Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Знакі прыпынку паміж часткамі у бяззлучнікавых складаных сказах



Складаныя сказы, у якіх пры дапамозе бяззлучнікавай сувязі аб’ядноўваюцца сінтаксічна раўнапраўныя або нераўнапраўныя састаўныя часткі, называюцца бяззлучнікавымі:Лес гудзе, дрыжаць галіны, стогне бор хваёвы, глуха выюць верхавіны, гнуцца іх галовы.

Сувязь частак у бяззлучнікавых сказах ажыццяўляецца пры дапамозе наступных сродкаў сувязі:

• Інтанацыі;Парадку размяшчэння прэдыкатыўных частак; Трывальна-часавых суадносін дзеясловаў-выказнікаў.

Асноўны сродак сувязі ў складаным бяззлучнікавым сказе — інтанацыя, якая па сваім характары бывае рознай. Гэта інтанацыя пералічэння: Канчалася лета, замірала природа, затухалі яркія агні ясных праменняў сонца. (К-с); супрацьпастаўлення: У іх узводзе разведкі ўсе паважалі Бондара; ён жа, Засмужац, навічок, крыху нават пабойвася... (I. М.); паяснення: Прысутныя слухалі не вельмі ўважліва: загод быў ім вядомы. (Асіп.); абумоўленасці: Багата снегу багата хлеба. (Прык.)

На сувязь частак у бяззлучнікавым сказе паказваюць таксама формы трывання, часу і ладу дзеясловаў-выказнікаў, якія звычайна супадаюць: Шэпчуць лісцем тгажоўклым таполі, зоры робяць за кругам круг. (Караск.) Падаў першы снег, весела мітусіліся ўвішныя сняжынкі, усцілалі перад імі шлях. (I. М.) Бяззлучнікавыя сказы, у якіх дзеясловы-выказнікі ўжыты ў розных формах, сустракаюцца рэдка: Ноч спусцілася, згаснула сонца, свеціць зорамі каляя, з-пад машыны дарога бясконцая адпаўзае назад, як змяя. (Каратк.)

Пэўную ролю ў сувязі частак бяззлучнікавых складаных сказаў адыгрываюць парадак іх размяшчэння, займеннікі ў адной з частак сказа: Усе прыціхлі, чакалі: вось-вось ярка ўспыхне экран. (Дайн.) За акном праносіліся аўтамашыны, у кабінеце чуўся іх прыглушаны шум. (Ное.)

У складзе бяззлучнікавых сказаў можа быць дзве і больш частак: Прыпякала сонца, бурая выгаралая зямля не цешыла вока. (Асіп.) Неба як быццам пасвятлела, дажджу не было, сняжынкі ўсё лёталі ў паветры, пранозліва дзьмуў вецер. (В. В.)

Паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў існуюць пэўныя сэнсавыя адносіны, якія падобныя да сэнсавых адносін паміж часткамі складаназлучаных або складаназалежных сказаў. У залежнасці ад будовы састаўных частак, сэнсавых адносін паміж імі і інтанацыі бяззлучнікавыя складаныя сказы падзяляюциа на:

• бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі;

• бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі.

Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі па сэнсавых адносінах нагадваюць складаназлучаныя сказы. Паміж часткамі гэтых сказаў выражаюцца адносіны адначасовасці і паслядоўнасці дзеяння, калі ў іх паведамляецца пра з'явы, падзеі, якія адбываюцца адначасова, у адзін і той жа момант, або паслядоўна, адна за адной: Над полем хутара ўзляцела ракета, у вышыні яна рассыпалася на тры, зорнае неба пыхнула сінявата-дымчатым водсветам. (В. Б.) У бяззлучнікавых складаных сказах паміж аднатыпнымі часткамі могуць быць таксама адносіны супастаўлення або супрацьпастаўлення, калі розныя з'явы, падзеі толькі супастаўляюцца або супрацьпастаўляюцца, супярэчаць, не адпавядаюць адна другой: Не каліна над водою пахіліла голле,плача маці сярод поля, праклінае долю. (Тр.)

Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі па сэнсавых адносінах нагадваюць складаназалежныя сказы. У сказах гэтага тыпу паміж часткамі існуюць такія ж сэнсавыя адносты, як і паміж часткамі складаназалежнага сказа: суб'ектныя, аб'ектныя, азначальныя, акалічнасныя прычыны, умовы, выніку, меры і ступені, спосабу дзеяння, мэты, уступкі, параўнальныя і інш.: Стала вядома: Ігнаса сапраўды прывезлі ў штаб. (Скр.) Бачыць яна [Маша): чалавек ідзе па полі. (Ι. Μ.) Была калісь пара: шумела завіруха і замяла маёй мінуўшчыны сляды. (Багд

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах

Пастаноўка знакаў прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах вызначаецца сэнсавымі адносінамі паміж часткамі, будовай і размяшчэннем частак.

Коска ставіцца паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў, калі яны цесна звязаны сэнсам і ў іх паведамляецца пра адначасовыя або паслядоўныя з'явы, падзеі: Зноў пахне сена цёплымі лугамі, па-над страхой знаёмых зор агні. (Каратк.) Дагарэла зара ў небакраі, на зямлю спакойна ноч лягла.

Кропка з коскай ставіцца паміж развітымі часткамі, у якіх могуць быць свае знакі прыпынку, або паміж часткамі з менш цеснай сэнсавай сувяззю: Сонца ціха скацілася з горкі; месяц белы заплаканы свеціць, аглядае бахматыя зоркі, цягне з возера срэбныя сеці.

3) Двукроп'е ставіцца:

а) калі наступная частка (ці часткі) раскрывае, тлумачыць, дапаўняе змест папярэдняй; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі што, як, словы аіменна, і ўбачыў, што; і пачуў, што і інш.: Недарма ў народзе кажуць: рэкі прыцягваюць дождж. (Шам.) Я ўслухоўваюся: аднекуль даносяцца галасы. (В. Б.);

б) калі другая частка раскрывае прычыну таго, пра што паведамляецца ў першай, паміж часткамі можна ўставіць злучнікі бо, таму што: Раніца першага верасня шдалася хмурная і халодная: уначы ішоў дождж. (Шам.) Зруб быў складзены, відаць, зусім нядаўна: жоўтыя ачэсаныя бярвенні яшчэ не паспелі ні пацямнець, ні патрэскацца. (I. М.)\в) калі першая частка абагульняе змест наступных: Дае прырода зноў урокі нам: не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасцъ ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць. (Панч.)

г) калі другая частка ўяўляе сабой прамое дапаўненне: Ты скажы мне, цьма глухая: доўга будзеш ты ляжаць?

4) Працяжнік ставіцца:а) калі паміж часткамі выражаюцца часавыя адносіны ці ўмовы, можна падставіць злучнік калі – то: Жураўлі ляцяць высока зіма яшчэ далека. (Прык.);б) калі другая частка паказвае хуткую, раптоўную змену падзей, вынік таго, пра што паведамляецца ў першай: Вецер пракоціцца, будзячы нівы,нівы калоссем шумяць; в) калі змест частак супрацьпастаўляецца; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі а, але: Макар пастукаў ніхто не азваўся. (Асіп.);г) калі апошняя частка абагульняе змест папярэдніх: Звоняць пілы, гудуць тапарышчы, стогне дрэва будуецца дом. (Гл.)

д) калі паміж часткамі выражаецца параўнальнае значэнне ( можна ўставіць злучнікі як, як быццам, быццам): Слова сказаў – сякерай адсек.

 

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.