Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку пры іх



Складаны сказ, у якім адна састаўная частка сінтаксічна падпарадкаваная другой і звязана з ёй пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў, называецца складаназалежным: Напярэдадні ад’езду пайшоў Лабановіч у лес, каб развітацца са сваімі грыбнымі абходамі.

Паказчык залежнай часткі - злучальныя словы і падпарадкавальныя злучнікі, якія ў ёй знаходзяцца. Тая частка, якая з’яўляецца адносна незалежнай, з’яўляецца галоўнай, а залежная – даданай. Пытанне ставіцца ад галоўнай да даданай часткі. Галоўная частка характарызуецца тым, што існуе як бы не сама па сабе і мае няпоўную інфармацыю, якая змяшчаецца ў даданай частцы. Даданая частка можа паясняць у галоўнай асобнае слова, словазлучэнне ці ўсю галоўную частку: Я слаўлю дружбу (якую?), што здабыта цаной вялікаю жыцця.

Паміж галоўнай і даданай часткай устанаўліваецца падпарадкавальная сувязь, якая афармляецца з дапамогай наступных сродкаў сувязі:

Падпарадкавальных злучнікаў (што, як, хоць, каб, таму што і інш.);

Злучальных слоў (адзінкі мовы, якія захоўваюць сваё лексічнае значэнне займенніка ці прыслоўя і з’яўляюцца членамі сказа: які, дзе, хто, што, каторы, куды, адкуль і інш.);

Указальных слоў (займеннікі той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі; прыслоўі там, туды, адтуль, усюды). Указальнае слова размяшчаецца толькі ў галоўнай частцы, але бывае не ва ўсіх складаназалежных сказах. Па яго сінтаксічнай ролі можна вызначыць від даданай часткі: якую сінтаксічную ролю выконвае указальнае слова, такім будзе і від даданай часткі: Ніхто спрачацца з тым не будзе, што ўсюды шмат мясцін прыгожых. (дапаўняльная частка)

Інтанацыйнага афармлення частак. З дапамогай інтанацыі сказ афармляецца як адно цэлае.

Парадку размяшчэння прэдыкатыўных частак, які не свабодны. Ён залежыць ад граматычнага значэння даданай часткі і ад віду адносін паміж часткамі. Даданая частка можа размяшчацца перад галоўнай, пасля галоўнай і ў сярэдзіне галоўнай часткі.

Складаназалежныя сказы характарызуюцца разнастайнасцю будовы, відаў адносін паміж часткамі і сродкаў іх сувязі. Вылучаюць наступныя віды даданых частак у складаназалежным сказе:

• Дзейнікавыя

• Выказнікавыя

• Азначальныя

• Дапаўняльныя

• Акалічнасныя (месца, часу, прычыны, мэты, умовы, выніку, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені, параўнання)

• Параўнальныя

• Супастаўляльныя.

Пры класіфікацыі складаназалежных сказаў улічваюцца наступныя крытэрыі: што паясняе даданая частка ў галоўнай; сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай; семантыка-сінтаксічныя адносіны, якія ўстанаўліваюцца паміж прэдыкатыўнымі часткамі.

Даданая частка, якая замяняе або канкрэтызуе дзейнік галоўнай часткі, называецца даданай дзейнікавай часткай. Дзейнікам галоўнай часткі выступаюць займеннікі той, кожны, усякі, усё, гэта і інш., якія адначасова з’яўляюцца ўказальнымі словамі: Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыць. Паміж галоўнай і даданай дзейнікавай часткай устанаўліваюцца суб’ектныя адносіны.

Даданая частка, якая канкрэтызуе выказнік галоўнай часткі, называецца даданай выказнікавай. У галоўнай частцы такіх канструкцый заўсёды ёсць састаўны іменны выказнік, у якасці якога выступаюць займеннікі тыпу такі, гэтакі, той, усё ў форме назоўнага ці вінавальнага склону. Гэты ж выказнік з’яўляецца і ўказальным словам у такіх сказах: Які размах, такі і палёт. Граматычным сродкам сувязі з’яўляюцца злучнікі і злучальныя словы хто, што, як, каб, быццам і інш.: Параска такая, што ў яе на языку нічога не затрымаецца.

3)Даданая частка, якая замяняе або канкрэтызуе дапаўненне галоўнай часткі, называецца даданай дапаўняльнай. Паміж галоўнай і даданай часткамі ўстанаўліваюцца аб’ектныя адносіны, г. зн., што даданая частка выконвае ролю разгорнутага дапаўнення пры выказніку галоўнай часткі або раскрывае канкрэтны змест дапаўнення галоўнай часткі, якое выражаецца ўказальнымі ці азначальнымі займеннікамі. У якасці ўказальных слоў у галоўнай частцы могуць выступаць займеннікі той, кожны, усякі, усе, усё і інш. Граматычным сродкам сувязі выступаюць злучнікі і злучальныя словы тыпу хто, што, дзе, які, куды, адкуль і інш.: Алесь размаўляў са старою і прыкідваў, ці змянілася што ў хаце.

4)Даданая частка, якая азначае дзейнік, азначэнне і акалічнасць або канкрэтызуе азначэнне галоўнай часткі, называецца даданай азначальнай. Паміж даданай і галоўнай часткамі ўстанаўліваюцца атрыбутыўныя адносіны. У якасці галоўнай часткі апорным кампанентам заўсёды выступаюць назоўнік або іншая субстантываваная часціна мовы. Граматычным сродкам сувязі з’яўляюцца злучнікі і злучальныя словы які, каторы, дзе, куды, адкуль, што і інш.: Я ўслухоўваўся ў незвычайныя шумы, што струменіліся з боку ракі.

5)Даданыя часткі, якія замяняюць або канкрэтызуюць акалічнасці часу, месца, прычыны, мэты, умовы, выніку, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені, называюцца даданымі акалічнаснымічасу, месца, прычыны, мэты, умовы, выніку, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені: Калі развіднела, Карпаў выставіў дывізіён. Ідзі туды, дзе цябе чакаюць. Таму Янка і галее, што папраўдзе жыць не ўмее. Каб вечна абдзецях жылі ўспаміны, схадзіў ён да лесу па клён і рабіну. Не страшны тады дні суровыя, калі рады сталёвыя. Бацькі прыносілі яму яду, так што галадаць не даводзілася. Дзе б я ні быў, я Гродна ганаруся. Мы не хочам жыць так далей, як жылі нашы дзяды. У сем гадоў ён іграў так віртуозна, што людзі заслухоўваліся.

6)Даданая частка, змест якой параўноўваецца са зместам галоўнай часткі, называецца даданай параўнальнай.Сродкамі сувязі выступаюць толькі злучнікі як, чым, нібы, бы, як бы, быццам і інш.: Голас грымеў, нібы нехта моцна біў у бубен.

7)Даданыя супастаўляльныя часткі характарызуюць змест галоўных частак шляхам супастаўлення ў адносінах часу ці па колькаснай прымеце: Вось і цяпер ён спакойна адпачывае, у той час як усе працуюць. Як цяжка нам было вучыцца, так лёгка будзе працаваць.

Складаназалежны сказ, які мае пры адной галоўнай частцы некалькі даданых, называецца складаназалежным сказам з некалькімі даданымі.

Сярод такіх сказаў у залежнасці ад іх агульнай будовы і ўзаемаадносін частак можна выдзеліць 3 асноўныя разнавіднасці:

• Складаназалежныя сказы з сузалежным (паралельным) падпарадкаваннем;

• Складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем;

• Складаназалежныя сказы са змешаным падпарадкаваннем.

У сказах з сузалежным падпарадкаваннем кожная даданая частка непасрэдна залежыць ад агульнай для іх галоўнай: Мы рады плугам тым, што поле ўзаралі, і дружбе, што згуртоўвае сілы, і хлебу, і солі на нашых сталах.

Вылучаюць дзве разнавіднасці такіх сказаў:

а) З сузалежным аднародным падпарадкаваннем:

б) З сузалежным неаднародным падпарадкаваннем.

Сузалежныя часткі, якія паясняюць у галоўнай адзін член сказа (у тым ліку і аднародны член сказа) у аднолькавых сінтаксічных адносінах, называюцца сузалежнымі аднароднымі: Няма другой такой краіны, дзе б шырэй пралеглі пуцявіны, дзе б так ветла далі вабілі, ласкалі. Залежныя часткі будуць неаднароднымі, калі яны паясняюць у галоўнай розныя члены сказа, або адзін і той жа член сказа, але ў розных адносінах, г. зн, што від даданых частак будзе розным: Красу, што продкі з любасцю стваралі, чужынцы з лютасцю агнём сціралі, каб не ўцалелі нават і сляды.

У складаназалежных сказах з паслядоўным падпарадкаваннем кожная наступная частка залежыць ад папярэдняй і паясняе яе: Хачу, каб славілі мы ўсе паход, што людзям мір нясе.

Адрозніваюць дзве разнавіднасці такіх сказаў:

а) З паслядоўным аднатыпным падпарадкаваннем;

б) З паслядоўным разнатыпным падпарадкаваннем.

У сказах з аднатыпным падпарадкаваннем усе даданыя часткі з’яўляюцца аднолькавымі: Недалёка ляжаў выцягнуты на бераг Сілівонаў човен, у якім ён звычайна перапраўляў людзей, што ішлі на Усход.

У сказах з разнатыпным падпарадкаваннем назіраецца самае разнастайнае спалучэнне даданых частак: даданых дапаўняльных, азначальных, акалічнасных: Нёман быў небам сяла, які будзіў яго жыццё і прымушаў чутка прыслухоўвацца да таго, што робіцца вакол.

Пры паслядоўным падпарадкаванні адна даданая частка можа стаяць у сярэдзіне другой даданай часткі. Тады поруч могуць аказацца два падпарадкавальныя злучнікі. Паміж гэтымі злучнікамі коска ставіцца ў тым выпадку, калі далей няма другой часткі падпарадкавальнага злучніка (хто, дык). Калі ж такая частка злучніка ёсць, то коска ставіцца: Я не спытаў, бо добра ведаў, што, калі ў Рамана ёсць нешта на душы, ён сам раскажа пра гэта. Цімох чуў, што калі пачне гаварыць, то заплача ад крыўды.

Часткі ў складаназалежным сказе з некалькімі даданымі могуць быць звязаны як сузалежным, так і паслядоўным падпарадкаваннем. Такія сказы называюцца складаназалежнымі з некалькімі даданымі часткамі са змешаным падпарадкаваннем: Рушылі ў дарогу ўжо тады, калі сонца схавалася за лесам, і над балотам ляжалі топкія змрокі, якія з кожнай хвілінай усё гусцелі і гусцелі.

1) Коскамі аддзяляюцца часткі складаназалежнага сказа: Не могуцъ ветры паламацъ галля, бо ўзрасціла дуба родная зямля. (Р.) Калі мы выйшлі на вуліцу, ужо адчувалася, шго блізка вечар, хаця і было светла. (I. М.)

Даданыя часткі, якія стаяць у сярэдзіне галоўнай, выдзяляюцца коскамі з двух бакоў: Той, хто хоць адзін разочак пазнаёмўся з жыццём летніх баравых закуткаў, згодзіцца з думкай пра іх зусім адметнае, непаўторнае хараство. (Kip.)

Коска не ставіцца, калі сузалежныя аднародныя даданыя часткі маюць агульную галоўную частку і звязваюцца адзіночнымі злучнікамі і, ці, або: Алесь бачыў, як нервова перабіраў пальцамі вольнай рукі настаўнік і як у часе гаворкі ўсё вастрэй і вастрэй загараліся ягоныя вочы. (Бр.)

2) Кропка з коскай ставіцца ў складаназалежным сказе паміж даданымі часткамі або іх групамі, калі яны маюць развітую будову або слаба звязаны па сэнсе: Многа слаўненькіх куточкаў ёсць у нашим краі, дзе пад гоман ручаёчкаў, пад шум дрэў у гаі рой журботных дум пакінеш; дзе няма трывогі, дзе душою адпачнеш, змучаны з дарогі; дзе прыемны ветрык млее, збажыну калыша; дзе пакоем-згодай вее, дзе ўсё шчасцем дыша.(К-с)

3) Πρацяжнік можа ставіцца пасля даданай часткі або некалькіх даданых частак, калі яны размешчаны перад галоўнай і вымаўляюцца з узмоцненай інтанацыяй: Каб багата радзіла наша зямля трэба за ей як за дзіцем гля-дзець. (Бяд.) Як драмам палі, засынаў небасвод я спаткаўся з чароўнай дзяўчынаю. (Тр.)

4) Двукроп'е ставіцца пасля галоўнай часткі пры яе лагічным выдзяленні, а таксама тады, калі даданыя часткі раскрываюць сэнс слоў адно, аднаго ў галоўнай частцы і паміж імі можна ўставіць словы α іменна: Абавязкова паведаміць не забудзъцеся: калі ў Дуброве вы будзеце будаваць гідрастанцыю. (М. Т.) Я хацела толькі аднаго: каб ён хутчэй паправіўся і каб болыи не лячыцъ мне яго. (К. Ч.)

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі.

У складаназалежных сказах з некалькімі дадапымі часткамі ставяцца коскі, кропка з коскай, працяжнік, коска з працяжнікам, двукроп'е.

1) Коскамі звычайна аддзяляюцца даданыя часткі, якія знаходзяцца перад або пасля галоўнай часткі: Пакуль сонца не згасне, пакуль свецяцца зоры, Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь! (Панч.) I аднаго ад сэрца я жадаю, каб ты была заўжды сама сабой, каб шчасце> побач крочыла з табой. (Вал.)

Калі даданыя часткі стаяць у сярэдзіне галоўнай або якой-небудзь даданай, то яны выдзяляюцца коскамі з абодвух бакоў: Я хацеў бы, каб промень кожны, што до-рыць сонца вясеннім днём, што азарае сцяг пераможны, заўсёды ў сэрцы палаў святлом. (М. Т.)

Кропка з коскай ставяцца паміж даданымі часткамі або іх групамі, калі яны даволі развітыя (часам са сваімі знакамі прыпынку) ці інтанацыйна аддзяляюцца адна ад другой: Я не знаю месяца больш за май шчаслівага, калі пушчы цешацца з гоману шумлівага; калі вербы ніцыя рвуцца ўвысь галінамі; калі скрозь пшаніцаю пахне над далінамі. (Гл.)

Працяжнікам могуць аддзяляцца дадапыя часткі ад галоўнай, калі яны размешчаны перад галоўнай і набываюць працяглую інтанацыю: Калі прайшоў ты і агонь, і снег, смак працы ўведаў і ад славы збег, кахаў жанчыну, піў асалоду кніг не думай, што ты ўсё ў жыцці спасціг.. Калі адчуў ты, як мінае час, як менее ў душы вясны запас, як многа значыць кожны дзень і міг не думай, што цану жыцця спасціг. (Бур.)

Коска з працяжнікам ставяцца пасля даданых частак з мэтай больш выразнага і працяглага адмежавання ад галоўнай часткі: Я за ўсё жыццё сваё спасціг, што злосць — сястра злараднасці, а сэрца, што ў грудзях маіх,гняздо для птушкі радасці. (Бур.) Двукроп'ем раздзяляюцца галоўная і даданая або толькі даданыя часткі, якія выдзяляюцца лагічна або раскрываюць змест слова адно ці аднаго ў галоўнай частцы і паміж часткамі сказа можна ўставіць словы α іменна, менавіта: Я хацела толькі аднаго: каб ён хутчэй паправіўся і каб больш не лячыць мне яго. (К. Ч.)

 

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.