Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Лексіка паводле сферы выкарыстання



У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і культурнага ўзроўню; другія – актыўна ўжываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікамі асобных прафесійных ці сацыяльных груп насельніцтва, г. зн. з’яўляюцца тэрытарыяльна, прафесійна ці сацыяльна абмежаванымі. З гэтага вынікае, што лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляецца на дзве вялікія групы:агульнаўжывальную і абмежаванага ўжывання.

Агульнаўжывальная(агульнанародная) лексіка з’яўляецца асновай слоўнікавага складу беларускай мовы: без гэтых слоў нельга сфармуляваць і выказаць думку, без іх немагчыма далейшае развіццё і ўдасканаленне самой лексікі. Сюды адносяцца такія словы, якія вядомы ўсім носьбітам і шырока выкарыстоўваюцца імі без усякіх абмежаванняў. Гэта словы розных часцін мовы і розных стылістычных разрадаў (дзень, каліна, заўтра, хадзіць, гаварыць, весела, мы, свой, два і многія іншыя).

Лексіка абмежаванага ўжывання падзяляецца на дыялектную, жаргонную і спецыяльную. Коратка спынімся на гэтых лексічных разрадах.

Дыялектную лексіку складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак (дыялектызмы). На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць наступныя дыялекты:паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні (асноўныя), сярэднебеларускі (цэнтральныя гаворкі) і заходнепалескі (брэсцка-пінскі). Кожны з гэтых дыялектаў мае свае асаблівасці, якія адрозніваюць іх адзін ад аднаго і ад літаратурнай мовы. Дыялектызмы, безумоўна, вядомы не ўсім носьбітам мовы, а толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе гэтыя словы бытуюць. Напр., савяк (замест літ. падбярозавік), вятроўкі(замест літ. басаножкі), казлы (люцікі), пасоля (фасоля), ля, паля(паглядзі, глянь), гуліца (вуліца), тамака (там), настольніца (настольнік), барыла (бочка) і інш.

Сярод дыялектызмаў вылучаюць параўнальна невялікую групу абласных слоў, г. зн. такіх, якія ўжываюцца на больш-менш значнай тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваюцца ў мастацкіх тэкстах многіх аўтараў, але яшчэ не сталі літаратурнымі ў поўным сэнсе гэтага слова. Абласныя словы падаюцца ў слоўніках літаратурнай мовы з паметай абл. (абласное): нацяты (нацягнуты), нябож(пляменнік), оступам (цесна абступіўшы, вакол), гучок (парастак), гуля і гула(гуз), жбан (збан), заложна (бесперапынна, настойліва, упарта) і інш.

Дыялекты – гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская мова. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін. У наш час дыялекты не ўтвараюцца, а паступова разбураюцца. Тым не менш, для нацыянальнай мовы яны – скарбніца, якую неабходна захоўваць (дастаткова ўспомніць, што менавіта з дыялектаў «вырастала» новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова). Узбагачэнне літаратурнай лексікі за кошт народна-дыялектных слоў – гэта такі ж гістарычны працэс, як і папаўненне яе шляхам запазычання іншамоўных слоў.

У творах мастацкай літаратуры пісьменнікі выкарыстоўваюць дыялектызмы з мэтай стварэння мастацкага вобраза, для характарыстыкі дзеючых асоб, перадачы моўнага каларыту мясцовасці, у якой адбываецца дзеянне.

Жаргонная лексіка(фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта гутарковая мова пэўнай групы людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча і г. д. Жаргонная лексіка (адвольна выбраныя моўныя элементы) фарміруецца на базе слоў літаратурнай мовы шляхам іх пераасэнсавання, метафарызацыі. Так, у мове моладзі, вучняў, студэнтаў можна пачуць такія жаргонныя словы, як продкі, шнуркі (бацькі), ажур (парадак), гнаць (гаварыць няпраўду), базар (размова), бомбы, шпоры (шпаргалкі), халтурыць (нядобрасумленна выконваць працу),філоніць (ухіляцца ад працы), бабкі (грошы ўвогуле), зелень (долары), драўляныя (айчынная валюта) і інш.; у мове спартсменаў: рамка (вароты), гарчычнік (жоўтая картка), вольнік (барэц вольнага стылю) і інш.; прыклады армейскіх жаргонаў: салага (увогуле малады салдат), дух, чарпак ці чайнік, слон, дзед (радавы салдат у залежнасці ад часу знаходжання на тэрміновай службе), старлей(старшы лейтэнант), кусок(прапаршчык), самаход (самавольна пакінуць воінскую часць), дэмбель (дэмабілізацыя), адкасіць (ухіліцца ад воінскай службы) і інш. У часы Вялікай Айчыннай вайны склаўся франтавы жаргон: самавары (мінамёты), сабантуй (артабстрэл), кацёл (акружэнне), гасцінцы (снарады, міны) і інш.

Пэўным жаргонам карыстаюцца людзі, звязаныя агульнасцю інтарэсаў, часам негатыўнага характару (напр., у лексіконе аматараў выпіць сустракаюцца наступныя жаргонныя словы: налізацца, завязаць, пузыр, чарніла, фауст, псіхатроп, балбанэс і інш.).

Адной з разнавіднасцей жаргонаў з’яўляецца арго (фр. аrgot – замкнуты). Асноўная функцыя арго – быць сродкам адасаблення, аддзялення яго носьбітаў ад іншых людзей. У строга тэрміналагічным сэнсе арго – гэта мова дэкласаваных груп грамадства і крымінальнага асяроддзя: зладзеяў, карцёжных шулераў, кантрабандыстаў, наркаманаў і пад. У Расіі арго пачало складвацца ў 2-ой палове ХІХ ст. пераважна ў гандлёвых цэнтрах, партовых гарадах, месцах ссылак. Аргатычная лексіка стваралася на базе натуральных моў. Аднак, каб ізалявацца ад грамадства, антысацыяльныя элементы выпрацавалі спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей. Дасягалася гэта шляхам скажэння і пераасэнсавання агульнанародных слоў: вышка(вышэйшая мера пакарання), стукач (даносчык), сціркі(ігральныя карты), макруха(забойства), дзірка (турма), вывеска (твар), пазычыць (украсці), шырмач (кішэнны злодзей), раскалоцца(прызнацца); выкарыстання запазычаных слоў (напр., бан у мове зладзеяў ‘вакзал’ з ням. bahnhof), а таксама шляхам перастаноўкі складоў у словах або дабаўлення да слоў новых элементаў (напр., чуха замест хачу, шывар замест тавар і інш.).

Жарганізмы не ўваходзяць у лексіка-семантычную сістэму літаратурнай мовы, але могуць выкарыстоўвацца ў мастацкіх і публіцыстычных творах для характарыстыкі персанажаў, сацыяльнага асяроддзя.

Спецыяльнай лексікай карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы. Спынімся на азначэннях гэтых паняццяў і прывядзём прыклады.

Тэрмін(ад лац.terminus – граніца, мяжа) – гэта афіцыйна ўзаконенае слова або словазлучэнне, якое ўваходзіць у тэрміналагічную сістэму пэўнай галіны навукі, культуры, вытворчасці, спорту і г. д., абазначае спецыяльнае паняцце і мае дакладнае лагічнае азначэнне (напр., інтэграл, атмасфера, сінтэз, марфема, гіпотэза, афсайд, пенальці і інш.). Тэрміны могуць быць якагульнанавуковыя (аналіз, дослед, працэс, мадэль, тэорыя і інш.), так і вузкаспецыяльныя (напр., у генетыцы: храмасома, ген, зігота і інш.; у мовазнаўстве: постфікс, фанема, сінтаксіс, тапонімы і інш.; у плаванні: батэрфляй, кроль, брас і г. д.). Заўважым, што словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі стыхійна, па меры авалодання мовай, ствараюцца для патрэб усяго грамадства. Тэрміны ж прыдумваюцца штучна і патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў той ці іншай сферы дзейнасці.

Па сваім функцыянальным значэнні блізка да тэрмінаў стаяць прафесіяналізмы. Гэта словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці. Калі тэрмінымаюць больш упарадкаваны,унармаваны характар, то прафесіяналізмы з’яўляюцца паўафіцыйнымі лексічнымі адзінкамі, якія выкарыстоўваюцца вузкім колам спецыялістаў, прычым пераважна ў гутарковым стылі (напр., у мове пчаляроў сустракаюцца такія прафесіяналізмы, як дымар, вашчына, раёўня, пропаліс). Рэзкай мяжы паміж тэрмінамі і прафесіяналізмамі няма, і часта прафесіяналізм можа існаваць як сінонім тэрміна. Многія мовазнаўцы ўвогуле не вылучаюць прафесіяналізмы ў асобны разрад слоў спецыяльнай лексікі.

У адрозненне ад тэрмінаў і прафесіяналізмаў наменклатура – гэта сукупнасць назваў канкрэтных аб’ектаў, якія вывучаюцца рознымі навукамі, ужываюцца ў тэхніцы, спорце і пад. Па складзе наменклатура велізарная. Так, толькі наменклатура медыцынскай тэхнікі (інструменты, апаратура і пад.) налічвае звыш 3000 назваў. Тэрміны маюць абстрактныя, адцягненыя значэнні, а наменклатурныя назвы абазначаюць даволі канкрэтнай з’явы. Параўн.: арфаграфія, прэфікс, марфема, злучнік і інш. (прыклады мовазнаўчых тэрмінаў) і най-, без-, пад-, за- і інш. (наменклатурныя назвы канкрэтных прыставак). Сярод наменклатуры сустракаюцца і абрэвіятуры: ЭВМ, ЗІЛ, ЗІС і пад. Падрабязна спецыяльная лексіка (у прыватнасці, тэрміны і тэрмінасістэмы) будзе разгледжана ў асобнай лекцыі.

 

13. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу

Змены, якія адбываюцца ў грамадска-палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах жыцця, адлюстроўваюцца ў лексіцы, мяняюць слоўнікавы склад мовы. Адны прадметы, з’явы, паняцці існуюць спрадвечна, і словы, якія іх называюць, актыўна выкарыстоўваюцца носьбітамі мовы; другія – адміраюць, а з імі знікаюць і іх назвы; трэція – узнікаюць, і разам з’яўляюцца новыя словы для іх абазначэння. З улікам гэтага вылучаюцца дзве катэгорыі слоў: словы актыўнага ўжытку і словы, якія застаюцца ў пасіўным запасе.

Актыўную лексіку складаюць самыя ўжывальныя словы, значэнне якіх зразумела ўсім носьбітам мовы. Пераважна гэта стылістычна нейтральныя словы найбольш шырокага ўжывання, звязаныя з жыццём чалавека наогул. Найбольш часта сустракаюцца словы, якія абазначаюць асоб (чалавек, мужчына, дзіця мама, дзед і інш.), назвы асоб па прафесіі (доктар, рабочы, настаўнікі інш.), назвы адрэзкаў часу (дзень, год, вечар і інш.), назвы надвор’я (вецер, дождж, снег і інш.), ландшафту (балота, лес, поле, рака і інш.), назвы жылля, раслін і жывёл, назвы адзення, ежы, побыту, розныя віды дзейнасці чалавека і многае іншае.

Да пасіўнай лексікі адносяцца словы, якія рэдка ўжываюцца ў працэсе моўных зносін людзей і маюць адценне ўстарэласці або навізны. Таму ўсю пасіўную лексіку можна падзяліць на два разрады: устарэлыя словы і неалагізмы.

Устарэлыя словы ў сваю чаргу падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы – гэта такія ўстарэлыя словы, якія з’яўляюцца назвамі тых паняццяў і прадметаў, што зніклі з рэчаіснасці (напр., войт, баярын, рэкрут, феадал, ваявода, бурлак, парабак, лёкай, гайдукі, маёнтак, шляхта, кальчуга, алебарда, мушкет, жупан, земства, эсэр і інш.). Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы прадметаў і з’яў, якія існуюць і ў наш час, але называюцца новымі словамі (напр., бортнік – пчаляр, лемантар – буквар, вакацыі – канікулы, чало – лоб, лік – твар, раць – войска, лілея – лілія, падлоўчы – ляснічы, модлы – малітва, бібліялогія – кнігазнаўстваі інш.).

Устарэлыя словы выкарыстоўваюцца і як нейтральныя словы (у навуковых працах па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі), і як стылістычны сродак у творах мастацкай літаратуры для перадачы каларыту адпаведнай эпохі.

Неалагізмы(грэч. neos – новы, logos – слова) гэта словы, якія з’явіліся ў мове як назвы новых прадметаў ці з’яў рэчаіснасці і не страцілі адцення навізны (напр., кансэнсус, бартэр, брокер, лецішча, брыфінг, менталітэт, параза, вертыкальшчык, рэфлексія, маніторынг і інш.). Паколькі неалагізмы абазначаюць, як правіла, важныя для грамадства паняцці, прадметы, з’явы, яны хутка страчваюць адценне навізны, свежасці і становяцца спачатку словамі ў пэўнай ступені прафесіянальнымі, а затым і агульнаўжывальнымі. Так, новыя словы 60-80-х гадоў ХХ ст. сваёй разнастайнай тэматыкай звязаны з асваеннем космасу (касманаўт, касмадром, касмапорт, баракамера, касмалогіяі інш.), з развіццём новых галін навукі (вірусалогія, геранталогія, мікраэлектроніка, наркалогія, псіхалінгвістыка і інш.), навукова-тэхнічнага прагрэсу (камп’ютэр, лазер, нейлон, ратапрынт, бойлер, батыскаф, электрамабіль і інш.), спорту (аўтаралі, біятлон, юніёр і інш.), медыцыны (алергія, стрэс, халестэрын, канцэраген і інш.) і г. д., сёння ўспрымаюцца як прывычныя, звычайныя. Усе яны знаходзяцца ў нарматыўным тлумачальным слоўніку і ўваходзяць у актыўны пласт лексікі. Пашырэнню неалагізмаў у мове садзейнічаюць сродкі масавай інфармацыі.

Ад неалагізмаў трэба адрозніваць наватворы асобных пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў. Такія выпадковыя наватворы называюць аказіяналізмамі(ад лац. occasio – выпадак) або індывідуальна-аўтарскімі (індывідуальна-стылістычнымі, кантэкстуальнымі) неалагізмамі. Напр.: небазор, вечнабыт, прасветач, нязгледны (Я.Купала); жаўтацвецень, светазор, шаўкарунны, вольнаплынны(Я.Колас) і інш. Аказіяналізмы ствараюцца з пэўнай стылістычнай мэтай і, як правіла, не выходзяць за межы мастацкага твора. Іх значэнне можна высветліць толькі ў кантэксце.

 

14. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў

Лексікаграфія(ад грэч. lexikos – які адносіцца да слова і grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тыпы слоўнікаў паводле іх структуры і прызначэння. У задачу лексікаграфіі ўваходзіць таксама вывучэнне будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова.

Пачатак развіцця беларускай лексікаграфіі звязваюць з дзейнасцю першадрукара і асветніка Ф. Скарыны. Менавіта ён на палях сваіх кніг зрабіў пераклад каля 200 незразумелых царкоўнаславянскіх слоў на старабеларускую мову (такія тлумачэнні называліся глосамі). Пачынанне Скарыны было працягнута яго паслядоўнікамі. Ужо ў канцы ХУІ ст. з’яўляецца першы друкаваны перакладны слоўнік «Лексисъ» Лаўрэнція Зізанія (у ім 1061 слова); у 1627 г. у Кіева-Пячэрскай лаўры выходзіць слоўнік «Лексиконъ славеноросский» Памвы Бярынды (у ім каля 7000 слоў). З тлумачальных слоўнікаў ХІХ ст. найбольш каштоўным з’яўляецца «Слоўнік беларускай мовы» Івана Насовіча (1870 г.). Гэты слоўнік – вынік 16-гадовай працы яго аўтара. Тут поўнасцю адлюстравана лексіка і фразеалогія жывой беларускай мовы таго часу (больш за 30 000 слоў). У сваім слоўніку І. Насовіч выяўляе значэнні мнагазначных слоў, дае граматычную характарыстыку, указвае сферу ўжывання слоў, тлумачыць паходжанне некаторых з іх. Аўтар свядома не ўключаў у рэестр словы, агульныя для беларускай і рускай моў. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстоўваў народныя песні, прыказкі, выслоўі, фразеалагізмы. Слоўнік І. Насовіча перавыдадзены ў 1983 г. Пачынаючы з 20-х гадоў ХХ ст. у нашай краіне вядзецца сістэматычная лексікаграфічная праца.

Усе слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

Энцыклапедычныяслоўнікі – гэта даведнікі, у якіх у сціслай форме выкладзены навуковыя веды. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, апісваюць прадметы, з’явы, падзеі, расказваюць пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры і г. д. Загаловачнае слова ў энцыклапедычных слоўніках не мае граматычнай і стылістычнай характарыстыкі, у ім толькі пазначана месца націску; указваецца паходжанне запазычаных тэрмінаў. Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, дыяграмы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.

Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя і галіновыя. Агульныя энцыклапедычныя слоўнікі даюць сістэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў. Прыклады такіх слоўнікаў: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (БелСЭ) у 12-ці тамах (1969 – 1975), «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (КЭ БССР) у 5-ці тамах (1978 – 1981), «Беларуская энцыклапедыя ў 18 т.» (1996 – 2004). Галіновыя слоўнікі падаюць звесткі з якой-небудзь адной галіны навукі, культуры, вытворчасці і пад. Напр., «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў 5-ці тамах (1984 – 1987), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў 5-ці тамах (1983 – 1986), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6-ці тамах (1993 – 2003) і інш.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне і пад. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. Двухмоўнымі і шматмоўнымі з’яўляюццаперакладныя слоўнікі. Напр., «Руска-беларускі слоўнік» у 2-х тамах пад рэдакцыяй К. Крапівы (1982 г.), «Беларуска-рускі слоўнік» у 2-х тамах (1988 г.), «Белорусско-русский словарь» (1975 г.) і «Русско-белорусский словарь» (1976) Грабчыкава, прызначаныя для сярэдняй школы, «Украінска-беларускі слоўнік» В. П. Лемцюговай (1980), «Падручны польска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй А. Абрэмбскай-Яблонскай і М. Бірылы (1962), «Англійска-беларуска-рускі слоўнік» пад рэдакцыяй Т. М. Сушы і А. К. Шчукі (2004) і інш.

Найважнейшае значэнне для вывучэння слоўнікавага складу мовы маюць тлумачальныя слоўнікі. Прыкладамі такіх слоўнікаў з’яўляюцца «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1977 – 1984), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» А. Я. Баханькова, І. М. Гайдукевіча, П. П. Шубы (1979) для сярэдняй школы, «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» пад рэдакцыяй М. Р. Судніка (1996).

Разнавіднасцю тлумачальных слоўнікаў з’яўляюцца дыялектныя (абласныя) слоўнікі, у якіх адлюстроўваецца і тлумачыцца лексіка адной гаворкі або групы гаворак: «Дыялектны слоўнік» Ф. М. Янкоўскага (вып. 1, 1959; вып. 2, 1960; вып. 3, 1970), «Дыялектны слоўнік: З гаворак Зэльвеншчыны» П. У. Сцяцко (1970), «Тураўскі слоўнік» А. А. Крывіцкага, Г. А. Цыхуна, І. Я. Яшкіна і інш. у 5-ці тамах (1982 – 1987) і г. д.

У фразеалагічных слоўніках сабраны ўстойлівыя словазлучэнні (фразеалагізмы), растлумачана іх значэнне, прыведзены ілюстрацыі: «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Г. Ф. Юрчанкі (1972), «Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (1973), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» І. Я. Лепешава, у якім разглядаецца паходжанне фразеалагізмаў беларускай мовы (1981), «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т.» І. Я. Лепешава (1993) і інш.

Вялікае значэнне ў засваенні правільнага напісання слоў маюць арфаграфічныя слоўнікі: «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М. П. Лобана, М. Р. Судніка (1982), «Арфаграфічны слоўнік» для пачатковай школы (1982), «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэдакцыяй М. В. Бірылы (1987), «Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне» Арашонкавай Г. У., Лемцюговай В. П. (1994) і інш.

Даволі шматлікімі з’яўляюцца тэрміналагічныя слоўнікі. У іх тлумачацца тэрміны з розных галін навукі, тэхнікі і г. д.: «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» (1990), «Слоўнік акцёра і рэжысёра» (1995), «Кароткі тлумачальны слоўнік паліталагічных тэрмінаў» (1997), «Кароткі эканамічны слоўнік» (1993), «Кароткі беларускі слоўнік музычных тэрмінаў» (1992), «Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ» (1993), «Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў» (1979), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998), «Лаціна-руска-беларускі батанічны слоўнік» (1967), «Руска-беларускі слоўнік біялагічных тэрмінаў» (1992), «Руска-беларускі агранамічны слоўнік» (1994), «Расейска-беларускі хімічны слоўнік» (1993), «Русско-белорусский словарь спортивной терминологии» (1993), «Краткий русско-белорусский словарь терминов по спортивным играм» (1996), «Русско-белорусский медицинский словарь» (1993), «Расейска-беларускі вайсковы слоўнік» (1997), «Руска-беларускі фізічны слоўнік» (1999) і інш.

Да лінгвістычных таксама адносяцца гістарычныяслоўнікі (адлюстроўваюць лексіку мінулых эпох, час узнікнення і шляхі развіцця слоў), этымалагічныя (паходжанне слоў, змены іх значэнняў), слоўнікі сінонімаў, амонімаў, антонімаў, паронімаў, іншамоўных слоў, слоўнікі мовы пісьменнікаў, тапанімічныя слоўнікі (адлюстраваны геаграфічныя назвы),антрапанімічныя (фіксуюцца ўласныя імёны), марфемныяслоўнікі (вызначаецца марфемная будов слова) і многія іншыя. Безумоўна, гэта далёка не поўны пералік існуючых на сённяшні дзень слоўнікаў у беларускай мове.

Трэба заўважыць, што будова слоўнікавага артыкула (загаловачнае слова разам са звесткамі пра яго) вызначаецца тыпам слоўніка. Так, поўны слоўнікавы артыкул тлумачальнага слоўніка ўключае наступныя элементы: загаловачнае слова; граматычную характарыстыку; стылістычную характарыстыку; сэнсавую характарыстыку; ілюстрацыйны матэрыял; тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні; этымалагічную даведку.

Размяшчаюцца загаловачныя словы ў слоўніку ў алфавітным або алфавітна-гнездавым парадку. Пры алфавітна-гнездавой падачы слоў вытворныя ад агульнага кораня і блізкія значэннем словы аб’ядноўваюцца ў гняздзе (прыкладам можа служыць «Русско-белорусский словарь», 1982). Ілюстрацыямі ў большасці слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.

 

15. Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці:

а) лексіка-семантычны спосаб (тэрміналагізацыя, транстэрміналагізацыя);

б) марфолага-сінтаксічны спосаб (канверсія);

в) марфалагічны спосаб (тэрмінаўтварэнне);

г) сінтаксічны спосаб.

 

Словаўтварэнне раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і шляхі іх утварэння. Тэрмінам «словаўтварэнне» называюць і сам працэс утварэння новых слоў.

Пачатак вывучэнню словаўтварэння пакладзены ў працах такіх вядомых вучоных, як М.В.Ламаносаў, А.Х.Вастокаў, Ф.І.Буслаеў, І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, А.А.Патабня. У сувязі з развіццём навукі аб мове цікавасць да гэтай галіны мовазнаўства пастаянна ўзрастае, што знайшло адлюстраванне ў даследаваннях Р.О.Вінакура, В.У.Вінаградава, А.А.Земскай, А.С.Кубраковай, У.У.Лапаціна, К.А.Ляўкоўскай, А.М.Ціханава, М.М.Шанскага, Л.М.Шакуна, П.У.Сцяцко і інш.

Непасрэдна словаўтварэннем тэрміналагічных адзінак займаліся В.П.Даніленка, Б.М.Галавін, А.С.Супяранская, В.М.Немчанка, Л.А.Антанюк і інш. Аднак на некаторыя пытанні лінгвісты не даюць адназначнага адказу, у прыватнасці, погляды лінгвістаў разыходзяцца, калі гаворка ідзе пра калькаванне, транстэрміналагізацыю, субстантывацыю, абрэвіяцыю і інш.

Утварэнне новых лексічных адзінак у мове або ўзнаўленне ў працэсе маўлення тых, што ўжо існуюць, адбываецца паводле пэўных правіл словаўтварэння і на ўзор адпаведных словаўтваральных марфаналагічных асаблівасцей мадэлей. Таму, калі пад літаратурнай нормай разумеюць прынятыя ў моўнай практыцы адукаваных людзей правілы вымаўлення, словазмянення, словаўжывання і г.д., то словаўтваральнайнормай трэба лічыць утварэнне слоў і іх ужыванне ў строгай адпаведнасці з правіламі словаўтварэння, што існуюць у беларускай літаратурнай мове. Гэтыя правілы замацаваны словаўтваральнымі тыпамі і словаўтваральнымі (марфаналагічнымі) мадэлямі.

Паняцце словаўтваральнагатыпу лінгвістамі вызначаецца па-рознаму. Але большасць з іх у паняцце словаўтваральнага тыпу ўключае вытворныя, якія маюць тры асноўныя прыкметы: 1) адзінства часціны мовы ўтваральнай асновы; 2) агульнасць семантычных адносін паміж вытворнымі і ўтваральнымі; 3) агульнасць спосабу словаўтварэння [10, с. 101–103].

Суаднесенасць вытворнага слова з пэўным словаўтваральным тыпам забяспечвае правільнае сэнсавае ўжыванне. Напрыклад, у словаўтваральнай пары пілот – пілотканазоўнік пілоткамае значэнне ‘галаўны ўбор’. Таму яно не можа быць пастаўлена ў адзін рад з такімі назоўнікамі, як тэнісістка, баскетбалістка, таксама ўтворанымі ад назваў асоб мужчынскага полу з дапамогай суфікса (-к-)-а. Слова пілотка ўваходзіць у склад іншага словаўтваральнага тыпу: матрос – матроска ‘шапка без казырка, бесказырка (звычайна ў маракоў)’, каўбой – каўбойка ‘капялюш з шырокімі палямі, загнутымі з бакоў, з раменьчыкам пад падбародкам’.

Словаўтваральная мадэльулічвае «канкрэтныя асаблівасці ўтварэння пэўнага слова ці групы слоў у межах аднаго словаўтваральнага тыпу» [10, с. 103]. Выбар патрэбнай словаўтваральнай мадэлі забяспечвае правільнае гукавое і графічнае афармленне вытворнага слова.

Такім чынам, словаўтваральная норма рэгулюе: 1) утварэнне новых лексічных адзінак; 2) узнаўленне пры маўленні тых, што ўжо існуюць.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове даследчыкамі звычайна вылучаецца 4 спосабы ўтварэння новых слоў (з падраздзяленнямі ўнутры асобных спосабаў): лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфолага-сінтаксічны, марфалагічны.

Для тэрмінатворчасці найбольш характэрнымі лічацца лексіка-семантычны (інакш яго называюць тэрміналагізацыя), марфолага-сінтаксічны (часам у навуковай літаратуры гэты спосаб называецца транспазіцыя або канверсія) і марфалагічны спосаб (тэрмінаўтварэнне). Тэрмінолагі вылучаюць яшчэ сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў, а таксама ў асобны спосаб уключаюць калькаванне (запазычванне тэрміна з іншай мовы), напрыклад: віза, гарантыя (франц.), вэксаль (ням.), інвестар, ноў-хаў (англ.), прэсінг (англ.), пенальці (англ.), пінг-понг (англ.),вердыкт, версія, канвенцыя, канверсія (лац.) і інш. Асабліва шмат запазычанняў з лацінскай мовы сярод тэрмінаў дакладных навук і права.

У аснове лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў (ці тэрміналагізацыі) ляжыць метафара – перанос значэння ў выніку прыпадабнення па форме, функцыі, становішчы. Напрыклад, пераасэнсаванне значэння слова кубак – 1) невялікая, звычайна з ручкай, фарфоравая гліняная ці іншая пасудзіна для піцця, 2) ваза з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўным спаборніцтве як прыз; слова барометр – 1) прылада для вымярэння атмасфернага ціску, 2) паказчык, які адлюстроўвае стан рынку, паказчык дзелавой актыўнасці [7]. Параўнаем, таксама, уцёкі капіталаў, дрэва мэт, парасон цэн, нажніцы цэн, рай банкаўскі, партфель абмежаванняў, лячыць інфляцыю, уцёкі ад грошай, партфельная інвестыцыя, плавальны валютны курс, партфель актываў, інвестыцыйны клімат, жывы мяч, мёртвы вугал, утопліванне іграка, эластычныя ногі, чараўнік мяча, бетонная абарона, выключыць саперніка з гульні, зборная зоракі інш.

Перанос гатовага тэрміна з адной галіны навукі ў другую з поўным ці частковым яго пераасэнсаваннем і ператварэннем у міжгаліновы амонім атрымаў назву транстэрміналагізацыя[9, с. 27]. Напрыклад: лаўка – прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе нешырокай дошкі на слупках або ножках (лаўка для запасных, лаўка для штрафнікоў) і лаўка – невялікая гандлёвая ўстанова, невялікі магазін; бык – ‘самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай, бугай’ [8] і бык – ‘удзельнік таргоў, які чакае павышэння цаны і іграе на павышэнне цаны на біржы’ [7].

Не ўсе лінгвісты пагаджаюцца з лексіка-семантычным спосабам словаўтварэння: абапіраючыся на той факт, што гэтым спосабам фармальна новыя словы не ўзнікаюць, яны адносяць яго да лексікалогіі, дзе разглядаюцца з’явы мнагазначнасці і аманіміі.

Агульныя рысы з тэрміналагізацыяй (фанетычна новае слова не ўзнікае) мае канверсія – пераход тэрміна з адной часціны мовы ў другую, у прыватнасці, пераход прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўнікі (пераход любой часціны мовы ў назоўнікі называецца субстантывацыяй). Напрыклад, дадзеныя, асуджаны, ваеннаабавязаны, зняволены, непаўналетнія, накладная, павераны, падабаронны, падазроны, беспрацоўныя, суправаджальная, двайны, бакавы, дапаможны блакіруючы, дапаможны нападаючы, асноўны блакіруючыі пад. Некаторыя даследчыкі (у прыватнасці, Л.А.Антанюк) субстантывацыю адносяць да марфалагічнага спосабу і ўключаюць у асобны разрад нульсуфіксальных тэрмінаў [1]. Думаецца ўсё ж, што тэрміны тыпу дадзеныяўтварыліся шляхам канверсіі і адносяцца да марфолага-сінтаксічнага спосабу: гэтыя тэрміны змянілі сваё значэнне, паколькі сталі абазначаць канкрэтныя прадметы, а не іх прыметы, і ў сказе гэтыя адзінкі выступаюць у ролі дзейніка або дапаўнення.

Найбольш прадукцыйным спосабам з’яўляецца тэрмінаўтварэнне (марфалагічны спосаб), якое адрозніваецца ад звычайнага словаўтварэння перавагай пэўных кампанентаў і мадэлей. На думку Л.М.Шакуна, марфалагічны спосаб словаўтварэння больш правільна падзяляць на дзве разнавіднасці: афіксальнае словаўтварэнне, бязафікснае словаўтварэнне (складанне асноў і слоў) [10, с. 95]. Некаторыя даследчыкі складанне асноў і слоў уключаюць у марфалагічны спосаб толькі з пэўнымі агаворкамі, а некаторыя адносяць да сінтаксічнага спосабу словаўтварэння.

Пры афіксацыі тэрмінаў да ўтваральнай асновы (слова) далучаецца дэрывацыйны афікс (або афіксы). У залежнасці ад іх віду адрозніваюць суфіксальнае (вынослівасць), прэфіксальнае (невялікі), прэфіксальна-суфіксальнае (адваротны), прэфіксальна-нульсуфіксальнае (бясконцы) словаўтварэнне і нулявую суфіксацыю (адказ, бег, выпуск, выкуп, вывад, выбарі пад.).

Пры суфіксацыі асабліва прадукцыйныя наступныя суфіксы тэрмінаў-назоўнікаў:

1) –нн-, –енн- (-энн-) са значэннем апрадмечанага дзеяння: абагульненне, абазначэнне, абгрунтаванне, абстрагаванне, папярэджанне, распараджэнне, раскраданне, дарэнне, дазнанне, памілаванне, абарачэнне, аб’яднанне, адхіленне, планаванне, пагашэнне, размеркаванне, пагадненне, страхаванне, пераключэнне, перагульванне, паражэнне, перакідванне, папярэджванне, расціраннеі інш.;

2) –асць- з адцягненым значэннем: злачыннасць, акалічнасць, суб’ектнасць, калегіяльнасць, халатнасць, ліквіднасць, адказнасць, карыснасць, схільнасць, вартасць, транзітыўнасць, бесперапыннасць, настойлівасць, няздольнасць, скакучасць, выніковасцьі пад.;

3) –ацыj- (-цыj-): індэксацыя, асацыяцыя, дэпартацыя, ідэнтыфікацыя, інвестыцыя, верыфікацыя, дэкларацыя, канфіскацыя, нацыяналізацыя, аперацыя, інкасацыя, каардынацыя, кваліфікацыяі інш. Тэрміны з суфіксамі –ацыj-(-цыj-), якія маюць значэнне выніку дзеяння без працэсуальнай прыкметы, трэба адрозніваць ад тэрмінаў са значэннем адцягненага дзеяння з суфіксам –нн-:кампіляцыя і кампіляванне, індэксацыя і індэксаванне і г.д.;

4) –льнік-(-нік-)са значэннем актыўнай часткі абсталявання: пераўтваральнік (преобразователь), паглынальнік (поглощатель), размеркавальнік (распределитель), паказнік (показатель),кідальнік (метатель), уладальнік(обладатель), аглядальнік спартыўны (обозреватель спортивный), назіральнік (наблюдатель), парушальнік (нарушитель) і інш. Такія тэрміны адпавядаюць рускім лексемам з суфіксам –тель-. У беларускай мове ў сферы функцыянавання часам сустракаюцца адзінкі з суфіксам –цель-, але лінгвісты лічаць такія ўтварэнні (тыпу разбавіцель, праявіцель, арэндадацель) адхіленнем ад уласна беларускай мадэлі ўтварэння [9];

5) –ент- (-энт-), –ант-; –ар- (-яр-), –іст(-ыст) у найменнях асоб: камерсант, камітэнт, канкурэнт, контрагент, кансультант, рэквірэнт, рэмітэнт, трасант, эмітэнт, жырант; арэндатар, аўдытар, дэпазітар, дыстыб’ютар, інвестар, кансігнатар, ліцэнзіяр, спонсар, хэйджар, тэнісіст, футбаліст, хранаметрыст, чвэрцьфіналіст, бадмінтаніст, баскетбаліст, хакеісті пад.

Для прыметнікаў прадукцыйнымі з’яўляюцца суфіксы –н-, –ов-(-ав-): (акрэдытыў) адзыўны, пераводны, пацверджаны, рэзервовы; (акцэпт) чэкавы; (баланс) плацёжны, актыўны, разліковы; (вэксаль) бланкавы, камерцыйны, пераводны, фінансавы; (даход) валавы, гарантаваны, працэнтны, рэнтавы; (блок) зонны, актыўны, групавыі інш. Трэба адзначыць, што ў сферы фіксацыі таксама назіраецца варыянтнасць адзінак з адзначанымі суфіксамі. Напрыклад, выбарачны і выбаркавы, блочны і блокавы, пасылачны і пасылкавы (гандаль) і інш. У такіх выпадках рэкамендуецца пераважна выкарыстоўваць суфікс –ав-.

Выкарыстанне ў дзеясловах суфікса –ірава- (-ырава-) у тэарэтычнай літаратуры выклікала вострую палеміку. Адны даследчыкі (Г.У.Арашонкава, А.М.Булыка, У.В.Люшцік, А.І.Падлужны) не адмаўляюць выкарыстанне суфікса, яны згаджаюцца з думкай М.С.Васілеўскага, што ўжыванне або неўжыванне суфікса –ір- у беларускай мове «залежыць як ад крыніцы запазычанняў, так і ад шляхоў іх пранікнення ў беларускую мову. Калі крыніцай запазычанняў з’яўляецца нямецкая мова і слова прыйшло ў беларускую мову непасрэдна з яе або не праз польскую мову, то звычайна гэта слова захоўвае –ір-. Калі ж крыніцай запазычання з’яўляецца французская мова і яно адбылося праз польскую мову, то часцей за ўсё суфікс –ір- выпадае» [9, с. 163].

Іншы пункт погляду знаходзім у І.І.Бубновіч, Т.А.Сухой, П.А.Міхайлава, якія цалкам адмаўляюць выкарыстанне названага суфікса [3].

Думаецца, што мэтазгодна прытрымлівацца трэцяга пункту погляду даследчыкаў, якія лічаць, што суфікс –ір- (-ыр-) мэтазгодна выкарыстоўваць, калі:

1) без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам –ава- (-ява-): суміраваць – сумаваць(адчуваць сум, смутак), газіраваць – газаваць(уключаць матор аўтамашыны);

2) дзеяслоў без суфікса –ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: фарміраваць – асацыіруецца са значэннем адзінкі, фармаваць – з наданнем пэўнай формы;

3) дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць(дакладна падагнаць, адрэгуляваць, выверыць механізм, прыбор і пад. – юсціраваць мікраскоп).

Пры прэфіксацыі найбольш прадукцыйнымі з’яўляюцца прыстаўкі не-(ня-)няпэўнасць, нярэшта, няздольнасць, непрацаздольнасць, неданясенне, неасцярожнасць, невыкананне, неплацёжаздольнасць, няроўнасць,(інвестыцыі) незапланаваныя, (інфляцыя) непрадбачаная, невыкананне,(сетка) ненацягнутая, (гол) нечаканы, (падача) няправільная і інш.; пера-перабудова, пераразмеркаванне, перастрахаванне, перавышэнне (улады, сужбовых паўнамоцтваў), пераадрасаваць(мяч), перабіць(штрафны ўдар), перахапіць (перадачу) і г.д.; пад-падгрупа, падкатэгорыя, падбухторванне, падведамнасць, падследнасць, падсуднасць, паднаём; без- (бяз-)беззмястоўны, безвынікова(аб рахунку) і інш.

Ужыванне прыставак супраць- і проці-застаецца нявырашаным пытаннем. У сферы функцыянавання сустракаюцца супрацьдзеяннеіпроцідзеянне, супрацьфазаіпроціфаза, супрацьлегласцьіпроцілегласць. Калі прымаць пад увагу той факт, што тэрміналогія імкнецца да лаканічнасці, кароткасці, то тэрміны з прыстаўкай проці- больш зручныя для вымаўлення, карацейшыя, і таму гэтай прыстаўцы варта аддаваць перавагу.

Значнае пашырэнне ў працэсе прэфіксальнага тэрмінаўтварэння знаходзяць іншамоўныя прэфіксы а-, анты-, архі-, гіпа-, гіпер-, ды- і інш. (з грэч.); бі-, дыс- (дыз-), дэ-, ін-, інтэр-, контр-, рэ-, суб-, супер-, ультра-, экстра-і інш. (з лац.): асіметрыя, асінхронны, алагізм, антырух, дэзінфляцыя, дэцэнтралізацыя, дэнамінацыя, дэканцэнтрацыя, дэмаркетынг, дэманапалізацыя, дэнацыяналізацыя, дэвальвацыя, контрагент, гіперінфляцыя, гіпермаркет, супермаркет, рэвальвацыя, рэімпарт, рэінвестыцыя, рэмаркетынг, рэпрыватызацыя, рэтрата, рэфінансаванне, контратака, суперкубакі інш.

Да бязафіксных утварэнняў адносяцца тэрміны, якія ўтвараюцца шляхам складання без выкарыстання афіксаў. Складанне(ці кампазіцыя) аб’ядноўвае ў адну лексічную адзінку дзве або больш асноў паўназначных слоў (асноваскладанне) ці асобныя словы цалкам (словаскладанне).

Пры асноваскладанніпершым звязаным кампанентам часта выступаюць усечаныя асновы грэчаскіх назоўнікаў і прыметнікаў і лацінскія тэрмінаэлементы. Напрыклад, мікрамаркетынг, мікраэканоміка, квазіперыяд, мультыграф, мікрацыкл, цэнтрфорвард, секундаметрысті інш.

Утварэнне адзінак шляхам асноваскладання можа суправаджацца суфіксацыяй апорнай асновы: вэксалетрымальнік, залогадавальнік, залогатрымальнік, фондатрымальнік, акцыятрымальнік, працаздольнасць, плацежаздольнасць, крэдытаздольнасць, лесакарыстанне, працаўладкаванне, самавалоданне, аднаклубнікі інш. Такі спосаб называюць складана-суфіксальным.

Тэрміны, утвораныя шляхам словаскладання, падзяляюцца на раздзельнааформленыя (у іх скланяюцца абодва кампаненты) і цэласнааформленыя (у такіх тэрмінах скланяецца толькі апошні кампанент).

Прыкладам раздзельнааформленых складаных тэрмінаў могуць служыць такія адзінкі, як банк-эмітэнт, банк-гарант, банк-акцэптант, купля-продаж, краіны-донары, краіна-дэбітор, фірма-партызан, каманда-пераможца, спартсмен-аматар, суддзя-пратакаліст, матч-турнірі інш. Цэласнааформленымі з’яўляюцца тэрміны тыпу франка-вагон, франка-ўмова, форс-мажор, пут-апцыён, бізнес-статыстыка, міні-валейбол, прэс-цэнтр, тайм-аўт, віцэ-чэмпіён, экс-чэмпіёні пад.

Важным сродкам у дасягненні кароткасці тэрміна трэба лічыць абрэвіяцыю. Тэрмін абрэвіяцыя абазначае працэс утварэння назоўнікаў шляхам спалучэння некалькіх слоў, якія ўваходзяць у новае слова часткамі, у скарочаным выглядзе. Такія словы называюцца абрэвіятурамі або скарочанымі словамі. Абрэвіяцыя можа разглядацца як разнавіднасць словаскладання.

Гэты прыём з’яўляецца даволі простым, эканомным і эфектыўным спосабам структурнай рацыяналізацыі спецыяльнага наймення. Пры гэтым абрэвіятурнае скарачэнне, як зазначае В.П.Даніленка, «не мяняе, як правіла, ні зместавай структуры тэрмінуемага паняцця, ні граматычнай структуры разгорнутага варыянта тэрміна. Скарачаецца толькі прастора, якую займае разгорнуты шматслоўны тэрмін у тэксце, і час, неабходны для яго агучвання ў маўленні» [4].

Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца ініцыяльныя абрэвіятуры, сярод якіх пашыраны двух-, трох- і чатырохлітарныя скарачэнні, утвораныя з рознага роду словазлучэнняў: двухкампанентных –ВТ (вылічальная тэхніка), трохкампанентных – ЛПК(лікавае праграмнае кіраванне), КПУкаэфіцыет працоўнага ўдзелу, КПКкрымінальна-працэсуальны кодэкс, ЕВСЕўрапейская валютная сістэма, МАК – Міжнародны алімпійскі камітэт, чатырохкампанентных – СКБД (сістэма кіравання базамі даных), ЕВФПЕўрапейскае валютна-фінансавае пагадненне, КЗаПкодэкс законаў аб працы.

У радзе выпадкаў назіраецца колькаснае несупадзенне літарных і слоўных кампанентаў у варыянтных парах: ОРЕС – арганізацыя краін-экспарцёраў нафты(OrganisationofPetroleumexportingcountries), СДРспецыяльныя правы запазычання (SpecialDrawingRigts), ІГФ – Міжнародная федэрацыя ручнога мяча, ФІБН – Міжнародная федэрацыя баскетболаі інш. Такое несупадзенне назіраецца ў тых выпадках, калі ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў прысутнічаюць складанааформленыя дапаможныя кампаненты; несупадзенне назіраецца таксама ў беларускамоўным перакладзе з рускай ці англійскай мовы.

Пры сінтаксічным спосабеўтварэнне новых тэрмінаадзінак адбываецца шляхам спалучэння слоў у шматкампанентныя тэрміналагічныя словазлучэнні. Выкарыстанне шматслоўных тэрміналагічных адзінак дыктуецца неабходнасцю мець строгія адназначныя абазначэнні. Як заўважана многімі тэрмінолагамі, шматкампанентныя тэрміны займаюць значнае месца ў любой рэальнай тэрміналогіі. Яны служаць для абазначэння новых паняццяў, якія абапіраюцца на ўжо існуючыя. Зыходны тэрмін уваходзіць у новы як састаўная частка. Таму працэс утварэння новай тэрміналагічнай адзінкі можна разглядаць як дэрывацыйны, аналагічны словаўтваральнаму. Тэрмін-словазлучэнне (або тэрміналагічнае словазлучэнне) абазначае адзінае складанае, падзельнае прафесійнае паняцце, больш вузкае, канкрэтнае, чым адпаведнае родавае паняцце, што абазначаецца тэрмінам-словам: права сістэма ўстаноўленых ці санкцыянаваных і забяспечаных дзяржавай агульнаабавязковых норм (правіл паводзін), якія выражаюць дзяржаўную, абумоўленую эканамічным ладам грамадства волю пануючых у грамадстве класаў; факультэт права –навука аб гэтых правілах, аб правах; права на працу – паўнамоцтва, якое належыць пэўнай асобе; актыўнае выбарчае права – права грамадзян удзельнічаць у выбарах у прадстаўнічыя органы дзяржаўнай улады; дзяржаўнае права – сукупнасць юрыдычных норм, якія замацоўваюць асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу краіны; прыгоннае права – права памешчыка распараджацца прыгоннымі сялянамі, якія належалі яму, іх жыццём і маёмасцю; рымскае права – сукупнасць прававых норм, выпрацаваных у Старажытным Рыме, якія выражалі волю пануючага класа рабаўладальнікаў і былі засвоены многімі еўрапейскімі дзяржавамі; рэчавае права – частка грамадзянскага права, якая вызначае нормы валодання рэчамі [8] і г.д.

Перавага ва ўтварэнні тэрмінаў-словазлучэнняў сінтаксічным спосабам аддаецца двух- і трохкампанентным спалучэнням слоў з назоўнікам у якасці апорнага кампанента, напрыклад: рынак – рынак «бычыны», рынак валютны, рынак валютны з падвойным рэжымам, рынак унутраны, рынак грашовы, рынак еўравалют, рынак золата, рынак капіталаў, рынак капіталаў пазыковых, рынак машын і абсталявання, рынак сусветны, рынак нацыянальны, рынак нармальны, рынак агульны, рынак перавернуты, рынак пакупніка, рынак пробны, рынак прадаўца, рынак вытворцы, рынак працоўнай сілы, рынак рэальнага тавару, рынак рэгіянальны, рынак цалкам канкурэнтны, рынак сродкаў вытворчасці, рынак фінансавы, рынак фрахтавы, рынак ф’ючарсны, рынак каштоўных папер, рынак «чорны»; перадача – перадача ў скачку, перадача высокая, перадача галавою, перадача дзвюма рукамі, перадача адной рукою, перадача з-за галавы, перадача з-за спіны, перадача нізам, перадача кісцю, перадача крукам, перадача пяткай, перадача на выхад, перадача на ўдар, перадача з адскокам, перадача дыяганальная, перадача папярочная, перадача падоўжаная, перадача ў адзін дотык, перадача ў разрэзі інш.

Такім чынам, навуковыя тэрміны ў большасці сваёй утвараюцца на аснове існуючых слоў і каранёў агульналітаратурнай лексікі. Утварэнне тэрмінаадзінак адбываецца па тых жа спосабах і мадэлях, што і дэрывацыя агульнаўжывальных слоў, але адрозніваецца рознай ступенню прадукцыйнасці. Найбольш прадукцыйным спосабам утварэння тэрмінаў з’яўляецца марфалагічны. Значнае пашырэнне ў прэфіксальным утварэнні тэрмінаў дакладных навук, эканомікі і права знаходзяць іншамоўныя прыстаўкі. Асобы пласт складае запазычаная лексіка. Аналіз фактычнага матэрыялу, змешчанага ў тэрміналагічных слоўніках сведчыць аб вялікай прадукцыйнасці сінтаксічнага спосабу ўтварэння тэрмінаў-словазлучэнняў. Перавага ва ўтварэнні тэрмінаў-словазлучэнняў аддаецца двухкампанентным комплексным найменням з назоўнікам у якасці апорнага кампанента, якія найбольш поўна адпавядаюць патрабаванням аптымальнай даўжыні тэрміна і сэнсавай кампактнасці выказвання.

 

 

 

18. Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю

 

У межах навуковага стылю даследчыкамі выдзяляецца некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнічны і навукова-палемічны. «Паміж імі... няма прынцыповай розніцы, ёсць толькі некаторыя адрозненні ў будове маўлення, у адборы лексічных і граматычных сродкаў, у выкарыстанні сімвалаў і іншых нямоўных элементаў» [10, с. 57].

Уласна навуковаму падстылю (у адрозненне ад іншых падстыляў) уласцівы акадэмізм, сухасць. Напрыклад, словы тыпу дадатны, адмоўныў працах з галін дакладных навук пазбаўляюцца свайго ацэначнага значэння. Параўн.: дадатны лік, дадатная велічыня, дадатная тэмпература‘большы чым нуль’; дадатны зарадякі мае адносіны да віду электрычнасці, часціцамі якога зяўляюцца пратоны, пазітроны і інш.; адмоўны лік‘меншы за нуль, адмоўны электрычны зарадсуадносны з тым відам электрычнасці, матэрыяльныя часціцы якога называюцца электронамі’; і параўн.: – дадатны бокякі мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння’; дадатная ацэнка‘якая выражае адабрэнне; станоўчая; адмоўны персанаж ‘дрэнны сваімі якасцямі, уласцівасцямі; варты асуджэння, ганьбы’; адмоўны водгук‘неадабральны, асуджальны’ (ТСБМ). Параўн. таксама станоўчае сальда бюджэту(калі ўрад хоча знізіць узровень нацыянальнага даходу, ён можа збіраць больш падаткаў, чым тое патрэбна на дзяржаўныя выдаткі).

Вобразнае ўжыванне слоў – з’ява менш пашыраная (у параўнанні з мастацкім стылем) у навуковым маўленні, хоць вобразнасць часам прысутнічае пры стварэнні тэрмінаў, напрыклад: кошык валютны, уцёкі капіталаў, банкаўскі рай, фірма-партызан, чараўнік мяча, мёртвы мячі інш.

Навуковы стыль характарызуецца своеасаблівай, толькі яму ўласцівай, экспрэсіўнасцю. Перш за ўсё, як зазначае Г.Ф.Вештарт, экспрэсіўнасць навуковага маўлення ў яго доказнасці, і гэтым яна адрозніваецца ад экспрэсіўнасці ў іншых стылях [2] (у мастацкім тэксце, напрыклад, экспрэсіўнасць – гэта перш за ўсё выражэнне якіх-небудзь пачуццяў, перажыванняў і пад.).

У навукова-вучэбным падстылі даволі часта сустракаецца зва‑

рот да чытача ў форме дзеясловаў будучага часу абвеснага ладу

Тыпу разгледзім (прапорцыю), выкарыстаем (уласцівасць), сфар‑

мулюем (правіла), успомнім (закон) і інш.Аўтарскае «мы», або

«мы сціпласці» ці «мы сумеснасці», нясе ў сабе пэўную экспрэсіўнасць, прыцягвае чытача да сумеснага разважання над пэўным пытаннем; такім зваро‑

там да чытача падкрэсліваецца адзінства гаворачага або пішучага з

іншымі асобамі, агульнасць інтарэсаў аўтара і аўдыторыі, да якой ён

звяртаецца. «... На першы погляд здаецца, што мова вучонага бясстрасная, спакойная, пазбаўленая афектыўнасці. Але... настолькі дзейсная, што міжволі паддаешся сіле пераканання вучонага» [4, с. 108].

Характар навуковага выкладу мяняецца ў працах навукова-папулярных і навукова-палемічных падстыляў. Як слушна заўважае А.А.Каўрус, «ступень эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці навуковай мовы залежыць ад аўтарскай індывідуальнасці, а таксама ад галіны навукі і жанру. У працах грамадска-палітычнага цыкла яна самая высокая, у фізіка-матэматычных – самая нізкая» [6, с. з71].

 

2.Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю

Аснову ўсіх стыляў мовы (як мастацкага, публіцыстычнага, так і навуковага і інш.) складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы (міжстылявая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць, дождж, плошча, вялікі, малы іінш.

Даволі шырока ў навуковым выкладзе ўжываюцца словы агульнанавуковага выкарыстання (тыпу аналіз, гіпотэза, даследаванне, мадэль, праблема, праграма, працэс, элемент, апрацоўка, аперацыя іінш.). Выяўленне значэння такіх слоў залежыць ад зместу і метадалогіі той навукі, у якой яны прымяняюцца. Параўн., напрыклад, значэнні слова аперацыя.Аперацыя (ад лац. operatio – дзеянне) – 1) ‘закончанае дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнай мэты (напр., аперацыя ваенная)’;‘асобная закончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы (напр., аперацыя вытворчая)’; 2) ‘асобнае дзеянне сярод многіх іншых; выкананне якой-небудзь фінансавай, крэдытнай, прамысловай, гандлёвай, страхавой або іншых задач, напрыклад, банкаўская аперацыя, паштовая аперацыя’;3) ‘у вылічальнай тэхніцы выкананне лічбавай вылічальнай машынай якога-небудзь дзеяння з зыходнымі велічынямі, напрыклад,арыфметычная аперацыя’(БелЭн).

Імкненне дасягнуць гранічнай яснасці, дакладнасці навуковага выкладу абумоўлівае выкарыстанне ўласна тэрмінаў і номенаў, якія складаюць самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў.

Тэрмін – гэта слова або тэрміналагічнае словазлучэнне, якое ўваходзіць у тэрміналагічную лексіку пэўнай галіны навукі, культуры, вытворчасці, абазначае спецыяльнае паняцце і мае дакладнае лагічнае азначэнне.

Гэта цікава!Паводле падання, лац. Termin – імя рымскага бога, ахоўніка межаў, памежных слупоў, межавых знакаў; рымскі цар Нума Пампілій пабудаваў у Рыме храм Тэрміна і ў гонар бога ўвёў свята – тэрміналіі. Да межавага знака прыходзілі жыхары бліжэйшых вёсак, упрыгожвалі, прыносілі ахвяры і весяліліся. Вось адкуль слова тэрмін абазначала «памежны знак, пагранічны камень», пазней – «канец, мяжа», яшчэ пазней – «тэрмін, перыяд», і, нарэшце, яго сталі выкарыстоўваць у сучасным значэнні.

У адрозненне ад тэрмінаў і прафесіяналізмаў наменклатура – гэта сукупнасць уласных назваў канкрэтных аб’ектаў навакольнай рэчаіснасці, прадметаў серыйнай вытворчасці. Параўнаем:апазнанне, ЛТП-147, ходка; брокер, «Атлант», кліка; форвард, «Целяханы-190», фізрук.

Вузкаспецыяльныя тэрміны ўласцівы ўласна навуковаму падстылю; у тэкстах навукова-папулярнага характару (якія разлічаны на шырокае кола чытачоў) яны звычайна не выкарыстоўваюцца, а калі і ўжываюцца, то з абавязковым тлумачэннем. Напрыклад: юсціраваць, варант, падсед.Напрыклад: Сярэдняя велічыня падседа (перамяшчэнне вагі тазасцёгнавага сустава ад азначанага становішча да пачатку разгінання) складае 18 см, вывядзенне з раўнавагі – 13 см, вышыня развароту ад дывана (найменшая адлегласць восі плечавага сустава ад дывана перад разваротам) – 55 см.Многія вузкаспецыяльныя тэрміны не фіксуюцца ў агульнамоўных слоўніках. Менавіта наяўнасць вузкаспецыяльных тэрмінаў выводзіць мову навукі за межы літаратурнай мовы.

Тэндэнцыя да міжнароднай стандартызацыі навукі абумоўлівае той факт, што значны працэнт агульнанавуковай і тэрмінaлагічнай лексікі складаюць інтэрнацыянальныя тэрміны (пераважна лацінскага ці грэчаскага паходжання) або тэрміны са звязанымі кампанентамі лацінскага ці грэчаскага паходжання (напрыклад: апеляцыя, дэвальвацыя, дэпартацыя, камерцыя, камбінацыя, акліматызацыяі інш.).

Выдзяляюць у навуковых тэкстах такі адметны пласт, як тэрміны-сімвалы, формульныя абазначэнні, скарачэнні, абрэвіятуры, графікі, схемы, малюнкі і пад. Напрыклад: КПК – крымінальна-працэсуальны кодэкс, Х-неэфектыўнасць, К(так абазначаецца ў эканоміцы мультыплікатар, першай літарай прозвішча Рычарда Кана), НАК – Нацыянальны Алімпійскі Камітэтіінш.

Часам у навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца фразеалагізмы. У такіх выпадках яны выконваюць намінатыўную функцыю (у мастацкіх і нават публіцыстычных тэкстах фразеалагізмы выкарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць, выразнасць). Параўн.: рукі – хоць рэпу сейвельмі брудныя’ ікраевугольны камень‘аснова, сутнасць, найважнейшая частка чаго-н.; залаты дождж‘вялікія грашовыя сумы, прыбыткі’; залаты фонд(чаго, чый) ‘самае лепшае, самае каштоўнае, самае значнае’, майстар дывана ‘барэц, які дасягнуў найвышэйшага выніку’, другое дыханне‘новыя сілы, прыліў энергіі, бадзёрасці (пасля стомы, апатыі, няўдачы і пад.)’ і інш.

Як адзначаюць мовазнаўцы, «строгай мяжы паміж тэрміналагічным, навуковым і агульнаўжывальным пластамі лексікі няма. Яна можа мяняцца не толькі з рухам лексікі ў часе, але і залежаць ад галіны навукі, метадалагічнага падыходу» [2].

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.