Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Марфалогія як раздзел граматыкі. Часціны мовы, іх класіфікацыя



Граматыка – раздзел мовазнаўства, змест якога складае вучэнне аб заканамернасцях формаўтварэння і словазмянення, тыпах словазлучэнняў і сказаў. Тэрмін “граматыка” мае некалькі значэнняў: 1) навука, раздзел мовазнаўства; 2) граматычы лад мовы, сістэма правілаў словазмянення, сувязі слоў у сказах; 3) сукупнасць прынятых для пэўнай мовы правілаў змянення слоў і пабудовы словазлучэнняў і сказаў (граматыка акадэмічная, граматыка навуковая, граматыка школьная); 4) падручнікі , дапаможнікі, у якіх разгядаюцца гэтыя правілы.

Граматыка падзяляецца на два раздзелы – марфалогію і сінтаксіс.

Марфалогiя-частка граматыкi,у якой вывучаюцца часцiны мовы, правiлы змянення слоу i форм слоу.Сiстэма часцiн мовы:САМАСТОЙНЫЯ:ЗмЕнНыЯ-скла няльныя(назоунiк-рака,прыметнiк-мяккi,лiчэбнiк-два,займеннiк-я);спра гальныя(дзеяслоу,дзеепрыметнiк,дзеепрыслоуе);НяЗмЕнНыЯ(прыслоуе).СЛУЖБОВЫЯ (прыназоунiк,злучнiк,часцiца).ВЫКЛIЧНIК.

Марфалогія– гэта граматычнае вучэнне аб слове; раздзел граматыкі, які вывучае структуру слова, правілы словазмянення, а таксама граматычныя катэгорыі і класы слоў (часціны мовы).

Марфалогія вывучае:

1) граматычныя ўласцівасці слоў, акрэслівае іх граматычныя значэнні, выяўляе спецыфіку граматычных катэгорый слоў, якія адносяцца да розных часцін мовы.

2) правілы ўтварэння словаформ, адрозненне паміж словаформамі адной і той жа лексемы, дапамагае вызначыць, дзе перад намі форма аднаго слова, а дзе – розныя словы.

Марфалогія мае сувязь з іншымі раздзеламі навукі пра мову:

з фанетыкай (без гукавога афармлення слоў мова не можа існаваць, фанетычныя змены ўплываюць на форму і будову слова (чаргаванні гукаў уплываюць на відазмяненні марфем сад – у садзе); канчаткі назоўнікаў залежаць ад апошняга зычнага асновы, ад характару асновы вызначаецца канчатак: вясна, зямля; ад фанет. асаблівасцей залежыць размеркаванне назоўнікаў па тыпах скланення і родах);

са словаўтварэннем (большасць беларускіх слоў утворана з дапамогай марфем (суфіксаў і прыставак) – спяваць – заспяваць, песня – пясняр);

з сінтаксісам (кожная граматычная катэгорыя праяўляецца ў сінтаксічных адзінках – словазлучэннях ці сказах – засланяе бярозку назоўнік бярозку – дапаўненне і мае форму вінавальнага склону; паміж марфалагічнымі і сінтаксічнымі катэгорыямі існуе пэўная адпаведнасць: кожная часціна мовы выконвае функцыю таго ці іншага члена сказа: назоўнік звычайна дзейнік, дзеяслоў – выказнік, прыметнік – азначэнне і г.д.)

Паводле граматычных уласцівасцей усе словы беларускай мовы размяркоўваюцца па лексіка-граматычных разрадах, якія называюцца часцінамі мовы.

Прынцыпы класіфікацыі часцін мовы

Падзел слоў на часціны мовы адбываецца па трох прыметах:

• на аснове іх катэгарыяльнага (класіфікацыйнага) лексічнага значэння;

• марфалагічных прымет;

• сінтаксічных асаблівасцей;

• асаблівасцей сістэмы словаўтварэння.

1,Катэгарыяльнае (класіфікацыйнае) значэнне – гэта абагульненае лексічнае значэнне слоў пэўнай часціны мовы, не звязанае з лексічным значэннем кожнага асобнага слова. Катэгарыяльнае значэнне абагульняе, аб’ядноўвае словы ў адзін клас (разрад). Так, назоўніку ўласціва абагульненае значэнне прадметнасці, прыметніку – прыметы, дзеяслову – дзеяння і стану як працэсу і г.д.

2,Да марфалагічных прымет, якія ўлічваюцца пры класіфікацыі часцін мовы, адносяцца: зменнасць ці нязменнасць слоў, тып і асаблівасці іх змянення (скланенне, спражэнне), граматычныя катэгорыі слоў і іх спецыфіка.

Зменнымі словамі з’яўляюцца назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, нязменнымі – прыслоўі, словы катэгорыі стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы), мадальныя словы, усе службовыя словы і выклічнік.

Зменныя словы скланяюцца (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі) ці спрагаюцца (дзеясловы).

Часціны мовы характарызуюццарозным наборам граматычных катэгорый і іх зместам. Найбольшую колькасць граматычных катэгорый мае дзеяслоў, у сваіх разнастайных формах ён выражае граматычныя значэнні ліку, роду, асобы, часу, ладу, трывання, стану.

• Адрозніваюць часціны мовы сінтаксічнымі ўласцівасцямі: спосабамі сінтаксічнай сувязі, сінтаксічнай функцыяй. Так, прыметнікі не спалучаюцца з дзеясловамі, а з назоўнікамі, займеннікамі. Словы кожнай часціны мовы маюць свае асноўныя сінтаксічныя функцыі: назоўнікі – часцей дзейнік і дапаўненне, прыметнік – азначэнне, дзеяслоў – выказнік і г.д. Не маюць функцый членаў сказа мадальныя словы, службовыя часціны мовы і выклічнікі.

• Кожная часціна мовы мае свае словаўтваральныя мадэлі. Так, назоўнікі і прыметнікі найбольш актыўна ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў, дзеясловы – з дапамогай прыставак, нулявым суфіксам утвараюцца толькі назоўнікі і г.д.

Такім чынам, часціны мовы – гэта лексіка-граматычныя разрады слоў, якія характарызуюцца катэгарыяльным значэннем, агульнасцю граматычных катэгорый, пэўнай сістэмай форм, асаблівасцямі ў спалучальнасці з іншымі словамі, асноўнымі сінтаксічнымі функцыямі і спосабамі словаўтварэння.

У беларускай мове традыцыйна вылучаюць 10 часцін мовы.

У залежнасці ад ступені самастойнасці, сістэмы граматычных катэгорый, характару сінтаксічных функцый усе часціны мовы, акрамя выклічніка, дзеляцца на дзве групы. Да першай адносяцца паўназначныя, або самастойныя, часціны мовы — назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў і прыслоўе – маюць лексічнае значэнне, намінатыўную функцыю, з’яўляюцца членамі сказа.

Назоўнік мае катэгарыяльнае значэнне прадметнасці, характэрызуецца самастойнымі катэгорыямі роду, ліку, склону, часцей у сказе з’яўляецца дзейнікам і дапаўненнем, утвараецца усімі спосабамі беларускага словаўтварэння.

Прыметнік мае катэгарыяльнае значэнне прыметы, дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне; граматычныя катэгорыі прыметніка сінтаксічна залежныя і рэалізуюцца праз сінтаксічную сувязь з назоўнікам. У сказе – азначэнне ці выказнік. Уласцівы прыметніку спецыфічныя склонавыя канчаткі, словаўтваральныя і формаўтваральныя афіксы.

Лічэбнік мае катэгарыяльнае значэнне колькасці, якое канкрэтызуецца ў значэннях – адцягнены лік, колькасць аднародных прадметаў, парадак іх пры лічэнні. Х-на катэгорыя склону, формы роду і ліку маюць толькі асобныя лічэбнікі. У сказе – любы член сказа.

Займеннік паказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць, не называючы іх. Лексічнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічная функцыя залежыць ад таго, якую часціну мовы ён замяняе.

Дзеяслоў мае катэгарыяльнае значэнне працэсу, характэрызуецца разнастайнымі граматычнымі катэгорыямі і формамі: мае стан, пераходнасці\непераходнасці, зваротнасці\незваротнасці, трывання, часу, ладу, асобы, ліку. Спрагальныя формы дзеяслова – выказнік, неспрагальныя – азначэнне і акалічнасць, інфінітыў – любы член сказа. Да дзеяслова непасрэдна прымыкае клас безасабова-прэдыкатыўных слоў, якія выконваюць функцыю галоўнага члена ў безасабовых сказах і абазначаюць стан асобы, асяроддзя і г.д.: весела, сумна, холадна, шкада, відаць, досыць, нёльга і пад. Такія словы называюць прэдыкатывамі (або словамі катэгорыі стану). Прэдыкатывы (катэгорыя стану) не ва ўсіх граматычных даследаваннях вылучаюцца як асобная часціна мовы; гэтыя словы разглядаюцца разам з назоўнікам (шкада), дзеясловамі (відаць), прыслоўямі (весела) і кваліфікуюцца як сінтаксічныя дэрываты названых часцін мовы.

Прыслоўе абазначае прымету дзеяння, стану ці прымету якасці. Семантычна прыслоўі суадносяцца з усімі зменнымі часцінамі мовы і ўтвараюцца ад іх рознымі спосабамі ўтварэння (суфіксальна-прэфіксальным, суфіксальным, адвербіялізацыя). Нязменнасць – асноўная прымета прыслоўяў. У сказе – акалічнасці.

Другі разрад – службовыя (непаўназначныя) словы– прыназоўнікі, злучнікі, часціцы. Яны не маюць намінатыўнага значэння і граматычных катэгорый, самастойнай сінтаксічнай функцыі – не з’яўляюцца членамі сказа. Ужываюцца яны толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы і могуць выражаць адносіны паміж кампанентамі словазлучэння, канкрэтызуюць значэнні склонавых формаў (прыназоўнік), злучаюць словы і часткі складаных сказаў, выражаючы сэнсавыя адносіны паміж імі (злучнікі), даюць разнастайныя сэнсавыя і мадальна-валявыя, эмацыянальна-экспрэсіўныя ацэнкі слова, словазлучэння ці сказа (часціцы). Да службовых часцін мовы некаторыя аўтары яшчэ адносяць звязкі, якія афармляюць адносіны паміж дзейнікам і недзеяслоўным выказнікам (быць, стаць, з’яўляцца і інш.)

Самастойныя часціны мовы (паўназначныя) падзяляюцца на знамянальныя і ўказальныя. Указальныя, альбо займеннікавыя, словы не называюць прадметаў, прымет, колькасці, а толькі ўказваюць на іх.

асноўныя часціны мовы — назоўнік, прыметнік, дзеяслоў, прыслоўе і клас прэдыкатываў (словы катэгорыі стану). Класы слоў, якія складаюць групу асноўных часцін мовы марфалагічна аформлены, пастаянна папаўняюцца новымі ўтварэннямі ці запазычаннямі. неасноўныя часціны мовы — адносяцца займеннікі (у шырокім сэнсе слова, г.зн. словы ўказальныя) і лічэбнікі. Яны не маюць сваіх ярка выражаных марфалагічных асаблівасцей (па формазмяненню займеннікі і лічэбнікі многімі рысамі падобны да назоўнікаў ці прыметнікаў). Займеннікі і лічэбнікі — замкнутыя класы слоў, практычна яны не папаўняюцца новаўтварэннямі.

У залежнасці ад здольнасці або няздольнасці змяняцца ўсе словы падзяляюцца на зменныяінязменныя.

Зменныя словы маюць сістэму форм, яны скланяюцца (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі), спрагаюцца (дзеяслоў і часткова — звязка), маюць формы ступеней параўнання (прыметнікі, адпрыметнікавыя прыслоўі і прэдыкатывы). Нязменныя словы прадстаўлены адной словаформай. Гэта тыя прыслоўі і прэдыкатывы, якія не маюць форм ступеней параўнання; усе мадальныя словы; службовыя словы (акрамя звязак), часціцы і выклічнікі.

Па-за класіфікацыяй застаюцца гукаперайманні – моўныя сродкі, якія служаць для перадачы гукаў жывой ці нежывой прыроды і выклічнікі – словы граматычна не аформленыя, якія нічога не называюць, яны выражаюць разнастайныя эмоцыі, эмацыянальныя адносіны і волевыяўленні. Цесная сувязь выклічнікаў з мімкай і жэстам сведчыць аб перыфірыйным становішчы гэтага класа слоў у сістэме часцін мовы. Не выпадкова многія даследчыкі не ўключаюць выклічнік у сістэму часцін мовы. Разам з тым выклічнікі лексічна аформленыя, маюць свае марфаналагічныя асаблівасці, цесна звязаны словаўтваральнымі адносінамі з іншымі класамі слоў.

 

 

10. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Катэгорыя роду, ліку, склону назоўнікаў. Тыпы скланення назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў субстантыўнага, ад’ектыўнага і змешанага скланення. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Словаўтварэнне назоўнікаў

Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы з катэгарыяльным значэннем прадметнасці і мае граматычныя катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Вылучаюцца разнастайныя лексіка-семантычныя групы назоўнікаў. Назоўнікі могуць абазначаць:назвы прадметаў: дом, кніга, аловак, парта;

назвы асоб: чалавек, студэнт, вучань;

жывых істот: ліса, кот, муха, пчала;

астранамічныя аб’екты: планета, камета, Марс, Венера;

геаграфічныя аб’екты: гара, вулкан, мора, рака, акіян;

дрэвы і расліны: дуб, таполя, палын ,мох;

з’явы прыроды: мароз, іней, дождж, снег, раса, паводка;

з’явы грамадска-палітычнага жыцця: дэмакратыя, выбары, байкот, сесія;

апрадмечаныя прыметы і якасці: холад, дабрыня, шчасце, сумленне;

апрадмечаныя дзеянні і стан: хадзьба, бег, сон, імкненне;

апрадмечаныя лікі: двойка, дзесятка, сямёрка.

Назоўнікі адказваюць на пытанні хто? што?

Агульнае значэнне прадметнасці ўласціва ўсім назоўнікам. Значэнне прадметнасці – гэта граматычнае значэнне ў шырокім сэнсе. Для назоўнікаў х-ны марфалагічныя асаблівасці:

• Класіфікуючыя катэгорыі роду, адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці, словазменныя катэгорыі ліку і склону;

• Сістэма формазмянення:

-Частка наз-каў змяняецца па склонах і ліках (дзень –дня, дню, дні, дзён…);

-Частка наз-каў змяняецца толькі па склонах (дзверы, сані, акуляры);

-Частка наз-каў выражае граматычныя значэнні ліку і склону адной формай (таксі, метро, пано, мадам).

Словаўтваральня асаблівасці.

У словаўтваральных адносінах н-к самая багатая часціна мовы. Пры ўтварэнні назоўніка выкарыстоўваюцца ўсе вядомыя спосабы словаўтварэння. Найбольш прадуктыўны спосаб – марфалагічны (марфемны).

Паводле лексічнага значэння і граматычных асаблівасцей назоўнікі бываюць агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя і неасабовыя, рэчыўныя, зборныя, адзінкавыя.

Усе назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя. Агульныя назоўнікі — гэта назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, з'яў, паняццяў, асоб: будынак, горад,Уласныя назоўнікі — індывідуальныя назвы прадметаў, з'яў, паняццяў. Скарына, Сяргей, Янка Купала, Беларусь, «Полымя», Вялікдзень, Першамай.

Уласныя назоўнікі не спалучаюцца з лічэбнікамі і звычайна ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку

Агульныя назоўнікі падзяляюцца на канкрэтныя і абстрактныя.Канкрэтныяз'яўляюцца назвамі прадметаў, што існуюць у рэчаіснасці: будынак, крэсла, дрэва, завод; з'яў прыроды: навальніца, вецер, дождж; да канкрэтных адносяцца некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць грамадскія падзеі, дзеянні, стан, калі яны ўяўляюцца канкрэтна, паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках: адна рэвалюцыя, дзве рэвалюцыі, першы прыезд, практыкаванне практыкаванні. Такія назоўнікі ўспрымаюцца ўсімі органамі пачуццяў. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, працэсы, дзеянні, уласцівасці, якасці: гонар, павага, смеласць, чырвань. Яны, як правіла, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, але могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі: шмат гонару, мала павагі.

Канкрэтныя назоўнікі могуць быць назвамі адушаўлёных і неадушаўлёных прадметаў, абстрактныя — толькі неадушаўлёных.

Адушаўлёныя назоўнікі — гэта назвы жывых істот — людзей, звяроў, птушак, рыб, насякомых: бацька, студэнт, воўк, верабей, камар. Неадушаўлёныя — назвы драдметаў, з'яў прыроды, раслін, абстрактных і разумовых паняццяў: сцяна, дуб, поспех, памяць, заняткі.

Граматычнае паняцце “адушаўлёнасць-неадушаўлёнасць” не адпавядае паняццю “жывое-нежывое” ў біялогіі. Так, у граматыцы ўсе назвы раслін, грыбоў, бактэрый, інфузорый, мікробаў (трава, дрэвы, кусты) – неадушаўлёныя наз-кі, а з пункту погляду біялогіі яны – жывыя арганізмы. У граматыцы да адушаўлёных належаць наз-кі – назвы жывых прадметаў, якія могуць самастойна рухацца.

Некаторыя адушаўлёныя наз-кі пры іх выкарыстанні ў пераносным значэнні набываюць граматычныя прыметы адушаўлёных, калі яны абазначаюць асоб: убачыць гэтага арыгінала (чалавека, не падобнага на іншых), сустрэць такога тыпа (чалавека з адмоўнымі рысамі).

Асабовыя назоўнікі – гэта адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць:

Асоб паводле іх сацыяльнай, нацыянальнай, палітычнай прыналежнасці: рабочы, прадпрымальнік, беларус, рэспубліканец;

Роду дзейнасці: токар, выкладчык, фельчар;

Сваяцкіх адносін: залоўка, швагер, свякроў, мачаха;

Месца жыхарства: мінчанін, гараджанін,вясковец;

Якасцей характару: гаварун, балбатун, непаседа, неслух, задавака.

Неасабовыя назоўнікі – гэта адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць розных жывёл, птушак, насякомых (зубр, бусел, алень, камар) і неадушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць прадметы і з’явы (стол, рака, лес, неба).

Збορныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў, асоб, жывых істот, аднародных прадметаў як адзінае цэлае: чалавецтва, моладзъ, гародніна, лісце.

Рэчыўныміз'яўляюцца назоўнікі, якія абазначаюць рэчывы аднароднага саставу: медзь, кісларод, шакалад, шоўк. Такія рэчывы можна дзяліць на часткі, пры гэтым яны захоўваюць назву цэлага. Рэчыўныя наз-кі, як і зборныя, не паддаюцца лічэнню, але яны могуць вымярацца. Адзінкамі вымярэння служаць меры вагі (грам, кілаграм, цэнтнер, тона), аб’ему (літр, кубаметр), даўжыні (сантыметр, метр, кіламетр).

Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца: назвы металаў і выкапняў: золата, алюміній, торф, нафта; хімічных элементаў: вадарод, гелій, хлор; прадуктаў харчавання: малако, хлеб, кава; лякарстваў: анальгін, аспірын; тканін: сукно, шоўк і інш.

Такія наз-кі, як правіла, ужываюцца ў форме адзіночнага ліку і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі. Такія наз-кі могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі: шмат смятаны, многа шчаўя, столькі солі. Некаторыя рэчыўныя наз-кі маюць форму толькі множнага ліку: духі, дрожджы, кансервы, апілкі.

Адзінкавыяназоўнікі – гэта назоўнікі, што абазначаюць асобныя прадметы, выдзеленыя з аднароднага рэчыва або з сукупнасці аднародных прадметаў. Яны ўтвараюцца ад зборных і рэчыўных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў –ін- (-ын-), -інк- (-ынк-), якія надаюць ім значэнне адзінкавасці: гарох – гарошына,, снег – сняжынка, ламачча – ламаччына, пыл – пылінка.

Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку належаць да аднаго з трοхродаў: мужчынскага, жаночага ці ніякага (брат, голас, кветка, вясна, падарожжа, акно).

Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку, катэгорыі роду не маюць: духі сані, акуляры.

Род назоўнікаў можна вызначыць па марфалагічных прыметах, сінтаксічта і семантычна.

Марфалагічна род наз-каў вызначаецца па склонавых канчатках.

Да мужчынскага роду адносяцца:

-назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: мох, лагер, дзень, якія ў родным склону адз. Ліку маюць канчатак –а, -я, -у, -ю: дня, лагера, імху;

-назвы асоб мужчынскага полу з канчаткам -а(-я): бацька, прамоўца, старшыня, суддзя., якія ў родным слоне адз.ліку маць канчатак – і, -ы: суддзі, прамоўцы;

-субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў Наз. Скл. Адз. Ліку маюць канчатак –ы: знаёмы, дзяжурны, ранены.

Да жаночага роду належаць:-назоўнікі з канчаткам -а(-я): сасна, таполя, сястра, зямля, а таксама назоўнікі з нулявым канчаткам, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -і, -ы: восень восені, радасцъ радасці, далеч далечы, поўнач поўначы.

-субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў Наз. Скл. Адз. Ліку маюць канчатак –ая: знаёмая, сталовая, маладая.

Да ніякага роду адносяцца:

-назоўнікі з канчаткамі -о(-ё), -а (-я), -е: гумно, галлё, узвышша, імя, поле;

-рознаскланяльныя назоўнікі на –мя: полымя, бярэмя, імя, племя, стрэмя;

-назвы маладых істот: дзіця (ё), жарабя (ё), ласяня (ё), кацяня (ё);

-субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў Наз. Скл. Адз. Ліку маюць канчатак –ое, -ае: былое, марожанае, мінулае.

Сярод асабовых назоўнікаў ў асобнубнаю групу вылучаюцца назоўнікі, якія мяняюць значэнне граматычнага роду ў залежнасці ад таго, называюць яны асобу мужчынскага ці жаночага полу: вясёлы запявала – вясёлая запявала. Гэта назоўнікі агульнага роду.

У сучаснай беларускай мове большасць назоўнікаў мае формы адзіночнага і множнага ліку.

Лік назоўнікаў — гэта граматычная катэгорыя, якая выражае колькасць прадметаў у шэрагу аднародных: дзень дні, сад сады, дом дамы. Назоўнікі адзіночнага ліку абазначаюць адзін прадмет: стол, хвоя, сястра, множнага —два і больш аднародныяпрадметы: сталы, хвоі, сёстры. Большасць наз-каў беларускай мовы маюць дзве формы ліку – адз. І мн. Аднак некаторыя назоўнікі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове не маюць суадносных форм адзіночнага і множнага ліку. Назоўнікі, якія маюць толькі форму адзіночнага ліку, называюцца адзіночналікавымі. Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, называюцца множналікавымі.

Толькі форму адзіночнага ліку маюць :

уласныя імёны: Беларусь, Нарач, Колас;

большасць абстрактных назоўнікаў: сумленне, памяць, чырвань, дабрыня;

зборных: студэнцтва, птаства;

рэчыўных: чарніла, алюмній, масла, нафта.

Назвы формаў дзяржаўнага і грамадскага ладу, плыняў мастацтва: капіталізм, сентыменталізм, рэалізм, абстракцыянізм;

Назвы напрамкаў свету: поўнач, поўдзень, усход, захад;

Назвы месяцаў: студзень, сакавік, май, снежань.

У мове мастацкайлітаратуры з пэўнай стылістычнай мэтай некаторыя адзіночналікавыя назоўнікі могуць ужывацца ў форме множнага ліку: Кожны сабе, па-свойму маўчаў, і з безлічы гэтых маўчанняўскладалася адна ўрачысітая цішыня.

Толькі форму множнага ліку маюць наступныя назоўнікі:

назвы парных і непадзельных прадметаў: дзверы, грудзі, гуслі, cam;

некаторыя дзеянні, гульні, народныя звычаі: перагаворы, выборы, шашкі, вячоркі;

асобныя рэчывы, прадукты, адходы вытворчасці: дрожджы, каноплі, кансервы, духі, апілкі;

прыродныя з’явы, прамежкі часу: суткі, канікулы, прыцемкі;

шматлікія геаграфічныя назаы: Крупкі, Пухавічы, Карпаты;

Грамадскія працэсы: выбары, дэбаты;

Катэгорыя склону – гэта словазменная катэгорыя, якая паказвае адносіны назоўніка да іншых склоў ў словазлучэнні ці сказе.

Склонавыя формы назоўнікаў выражаюць сваё значэннез дапамогай канчаткаў. Канчаткі ўказваюць адначасова і на значэнне смклону, і на значэнне ліку назоўнікаў. Кожны склон мае сваю сістэму канчаткаў.

У сучаснай беларускай мове налічваецца шэсць склонаў: Н (хто? Што?).,Р(каго? Чаго?)., Д. (каму? Чаму?), В (каго? Што?).,Тв. (кім? Чым?), М. (па кім? На чым? Аб Чым?). назоўны склон лічыцца прамым, ,усе астатнія – ускоснымі. Назоўны склон ніколі не ўжываецца з прыназоўнікамі, а месны – без прыназоўнікаў.

Скланеннем называецца змена назоўнікаў па склонах і ліках. У залежнасці ад набору канчаткаў, якія ўласцівы тым ці іншым назоўнікам, усе назоўнікі падзяляюцца на тры групы: 1) назоўнікі субстантыўнага скланення; 2) назоўнікі ад’ектыўнага скланення; 3) назоўнікі змешанага (субстантыўна-адўектыўнага) скланення. Набор канчаткаў у словаформах назоўнікаў адзіночнага ліку залежыць ад родвай прыналежнасці назоўніка і а характару яго асновы. Традыцыйна ў субстантыўным скланенні вылучаюць тры тыпы:

І скланенне. Да яго адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам –а (-я): краіна, дарога, вуліца, песня і назоўнікі агульнага роду, калі абазначаюць асоб жаночага полу: калега, сведка, цёзка, ціхоня, плакса.

ІІ скланенне. Да яго адносяцца наз-кі мужчынскага роду з нулявым канчаткам: горад, месяц; усе наз-кі ніякага роду з канчаткамі –о (-ё),-е, -а: акно, дно, жыццё, насенне, возера, у тым ліку пяць назоўнікаў на –мя: полымя, бярэмя, цемя, вымя, семя.

ІІІ скланенне. Да яго адносяцца наз-кі жаночага роду з нулявым канчаткам: ноч, радасць, дробязь.

Акрамя гэтага вылучаюцца групы рознаскланяльных і нязменных наз-каў (у дачыненні да нязменных прынята гаварыць пра “нулявое скланенне”); асобную групу складаюць множналікавыя назоўнікі грудзі, сані, калёсы, дзверы.

Да ад’ектыўнага скланення адносяцца назоўнікі, якія маюць форму прыметнікаў (субстантывацыя): вартавы, сталовая, дзяжурны, млекакормячыя.

Да змешанага скланеня адносяцца прозвішчы на –ін (-ын), -оў (-ёў ,-аў): Фамін, Чыгрын, Папоў, Паўлаў.

Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад асновы слова і ад націску; у некаторых выпадках – ад лексічнага значэння слова (канчаткі роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду другога скланення: брата, стала, дома; цукру, гаю, агню, голаду, снегу).

Субстантыўнае скланенне.

Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца:

Наз-кі – назвы маладых істот: птушаня(-ё), кацяня(-ё), цяля (-ё);

Тры назоўнікі на –мя: імя, племя, стрэмя;

Назоўнікі мужчынскага роду з ненаціскным канчаткам –а (-я) тыпу мужчына, дзядуля, дзядзька, бацька (у рускай мове такія наз-кі адносяцца да першага скланення і скланяюцца як наз-кі жаночага роду);

Наз-кі агульнага роду, каля яны абазначаюць асоб мужчынскага полу: забіяка, сведка, гарэза.

11. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Правапіс суфіксаў прыметнікаў

Прыметнiк-самастойная часцiна мовы,якая абазначае прымету прадмета.

Прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах (акрамя кароткіх форм) у залежнасці ад роду, ліку, склону назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца: чырвоны абрус, чырвоная хустка, чырвонае лісце, чырвоныя алоўкі, ясным днём, у ясную раніцу, яснага неба, яснымі днямі. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону прыметніка не самастойныя, а залежныя: яны паказваюць толькі на сінтаксічную сувязь прыметнікаў з назоўнікамі. У множным ліку прыметнікі па родах не змяняюцца: прыгожыя дамы, вуліцы, дзеці. У сказе прыметнік бывае дапасаваным азначэннем: Туман насоўваўся белай шапкай над саламянымі апрэхамі, распаўзаўся па вуліцах. (Лыньк.), выказнікам або ўваходзіць у склад выказніка: Зямля мая то мяккая, то ліулкая, ад навальніц прасторная і гулкая, такая непаўторная заўсёды.Паводле лексічных значэнняў і граматычных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на тры разрады: якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя прыметнікі абазначаюць прыметы, якасць прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: белы — бялейшы, малады — маладзейшы Якасныя прыметнікі маюць наступныя граматычныя асаблівасці:

1. утвараюць формы ступеней параўнання: моцны — мацнейшы, наймацнейшы, бо.пьш (менш) моцны, самы моцны;

2. маюць формы ацэнкі: сіні — сіненькі, малы —маленькі;

3. могуць уступаць у антанімічныя адносіны: вясёлы — сумны;

4. ад іх утвараюцца абстрактныя назоўнікі з суфіксамі -осць (-асць), -ізн-, -ат-, -ын- і бяссуфіксныя: малады — маладосць, хітры — хітрасць, сівы — сівізна, глухі — глухата, добры — дабрыня, сіні — сінь, а таксама прыслоўі на -а, -у: цікавы — цікава, беларускі — па-беларуску;

5. спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі ціхі, зусім малады;

6. могуць мець вытворную і невытворную аснову: гучны, праўдзівы, новы, чырвоны;

некаторыя якасныя прыметнікі маюць кароткія формы: мілы — міл, рады — рад, прыгожы — прыгож. Кароткія формы прыметнікаў не скланяюцца. Яны змяняюцца толькі па родах і ліках.Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы.

Скланенне якасных і адносных прыметнікаў

Склонавыя канчаткі прыметнікаў, як і назоўнікаў, залежаць ад характару асновы: на цвёрды і зацвярдзелы зычны: чулы, дужы, мяккі: позні, сіні і на г, к, х: доўгі, мяккі, і\іхі. У адзіночным ліку на склонавыя канчаткі аказвае ўплыў і націск: стары — старога — старому, але: дужы — дужага — дужаму. Прыметнікі мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў адзіночным ліку маюць розныя склонавыя формы, а ў множным — аднолькавыя формы для ўсіх трох родаў.

Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.

Самым прадуктыўным спосабам утварэння прыметнікаў з'яўляецца суфіксальны. Гэтым спосабам утвараюцца прыметнікі ўсіх трох разрадаў пераважна ад назоўнікаў і дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -н-, -ск-, -лів-, -іст-, -ов-

(-ав-) і інш.: летні, аўтарскі, даждлівы, жартаўлівы, галасісты, ганаровы, ласкавы.

Прыставачным спосабам утвараюцца прыметнікі ад саміх прыметнікаў пры дапамозе прыставак не-, за-, пры-, звыш-, без-, анты- і інш.: нешырокі, завялікі, прыбалтыйскі, звышгукавы, беззаконны, антынавуковы.

Прыставачна-суфіксальным спосабам прыметнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў, радзей ад дзеясловаў, пілот — беспілотны, мяжа — бязмежны, бераг — ігрыбярэжны, разлучыць — неразлучны, зламаць — нязломны.

Складаныя прыметнікі ўтвараюцца шляхам аб'яднання дзвюх і больш асноў без дапамогі суфіксаў (чыстае складанне): бела-чырвоны сцяг, беларуска-рускі слоўнік, кісла-салодкі яблык, і шляхам складання асноў пры дапамозе суфіксаў (складана-суфіксальны спосаб): кароткачасовы, бульбаўборачны, іншамоўны, доўгачаканы і шляхам зрашчэння кампанентаў словазлучэння ў адно слова: глыбоканавуковы, высокамаральны, малаабгрунтаваны, лёгкаўзброены. Пры зрашчэнні спалучаюцца прыслоўі і прыметнікі ці дзеепрыметнікі ў адно слова без змены іх формы.

Пры ўжыванні прыметнікаў з суфіксамі трэба памятаць наступныя правілы іх правапісу.

Памяншальна-ласкальныя формы прыметнікаў з суфіксамі -еньк-, -эньк; -аньк- пішуцца з мяккім знакам: новенькі, даражэнькі, прыгожанькі. Мяккі знак таксама пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў і пор года на нь: ліпень — ліпеньскі, жнівень — жнівеньскі, восень — восеньскі. У іншых прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на нь пры дапамозе суфікса -ск-, мяккі знак не пішацца: Любань — любанскі, конь — конскі.

3 двума н пішуцца прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса -н- ад назоўнікаў з асновай на н: дзень — дзённы, ячмень — ячменны, прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на мя: імя — імянны, семя — семянны, але: полымя — палымяны. 3 двума н пішуцца прыметнікі з суфіксамі -енн-, -энн-: вогненны, задуменны, страшэнны.

Прыметнікі з суфіксамі -ан- (-ян-), -ін- (-ын-) пішуцца з адным н: драўляны, пчаліны, курыны. 3 адным н пішуцца словы юны, сцюдзёны, але: юннатаўскі.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ск-, зычныя асноў г, ц, ч, к у спалучэнні з суфіксальным с даюць у вымаўленні і напісанні ц: брат — брацкі, шавец — шавецкі, ткач — ткацкі, мастак — мастацкі. Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с таксама вымаўляецца як [ц], але на пісьме захоўваецца д: сусед — суседскі, горад — гарадскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, назваў нацыянальнасцей і народнасцей наг, к, х, з, ж, пры дапамозе суфікса -ск-, зычны асновы назоўніка захоўваецца: Выбарг — выбаргскі, таджык — таджыкскі, казах — казахскі, Каўказ — каўказскі, Нясвіж — нясвіжскі, Добруш — добрушскі; але: славацкі, калмыцкі, турэцкі.

У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на с і ш, пішацца адно с: беларус — беларускі, Палессе — палескі, таварыш — таварыскі.

Складаныя прыметнікі пішуцца разам і праз злучок.

Разам пішуцца: прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: паравозны, салігорскі, наваіюлацкі; прыметнікі, утвораныя ад спалучэння назоўніка з іншымі часцінамі мовы: круглалісты, пяцігадовы, сельскагаспадарчы, іншамоўны; прыметнікі, утвораныя ад прыслоўя і прыметніка (дзеепрыметніка) для абазначэння адзінага паняцця: высокаразвіты, вечназялёны, звышгукавы, доўгачаканы.

Праз злучок пішуцца: прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: Давыд-Гарадок — давыд-гарадоцкі, Буда-Кашалёва — буда-кашалёўскі, а таксама з двух назоўнікаў: Днепр і Буг — Днепра-Бугскі; прыметнікі, утвораныя з двух або трох прыметнікаў (паміж імі можна паставіць злучнікі і, але): гісторыка-філалагічны, грамадска-ігалітычны, беларуска-нямегікі, прыметнікі, якія абазначаюць адценні колеру, смаку: ярка-зялёны, бела-ружовы, кісла-салодкі, гаркавата-салёны; прыметнікі з першай часткай ігаўднёва-, паўночна-, усходне-, заходне-, якія абазначаюць складаныя геаграфічныя назвы ці напрамкі свету: Заходне-Сібірская нізіна, Паўднёва-Афрыканская Рэсігубліка, ігаўночна-ўсходні вецер, паўднёва-заходні дыялект.

Прыналежныя прыметнiкi,утвораныя ад асноу назоунiкау м.р.,ужываюцца з суфiксамi -оу(-ау),-е..у(-еу):леснiкова пасада.Прыналежныя прымет нiкi,утвораныя ад асноу назоунiкау жаночага роду,ужываюцца з суфiк самi -iн(-ын):матчына ласка,ваверчыны вочкi.Прыметнiкi з суфiксам -оу(-ау),-е..у(-еу),-iн(-ын),утвораныя ад уласных iмен, пiшуцца з вялiкай лiтары:Коласавы творы.Памяншальна-ласкальныя формы прыметнiкау з суфiксамi -еньк,-аньк,-эньк пiшуцца з мяккiм знакам:новенькi.Мяккi знак пiшацца перад суфiксамi у прыметнiках,утвораных ад назвау месяцау i пор года на -нь:лiпеньскi.З двума н пiшуцца прыметнiкi,утвораныя з дапамогай суфiкса н ад назоунiкау з асновай на н:восень-асеннi;прыметнiкi,утвора ныя ад назоунiкау на -мя:iмя-iменны,але полымя-палымяны;прыметнiкi з суфiксамi -енн-,-энн-:вогненны.Прыметнiкi з суфiксамi -ан-(-ян-),-iн- (-ын-) пiшуцца з адным н:драуляны,а таксама юны,сцюдзены.У прыметнiках, утвораных ад назоунiкау з дапамогай суфiксау -ск-,зычныя асноу т,ц,ч,к у спалучэннi з суфiксальным с даюць ц:шавец-шавецкi.Караневае д у спалучэннi з суфiксальным с вымауляецца як ц,а пiшацца як д:горад-гарадскi. У прыметнiках,утвораных ад геаграфiчных назвау,нацыянальнасцей i народнасцей з асновай на г,к,х,з,ж,ш пры дапамозе суфiкса -ск- зычны асновы назоунiка захоуваецца:таджык-таджыкскi,але славацкi,калмыцкi,турэцкi. У прыметнiках,утвораных пры дапамозе суфiкса -ск- ад назоунiкау,аснова якiх канчаецца на с,пiшацца адно с:беларус-беларускi.Суфiкс -ск- пi- шацца у прыметнiках,утв. ад наз. з асновай на ш:таварыш-таварыскi.

12. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў

Лічэбнік – гэта часціна мовы, якая абазначае адцягненыя лікі, колькасць аднародных прадметаў або паказвае на парадкавы нумар прадметаў пры іх лічэнні: тры, чатыры, пяты, сёмы.

У спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць прадметы, якія можна лічыць, лічэбнікі паказваюць на колькасць або парадак гэтых прадметаў: дзве бярозы, дваццаты год. Без назоўнікаў лічэбнікі служаць назвамі адцягненых лікаў: Пяць плюс тры – восем.

Лічэбнік мае ўласцівыя марфалагічныя прыметы: лічэбнікі скланяюцца (акрамя дзевяноста, паўтара, паўтары); большасць лічэбнікаў, што абазначаюць колькасць прадметаў, не маюць катэгорыі роду; амаль усе лічэбнікі пазбаўлены формаў ліку.

Сінтаскічныя асаблівасці:- пры спалучэнні лічэбніка з назоўнікам утвараецца сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне, якое выступае як адзін член сказа: У возера Байкал упадае трыста трыццаць шэсць рэчак. - лічэбнікі не маюць пры сабе прыметніка-азначэння.

Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць назоўнікі з лікавым значэннем тыпу тройка, пяцёрка, сотня, дзесятак. Хоць такія словы і выражаюць назву колькасці, аднак яны не ўваходзяць у сістэму лічэння. У некаторых падручніках да лічэбнікаў адносяць няпэўна-колькасныя словы (многа, мала, нямнога, нямала, трохі, шмат, столькі, гэтулькі, колькі, некалькі). Яны хоць у некаторай ступені блізкія да лічэбнікаў, аднак паводле значэння і граматычных прымет адны з іх (многа, нямнога, мала, нямала, трохі, шмат) мэтазгодна разглядаць як прыслоўі, другія (некалькі, столькі, колькі) – як займеннікі.

Паводле значэння, граматычных уласцівасцей і характару ўжывання лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя: пяць, дваццаць, сто сорак і парадкавыя: пяты, сёмы, дваццаць пяты.

Сярод колькасных вылучаюць уласнаколькасныя: восем, трыста, зборныя: двое, пяцёра, дробавыя: тры пятыя, дзевяць дзесятых.

Паводле марфалагічнага складу сярод уласнаколькасных лічэбнікаў адрозніваюцца простыя, складаныя і састаўныя. Да простых адносяцца лічэбнікі з адным коранем (адзін, два, дзесяць), да складаных – вытворныя лічэбнікі, у якіх зліліся два словы (пяцьдзесят дзвесце, дзевяцьсот). Састаўнымі называюцца лічэбнікі, якія складаюца з некалькіх асобных слоў: семдзесят пяць, сто дзевяноста тры.

Уласнаколькасныя лічэбнікі па марфалагічных прыметах неаднастайныя. Абсалютная большасць лічэбнікаў гэтай групы (тры, чатыры – да дзевяцісот) не мае катэгорыі роду; усе яны (за выключэннем адзін) не змяняюцца па ліках.

Лічэбнік адзін мае родавыя адрозненні (адна дзяўчына, адзін чалаве, адно заданне), мае формы ліку (адзін гектар, адны вароты). Слова адзін выступае лічэбнікам у форме адзіночнага ліку, калі паказвае на адзінкавы прадмет: адзін дзень, адзін кілаграм. Слова адны выступае як лічэбнік, калі ўжыта з назоўнікамі, што маюць форму толькі множнага ліку і абазначаюць прадметы, якія можна лічыць: адны сані, адны вароты. Лічэбнік два мае таксама родавыя адрозненні: два – для мужчынскага і ніякага роду (два дубы, два акны), дзве – для жаночага роду (дзве кнігі, дзве бярозы).Словы тысяча, мільён, мільярд выражаюць колькасныя паняцці і ўжываюцца пры лічэнні прадметаў: мільён трактароў, рублёў; уваходзяць у склад састаўных лічэбнікаў: дваццаць тры тысячы; ад іх утвараюцца парадкавыя лічэбнікі: тысячны, мільённы. Гэтыя прыметы даюць падставу адносіцт словы тысяча, мільён, мільярд да лічэбнікаў. Яны маюць катэгорыю роду (тысяча – жаночы род, мільён, мільярд – мужчынскі), змяняюцца па ліках (тысяча – тысячы), могуць мець пры сабе азначэнне, якое дапасуецца ў родзе, ліку і склоне: уся тысяча кніг, той мільён сшыткаў; могуць ужывацца з лічэбнікамі: дзесяць тысяч, сто мільёнаў. Адзначаныя граматычныя прыметы набліжаюць словы тысяча, мільён, мільярд да назоўнікаў.

Зборныя лічэбнікі абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць, як адно цэлае. Утвараюцца яны ад колькасных лічэбнікаў пры дапамозе суфіксаў –ойэ, ёр-а, -ер-а: двое, трое, пяцёра, дзевяцера, дзесяцера.

Зборныя лічэбнікі абазначаюць тую самую колькасць, што і лічэбнікі, ад якіх яны ўтварыліся, аднак адрозніваюцца ад іх тым, што ўжываюцца ў спалучэнні толькі з пэўнымі назоўнікамі:1)з назоўнікамі, якія маюць форму толькі множнага ліку ці абазначаюць назвы парных прадметаў: двое сутак, чацвёра лыжаў;2)якія абазначаюць назвы маладых істот: двое кацянят, трое жарабят; 3)якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: двое мужчын, трое салдат; 4)з некаторымі іншымі назоўнікамі (людзі, гусі, свінні, дзеці, коні і г.д.).Да зборных адносяцца таксама лічэбнікі абодва (мужчынскага і ніякага роду), абедзве (жаночага роду). Словы абодва, абедзве захоўваюць родавыя адрозненні ва ўсіх склонах. Калі гутарка ідзе пра асоб жаночага і мужчынскага полу, тады ўжываецца лічэбнік абое.

Дробавыя лічэбнікі абазначаюць дробавыя велічыні – або толькі часткі ад цэлага (тры пятыя, шэсць восьмых), або цэлае і часткі яго (пяць цэлых сем дзесятых).

Паводле структуры дробавыя лічэбнікі састаўныя. Дробавыя лічэбнікі ўтвараюцца з колькаснага лічэбніка (у лічніку) і парадкавага лічэбніка (у назоўніку); назоўнік пры іх ужываецца ў родным склоне: пяць шостых тоны, адна трэцяя студэнтаў.

Сярод дробавых лічэбнікаў асобна стаяць словы паўтара, паўтары. Слова паўтара ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, паўтары – з назоўнікамі жаночага роду: паўтара кілаграма, паўтары тоны.

Парадкавыя лічэбнікі паказваюць на парадкавы нумар прадметаў пры іх лічэнні: шостае пытанне, дзесятае дрэва. Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца ад колькасных: тры – трэці, пяць – пяты. Некаторыя лічэбнікі маюць суплетыўныя асновы: адзін – першы, два – другі.

Скланенне колькасных лічэбнікаў.

Асаблівасці:

а) Лічэбнік адзін, адна, адно, адны скланяюцца, як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны або як указальныя займеннікі той, гэты.

б) лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзьве) ва ўсіх склонавых формах захоўваюць родавыя адрозненні і маюць аснову на цвёрды зычны, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і на мяккі зычны, калі ўжываюцца з назоўнікамі жаночага роду. Два – двух-двум-два-двума-у двух; дзве-дзвюх-дзвюм-як Н.або Р. – дзвюма-у дзвюх; тры-трох-тром-як Н. або Р. – трыма-трох; чатыры-чатырох-чатыром-як Н. або Р. – чатырма – чатырох.

В) Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення тыпу радасць, сенажаць. У форме творнага склону гэтых лічэбнікаў падаўжаецца гук ц’ у становішчы паміж галоснымі, акрамя лічэбнікаў шэсць, сем, восем: шасцю, сямю, васьмю.

Г) лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах мае аднолькавую форму. Лічэбнікі сто, сорак змяняюць форму ва ўсіх склонах, акрамя Н. і В., на ста, сарака.

Д) Пры скланенні складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот змяняюцца абедзве часткі; другая часта (лічэбнік сто) мае формы –сот, -стам, -стамі, -стах. Лічэбнік дзвесце адрозніваецца тым, што ў Н. і В. склонах ужываецца форма, першай састаўной часткай якой выступае лічэбнік жаночага роду дзве-, ва ўскосных склонах – адпаведна лічэбнік мужчынскага роду двух-, двум-, двума-: дзвесце, двухсот, двумстам, дзвесце, двумастамі, двухстах.

Е) Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова, як адпаведны просты або складаны лічэбнік: трыста шэсьдзесят чатыры.

Ж) Лічэбнік тысяча складаецца, як назоўнік першага скланення з асновай на зацвярдзелы зычны (задача), а мільён, мільярд – як назоўнік 2-га скланення м.р. з асновай на цвёрды зычны (стол).

З) Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі множнага ліку з адпаведнай асновай: двое – дваіх-дваім- як Н. або Р.- дваімі, пры дваіх.

І) Пры скланенні лічэбнікаў абодва, абедзве першая частка (або-, абе-) застаецца нязменнай, а другая скланяецца, як лічэбнік два, дзве: абодва-абодвух-…; абедзве-абедзвюх…

К) У дробавых лічэбніках лічнік скланяецца, як колькасны лічэбнік, назоўнік – як парадкавы: адна восьмая – адной восьмай

Л) Лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму: паўтара вядра, паўтары тоны.

Парадкавыя лічэбнікі паводле марфалагічных асаблівасцей набліжаюцца да прыметнікаў. Яны змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку і па родах, скланяюцца, як прыметнікі, дапасуюцца да назоўнікаў і ў сказе выконваюць сінтаксічную функцыю дапасаванага азначэння. Аднак яны адрозніваюцца ад прыметнікаў тым, што захоўваюць лікавае значэнне, называюць парадак пры лічэнні, месца сярод аднародных прадметаў, суадносяцца па структуры з пэўнаколькаснымі лічэбнікамі: шэсьдзесят тры гады.

Утвараюцца парадкавыя лічэбнікі ад асновы пэўнаколькасных лічэбнікаў з дапамогай суфіксаў –ав-, -н- або бязафіксным спосабам, ад суплетыўных асноў.

Пры ўтварэнні парадкавага лічэбніка ад састаўнога пэўнаколькаснага форму парадкавага лічэбніка набывае толькі апошняе слова: трыццаць восьмы.

Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай.

У састаўных парадкавых лічэбніках змяняецца толькі апошняе слова: мільён дзвесце трыццаць восьмы.

13. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў. Скланенне і правапіс займеннікаў

Усе самастойныя часціны мовы падзяляцца на дзве групы ў залежнасці ад спосабу выражэння лексічнага значэння: на словы знамянальныя (неўказальныя) і займеннікавыя (указальныя). Знамянальныя словы звычайна маюць лексічнае значэнне, замацаванае за кожным словам; яны абазначаюць пэўныя прадметы, колькасці, з’явы, прыметы, акалічнасці, працэсы: дрэва, дзесяць, вясёлы, рухацца.

Займеннікавыя словы – гэта словы-ўказанні, яны не маюць пэўнага, стала замацаванага канкрэтнага лексічнага значэння.

Займеннік – часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць, не называючы іх. Сам тэрмін “займеннік” гаворыць, што словы гэтага разраду (за выключэннем я і ты) ужываюцца ў мове як заменнікі слоў-назваў. Таму лексічнае значэнне таго ці іншага займенніка канкрэтызуецца, становіцца зразумелым толькі ў кантэксце: Узлескам праходзіць дарога. Маркотна і глуха на ёй.

Займеннікі складаюць лексічна абмежаваную групу слоў, аднак патрэба і магчымасці іх ужывання ў мове надзвычай вялікія. Гэта тлумачыцца тым, што кожны займеннік мае абагульнена-ўказальнае значэнне і не называе канкрэтных прадметаў, іх прымет або колькасці.

Усе займеннікавыя словы падзяляюцца на чатыры групы ў залежнасці ад таго, на прадмет, прымету, колькасць ці акалічнасць яны ўказваюць:

• Займеннікавыя назоўнікі (абагульнена-прадметныя): я, мы, ты, вы, ён (яна, яно), яны, сябе, хто, што, ніхто, нішто, нехта, нешта, хто-небудзь, што-небудзь і інш.;

• Займеннікавыя прыметнікі (абагульнена-якасныя): мой, твой, свой, наш, ваш, які, усякі, кожны, такі, гэты і інш.;

• Займеннікавыя лічэбнікі (абагульнена-колькасныя): колькі, столькі, некалькі, гэтулькі, колькі-небудзь і інш.;

• Займеннікавыя прыслоўі: дзе, куды, адкуль, там, туды, калі, дакуль, дзесьці, дзе-небудзь і інш.

Марфалагічныя прыметы.

У граматычных адносінах займеннікі не вызначаюцца аднастайнасцю: некаторыя з іх (хто,што, колькі, столькі) не маюць катэгорый роду і ліку; родавых адрозненняў не маюць таксама займенніккі я, ты, мы, вы. Займеннік сябе не мае катэгорый роду і ліку, а таксама формы назоўнага склону.

Словаўтваральныя асаблівасці: займеннік – такая часціна мовы, якая не развіла сістэмы словаўтварэння. Сродкі ўтварэння займеннікаў зусім абмежаваныя, яны ўтвараюцца ад іншых займеннікаў пры дапамозе спецыфічных прыставак і постфіксаў: хто – нехта, ніхто, абы-хто, хто-небудзь, хтосьці і інш.

Сінтаксічныя асаблівасці: асноўная сінтаксічная роля займеннікаў – выступаць у сказе дзейнікам, азначэннем, дапаўненнем: Ты не спявай мне песні пра завеі. Праца нікога не ганьбіць. Відаць, дзеда Талаша займалі нейкія думкі. У ролі выказніка і акалічнасці займеннікі ўжываюцца радзей: Не пазнаеш і вясковых людзей – не, не тыя, не тыя яны. Гэты бераг быў наш спрадвеку, то нашым і застанецца. На адным баку дарогі ляжалі калгасныя палі. На іх расла збажына.

• Паводле лексічнага значэння займеннікі падзяляюцца на дзевяць разрадаў:

-асабовыя: я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны;

-зваротны: сябе;

-прыналежныя: мой, твой, свой, наш, ваш, яго, яе, іх, ягоны, іхні;

-указальныя: гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі;

-азначальныя: сам, самы, увесь (уся, усё, усе), усякі, усялякі, кожны, іншы, інакшы, любы;

-пытальныя: хто?, што?, які?, каторы?, чый?, колькі?;

-адносныя: хто, што, які, каторы, чый, колькі;

-адмоўныя: ніхто, нішто, нічый, ніякі;

-няпэўныя: нехта, нешта, некаторы, нейкі, нечы (нейчы), хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь, абы-што, абы-хто, абы-які, абы-чый, некалькі.

Сярод асабовых займеннікаў адрозніваюцца асабовыя (я, мы, ты, вы) і асабова-ўказальныя (ён, яна, яно, яны).

Характэрная асаблівасць асабовых займеннікаў я, ты – тое, што яны не могуць замяняць слоў-назваў, не маюць катэгорыі роду; на пол асобы паказвае форма выказніка, калі ён выражаны дзеясловам прошлага часу: я прыехаў, я прыехала. Займеннік я ўказвае на першую асобу – самога, хто гаворыць; ты – на другую асобу, да якой непасрэдна звяртаецца той, хто гаворыць: З маленства я люблю лясы. “Ты адзін?” – запытаўся асцярожна незнаёмы чалавек. Займеннік ты можа паказваць не на канкрэтную асобу, а на ўсякага чалавека наогул, можа набываць абагульнена-асабовае значэнне: Па дарозе ты з кашом у лес шыбуеш ціхачом (К-с).

Займеннік мы не абазначае многа я, а паказвае на групу асоб, у якую ўваходзіць і тая, што гаворыць; мы – гэта я і іншая асоба ці я і іншыя асобы: Мы збудавалі горад нанова.

Займеннік вы паказвае на дзве асобы або на групу асоб (без першай), да якіх звяртаюцца з мовай; вы не азначае многа ты: Паслухаць вас усе вы хваты! (К-с)

Займеннік вы можа ўжывацца замест займенніка ты пры звароце да адной асобы, у такім выпадку ён служыць сродкам выражэння ветлівасці, павагі да субяседніка: Чаму вы сумная бываеце такая?

Асабова-ўказальныя займеннікі паказваюць на трэцюю асобу – тую, якая не ўдзельнічае ў гутарцы, а пра якую гавораць; яны адрозніваюцца ад займеннікаў 1-й і 2-й асобы (я, ты) тым, што маюць формы ўсіх трох родаў і формы адзіночнага і множнага ліку: ён, яна, яно, яны.

Займеннікі 3-й асобы могуць ужывацца не толькі замест назоўнікаў ,якія абазначаюць асобу чалавека, але і замест назоўнікаў, што абазначаюць назвы жывёл, прадметаў.

Зваротны займеннік сябе не мае формы назоўнага склону, а таксама формаў роду і ліку; ён можа адносіцца да кожнай асобы – 1-й, 2-й, 3-й. У сказе выконвае ролю дапаўнення, зрэдку – акалічнасці месца.

Прыналежныя займеннікі суадносныя з асабовымі і паказваюць на прыналежнасць прадмета пэўнай асобе: мой, наш – 1-й, твой, ваш – 2-й, свой – усім тром асобам. Гэтыя займеннікі дапасуюцца да назоўніка, з якім зввязаны ў родзе, ліку, склоне; у сказе яны выступаюць азначэннем. Для абазначэння прыналежнасці прадмета 3-й асобе ўжываецца асабовы займеннік 3-й асобы ў родным склоне – яго, яе, іх, а таксамазайменнікі ягоны, іхні: яго пальцы, яе твар, іх крок. Займеннікі яго. Яе, іх нязменныя ,яны не дапасуюцца да паясняльнага слова ў родзе, ліку ,склоне, не змяняюцца па родах, у сказе з’яўляюцца недапасаваным азначэннем.

Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі дапасуюцца да назоўніка, з якім звязаны, у родзе, ліку, склоне і з’яўляюцца ў сказе азначэннем. Займеннікі столькі, гэтулькі катэгорый ліку і роду не маюць.

Займеннік гэты (гэта) паказвае на пэўны прадмет, які знаходзіцца зусім блізка, або наогул на вядомы прадмет: Аднойчы я быў у гэтым доме. Займеннік той паказвае на прадмет, які знаходзіцца крыху далей ці які ўжо быў названы: Але на тым беразе бязлесны луг.

Займеннікі такі, гэтакі паказваюць на якасць прадмета, якая мае ўдакладняльнае, выдзяляльнае значэнне: Тарасу спадабалася такая падзяка за пачастунак, і ён весела засмяяўся.

Азначальныя займеннікі сам (сама, само, самі) паказваюць на асобу ці прадмет, якія ўтвараюць дзеянне самастойна, без чыёй-небудзь дапамогі ці ўдзелу: Лабановіч сам адчыніў яму дзверы ў сваю кватэру.

Займеннік самы мае выдзяляльна-ўзмацняльнае значэнне, паказвае на крайнюю мяжу распаўсюджання дзеяння, з’явы або праяўлення якасці ў прасторы ці часе: Пры самым акне стаяла шафа.

Займеннік увесь (уся, усё, усе) мае значэнне зборнасці, абагуленасці, паказвае на ахоп дзеяннем усяго прадмета: На дварэ зусім праяснілася, мароз узмацніўся, і вясёлыя зоркі ўсеялі ўсё неба.

Займеннікі усякі (усякая, усякае, усякія) і кожны (кожная, кожнае, кожныя) ужываюцца для выдзялення адзінкавых прадметаў з групы падобных ці розных прадметаў. Займеннік усякі сваім значэннем блізкі да слоў любы, розны, а займенніку кожны ў большай ступені ўласціва значэнне выдзяляльнасці: Усякі з нас летняму дожджычку рад. Яна разумела не толькі кожнае яго слова, але кожны рух, жэст.

Займеннік іншы (інакшы) паказвае на адрозненне прыметы, якасці: І роля яе ў гэтым баі была зусім іншая, чым яна жадала.

Пытальныя займеннікі выражаюць пытанне пра асобу ці прадмет (хто?, што?), пра якасць ці прыналежнасць прадмета (які?, чый?), пра месца прадмета сярод іншых прадметаў (каторы?), пра колькасць прадметаў (колькі?).

Адносныя займеннікі ўжываюцца для сувязі частак у складаназалежным сказе, дзе паказваюць адносіны даданай часткі да галоўнай: Яна ўважліва сачыла за тымі, хто працаваў.

Слова каторы як адносны займеннік ужываецца рэдка: Лес расступіўся, і глянула круглая палянка, па краях каторай цягнулася чорная стужка невысокага, радкаватага лесу (К-с).

Характэрнай асаблівасцю займеннікаў хто, што, колькі з’яўляецца тое, што яны не маюць граматычнага роду і ліку; займеннікам які, чый, каторы формы роду і ліку ўласцівы: які, якая, якое, якія і г.д.

Адмоўныя займеннікі ўтвараюцца ад пытальных пры дапамозе прыстаўкі ні-: ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі. Яны абазначаюць адмаўленне, паказваюць на адсутнасць асобы або прадмета, прымета ці прыналежнасці і колькасці. Адмоўныя займеннікі ўжываюцца толькі ў адмоўных сказах, у якіх ёсць часціца не пры дзеяслове-выказніку ці слова няма: Ніхто мне нічога не даваў.

Да няпэўных адносяцца займеннікі, якія няпэўна паказваюць на асобы, прадметы (нехта, нешта), на прыметы, прыналежнасць прадмета (нейкі, нечы); на асобу ці прадмет, выдзелены з групы іншых (некаторы), на колькасць (некалькі).

Няпэўныя займеннікі ўтвараюцца ад пытальных пры дапамозе часціц не, абы, якія становяцца прыстаўкамі: нехта, нешта, некаторы, некалькі, абы-хто, абы-чый і постфіксаў -небудзь, -сьці (-сь): хто-небудзь, дзесьці, якісь. Калі пры займенніку з часціцай абы ўжываецца прыназоўнік, ён ставіцца пасля часціцы: То гаварылі абы пра што, то маўчалі.

Да няпэўных адносяць таксама складаныя займеннікі, якія паказваюць на няпэўныя асобы: хто-ніхто, сёй-той, прадметы: што-нішто, прыметы: такі-сякі, сякі-такі.

Усе займеннікі скланяюцца.

Асабовыя займеннікі – характэрнай асаблівасцю асабовых займеннікаў я, ты, мы, ён (яна, яно), яны з’яўляецца ўтварэнне форм ускосных склонаў ад суплетыўных асноў: я – мян-е, мн-е, ты –цяб-е, таб-е, мы – н-ас, н-ам.

Займеннік мы і вы ў родным склоне маюць канчатак –ас: нас, вас.

Зваротны займеннік сябе скланяецца, як займеннік ты. Ён не мае форму Назоўнага склону.

У творным склоне асабовыя займеннікі я, ты, яна і зваротны займеннік сябе маюць варыянтныя канчаткі. Формы мной, табой, сабой ужываюцца ва ўсіх стылях мовы, а формы мною, табою, ёю, сабою – звычайна ў паэзіі. Ва ўскосных склонах асновай асабова-ўказальных займеннікаў з’яўляецца адзін гук й: ён, йаго, йаму

Прыналежныя займеннікі мой, твой, свій, іхні скланяюцца як прыметнікі з асновай на мяккі зычны, а займеннікі наш, ваш, ягоны – яек прыметнікі з асновай на цувёрды зычны.

Займеннікі мой (маё), твой (тваё), свой (сваё) у родным і давальным склонах маюць аснову май-, твай-, свай- і адпаведна канчаткі –го, і –му (майго, майму…).

У творным і месным склонах займеннікі м.р. і н.р. маюць канчаткі –ім, -ым (маім, нашым…).

Канчаткі займеннікаў жаночага роду у родным, давальным, творным і месным склонах супадаюць: -ёй (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам): маёй, нашай..

У р. скл. ж.р. займеннікі побач з сваёй асноўнай формай маёй, сваёй, тваёй, нашай, вашай могуць мець варыянтныя формы мае, твае, нашае, свае, вашае: з вашае ласкі, з твае хаты.

У тв. скл. Займеннікі ж.р. маюць варыянтныя канчаткі -ёй (-ёю), -ай (-аю), -яй (-яю): маёй – маёю.

Прыналежныя займеннікі яго, яе, іх па склонах не змяняюцца.

Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі, усялякі, кожны, іншы, любы скланяюцца як прыметнікі з адпаведнай асновай.

Указальны займеннік той ва ўсіх формах адз. і мн. ліку мае аснову т- (т-ой, т-аго…).

Займеннікі ж.р. гэта, тая, такая маюць варыянтныя формы з канчаткамі –ае, -ое: тае, такое, гэтае.

У тв. скл. указальныя займеннікі ж.р. побач з нарматыўнымі канчаткамі –ой, -ай маюць варыянты –ою, -аю: той – тою, гэтай – гэтаю.

Існуюць адрозненні ў скланенні азначальных займеннікаў сам і самы. Займеннік самы (самая, самае) скланяецца як прыметнік з цвёрдай асновай. Націск захоўваецца на аснове: самы – самага, самаму, самым. Займеннік сам (сама, само) у множным ліку скланяецца , як прыметнік з мяккай асновай, а ў адзіночным – як прыметнік з цвёрдай асновай (акрамя тв. і м. скл канчатак -ім). Націск ва ўскосных склонах падае на першы галосны канчатка: самога, самому..

Займеннікі столькі, гэтулькі ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў мн. ліку: столькіх, гэтулькіх, столькім, гэтулькім

Займеннік хто, што ўтвараюць формы ўскосных склонаў ад суплетыўных асноў: хт-о – к-аго, к-аму, што – ч-аго, ч-аму.

Адмоўныя і няпэўныя займеннікі скланяюцца так, як пытальныя і асдносныя, ад якіх яны ўтвораны.

Займеннік колькі скланяецца як прыметнік з мяккай асновай ў множным ліку, мае пастаянны націск на аснове: колькіх, колькім, колькімі.

14. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя формы і катэгорыі дзеяслова. Тыпы спражэння дзеяслова. Рознаспрагальныя дзеясловы. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў

Дзеяслоў — самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і мае граматычныя катэгорыі асобы, трывання, стану, ладу, часу. Дзеясловы могуць абазначаць фізічнае дзеянне: ехаць, даганяць; стан чалавека ці прыроды: весяліцца, марыць, падмарожвае, вечарэе; маўленне і думку: гаварыць, шаптаць, думаць.

Дзеяслоў мае складаную сістэму форм. Выдзяляюць наступныя формы: інфінітыў (неазначальная форма), асабовыя формы дзеяслова, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Асабовыя формы — спрагальныя, яны змяняюцца па асобах, часах, ладах, а ў прошлым часе — па родах.

Інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе — неспрагальныя формы. Інфінітыў і дзеепрыслоўе — нязменныя формы дзеяслова: сядзець, берагчы, гаворачы, прыехаўшы. Дзеепрыметнік — зменная форма; ён, як і прыметнік, скланяецца і змяняецца па родах і ліках, мае, як і дзеяслоў, катэгорыі трывання, часу, стану: падпісаны сшытак, звялая кветка, засеянае поле.

Інфінітыў — нязменная форма дзеяслова, што абазначае дзеянне або стан, але не ўказвае на асобу, лік, час: О, дзядзька спосабаў меў многа даняць праціўніка малога! (К-с) Чытаць са сцэны вершы Янкі Купалы стала для мяне любімым заняткам. (Ал.)

Інфінітыў — пачатковая форма дзеяслова. У неазначальнай форме дзеясловы падаюцца ў філалагічных слоўніках.

Усе спрагальныя і неспрагальныя дзеяслоўныя формы ўтвараюцца ад дзвюх дзеяслоўных асноў: асновы інфінітыва і асновы цяперашняга (будучага простага) часу.

Аснова інфінітыва выдзяляецца шляхам аддзялення формаўтваральных суфіксаў -ць, -ці, -чы: здава-ць, плес-ці, бераг-чы.

Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца: формы прошлага часу абвеснага ладу, а таксама ўмоўнага ладу.

Пераходнасць і непераходнасць дзеясловаў заснавана на адносінах дзеяння да аб'екта.

Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, што непасрэдна пераходзіць на аб'ект, і спалучаюцца з назоўнікамі вінавальнага склону без прыназоўнікаў (прамы аб'ект), якія выступаюць ў сказе прамым дапаўненнем: рэзаць хлеб, сушыць яблыкі, сустрэць сяброў.

Акрамя гэтага, пераходныя дзеясловы могуць кіраваць назоўнікамі роднага склону без прыназоўнікаў:

а) калі дзеянне пераходзіць толькі на частку прадмета: прынесці дроў, насыпаць солі, выпіць малака;

б) калі перад дзеясловам стаіць адмоўная часціца не: не прынесла сшытка, не пасадзілі кветак, не вывучыў байкі;

в) пры дзеясловах браць, пазычыць, прасіць, калі назоўнік роднага склону мае значэнне "аб"ект часовага карыстання': узяў лодкі, папрасіў сякеры, пазычыла запалак.

Непераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, што не накіравана на аб'ект. Гэта ў асноўным дзеясловы са значэннем руху і становішча ў прасторы: расці, ісці, станавіцца, ехаць; словы, што абазначаюць фізічны ці псіхічны стан жывых істот: спаць, уздыхаць, драмаць, турбавацца, хварэць, млець, плакаць, бедаваць.

Спражэнне — гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім і будучым часе абвеснага ладу. У залежнасці ад характару асабовых канчаткаў выдзяляюць два тыпы спражэння дзеясловаў — першае і другое. Дзеясловы I і II спражэння ў цяперашнім і будучым простым часе адрозніваюцца канчаткамі.

Тып спражэння зручней за ўсё вызнатаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Дзеясловы I спражэння ў 2-й асобе адзіночнага ліку маюць канчатак -еш (-эш, -аш): нясеш, бярэш, пішаш; а дзеясловы II спражэння — канчатак -іш (-ыш): сядзіш, просіш, гаворыш, варыш. У 3-й асобе множнага ліку для дзеясловаў I спражэння характэрны канчатак -уць (-юць): нясуць, пішуць, гуляюць, а для дзеясловаў II спражэння — канчатак -аць (-яць); гавораць, сядзяць, возяць.

Вызначыць тып спражэння можна і па неазначальнай форме. Да

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.