Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Складзіце словазлучэнні з кожным словам, вызначце тып кожнай пары



Журавель, пара, кампанія, слаць, колас, тры, пусціць, пяро, каса, рабочы.

3. Суаднясіце:

1.Дзядзькава каса – каса дзяўчыны а) метанімія

2.Выехаць на трасу і трасу за плечы б) сінекдаха

3.Смачны расольнік і смачная каўбаса в) амографы

4.Чэмпіён па боксе і лячэбны бокс г) метанімія

5.Шкодныя краты і жалезныя краты д)лексічныя амонімы

6.Вера ў чалавека і дачка Вера е) адназначныя словы

7.хвост яшчаркі і хвост калоны ж) амафоны

8.У лясах водзіцца заяц, воўк, ліса з) амаформы

 

Сінонімы

Сінонімы — словы адной часціны мовы, розныя па гучанні і напісанні, але якія маюць аднолькавае або вельмі блізкае лексічнае значэнне: журба – туга, сум, смутак; цень – засень. Яны служаць для павышэння выразнасці мовы, дазваляюць пазбягаць яе аднастайнасці.

Заданні

1. Падбярыце да кожнага слова групу сінонімаў. Падкрэсліце дамінанту.

Сумна, лес, сябар, рэпарацыя, слой, рэчыва, абманваць, удалы, вінтоўка.

Ці правільна падабраны сінонімы да кожнага рада? Абгрунтуйце свой адказ.

1) Дзіда – піка – кап'ё;

2) Сябраваць– таварышаваць – варагаваць – калегаваць;

3) Шаша – дарога – аўтамагістраль – аўтастрада – аўтабан;

4) Мяцеліца – завея – замець – мітусня – завіруха;

5) Ахоўнік – вартаўнік – вахцёр – каравульны – стораж.

Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Выпішыце словы, да якіх можна падабраць сінонімы.

Признаком устойчивой экологической системы является стабильность определенных характеристик. Так, например, экологически устойчивая система Земля имеет постоянную массу и постоянную среднюю температуру. Под экологической катастрофой следует понимать переход системы из одного устойчивого состояния в другое. Например, повышение средней температуры Земли может привести к таянию полярных льдов, опустыниванию почв, вымиранию определенных видов фауны и флоры. Тем не менее, Земля, как элемент Солнечной системы, скорее всего, останется такой же стабильной, как и ранее. Экологические катастрофы могут иметь различные уровни – от локальных (гибель леса, осушение моря) до глобальных (в масштабах Земли, Солнечной системы, Галактики и даже Вселенной) (часопіс “Экалагічны веснік”).

 

Антонімы

Антонімы ўяўляюць сабой словы з супрацьлеглым значэннем, яны ўжываюцца для абазначэння паняццяў, якія ніякім чынам не суадносяцца адно з адным: гаварыць – маўчаць; раніца – вечар. Супрацьлеглае значэнне словы могуць набываць і дзякуючы наступным прыстаўкам: не-, без-, анты-, контр- і інш.

Заданні

1. Падбярыце да слоў антонімы.

Цвёрдая мазгавая абалонка, аэробы, дыястала, дамінантнасць, асіміляцыя, пярэдні мозг, мітоз, гіпертрафія, генерацыя, павелічэнне, забруджвальнік, смяротнасць, зачыніць, выйсці, мелітарызм, аселасць, актыўнасць, туды, наперад, чысты.

2. Ці правільна падабраны да слоў антонімы? Абгрунтуйце, наколькі правільна падабраны антонімы да слоў.

Ціхі голас – гучны голас; радасны дзень – бязрадасны дзень; ціхая вуліца – шумная вуліца; дэмакрат – антыдэмакрат; ціхі ход –гучны ход; наступленне –атака; гарачы чай –цёплы чай; цёмны чалавек –светлы чалавек; цёмныя думкі – светлыя думкі; гарачы прыём – халодны прыём; цёмныя валасы – светлыя валасы; вядомы – антывядомы; цёмная справа – чыстая справа.

3. Прачытайце тэкст. Выпішыце выдзеленыя словы, падбярыце да іх антонімы.

Калі ёсць магчымасць выбіраць месца жыхарства, аддавайце перавагу загарадным і спальным раёнам, дзе няма буйных трас і дзе не сканцэнтраваны вытворчыя прадпрыемствы. Для дома па магчымасці набывайце натуральную мэблю, пры будаўніцтве і рамонце выкарыстоўвайце экалагічна чыстыя матэрыялы. Калі вы пакутуеце астмай ці іншымі рэспіраторнымі захворваннямі, сачыце за экалагічным становішчам. Калі канцэнтрацыя ў паветры шкодных рэчываў перавышана, пазбягайце фізічных нагрузак і трымайце пад рукой неабходныя медыкаменты. Вяртаючыся з вуліцы, вытрасайце вопратку і мыйцеся ахалоджанай вадой. Гэта дапаможа хаця б часткова пазбавіцца ад забруджвання. Адчуўшы моцны хімічны пах, напрыклад серы, неадкладна пакіньце гэта месца. Калі ў гэты момант вы знаходзіцеся на вуліцы, хутка ўвайдзіце ў закрытае памяшканне. Гэтыя парады так ці інакш дапамогуць вам знізіцьуздзеянне неспрыяльных фактараў на ваша здароўе (часопіс “Эколаг”).

Паронімы

Паронімы – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем. Напрыклад аператыўны і аперацыйны; атамнік і атамшчык; вытворны і вытворчы. Паронімамі бываюць: назоўнікі (нявеста - нявестка);прыметнікі (ласкавы - ласкальны); дзеясловы (чырванець - чырваніць).Паранімічнымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сыты- сытны) і запазычаныя (абанент – абанемент, эфектны - эфектыўны). Словы-паронімы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасць – правіннасць, надзвычайна – незвычайна), або суфіксамі (слоўны – слоўнікавы, малаважны – малаважкі).

Заданні

1. Складзіце і запішыце сказы з наступнымі словамі-паронімамі.

Карысны і карыслівы; горны і гарысты; давер і даверлівасць; вадзяны і вадзяністы; гаспадарчы і гаспадарлівы; адзінкавы і адзіночны; языкаты і язычніцкі; абагуліць і абагульніць; фармаваць і фарміраваць; цэглавы і цагляны; абонент і абанемент; вугляродны і вугляродзісты; вегетацыйны і вегетатыўны.

2. Спішыце сказы, выбраўшы правільнае слова з прапанаваных.

1) На запытанне прадпрыемства Міністэрствам прамысловасці і сельскай гаспадаркі быў дадзены (пісьмовы / пісьменны) адказ.

2) Для прытоку крыві медыкі часта выпісваюць (цыркуляцыйны / цыркулярны) душ.

3) Ліст дайшоў у пункт месцажыхарства (адрасата / адрасанта).

4) На міжнародным форуме найбольш яскрава сябе праявілі (дыпламанты / дыпламаты) з Расійскай Федэрацыі.

5) Памяшканню па вытворчасці штучных угнаенняў патрабуецца (касметычны / касмічны) рамонт.

6) Толькі ў (гаспадарчага / гаспадарлівага) чалавека ў хаце будзе прыбытак.

 

2.1. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання падзяляецца на тры групы: агульнаславянская, спрадвечна беларуская лексіка і лексіка іншамоўнага паходжання. Словы агульнаславянскай лексікі (сёння налічваецца каля 2 тыс. слоў) сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах. Гэта назвы асоб: сын, сястра, брат; частак цела: глотка, валасы; свойскіх жывёл: бык, карова, каза; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кабат (безрукаўка), кашуля; адцягненых паняццяў і з’яў прыроды: заўтра, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць; займеннікі: я, ты, мы; колеры: белы, чорны, зялёны. Уласнабеларускія словы складаюць самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы. Сярод іх выдзяляюць наступныя тэматычныя групы: абстрактныя паняцці: помста, адчай, пакута; назвы атмасферных з’яў: навальніца, маланка, спёка; тэрміны: азначэнне, выклічнік, дзейнік і інш. Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў. Сёння найбольшая колькасць запазычанняў прыпадае на:

славянскія мовы: аказаць, бальшавік, дзекабрыст (русізмы); боршч, журыцца, чупрына (украінізмы); рыдлёўка, слуп, кірунак (паланізмы);

неславянскія мовы: акіян, этап, эпоха (грэцызмы); акварыум, апендыкс, ангіна (лацінізмы); шпрыц, бінт, вафлі, шпінат (германізмы); суфлёр, партэр, вернісаж (галіцызмы) і інш.

Сёння асобную групу складаюць экзатызмы – словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў і ўжываюцца звычайна для надання мове асобага каларыту (кішлак, армяк, бурштын (цюркізмы)), украпленні – гэта словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення (warum? – з нямецкай – чаму?; white witch – з англійскай – белая ведзьма), і варварызмы – іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку пераемнасці атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове, але не засвойваюцца ў ёй да канца, часцей за ўсё ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві – з французскай – такое жыццё; о’кэй – з англійскай – усё добра; veni, vidi, viri – з лацінскай – прыйшоў, убачыў, перамог).

Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:

1) наяўнасць у слове ф: феномен, фасфарытны, флюараграфія;

2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эрытрацыты, артапедыя, амяла;

3) спалучэнні ге,ке, хе ў корані: гематалогія, генетыка, геном, гемоліз;

4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюлютэнь, бюро, кювет, мюзікл, пюрэ;

5) спалучэнні двух галосных у корані: гігіена, радыебіялогія, фізіялогія, анаэробы;

6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: , адэназін дысіміляцыя, медыцына, інтэрфенон,антыген;

7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: антыцелы, антыген, архіепіскап, контрмеры, рэвакцынацыя, рэгенерацыя

8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, рэўматызм, мікраарганізмы, пузыр, антаганізм, астыгматызм, пухір.

Заданні

1. Падбярыце да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі.

Эксперымент, анархія, атэлье, дэфект, ілюстрацыя, кашнэ, п’едэстал, фрагмент, адсарбент, канстатацыя, антытэза, сімптом, антыпод, аратар, дыктатура, градацыя, дэмаграфія, асэптыка, фагацытоз, таксін, дысперсія, ландшафт.

2. Прачытайце тэкст. Выпішыце іншамоўныя словы. Дайце іх тлумачэнне.

Мікаплазмы

Мікаплазмы з’яўляюцца самымі малымі з цяпер вядомых пракарыёт, здольных да самаўзнаўлення. Характэрная рыса гэтых мікраарганізмаў – адсутнасць клеткавай сценкі. Мікаплазмы шырока распаўсюджаны ў прыродзе. Мініяцюрнасць мікаплазм вызначае абмежаванасць іх біяхімічных магчымасцяў і залежнасць ад вышэйшых арганізмаў. У працэсе эвалюцыі мікаплазмы прыстасаваліся да цеснага суіснавання з вышэйшымі эўкарыётамі. Гэта паразіты чалавека, млекакормячых, рэптылій, рыб і раслін.

Мікаплазмы здольны пераадольваць імунны кантроль і такім чынам не выклікаць пашкоджванняў тканін, звязаных з імунарэактыўнасцю мікраарганізма. Аднак пры некаторых умовах мікаплазмы могуць выклікаць у арганізме гаспадара паталагічныя змены. Мікаплазмы ўстойлівыя да ўсіх прэпаратаў, дзеянне якіх звязана з біясінтэзам бялкоў клеткавай сценкі. Да гэтай групы ў першую чаргу ставіцца пеніцылін. Адчувальныя ж мікаплазмы да інгібітараў сінтэзу мембранных і унутрыцытаплазматычных бялкоў (часопіс “Медыцына”).

3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Дайце загаловак. Падкрэсліце іншамоўныя словы.

Воздействие радиации на организм человека называют облучением. Во время этого процесса энергия радиации передается клеткам, разрушая их. Облучение может вызывать всевозможные заболевания: инфекционные осложнения, нарушения обмена веществ, злокачественные опухоли и лейкоз, бесплодие, катаракту и многое другое. Особенно остро радиация воздействует на делящиеся клетки, поэтому она особенно опасна для детей.

Организм реагирует на саму радиацию, а не на ее источник. Радиоактивные вещества могут проникнуть в организм через кишечник (с пищей и водой), через легкие (при дыхании) и даже через кожу при медицинской диагностике радиоизотопами. В этом случае имеет место внутренне облучение. Кроме того, значительное влияние радиации находится вне тела. Наиболее опасно, безусловно, внутреннее облучение (“Радиобиология и экология”).

2.2. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (ужывальную на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і пашыраную ва ўсіх сферах грамадскага жыцця і сацыяльных групах: смяяцца, імклівы, памяшканне; і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей): асавік, плаваць, меліярацыя, слядак. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная і аргатычная лексіка.

Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў: таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і інш..).

Тэрміны (лац. terminus – “мяжа”) – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы; марфема, прыслоўе – у мовазнаўстве і інш.);

Дыялектызмы – гэта словы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і інш.);

Жарганізмы (фр. jargon – “умоўная гаворка”) – гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу людзей, аб’яднаных пэўнымі інтарэсамі (“дзед” – салдат апошняга года службы, “хвост” па лабах, атрымаць “пару” у студэнтаў і г.д.);

Аргатызмы (франц. argot – “замкнуты, нядзейны”) – адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэчанасцю (шывар – тавар, бан – вакзал).

Заданні

1. Вызначце, да якога тыпу паводле ўжывання адносіцца слова. Патлумачце выбар.

Філон, яршоўка, рубанак, зубрыць, хвост, галень, драч, маўчацьмеш, дамушнік, разварот, папса, бабашка, хаза, трыгубіца, ныга, хоцьму, дажджуха, краснюк, ундзіна, завязаць, замятуха.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.