Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Беларуская літаратурная мова і яе нормы



Беларуская літаратурная мова - асноўная, вышэйшая форма нацыянальнай мовы. Яна апрацоўвалася і творча ўзбагачалася многімі пакаленнямі пісьменнікаў, дзеячаў культуры і вучоных. Літаратурная мова ўжываецца ў розных сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа, і гэта абумовіла выпрацоўку ў ёй разгалінаванай сістэмы функцыянальных стыляў.

Адна з істотных прымет літаратурнай мовы - яе ўнармаванасць. «Моўная норма - сукупнасць найбольш устойлівых, традыцыйных эле- ментаў мовы, гістарычна адабраных і замацаваных грамадскай моўнай практыкай у якасці агульнапрынятых правілаў»3. Моўная норма - катэ- горыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая.

Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы: ^ акцэнталагічныя нормы - правільная пастаноўка націску. Напрыклад: выпадак, непрыяцель (вораг), непрыяцель (нядобразыч- лівец), пасланец і г.д.;

>арфаграфічныя нормы - напісанне слоў, якое вызначана пэўнымі правіламі. Так, па-беларуску вымаўляецца [гарацк'і], [с'н'эх], [стушка], а пішацца гарадскі, снег, стужка;

У арфаэпічныя нормы - правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў. Напрыклад, нормай з'яўляецца перадача ў вымаўленні мяккіх [з'], [с'] перад наступнымі мяккімі зычнымі [с'ц'ах], [з'н'эс'ц'і], аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова [голуп], [сат], вымаўленне падоўжанага гука [ч] на месцы спалучэнняў [дч], [тч] [выклачык], [л'очык] і інш.;

^ лексічныя нормы - правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалу- чэннях. Напрыклад, не ўсе словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове, уваходзяць у літаратурную мову. Так, не ўключаюцца словы, якія маюць грубы ці непрыстойны сэнс (боўдзіла, сапляк, плявузгаць), а таксама жаргонныя і вузкадыялектныя словы, ужыванне якіх абме- жавана пэўным асяроддзем або мясцовай гаворкай (вуркаган /зло- дзей/, катлець /мерзнуць/, кропна /жудасна/, гальнік /дзяркач/);

> марфалагічныя нормы - правільнае выкарыстанне фор- маў слоў. Напрыклад, у беларускай мове назоўнікі м.р. у форме Р.скл. адз.л. могуць мець канчатак -а (-я) або -у (-ю) вучня, аленя, ветру, снегу (параўн. з рускай мовай учен^ка, оленя, ветра, снега), а так- сама неабходна ведаць, што род або лік назоўнікаў беларускай мовы не заўсёды супадае з родам ці лікам назоўнікаў рускай мовы (па- раўн.: /бел./ гусь (ж.р.) - /руск./гусь (м.р.), сабака (м.р.) - собака (ж.р.), дзверы (мн.лік) - дверь (адз.лік);

> пунктуацыйныя нормы - правільная пастаноўка знакаў прыпынку. Напрыклад, коска ставіцца паміж аднароднымі членамі сказа пры адсутнасці злучнікаў: Добрай раніцы ў полі вятрам-даб- радзеям, каласам умалотным, высокім, рупным жнеям (М.Т.);

> сінтаксічныя нормы - правільная пабудова словазлучэн- няў, сказаў, тэкстаў. Напрыклад, у словазлучэннях, дзе галоўнае слова лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры, залеж- ныя словы-назоўнікі ўжываюцца ў форме Н.скл. мн.л.: два берагі, тры сталы, чатыры студэнты. У рускай мове ў такіх словазлу- чэннях назоўнікі маюць форму Р.скл. адз.л.: два берега, тр^ стола, четыре студента;

У словаўтваральныя нормы - правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі беларускай мовы. Напрыклад, аддзеяслоўныя назоўнікі найчасцей утвараюцца ад інфінітываў не- закончанага трывання. Калі дзеяслоў не мае інфінітыва незаконча- нага трывання або калі формы інфінітыва абодвух трыванняў супа- даюць, то ў аддзеяслоўных назоўніках захоўваецца націск інфініты- ва закончанага трывання: спаткаць - спатканне, кахаць - каханне; прыметнікі на -оўскі ўтвараюцца ад уласных назоўнікаў з націскным канчаткам: Масты - мастоўскі, Літва - літоўскі;

У стылістычныя нормы - выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем. Напрыклад, лічыцца стылістычнай памылкай нематываванае ўжыванне ў адным стылі слоў, выразаў, сінтаксічных канструкцый, уласцівых іншаму стылю мовы, найчас- цей - выкарыстанне ў адным кантэксце рознастылёвай (кніжнай - гутарковай) лексікі: 1. Я працавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрыхмардашак. 2. Пасля ку- пальскіх светкаванняў яшчэ з тыдзень кожны гаспадар шукае свае вароты. Гэта вынік дзейнасці вясковай моладзі.

Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы і з'яўляюцца абавязковымі для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносін.

Дыялектная мова

Дыялектная мова - гэта мова народа (нацыі або народнасці), якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак.

Разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Бе- ларусі на аснове свайго падабенства аб'ядноўваюцца ў тэрытары- яльныя дыялекты, якія ў сукупнасці і ўтвараюць дыялектную мову. На дыялекталагічных картах можна ўбачыць два проціпастаўленыя адзін аднаму дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Сярэд- небеларускія гаворкі спалучаюць некаторыя рысы паўночна-ўсход- няга і паўднёва-заходняга дыялектаў, а таксама маюць і свае спе- цыфічныя асаблівасці, што дае падставу выдзяляць іх у асобную міждыялектную групу. Два дыялекты з міждыялектнай пераходнай групай гаворак складаюць асноўны масіў сучаснай беларускай дыя- лектнай мовы. Акрамя гэтага, у склад сучаснай беларускай дыялект- най мовы ўваходзіць яшчэ адасобленая група заходнепалескіх, ці брэсцка-пінскіх, гаворак. Яны значна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага беларускага дыялектнага масіву.

Такім чынам, два дыялекты і сярэднебеларуская група гаво- рак - аснова сучаснай беларускай дыялектнай мовы.

Кожны беларускі дыялект мае свае спецыфічныя асаблівасці.

Паўночна-ўсходні дыялект Паўднёва-заходні дыялект
• дысімілятыўнае аканне (праяўленне гука [а] у першым пераднаціскным складзе пасля цвёрдых зычных пры наяўнасці пад націскам любога гука, акрамя [а]): выда, ныга, зімля; • недысімілятыўнае аканне (галосныя [о], [э] вымаўляюцца як [а] незалежна ад таго, які гук пад націскам): вада, нага, зямля;

 

• цвёрды і мяккі гук [р]: рака, треба, бярёза; • цвёрды гук [р]: рака, трэба, бяроза;
• канчаткі -аць, -эць (-ець) у дзеясловах 3-й асобы адзіночнага ліку I спражэння: кажаць, бярэць, нясець; • прыстаўны [г] у словах тыпу гавечка, гуліца, гараць;
• наяўнасць суфікса -онак (-ёнак) у назвах маладых істот: цялёнак, ягнёнак; • наяўнасць дыфтонгаў (спалучэнні складовага і нескладовага галоснага ў межах аднаго склада) [уо], [іе]: дуом, муост, ліес, сіена;
• наяўнасць канчаткаў -ый (-ій), - эй (-ей) у прыметніках мужчынскага роду адзіночнага ліку: добрый, сіній, маладой, плахей. • наяўнасць канчатка -му ў дзеясловах будучага часу: казацьму, рабіцьму, хадзіцьму;
• наяўнасць постфікса -са ў зваротных дзеясловах: спадзяваласа, памыласа, апранаемса.

 

Сярэднебеларускія пераходныя гаворкі маюць асаблівасці і аднаго, і другога дыялекту, але разам з тым ёсць і свае адметныя рысы, напрыклад, адсутнасць мяккага [ц'] у 3-й асобе дзеясловаў II спражэння (ходзя, робя, купя, гавора), вымаўленне [о] на месцы [а] перад [ў] (проўда, казоў) і інш.

Брэсцка-пінскія (заходнепалескія) гаворкі істотна адрозніва- юцца ад усіх іншых гаворак асноўнага масіву беларускай дыялект- най мовы, у іх многа агульнага з украінскай мовай. Так, палескай групе гаворак уласціва оканне[2] (вода, нога); цвёрдыя зычныя (вэ- чор, зыма); вымаўленне [і] на месцы [э] (ліс, хліб); спалучэнне [мн'] перад [а] (мнята, мнясо); канчатак -ові ў давальным і месным скло- нах (братові, сынові); інфінітыў на -ты (ходыты, просыты, ку- пыты) і інш.

Беларускія дыялекты і асобныя гаворкі ўнутры іх адрозніва- юцца таксама лексікай і словаўтварэннем. Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя адрозненні, агульных элементаў у іх значна больш. Таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не парушае адзінства бела- рускай нацыянальнай мовы.

У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але пас- тупова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі. У прыватнасці, страчваюцца мясцовыя асаблівасці, разбураюцца дыялектныя межы, звужаецца іх роля ў працэсе зносін. Тым не менш дыялекты яшчэ жывуць. Яны - апора і аснова нацыянальнай мовы. Гэта - моўныя сродкі, выпрацаваныя і адшліфаваныя на працягу стагоддзяў на- шымі папярэднікамі. Для нацыянальнай мовы яны - скарбніца, якую мы павінны захоўваць і берагчы. У многіх краінах свету дыялекты ахоўваюцца як нацыянальнае багацце. На дыялектах друкуецца фальклор, ствараецца літаратура, у школах вучаць, як карыстацца імі. На некаторых дыялектах мастацкая літаратура існуе стагоддзі.

Аднак дыялектнае маўленне, натуральнае ў гутарцы з земля- камі, недапушчальнае ў навуковых і афіцыйных зносінах. Асабліва адмоўна характарызуе маўленчую культуру чалавека ўжыванне дыялектных формаў, дыялектнага акцэнту пры карыстанні літаратурнай мовай. Каб пазбегнуць дыялектных звычак маўлення, паз- бавіцца ад перамешвання літаратурнага і дыялектнага, трэба добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялектнымі моўнымі сродкамі, валодаць нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

§5. Моўная сітуацыя на Беларусі

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца шматнацыянальнай дзяржа- вай з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам). «Двух- моўе - гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Сэнс паняц- ця «двухмоўе» вынікае з выразу дзве мовы. Такая ж структура яго лацінскага эквівалента білінгвізм (Ьі - двойчы і 1іі§ца - мова)»5.

На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным. Вядома, напрыклад, што 3-4 тысячы народаў зямлі сёння ўтвараюць усяго каля 200 дзяржаўных аб'яднанняў. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыс- тання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя ма- тывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адука- цыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г.д.).

Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:

• індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асоб- ныя члены калектыву;

• групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя сацыяльныя слаі;

• поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа.

Можна гаварыць і пра нацыянальнае двухмоўе, калі яно па- шырана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі. Дзяржаўным двухмоўе называюць тады, калі ў адной краіне статус дзяржаўнай, ці афіцыйнай, маюць дзве мовы. Пры гэтым дзяржаўнае двухмоўе можа суправаджацца індывідуальным аднамоўем, калі насельніцтва краі- ны распадаецца на некалькі аднамоўных калектываў.

Двухмоўе - з'ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіха- лагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыя- нальнай прыстасаванасцю і г.д., з праблемай пераключэння з адна- го моўнага кода на другі.

Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засва- ення іншай.

Сацыялінгвістычная характарыстыка двухмоўя грунтуецца на такіх параметрах як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодання мовамі; набор сацыяльна-функцыянальных кампанентаў моў, якія выкарыстоўвае двухмоўны індывід (літа- ратурная мова, дыялект, жаргон і г.д.); размеркаванне камунікацый- ных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы; ацэнка двухмоўнымі індывідамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна-лінгвістыч- нага феномена.

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго ха- рактар і састаўныя кампаненты мяняліся. Так, у перыяд Вялікага княства Літоўскага існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмо- вае і вуснае двухмоўе. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пера- важна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае бе- ларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

• індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з род- най беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

• індывідуальным руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

• індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі існуе адпаведнае беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае двухмоўе. Для небеларускага насельніцтва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага і г.д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер дзейнасці чалавека.

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, г.зн. пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы. іншымі словамі інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і шэрага іншых прычын. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя - з'ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы:

• фанетыку, калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р'] і [ч'], дзеканне і цекан- не, ярка выражанае аканне і г.д.;

• акцэнтуацыю, калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за руку (замест за руку), глі'няны (замест гліня'ны), крапі 'ва (замест крапіва) і г.д.

• марфалогію, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме, напрыклад, карыстаючыся рускай мо- вай двухмоўны індывід можа няправільна ўжываць родавыя фор- мы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шшель замест порванная шшель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д.

• лексіку, калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выраз гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г.зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў дадзенай мове значэннем;

• сінтаксіс, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, смеяться с него замест смеяться над н^м, вернуться со школы замест вернуться ^з школы і да т.п.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлі- вае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплыва- юць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-руска- га двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.

 

 

1. Як вы разумееце сэнс выказвання «Духоўная самабытнасць кожнага народа выяўляецца ў родным слове»?

2. Назавіце асноўныя этапы фарміравання і развіцця беларус- кай мовы.

3. Якое месца займае беларуская мова сярод іншых славянскіх моў?

4. Што такое моўная норма? Якія нормы характэрны для вус- най формы літаратурнай мовы, а якія - для пісьмовай формы літаратурнай мовы?

5. Што складае аснову беларускай дыялектнай мовы?

6. Пералічыце асноўныя адрозненні паўночна-ўсходняга дыя- лекту ад паўднёва-заходняга.

7. Дайце ацэнку сучаснай моўнай сітуацыі на Беларусі.

8. Што такое білінгвізм? Назавіце разнавіднасці білінгвізму.

9. Ахарактарызуйце тры аспекты двухмоўя (псіхалагічны, пе- дагагічны і сацыялінгвістычны).

10. Што такое інтэрферэнцыя? Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранае інтэрферэнцыя?

ПРАКТЫКАВАННІ

1. Прачытайце наступныя тэксты. Выдзеліце ў іх важныя палажэнні. Выпішыце ключавыя сказы. Н аснове тэкстаў VI! і ^ІІІ складзіце апорны план і пабудуйце вуснае выказванне.

I. Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і падобныя ім бароняць вуллі свае, - гэтак і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, у Бога верачы, да таго месца вялікую ласку маюць. (Францыск Скарына)

II. На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай... гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распра- цавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі. (Адам Міцкевіч, 1842 год)

III. Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі; праз яе пасрэдніцтва лягчэй за ўсё пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасць! (Аляксандр Ельскі)

IV. ...Закладзі спадчыну ў мову - перш за ўсё! Бо выдзьмуць вятры гісторыі і напамінак пра тых, хто нядбала адмахваецца ад яе як ад нечага брыдотнага і аджытага, або - горш! - усчынае дратаваць роднае з родных - сваё Слова! Адно яно будзе жыць, бо ў мове закладзена вялікая жыццетрываласць, і нездарма дайшло ад стара- жытных «У пачатку было Слова, і Слова было ад Бога, і Бог быў Слова». (Максім Лужанін)

V. Асновавытворным у чалавеку павінна быць усведамленне сябе часцінкай Сусвету. Нельга адчуваць сябе часткай адзінага цэ- лага, не наладзіўшы кантакту з іншымі людзьмі. А для гэтага трэба валодаць Словам. Слова - сродак выражэння свайго «Я» і стварэння незалежнай творчай асобы.

Слова - носьбіт духоўнага, узвышанага. Менавіта з яго дапамо- гай можна вылечыць душу сапсаваную, загубленую. Пра ўнутраны свет чалавека часцей за ўсё мяркуюць па яго мове багатай, эмацыянальнай ці шэрай, беднай, нуднай. (Паводле Дзмітрыя Ліхачова)

VI. Пры авалоданні мовай мы вучымся думаць.

Сама свядомасць наша будуецца сродкамі мовы. Таму нашы думкі і пачуцці з'яўляюцца да нас у выглядзе думак і пачуццяў таго асяроддзя, якое нас выхавала, грамадства, у якім мы жывём, наро- да, да якога належым.

I свядомасць простага чалавека, і геній найвялікшага паэта, што выражаюцца ў адной мове, глыбока звязаны між сабой, бо на- роджаны ў адзіным улонні роднай мовы, сілкуюцца аднымі агуль- нымі каранямі. Гэтае адзінства асновы і стварае галоўным чынам нацыянальнае адзінства. Мова - адна з асноўных, характэрных пры- мет нацыі. Гэта як бы сама тканіна нацыянальнасці, другая, унут- раная радзіма, улонне душы, у якой нараджаюцца наша свядомасць і наша асоба. (Паводле Барыса Казанскага)

VII. На вышэйшае жыццё, на глыбіню думкі запазычанай, чужой мовы не хопіць, менавіта таму, што яна нам усё ж будзе аста- вацца чужой; дзеля гэтага патрэбна мова родная, з якой, так ска- заць, нараджаюцца... Толькі засвоіўшы ў магчымай дасканаласці першапачатковы матэрыял, гэта значыць, родную мову, мы будзем здольны ў магчымай дасканаласці засвоіць і мову замежную, але не раней... I вось гэтага «матэрыялу» мы самі пазбаўляем сваіх дзяцей, - дзеля чаго? Каб зрабіць іх няшчаснымі, бясспрэчна. Мы пагарджаем гэтым матэрыялам, лічым грубай і падкапытнай мову, на якой непрыстойна выказваць велікасвецкую думку... Ну, дык ведайце ж, ёсць такая таямніца прыроды, закон яе, паводле якога толькі той мовай можна валодаць у дасканаласці, з якой нарадзіў- ся, гэта значыць якой размаўляе твой народ, да якога належыце вы... (Фёдар Дастаеўскі)

VIII. Ці не траплялася вам, сябры вучыцелі, прачытаць калі- колечы дзецям што на іх роднай мове! Што вы тады бачылі? Я часта чытаў сваім вучням газету, байкі з календара і вучыў беларускія вершы. Душа цешыцца, як чытаеш што ім на іх роднай, добра зра- зумелай мове. Уваходжу ў школу з «Нашай нівай», зараз сціхае гул і праносіцца радасны шэпт: «Будзе чытаць вучыцель папросту, ціха!» Мігам робіцца ў школе цішыня і ўсе вочкі глядзяць на мяне, як я раскрываю газету і шукаю, што б такое пачытаць ім. Ціхутка. Я пачынаю чытаць і ўсе слухаюць так, каб хоць і аднаго слова не прапусціць. Чытаю казку і дачытаўся да смешнага месца - разам, як па загаду, праносіцца вясёлы смех, і канца яму, здаецца, няма, я і кажу: «Будзе, даволі ўжо», - і ціш зноў мёртвая. Прачытаў адну казку, прачытаў верш і кажу: «Будзе на сягоння ўжо». - «Не, яшчэ пачытайце, яшчэ, яшчэ...» Чытаю яшчэ, і, мусіць, каб чытаў усю ноч, то не перасталі б дзеці слухаць. А возьмеш чытаць па-расейску - не тое: хлопцы - адзін спіць, а другі штоўхае таварыша ў бок, трэці смяецца або гаворыць. Або даеш навучыцца на памяць які- колечы расейскі верш - бяда: тлумачыш, тлумачыш кожнае слова, аж абрыдне, і рады няма. Навучыцца і сыпле, як той цецярук, - нічагусенька не разбярэш.

А чаму? Бо ён гаворыць толькі языком, а душа яго не ўнікае ў тое, што ён гаворыць, бо яно яму чужое. А дай вывучыць родны верш, зразу з ахвотай прымуцца і скажуць так, што міла паслухаць. Вось гэта гаворыць яго маладому сэрцу, вось гэта яму не чужое, а яго роднае, дарагое яму. (М.Арол)

2. Прачытайце зменены і дапоўнены ў 1998 годзе «Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь». Скажыце, у якой сферы гра- мадскага жыцця Закон прадугледжвае аднаўленне беларускай мовы? Заканспектуйце артыкулы 8, 21-25, 27, 29.

3. Працягніце разважанне на тэму «Мова. Радзіма. Асоба».

Нацыянальная мова - нацыянальная гісторыя - нацыянальная культура - духоўнае багацце. Гэтыя паняцці, на жаль, не заўсёды звязваюцца ў свядомасці людзей як звёны аднаго ланцуга, як па- няцці ўзаемазначныя і ўзаемазалежныя. Але...

4. Разгледзьце індаеўрапейскую моўную сям'ю. Адзначце, да якой групы адносіцца беларуская мова?

ГРУПЫ МОВЫ
!ндыйская Хіндустані, раджастхані, пенджабі, бенгалі, орыя, біхары, маратхі, гуджараці, сіндхі і інш., новаіндыйскія мовы, цыганская, мёртвыя мовы - ведыйская, санскрыт, пракрыты, палі.
Транская Персідская, таджыкская, курдская, белуджская, талышская, тацкая, гілянская, афганская (пушту), шугнанская, рушанская, ваханская, ягнопская, асецінская, мёртвыя мовы - старажытнаперсідская, медыйская, сагдыйская, парфянская, скіфская, харэзмійская і інш.
Балтыйская Літоўская, латышская, мёртвая мова - пруская.
Германская а) паўночнагерманская падгрупа б) заходнегерманская падгрупа в) усходнегерманская падгрупа Дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, фарэрская. Нямецкая, англійская, нідэрландская (галандская), фламандская, фрызская, ідыш (новаяўрэйская). Мёртвыя мовы - гоцкая, бургундская, вандальская.
Раманская Тспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская, сардзінская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская. Мёртвыя мовы - лацінская і інш.
Кельцкая а) гэльская падгрупа Трландская, шатландская, мова вострава Мэн.
б) брыцкая падгрупа в) гальская падгрупа Брэтонская, уэльская (валійская), мёртвая мова - корнская (карнуэльская). Гальская.

ГРУПЫ МОВЫ
Славянская а) усходнеславянская б)заходнеславянская в) паўднёваславянская Беларуская, руская, украінская. Польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая. Мёртвая мова - палабская. Балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская. Мёртвая мова - стараславянская.
Асобныя мовы Грэчаская, албанская, армянская. Мёртвыя мовы - старажытнагрэчаская, сярэднягрэчаская (візантыйская).

 

5. Прачытайце тэксты на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Знайдзіце і выпішыце агульныя словы для ўсіх трох моў і словы, якія ўжываюцца толькі ў адной з гэтых моў.

І. Для педагогического такта учителя большое, а иногда реша­юще значение имеют такие его волевые черты, как выдержка и самообладание. Конечно, это не значит, что учитель должен всегда, что бы ни случилось, быть абсолютно спокойным. Он может иног­да и вспыхнуть, взорваться, как говорил А.С.Макаренко, но такие свои вспышки он должен всегда контролировать. В состоянии, близ­ком к аффекту, очень трудно принять правильное решение. Было бы лишним приводить примеры грубой бестактности, которую до­пускают учителя, утратившие выдержку и самообладание. Доста­точно только сказать, что вместе с потерей выдержки и самообла­дания педагог нередко теряет свой авторитет, а то и право на свою профессию. (Сацыяльная педагогіка, с.82-83)

Для педагагічнага такту настаўніка значнае, а іншы раз выра- шальнае значэнне маюць такія яго валявыя рысы, як вытрымка і самавалоданне. Канечне, гэта не значыць, што настаўнік павінен заўсёды, што б ні здарылася, быць абсалютна спакойным. Ён можа калі-нікалі і ўспыхнуць, узарвацца, як гаварыў А.С.Макаранка, але такія свае ўспышкі ён павінен заўсёды кантраляваць. У стане, блізкім да афекту, вельмі цяжка прыняць правільнае рашэнне. Было б празмерным прыводзіць прыклады грубай бестактоўнасці, якую дапускаюць настаўнікі, якія страцілі вытрымку і самавалоданне. Дастаткова толькі сказаць, што разам са стратай вытрымкі і сама- валодання педагог нярэдка губляе свой аўтарытэт, а іншы раз і пра­ва на сваю прафесію. (Сацыяльная педагогіка, с.82-83)

Для педагогічного такту вчителя велике, а інколи і вирішальне значення мають такі його вольові риси, як витримка і самоволодін- ня. Звичайно, це не означає, що учитель повинен завжди, що би не сталося, бути абсолютно спокійним. Він може іноді і спалахнути, вибухнути, як говорив О С. Макаренко, але такі свої спалахи він по­винен завжди контролювати. В стані, близькому до афекту, дуже важко прийняти правильне рішення. Було би зайвим наводити приклади грубої безтактності, яку допускають учителі, що втратили витримку і самоволодіння. Достатньо лише сказати, що разом із втратою вит­римки і самоволодіння педагог часто втрачає свій авторитет, а іноді й право на свою професію. (Сацыяльная педагогіка, с.82-83)

ІІ. Чтение с лица (чтение с губ) - зрительное восприятие рече­вой мимики говорящего человека, позволяющее понимать устную речь в условиях затрудненного или нарушенного слухового воспри­ятия. Употреблявшийся ранее термин «чтение с губ» в современ­ной сурдопедагогической литературе используется все реже, по­скольку недостаточно отражает многообразие воспринимаемых выразительных движений.

Лицам с нарушениями слуха чтение с лица позволяет в неко­торой степени компенсировать дефект слухового восприятия речи. Однако зрительные сигналы отличаются недостаточной четкостью и дифференцированностью. Поэтому успешное овладение чтени­ем с лица требует предварительного освоения большого словарно­го запаса и грамматических правил. У глухих и слабослышащих детей навыки чтения с лица формируются лишь на основе обуче­ния речи. (ДэфСД, с.71)

Чытанне з твару (чытанне з губ) - зрокавае ўспрыняцце маўлен- чай мімікі чалавека, які гаворыць. Яно дазваляе разумець вуснае маў- ленне ва ўмовах цяжкага ці парушанага слыхавога ўспрыняцця. Тэрмін «чытанне з губ», які выкарыстоўваўся раней, у сучаснай сурдапедага- гічнай літаратуры выкарыстоўваецца рэдка, таму што недастаткова адлюстроўвае разнастайнасць успрымаемых выразных рухаў.

Асобам з парушэннем слыху чытанне з твару дазваляе ў некаторай ступені кампенсаваць дэфект слыхавога ўспрыняцця маўлення. Аднак зрокавыя сігналы адрозніваюцца недастатковай выразнасцю і дыферэнцыйнасцю. Таму паспяховае авалодванне чытаннем з твару патрабуе папярэдняга засваення вялікага слоўнікавага запасу і граматычных правіл. У глухіх дзяцей і дзяцей, якія маюць слабы слых, навыкі чытання з твару фарміруюцца толькі на аснове навучання маўленню. (ДэфСД, с.71).

Читання з обличчя (читання з губ) - це зорове сприйняття мов­ної міміки людини, яка говорить. Воно дозволяє розуміти усну мову в умовах затрудненого чи порушеного слухового сприйняття. Термін «читання з губ», що вживався раніше, в сучасній сурдопедагогічній літературі використовується все менше, оскільки недостатньо відоб­ражає різноманітність виразных для сприйняття рухів.

Особам з порушеннями слуху читання з обличчя дозволяє в деякій мірі компенсувати дефект слухового сприйняття мови. Од­нак зорові сигнали відрізняються недостатньою чіткістю і дифе­ренційованістю. Тому успішне володіння читанням з обличчя ви­магає попереднього засвоєння великого словникового запасу і гра­матичних правил. У глухих дітей, а також у дітей, які мають слабий слух, навики у читанні з обличчя формуються лише на базі вивчен­ня мови. (ДэфСД, с.71)

6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Падкрэсліце словы, агульныя для рускай і беларускай моў. Якія нормы беларускай літаратурнай мовы адлюстраваны ў перакладзеным тэксце?

Речевая деятельность формируется и функционирует в тесной связи со всей психикой ребёнка в целом, с различными её процес­сами, протекающими в сенсорной, интеллектуальной, аффектив­но-волевой сферах.

Раскрытие индивидуального своеобразия и протекании тех или иных психических процессов у ребёнка позволяет понять аномальное протекание того или иного речевого нарушения. Так, при ослаблен­ном зрении, когда компенсаторные возможности зрительного анали­затора снижены, такие нарушения, как алексия и аграфия, будут про­текать в более тяжёлой форме, хотя природа и степень этих наруше­ний такие же, как и в случаях благоприятного компенсаторного фона.

Чаще всего объектами логопедического изучения и воздействия являются состояния, когда сам патологический процесс уже завер­шился и наблюдаются лишь остаточные явления, свидетельствую­щие о перенесённом заболевании (например, дизартрия в результа­те перенесённого детского церебрального паралича). (ОД, с.103).

7. Карыстаючыся «Слоўнікам націску беларускай мовы» М.В.Бірылы, пастаўце націск у настуных словах. Падкрэсліце тыя, у якіх націск у беларускай і рускай мовах не супадае.

Аб'інець, адзінаццаць, адэкватны, алфавіт, амплуа, апрануты, аргумент, асака, астраханскі, бамбук, беларусы, бераце, блукаць, блытаніна, буйны, бульбяны, была, везучы, велізарны, велічыня, вугал, вулей, выпадак, выны, грамадзянін, дакумент, дума, дыспансер, дыялог, каменны, квартал, імя, індустрыя, інструмент, кулінарыя, ласкавы, міліметр, магазін, металургія, муляр, накат, накрыўка, несучы, несці, паведаміць, падчыстую, партытура, партэр, прывязка, растаптаны, сівы, сакавік, сальфеджыо, сапраўдны, слабы, смажаніна, спіна, спажывец, стары, статуя, стрыманы, таварышы, тарфяны, удалы, фар­тух, фундамент, цэмент, цэнтнер, цяжар, цяжкі, чатырнаццаць, шэравокі, шэсцьдзесят.

8. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.

Последняя запись, острая боль, белая лебедь, злая собака, стройный тополь, чудесная степь, сильная накипь, горькая полынь, высокая насыпь, выгодная продажа, золотая медаль, высокий сте­бель, сильный пар, большое пространство, зелёный салат, домаш­ний гусь, избирательный округ, густая пыль, невыносимая тяжесть, солдатская шинель, чёрная бровь, яркий свет, быстрый жеребец, хорошая жизнь, непокорённая возвышенность.

9. Знайдзіце памылкі ў сказах і выпраўце іх. Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранула беларуска-руская інтэферэнцыя?

1. Тоня толькі пасмяялася над сваім страхам. 2. Досыць спаць, герой. Паўтары гадзіны пасля абеду - для тваіх год хопіць.

3. Дзед Астап быў старым мікалаеўскім салдатам, служыў вар- таўніком у дэпо, меў дзве срэбныя медалі за турэцкую вайну.

4. Чатыры вядра вады прынесла маці, каб вымыць хлопца. 5. На хутары ў шляхцюка Радкевіча кожнае лета голлі гнуцца ад яб- лыкаў, груш, сліў. 6. Два томікі як два чырвоных святы. 7. Яна ішла трохі працверазелая і ў душы зычлівая яму, што паспеў у час, што незнарок засцярог ад граха. 8. Ідзём мы неяк з Бобікам. Ажно ляціць качка. Не, не качка - гусь дзікі. 9. Адзіґнаццаць вучняў з класа атрымала выдатныя адзнакі па выніковай кант- рольнай рабоце. 10. Міша за два гады так і не навучыўся пісаць чарніламі. 11. Васілю далі гуляць галоўную ролю ў спектаклі пра Робіна Гуда. 12. Ёсць у дзеда Язэпа сусед Антось. Вельмі ўжо ён любіць кпіць над старым. 13. За ўсё, што вы расказалі, я вас так дзякую.

10. Выпішыце са слоўнікаў, прыведзеных у канцы дапаможніка, рускамоўныя і беларускамоўныя тэрміны па сваёй спецыяльнасці, у якіх не супадае: а) націск; б) род, в) лік. Склад- зіце з імі пяць сказаў (на выбар).

11. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце асноўныя адрозненні (фанетычныя, акцэнтныя, словаўтваральныя, марфалагічныя) паміж рускім і беларускім тэкстамі.

I.Большое значение для развития зрительного внимания име­ют игры с перемещением предметов в пространстве. Перемещение должно производиться медленно, так, чтобы дети могли проследить за движением. Здесь можно использовать кукольный театр, показать детям, как мышка прячется от кошки, собака ищет мальчика и т.п. Вечером можно использовать «теневой театр». Когда дети научатся следить за передвижением, которое происходит у них на глазах, можно перейти к передвижению предметов, скрытых от глаз ребёнка. Про­водится новый вариант игры «Ку-ку»: кукла появляется сначала над ширмой, потом справа от неё, снова над ширмой, снова справа от неё, проделывая за экраном один и тот же путь. Дети, наблюдая за ней, должны начать ожидать её появления то наверху, то справа. Од­нако это не всегда происходит у умственно отсталых детей. Они не могут представить себе путь куклы за экраном, поэтому переводят взгляд с одного места на другое только после того, как появится иг­рушка. Чтобы побудить детей к прослеживанию, на втором-третьем занятии нужно попросить детей показать, где появится кукла сейчас. После того, как дети покажут, кукла появляется и подтверждает (или опровергает) их предположение. Затем педагог показывает детям, как движется кукла за экраном. Для этого дети заходят за экран. Потом они возвращаются на свои места, и игра повторяется. (Дошкольная олигофренопедагогика, с. 79-80)

 

II.Жестокость в современной семье - явление не новое. Это социальное явление, это эмоциональное, физическое или сексуаль­ное насилие.

Часто жестокость направлена на пожилых членов семьи, их от­вержение, отделение от семьи, плохое питание, отсутствие ухода.

Жестокость между супругами проявляется в избиении мужем жены. Статистика показывает, что большинство убийств в семье - это убийство одного супруга другим, причём чаще жертвой стано­вится женщина.

 

Супружеская жестокость преобладает в возрасте от 20 до 30 лет, в семьях с низким образовательным уровнем и доходом, чаще среди рабочих, бывает и среди супругов с высшим образованием.

Исследования показали, что жертвами жестокости чаще явля­ются незамужние женщины, которые испытывают насилие со сто­роны сожителя. Многие жертвы имеют умственные или физичес­кие недостатки, отчего они зависимы от семьи. Они не могут обес­печить себя питанием, лекарствами, личной гигиеной, амбулатор­ной помощью. Чаще это престарелые люди старше 75 лет, прико­ванные к постели.

Семейная жестокость вызвана социальными факторами, стрес­сами в семье, употреблением алкоголя или наркотиков. Прибегают к физической силе в том случае, когда нет возможности мирно по­влиять на принятие семьёй тех или иных решений, когда муж алко­голик или наркоман и с его мнением не считаются.

Существует много разных мнений о причинах жестокости в семье. Это могут быть психические нарушения, невысокий куль­турный уровень у супругов. (Социальная педагогика, с.281-282)


РАЗДЗЕЛ 1 МОВА І МАЎАЕННЕ

Сутнасць мовы

З даўніх часоў людзі шукалі адказ на пытанне: што такое мова? Пра гэта сведчаць працы старажытных вучоных Грэцыі, Рыма, Індыі і іншых краін. Такое ж пытанне цікавіць нас і сёння. Мы імкнемся зразумець, што такое мова, як яна ўзнікла, чым яна адрозніваецца ад іншых праяў чалавечай існасці.

У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову.

Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную, такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць і г.д. Гэта значыць, што мова зак- ладзена ў самой біялагічнай сутнасці чалавека і перадаецца ў спад- чыну (як колер вачэй, валасоў, форма твару і да т.п.).

Другія вучоныя лічылі мову з'явай псіхічнай, адносілі яе да сферы падсвядомай псіхафізіялагічнай дзейнасці.

Аднак такія меркаванні маюць аднабаковы характар. На са­мой справе мова - з'ява і біялагічная, і псіхічная, але ў тым сэнсе,

што ў чалавеку генетычна закладзена здольнасць авалодаць мовай. Рэалізаваць гэту здольнасць чалавек можа толькі ў зносінах з іншымі людзьмі - носьбітамі пэўнай мовы. Нагадаем Маўглі з аднайменнай кнігі Р.Кіплінга, які, трапіўшы ў асяроддзе звяроў, набыў іх звычкі.

Неабходна памятаць, што дзіця пачынае гаварыць на той мове, якую чуе з першых дзён жыцця. Значыць, мова асобнага чалавека развіваецца толькі ў асяроддзі людзей.

Атрымліваецца, што кожны чалавек валодае не мовай увогу- ле, а канкрэтнай мовай (ці некалькімі мовамі), што належаць пэў- наму народу. У гэтым праяўляецца дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з'ява індывідуальная, бо ўласціва чалавеку, з другога - з'ява грамадская (сацыяльная), бо належыць канкрэтнай грамадскай супольнасці. Сацыяльная прырода мовы заключаецца ў пер- шую чаргу ў тым, што яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым унікальны і універсальны сродак зносін людзей, фено- мен духоўнай культуры чалавецтва. Мова пранізвае ўсе сферы ма- тэрыяльнай і духоўнай дзейнасці грамадства і непасрэдна звязана з усімі праявамі сацыяльнага быцця чалавека.

Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага раз- віцця любой грамадскай супольнасці на працягу ўсёй яе гісторыі, з'яўляецца спосабам захавання адзінства народа ў прасторы і часе, формай трансляцыі ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры грамадства. Па сутнасці, мова - гэта неабходная ўмова існавання грамадства, яго падмурак. Без мовы не можа быць грамадства, як і сама мова не можа існаваць без грамадства.

Функцыі мовы

Чалавек думае, адчувае, вырашае свае праблемы, «жывучы» ў мове. Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца інфармацыяй, наладжваюць кантакты, выказваюць адзін аднаму свае думкі, пачуцці. З яе дапамогай людзі ўсведамляюць і асэнсоўваюць свет, захоўваюць і перадаюць ад пакалення да пакалення набытыя веды і вопыт. Так універсальны характар мовы вызначае разнастайнасць яе функцый. У мовазнаўстве няма адзінага меркавання адносна функцый мовы, аднак большасцю даследчыкаў вылучаюцца наступныя асноўныя, базавыя функцыі мовы:

1. Камунікацыйная (лац. соптшісаііо - зносіны, сувязь) - гэта значыць, што мова з'яўляецца найважнейшым сродкам зносін паміж людзьмі, сродкам перадачы інфармацыі.

2. Пазнавальная (кагнітыўная) (лац. со§піііо - пазнанне), якая забяспечвае чалавеку магчымасць думаць і пазнаваць свет.

Успрыманне і асэнсаванне чалавекам рэчаіснасці адбываецца пры дапамозе мовы. Яна з'яўляецца як бы своеасаблівай прызмай, праз якую чалавек «бачыць» свет.

Камунікацыйная і пазнавальная функцыі мовы ўзаемазвязаныя. Сацыяльны характар жыцця народа, яго рознабаковая пазнавальная дзейнасць вымагаюць пастаяннага кантактавання людзей. Разам з тым самі моўныя зносіны людзей, у адрозненне ад камуніка- цыі жывёл, - гэта інструмент пазнання. Вызначальную ролю як у дзейнасці асобы, так і грамадства выконвае інфармацыя, якая перадаецца менавіта ў працэсе моўнай камунікацыі. Па сутнасці, уся гісторыя развіцця чалавецтва - гэта найперш гісторыя моўных зносін.

На базе камунікацыйнай і пазнавальнай функцый мовы раз- віваюцца іншыя, больш прыватныя функцыі.

У складзе камунікацыйнай функцыі мовы вылучаюцца:

• фатычная (лац. &йлт - выраз) - функцыя наладжвання кантактаў, рэгулявання адносін паміж людзьмі;

• акумуляцыйная - функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай свядомасці народа. Мова захоўвае спадчыну народа, звязвае продкаў і нашчадкаў.

У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюцца:

• намінацыйная (лац. потіпаііо - называнне) - гэта функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці. Пазнаючы свет, чалавек пастаянна сутыкаецца з неабходнасцю называць прадметы, з'явы, працэсы. Але называнне - гэта разам з тым працэс размежавання і атаясамлівання з'яў рэчаіснасці, ці інакш - працэс пазнання рэчаіснасці. Невыпадкова гавораць: «Назваць - значыць зразумець».

• эмацыйная функцыя - гэта функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою. Пазнавальная функцыя звязана з рознымі формамі псіхічнай дзейнасці чалавека, таму ў ёй вылучаюць эмацый- ную функцыю, якая найбольш выразна выступае ў інтанацыі, выклічніках, розных формах мадальнасці, ацэначных суфіксах і інш., па сутнасці пранізвае ўсе ўзроўні мовы.

З камунікацыйнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтыч- ная, ці паэтычная функцыя, сутнасць якой заключаецца ў здоль- насці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гучаннем, адборам і спалучэн- нем слоў і г.д. Гэта функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення. Эстэтычная функцыя вызначае ролю слова ў стварэнні мастацкага вобраза, робіць слова «першаэлементам мастацкай літаратуры».

Для многіх моў свету ўласціва этнічная функцыя, калі мова выступае прыметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэта функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў такім выпадку з'яўляецца фактарам еднасці (адраджэння) этнасу. Народ імкнецца захаваць яе як сведчанне сваёй нацыянальна-гістарычнай адметнасці і культурна-духоўнай самабытнасці.

Розныя функцыі мовы рэдка выступаюць у маўленні ў чыстым выглядзе. Як правіла, у працэсе камунікацыі яны спалучаюцца адна з адной, бо зносіны звычайна патрабуюць выражэння не толькі думкі, але і эмоцый, волі і г.д.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.