Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Этапы летапiсання на Беларусi



Як асобны жанр гiсторыка-лiтаратурных твораў летапiсанне прайшло этапы зараджэння, росквiту i заняпаду. На Беларусi храналагiчнымi межамi iх з’яўляюцца:

1. XII – XIV ст. – зараджэнне мясцовага летапiсання. Перыяд феадальнай раздробленасцi абумовiў тое, што iнтарэсы асобных феадальных цэнтраў абмяжоўвалi кругагляд летапiсца. Такiя летапiсы – гэта гiсторыя пэўнага ўдзельнага княства. Выразна мясцовы характар маюць Полацкi летапiс XII ст. i Наўгародскi летапiс XIII ст. (калi прызнаць рэальным яго iснаванне). Такi ж падыход фактычна захаваўся ў летапiсаннi i ў Смаленску (XIV ст.).

2. XV – XVI ст. – этап росквiту летапiсання на беларускiх землях (i ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм наогул). На развiццё летапiсання гэтага часу наклала адбiтак барацьба памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай. У адпаведнасцi з ходам азначанай барацьбы другi этап летапiсання можна падзялiць на два перыяды: 1) з пачатку i да 80-х гг. XV ст.; 2) з канца XV i да канца XVI ст. На працягу першага перыяду ВКЛ валодае iнiцыятывай, яго князi праводзяць «агульнарускую» палiтыку – адсюль i iмкненне вывесцi гiсторыю Русi Лiтоўскай ад Русi Кiеўскай (як i Маскоўскай). З канца XV ст. палiтычную iнiцыятыву перахоплiвае Маскоўская дзяржава i характар летапiсання паступова змяняецца. Дынастыя князёў лiтоўскiх (а разам з тым i гiсторыя дзяржавы) вядзецца з захаду, з Рыма.

3. XVII – пачатак XIX ст. – этап заняпаду летапiсання. Ужо з другой паловы XVI ст., калi ВКЛ пачынае губляць сваю самастойнасць, можна заўважыць паступовую трансфармацыю старых жанраў i замену iх новымi. З’яўляюцца «Хронiка Польская, Лiтоўская, Жамойцкая i ўсёй Русi» Мацея Стрыйкоўскага – першая гiсторыя Вялiкага княства Лiтоўскага элементарна-крытычнага характару, а таксама Баркалабаўскi летапiс. Для апошняга характэрна спалучэнне летапiсання з мемуарнай лiтаратурай. У XVIII ст. былi спробы аднавiць старую летапiсную форму апiсання мiнулага (гарадскiя хронiкi), але гэтыя спробы сталiся апошнiмi.

1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца

«Аповесць мiнулых гадоў» – гэта летапiсны звод, якi складзены ў Кiеве, ахоплiвае час да другога дзесяцiгоддзя XII ст. i змешчаны ў большай частцы летапiсных зводаў XIV – XVIII ст.

«Аповесць...» мела тры рэдакцыi, але захавалiся толькi дзве апошнiя. Адну з iх называюць Лаўрэнцьеўскай (спiсы Лаўрэнцьеўскi, Кенігсбергскi, цi Радзiвiлаўскi, i Троiцкi), другую – Iпацьеўскай. Iпацьеўская рэдакцыя атрымала назву па спiсе «Аповесцi...», якi ёсць у складзе летапiсу XV ст., што знаходзiўся ў Iпацьеўскiм манастыры ў Кастраме. Да гэтай жа рэдакцыi адносяць Хлебнiкаўскi (XVI ст.), Пагодзiнскi (XVII ст.) i Ермалаеўскi (канец XVII – пачатак XVIII ст.) спiсы.

У пералiчаных рэдакцыях апiсанне пагадовых падзей да 1110 г. уключна з’яўляецца падобным. Можна сустрэць шматлiкiя звесткi ў пацвярджэнне таго, што гэтая частка была складзена манахам Кiева-Пячорскага манастыра Нестарам. Пасля пачынаюцца разыходжаннi, якiя выяўляюць iснаванне другой i трэцяй рэдакцый. У Лаўрэнцьеўскiм i блiзкiх да яго спiсах (Лаўрэнцьеўская рэдакцыя) тэкст «Аповесцi...» змяшчае падзеi да 1110 г., а затым, пасля чарговых запiсаў пад 1116 г., ёсць прыпiска iгумена кiеўскага Выдубiцкага манастыра Сiльвестра аб напiсаннi iм гэтага летапiсу. Сляды ўмяшання Сiльвестра ў летапiс Нестара асаблiва відаць у апошняй частцы, а менавiта ў тых месцах, дзе размова iдзе пра ўзаемаадносiны Святаполка Iзяславiча i Уладзiмiра Манамаха. Такiм чынам, прычыну перапрацоўкi летапiсу можна бачыць ва ўсталяваннi ў Кiеве новага князя.

Iпацьеўская рэдакцыя выявiла iмкненне манахаў Кiева-Пячорскага манастыра вярнуць яму гонар цэнтра летапiсання. Гэта не магло не выклiкаць чарговай перапрацоўкi летапiсу Нестара, але яна па нейкiх прычынах адбывалася на падставе другой рэдакцыi. У спiсах трэцяй рэдакцыi падрабязнае асвятленне падзей даведзена да 1118 г. Апошнi рэдактар «Аповесцi...» (магчыма, духоўнiк старэйшага сына Манамаха – Мсцiслава, якi княжыў у Ноўгарадзе) дапоўнiў яе дадзенымi пра сямейныя справы Манамаха i яго бацькi Усевалада, удакладнiў звесткi аб прызваннi варагаў i пра вiзантыйскiх iмператараў, у сваяцтве з якiмi былi Манамахi. У цэлым жа «Аповесць...» захавала тое значэнне, якое надаў ёй Нестар-летапiсец. Яна стала першай на Русi гiстарыяграфiчнай працай, дзе гiсторыя ўсходне-славянскай дзяржаўнай супольнасцi пададзена на шырокiм фоне сусветнай гiсторыi.

Як кожны гiстарычны твор, «Аповесць...» мела пэўныя крынiцы. Доўгi час Нестара лiчылi першым летапiсцам на ўсходнеславянскiх землях. Аднак ужо першапачатковы аналiз выявiў, што «Аповесць...» не з’яўляецца творам, напiсаным ад пачатку да канца адным аўтарам, i што асноўнай крынiцай яе былi летапiсы XI cт.

Асноўная асаблiвасць «Аповесцi мiнулых гадоў» выяўляецца ў тым, што Нестар iмкнуўся паказаць гiсторыю Русi ў сувязi з сусветнай гiсторыяй. Сярод крынiц яе можна вызначыць i Бiблiю, i вiзантыйскую «Хронiку Георгiя Амартола», i «Жыцiе Васiлiя Новага», i «Летапiсец патрыярха Нiкiфара». Для характарыстыкi адносiн Русi з Вiзантыяй складальнiк «Аповесцi...» выкарыстаў дамовы Алега, Iгара i Святаслава з вiзантыйскiмi iмператарамi. Крынiцамi «Аповесцi...» таксама сталi жыцiя i казаннi аб хрышчэннi Русi, аб забойстве Барыса i Глеба, песнi i легенды пра заснаванне Кiева, пра вешчага Алега, паданне аб помсце княгiнi Вольгi драўлянам за смерць мужа i iнш. Складаны, у многiм кампiлятыўны характар «Аповесцi мiнулых гадоў» абавязкова трэба ўлiчваць пры аналiзе звестак гэтага летапiснага зводу.

«Аповесць...» – найкаштоўнейшая крынiца па дзяржаўнай i хрысцiянскай гiсторыi ўсiх усходнiх славян і беларускіх земляў у прыватнасці. Тут мы сустракаем звесткi пра рассяленне славянскiх плямёнаў, аб першапачатковай гiсторыi Полацкага княства, скарочаны варыянт апавядання пра Уладзiмiра i Рагнеду, пра князя Iзяслава Брачыславiча i iншыя цiкавыя матэрыялы палiтычнай гiсторыi Беларусi. У «Аповесцi...» прыводзяцца самыя розныя звесткi пра Полацк, Вiцебск, Мiнск, Тураў, Пiнск, Брэст, Друцк i iншыя беларускiя гарады.

1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў.

Полацкi летапiс

Летапiсы XII – XIII ст., што складалiся на Беларусi, не захавалiся. З большай ці меншай ступенню дакладнасцi можна гаварыць толькi пра летапiсанне ў Полацку. Полацкi летапiс XII ст. таксама не захаваўся, але яго бачыў i трымаў у руках вядомы расiйскi гiсторык В. М. Тацiшчаў (1686 – 1750). У сваёй «Гiсторыi...» ён не раз цытаваў летапiс, у якiм «многа аб полацкiх, вiцебскiх i iншых князях напiсана». Таму гэтыя матэрыялы «Гiсторыi…» з’яўляюцца для нас каштоўнай крынiцай.

Пэўныя падставы меркаваць пра iснаванне летапiсання XII ст. у Полацку даюць i асобныя месцы ў Iпацьеўскiм летапiсе. На гэта яшчэ ў 1868 г. звярнуў увагу крынiцазнаўца К. Бястужаў-Румiн. Пасля С. М. Салаўёў, Л. А. Аляксееў, В. Т. Пашута, В. А. Чамярыцкi таксама схiлiлiся да думкi пра захаванне ў складзе Iпацьеўскага летапiсу частак летапiсу Полацкага.

На думку беларускага даследчыка В. А. Чамярыцкага, летапiс мог пачынацца падзеямi ўкняжання Васiлькi Святаславiча ў Полацку ў 1132 г., а першыя запiсы былi зроблены ў манастыры, заснаваным Ефрасiнняй Полацкай, сястрой князя Васiлькi.

У той час як у цэнтры ўвагi полацкага летапiсца XII ст. была барацьба за велiкакняжацкi пасад i мiжусобiцы, у Новагародскiм летапiсе апавядалася аб першых старонках гiсторыi новай дзяржавы – Вялiкага княства Лiтоўскага. Аднак з думкай, што аповесць пра Мiндоўга i Войшалка, якая знаходзiцца ў складзе Галiцка-Валынскага зводу, – гэта ўрыўкi з асобнага летапiсу, якi складаўся ў сярэдзiне XIII ст. у Лаўрышаўскiм манастыры, згодны далёка не ўсе даследчыкi як беларускай, так i ўвогуле ўсходнеславянскай гiсторыi.

1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.