Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Гiстарычныя мясцiны i помнiкi Беларусi



1. Нясвiжскi замак. Упершай палове XVI стагоддзя ўладальнікам Нясвіжа стаў адзін з самых багатых у Еўропе род Радзівілаў.

Першы камень у фундамент Нясвіжскага замка быў закладзены ў 1583 годзе. Замак перабудоўваўся шмат разоў і ў выніку набыў выгляд палаца, якія спалучае рысы многіх архітэктурных стыляў:

· рэнесансу

· барока

· ракако

· класіцызму

· неаготыкі

· мадэрнізму

У 1764 і 1768 гадах з-за антырасійскай пазіцыі тагачаснага ўладальніка замка Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку Нясвіж быў заняты рускімі войскамі. Усе каштоўнасці замка былі канфіскаваны, бібліятэка з 10 тыс. кніг і архіў былі вывезены ў Санкт-Пецярбург.

У канцы XIX стагоддзя каля Нясвіжскага замка быў закладзены адзін з самых буйных ландшафтных паркаў у Еўропе.

У 1939 годзе, калі ў Нясвіж увайшла Чырвоная Арміяі была ўстаноўлена савецкая ўлада, Радзівілы пакінулі замак.

Пасля Другой сусветнай вайны ў Нясвіжскім замку размяшчаўся санаторый,парк прыйшоў у запушчаны стан.

У 1993 годзе ў Нясвіжы быў створаны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік, куды ўвайшоў і замак.

У 2006 годзе Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

2. Белавежская пушча. Адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Еўропы, як стары суцэльны лес згадваецца яшчэ ў Іпацьеўскім летапісе 983 г. Тут ладзілі шыкоўныя паляванні вялікія князі, спрабавалі наладжваць вытворчасць магнаты, а Кацярына ІІ у часы Расійскай імперыі раздавала землі пушчы сваі м прыбліжаным. Перажыў гэты чароўны лес і страшны паўгадавы пажар, і паўстанне каліноўцаў, і нямецкую акупацыю падчас Першай сусветнай вайны, калі яго багацці найбольш эксплуатаваліся. А падчас апошняй вайны тут было вырашана стварыць узорную паляўнічую гаспадарку рэйха. Нягледзячы на ўсё гэта, Белавежская пушча захавала сваё першабытнае аблічча і рэліктавыя супольнасці раслін і жывёл, многія з якіх беззваротна зніклі ў іншых месцах разам з высечанымі лясамі.

3. Браслаўшчына. Безумоўна, славіцца гэты рэгіён сваі мі разнастайнымі азёрамі, з якімі звязана мноства праўдзівых і не вельмі гісторый. Але не толькі таямнічыя паданні і маляўнічы ландшафт вылучаюць Браслаўшчыну. Тут нібы нейкім волатам-сейбітам раскіданы валуны, шмат старажытных курганоў і — ужо збудаваных нашымі недалёкімі продкамі — незямной прыгажосці касцёлаў… Браслаўскі край адметны сярод іншых рэгіёнаў Беларусі сваім асаблівым духам, атмасферай шматвекавой мудрасці, захаванай у шатах лясоў і глыбіні азёр… Зачараванае месца, нібы асобны свет, дзе жыццё ідзе сваім мерным крокам і дзе няма мітусні. Тут, паглыбіўшыся ў абшары лясоў, блукаючы між люстэркаў азёр, нібы трапляеш у іншае вымярэнне і забываешся на ўсё.

4. Палессе. Вось ужо дзе рай для этнографаў! Гэты запаветны куточак прываблівае сваёй адметнай прыродай, самабытнасцю і мноствам старадаўніх традыцый, якія захаваліся толькі тут. Беларускае Палессе ўяўляе сабой дзіўны сінтэз архаічнага і сучаснага. Вялікі пласт культурнай спадчыны беларусаў захаваўся дзякуючы таму, што гэтыя балоцістыя мясціны заўжды былі цяжкадаступнымі. Палешукі спрадвеку жылі фактычна сваёй асобнай супольнасцю, іх сувязі са «знешнім» светам былі даволі слабыя. Таму і «масавая» культура, якая ахоплівала ў першую чаргу заходнія і цэнтральныя раёны нашай зямлі, на Палессе даходзіла досыць позна. Дзякуючы гэтаму яшчэ і сёння мы маем адметныя палескія дыялекты, непаўторныя традыцыі ткацтва і вышыўкі, своеасаблівую песенна-абрадавую культуру.

5.Камянецкая вежа Згодна з летапісамі, Камянецкая вежаўзведзена паміж 1276 і 1288 гадамі. Па загаду галіцка-валынскага князя Уладзіміра Васількавіча дойлід Алекса знайшоў месца, дзе ў хуткім часе з’явіліся горад і Вежа з драўляным замкам.

Камянецкая вежа адносіцца да тыпу валынскіх і мае агульныя рысы з вежамі-данжонамі, распаўсюджанымі ў XII-XIII стагоддзях у Заходняй Еўропе.

Пяціяруснае круглае ў плане збудаванне стаіць на каменным фундаменце. Вежа складзена з цэглы цёмна-чырвонага і жаўтаватага колераў.

Вежа ў Камянцы была абарончай і мае мала элементаў архітэктурна-дэкаратыўнай пластыкі: вузкія байніцы, 4 плоскія нішы з паўцыркульнымі завяршэннямі. Верхнюю пляцоўку акружаюць 14 прамавугольных зубцоў з адтулінамі для агляду, па перыметры асаблівым чынам выкладзена дэкаратыўная паласа.

Такія вежы ў Сярэднія вякі існавалі ў многіх гарадах Беларусі: Брэсце, Гродне, Мсціславе, Мядзеле, Навагрудку, Полацку, Радашковічах, Тураве, Шклове, але да нашых дзён захавалася толькі Камянецкая. У гэтым яе ўнікальнасць.

У XIV-XVII стагоддзях вежа вытрымлівала набегі крыжаносцаў, штурмы войскаў польскіх і літоўскіх князёў, каля яе сцен змагаліся арміі Рэчы Паспалітай, Швецыі і Маскоўскай дзяржавы.

Да XIX стагоддзя Камянецкая вежа страціла абарончае значэнне, была занядбана. У 1822 годзе яе спрабавалі разабраць на цэглу, але за стагоддзі кладка ператварылася ў сапраўдны камень.

Рэшткі землянога вала і драўлянага замка зніклі ў 1903 годзе пры правядзенні рэстаўрацыйных работ. Па праекту архітэктара Суслава вакол вежы знялі пласт зямлі, і першы ярус, які раней лічылі скляпеннем, зноў апынуўся на паверхні. Вакол вежы насыпалі і абклалі каменем кальцавы вал. У такім выглядзе помнік захаваўся да нашых дзён.

У пачатку 1950-х гадоў вежу ўпершыню пабялілі, а падлогу выбрукавалі каменем. Рэстаўрацыйныя работы праводзіліся ў 1968-1973 і 1996-2003 гадах.

З Камянецкай вежай звязана шмат легенд, праўдападобных і фантастычных. Напрыклад, што каменны стоўп – помнік невядомаму волату, які будаваў вежу.

6. Вялікі камень. Той, каму выпадзе ехаць па дарозе з Шуміліна на Бешанковічы (Віцебская вобласць), можа збочыць на 500 метраў на захад ад вёскі Горкі. Паверце, такое адхіленне ад прамога маршруту вартае таго, каб пабачыць сапраўдны цуд прыроды — Вялікі камень. Гэты валун у 11 метраў даўжынёй, 5,6 метра шырынёй і 2,8 метра вышынёй (і гэта толькі надземная частка!) — самы вялікі на тэрыторыі Беларусі. Важыць «каменьчык», які па форме нагадвае прас, больш за 800 тон. Трапіў ён да нас падчас апошняга абледзянення 18 тысяч гадоў таму з Выбаргскага масіву Балтыйскага шчыта. Існуе легенда, паводле якой адзін яўрэй родам з Віцебска схаваў за трыццаць крокаў ад каменя шкатулачку з каштоўнасцямі ўсіх яго продкаў. Ці праўда гэта — невядома, але і сёння ходзяць людзі да валуна з пачастункамі: прасіць, каб здзейсніліся жаданні.

7. Тураўскія каменныя крыжы. Не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі вядомыя нерукатворныя каменныя крыжы, што вырастаюць наўпрост з зямлі на Барысаглебскіх могілках у Тураве. Шмат паданняў існуе пра іх узнікненне і цудадзейную сілу. Пра адзін крыж кажуць, што ён вырас на верагоднай магіле святога Кірылы Тураўскага, месца пахавання якога дакладна не выяўлена. А два каменныя крыжы, што знаходзяцца ва Усіхсвяцкай царкве, згодна з легендай, прыплылі прыкладна ў 1170 годзе супраць цячэння па Дняпры і Прыпяці з Кіева. І, пэўна, няма ніводнага дня, каб да камянёў не прыйшлі паломнікі, што едуць сюды адусюль, каб папрасіць у іх вылячэння. Кажуць, што крыжы «рэагуюць» на кожнага чалавека па-свойму: нехта адчувае цеплыню, а хтосьці — холад. А тыя, хто жыве у граху, часам не могуць дакрануцца да каменя: іх быццам б’е токам.

…Распавядаць пра незвычайныя куткі Беларусі можна бясконца, бо немагчыма абмінуць і слаўныя гістарычныя мясціны, і велічныя архітэктурныя помнікі, і прыродныя багацці, і шэраг іншых матэрыяльных і духоўных здабыткаў прашчураў і сучаснікаў. А калі паварушыць зжаўцелыя старонкі гiсторыі нашага краю, то колькі яшчэ ўсяго невядомага і таямнічага можна знайсці! Пэўна ж, у кожнага ёсць свой уласны «спіс» цудоўных месцаў і рэліквій. Дык ці не сапраўдны гэта цуд — жыць на зямлі, такой багатай на славутасці?


Народныя святы

Святы ––– сукупнасць звычаяў і абрадаў. Яны узніклі ў першабытным грамадстве і былі звязаны з каляндарным (гуканне вясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца святы на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя.

Рэлігійныя святы ––– царкоўныя, у прыватнасці хрысціянскія (Раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі.

У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята ––– Вялікдзень, да купалля ––– свята Іаана Прадцеча).

У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай. Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе.

Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці. Асаблівасць беларускіх абрадаў ––– перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў.

Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш.. Надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія. 3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна на вёсцы.

 

Абрады зямельныя
Гэта цыкл замацаваных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба. Узніклі зямельныя абрады ў першабытным грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. Земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі.

Падзяляюцца яны на: зімовыя - звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; веснавыя ––– гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія ––– святкаванне купалля, зажынак, дажынак; восеньскія ––– звязаны са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, жартамі. Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі. Элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай Масленькі прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

Масленка
Гэта старажытнае свята, якое ўзнікла задоўга да хрысціянства і сімвалізавала сабою адраджэнне плодных сіл зямлі. Мяркуюць, што першапачаткова свята звязвалася з днём вясновага сонцазвароту, але з прыняццем хрысціянства яно стала адзначацца напярэдадні Вялікага паста ––– за восем тыдняў да Вялікадня. Свята працягваецца роўна тыдзень і яшчэ завецца Сырным тыднем або Сырніцай, таму што асноўнай ежай у гэтыя дні апроч рыбы, масла, малака і яек з’яўляецца сыр.

Стрэчанне, ці грамніцы - гуканне вясны
Старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Яно традыцыйна суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу. Гуканне вясны пачыналася 14 сакавіка (1 па старому стылю). У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць.

Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу. Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі. Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы — прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з'яўленне якой звязвалі з прылетам птушак з выраю, і таму іх клікалі-гукалі.

Саракі

Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень вясновага раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

Камаедзіца
Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звеставаннем. На яго пакланяліся мядзведзю. Гэта беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны. Лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Назва свята паходзіць ад камоў ––– сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

Вялікдзень
Гэтае свята лічыцца найвялікшым з каляндарных. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара. Продкі сутракалі Новы год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняй нядзеляй перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Наўскі Вялікдзень
Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радаўніца ––– свята ўшанавання памерлых.

Юр‘я
Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі русалкай, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. Вось адна з прыкмет на Юр'я: «Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня».

Пахаванне стралы
У аснове гэтага свята ляжыць ахоўная магія ад маланкі. Цягнецца ад Вялікадня да Ушесця. На гэтае свята водзяць песні, карагоды, якія абараняюць ад маланкі.

Зялёныя святкі
Свята найвышэйшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе.

Купалле
Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі паганскімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонцазвароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дачкі.

Жніво
Гэтае свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

Пакровы
Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзявочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. «Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова». Пачынаючы з гэтага дня моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды
Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так, субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Зімовыя святкі
Пачыналіся пасля поснай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя відовішча. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага паста. На гэты паганскі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова ––– свята Каляды. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая ––– шчодрая, і вадзяная.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.