Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Прамысловая статыстыка



Прамысловая статыстыка мае прадметам свайго вывучэння працэсы, якія адбываюцца ў прамысловасці, іх заканамернасці і ўзаемасувязі. Прамысловая статыстыка распрацоўвае з гэтай мэтай сістэму паказчыкаў, якія характарызуюць такія бакі прамысловай вытворчасці, як колькасць прадпрыемстваў, колькасць занятых у іх рабочых, тыпы рухавікоў, колькасць і кошт сыравіны, паліва, выдаткі на заработную плату, колькасць і кошт вырабленай прадукцыі і г. д. Перыяд канца XVIII – першай паловы ХІХ ст. можна разглядаць як этап зараджэння і станаўлення прамысловай статыстыкі.

У статыстыцы ж прамысловай вытворчасці другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. таксама выразна вызначаюцца этапы: 1) другая палова ХІХ ст. і 2) пачатак ХХ ст. Для першага з этапаў, які цесна звязаны з папярэдняй дарэформеннай эпохай, характэрны пераважна формы бягучага статыстычнага ўліку, што ажыццяўляўся рознымі дзяржаўнымі ўстановамі па розных праграмах. Для другога характэрна перавага метаду пералікаў і абследаванняў прамысловасці.

У рамках першага этапу (другая палова ХІХ ст.) асноўнай крыніцай звестак па перапрацоўчай прамысловасці Расіі былі ведамасці фабрык і заводаў, якія штогод прадстаўляліся ўладальнікамі ў Дэпартамент гандлю і мануфактур, Міністэрства фінансаў. Недахопам ведамаснага ўліку на працягу ўсяго этапу з’яўлялася тое, што збор статыстычных звестак збіралі розныя ведамствы па розных праграмах, абапіраючыся на розныя падыходы. Таму ва ўлік траплялі як дробныя ўстановы, так і буйныя фабрыкі і заводы. П. Сямёнаў у прадмове да «Статистического временника...» падкрэсліваў: «Не існуе нават для розных губерняў аднолькавага вызначэння таго, што патрэбна разумець пад фабрыкай ці заводам, бо многія губерні адносяць, напрыклад, да ліку заводаў і фабрык ветраныя млыны, памяшканні для абпальвання цэглы і дробныя прамысловыя ўстановы, а іншыя выкідваюць іх з разліку, у выніку чаго дадзеныя параўнальных паказчыкаў губляюць сваё значэнне».

Нягледзячы на пэўныя спробы ў сярэдзіне 1880-х палепшыць становішча ў галіне прамысловай статыстыкі, азначаныя недахопы ў цэлым засталіся, і таму асноўнай вартасцю «Указателя фабрик и заводов» (дзе распрацаваны матэрыялы ведамасцей) з’яўляецца публікацыя спісу прадпрыемстваў з адпаведнай інфармацыяй аб характары іх вытворчасці. Такі прынцып выдання дазваляе аддзяляць параўнальна прыдатны матэрыял (звесткі аб буйных установах) ад недакладнага, на падставе супастаўлення з іншымі выданнямі вылучаць новыя прадпрыемствы, а таксама акрэслівае магчымасці для новай апрацоўкі матэрыялаў, у прыватнасці для правядзення групіравання прадпрыемстваў па шэрагу прыкмет.

Да азначаных матэрыялаў ведамасцей фабрык і заводаў прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці блізкія па сваiм прызначэннi (нягледзячы на пэўныя адрозненні ў змесце інфармацыі) ведамасці аб прадпрыемствах горназаводскай (здабываючай) прамысловасці і вытворчасцей, што абкладаліся акцызам (запалкавай, вінакурнай, тытунёвай і інш.). Гэтыя ведамасці паступалі адпаведна ў Горны дэпартамент Міністэрства дзяржаўных маёмасцей і Дэпартамент неакладных збораў Міністэрства фінансаў[liii].

Ведамасны ўлік як асноўная форма атрымання штогадовай статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці перапрацоўчай прамысловасці знікае пасля 1897 г. На змену яму прыходзіць метад перапісаў. Ведамасць (анкета) абследавання 1895 г. акрэсліла дакладную характарыстыку асноўных прыкмет фабрычна-прамысловага прад-прыемства, якія захавалiся і надалей у расійскай прамысловай статыстыцы: колькасць рабочых ва ўстанове не менш за 15 чалавек ці наяўнасць паравога рухавіка нават пры меншай колькасці рабочых. Усё гэта вызначыла пераход да наступнага, другога, этапу развіцця прамысловай статыстыкі (пачатак ХХ ст.). На пачатку ХХ ст. у Расіі было праведзена тры прамысловых перапісы – 1900, 1908 і 1910 гг.

Перапіс 1900 г. ахапіў губерні Еўрапейскай Расіі і часткова Каўказ. Абследаваліся прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці, не абкладзенай акцызам (франц. accise ад лац. accidere – абразаць – від ускоснага падатку на тавары і паслугі ўнутранай вытворчасці). Акцыз уключаецца ў цану тавару, у тарыф за паслугі і фактычна перакладваецца на спажыўца), і ўстановы, падпарадкаваныя нагляду фабрычнай інспекцыі. Не анкетаваліся прадпрыемствы з гадавой вытворчасцю менш за 1000 руб.

Перапісам 1908 г. была ахоплена ўся тэрыторыя Расіі. Звесткі па больш кароткай праграме прадстаўляліся па ўсіх галінах і вытворчасцях незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці. Не абследаваліся прадпрыемствы горна- і нафтаздабываючай прамысловасці.

Пэўныя адрозненні характарызуюць і перапісы 1910 – 1912 гг.: вельмі сціслыя звесткі анкеты, дадзеныя аб рабочых выключалі ўлік дапаможных працаўнікоў і г. д. Такім чынам, матэрыялы перапісу 1910 – 1912 гг. істотна ўступалі двум папярэднім, найперш з пункту гледжання рознабаковасці інфармацыі аб аб’ектах назірання, а таксама ў дачыненні да самой колькасці аб’ектаў.

У цэлым расійскія перапісы прамысловасці[liv] далі методыку злічэння шэрагу складаных паказчыкаў дзейнасці прамысловага прадпрыемства. Сярод іх можна назваць улік кошту вытворчасці, улік рабочых, занятых на асноўнай вытворчасці (а таксама дапаможных), вызначэнне вытворчай і энергетычнай магутнасці прадпрыемства, структуры затрат і вытворчага спажывання ў прамысловасці і г. д.

Прамысловыя перапісы ў цэлым захавалі вызначэнне паняцця «прамысловая ўстанова» 1895 г. У сувязі з гэтым нельга не адзначыць складанасць супастаўлення іх дадзеных, у прыватнасці, з германскімі прафесійна-прамысловымі перапісамі. У апошніх «прамысловасць» разумелася ў шырокім сэнсе (з улікам гандлю і шляхоў зносін). Гэта прыводзіла да таго, што ўлічвалася і істотная колькасць дробных устаноў. У якасці такіх устаноў лічыліся і заняткі асобных прадпрымальнікаў. Наконт апошніх У. І. Ленін адзначаў: «Хто толькі ні залічваецца статыстыкай у лік дробных прадпрымальнікў: і рамізнікі, і пасыльныя, і магільшчыкі, і разносчыкі пладоў, і швейкі, калі яны працуюць у сябе дома на капіталіста, і інш., і інш.» (П.С.С., т. 4, с. 205). Калі дадаць, што ў якасці асобных адзінак улічваліся цэхі прадпрыемства («кантынентальны» метад), то можна не здзіўляцца велізарнай колькасці зарэгістраваных прадпрыемстваў у Германіі (каля 5 млн.). Вышэйсказанае прымушае быць асабліва асцярожнымі пры супастаўленні звестак па расійскай і германскай прамысловасці.

Істотным выяўленнем эвалюцыі крыніц у Расіі азначанага часу з’явіўся рост розных даведачна-інфармацыйных выданняў, у тым ліку і аб прамысловасці. Даведачна-інфармацыйныя выданні ўзнікалі як форма абнародавання першапачатковых дадзеных, сабраных у выглядзе анкет, ведамасцей, бланкаў, апытальных лістоў аб прамысловых прадпрыемствах у межах таго ці іншага абследавання. Звычайна ў такіх выданнях паведамлялася толькі частка сабраных звестак. Даведачна-інфармацыйныя выданні або з’яўляліся адзінай формай статыстычнага абследавання (да гэтай групы адносяць тры «Указателя фабрик и заводов» другой паловы
ХІХ ст. – першыя даведачныя выданні аб расійскіх прамысловых прадпрыемствах), або дапаўнялі агульныя распрацоўкі вынікаў перапісаў[lv]. Напярэдадні першай сусветнай вайны побач з даведачна-інфармацыйнымі выданнямі дзяржаўных устаноў аб прамысловых прадпрыемствах пачатку ХХ ст. з’явіліся і даведнікі прадстаўнічых арганізацый буржуазіі[lvi].




©2015 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.