Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Запішыце словазлучэнні па-беларуску. Складзіце з імі сказы і запішыце



Технические масла, производственные отходы, полезные ископаемые, лучевая болезнь, ядерная реакция, отравляющие вещества, поджелудочная железа, ионизирующее излучение, неизвестная рукопись, инкубационный период, окружающая среда.

2. Адзначце назоўнікі, якія не маюць формы множнага ліку:

Амплуа, інтэлігенцыя, папуляцыя, багавінне, фермент, інтэрв'ю, драпежніцтва, алерген, газаабмен, усмоктванне, клетка, абстрактнасць,

3. Прачытайце тэкст. Выпішыце з тэксту назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку.

Складаныя вугляводы, такія, як, напрыклад, крухмал, ёсць у хлебе, кашах, макаронных вырабах, рысе, сушаных бабах і гаросе, іншай гародніне (кукурузе і бульбе). Клятчатка ж, якая ўваходзіць у склад раслінных прадуктаў, утрымліваецца ў хлебе з мукі грубага памолу і кашах з цэльных круп, сушаных бабах і гаросе, садавіне і гародніне. Лепей, калі чалавек есць розныя прадукты, багатыя на клятчатку, бо яны ўтрымліваюць розныя яе віды.

Клятчатка неабходна для нармальнай працы стрававальнага тракту. Яе спажыванне ў патрэбнай колькасці дазваляе паслабіць сімптомы хранічна газапару, дывертыкулёзу і гемарою. Людзі, чый рацыён уключае недастаткова клятчаткі і складаных вугляводаў, але шмат тлушчоў, болей схільныя да сардэчных захворванняў, атлусцення і захворвання ракам. Разам з тым яшчэ цалкам не вызначана, якую ролю клятчатка адыгрывае ў нашым арганізме («Правільнае харчаванне»).

4. Прачытайце тэкст, вызначце асноўную думку, дайце загаловак. Выпішыце з тэксту назоўнікі і пастаўце іх у месным склоне, растлумачце напісанне канчаткаў.

Добрае самаадчуванне – гэта асаблівы лад жыцця, які чалавек выбірае, каб дасягнуць вышэйшага ўзроўню свайго дабрабыту. Гэта вера ў тое, што кожны ўчынак чалавека ўплывае на яго стан здароўя. Добрае самаадчуванне – гэта не нешта нязменнае, гэта працэс, які знаходзіцца ў пастаянным руху. Чалавек можа імкнуцца да добрага самадчування незалежна ад таго, здаровы ён ці мае фізічныя хібы. Добрае самаадчуванне спалучае ў сабе ўсё: і жыццёвыя мэты чалавека, і яго інтарэсы, і яго звычкі. Яно ўсяму дазваляе вызначыць сваё месца. Яно азначае станаўленне чалавека да самаго сябе з годнасцю, павагаю і любоўю ( газета “Звязда” ).

Першае скланенне

Склон Канчаткі назоўнікаў з асновай на
  цвёрды зацвярдзелы мяккі
Н. вакцын-а атмасфер-а зямл-я
Р. вакцын-ы атмасфер-ы зямл-і
Д.,М. вакцын-е атмасфер-ы зямл-і
В. вакцын-у атмасфер-у зямл-ю
Т. вакцын-ай атмасфер-ай зямлёй (ёю)
М. (аб) вакцын-е (аб) атмасфер-ы (аб) зямл-і

 

Канчаткі назоўнікаў з асновай на г, к, х

Д г // з' к //ц к //ц х // с'
кніз-е руц-э асэптыц-ы страс-е
М (у) кніз-е (аб) руц-э (аб) асэптыц-ы (на) страс-е

 

Заданне

1. Пастаўце назоўнікі ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку. Складзіце з імі сказы, абгрунтуйце выбар канчаткаў.

Асцярога, аптэка, геральдыка, ладдзя, абноўка, біяграфія, легенда, навальніца, скруха, авечка, школа, сяброўка, аднакласніца, вішня, студня, пасадка, рэспубліка, уборка, крыўда, доля, мачаха, рачулка, хваля, пушча, шчака, загартоўка.

 

 

Другое скланенне

Неасабовыя
Склоны цвёрды зацвярдзелы г,к, х мяккі
Н. Р. Д. В. Т. М. электрон □ электрон-а электрон-у электрон □ электрон-ам (аб) электрон-е дазіметр □ дазіметр-а дазіметр-у дазіметр □ дазіметр-ам (аб) дазіметр-ы маніторынг □ маніторынг- у маніторынг- маніторынг □ маніторынг-ам (аб) маніторынг-у харчаванн-е харчаванн-я харчаванн-ю харчаванн-е харчаванн-ем (аб) харчаванн-і
Асабовыя
Н. Р. Д. В. Т. М. аспірант □ аспірант-а аспірант-у аспірант-а аспірант-ам (аб) аспіранц-е рэктар □ рэктар-а рэктар-у рэктар-а рэктар-ам (аб) рэктар-у супрацоўнік □ супрацоўнік-а супрацоўнік-у супрацоўнік-а супрацоўнік-ам (аб) супрацоўнік-у жыцц-ё жыцц-я жыцц-ю жыцц-ё жыцц-ём (аб) жыцц-і
               

 

Назоўнікі мужчынскага роду ў Н. склоне маюць канчаткі -а, -я або -у, -ю ў залежнасці ад лексічнага значэння слова.

-А, -Я:

· назоўнікі, якія абазначаюць асоб і жывых істот: брата, мядзведзя;

· часткі цела чалавека: носа, локця, рота (але твару);

· канкрэтныя прадметы: медаля, прыбора;

· установы, грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, населеныя пукты: універсітэта, прафсаюза, завода, Віцебска;

· геаграфічныя і астранамічныя назвы:Нёмана, Юпітэра, горада;

· навуковыя тэрміны, адзінкі вымярэння, адрэзкі часу: плюса, ромба, косінуса, літра, электрона, дня, года, тыдня;

· назвы танцаў, гульняў: гапака, вальса, баскетбола, хакея.

 

-У, -Ю:

· хімічныя элементы: фосфару, цынку, вадароду;

· абстрактныя наноўнікі: адпачынку, гонару, розуму, вопыту;

· дзеянні, стан чалавека: прыходу, запісу, руху, плачу, смеху;

· зборныя прадметы: торфу, лесу, бярэзніку, натоўпу;

· рэчывы, матэрыялы: мёду, пяску, асфальту, аксаміту (аўса, хлеба, жаўтка);

· з'явы прыроды: сухавею, агню, ветру, змроку;

· прасторавыя і часавыя паняцці: лугу, стэпу, захаду, часу;

· грамадскія фармацыі, вучэнні, тэорыі: дарвінізму, плюралізму, капіталізму.

Заданні

1. Спішыце сказы, дапісаючы патрэбныя канчаткі назоўнікаў і расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку.

1.Бактэрыі з'яўляюцца ўзбуджальнікамі дызентырыі, чумы, туберкулёз(…), дыфтэрыі, тыф(..), сібірскай язвы і іншых хвароб (“Біялогія”). 2. Сілы электрастычнага ўздзеянн(…) накіраваны ад іон(..) ва ўсе бакі, таму іоннае злучэнне ўяўляе сабой гіганцкую асацыяцыю ў форме іоннага крыштал(…) (“Хімія”). 3. Разнастайнасць у будове кветкі звязана з адрозненнямі ў спосабах апыленн(..), перанос(…) пылк(…) на рыльца песцік(..) (“Біялогія”). 4. Прыкладам арагенез(..) параўнальна невялікага маштаб(..) з'яўляецца ўзнікненне і росквіт клас(..) птушак (“Біялогія”). 5. Трапіць ў новую адаптыўную зону продкі сучасных птушак маглі толькі дзякуючы з'яўленню крыла як орган(..) палёт(…), дасканалага чатырохкамернага сэрца, што значна павысіла інтэнсіўнасць абменных працэсаў і забяспечыла цеплакроўнасць, развіццю аддзелаў мозг(..), што каардынуюць рухі ў паветры (“Біялогія”). 6. Непатрабавальнасць лішайнікаў звязана з тым, што яны здольныя ўсмоктваць вільгаць усім целам з даждж(…), туман(..), расы, а таксама паглынаць пажыўныя рэчывы з пыл(…). 7. Вуглярод можа выходзіць з кругаварот(…) на даволі працяглы тэрмін у выглядзе залежаў каменнага вугал(…), вапняк(..), торф(…), сапрапел(…), гумус(..) і інш. (“Біялогія”).

2. Назоўнікі, што ў дужках, пастаўце ў патрэбнай граматычнай форме. Запішыце словазлучэнні, растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў. З трыма словазлучэннямі (на выбар) складзіце сказы і запішыце іх.

Прыехаў з (Гомель), сігналы з (Марс), вядро (торф), засваенне вуглякіслага (газ), літр (квас), метр (паркаль), шмат (час), тона (хлеб), дастатковая колькасць свабоднага (кісларод), удзельнічаць у (кангрэс), быць у (страх), знаходзіцца ў (тэатр), на самым (верх), сустрэцца каля (ўваход), быць у (гушчар), каністра (бензін), часы (феадалізм), ганарыцца прафесарам (Барысаў), няма іншага (шлях), святло (Месяц).

4. Растлумачце, чаму ў адным выпадку выдзеленыя словы пішуцца з канчаткам –а, а ў другім – у.

Не выканаць загаду і не бачыў загада; студэнт другога курса і збіццца з курсу; каля чацвёртага пад'езда і няма пад'езду да дому; беларускага народа і шмат народу; бдынак завода і паломка заводу гадзінніка, у канцы лістапада і час залатога лістападу; спыніліся каля дуба і мэбля з дубу.

Трэцяе скланенне

Склон цвёрды зацвярдзелы мяккі
Н., В. Р., Д., М. Т. Свір□ Свір-ы Свір'-ю поўнач □ поўнач-ы поўначч-у   медзь □ медзі-і меддз-ю

 

Заданне

1. Пастаўце назоўнікі ў творным склоне, складзіце з імі сказы і запішыце.

Крышталічнасць, асаблівасць, разнастайнасць, ртуць, жыццядзейнасць, зменлівасць, вытворчасць, электрычнасць, каніфоль, завязь, водарасць, радыеактыўнасць, магутнасць, кроў, колькасць, верф, інтэнсіўнасць, горыч, бездараж, роўнядзь, любоў, вечнасць, радасць, адлучанасць, медзь, шыр, глуш.

Скланенне назоўнікаў у множным ліку

Склон 1 скланенне 2 скланенне 3 скланенне
Н. біясфер-ы (-і) вірус-ы (-і) уласцівасц-і (-ы)
Р. біясфер □ (-аў, -яў) вірус-аў (-яў, оў, ёў, эй, ей) уласцівасц-яў (-аў, эй, ей)
Д. біясфер-ам (-ям) вірус-ам(-ям) уласцівасц-ям (-ам)
В. як Н. (неадуш.) як Р. (адуш.) як Н. (неадуш.) як Р. (адуш.) як Н. (неадуш.) як Р. (адуш.)
Т. біясфер-амі (-ямі, ь, мі) вірус-амі(-ямі) уласцівасц-ямі (-амі, мі)
М. (аб) біясфер-ах (-ях) вірус-ах (-ях) уласцівасц-ях (ах)

 

Заданні

1. Прачытайце тэкст, знайдзіце назоўнікі, якія стаяць у форме множнага ліку, вызначце іх склон. Утварыце ад назоўнікаў па магчымасці формы адзіночнага ліку.

У выніку інтэнсіўнай гаспадарчай дзейнасці чалавека адбываецца спусташэнне прыродных рэсурсаў, выміранне шмат якіх відаў арганізмаў, забруджванне асяроддзя ядахімікатамі, радыенуклідамі, прамысловамі і бытавымі адходамі, разбурэнне прыродных экасістэм (лясоў, балот, азёр, стэпаў) шкодныя рэчывы, якія перадаюцца па ланцугах харчавання, назапашваюцца ў тканках раслін і жывёл, а праз іх – у арганізме чалавека, часта выклікаючы пры гэтым розныя захворванні (чуму, воспу, халеру, дызентырыю і інш.). Акрамя таго, кожнае моцнае ўздзеянне чалавека на экасістэмы біясферы прыводзіць да ланцуга разнастайных экалагічных наступстваў (“Агульная біялогія”).

2. Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону множнага ліку маюць варыянтныя канчаткі.

Тлушч, ёмістасць, прадпрыемства,абавязак, возера, вольха, страта, пляцоўка, кілаграм, мяжа, імя, соль, тундра, бяроза, кафедра,уласцівасць, чысло, пісьмо, скронь, племя, гняздо, экспедыцыя, далонь, плынь, антэна, нарада, вадкасць.

Ужыванне і правапіс некаторых уласных назоўнікаў

· Некаторыя прозвішчы на –ін (-ын), - оў (-аў), -еў (-ёў) – скланяюцца як назоўнікі другога скланення, толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –ым: Пятровым, Жураўлёвым, але: Дарвінам, Уотсанам. Геаграфічныя назвы з такімі самымі суфіксамі ў творным склоне маюць канчатак –ам: пад Барысавам, Кіравам.

· У беларускай мове шмат прозвішчаў на –а,(-я): Саўчанка, Каляда. Большасць іх скланяецца, як назоўнікі агульнага роду (канчаткі залежаць ад таго, асоб жаночага ці мужчынскага полу яны абазначаюць): Святланай Саўчанкай, Іванам Саўчанкам; Вольгай Калядой, Сяргеем Калядой.

· Прозвішчы, якія паходзяць ад назоўнікаў ніякага роду (Бірыла, Лойка) скланяюцца толькі тады, калі абазначаюць асоб мужчынскага полу: няма Ганны Бірыла, але Пятра Бірылы.

· Прозвішчы асоб жаночага полу, якія заканчваюцца на зычны, не змяняюцца: Ніне Андраюк, Тамары Корбан. Не скланяюцца прозвішчы асоб мужчынскага і жаночага полу, якія заканчваюцца на –о: Бажко, Ляўко, як і Гюго, Дэфо.

Заданні

1. Прачытайце тэкст, знайдзіце ўласныя назоўнікі і праскланяйце іх.

У ХIII стагоддзі ў прыродазнаўстве стаў развівацца новы напрамак – трансфармізм. У аснове яго ляжыць уяўленне аб зменлівасці відаў жывых арганізмаў і магчымасці пераўтварэння аднаго віду ў другі. У той жа час трансфармізм не прызнаваў пераемнасці і натуральнага характару развіцця арганічнага свету. Прыхільнікамі трансфармізму былі рускія матэрыялісты М. В. Ламаносаў, А. М. Радзішчаў, К. Ф. Вольф, французскія вучоныя Э. Ж. Сент-Ілер, Ж. Л. Бюфон, Ж. Б. Ламарк.

Вялікую папулярнасць сярод навукоўцаў-натуралістаў паступова набыла ідэя зменлівасці прыроды. Нямецкі вучоны Г. В. Лейбніц абвясціў прынцып градацыі і прадказаў існаванне пераходных форм паміж раслінамі і жывёламі. Гэты прынцып быў развіты Ш. Банэ ва ўяўленні аб іерархічным размяшчэнні цел прыроды. Найбольш актуальнымі ў гэтым кірунку можна лічыць працы П. Гольбаха і Д. Дзідро, дзе выказвалася думка аб развіцці прыроды на аснове прыродных законаў (“Агульная біялогія”).

2. Дапішыце канчаткі назоўнікаў.

Працаваў з (Ляпееў Валодзя), сябраваць з (Ціханчук Васіль і Лявошык Міхась), перадалі пакет (Лінкевіч Саша, Сінкевіч Слава), сумую па (Глебаў Косця), падараваць (Алеся Ганчар), сустрэцца пад (Лоеў), прыпынак перад (Магілёў), з пісьменнікам (Іван Чыгрынаў), захапляцца горадам (Мсціслаў), перад далёкай (Сібір), з рэжысёрам (Тураў), вёска пад (Крычаў).

3. Прачытайце тэкст. Назоўнікі пастаўце ў родным, давальным, месным склонах, абгрунтуйце напісанне канчаткаў.

Бактэрыі размнажаюцца дзяленнем клеткі на дзве часткі. Пры гэтым храмасома падвойваецца, паміж даччынымі храмасомамі ўтвараецца перагародка. У спрыяльных умовах у сярэднім праз 25-30 хвілін з'яўляюцца новыя пакаленні бактэрый. Падлічана, што пры такой хуткасці размнажэння патомства адной клеткі бактэрыі за 10 сутак па аб'ёме было б роўна зямному шару. Гэтага не адбываецца з-за недахопу прадуктаў жыўлення, атручвання асяроддзя жыццядзейнасці бактэрый, іншых неспрыяльных фактараў, напрыклад высокіх тэмператур і ўздзеяння сонечнага святла (“Біялогія”).

4. Прачытайце тэкст. Выпішыце асобна назоўнікі, якія абазначаюць жывыя істоты, прадметы рэчаіснасці, прыродныя з’явы, апрадмечаныя якасці, апрадмечаныя дзеянні, абстрактныя паняцці.

Мы зберажом і зуброў, і чалавечнасць, і старыя вежы, і ўсплёскі бабра, і дзіва сонечных палян, і вуркатанне дзікага голуба, і святую гучную цішыню Пушчы.

Тады будзе мір усім. Усяму жывому. Не будзе каменя ў запазусе і прыхаваных стрэльбаў. Настане такі час. І вось тады ўся зямля, паўсюль, дзе ёсць нечапаныя стэпы, горы, першабытныя лясы, уся зямля стане падобная да цябе. Пушча, бо паўсюль будуць берагчы зямлю, як берагуць яе зараз тут. І прырода адплоціць дабром: неўміручымі дубамі, стронгавымі рэкамі, якія так ласкава мыюць пыльныя ногі, сонцам і крыштальным небам, якое не захмарваюць дым і пыл. І не будуць хавацца ад чалавека бабёр і алень (У. Караткевіч).

Родная палеская зямля… Зялёныя ўрочышчы, купчастыя дубровы сярод сенажацяў, адвечныя белыя плёсы па суседству з утравелымі стромамі, пясчаныя водмелі, што на заваротках выбягаюць ледзь не да сярэдзіны ракі… Велічная задуменнасць лазняковага краю, закалыханага шэптам спелае нівы, зямля, дзе буслы ладуюць свае буслянкі на дрэвах-волатах і дзе птушыны клёкат з узнесеных высока над зямлёй гнёздаў спадае ўніз, каб вольна і нязмушана ўліцца ў працоўную мелодыю раніцы… здавалася, заўсёды будзе такім гэты запаведны куточак зямлі. Але бяда Чарнобыля абрынулася на палескія вёскі і селішчы (У. Глушакоў).

Прыметнік

Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Вышэйшая ступень параўнання

Простая форма Складаная форма
1. Аснова ці корань прыметніка + суфікс –эйш, -ейш: высокі – вышэйшы Прыметнік + больш (болей), менш (меней): светлы – менш светлы
2. Суплетыўная (іншая) аснова прыметніка + суфікс –ш: добры – лепшы  

 

Найвышэйшая ступень параўнання

Простая форма Складаная форма
Простая форма вышэйшай ступені + прыстаўка най-: смачнейшы - найсмачнейшы Прыметнік + самы, найбольш, найменш: высокі – самы высокі светлы – найменш светлы

 

Значэнне найвышэйшай ступені якасці перадаецца і спалучэннямі прыметнікаў з прыслоўямі вельмі, надта, надзвычай:вельмі руплівы, надта вясёлы, надзвычай здольны.

Для абазначэння гранічнай (самай высокай ці самай нізкай) ступені якасці прадмета без параўнання з якасцю іншых прадметаў нярэдка выкарыстоўваецца простая форма вышэйшай ступені – форма элятыва (ад лац. еlativus – узвышаны): прыгажэйшы горад Еўропы – Мінск; старажытнейшы горад; цікавейшы раман. Форма элятыва не характэрная для беларускай літаратурнай мовы, ужыванне яе – парушэнне нормы. Ёй адпавядаюць формы найвышэйшай ступені параўнання: Мінск – самы прыгожы горад Еўропы; найстаражытнейшы горад; самы цікавы раман.

Заданні

1. Адзначце сказы з няправільным утварэннем ступеняў параўнання прыметнікаў. Адрэдагуйце сказы і запішыце іх.

1.Найстарэйшым запаведнікам Еўропы з’яўляеццца Белавежская пушча. 2. У 60-я гады ў Беларусі будаваліся самыя буйнейшыя прадпрыемствы. 3. Геолагі адкрылі Ў Беларусі багацейшыя залежы нафты. 4. На сярэдзіне ракі цячэнне больш хуткае. 5. Я шмат бачыў харошых мясцін, але прыгажэйшых за беларускія лясы не сустракаў. 6. Плённасць жыцця – найвышэйшае шчасце. 7. Асобіны аднаго віду сустракаюцца на тэрыторыях, дзе яны знаходзяць умовы, найбольш прыдатнейшыя для жыцця. 8. Сярод сучасных поглядаў на паходжанне жыцця найважнейшае месца займае біяхімічная канцэпцыя, якую прпанаваў у 1924 годзе А. І. Апарын. 9. Самыя найстаражытнейшыя людзі жылі «першабытнымі статкамі». 10. Самым лёгкаплаўкім металам з’яўляецца ртуць, тэмпература плаўлення якой складае – 39 ºС, а самым тугаплаўнейшым – вальфрам, ён плавіцца амаль пры 3400 ºС. 11. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС з’яoляецца буйнейшай радыяцыйнай катастрофай. 12. Забеспячэнне харчовай бяспекі – адна з найбольш найважнейшых задач любой краіны.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.