Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі паміж дзейнікам і выказнікам можа ставіцца або не ставіцца працяжнік, што залежыць найперш ад таго, якой часцінай мовы выражаны галоўныя члены, а ў некаторых выпадках і ад таго, з якімі словамі суседнічаюць.
Працяжнік ставіцца:
1) калі абодва галоўныя члены сказа выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне: Наша праца — наш узлёт, наша слава і багацце (К-с);
2) калі дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў назоўным склоне ці адзін з іх выражаны назоўнікам, а другі — лічэбнікам у спалучэнні з назоўнікам: Тры і шэсць — дзевяць; Плошча поля — трыста семдзесят пяць гектараў;
3) калі перад выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць: Пушчы звонкія, пералогі — гэта наша радзіма, наш дом (К. Ц.); Жывая, непасрэдная сувязь з дзецьмі — вось крыніца думак, назіранняў, адкрыццяў (Віт.); Выхоўваць — значыць пастаянна і мэтанакіравана ўздзейнічаць на чалавека (Корш.);
4) калі абодва галоўныя члены сказа ці адзін з іх выражаны інфінітывам: Вучыцца ў народа — задача кожнага пісьменніка (К. Ч.);
5) калі выказнік выражаны ўстойлівым спалучэннем слоў: Рукі — хоць рэпу сей (К-с); Швы — вокам не абняць (А. Р.).
6) калі выказнік выражаны ўсечанымі формамі дзеясловаў тыпу хоп, цап, шмыг, шась: Бяжыць воўк на бабрыны душок берагам і – ца бабра.
7) калі дзейнік выражаны назоўнікам ці займеннікам, а выказнік – выклічнікам: Я яшчэ о-го-го!
Пры адсутнасці звязкі паміж дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца:
-калі дзейнік або выказнік выражаны займеннікамі: Прырода любая мая! Я твой заступнік, абаронца... (Рус.) У сказах такога тыпу паміж галоўнымі членамі сказа можа ставіцца працяжнік, калі на займеннік прыпадае лагічны націск: Я — сын зямлі, нашчадак хлебаробаў (Р. Б.);
-калі пры выказніку ёсць адмоўе не: Воўк не пастух, а свіння не агародніца (Прык.). Аднак працяжнік ставіцца перад адмоўем не, калі абодва галоўныя члены сказа выражаны інфінітывам: Дзетак узгадаваць — не грыбкоў назбіраць (Прык.);
-калі паміж дзейнікам і выказнікам стаіць недапасаваны да выказніка даданы член сказа або часціца, злучнік, пабочнае слова: Цяпер былыя воіны-салдаты жыцця і міру кавалі (Астр.); Хлопцы, відаць, добрыя рыбакі (Я. С.);
-калі ў склад выказніка ўваходзяць параўнальныя злучнікі як, нібы, быццам, што: Чабарок што тыя зоркі ў шумнай сенажаці, ім засланы ўсе ўзгоркі, як сталы ў хаце (Я. П.); Госць як госць, а валакіты дасць (Прык.);
калі выказнік, выражаны назоўнікам, стаіць перад дзейнікам, выражаным назоўнікам: Адвечнае дрэва дуб .
Даданыя члены сказа
Дапаўненне — даданы член сказа, які абазначае прадмет ці з’яву, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца дзеянне або праяўляецца прымета, і адказвае на пытанні ўскосных склонаў: У лесе яму стала холадна.
Дапаўненне найчасцей адносіцца да дзеяслова-выказніка: Вясна пахла гаркаватым пылам прырэчных вербаў. (Грах.)
У залежнасці ад таго, што паясняе дапаўненне, яны падзяляюцца на прыдзеяслоўныя, прыіменныя і прыадвербіяльныя.
Прыдзеялоўныя дапаўненні – дапаўненні, звязаныя з дзеясловам. Яны падзяляюцца на прамыя і ўскосныя.
Прамыя дапаўненні абазначаюць аб’ект, на які пераходзіць дзеянне.
Ускосныя дапаўненні выражаюцца формамі вінавальнага склону з прыназоўнікамі, формамі іншых ускосных склонаў без прыназоўнікаў ці з прыназоўнікамі і маюць значэнне ўскоснага аб'екта: Восень захінула ў хмары неба. (П. П.) Вячэрні бор прапах жывіцай і выспелымі верасамі. (Грач.)
Прыйменныя дапаўненні адносяцца ў сказе да назоўнікаў і прыметнікаў. Яны падзяляюцца на прысубстантыўныя і прыад’ектыўныя.
Прысубстантыўныя дапаўненні звязваюцца з назоўнікамі, што ўтвораны ад дзеясловаў, або з назоўнікамі прыметнікавага паходжання. Выражаюцца назоўнікамі і заўменнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх: Дзед прыходзіць на дапамогу Міколку.
Прыад’ектыўныя дапаўненні звязваюцца з прыметнікам, які выступае іменнай часткай выказніка, і выражаюцца назоўнікамі, займеннікамі ў скосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх: Хваля поўна дзікіх дум.
Прыадвербіяльныя дапаўненні звязваюцца з прыслоўямі і безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, якія з’яўляюцца акалічнасцю ў двухсастаўным сказе ці выказнікам у безасабовым сказе. Прыадвербіяльныя дапаўненні выражаюцца назоўнікамі, займеннікамі, субстантываванымі прыметнікамі ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх: Высокія елкі стаялі ўпераежку з соснамі.
Азначэнне— гэта даданы член сказа, што абазначае прымету, якасць прадмета, яго ўласцівасць: Дуплаватыя дзічкі сям-там раслі на полі. (К. Ч.)
Паміж азначэннем і паяснёным словам устанаўліваюцца атрыбутыўныя адносіны.
Азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя. Дапасаваныя азначэнні прыпадабняюцца да слова, якое яны паясняюць, у родзе, ліку, склоне
Прыдатак — гэта азначэнне, выражанае назоўнікам, які дапасуецца да паяснёнага слова ў родзе, ліку і склоне або толькі ў ліку і склоне: Цалуюць твар пякучыя гарэзы-маразы. (С. 3.) Сваю зелень красы дробналістай расплялі прыгажуні-бярозы. (Пестр.)
Прыдаткі не проста называюць прадмет, а часта служаць эпітэтамі, паказваюць на якасць, уласцівасць прадметаў, даючы ім эмацыянальна-экспрэсіўную характарыстыку: Цар-дуб каржакаваты з сасной свае ісамлі ў некалькі абхватаў ўзаемна абвілі: (Аўр.) Коўдрай рачулку-шчабятуху клапатліва ўкрыў туман. (С. 3.)
Для размежавання прыдатка і паяснёнага слова трэба кіравацца тым, што пры спалучэнні агульнага і ўласнага ыазоўніка прыдаткам выступае: 1) агульны назоўнік, калі ўласны абазначае імя ці прозвішча чалавека: Таго, што быў у форме афіцэра, нечакана пазнала партызанка Рыта Пясоцкая. (Шам.) (С. 3.); 2) уласны назоўнік, калі ён з'яўляецца геаграфічнай назвай, назвай выдання і інш.: Цягнік ціха падыходзіў да станцыі Азярышча. (Пестр.) Наш часопіс «Маладосць» заяўляе аб сваёй прыналежнасці ўжо самой назвай. (Панч.)
Паводле структуры прыдаткі падзяляюцца на простыя і складаныя.Простыя прыдаткі выражаюцца адным назоўнікам: Штоночы ўстаюць і ідуць на заданне хлопцы-мінёры апошняй вайны. (Бур.) Складаныя прыдаткі выражаюцца словазлучэннямі: Слухаю песні маёй Беларусі — скарб неўміручы народнай душы. (С. 3.) Акалічнасць — даданы член сказа, які характарызуе дзеянне ці абазначае розныя абставіны, пры якіх яно адбываецца: Што за мароз пячэ сягоння! (Куп.) Толькі зоркі дзесь далёка міргаюць у вышыні. (С. 3.)
Паміж акалічнасцю і словам, да якога яна адносіцца, устанаўліваюцца розныя віды акалічнасных адносін. У адпаведнасці з гэтым вылучаюцца акалічнасці меса, часу, прычыны, мэты, уступкі, спосабу дзеяння, меры і стунені.
Акалічнасці м е с ц а абазначаюць месца, напрамак дзеяння і адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль?: Дзесьці Прыпяць плюскоча, хваляй б'е ў берагі.
Акалічнасці ч а с у абазначаюць час, працягласць дзеяння, яго пачатак або заканчэнне і адказваюць на пытанні калі?, з якога часу?, да якога часу?: Майскім раннем я вас пакідаў, аксамітна-зялёныя ўзмежкі. (Бр.)
Акалічнасці п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну дзеяння ці стану і адказваюць на пытанні чаму?; з якой прычыны?: Дарэктар з радасці спявае, дадому едзе, спачывае. (К-с)
Акалічнасці м э т ы абазначаюць мэту дзеяння і адказваюць на пытанні з якой мэтай?; для чаго?; навошта?: Аднаго разу Параска паехала ў Пінск адведаць родзічаў. (Капыл.)
Акалічнасці ў м о в ы паказваюць умову, пры якой ажыццяўляецца дзеянне, і адказваюць на пытанні пры якой умове?; у якім выпадку?: Антось наш дбалы, акуратны, а пры рабоце які здатны! (К-с)
Акалічнасці ўступкі абазначаюць падставу, насуперак якой адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні нягледзячы на што?; насуперак чаму?: Паходня прысеў з боку стала і насуперак чаканню Ваўчка не ўспыхнуў, не павысіў голасу. (Хадк.)
Акалічнасці спосабу дзеяння абазначаюць спосаб ці якасць дзеяння і адказваюць на пытанні якім спосабам? як?: Над нівай вясёлыя птушкі па-іншаму песні запелі. (Куп.) Акалічнасці мерыі і ступені характарызуюць меру ці ступень дзеяння, стану ці прыметы. Яны адказваюць на пытанні ў якой меры?; у якой ступені?; у якой колькасці?; як доўга?: Да краю повен я цветам даспелых вішань і ліствой бярозак.
26. Няпоўныя і нячленныя сказы
Нерасчлёняныя сказы (словы-сказы) не выражаюць сінтаксічных адносін і, значыць, не маюць ні галоўных, ні даданых членаў сказа; яны не могуць быць развіты іншымі словамі. Тут нельга гаварыць пра суадноснасць іх адзінага кампанента з адным з галоўных ці якім-небудзь даданым членам двухсастаўнага сказа. Аднак сінтаксічная нерасчлянёнасць, адсутнасць звычайнага саставу сказа не перашкаджаюць ім быць закончанымі выказваннямі, г.зн. выражаць адносна закончаную думку.Немагчымасць расчлянення фармальнага саставу слоў-сказаў – аб'ектыўны сінтаксічны крытэрый адмежавання іх ад іншых тыпаў сказаў, іх галоўная структурная асаблівасць.
Другой характэрнай асаблівасцю слоў-сказаў, што выцякае з іх сінтаксічнай нерасчлянёнасці, з'яўляецца кантэкстуальнасць гэтых моўных адзінак як сродак выражэння мадальнасці, максімальная абумоўленасць іх сэнсавага значэння моўнай сітуацыяй.Словы-сказы цесна звязаны з кантэкстам; яны заўсёды знаходзяцца ў саставе групы самастойных сказаў. Па-за кантэкстам словы-сказы не могуць ужывацца, паколькі яны не маюць намінатыўнай функцыі і выконваюць толькі камунікатыўную функцыю. Словы-сказы не называюць з'яў рэчаіснасці, а выражаюць мадальна-экспрэсіўныя адносіны: сцвярджэнне, адмаўленне, запытанне, пабуджэнне, эмацыянальную ацэнку. Таму словам-сказам заўсёды павінна папярэднічаць якое-небудзь паведамленне ці сітуацыя, якія выклікаюць гэта сцвярджэнне, запытанне, адмаўленне, эмацыянальную ацэнку ці пабуджэнне да дзеяння: «Значыцца, ямы заўсёды жывуцьма адным месцы, на беразе?» –здзівіўся Манг. – «Т а к» (Я. Маўр).
Адсутнасць намінатыўнай функцыі ў слоў-сказаў абумоўлена не толькі іх прызначэннем — выражаць мадальна-экспрэсіўныя адносіны, але і іх марфалагічнай прыродай. У якасці слоў-сказаў, як правіла, не ўжываюцца словы-назвы. Нерасчлянёныя сказы звычайна фарміруюцца са слоў, якія не маюць намінатыўнай функцыі.
У састаў нерасчлянёных сказаў могуць уваходзіць: а) мадальныя словы (вядома, здаецца, несумненна): Вядома, не;Здаецца, так; Несумненна, так; б)узмацняльныя часціцы: «Ведаеце, што, хлопцы? Пакіну я...» – «Латуту свайго?» – перабіў Гарась. – «А ле ж. Надакучыла мне, браткі, да смерці!» (В. Каваль); «Скажы, нябога, ты, згэтай вёскі?» – «Эге ж»,–коратка адказвае маладзіца (Я. Колас); в) выклічнікі: «Ідзі спаць... Цябе ўжо морыць сон...» — «О н е! Як жа так пайсці? Пабачым...» (М. Гарэцкі).Да слоў-сказаў могуць далучацца звароткі: «Што з вокам у цябе?»—«А нічога, дзядзя Астап» (М. Лынькоў). «А дзедка ўсё госціць у нас?» — «А л е, сынку мой» (Я. Купала).Ні мадальныя словы, ні часціцы, ні выклічнікі, ні звароткі не з'яўляюцца членамі сказа, таму можна сцвярджаць, што словы-сказы не маюць даданых членаў сказа. Слова так у асобных выпадках пры адказе на пытанне можа выступаць у ролі выказніка і мець пры сабе даданыя члены сказа: «А ў мінулым годзе вы былі ў адпачынку?» – «У мінулым годзе так»; «Учора вечарам вы былі дома?» – «Учора так».На аснове марфалагічнай прыметы выдзяляюцца:
Эмацыянальна-ацэначныя словы-сказы ўтвараюцца выклічнікамі і словамі, блізкімі да выклічнікаў.
Сэнс эмацыянальна-ацэначных слоў-сказаў вызначаецца інтанацыяй і кантэкстам, прычым асноўная эмоцыя, выражаная гэтымі словамі-сказамі, можа суправаджацца адценнямі іншых эмоцыйСцвярджальныя словы-сказы ўтвараюцца словамі так, як жа, яшчэ б, вядома, правільна,
Адмоўныя словы-сказы ў дыялагічнай мове з'яўляюцца адмоўным адказам на пастаўленае пытанне ці выражаюць нязгоду таго, хто гаворыць, з чыім-небудзь выказваннем, у маналагічнай мове – гэта пярэчанне самому сабе.
Пабуджальныя словы-сказы выражаюць эмацыянальную рэакцыю таго, хто гаворыць, на выказванне ці пэўную сітуацыю і разам з тым волевыяўленне, пабуджэнне да пэўнага дзеяння. У якасці пабуджальных слоў-сказаў выступаюць выклічнікі і часціцы; «В о-о- он!» – раптам крычыць Галена.— «В о н! Вон!» (К. Чорны); «Ну вось і прыехалі. Т п р у!» (3. Бядуля); «А гэта не вавёрка?!» –«Т с с! Гэта гарнастай!» (Я. Маўр); «Ало! Як справы?» (3 вуснай мовы); «Гэй!» – аклікнуў іх Сцёпка, хлопцы спыніліся (Я. Колас).Пытальныя словы-сказы характарызуюцца выразнай пытальнай інтанацыяй і разнастайнымі адценнямі значэнняў у залежнасці ад лексічнага выражэння пытанняў, кантэксту ці сітуацыі. У якасці пытальных слоў-сказаў ужываюцца сцвярджальныя і адмоўныя словы, мадальныя словы, пытальныя часціцы і выклічнікі розных разрадаў: «Выклікаю цябе на спаборніцтва» — «А? Што?..» (Я. Маўр); «Мясціны ціхія, а людзі добрыя». –«Г а?» (А. Асіпенка).
Асноўнай прыметай няпоўных сказаў з'яўляецца не сэнсавая, а граматычная непаўната, г. зн. адсутнасць якога-небудзь члена сказа: Апоўдні маці пайшла падаіць кароў і прынесла з Алесем абед: яна –гаршкі з капустай і кашай, а ён –вялікі збан малака з тварагом (Я. Брыль);
Пра непаўнату сказа, у які лёгка можна падставіць адсутны член, сведчыць асобая інтанацыя, невялікая паўза, якая звычайна абазначаецца працяжнікам: Сонца дае цеплыню і святло, зямля –свае жыватворчыя сілы (I. Навуменка); Паняцце няпоўных сказаў – структурна-граматычнае паняцце. Выдзяленне няпоўных сказаў заснавана на супастаўленні структур (мадэлей, схем) сказаў у сістэме мовы. Паводле структуры няпоўныя сказы бываюць простыя і складаныя. Простыя сказы лічацца няпоўнымі, калі маюць незамешчаныя сінтаксічныя пазіцыі аднаго ці некалькіх членаў.Складаныя сказы з'яўляюцца няпоўнымі, калі прапушчана цэлая прэдыкатыўная частка: «Мне сорамна, што ты мяне, як малога, вядзеш...» –«Бо я дарогу ведаю» (П. Галавач)
27. Просты ўскладнены сказ. Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку пры іх. Адасобленыя члены сказа. Знакі прыпынку пры іх. Параўнальныя звароты. Знакі прыпынку пры іх. Зваротак і знакі прыпынку пры ім. Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, знакі прыпынку пры іх
Аднародныя члены — гэта такія члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго агульнага для іх члена і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння: Полем, лесам, пералескам, па зямлі, вясной абуджанай, красавік ідзе з пралескамі па праталінах і лужынах. (С. Ш.) У гэтым сказе полем, лесам, пералескам — аднародныя дапаўненні; адносяцца да выказніка ідзе, адказваюць на пытанне чымі, вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння; дапаўненні па праталінах, лужынах таксама аднародныя.
Аднароднымі могуць быць галоўныя і даданыя члены сказа: Чуліся галасы птушак, лесавыя шолахі, нечыя дзіўныя ўздыхі, нібы ўздыхала зямля і ціха-ціха перашэптвалася з маўклівымі дубамі. (Лыньк.) Галасы, шолахі, уздыхі — аднародныя дзейнікі; уздыхала, перашэптвалася — аднародныя выказнікі.
Аднародныя члены сказа звычайна маюць аднолькавае марфалагічнае выражэнне.
Аднародныя члены сказа характарызуюцца наступнымі прыметамі: 1) займаюць пазіцыю аднаго члена сказа; 2) звязаны з адным і тым членам сказа аднолькавай сувяззю; 3) звязаны паміж сабой злучальнай і бяззлучнікавай сувяззю; 4) часцей маюць аднолькавае марфалагічнае выражэнне; 5) звычайна выражаюць аднатыпныя паняцці.