• правільная навуковая, метадычная трактоўка пытанняў, якія абмяркоўваюцца рэцэнзентам;
• прынцыповасць і аб'ектыўнасць суджэнняў;
• аргументаванасць вывадаў і рэкамендацый;
• дакладнасць зыходных дадзеных кожнага прыкладу і спасылкі.
ПЁАН НАПІСАННЯ ВОДЗЫВА
1. Прадмет аналізу. (Урабоце аўтара...; Упрадмеце аналізу ...).
2. Актуальнасць тэмы. (Работа прысвечана актуальнай тэме..., Актуальнасць тэмы абумоўлена..., Актуальнасць тэмы не патра- буе дадатковых доказаў (не выклікае сумненняў, відавочная...).
3. Фармулёўка асноўнага тэзісу. (Цэнтральным пытаннем ра- боты, дзе аўтар дабіўся найбольш істотных (заўважных, адчу- вальных...) вынікаў, з'яўляецца..., Уартыкуле абгрунтавана на пер- шы план ставіцца пытанне пра...).
4. Кароткі змест работы.
5. Агульная ацэнка. (Ацэньваючыработуў цэлым..., Сумуючы вынікі асобных глаў..., Такім чынам, разглядаемаяработа..., Аўтар праявіў уменне разбірацца ў..., сістэматызаваў матэрыял і аба- гульніў яго..., Безумоўнай заслугай аўтара з'яўляецца новы мета- дычны падыход (прапанаваная класіфікацыя, некаторыя ўдаклад- ненні існуючыхпаняццяў...), Аўтар, безумоўна, паглыбляе нашаўяў- ленне пра даследуемую з'яву..., Работа, бясспрэчна, адкрывае...).
6. Недахопы, недакладнасці. (Разам з тым, выклікае сумненне тэзіс пра тое... Да недахопаў (недакладнасцей) работы неабходна аднесці зробленыя аўтарам ..., Работа пабудавана нерацыяналь- на, неабходна было б скараціць... (дацьрэкамендацыі), Істотным недахопамработы з'яўляецца..., Адзначаныя недахопы маюць чы- сталакальны характар і неўплываюць на вынікіработы..., Адзна- чаныя недахопы не зніжаюць высокага ўзроўню, іх хутчэй за ўсё можна лічыць пажаданнямі для далейшайработы аўтара..., Вы- казаныя недахопы звязаны не столькі з..., колькі з...).
7. Вывады. (Уяўляецца, што ў цэлым артыкул... мае важнае значэнне..., Работа можа быць ацэнена станоўча, а яе аўтар зас- лугоўвае..., Работа заслугоўвае высокай ацэнкі..., Работа адпавя- даеўсім патрабаванням..., а яе аўтар заслугоўвае...).
ТЭХНАЛОГІЯ ПАДРЫХТОЎКІ ДАКЁАДА
1. Выбар тэмы даклада. Ацэнка яе актуальнасці на фоне іншых магчымых тэм.
2. Фармулёўка мэты даклада і складанне чарнавога варынту плана.
3. Работа з літаратурай і іншымі крыніцамі інфармацыі. На асобных лістах выпісваюцца тэзісы і ўласныя разважанні. Падбі- раецца фактычны матэрыял і суадносіцца з тлумачальнымі прын- цыпамі тэорыі.
4. Прагназаванне магчымых рэакцый аўдыторыі на даклад.
5. Выбар кульмінацыйнага моманту ў будучым выступленні, будова яго драматургіі. Складанне плана выкладу. Логіка: пазіцыя - аргументы - прыклады - ілюстрацыі - вывады.
6. Напісанне тэксту даклада і размеркаванне ўсяго матэрыялу па часе.
7. Выбар стылю (жанру) выкладу.
8. Прыняцце рашэння пра выкарыстанне наглядных сродкаў, падрыхтоўка наглядных матэрыялаў.
9. Выбар спосабу пачатку даклада.
10. Рэпетыцыя выступлення.
УЗОРЫ АФАРМЁЕННЯ НЕКАТОРЫХ ДАКУМЕНТАЎ
Аб'ява
20 студзеня 2003 года ў 18.00 у актавай зале вучэбнага корпуса па вул. Леніна, 32 адбудзецца сход членаў студэнцкага прафкама Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы».
Старшыня прафкама студэнтаў П.П.Нічыпарчык
Дэкану педагагічнага факультэта Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» прафесару Таранцею В.П.
Лунь Аксаны Сяргееўны, студэнткі Vкурса 4 групы педагагічнага факультэта
Заява
Прашу дазволіць мне датэрмінова здаць зімовую залікова-экзаменацыйную сесію ў сувязі з тым, што ў час сесіі я павінна знаходзіцца на чарговьм лячэнні. Даведкі аб стане здароўя дадаюцца.
01.10.08 Лунь А.С.
Аўтабіяграфія
Я, Іваноўская Маргарыта Пятроўна, нарадзілася 14 лютага 1981 года ў г.Гродна. Бацька - Іваноўскі Пётр Міхайлавіч, настаўнік гісторыі ў сярэдняй школе №2 г.Гродна. Маці - Іваноўская Марыя Мікалаеўна, старшая медыцынская сястра Гродзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера.
У 1988 годзе я паступіла ў сярэднюю школу №2 г.Гродна, якую закончыла ў 1999 годзе. У гэтым жа годзе паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы на філалагічны факультэт. Цяпер займаюся на ІІІ курсе, з'яўляюся старастай 2 групы, членам прафкама студэнтаў. Не замужам.
12.02.08. Іваноўская М.М.
Распіска
Я, Паўлоўская Наталія Аляксандраўна, студэнтка 3 групы IV курса педагагічнага факультэта Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», 20 снежня 2002 года атрымала ад каменданта вучэбнага корпуса па вул.Захарава, 32 Яніны Міхайлаўны Місцюк 4 (чатыры) новыя фіранкі і 15 (пятнаццаць) елачных цацак.
Пасля святкавання Навагодняга вечара атрыманае вярну на склад.
20.12.02. Паўлоўская Н.А.
Даверанасць
Я, Матыс Вадзім Аляксандравіч, студэнт II курса педагагічнага факультэта Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», давяраю Банцэвіч Жанне Іванаўне (пашпарт КН 0177657, выдадзены Ленінскім РАУС г.Гродна 10.03.1999 года) атрымаць на пошце пасылку, дасланую на маё імя.
23.02.02 МатысВ.К.
Подпіс студэнта Матыса В.А. сведчу:
Дэкан педагагічнага факультэта______ В.П.Таранцей
23.02.02.
М.П.
ПЯТРОВА АЛЕНА ІВАНАША
Асабістыя дадзеныя
25 верасня 1986 г г. Ліда Гродзенскай вобл. Не замужам
Грамадзянка Рэспублікі Беларусь Гродна, вул. Мясніцкая, д. 41.корп. 2, кв. 22
Дамашні тэл.: 52-22-64 Мабільны тэл.: 8-029-246-69-97 e-mail; alito _фк.Ьу
Мэта
Атрыманне пасады сацыяльнага педагога
Адукацыя:
З 2003 г. - Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», педагагічны факультэт, спецыяльнасць «Сацыяльная педагогіка» з дадатковай спецыыяльнасцю «Замежная мова»
2001-2003 гг. - курсы англійскай мовы «English first» г.Мінск.
1993-2003 гг. - спецыяльная (з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы) школа № 23 г.Мінска
Вопыт работы
Адсутнічае
Прафесійныя навыкі
Валоданне англійскай і нямецкай мовамі, веданне ПК і пакета праграм Microsoft Office, машынадруку (200 удараўу хвіліну)