Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Перадача якання на пісьме



1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: землі – зямля, зелень – зялёны, сем'і – сям'я, сёлы – сяло, сёстры – сястра, вёслы – вясло, вёска – вясковы, елка – яліна, ездзіць – язда, ёмкі – ямчэй, ёрш – ярша, лён – лянок, мёд – мядок, дзень – дзянёк, лес – лясны, снег – снягі, вецер – вятры, сцены – сцяна, дзевяць – дзявяты, дзесяць – дзясяты, сем – сямнаццаць, восем – васямнаццаць, цецерукоў - цецярук , перанесці – перанясу.

У астатніх ненаціскных складах е захоўваецца: селянін, зеляніна, вестуны, леснікі, векавечны, верацяно, нерухомы, безупынны, возера, весела, восем, заедзь, высветліць, выехаць, восень, цемень, дзевятнаццаты, дзесятковы.

2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялынічы, Лемяшэвічы, Аляксандр, Сярге́й, Бялінскі, Няхода, дзяжурства, каляндар, яфрэйтар, сяржант, Яршоў, Яфім.

3. Літара е захоўваецца ў складаных лічэбніках сѐмсот, во̀семсот, паколькі кожная частка ў іх мае свой націск, параўн.: сѐмсот – сямісот, во̀семсот – васьмістам.

Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон.

4. Не і без, калі яны стаяць асобна, заўсёды пішуцца з літарай е, напрыклад: не быў, не браў, не ідзе, без меры, без жартаў, не спыніць, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.

Пры напісанні разам не і без становяцца часткай слова і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я ў беларускіх словах: няхай, нястомна, няштатны, бязмежны, бязлюдны, бясконца; але: непісьменны, безупынны, безапеляцыйны, бескарысны, беспаваротны.

5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: віцязь, сувязь, заяц, яравы, вязаць, повязь, мяккаваты, цягавіты, цяжкаваты, святкаваць, месяц, пояс, памяць, дзевяць, дзесяць, тысяча, завязь, Бесядзь, Прыпяць; япрук – япрука, япруковы; ядловец – ядлаўцоўка, ядлаўцовы.

6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (роўнядзь, боязь, дробязь) і дзеясловаў (лаяць, веяць, сеяць, кашляць, баяць, муляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (лаянка, веялка, сеялка).

§ 7. Правапіс е, ё, я ў складаных словах

1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасілка, серпадзюб, верхнеазёрскі, белабрысы, землетрасенне, светапогляд, свежавымыты, свежамарожаны, сенажаць.

Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, то напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы, то пішацца е, калі другі, то пішацца я: велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы.

2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлетычны, лёдадрабілка, мёртванароджаны, мёдаварэнне; ледарэз, медагонка, легкадумна.

3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, а – у любым ненаціскным складзе: ільновалакно, Вадохрышча, куродым, геліёграф, радыёметр, марозаўстойлівы, прыборабудаўнічы.

4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе другой часткі складанага слова: баяздольны, зерняўборачны, зернясховішча, земляроб, жыццярадасны, крывятворны; але: боепрыпасы, жыццеапісанне, землекарыстанне, зернебабовы.

Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфонд, лясгас.

§ 8. Прыстаўныя галосныя і, а

 

1. Прыстаўная галосная і пішацца:

у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;

у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першымі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці папярэдняга слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзіна; Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала). Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). Няхай наша дружба цвіце, каб сонцам ірдзелі пуціны (Я. Колас). Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца, напрыклад: Не чакай, што ржа з гадамі паесць ланцугі... (Я. Купала). Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Я. Колас).

2. У словах з гістарычным каранёвым о можа з'яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.

3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вакамгненна.

ГЛАВА 2

ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

Зычныя літары

1. Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.

2. Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзаль, хадзіў, вадзіў, дзюны.

3. Гук [j] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] – у пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў: яма, ёмкі, ехаць, іней, юшка; альянс, маянэз, аб'ява, пад'ём, медальён, маёр, пад'ехаць, уецца, салаўі, раз'юшаны, салью, уюн, саўю.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.