Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Некаторыя cпалучэнні зычных



 

1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, нц, сл, рн, рц, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн – зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн–зн: бразнуць (параўн.: бразгаць), але ў слове абрызгнуць спалу-чэнне згн не спрасцілася;

стн – сн:бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);

скн – сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;

стл – сл:жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);

рдн – рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны);

2. Спалучэнні зычных [ск], [ст], [c'ц'] на канцы кораня слова могуць чаргавацца з[шч], што і перадаецца на пісьме: воск – вашчыць, густы – гушчар, хрысціць – хрышчоны, Мінск – Міншчына, Віцебск – Віцебшчына, Глуск – Глушчына.Калі ж каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні – [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот.

§ 13. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

 

1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:

у пачатку слоў: возера, вольха, восень, воспа, вось, вокны, вотчына, войкаць, вобад, воблака, вобласць, востраў, Вогненная Зямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвостраны, адворваць, павойкаць, увосень; але: окаць (і вытворныя ад яго), одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца;

перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вокіс, вокісел, воклік, вокліч, вокрык, вопыт, вобземлю, вобмацкам, вобраз, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, вопіс, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ, вотруб'е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.;

у запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, воцатнакіслы і інш.

2. У формах слоў вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччу; вастрыць, вастрыня, завастрэнне; васьмёра, ваколіца, наваколле, ваколічны.

3. У сярэдзіне некаторых слоў перад націскным о пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш.

4. Прыстаўное в не пішацца ў запазычаных словах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, Оксфард, о̀мметр, ордэн, офіс і інш.

5. Прыстаўная літара в пішацца:

перад націскным каранёвым у на пачатку слова: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў формах такіх слоў і вытворных ад іх незалежна ад месца націску: абвуглены, камѐннавугольны, чатыро̀хвугольнік, завулак, навудзіць, вудзільна, вузлы, вузлаваты, вусаты, чарнавусы, вусач, вучыцца, навука, навучальны, педвучылішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавухі, залатавуст і інш.;

перад прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вусціш, вусцішна, вупраж, ву́згалаўе, вусцілка.

6. Устаўная літара в пішацца:

перад націскным у ў сярэдзіне слоў: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў формах такіх слоў і вытворных ад іх незалежна ад націску: павукі, павуцінне, павучок, цівуном, есавульскі, каравульны;

перад у ў сярэдзіне слова ў беларускіх уласных назвах: Матэвуш, Матэвушаў, Навум, Навуменка, Навумовіч, Навумчык, Навумаўка, Тадэвуш.

7. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным [у]:

у словах іншамоўнага паходжання: угра-фінскі, ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна; але: вустрыца;

перад пачатковым [у] ва ўласных назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ухань, Уэльс і інш.

8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

З прыстаўной літарай г могуць пісацца выклічнікі: гэй! го! га! У словах іншамоўнага паходжання перад пачатковым і прыстаўное г не пішацца: іронія, істэрыя, Іспанія.

 

§ 14. Нескладовае ў і у складовае

1. Нескладовае ў пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем пасля галосных.

Пры чаргаванні [у] з [ў]:

на пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);

на канцы склада: паў-за, маў-зер, каў-чук, аў-дыенцыя, аў-дыякасета, аў-ра;

пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, маўляў, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: кол, вол, анёл, выстрал, скандал, вэрхал, палка, памылка, сеялка, алкаголь, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;

пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Саўмін, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна Влахія, краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян.

2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да урны, Брэсцкая унія, піва ужгарадскае, жанчыны ульчы, групоўка ультра, норма і узус, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць, выклічнікі у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).

3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.

4. Гук [у] на пачатку ўласных назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), ва Украіне (за ўкраінцаў), пасля Указа Прэзідэнта (падпісаны ўказы), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.

 

§ 15. Нескладовае й

 

1. Гук [і] пасля прыставак на галосны чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:

у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, знайсці, прыйсці, пайшоў, выйду, увайсці, выйшаў, прыйшоў, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне;

у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.

У астатніх выпадках пачатковы каранёвы [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны; Прыіртышша, Заішым'е, Заілійскі, праіранскі.

2. У словах, вытворных ад дзеясловаў ісці, іграць з прыстаўкамі на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [і] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.

3. У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн; але: фае, Мая.

Гукавое спалучэнне [й] + галосны ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

на пачатку слова: Ерусалім, Ёфе, Ёська, Яганесбург, Якагама, Емен, еменец, ёркшырскі, Ёжэф, Нью-Ёрк;

пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;

пасля галоснага на канцы слова: фае, Мая, секвоя, параноя, Папая.

 

§ 16. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

 

1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар: замужжа, Залужжа, раздарожжа, маззю, колле, наваколле, карэнне, вараннё, двукоссе, калоссе, суквецце, ноччу, зацішша, узвышша, мышшу, ружжо, рыззё, насенне, вяселле, жыццё, ламачча, піццё, мыццё, забыццё, адкрыццё, свацця, куцця, Уручча, пяццю, дзесяццю, пяццюдзесяццю, пятнаццаццю.

Падоўжаны гук [дз'] перадаецца спалучэннем літар ддз: суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя.

2. У словах іншамоўнага паходжання, у тым ліку і ўласных назвах, і вытворных ад іхпадвоеныя літары звычайна не пішуцца:граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя; піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, дурра (расліна), манна, панна, ванна, мадонна; Ганна, Жанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

3. Ва ўласных назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і ўсе вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.

ГЛАВА 3

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.