I.Алалия - отсутствие или недоразвитие речи вследствие органического поражения речевых зон коры головного мозга во внутриутробном или раннем периоде развития ребенка. Синонимы: дис- фазия, ранняя детская афазия, афазия развития, слухонемота (устаревшее).
Один из наиболее сложных дефектов речи, при котором нарушены операции отбора и программирования на всех этапах порождения и приема речевого высказывания, вследствие чего оказывается не сформированной речевая деятельность ребенка. Система языковых средств (фонематических, грамматических, лексических) не формируется, страдает мотивационно-побудительный уровень речепорождения. Наблюдаются грубые семантические дефекты. Нарушено управление речевыми движениями, что отражается на воспроизведении звукового и слогового состава слов. Встречается несколько вариантов алалии в зависимости от того, какие речевые механизмы не сформированы и какой из их этапов (уровней) преимущественно страдает. (Лагапедыя, с.64)
II.Полем коррекционной деятельности может выступать и волевое развитие дошкольника.
Предмет коррекции волевого развития ребенка: волевое действие (в совокупности всех элементов: цель, мотив, решение, усилие, исполнение как преодоление препятствий, оценка результата); саморегуляция (стимуляция и торможение активности); упрямство и негативизм.
В естественных условиях коррекция волевого развития ребенка происходит в процессе его непосредственного ежедневного общения со взрослыми.
Представленные в нашей коррекционной программе фрагменты вариантов такого общения учитывают особенности волевого действия ребенка. Каждый фрагмент базируется на определенном элементе волевого действия (выбор цели, преодоление препятствий и совершение усилий, планирование и прогнозирование, оценка и т.д.).
В соответствии с возрастом и индивидуальными особенностями волевого развития ребенка одно и то же задание может быть предложено детям разного возраста. Например, наделение функциями контролера любимой игрушки для ребенка 2-3 лет - средство воспитания, формирования саморегуляции; для ребенка 5-6 лет - средство психологической помощи, коррекции. (Педагогіка, с.123)
РАЗДЗЕЁ 6
АФІйЫЙНА-ДЗЕЛАВЫЯ ДАКУМЕНТЫ І ПАПЕРЫ
Паняиие дакумента.
Класіфікайыя і рэквізіты дакументаў
У штодзённым жыцці і працы чалавек наладжвае афіцыйныя, службовыя адносіны з іншымі людзьмі, з арганізацыямі, устано- вамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, замацава- нымі ў законах, указах, пастановах, дагаворах і іншых дакументах.
Дакументамі называюцца адпаведным чынам складзеныя, пад- пісаныя і засведчаныя справавыя паперы, якімі афармляюцца роз- ныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдыч- ных асоб і грамадзян26.
Усе дакументы можна падзяліць на чатыры групы:
1.Распарадчыя дакументы, якія змяшчаюць распараджэн- не, заданне кіраўніка прадпрыемства, установы, арганізацыі ці іншых асоб на ажыццяўленне пэўных гаспадарчых аперацый. Да ліку распарадчых дакументаў адносяцца: пастановы, распараджэнні, рашэнні, загады.
2.Арганізацыйныя дакументы, якія змяшчаюць у сабе інфар- мацыю пра арганізацыю працы на прадпрыемстве ці ва ўстанове. Да арганізацыйных дакументаў адносяцца: статуты, палажэнні, інструкцыі і г.д.
26 Гл.: Рабинович П.А. Корреспонденция и делопроизводство. — М., 1971. — С.5.
1.Арганізацыйна-распарадчыя дакументы - прымяняюц- ца пры афармленні распарадчай і выканаўчай дзейнасці органаў кіравання. Да ліку такіх дакументаў адносяцца пратаколы.
2.Інфармацыйна-даведачныя дакументы, у якіх знаходзіц- ца інфармацыя або даведка аб тым, як вырашалася тое ці іншае пы- танне, дзе знаходзіцца тая ці іншая асоба, якая працуе на данным прадпрыемстве ці ва ўстанове (арганізацыі). Да інфармацыйна-даве- дачных дакументаў адносяцца: даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводы, агляды, акты, лісты, тэлеграмы, тэлефонаграмы.
Па форме дакументы можна падзяліць на агульныя, стандарт- ныя і тыпавыя.
Агульнымі з'яўляюцца дакументы, якімі афармляюцца роз- ныя дзеянні і адносіны, напрыклад, загады, службовыя лісты, зая- вы і пад. На кожны раз тут складаецца новы дакумент.
Стандартныя запаўняюцца ў пэўнай паслядоўнасці і па стро- га абавязковых правілах. Гэта - даручэнні, камандзіровачныя пас- ведчанні, даведкі пра заработную плату, з месца жыхарства і пад.
Для тыпавых дакументаў, апрача формы, органы кіравання вызначаюць прыкладны змест.
Кожны дакумент складаецца з асобных элементаў - рэквізі- таў (аўтар, адрас, адрасат, дата, подпіс і г.д.). Спынімся на асноў- ных рэквізітах.
Аўтар дакумента. Аўтарам службовага дакумента могуць выступаць установа, арганізацыя, прадпрыемства. Іх назвы даюц- ца ў назоўным склоне ў строгай адпаведнасці з устаноўленымі ад- паведнымі прававымі актамі найменнямі. Напрыклад:
Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» (а не Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы)
Адрас арганізацыі (прадпрыемства, установы). Гэты рэквізіт уключае: індэкс прадпрыемства сувязі, паштовы і тэ- леграфны адрас, нумар тэлефона. Напрыклад, адрас педагагічнага факультэта Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» наступны:
вул. Захарава, 32.
Тэл. дэканата: 8 (0152) 75-42-66.
230023, г.Гродна.
Дата дакумента ставіцца пры завяршэнні афармлення да- кумента, яна павінна з'яўляцца адначасова датай яго падпісання і адпраўкі. Дата афармляецца арабскімі лічбамі. На яе адводзіц- ца восем знакаў, напрыклад: 10.02.02. Калі лічба адна, то перад ёю абавязкова ставіцца «0» (08.03.02.). Апрача даты, што ставіц- ца на дакуменце тым, хто яго склаў, датуюцца таксама ўсе ста- дыі афармлення і апрацоўкі дакумента: узгадненне, візаванне, зацверджанне, накладанне рэзалюцый, атрыманне дакумента, выкананне.
Адрасаванне дакументаў - указваецца атрымальнік, каму прызначаецца дакументаваная інфармацыя, робіцца на дакумен- тах, якія адпраўляюцца ў іншыя арганізацыі або прыватным асо- бам, падаюцца кіраўніцтву (заявы, дакладныя і тлумачальныя запіскі) і перадаюцца ў структурныя падраздзяленні (распараджэнні, указы).
Адрасат - складаны рэквізіт, у яго могуць уваходзіць наступ- ныя часткі: назва ўстановы, арганізацыі, прадпрыемства (у назоў- ным склоне); назва структурнага падраздзялення (у назоўным скло- не); назва пасады атрымальніка (у давальным склоне); прозвішча і ініцыялы (у давальным склоне); паштовы адрас.
Наяўнасць ці адметнасць некаторых з пералічаных частак выз- начаецца відам дакумента.
Мае свае асаблівасці парадак адрасавання дакументаў за- межным карэспандэнтам. Яны адрасуюцца ў арганізацыі або кан- крэтнай асобе, звычайна без паказу пасады. Пры гэтым спачатку пішуцца прозвішча і ініцыялы, потым назва арганізацыі, далей яе адрас.
§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна- дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў
Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваец- ца адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы - афіцыйна-дзелавы стыль.
У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў форме прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў. Шырока ўжываюцца:
• дзеясловы ў неазначальнай форме: разгледзець, спланаваць, даручыць, атрымаць і г.д.
• спалучэнні са словамі: неабходна, трэба, абавязаны, забара- няецца, мець права і інш.
• дзеясловы ў форме цяперашняга часу: арганізуе, зацвярджае, прыцягвае, наймае і г.д.
• уласцівы неасабовы характар выказвання (за выключэннем загадаў, заяў, дакладных, аўтабіяграфій).
паслядоўным(лаканічным) абгрунтаваным доказным і пераканаўчым
выкарыстання
Непажадана ўжываць у дакуменце мнагазначныя словы. І па магчымасці абмяжоўваць выкарыстанне запазычаных слоў і спе- цыяльных тэрмінаў.
Тэкст дакумента найчасцей складаецца з дзвюх узаемазвяза- ных частак - канстатавальнай іраспараджальнай (пастаноўчай).
Канстатавальная частка з'яўляецца ўводзінамі ў сутнасць пытання, якое разглядаецца, якое мае на мэце растлумачыць, чым выкліканы распараджэнні. У ёй могуць быць пералічаны факты, падзеі, дадзена ацэнка. Нярэдка ў канстатавальнай частцы даецца пераказ акта вышэйшага органа, дзеля выканання якога даецца гэты распараджальны дакумент.
Тэкст распараджальнай часткі ідзе з абзаца. Да фармулёвак гэтай часткі ставяцца асабліва строгія патрабаванні. Яны павінны быць канкрэтныя, не супярэчыць па сэнсе раней выдадзеным даку- ментам, быць дакладнымі, яснымі. Трэба пазбягаць неканкрэтных выразаў тыпу: актывізаваць, павысіць, дабіцца поспехаў і г.д.
§3. Апісанне афармлення некаторых афіпыйна-дзелавых дакументаў
Адны дакументы маюць сталую, абавязковую форму, другія дапускаюць пэўную варыянтнасць. Даючы апісанне асноўных афі- цыйна-дзелавых папер і прыводзячы ўзор іх афармлення[17], мы ставім мэту выкласці найважнейшыя патрабаванні да іх зместу і формы, падаць моўна-стылёвыя сродкі, што ўжываюцца ў розных відах дакументаў.
Аб'ява звычайна даецца, калі неабходна абвясціць, што ад- будзецца нейкае мерапрыемства (сход, дыспут, сустрэча з пісьмен- нікамі, канферэнцыя, заняткі гуртка і г.д.). Яна вывешваецца на відным месцы. У кожнай аб'яве дакладна называецца дата, час і месца правядзення мерапрыемства. Унізе, з правага боку, звычайна паказваецца, хто робіць аб'яву.
Заява пішацца пры неабходнасці афіцыйнага звароту да афі- цыйнай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю. У гэтым да- куменце звычайна просяць вырашыць якое-небудзь пытанне (пры- няць на вучобу ці работу, у члены арганізацыі і да т.п.).
На ўвесь радок зверху пішацца назва арганізацыі, установа ці пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку (ініцыялы) службовай асобы; пасля з правага боку на трэцюю частку радка ў слупок - прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто падае заяву. Пры неабходнасці ўказва- ецца яго пасада і хатні адрас. Праз адзін-два радкі пасярэдзіне ліста пішуць слова Заява. Праз радок, з абзаца пачынаецца тэкст заявы. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, спраўкі, копіі пасведчанняў, рэкамедацыі, акты і інш.), то ў канцы асноўнага тэк- сту звычайна ідзе іх пералік.
На заяве ўнізе злева праз адзін-два радкі ад асноўнага тэксту ставяць дату, а справа, на гэтым жа радку - подпіс.
Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы. У ёй коратка расказ- ваюць пра свой жыццёвы шлях. Змест аўтабіяграфіі розны, але ёсць агульныя патрабаванні, прытрымлівацца якіх неабходна кожнаму.
Спачатку ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку, час і месца нараджэння таго, хто піша аўтабіяграфію. Затым называюцца бацькі і месца іх працы на час напісання аўтабіяграфіі. Пасля гэтага ко- ратка гавораць пра гады вучобы, называюць асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці, указваюць сваё сямейнае становішча.
Праз адзін-два радкі ад зместу аўтабіяграфіі злева ставяць дату, а справа, на гэтым жа радку - подпіс.
У некаторых аўтабіяграфіях, напрыклад, у людзей творчых, могуць быць падрабязныя апісанні асобных этапаў жыцця і разгор- нутыя разважанні. У творчых аўтабіяграфіях толькі прыблізна за- хоўваецца агульная схема гэтай паперы і праз выклад жыццёвых фактаў выразна выяўляецца асоба чалавека, у аўтабіяграфіях-даку- ментах паказваюцца галоўныя этапы жыцця.
Распіска - дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы.
Распіска складаецца ў наступнай форме: назва дакумента; про- звішча, імя, імя па бацьку, пасада асобы, якая дае распіску; назва установы або асобы, ад якой атрымана што-небудзь; дакладная на- зва таго, што атрымана з указаннем колькасці або сумы (колькасць ці сума пішуцца спачатку лічбамі, затым у дужках словамі); подпіс атрымальніка (справа); дата напісання распіскі (злева).
Калі распіска мае асабліва важнае значэнне, то подпіс асобы, якая дала распіску, завяраецца ва ўстанове ці ў натарыуса.
Даверанасць пішацца тады, калі каму-небудзь давяраюць ат- рымаць грошы, пасылку, абсталяванне і іншае. Даверанасць можа выдавацца ўстановай або службовай ці прыватнай асобай. У ёй на- зываецца: а) пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто давя- рае; б) пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку таго, каму давяраюць; в) што і адкуль неабходна атрымаць; г) дата і подпіс.
Унізе даверанасці, якую выдала ўстанова, падпісваецца кіраўнік і ставіць пячатку. Калі даверанасць дае прыватная асоба, яе подпіс завяраецца на месцы вучобы або працы (у дэканаце, кан- цылярыі, аддзеле кадраў).
Пратакол пішацца для таго, каб занатаваць усё найбольш важ- нае з таго, што абмяркоўвалася на сходзе, пасяджэнні і г.д.
У пратаколе абавязкова запісваецца колькасць прысутных, ад- значаецца, хто быў старшынёю і сакратаром сходу (пасяджэння), якія пытанні і ў якім парадку абмяркоўваліся, хто дакладваў і выс- тупаў, што пастанавілі.
Той, хто вядзе пратакол, не зможа запісаць усё даслоўна, таму неабходна паслядоўна перадаваць асноўныя думкі выступленняў і дакладна фармуляваць пастановы.
Справаздача расказвае, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае строгай формы. Кожны, хто піша спра- ваздачу, павінен паказаць, як выконвалася заданне, якія цяжкасці давялося пераадолець і што дала праца. У канцы справаздачы неаб- ходна зрабіць вывады і даць свае прапановы. Як і кожная афіцый- ная папера, справаздача павінна мець подпіс і дату.
Службовы ліст - гэта дакумент, які з'яўляецца сродкам зносін адной установы з іншымі установамі, арганізацыямі, прадпрыем- ствамі і прыватнымі асобамі. Лісты афармляюцца на бланках. На лісце назва дакумента не ўказваецца. Рэквізітамі ліста з'яўляюцца: дата, індэкс, адрасат, загаловак да тэксту, тэкст, адзнака пра наяў- насць дадатка (пры неабходнасці), подпіс, прозвішча выканаўцы і нумар яго тэлефона.
Да тэксту службовага ліста ставяцца наступныя патрабаванні: выразнасць, дакладнасць, кароткасць выкладу. Ліст павінен быць прысвечаны аднаму пытанню. Моўныя фармулёўкі, стандартныя звароты і ўстойлівыя словазлучэнні, якія выкарыстоўваюцца ў служ- бовых лістах:
Пачатак дакумента: «Паважаны спадар (спадарыня)..», «Шматпаважаныя спадары,..», « Удзячны Вам за ліст ад...», «Мы былірадыя атрымаць Ваш ліст....», «Пацвярджаем зудзячнасцю, што атрымалі Ваш ліст...», «Ваш ліст ад... атрыманы, наміраз- гледжаны Вашы прапановы...», «У адказ на Ваш ліст ад ... нагад- ваем, што ....», «У пацверджанне нашага факса паведамляем, што....», «Удадатак да нашагаліста ад...», «Прыносім прабачэн- не за затрымку з адказам на...», «Падрабязнаразгледзеўшы Вашу прапанову...», «Дэталёва пазнаёміўшыся з Вашым праектам...», «Уважліва даследаваўшы Вашы заўвагі...», «У сувязі з правядзен- нем сумесныхработ...», « У сувязі з абменам...», « Улічваючы выка- заныя заўвагі...», «Лічачы прынцыповым палажэнне...», «Устано- ва не прадвызначае...», «Арганізацыя не плануе...», «Школа нелічыць магчымым...», «Установе не патрабуецца ...» і г.д.
Канец дакумента: «Мы разлічваем на паспяховы працяг супра- цоўніцтва...», «Мы спадзяемся наВашу зацікаўленасцьу пашырэнні сувязей....» і г.д., а затым праз 2-3 міжрадковыя інтэрвалы друкуец- ца з абзаца: «З павагай...», «З глыбокай павагай...», але калі ліст пачынаўся са слоў «Паважаны...», «Глыбокапаважаны...», то вы- шэйадзначаныя спалучэнні не пішуцца.
Па функцыянальным прызначэнні службовыя лісты дзеляцца на: службовыя лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст- просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова, інфарматыўна-тлумачальныя лісты, ліст-прэтэнзія, ліст-забарона) і службовыя лісты, якія не пат- рабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, ліст-паведамленне, цыркулярныя лісты, суправаджальныя лісты).
Ліст-просьба - дакумент, у якім адрасант выражае просьбу пра выкананне якога-небудзь дзеяння, атрыманне дакументацыі ці ма- тэрыяльных каштоўнасцей. Кампазіцыйна ліст-просьба будуецца наступным чынам: выклад прычыны, якая выклікала неабходнасць звярнуцца з просьбай, просьба і чакаемы вынік у выпадку, калі просьба будзе задаволена, а таксама можа выказвацца меркаванне пра падрыхтаванасць да далейшага супрацоўніцтва. Пры складанні могуць выкарыстоўвацца наступныя моўныя выразы: Просім дас- лаць нам прапанову на...; ПросімВас паведаміць, цізможаце Вы...; Мы будзем удзячны, калі Вы інфармуеце нас пра магчымасць пас- тавіць нам... і да т.п.
Ліст-прапанова - гэта дакумент, у якім выказваецца прапанова прадаўца, экспарцёра аб жаданні падпісаць пагадненне з указан- нем яго канкрэтных умоў. Прапанова можа быць накіравана ў адказ на просьбу пакупніка, імпарцёра або па ініцыятыве прадаўца, экс- парцёра. Пры складанні прапановы выкарыстоўваюцца наступныя моўныя мадэлі: У адказ на Вашу просьбу ад... мы прапануем Вам...;
Якасць тавару адпавядае ўзорам, якія мы даслалі Вам разам з ка- талогам...; Тавар мае сертыфікат якасці... і г.д.
Ліст-напамін - афіцыйна-дзелавы дакумент, у якім напамінаец- ца пра выкананне пэўных дзеянняў і меры, якія будуць прыняты ў выпадку невыканання гэтых дзеянняў. Такія лісты звычайна маюць у сваім змесце наступныя выказванні: Нагадваем Вам, што згодна з планамработы... ; Другіраз напамінаем Вам аб тым, што... і інш.
Ліст-запрашэнне - дакумент, які адрасуецца пэўным асобам або канкрэтным арганізацыям. У гэтых лістах звычайна выкарыс- тоўваюцца такія моўныя выразы: Прыміце наша запрашэнне...; Дазвольце Вас запрасіць...; Мы будземудзячныя заўдзел... і г.д.
Ліст-пацвярджэнне - дакумент, які пацвярджае атрыманне іншых дакументаў або матэрыялаў, тэлеграм і пад. У сваім змесце могуць мець такія выразы: Даводзім да Вашага ведама, што пра- панова прынята ...; Пацвярджаем атрыманне запрошанай даку- ментацыі... і г.д.
Суправаджальны ліст складаюць у выпадку адпраўкі адрасату дакументаў, якія патрабуюць дадатковага тлумачэння па іх выка- нанню. У іх указваецца, для чаго накіраваны асноўны дакумент, што з ім неабходна зрабіць і ў які тэрмін. Можна ўжываць наступ- ныя выразы: Дасылаем дакументы, якія неабходна да... падпісаць і заверыць пячаткаю...; Атрыманыя дакументыразмножце, падпі- шыце, заверце і дзве копіі дашліце на адрас... і г.д.
Дагаворны ліст - дакумент, які пацвярджае факт адпраўкі па- гадненняў, дагавораў. Такія лісты звычайна маюць у сваім змесце наступныя выказванні: Накіроўваем Вам... экземпляры падпісана- га намі дагавора №.. ад ...на аказанне платных адукацыйных пас- луг...; дасылаем падпісанае з нашага боку пагадненне № ... ад ...; Просім Вас даслаць адзін экземпляр пагаднення... і г.д.
Ліст-запыт - афіцыйна-дзелавы дакумент, які ўяўляе сабой зварот асобы ці арганізацыі, што жадаюць, каб ім растлумачылі якое- небудзь пытанне або засведчылі які-небудзь факт. Такога тыпу лісты павінны быць даволі кароткімі, са спасылкай на адпаведныя нар- матыўныя дакументы, дасягнутыя раней дагаворы, ранейшыя лісты. Можна ўжываць наступныя выразы: Згодна з палажэннем №... ад ..., ці маем права на ...; Адпаведна загаду №... ад..., калі неабходна прадставіць справаздачу ... і г.д.
Гарантыйны ліст - дакумент, які мае на мэце афіцыйна пацвердзіць пэўныя абяцанні (умовы), якія адрасуюцца канк- рэтнай асобе або цэламу прадпрыемству. Напрыклад, можна выка- рыстоўваць наступныя выразы: Гарантуем, што згодна з дагаво- рам№... ад... абсталяваннеў кабінетах будзеўстаноўлена...; Абя- цаем, што згодназ інструкцыяй№ ... ад... гарантыйны тэрмін аб- слугоўвання ... і г.д.
Лісты-паведамленні -паведамляюць або сцвярджаюць пра на- яўнасць ці адсутнасць чаго-небудзь. Звычайна яны пачынаюцца словамі: Даводзім да Вашага ведама, што...; Адносна Вашага пы- тання паведамляем..., Адпаведна загаду №... ад... сцвярджаем, што...і г.д.
Інфарматыўныя лісты - з'яўляюцца разнавіднасцю лістоў-па- ведамленняў. Асноўная мэта гэтых лістоў - прапаганда дзейнасці пэўнай арганізацыі або рэклама пэўнай прадукцыі. У змесце інфар- матыўных лістоў могуць быць наступныя выразы: Адміністрацыя інфармуе, што... адбудзецца...; Плануецца правесці...; Мяркуецца разгледзець... і г.д.
Цыркулярныя лісты - афіцыйныя лісты, якія дасылаюцца ва ўсе падведамасныя арганізацыі ці падначаленым службовым асо- бам. Яны часцей за ўсё носяць распарадчы характар і змяшчаюць інфармацыю аднаго і таго ж зместу.
Рэзюме - сучасны жанр афіцыйна-дзелавога стылю; пісьмо- вы тэкст з кароткай інфармацыяй пра сябе, які складаецца чалаве- кам, што шукае работу, для наступнай прапановы работадаўцу.
Рэзюме складаецца наступным чынам:
1. Слова «Рэзюме» не пішацца, загалоўкам дакумента з'яўляюц- ца прозвішча, імя, імя па бацьку, выдзеленыя адпаведным шрыфтам.
2. Указваецца дакладны дамашні адрас, тэлефон або іншы сро- дак хуткай сувязі.
3. Асабістыя дадзеныя: грамадзянства, дата і месца нараджэння, сямейнае становішча; калі ёсць дзеці, указаць дату іх нараджэння.
4. Мэта, з якой пішацца рэзюме: г.зн. пасада, якую хоча атры- маць суіскальнік.
5. Адукацыя: характарызуецца апісаннем кожнага факта: указ- ваецца дата пачатку і заканчэння навучальнай установы. Калі аду- кацыя праходзіла па некалькіх ступенях, то спачатку ўказваецца самая высокая ступень, г.зн. звесткі падаюцца ў адваротным храна- лагічным парадку.
6. Вопыт работы адлюстроўваецца інфарматыўна: указваецца месца работы (пачынаецца з апошняга і далей у адваротным парад- ку), пасада, стаж работы на дадзенай пасадзе. Абсалютная паўната звестак не абавязковая: суіскальнік мае права выдзеліць тую част- ку сваёй практычнай дзейнасці, якая з'яўляецца важнай для прапа- ноўваемай вакансіі.
7. Прафесійнае навучанне (прафесійныя навыкі) можа быць звязана з вывучэннем замежнай мовы, авалодваннем камп'ютэрам (спецыяльныя курсы, практыка, стажыроўкі і г.д.).
8. Якасці асобы.
9. Захапленні.
10. Дата складання рэзюме.
Моўнае афармленне тэксту рэзюме, як і іншых дакументаў афіцыйна-дзелавога стылю, патрабуе лаканічнасці, дакладнасці, стандартызацыі пры падачы інфармацыі.
1. Што такое дакумент? Дайце класіфікацыю дакументаў.
2. Назавіце асноўныя рэквізіты дакументаў і ахарактарызуйце іх.
3. Якія моўныя сродкі характэрны афіцыйна-дзелавому стылю?
4. Назавіце асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна- дзелавых дакументаў.
5. Якія разнавіднасці службовых лістоў вы ведаеце?
6. Што такое рэзюме і як яно афармляецца?
7. Складзіце распарадчы ці арганізацыйны афіцыйна-дзелавы дакумент.
ПРАКТЫКАВАННІ
1 Складзіце па адным прыкладзе распарадчага, арганіза- цыйнага, арганізацыйна-распарадчага і інфармацыйна-даве- дачнага дакумента. Назавіце асноўныя адрозненні паміж дадзенымі дакументамі.
2.Напішыце заяву з просьбай: а) перавесці на індывідуаль- ны графік заняткаў; б) паслаць на практыку ў той раён, дзе жывуць вашы бацькі; в) выплаціць вам матэрыяльную дапамогу; г) дазволіць вам датэрмінова здаць залікова-экзаменацыйную сесію. Укажыце неабходныя для заявы рэквізіты.
3. Карыстаючыся дапаможнікам па «Беларускай мове (пра- фесійнай лексіцы)», складзіце план структуры напісання прата- кола. Выпішыце словы і выразы, якія найбольш характэрны для пратакола. Якія дзве функцыі ўключае ў сябе пратакол?
4. Прачытайце ў часопісе «Беларуская мова і літаратура ў школе» (1990г., Ё9) артыкул Л.Гарэлік «З вераю ў роднае сло- ва». Выпішыце фрагменты аўтабіяграфіі Ніла Гілевіча. Адка- жыце, чаму ў некаторых аўтабіяграфіях з'яўляецца нормай больш падрабязнае апісанне пэўных жыццёвых этапаў або раз- горнутыя разважанні?
5. Падрыхтуйце тэксты афіцыйна-дзелавога (дагавор, ліст- напамінанне, даведка і інш.) стылю, выкарыстаўшы асобныя спецыяльныя словы і выразы з прыведзеных.
6. Складзіце распіску на атрыманне: а) грашовай сумы ад прыватнай асобы; б) фота- і аўдыё апаратуры для педагагіч- най практыкі. Назавіце неабходныя для распіскі рэквізіты.
7. Вызначце асноўныя патрабаванні да напісання працоўнага дагавора і даручэння. Складзіце самастойна працоўны дагавор.
8. Прачытайце і прааналізуйце тэкст. Знайдзіце лагічныя памылкі і выпраўце іх.
У саўгасе «Прамень» пабудавана новая жывёлагадоўчая фер- ма. Яна абсталявана па апошнім слове тэхнікі: механізавана разда- ча кармоў, ёсць аўтапаілкі, асфальтаваны цэнтральны праход. Ува- ходзіш, і не верыцца, што гэта тая самая вёска, гаспадарка якой яшчэ пяць - шэсць гадоў таму лічылася сярод самых адстаючых. Вакол чыстата, парадак. Даяркі ў белых халатах. Электрычнасць. Хораша тут стала!
9. Прачытайце тэкст. Выпраўце памылкі, якія дапушча- ны пры афармленні дакумента.
ВЫПІСКА
з рашэння агульнага сходу працоўных і служачых глаўбудтрэста
Павестка дня
1. Аб адкрыцці новай фабрыкі-пральні да Новага года - пах- вальным жаданні зрабіць вольнымі нашых жанчын-гараднянак ад працоўных турбот.
Выступаючыя адзначылі бойкі пачатак будаўніцтва камбіна- та. Калектыў будаўнікоў сёмага трэста у кароткі тэрмін пабудавалі корпус. Наступіў час уключацца ў стварэнне фабрыкі субпадрад- ным арганізацыям: гэта трэсту № 12, Гроднанафтахіммантажу і інш. Але кіраўнікі гэтых прадпрыемстваў не спяшаюцца пасылаць на аб'ект рабочых.
У гэтым годзе трэба будзе асвоіць 772 тысячы рублёў. Прайш- ло шэсць месяцаў, а выканана на 220 тысяч рублёў. Будоўлі не ха- пае бетону, раствору. У гэтым вінаваты трэст №°14.
10. Прааналізуйце тэкст пісьма. Які фактычны матэрыял у ім з'яўляецца лішнім? Ці правільна напісаны адказ. Складзіце варыянты пісьма-запыту і пісьма-адказу.
Паважаныя! Я скончыў тры курсы дзённага аддзялення хіміка- тэхналагічнага інстытута і з 1997 года працую на Лідскім лакафар- бавым заводзе на пасадзе зменнага майстра і вучуся на завочным аддзяленні інстытута. З 1996 года супрацоўнічаю ў сцянным і мна- гатыражным друку, маю апублікаваныя работы.
Вельмі прашу паведаміць, на якіх умовах магчымы перавод на факультэт журналістыкі з тэхнічнага ВНУ. Якія прадметы патрэб- на даздаваць? Якія неабходныя дакументы для пераводу?
Перавод на факультэт журналістыкі магчымы толькі з факуль- тэтаў і аддзяленняў журналістыкі дзяржаўных універсітэтаў. Пы- танне аб пераводзе вырашаецца персанальна камісіяй па пераво- дах, якая працуе ў другой палове чэрвеня кожны год. Студэнты тэх- нічных ВНУ могуць паступіць на факультэт журналістыкі толькі на агульных асновах на першы курс.
11. Напішыце справавыя лісты: пра пастаўку камп'ютэ- раў; прэтэнзія аб неаплаце за педагагічную практыку; пра зап- рашэнне на міжнародную канферэнцыю і інш.
12. Складзіце рэзюме для атрымання пасады: а) сацы- яльнага педагога ў школе; б) дэфектолага ў дзіцячым садку; в) псіхолага на прадпрыемстве; г) псіхолага ў фірме.