Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Паняцце тэрміна. Тэрміналогія на сучасным этапе



Тэрмін - слова ці словазлучэнне, якое з'яўляецца назвай спецыяльнага паняцця якой-небудзь сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі і інш. Як і агульнаўжывальныя словы, тэрміны падзяляюцца на ўласнамоўныя (агульнаўжывальныя словы, звязаныя з грамадствам, прыродай, раслінным і жывёльным светам): высыпанне, абалонка, тканка і іншамоўныя (словы, запазычаныя з іншых моў): грануляванне, геліялячэнне, акасцяненне. Па структуры тэрміны падзяляюцца на простыя (меліярацыя, імуналогія), складаныя (прыкладная экалогія, аднаўляльная энергія) і тэрміны ў выглядзе абрэвіятуры (ДНК, ЦНС). Не кожнае спецыяльнае слова з'яўляецца тэрмінам. Спецыфіка тэрмінаў наступная:

· тэрміны выкарыстоўваюцца толькі ў пэўнай сферы дзейнасці і з’яўляюцца эканомнымі выражэннямі паняццяў як вынік навуковай і тэхнічнай дзейнасці людзей;

· тэрмін у слоўніках не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне;

· засваенне тэрмінаў з’яўляецца вынікам прафесійнай падрыхтоўкі;

· тэрмін пазбаўлены экспрэсіі і эмацыянальнасці. Нават калі тэрміны ўзнікаюць шляхам метафарызацыі, яны губляюць сваю эмацыянальную афарбоўку: вочны яблык, цела клеткі;

Тэрміналогія – раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў, сукупнасць тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, якая адлюстроўвае тую ці іншую сістэму паняццяў: юрыдычная, медыцынская, экалагічная тэрміналогіі і інш.

Як вядома, для таго каб слова з’яўлялася тэрмінам, яно павінна быць ў першую чаргу адназначным. Але сёння ў навуковай тэрміналогіі можна часта заўважыць тэрміны, якія ўступаюць у адносіны полісеміі (мнагазначныя тэрміны), аманіміі (тэрміны-амонімы), сінаніміі (тэрміны-сінонімы), антаніміі (тэрміны-антонімы). Мнагазначныя тэрміны ўзнікаюць толькі ў межах адной галіны навукі, але набываючы пры гэтым розныя значэнні (аўтагамія – самаапыленне, пападанне пылку на рыльца песціка; самаапладненне, зліццё двух ядраў у адно).У ідэале тэрмін не павінен мець сінонімаў, бо ён характарызуе розныя ўласцівасці паняццяў. Тэрміны-сінонімы, узнікаючы, адлюстроўваюць якую-небудзь адну адметную рысу зместу паняцця (калоідны раствор цытаплазмы – гэта і гіяплазма, і цытазоль, і цытаплазматычны матрыкс, і асноўная плазма).Тэрміны-амонімы (міжнавуковыя амонімы) узнікаюць у выніку распаду полісеміі, калі адно слова набывае абсалютна розныя значэнні ў межах розных галін навукі (аберацыя – апісанне скажэння адлюстравання (фізіка), змяненне становішча свяціла (астраномія), апісанне храмасомных мутацый (біялогія)). У навуковай тэрміналогіі выдзяляюцца і тэрміны-антонімы. Яны падзяляюцца на лексічныя (утвараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем): задні мозг – пярэдні мозг і словаўтваральныя (адрозніваюцца толькі марфемнай будовай): асіміляцыя – дысіміляцыя.

Заданні

1. Карыстаючыся тэрміналагічным слоўнікам, дайце тлумачэнне наступным тэрмінам.

Біягеацэноз, ветравая эрозія глебы, гамеастаз, інвазія, ксерафіты, макрафаг, осмас, парніковы эфект, сімбіёз, фрэон, хларафіл, адаптацыя, экалагічны маніторынг, мульчыраванне, некроз, мікарыза, сукцэсія, трансгенэз, флуктуацыя, экалагічная піраміда.

2. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову. Пры ўзнікненні цяжкасцей карыстайцеся перакладным слоўнікам.

Генофонд, кровообращение, окружающая среда, устойчивое развитие, радиоволна, ультрофиолетовое излучение, опорна-двигательная система, загрязнение, адаптационный синдром, канцерогенные вещества, агробиоценоз, патогенные микроаргонизмы, первичная профилактика, бактериофаги, дифференцировка, углеводы, антибиотики, обезвреживание отходов, среда обитания животного мира.

3. Суаднясіце:

1. Навука, якая вывучае заканамернасці а)вакцына

жыццядзейнасці арганізмаў на ўсіх

узроўнях арганізацыі

2. Значнае парушэнне ўстойлівасці экасістэмы б)генетыка

3. Сукупнасць знешніх прыкмет храмасомнага набору в)эндэмія

4. Асноўная структурная адзінка раслінных і г)лейкацыты

жывёльных арганізмаў, здольная да самааднаўлення

5. Навука аб заканамернасцях спадчыннасці і зменлівасці д)біяпаліва

6. Галоўная адзінка класіфікацыі раслін і жывёл е)экалогія

7. Белыя крывяныя клеткі ё)від

8. Захвораванне людзей пэўнай мясцовасці ж)экалагічны крызіс

9. Паліва з біялагічнай сыравіны, якое з) клетка

атрымоўваецца ў выніку перапрацоўкі

біялагічных адходаў

10. Прэпарат для папераджальных прышчэпак і)карыётып

супраць цяжкіх хвароб

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.