Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Раздзяляльны мяккі знак і апостраф



1. Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц (з мяккага т), дз і непрыставачных н і з перад е, ё, і, ю, я ў словах іншамоўнага паходжання: вальера, рэльеф, калье, мільён, медальён, павільён, більярд, дасье, пасьянс, разьянскі, Лавуазье, парцье, парцьера, ранцье, Фацьян, Тэнардзье, мадзьяры, кастаньеты, Тэньер, каньён, каньяк, павільён, Нью-Йорк, Тасіньі, Авіньі, Сеньі, канферансье, манпансье, Дзьюі, Карбюзье.

2. Ваўласных назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-)пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч.

3. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Георгіевіч, Акакіевіч, Яўціхіеў, Яўціхіевіч, Іракліевіч, Яўлампіевіч, Ануфрыеў, Ануфрыевіч, Ануфрыеўка, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч;але: Вікенцьеў, Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.

4. Апостраф пішацца пры раздзельным вымаўленні зычных з наступным галосным:

пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, пераде, ё, ю, яі націскным і: ад'езд, аб'ём, аб'ява, аб'яднацца, пад'ёмны, раз'юшыцца, між'ярусны, аб'інець, уз'яднанне, ад'ютант, ін'екцыя, кан'юнктура;

у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф,заднеязычных г, к, х,шыпячых ж, дж, ч, ш,зубных д, т і рперад літарамі е, ё, і, ю, я: б'ецца, куп'ё, п'юць, сям'я, Дзям'ян, вераб'і, В'етнам, саф'ян, Лук'ян, К'ёга, Мантэг'ю, Х'юстан, Буш'е, Аж'е, Ч'япа, д'ябал, інтэрв'ю, куп'істы, Пракоф'еў, Пракоф'евіч, бар'ер, надвор'е, Мар'іна Горка, Грыгор'еў, Юр'еў, Д'еп, Камп'ен.

5. Апостраф не пішацца пасля ў (нескладовага) перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі; у складаных словах, у тым ліку, калі іх часткі пішуцца праз злучок: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва, трэд-юніёны.

ГЛАВА 4

Правапіс абрэвіятур

Правапіс абрэвіятур

1. У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), дзяржцырк (дзяржаўны), прамкамбінат (прамысловы), нарсуд (народны), галоўурач (галоўны), генплан (генеральны), Еўрасаюз (еўрапейскі), заапарк (заалагічны), музвучылішча (музычнае), Белдзяржпраект (беларускі, дзяржаўны), Беллітфонд (беларускі, літаратурны), райбудкантора (раённая, будаўнічая), Галоўбудмехмантаж (галоўны, будаўнічы, механізаваны); педфак (педагагічны факультэт), камбат (камандзір, батальён), Белгалоўсельбуд (беларускі, галоўны, сельскі, будаўнічы), Белдзяржпраект (беларускі, дзяржаўны), Гомсельмаш (Гомельскі, сельскі, машынабудаванне), ваенкамат (ваенны камісарыят), эсмінец (эскадраны мінаносец), рацыя (радыё, станцыя), райана (раённы аддзел народнай адукацыі), Цэнтрвыбаркам (цэнтральная выбарчая камісія), прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камітэт), гарвыканкам (гарадскі выканаўчы камітэт), селькар (сельскі карэспандэнт), юнкар (юны карэспандэнт), член-кар. (член-карэспандэнт), газпрам (газавая прамысловасць), лясгас (лясная гаспадарка), рыбгас (рыбная гаспадарка), Беларусбанк (беларускі банк).

2. Літарныя, гукавыя і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова), ЗША (Злучаныя Штаты Амерыкі), РВУ (рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова), УА (установа адукацыі), ЖЭС (жыллёва-эксплуатацыйная служба), СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў), НАН (Нацыянальная акадэмія навук), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыства), СМІ (сродкі масавай інфармацыі), МАЗ (Мінскі аўтамабільны завод), ЦУМ (цэнтральны ўніверсальны магазін), УП (унітарнае прадпрыемства), ГА (грамадскае аб’яднанне), ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю), ЗАГС (запіс актаў грамадзянскага стану), МТЗ (Мінскі трактарны завод).

Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.

Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, рамонт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу, вынікі НЭПа, даведка з ЗАГСа..

Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: павёў у загс, заканчэнне нэпа, схадзіў у жэс, схаваліся ў дзот і інш.

Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелЭкспа, УП “Белкніга”, БелНДВІ (Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут).

3. Напісанне няўласнабеларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызначаецца слоўнікам; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: МХАТ (Маскоўскі мастацкі акадэмічны тэатр), заўгас (загадчык гаспадаркі), завуч (намеснік дырэктара па навучальнай рабоце), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтаматычная сістэма кіравання), ГУМ (Дзяржаўны ўніверсальны магазін), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях асветы, навукі і культуры), РГІК (Расійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі).

4. У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ – Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц’ух]), РІВШ – Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (вымаўляецца [рыўш]), БелДІПК – Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры (вымаўляецца [белдзіпк]).

5. Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю.

Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:

нельга скарачаць на галосную літару і на ь, на й і на ў;

пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен. фонд;

пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: народн. творчасць;

калі імя або імя па бацьку пачынаюцца з дыграфа Дз, то ў якасці ініцыяла выступае толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч – Д.Д.

Пры графічных скарачэннях ставіцца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: В.-Д. к. (Волга-Данскі канал), с.-д. партыя (сацыял-дэмакратычная партыя), чл.-кар. (член-карэспандэнт).

6. Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр) і інш.

Ніжэй прыводзяцца агульнапрынятыя скарачэнні, якія не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння.

Напрыклад:

акад. – акадэмік;

б. – былы;

бухг. – бухгалтэрыя;

в. – вёска;

в-аў – востраў;

п-аў – паўвостраў;

в.а. – выконваючы абавязкі;

вобл. – вобласць;

воз. – возера;

г. – год;

гг. – гады;

ст. – стагоддзе;

стст. – стагоддзі;

г.зн. – гэта значыць;

і г.д. – і гэтак далей;

і да т.п. – і да таго падобнае;

і інш. – і іншае;

і пад. – і падобнае;

гл. – глядзі;

параўн. – параўнай;

напр. – напрыклад;

т. – том;

тт. – тамы;

с. – старонка;

сс. – старонкі;

г. – горад;

гр. – грамадзянін;

дац. – дацэнт;

заг. – загадчык;

зб. – зборнік;

нам. – намеснік;

н.ст. – новы стыль;

н.э. – нашай эры;

праф. – прафесар;

р. – рака;

р-н – раён;

руб. – рубель;

с.-г. – сельскагаспадарчы;

с/с – сельскі савет;

ст.ст. – стары стыль;

тав. – таварыш;

т-ва – таварыства;

т.зв. – так званы.

 

ГЛАВА 5

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.