Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Паводле мэты выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя



Апавядальныясказы выражаюць паведамленне пра з'явы рэчаіснасці, пра наяўнасць ці адсутнасць чаго-небудзь: У свой абход ідуць над лесам хмаркі. (К-с) Цэлы дзень не ціхнуць песні над ракою. (Астр.) Такія сказы маюць апавядальную інтанацыю з нязначным павышэннем голасу на якім-небудзь слове або групе слоў і паніжэннем у канцы сказа, вымаўляюцца спакойным тонам, у канцы іх ставіцца кропка. У вуснай мове апавядальныя сказы аддзяляюцца адзін ад аднаго паўзай.

Пытальныя сказы заключаюць у сабе пытанне, якое звернута да субяседніка, каб пачуць ад яго выказванне, адказ адносна тых ці іншых з'яў, падзей. Вылучаюць:

-Уласна-пытальныя сказы, якія патрабуюць дакладнага адказу: Прыйдзеш сёння? – Так.

-Пытальна-рытарычныя – не патрабуюць адказу, бо ў сваім змесце ўжо штосьці сцвярджаюць: Хіба ж не любавацца роднай прыродай?!

-Пытальна-пабуджальныя – разам з пытаннем пабуджаюць да выканання пэўнага дзеяння, просьбу, загад: Чаму ж ты не заходзіш? У канцы іх ставіцца пытальнік ці клічнік, а пры моцнай экспрэсіі і эмацыянальнасці – пытальнік і клічнік. А колькі яны пралілі крыві за родную зямлю?!

Пабуджальныя сказы выражаюць пабуджэнне да дзеяння, просьбу, загад, заклік, запрашэнне: Ты схадзі на раку, шукай лета ў госці з зарой-зараніцай. (М. К.) Пабуджэнне, загад у такіх сказах найчасцей выражаюцца дзеясловамі ў форме загаднага ладу і пабуджальнай інтанацыяй, якая вызначаецца павышэннем тону на дзеясловах-выказніках. Пажаданне, просьба, загад могуць выражацца і іншымі формамі дзеяслова: Умоўным ладам (Можа, б вы павячэралі?), інфінітывам (Трымаць інтэрвал! Не страляць!), будучым часам (Заўтра зробіш, і ўсё як мае быць!). Катэгарычны загад можа выражацца бездзеяслоўнымі канструкцыямі: Зброю к бою, партызаны!

У залежнасці ад інтанацыі сказы бываюць клічныяі няклічныя.Апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы, што маюць ярка выражаную эмацыянальную афарбоўку, клічную інтанацыю, называюцца клічнымі. У канцы такіх сказаў ставіцца клічнік: Жыццём шчаслівым і багатым квітнець табе, край малады! (Астр.) Клічныя сказы афармляюцца з дапамогай эмацыянальных часціц, выклічнікаў, клічнай інтанацыі: Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы! (К-с).

3 улікам адносін выказвання да рэчаіснасці выдзяляюцца сцвярджальныя і адмоўныя сказы.

У сцвярджальных сказах выражаецца сцвярджэнне фактаў існавання з'яў, падзей ў аб'ектыўнай рэчаіснасці: Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу. (В. Б.)

У адмоўных сказах адмаўляюцца факты існавання з'яў ці падзей. Адмаўленне ў такіх сказах выражаецца адмоўнымі часціцамі не, ні, безасабова-прэдыкатыўным словам няма: А лес не спіць. Не спяць азёры. (С. 3.) Песня мая не ўзышла сярод кветак. (Куп.) Сярод адмоўных сказаў вылучаюць агульнаадмоўныя і прыватнаадмоўныя. У агульнаадмоўных сказах выражаецца поўнае адмаўленне сувязі паміж прадметам думкі і тым, што пра яго гавораць, у такіх сказах не стаіць перад выказнікам: Кветцы завяўшай ізноў не цвісці. У прыватнаадмоўных сказах выражаецца частковае адмаўленне, у іх не стаіць перад дзейнікам або даданымі членамі сказа: Не кожны асмеліцца пайсці туды.

Па сваёй граматычнай структуры сказы падзяляюцца на простыя і складаныя. Простыя сказы бываюпь аднасастаўныя і двухсастаўныя, развітыя і неразвітыя, поўныя і няпоўныя, няўскладненыя і ўскладненыя.

Просты сказ змяшчае ў сабе адну прэдыкатыўную адзінку (слова або спалучэнне слоў, якія маюць катэгорыі мадальнасці і сінтаксічнага часу): Новы век над зямлёю займаецца скрозь.Складаныя сказы ўключаюць у свой састаў дзве ці больш прэдыкатыўныя адзінкі, якія аб’ядноўваюцца паводле сэнсу і граматычна: У цемры тонуць лясы, гаі, а над рачулкай гаманлівай заводзяць песню салаўі. (К-с)

Простыя сказы падзяляюцца на сінтаксічна падзельныя сказы і сінтаксічна непадзельныя. Сінтаксічна падзельныя сказы – гэта такія сказы, у якіх можна вызначыць члены сказа: Змяркалася. Густыя прыцемкі клаліся на зямлю.У сінтаксічна непадзельных сказах нельга выдзеліць ні галоўных, ні даданых членаў сказа: Ты прыйдзеш сёння? – Так.

Простыя сказы бываюць двухсастаўныя і аднасастаўныя. У двухсастаўных сказах ёсць састаў дзейніка і выказніка: Ва ўсіх сферах дзейнасці чалавек не можа абысціся без слова. (Віт.) Граматычная аснова аднасастаўных сказаў складаецца толькі з аднаго галоўнага члена, у іх ёсць або састаў дзейніка, або састаў выказніка: Хвойнікі... Бярэзнікі... Дубровы... Пах кастра... (А. В.) Ад поля веяла халадком. (Хадк.)

Простыя сказы бываюць развітыя і неразвітыя. Неразвітыя сказы складаюцца толькі з галоўных членаў: Шоргаюць лыжы.. (Луж.) Вось і прыстань. (Панч.)Развітыясказы, акрамя галоўных членаў, маюць і даданыя; яны развіваюць, пашыраюць сказ: Жыццё звяроў і птушак цікавіць мяне па-ранейшаму больш за ўсё іншае. (В. В.)

Поўныміназываюцца такія сказы, дзе ў наяўнасці ўсе члены, неабходныя для разумення сэнсу. Поўнымі бываюць двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы, развітыя і неразвітыя: Збажына нізіса клоніцца буйным зернем да зямлі. (Астр.) Няпоўныя— такія сказы, у якіх апушчаны асобныя галоўныя ці даданыя члены сказа. Адсутнасць прапушчаных слоў у такім сказе падказваецца кантэкстам, абставінамі размовы: Косцік аднойчы натрапіў на вельмі грыбное месца. Куды ні ступі — баравікі! Ды яшчэ якія! Адзін у адзін. Нагнешся падымаць, а пад кустом цэлая сямейка. Чык, чык! Толькі шастай ножыкам. (С. А.) Па ўскладненасці сказы бываюць ускладненыя і няўскладненыя. Ускладнены сказ – такі просты сказ, што мае ў сваёй структуры аднародныя ці адасобленыя члены сказа, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, зваротак і інш.: Сніцца мне мой родны край, мая далёкая радзіма. Няўскладненыя сказы ў сваёй структуры не маюць аднародных і адасобленых членаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, звароткаў: Па старой замшэлай пушчы ходзіць вецер невідушчы. (Грах.)

23 Просты аднасастаўны сказ, яго тыпы

Аднасастаўнымі называюцца сказы з адным галоўным членам (суадносным ці з выказнікам, ці з дзейнікам двухсастаўнага сказа, але не ідэнтычным яму), які сумяшчае ў сабе значэнне лагічнага суб'екта і прэдыката: Без навукі цяжка жыць гэтым трудным векам (Я. Колас); Спрачайся да слёз, а ў бойку не лезь (Прыказка).Наяўнасць у аднасастаўных сказах толькі аднаго з галоўных членаў – спецыфічная асаблівасць гэтых сказаў. Другі галоўны член і не ўзнаўляецца, і не падразумяваецца – у гэтым адрозненне аднасастаўных сказаў ад няпоўных. Класіфікацыя аднасастаўных сказаў звычайна праводзіцца на аснове семантычных прымет і з улікам граматычнага выражэння галоўнага члена.У залежнасці ад формы выражэння галоўнага члена аднасастаўныя сказы дзеляцца на два асноўныя тыпы — дзеяслоўн ы я(Прадае апельсіны; Думаю вучыцца; Світае; Быць бядзе) і іменныя (Поўдзень; Зіма; Народу!).Агульная ўласцівасць усіх дзеяслоўных аднасастаўных сказаў – бессуб'ектнасць. Суадноснасць суб'екта і дзеяння не выражана; дзеянне ўспрымаецца як незалежнае, самастойнае. Аднак незалежнае дзеянне можа быць унутрана суаднесена з «ідэяй суб'екта», г.зн. з дзеячам. Так, у сказе Званілі па тэлефоне дзеяслоў выражае дзеянне, выкананне якога прадвызначае наяўнасць пэўнага суб'екта, але дзеяч тут лексічна не выражаны і граматычна, у форме дзеяслоўнага галоўнага члена, прадстаўлены як няпэўны.Паводле адносін дзеяння да яго вытворцы дзеяслоўныя аднасастаўныя сказы дзеляцца на чатыры тыпы: пэўна-асабовыя, няпэў-на-асабовы, абагульнена-асабовыя, б е з а с а б о в ы я, і н ф і н і т ы ў н ы я сказы.Галоўны член дзеяслоўных аднасастаўных сказаў паводле свайго сінтаксічнага значэння адрозніваецца ад залежнага галоўнага члена (выказніка) двухсастаўных сказаў. Агульнае граматычнае значэнне іменных аднасастаўных сказаў – выражэнне быційнасці і прэдыкатыўнасці (мадальныя і часавыя значэнні). Выражэнне мадальных і часавых значэнняў уласціва ўсім тыпам простага сказа (разумеецца, гэтыя значэнні выражаюцца па-рознаму). У залежнасці ад формы выражэння галоўнага члена сярод іменных аднасастаўных сказаў адрозніваюць два структурныя тыпы – н а м і н а т ы ў н ы я (галоўны член выражаны назоўнікам у назоўным склоне) і г е н і т ы ў н ы я (галоўны член выражаны назоўнікам у родным склоне).Аднасастаўныя сказы могуць быць развітымі і неразвітымі ў залежнасці ад таго, паясняецца галоўны член дадатковымі словамі ці не: Ціхі след. Зорны шлях, I ваколіца. Над рачулкай вярбіна мая ледзь трымціць, свавольніца (К. Кдрэенка); У лесе і ў палях пачынала цямнець (Я. Колас).Пэўна-асабовымі называюцца аднасастаўныя сказы, талоўны член якіх выражаны дзеясловам у асабовай форме, што ўказвае на пэўную дзеючую асобу.Няпэўна-асабовымі называюцца аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаны дзеясловам 3-яй асобы множнага ліку цяперашняга, будучага ці прошлага часу і ўказвае на дзеянне, якое выконваюць няпэўныя асобы.

Вытворцы дзеянняў, пра якіх гаворыцца ў няпэўна-асабовых сказах, існуюць рэальна, ды і самі дзеянні выражаюцца асабовымі формамі дзеяслова.Абагульнена асабовымі называюцца аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаны дзеясловам 2-ой асобы адзіночнага ліку (радзей у іншых асабовых формах) цяперашняга ці будучага часу і абазначае дзеянне, якое ў аднолькавай меры адносіцца ці можа адносіцца да любой асобы

Безасабовымі называюцца аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх абазначае дзеянне ці стан незалежна ад вытворцы дзеяння ці носьбіта прыметы: Гэтаму чалавеку выпала ў жыцці многа папрацаваць і многа зазнацьІнфінітыўнымі называюцца аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаны незалежным інфінітывам. Агульным значэннем інфінітыўных сказаў з'яўляецца ўказанне на дзеянне, якое адбудзецца ў будучым: Не злічыць у небе ясных зорак, не злічыць у сэрцы светлых дум (М. Багдановіч); Бору пад ветрам гнуцца, поўні –дрыжаць слязою (Р. Барадулін); Не пазнаць, Беларусь, цябе сёння (Я. Колас).

Інфінітыўныя сказы адрозніваюцца ад безасабовых дзеяслоўных сказаў паводле агульнага значэння. У інфінітыўных сказах называецца дзеянне, якое трэба (пажадана і г.д.) ажыццявіць пэўнай, няпэўнай ці абагульненай асобе, а ў безасабовых дзеянне абстрагавана ад актыўнага дзеяча.Своеасаблівасць інфінітыўных сказаў вызначаецца спецыфікай лексіка-граматычных уласцівасцей інфінітыва; апошні спалучае ў сабе значэнні дзеслова і назоўніка, з якім звязаны этымалагічна (паводле паходжання інфінітыў – форма назоўніка). Значыць, у інфінітыве спалучаецца значэнне прадметнасці са значэннем дзеяння, працэсу. Гэтым і вызначаецца асобае становішча інфінітыўных сказаў сярод аднасастаўных. Інфінітыўныя сказы з'яўляюцца пераходнай ступенню ад дзеяслоўных сказаў да іменных, у прыватнасці да намінатыўных.Інфінітыўныя сказы могуць быць развітымі і неразвітымі.Hамінатыўнымі называюцца аднасастаўныя сказы, якія сцвярджаюць наяўнасць, існаванне прадметаў, з'яў; галоўны член іх выражаны назоўнікам у назоўным склоне: Сіняе неба і яснае сонца. Сіняя Прыпяць і белы пясок нізкага левага берага (В. Вольскі); Слёзы... Кроў... Літанне... Жудасць... I крыжы на ўсходзеАсноўным значэннем намінатыўных сказаў з'яўляецца сцвярджэнне наяўнасці прадметаў ці з'яў. Гэта значэнне можа ўскладняцца значэннем указання, эмац. якаснай ацэнкі, волевыяўлення і інш.Намінатыўныя сказы могуць быць апавядальныя і клічныя. У клічных сказах выражаецца эмацыянальная ацэнка той ці іншай з'явы рэчаіснасці, у іх могуць быць узмацняльныя часціцы: Ото натура! – жонка лае, а ён смяецца, не шманае (Я. Колас); Якія горы! А сады якія! Намінатыўныя сказы бываюць неразвітымі і развітымі: Светлы вечар алтайскі. Цішыня і прастор (Э. Агняцвет); Снег скрыпучы пад санямі, быстры конь, мяцелі дым (М. Машара); Халадок. Мароз. Звонка (М. Лужанін).Паводле семантыка-функцыянальных прымет намінатыўныя сказы падзяляюцца на быційныя і ўказальныя.Быційныя, ці экзістэнцыяльныя, сказы сцвярджаюць існаванне або наяўнасць прадмета, з'явы, стану. Такія сказы характэрны для апісання. У іх пералічваюцца наяўныя прадметы абстаноўкі ці пейзажу, абазначаюцца даты, апісваюцца разнастайныя з'явы. Часцей за ўсё пры дапамозе іх даюцца апісанні абстаноўкі статычнай. Пры гэтым у пачатку тэксту яны нярэдка раскрываюць час і месца сітуацыі: Ноч. Позняй парою не бачна і ценяў (А. Бачыла); Ва ўказальных сказах не толькі сцвярджаецца існаванне прадметаў ці з'яў, але і ўказваецца на іх пры іх наяўнасці ці паяўленні. У структурную схему такіх сказаў уваходзяць часціцы вось, вунь, вот.Вакатыўныміназываюцца сказы, адзіны член якіх, выражаны звароткам. вымаўляецца з інтанацыяй папроку, спачування і пад., тым самым даючы пэўную ацэнку: «Надзя!» –мімаволі вырвалася ў мяне (I. Шамякін); «Адаська!» –закрычаў бацька, кідаючыся да сына ў парозе (К. Чорны). Вакатыўныя сказы падобны да намінатыўных сказаў і да зваротка, паколькі нагадваюць сабой назоўны склон назоўнікаў, і, як правіла, уласных. Абазначаючы асобу, да якой звяртаецца той, хто гаворыць, гэтыя канструкцыі рэзка адрозніваюцца ад намінатыўных сказаў, якія маюць іншае камунікатыўнае прызначэнне.

24 Галоўныя члены сказа. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік, тыпы выказнікаў. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Дзейнік — граматычна незалежны член сказа, які абазначае прадмет думкі і характарызуецца выказнікам. Дзейнік як граматычна незалежны член сказа выражаецца толькі пачатковай формай слова (назоўны склон): Надвор'е сёння яснае, здаровае. (Б.) Дзейнік можа выражацца як адным словам, так і рознымі словазлучэннямі. Паводле структуры і спосабаў граматычнага выражэння дзейнікі падзяляюцца на простыя і складаныя.

Выказнік — граматычна залежны ад дзейніка галоўны член сказа, які называе дзеянне, стан, прымету прадмета: Зімовая ноч была светлай і халоднай. (Ц. Г.)

У залежнасці ад структуры выказнікі падзяляюцца на простыя, складаныя, састаўныя. Паводле свайго граматычнага выражэння выказнікі бываюць дзеяслоўныя і іменныя.

Простыя выказнікі складаюцца з аднаго самастойнага слова або са спалучэння слоў, якое ўтварае адну граматычную форму: У лагер хлопцы прыйшлі на світанні. (Кул.) Простыя выказнікі падзяляюцца на дзеяслоўныя і іменныя.

Складаны выказнік складаецца з трох і больш кампанентаў. Імі могуць быць асабовыя формы дзеясловаў, якія выступаюць звязкай, і некалькі інфінітываў. Гэта – складаныя дзеяслоўныя выказнікі: У хаце ўжо збіраліся класціся спаць. 3 добрым настроем узялася памагаць Іры прыбіраць у кватэры. .

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.