Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Класiкi беларускай лiтаратуры



Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі. Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура.

 

Янка Купала (літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 годзе ў фальварку Вязынка былога Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці).

Паэт нарадзіўся ў купальскую ноч, і гэтая акалічнасць сталася для яго знакавай. Яна прынесла яму літаратурны псеўданім.

У 1898 годзе Я.Купала закончыў народнае вучылішча ў сяле Бяларучы. Далей вучыцца не было магчымасці, і ён займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў. Але сапраўднай школай яго выхавання была праца.

Янка Купала выступіў у літаратуры ў 1905 годзе на хвалі грамадска-палітычнага і нацыянальнага ўздыму. Яго творчасць была выклікана да жыцця ростам нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Дзве найвялікшыя гістарычныя падзеі пачатку XX стагоддзя – рэвалюцыя і нацыянальна-вызваленчы рух – узбагацілі яго духоўна, маральна, дапамаглі ўсвядоміць сваё месца і ролю ў літаратуры.

15 мая 1905 года ў прагрэсіўнай рускай газеце “Северо-Западный край” з'явіўся верш Янкі Купалы “Мужык”.

Гэта было яго першае паэтычнае выступленне. 1908 год асабліва памятны ў жыцці паэта. У гэтым годзе выйшла першая кніга яго паэзіі. Яна называлася проста, па-народнаму – “Жалейка”.

У 1910 годзе выйшаў другі зборнік вершаў – “Гусляр”. Ён меў яшчэ большы поспех, чым “Жалейка”. У гэты час, апрача шматлікіх вершаў, былі напісаны паэмы “Сон на кургане”, “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”, “Адвечная песня”, п'есы “Паўлінка”і “Раскіданае гняздо”.

У жніўні 1912 года адбылася сустрэча Янкі Купалы з Якубам Коласам на хутары Смольня на радзіме Коласа. Гэтая сустрэча стала знакавай. Сяброўства двух вялікіх паэтаў працягвалася ўсё жыццё.

У 1913 годзе ў Пецярбургу быў выдадзены трэці паэтычны зборнік “Шляхам жыцця”.

Пасля заканчэння вучобы ў Пецярбургу Янка Купала ў кастрычніку 1913 года вярнуўся ў Вільню, якая тады была асяродкам беларускага літаратурна-грамадскага руху. Тут выходзіла газета, працавалі беларускія пісьменнікі. 3 першых дзён паэт горача ўзяўся за працу: спачатку ў беларускім выдавецтве, а пасля ў “Нашай ніве”; у сакавіку 1914 года ён стаў рэдактарам гэтай газеты.

У Вільні Янка Купала працаваў напружана, з вялікім уздымам. Але хутка пачалася імперыялістычная вайна. У жніўні 1915 года “Наша ніва” была закрыта. 3 набліжэннем фронту Янка Купала эвакуіраваўся ў Маскву.

У студзені 1919 года пераехаў у Мінск. Пасля вызвалення Беларусі ад белапольскай акупацыі пачаўся новы перыяд літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Янкі Купалы. Паэт, як і раней, жыў інтарэсамі Радзімы.

У 1925 годзе ў сувязі з 20-годдзем літаратурнай дзейнасці Янку Купалу было нададзена ганаровае званне народнага паэта.

У 30-я гады ХХ стагоддзя паэзія Янкі Купалы ўзбагацілася новымі творамі: выйшлі зборнікі вершаў “Песня будаўніцтву”, “Беларусі ардэнаноснай”, “Ад сэрца”, былі напісаны паэмы “Над ракой Арэсай”, “Барысаў”, “Тарасова доля”.

Акрамя паэзіі, Купала – прызнаны нацыянальны драматург. Яго камедыя “Паўлінка”, якая была напісана ў 1912 годзе і пастаўлена Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні ў 1913 годзе, як твор класічнай беларускай драматургіі не сыходзіць са сцэны да гэтага часу. Ён аўтар драмы “Раскіданае гняздо”, сцэнічнага жарту “Прымакі”, сатырычнай камедыі “Тутэйшыя”.

У чэрвені 1941 года Янка Купала быў вымушаны пакінуць Мінск. Жыў паэт спачатку ў Маскве, потым на Волзе, у пасёлку Пячышчы каля Казані. 18 чэрвеня 1942 года прыехаў у Маскву. Быў запрошаны выступіць па радыё. 28 чэрвеня 1942 года Янкі Купалы не стала, трагічная смерць заўчасна абарвала жыццё паэта.

Янка Купала ўвайшоў у гісторыю сусветнай мастацкай літаратуры як паэт-патрыёт, гуманіст, носьбіт нацыянальнай ментальнасці. Яго паэзія ўвабрала ў сябе лепшыя здабыткі жывой беларускай культуры, мовы, мыслення; яна раскрыла і ўвасобіла характар беларускай нацыі, яе цярпімасць, любоў да роднай зямлі і разам з тым – рамантызм, прагу да ўсяго новага, несакрушальную веру ў лепшае і чалавека.

 

Якуб Колас

Пра тое, кім з'яўляецца Якуб Колас для нашай нацыі і яе духоўнасці, можна гаварыць бясконца і самымі высокімі эпітэтамі, але вызначаецца галоўным – разам з неўміручым Купалам, сваім равеснікам і сябрам, ён з'яўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пісьменнік самабытнага таленту, адзін з пачынальнікаў айчыннай мастацкай прозы, аўтар шэдэўраў нацыянальнага ліра-эпасу, Якуб Колас стаў сапраўдным узорам служэння Бацькаўшчыне, сімвалам велічы, духоўнага здароўя нацыі, яе жыццёвай моцы.

У сусветную літаратуру Якуб Колас увайшоў як “беларускі Гамер”, стваральнік нацыянальных “Іліяды” і “Адысеі” – менавіта такія аналогіі напрошваюцца пры думцы аб ягоных “Новай зямлі” і “Сымоне-музыку”. Імя Якуба Коласа, аднаго з найбуйнейшых песняроў сялянства, стваральніка вобразаў маляўнічых беларускіх краявідаў, самабытнага філосафа, надзвычай натуральна глядзіцца ў шэрагу імёнаў класікаў сусветнай літаратуры.

Вытокі таленту і адданасці песняра свайму народу – ў яго раніцы жыцця, якое прайшло ў Панямонні, поўнае ўяўленне пра якое мы атрымалі, прычасціўшыся да нерушы яго слова ў паэме “Новая зямля”. Гэты таленавіты твор беларускай літаратуры, які па праву названы “энцыклапедыяй народнага жыцця”, – помнік паэта сваім родным і блізкім, а таксама гімн і слава ўсяму беларускаму народу.

Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя паэта – Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902 – 1904 гг.), Пінкавічы Пінскага раёну (1904 – 1906 гг.). У гады Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў армію. Да 1921 года настаўнічаў у Расіі. У гэтым жа годзе вярнуўся ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам у Белдзяржуніверсітэце.

У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 г. – лістапад 1943 г.), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 года вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929 –1931 гг., 1935 – 1938 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946 – 1956 гг.) і БССР (1938 – 1956 г.), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік Акадэміі навук БССР. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.

Першыя літаратурныя спробы адносяцца да часу навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У друку дэбютаваў напісаным па-беларуску вершам “Наш родны край” (1906 г., газета “Наша доля”). У 1910 годзе ў Вільні выйшаў першы зборнік вершаў “Песьні-жальбы”, затым – кнігі прозы “Апавяданні” (1912 г.), “Родныя з'явы” (1914 г.). У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў “Казкі жыцця”, зборнік вершаў “Водгулле”, паэма “Новая зямля”, аповесць “У палескай глушы”, паэма “Сымон-музыка”, аповесць “На прасторах жыцця”, “Дрыгва”, паэма “Суд у лесе”, паэма “Адплата”, паэма “Рыбакова хата”, трылогія “На росстанях” і іншыя. Няскончанай засталася паэма “На шляхах волі”, распачатая ў 1926 годзе. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку.

Якуб Колас не толькі класік нашай нацыянальнай літаратуры, але і выдатны вучоны, педагог. Будучы ўжо знакамітым, ездзіў па гарадах нашай Беларусі і выступаў з лекцыямі на настаўніцкіх курсах. Да гэтага часу не страціла сваёй каштоўнасці напісаная ім першая “Методыка роднай мовы”. 13 жніўня 1956 года сэрца паэта перастала біцца. Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук прысвоена яго імя. На адной з цэнтральных плошчаў сталіцы, што носіць яго імя, ўстаноўлены помнік песняру і яго героям. Але самым лепшым помнікам яму будзе, калі мы ўдумліва прачытаем яго кнігі і ўзбагацім сябе іх мудрасцю.


 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.