Перакладаюцца з адной мовы на другую вершы, мастацкая проза, навуковыя і навукова-папулярныя кнігі з розных галін ведаў, дыпламатычныя дакументы, дзелавыя паперы, артыкулы палітыч- ных дзеячаў і выступленні аратараў, газетныя матэрыялы, гутаркі, кінастужкі, мультфільмы і да т.п.
Для таго, хто перакладае, важную ролю адыгрываюць два на- ступныя палажэнні:
> мэта перакладу - як мага бліжэй пазнаёміць чытача ці слу- хача, які не ведае мовы арыгінала, з даным тэкстам або зместам вуснага выступлення;
> перакласці - значыць выказаць дакладна і поўна сродкамі адной мовы тое, што ўжо выражана сродкамі другой (у дакладнасці і паўнаце перадачы - адрозненне перакладу ад пераказу).
Пераклад можа быць трох тыпаў.
Унутрымоўны пераклад - перадача тымі або іншымі срод- камі данай мовы такога ж зместу, які першапачаткова быў выказа- ны іншымі сродкамі гэтай жа мовы.
Практычна гэта тычыцца тых выпадкаў, калі тэкст напісаны ў пэўным стылі, напрыклад, навуковым або афіцыйна-дзелавым, а яго пераказваюць у больш простай і даступнай форме пры дапамозе агульнаўжывальнай лексікі і спрошчанага сінтаксісу. Напрыклад:
Афект - гэта моцны і адносна кароткачасовы эмацыянальны стан, які суправаджаецца выяўленымі рухальнымі і вегетатыў- нымі праяўленнямі (ДэфСД, с. 15). - Ой! Дзяўчаты, сёння са мною быў поўны афект. Спачатку ад пачутага я моцна ўзбудзілася, а потым ледзь не страціла прытомнасць (Размова студэнтак).
Міжмоўны пераклад або пераклад ва ўласным сэнсе - гэта аднаўленне сродкамі адной мовы такога ж зместу інфармацыі, які быў выказаны раней сродкамі іншай мовы. Напрыклад:
В завнснмостн от преобладання того нлн нного эмоцнональ- ного фона можно выделнть два основных внда органнческого нн- фантшшзма: неустойчнвый - с пснхомоторной расторможенностью, эйфорнческнм оттенком настроеншя ш шмпульсшвностью ш тормо- зшмый - с преобладаншем поншженного фона настроеншя, нерешш- тельностью, боязлшвостью.
У залежнасці ад пераважання таго ці іншага эмацыянальнага фону можна выдзеліць два асноўныя віды арганічнага інфантыліз- му: няўстойлівы - з псіхаматорнай растарможанасцю, эйфарычным адценнем настрою і імпульсіўнасцю і тармазімы - з пераважаннем паніжанага фону настрою, нерашучасцю, баязлівасцю.
Пераклад са звычайнай чалавечай мовы на нямоўную сістэ- му ўмоўных знакаў, якія прынятыя ў той ці іншай навуцы. Напрыклад:
А - дамінантны ген; а - рэцэсіўны ген; с - інверсія; со - ацэн- трычная храмасома.
Роля мовы пры перакладзе тая ж, якую яна заўсёды выконвае ў жыцці грамадства: гэта найважнейшы сродак чалавечых зносін.
Працэс перакладу распадаецца на два моманты. Каб перакласці, неабходна:
> перш за ўсё зразумець, дакладна ўсвядоміць, растлумачыць самому сабе тое, што перакладаецца (пры дапамозе моўных вобра- заў, г.зн. ужо з элементамі перакладу);
^ знайсці, выбраць адпаведныя сродкі выражэння ў той мове, на якую робіцца пераклад (словы, словазлучэнні, граматычныя формы).
Уменне перакладаць неабходна любому адукаванаму чалаве- ку, які жыве ў рэальна існуючым двухмоўным ці шматмоўным ася- роддзі, бо ўменне перакладаць складаецца з:
> умення правільна ўспрыняць, зразумець змест пачутага ці прачытанага на адной мове;
> умення адэкватна перадаваць гэты змест на іншай мове.
Каб умець перакладаць і карыстацца перакладам у працэсе
моўных зносін, валодаць дзвюма - трыма і больш мовамі недастат- кова. Неабходна ведаць яшчэ і законы перакладу, якія абумоўлены яго складанай і супярэчлівай прыродай, усведамляць патрабаванні, якія да яго ставяцца, ведаць прыёмы, якія дапамагаюць хутка і якасна перакласці і многае іншае.
Уменне перакладаць само сабою не прыходзіць, як уменне чытаць, пісаць і гаварыць. У працэсе перакладу выкарыстоўваюц- ца ўменні аўтаматычнага і творчага характару.
Аўтаматычныя ўменні - гэта веданне гатовых пераклад- чыцкіх адпаведнікаў і навыкі прымяняць іх.
Творчыя ўменні - гэта ўменні знаходзіць аналагі, выбіраць адзін з некалькіх магчымых варыянтаў, а таксама майстэрства вы- конваць адэкватныя замены.
У двухмоўных слоўніках звычайна падаюцца моўныя адзінкі толькі ў тых значэннях, якія з'яўляюцца фактамі мовы. Двухмоў- ныя слоўнікі звычайна ўстанаўліваюць адпаведнасць паміж сло- вамі дзвюх моў толькі на ўзроўні мовы, а не маўлення, без уліку канкрэтнага кантэксту або толькі арыентуючыся на тыповыя кан- тэксты. Слоўнік падае толькі некаторыя з магчымых адпаведнікаў, а не абсалютнае значэнне слова.