словаўтваральным слоўніку беларускай мовы» А.М.Бардовіча, М.М.Круталевіча і А.А.Лукашанца (2000). У слоўніку паказана, ад якой асновы, якім спосабам утварылася слова, напрыклад: каран- ёв-ы (ы) - суф., ад корань-(Ш), чарг. о/а.

Анамастычныя слоўнікі фіксуюць уласныя імёны, геаграфіч- ныя назвы. Да іх адносяцца «Слоўнік асабовых імён» М.Р.Судніка (1965), «Беларуская антрапанімія: Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы» (Ч. 1. 1966; Ч. 2. 1969; 4.3. 1982) М.В.Бірылы, «Беларуская антрапанімія: Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі» (1969) і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў - гэта лексікаграфічны даведнік, у якім тлумачацца запазычаныя словы, што маюць вузкую сферу вы- карыстання і выразна ўсведамляюцца як словы іншай мовы. На- прыклад, у 1993 годзе выдадзены «Слоўнік іншамоўных слоў» А.М.Булыкі, які змяшчае каля 5600 слоў, запазычаных у розны час беларускай мовай з іншых моў. У 1999 г. выйшаў «Слоўнік іншамоўных слоў» у 2-х тамах А.М.Булыкі.

Слоўнікі сінонімаў фіксуюць сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічных радах, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку. Першым у такім радзе ідзе стылістычна нейтральнае слова (дамі- нанта). Для некаторых сінонімаў прыводзяцца стылістычная ха- рактарыстыка і фразеалагічныя спалучэнні. Ужыванне кожнага сіноні- ма з сінанімічнага рада суправаджаецца ілюстрацыйным прыкла- дам у выглядзе сказа з мастацкай літаратуры, фальклору. У канцы слоўнік мае алфавітны пералік усіх слоў сінанімічных радоў (індэкс), які дапамагае лягчэй і хутчэй знайсці і падабраць патрэб- ны сінонім. У «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў» М.К.Клышкі (1976; 2-е выд., 1993) пададзена каля 1900 сінаніміч- ных радоў, у якіх аб'яднана больш за 11000 слоў, устойлівых сло- вазлучэнняў і зваротаў.

Слоўнік амонімаў фіксуе і тлумачыць словы, якія аднолькава вымаўляюцца і пішуцца, але маюць рознае значэнне. Прызначаны такі слоўнік для адлюстравання слоў, якія супадаюць па форме, але не маюць нічога агульнага ў значэнні, і для надання ім семантыч- най і граматычнай характарыстыкі. «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» В.Дз.Старычонка з'явіўся ў 1991 годзе і фіксуе каля 2000 пар ці груп амонімаў.

Слоўнік паронімаў адлюстроўвае і тлумачыць блізкія па гу- чанні, але розныя па значэнні словы. «Слоўнік паронімаў беларус- кай мовы» С.М.Грабчыкава выйшаў з друку ў 1994 годзе. У ім у алфавітным парадку засведчаны паранімічныя групы слоў, кожнай з іх прысвечаны асобны слоўнікавы артыкул.

Слоўнік эпітэтаў - гэта лексікаграфічны даведнік, у якім ад- люстраваны вобразныя азначэнні. Першы «Слоўнік эпітэтаў бела- рускай літаратурнай мовы» М.П.Пазнякова з'явіўся ў 1988 годзе. У 1991 годзе выйшаў «Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы» Н.В.Гаў- рош (2-е выд.,1998).

Частотны слоўнік падае спісы слоў, размешчаных у парадку змяншэння частаты іх ужывання ў тэкстах вызначанай даўжыні і стылю. Такія слоўнікі дапамагаюць высветліць, якія словы склада- юць ядро слоўніка мовы, а якія знаходзяцца на яго перыферыі; да- юць магчымасць высветліць лексічны мінімум, неабходны пры ства- рэнні падручнікаў і дапаможнікаў для вучняў; змяшчаюць каштоў- ны матэрыял па даследаванні пытанняў, звязаных з функцыянаван- нем лексікі і інш. Праца па стварэнні частотнага слоўніка беларус- кай мовы распачалася ў апошнія тры дзесяцігоддзі. Выйшла з дру- ку пяць выпускаў «Частотнага слоўніка беларускай мовы» Н.С.Ма- жэйкі, А.Я.Супруна (1976-1992) У 2006 годзе выйшаў зводны «Ча- стотны слоўнік беларускай мовы» Н.С.Мажэйкі.

Асацыятыўныя слоўнікі ў выглядзе частотных спісаў фіксу- юць словы-рэакцыі на словы-стымулы. «Асацыятыўны слоўнік бе- ларускай мовы» А.І.Цітовай выйшаў у 1981 годзе і адлюстраваў вынікі псіхалінгвістычнага эксперыменту на свабоднае асацыяван- не з фіксацыяй першых адказаў на 300 слоў-стымулаў розных сфер ужывання, атрыманых ад 1000 інфармантаў.

Тэрміналагічныя слоўнікі адлюстроўваюць тэрміны якой-не- будзь галіны навукі, тэхнікі, культуры. Беларускія тэрміналагічныя слоўнікі пачалі распрацоўвацца пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Па меры таго як беларуская мова набывала ўсё шырэйшыя грамад- скія функцыі, асабліва востра стаў адчувацца недахоп у ёй тэрміна- лагічных сродкаў, бо таго запасу тэрміналагічнай лексікі, якім ва- лодала народная гаворка, было зусім недастаткова нават для таго, каб выдаваць школьныя падручнікі, весці канцылярскую

перапіску, не кажучы ўжо пра навуку, юрыспрудэнцыю, вайско- вую справу, розныя галіны тэхнікі і іншыя больш высокія сферы прымянення нацыянальнай мовы. Таму на працягу 20-х XX ст. вя- лася актыўная работа па стварэнні беларускай нацыянальнай тэрмі- налогіі. За гэты час было выдадзена больш двух дзесяткаў тэрміналагічных руска-беларускіх (беларуска-рускіх) слоўнікаў, у тым ліку і па псіхалогіі.

Неабходна адзначыць, што на працягу XX ст. выходзяць у ас- ноўным аднамоўныя («Кароткі слоўнік псіхалагічных паняццяў» (Мазыр, 1993); С.С.Кацэвіч «Слоўнік педагагічных тэрмінаў» (Брэст, 1995); А.І.Андарала, Г.Ф.Андарала «Кароткі тлумачальны слоўнік педагагічных тэрмінаў» (Мінск, 1995) і інш.) ці двухмоў- ныя і шматмоўныя («Слоўнік тэрмінаў логікі і псіхалогіі» (Мінск, 1923); Т.У.Васілец, Я.Л.Каламінскі, Р.А.Макарэвіч «Руска-беларускі слоўнік псіхалагічных тэрмінаў» (Мінск, 1993); Н.Г.Алоўнікава, В.В.Кандрацьева «Руска-беларуска-англійскі слоўнік па педагогі- цы і псіхалогіі» (Мінск, 1996) і інш.) тэрміналагічныя слоўнікі па псіхалогіі, дэфекталогіі, педагогіцы.

Характарыстыка слоўнікаў беларускай мовы розных тыпаў сведчыць, што беларуская лексікаграфія і тэрмінаграфія як асоб- ныя раздзелы навукі аб мове атрымалі належнае развіццё.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ \ /

1. Дайце азначэнне лексікаграфіі і тэрмінаграфіі, вызначце іх прадмет і задачы.

2. З чаго складаецца і як будуецца слоўнікавы артыкул?

3. Што адносіцца да сістэмы граматычных памет?

4. Якія стылістычныя паметы ўжываюцца ў слоўніках?

5. Прывядзіце прыклады слоўнікаў, у якіх словы размешчаны гнездавым спосабам.

6. Ахарактарызуйце лінгвістычныя слоўнікі.

7. Якія слоўнікі называюцца энцыклапедычнымі? Прывядзіце прыклады энцыклапедычных слоўнікаў па сваёй спецыяльнасці.

8. Падумайце, як могуць псіхолагі, дэфектолагі і сацыяльныя педагогі выкарыстоўваць у сваёй працы асацыятыўныя і частотныя слоўнікі?

ПРАКТЫКАВАННІ

1. Вызначце тып і від слоўнікаў, з якіх узяты прыклады. Прачытайце і параўнайце будову слоўнікавых артыкулаў.

ДЭФЕКТАЛОГІЯ, -і, ж. Навука, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці развіцця дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі і пытанні іх навучання і выхавання. \\прым. дэфекталагічны, -ая, -ае.

ДЭФЕКТАЛОГІЯ (ад лац. ёе/есіш- загана, недахоп + гр. Іоо - слова) - навука, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці развіцця дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі і пытанні іх навучання і выхавання.

ДЭФЕКТАЛОГІЯ (ад лац. йебесіт - недахоп + гр. Іо^о^ - навука, вучэнне) - навука пра псіхафізічныя асаблівасці развіцця анамальных дзяцей, заканамернасці іх навучання і выхавання.

ПЕДАГОГІКА, -і, ДМ -гіцы, ж. Навука пра метады выхаван- ня і навучання. || прым. педагагічны, -ая, -ае. П. факультэт (які рыхтуе спецыялістаў па педагогіцы). П. інстытут (які рыхтуе на- стаўнікаў).

ПЕДАГОГІКА (гр. раіс1о§о§іке) - навука пра выхаванне ча- лавека.

ПЕДАГОГІКА - 1) навука, якая вывучае аб'ектыўныя законы развіцця канкрэтна-гістарычнага працэсу выхавання, арганічна звя- заныя з законамі развіцця грамадскіх адносін і станаўлення дзіцячай асобы, а таксама вопыт рэальнай грамадскай выхаваўча-навучаль- най практыкі фарміравання падрастаючых пакаленняў, асаблівасці і ўмовы арганізацыі педагагічнага працэсу; 2) сукупнасць тэарэтыч- ных і прыкладных навук, якія вывучаюць выхаванне, адукацыю і навучанне; 3) навука пра выхаваўчыя адносіны, якія ўзнікаюць у пра- цэсе ўзаемасувязі выхавання, адукацыі і навучання з самавыхаван- нем, самаадукацыяй і саманавучаннем і накіраваныя на развіццё ча- лавека; 4) вучэбны курс, які выкладаецца ў педагагічных вучэбных установах і іншых установах па прафілюючых праграмах.

2. Выпішыце з «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5-ці тамах (т.2. Мінск, 1978) і з «Руска-беларускага слоўніка» ў 3-х тамах (т.1. Мінск, 1993) слоўнікавыя артыкулы слова за- пас. Вызначце адрозненні ў падачы аднаго і таго слова ў гэтых лінгвістычных слоўніках.


3. Прачытайце тэкст. Карыстаючыся «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы» ў 5-ці тамах, вызначце лексічнае значэнне выдзеленых слоў.

«Ці маем мы права выракацца роднай мовы?» - пытаўся ў бела- русаў Янка Купала ў 1914 годзе. Сёння духоўныя нашчадкі вялікага паэта зноў і зноў задаюць пытанне сваім сучаснікам, спадзеючыся на аднаўленне жывога бытавання беларускага слова. У наш час урбаністычнай уніфікацыі і навукова-тэхнічнай стандартызацыі характэрны для ўсіх рэгіёнаў свету рух за адраджэнне нацыяналь- ных культур недасведчанымі людзьмі часам успрымаецца, як па­радокс ці штучнае дзівацтва. Небяспечная памылка, за якую шмат якія народы ўжо дорага заплацілі і не толькі здабыткамі культуры, але і чалавечымі ахвярамі?

І вельмі добра, што праўда пра нацыянальную культуру ўрэш- це стала фактам новага палітычнага мыслення. Наіўная ў навуко- вых адносінах, але зусім не бяскрыўдная канцэпцыя папярэдніх гадоў, паводле якой беларуская мова, фальклор, іншыя аспекты нацыянальнага быцця - гэта толькі «мясцовы каларыт» агульнаса- вецкай культуры, паступова знікае. Верх бярэ інтэрнацыянальная павага да мовы кожнага народа, выспявае грамадскае пераканан- не, што агульначалавечая прагрэсіўная культура - гэта гарманічная «сімфонія» раўнапраўных галасоў усіх нацыянальных культур. (Па­водле У.Конана)

4. Карыстаючыся індэксам, змешчаным у канцы «Слоўні- ка сінонімаў і блізказначных слоў» М.К.Клышкі (Мінск, 1993), знайдзіце сінонімы да слоў думка, водгук. Запішыце сінаніміч- ныя рады, у якія ўваходзяць гэтыя словы, складзіце і запішы- це сказы са словамі-дамінантамі.

5. Выпішыце з «Тлумачальнага слоўніка беларускай літа- ратурнай мовы» (Мінск, 1996) па тры слоўнікавыя артыкулы мнагазначных слоў і слоў-амонімаў. Вызначце асаблівасці іх будовы.

6. Выпішыце эпітэты і асацыяцыі да слова дзень са «Слоў- ніка эпітэтаў беларускай мовы» Н.В.Гаўрош (Мінск, 1998) і «Асацыятыўнага слоўніка беларускай мовы» А.І.Цітовай (Мінск, 1981).

7. Падбярыце і запішыце свае асацыяцыі да слоў дзіця, жыццё, кахаць . Параўнайце вашы асацыяцыі з тымі, што прыведзены ў «Асацыятыўным слоўніку беларускай мовы» А.І.Цітовай (Мінск, 1981).

8. Заканспектуйце артыкулы дзяўчына і хлопец са «Слоўніка эпітэтаў беларускай мовы» Н.В.Гаўрош (Мінск, 1998). Параўнай- це эпітэты ў абодвух артыкулах, выпішыце эпітэты-антонімы.

9. Карыстаючыся «Слоўнікам паронімаў беларускай мовы» С.М.Грабчыкава (Мінск, 1994), вызначце розніцу паміж наступ- нымі словамі.

Абгрунтаванасць - абгрунтаванне, адзінкавы - адзінокі - адзіноч- ны - адзіны, адукаваны - адукацыйны, асабісты - асабовы - асаблівы, асветніцкі - асветны - асвечаны, асвоіць - засвоіць, афектыўны - эфек- тыўны, важкасць - важнасць, варыянтны - варыяцыйны, вымысел - замысел, гімназісцкі - гімназічны, дысцыплінаваны - дысцыплінар- ны, запазычанасць - запазычанне - запазычванне, зыходзячы - зыход- ны, кваліфікаваны - кваліфікацыйны, падлетак - падлётак - подлетак, прэтэндэнт - прэцэдэнт, разумнець - разумнічаць, самалюбаванне - самалюбівасць - самалюбнасць - самалюбства - самаўлюбёнасць, уз- буджальнасць - узбуджанасць - узбуджэнне - узбудлівасць, факульта- тыўны - факультэцкі, фармаваць - фарміраваць, хандра - хандрома - хандрыла, цікавы - цікаўны, чытальнік - чытач, экспансіўнасць - экс- пансія - экспансіянізм, юнацкасць - юнацтва.

10. Прачытайце і вызначце, якія з прапанаваных бела- рускіх эквівалентаў у «Слоўніку тэрмінаў логікі і псіхалогіі» 1923 года не прыжыліся ў сучаснай тэрміналогіі, а якія змянілі сваё фонамарфалагічнае аблічча.

Автоматизм - аўтоматызм, самарух; аксиома - аксіома, пэўнік; актуальность - актуальнасьць, здольнадзейнасьць; амнезия - амнэ- зія, бяспамяцьце; анализ - аналіз, расклад; анкетный метод - анкет- ны, запытальны метад; анальгезия - анальгэзія, бязбольле; антите­зис - антытэзіс, проціпалажэньне; апатия - апатыя, апешаласьць; аргумент - аргумэнт, довад; ассоциация представлений - злучэнь- не прадстаўленьняў; атавизм - зваротнаспадчыннасьць; аффект астенический - афэкт прыгнятаючы; аффект стенический - афэкт узбуджаючы; бинокулярное зрение - двухвочны зрок; близорукость - нізкавокасьць; вкусовые клеткі - смакавыя каморкі; внешнее внима­ние - знадворная ўвага; внушение - наданьне; воображение - выаб- ражэньне; восстановление - адбудова; галлюцинация - здань; гене­зис - гэнэзіс, узьнікненьне; гипербулия - гіпэрбулія, зьлішвольле; гипермнезия - гіпэрмнэзія, зьлішпамяць; гипотеза - гіпотэза, дапуш- чэньне; графический образ - пісоўны, графічны вобраз; дедукция - дэдукцыя, вывядзеньне; заблуждение - аблуда; закон тождества - закон тожсамасьці; звук - зык, гук; индукция - індукцыя, навядзень- не; интроспекция - інтрэспэкцыя, унутранагляданьне; концепция - концэпцыя, паняцьце; метод эмпирический - мэтод эмпірычны, дась- вядчальны; необходимость - канечнасьць, неабходнасьць; наблюде­ние - нагляданьне, спасьцярога; ошибка - абмылка, памылка; опыт - дасьведчаньне; призрак - здань, мара; сознание - сьвядомасьць, пры- томнасьць; способность - здольнасьць, здатнасьць; тавтология - тож- слоўе; тест - тэст, выпыт; эстезиомер - чуламер.

11. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Зрабіце лексі- чны разбор выдзеленых слоў у наступным парадку: 1) растлу- мачце лексічнае значэнне слова; 2) укажыце, у прамым ці пе- раносным значэнні ўжыта слова; 3) падбярыце, калі магчыма, да слова амонімы, сінонімы, антонімы; 4) вызначце, да актыў- най ці да пасіўнай лексікі належыць слова (гістарызм, архаізм, неалагізм); 5) назавіце слова паводле яго ўжывання (агуль- наўжывальнае, дыялектнае, спецыяльнае, жаргоннае); 6) па- кажыце, да якога стылістычнага разраду адносіцца слова; 7) паходжанне слова, прыметы і асваенне запазычанага слова.

Узорі Мы будзем пастаянна пашыраць і ўмацоўваць сувязі паміж калектывамі.

Калектыў - група людзей, аб'яднаных агульнай працай, інта- рэсамі. Слова адназначнае, ужываецца ў прамым значэнні, не мае амонімаў, належыць да актыўнай лексікі, агульнаўжывальнае, ней- тральнае, запазычанае з лацінскай мовы, прыметы запазычання - адсутнасць якання і цекання.

І. Приказ, распоряжение, команда

Эти сообщения говорят ребёнку о том, что его чувства или потребности не представляют собой никакой ценности; он должен согласиться с тем, что чувствует или в чём нуждается его родитель («Мне наплевать, что ты хочешь делать; сию же минуту домой»).

Они выражают неприятие ребёнка таким, каков он есть в дан­ный момент («Перестань вертеться»).

Они вызывают страх перед властью родителей. Ребёнок слышит в них угрозу со стороны того, кто больше и сильнее, чем он («Иди к себе в комнату - а если не пойдёшь, я заставлю тебя это сделать»).

Они могут вызвать у ребёнка чувство обиды и негодования, нередко заставляя его выражать враждебные чувства, сопротивлять­ся, давать отпор.

Они могут говорить ребёнку о том, что его родитель не дове­ряет его рассудительности или компетентности («Не трогай эту та­релку», «Не подходи к своему младшему брату»). (Популярная пе­дагогика, с.600)

ІІ. Совет, предложение решений

Такие сообщения часто воспринимаются ребёнком как свиде­тельство того, что родитель недооценивает его рассудительность или его способность находить свои собственные решения.

Они могут заставить ребёнка стать зависимым от родителей и перестать думать за себя («Что я должен сделать, папа?»).

Иногда дети с ходу отвергают предложения и советы родите­лей («Дай мне самому в этом разобраться», «Я не хочу, чтобы мне указывали, что я должен делать»).

Совет иногда сообщает ребёнку, что родитель относится к нему с чувством своего превосходства («Мы с мамой знаем, что лучше»).

Совет может заставить ребёнка думать, что родитель вообще его не понял («Если бы ты знал, что я на самом деле чувствую, ты бы этого не предложил»).

Частые советы иногда приводят к тому, что ребёнок всё свое время посвящает реагированию на идеи родителя в ущерб разви­тию собственных идей. (Популярная педагогика, с.601)

РАЗДЗЕЛ 5

СТЫЛІСТЫКА.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.