Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Славутыя беларусы- замежнiкi



Ігнат Дамейка

Мiнералогiя, геалогія, батаніка, этнаграфія, фізіка, хімія - навукі, па сваёй натуры розныя. Аднак ёсць такі чалавек, які здолеў пакінуць сваю памяць у іх змесце. Адзін з самых знакамітых у свеце беларусаў Ігнат Дамейка нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года. Ужо ў чатырнаццаць гадоў Ігнат Дамейка быў прыняты на факультэт фізічных і матэматычных навук Віленскага універсітэта, дзе акрамя фізікі і матэматыкі атрымаў веды па тапаграфіі, архітэктуры, замежным мовам, гісторыі, літаратуры. А ўжо праз 6 гадоў ён здолеў абараніць дысертацыю і атрымаў ступень магістра філасофіі. Неўзабаве Чылійскі універсітэт набыў аднаго з самых найвялікшых вучоных свету, і Iгнат Дамейка прабыў там рэктарам да 1883. Праз год ён змог ажыццявіць сваю даўнюю мару - прыехаць у Беларусь, дзе яго сустрэлі згодна з нацыянальнымi традыцыямi. Гэты чалавек пакінуў свой след і сёння. Па яго шматлікіх падручніках вучыліся і вучацца студэнты Чылі, Перу, Мексікі. У Беларусі праводзяцца навуковыя канферэнцыі, прызначаюцца стыпендыі імя Ігната Дамейка. Памёр ён 23 лютага 1889 г.

Барыс Кiт

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 года ў беларускай сям’і ў Пецярбургу, дзе ў асяроддзі нацыянальнай інтэлігенцыі прайшлі першыя восем гадоў ягонага жыцця. Рэвалюцыя і цяжкае фінансавае становішча ў Расіі змусіла бацькоў вярнуцца ў вёску Сапатніцы пад Карэлічамі. Паводле Рыжскай дамовы (1921), якая падзяліла Беларусь на дзве часткі, родная Наваградчына адышла да Польшчы.
Прагны да навучання хлопец скончыў народную школу ў Карэлічах (1926) ды Навагрудскую беларускую гімназію (1928). Шавіністычная палітыка польскіх уладаў і непрызнанне за беларусамі права на паўнавартаснае нацыянальнае развіццё толькі ўзмацніла ў ім беларускую самасвядомасць і загартавала змагарскі дух.
Барыс збіраўся паступаць на гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, аднак лёс склаўся інакш.
У 1931 годзе, яшчэ будучы студэнтам, Барыс Кіт (так яго памылкова запісалі ў польскамоўных дакументах, пасля чаго “новае” прозвішча і прыжылося) пачаў выкладаць матэматыку ў легендарнай Віленскай беларускай гімназіі, а ў 1939-м нават нейкі час ачольваў яе.
Дзякуючы высілкам Кіта ў тым жа 1939-м у Навагрудку расчыніла дзверы адноўленая беларуская гімназія, дырэктарам якой ён стаў. Як і многія актыўныя ўдзельнікі беларускага руху ў Заходняй Беларусі, Кіт трапіў пад пераслед польскіх улад, двойчы сядзеў у вязніцы.
За саветамі Кіт працаваў інспектарам аддзела адукацыі Баранавіцкай акругі (1939-41), а з прыходам немцаў арганізоўваў беларускія школы, ратуючы моладзь ад высылкі ў Германію. Дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Паставах і Адміністрацыйна-гандлёвай вышэйшай школы ў Маладзечне, ён цудам мінуў смерці ў сутарэннях гестапа. Месяц у нацысцкай турме ў 1944-м Кіт называе самымі страшнымі днямі ў сваім жыцці.
Асветніцкая дзейнасць падчас акупацыі прымусіла яго пасля вайны шукаць паратунку ад НКВД за мяжой. Павучыўшыся на факультэце медыцыны ў Мюнхенскім універсітэце (1945-48), Кіт знайшоў сваю "амерыканскую мару" ў найбуйнейшых аэракасмічных кампаніях Штатаў.
Барыс Кіт правёў першае ў гісторыі фундаментальнае даследаванне якасцяў плыўкага вадароду, які пасля гэтага сталі выкарыстоўваць як асноўнае ракетнае паліва. У выніку стаў магчымы першы палёт чалавека на Месяц і далейшае развіццё касманаўтыкі. Дарэчы, матэматычны разлік палётаў касмічных караблёў на Месяц - таксама справа рук беларуса.

Даследаванні Барыса Кіта прынеслі яму вядомасць і аўтарытэт не толькі ў навуковых колах. Аднак пасады кіраўніка навуковай групы аддзела астранаўтыкі Міністэрства ваенна-паветраных сіл ЗША (1958-63) і старшага эксперта-даследчыка Дзяржінстытута сістэмнага аналізу міністэрстваў абароны і транспарту ЗША (1968-72), а таксама ўдзел у засакрэчаных распрацоўках зрабілі немагчымым кантакты з радзінай, якая засталася на Беларусі. Хоць за ягоным заакіянскім лёсам сачылі не толькі родныя.

Аднак магчымасць вяртання ў Савецкі Саюз вучоны нават не разглядаў.
Ён супрацоўнічаў і сябраваў з буйнымі палітыкамі і вялікімі навукоўцамі.

Мала хто ведае, што наш суайчыннік быў адным з куратараў першых савецка-амерыканскіх перамоваў у галіне касманаўтыкі.
Барыс Кіт уганараваны найвышэйшымі міжнароднымі ўзнагародамі ў галіне касманаўтыкі. Імя беларуса сярод славутых навукоўцаў Амерыкі замуравана ў капсуле часу ў сцяну Капітолія ў Вашынгтоне. Пры гэтым ён заўжды падкрэсліваў, што “выйшаў з Беларусі, з самай беднай вёскі”, чым ганарыцца.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.