Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст



Канец XVIII – першая палова XIX ст. характарызуюцца своеасаблiвай модай на мемуарную лiтаратуру. У гэты час была створана вялiкая колькасць успамiнаў, дзённiкаў, нататак i хранографаў-дыярыушаў. Вельмі цiкавыя старонкi мемуарнай лiтаратуры гэтага перыяду складаюць i запiскi пада-рожнiкаў. Уключэнне Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi выклiкала з’яўленне вялiкай колькасцi запiсак рускiх падарожнiкаў. Апошнiя адкрывалi для сябе гэты край, якi ў афiцыйнай прапагандзе акрэслiваўся як «искони русский», а ў свядомасцi рускага грамадства вызначаўся рознымi тэрмiнамi: «беларускi», «лiтоўскi», «польскi». На самым пачатку XIX ст. у «присоединенные провинции» накiроўвалiся па справах свецкiя i духоўныя асобы[lxxix]. З 1812 г. свае запiскi аб падзеях на тэрыторыi сучаснай Беларусi (яны ўжо называюць яе «айчынай») пакiдаюць рускiя афiцэры (у прыватнасцi, вядомы i зараз пiсьменнiк I. I. Лажэчнiкаў[lxxx]). Пасля ж паўстання 1830 – 1831 гг. Беларусь, такая знаёмая i незнаёмая, вабiла рускiх лiтаратараў, мастакоў, увогуле людзей творчых прафесiй. Гэта адбiлася i на змесце лiтаратуры падарожжаў. Здзiўленне ад не падобнай на рускую мовы i звестак аб добрых дарогах змяняецца захапленнем беларускай прыродай, гiсторыяй беларускiх гарадоў i храмаў, вывучэннем традыцый i святаў мясцовага насельнiцтва[lxxxi].

Мода на дарожныя нататкi прадвызначыла з’яўленне i твораў прадстаўнiкоў мясцовай, беларускай, iнтэлiгенцыi, якiя iмкнулiся пазнаёмiць суседзяў з гiсторыяй i традыцыямi свайго народа, не менш цiкавымi (па iх меркаванні), чым гiсторыя старажытных грэкаў i рымлянаў. Найбольш яркай старонкай азначанай творчасцi з’явiлася серыя нарысаў «Падарожжы па Палессі і беларускім краі», што была апублiкавана ў «Современнике» ў 1853 – 1855 гг. (у 1992 г. «Падарожжы...» былі перавыдадзены ў Мiнску з прадмовай
С. А. Кузняевай). Аўтарам iх быў Павел Шпiлеўскi, якi нарадзiўся ў
1823 г. у в. Шыпiлавiчы Бабруйскага павета Мiнскай губернi ў сям’i праваслаўнага святара, закончыў Мiнскую семiнарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмiю, але адмовiўся ад царкоўнай кар’еры. «Путешествия...» сталі вiзiтнай карткай вядомага публiцыста i лiтаратара. Асаблiва каштоўныя тыя старонкi гэтага патрыятычнага твора, дзе аўтар пiсаў аб тым, што добра ведаў i бачыў уласнымi вачыма. Гэта звесткi аб кiрмашах, аб беларускiх гарадах i мястэчках, iх насельнiцтве, аб жыццi простага селянiна i памешчыкаў. П. Шпiлеўскi не пакiнуў па-за ўвагай таксама татар i яўрэяў, якiя здаўна пражывалi на Беларусi.

У XIX ст. не толькi павялiчваецца колькасць мемуарнай лiтаратуры, але i адбываюцца пэўныя змены ў складзе яе аўтараў. З’яўляецца ўсё больш мемуарных твораў прадстаўнiкоў мяшчан, духавенства, студэнцтва. На змену апалiтычнасцi i абыякавасцi да лёсаў Айчыны прыходзiць патрыятызм, iмкненне да вызначэння свайго месца ў агульным працэсе нацыянальнага вызвалення. Гэта можна заўважыць ужо на прыкладзе ўспамiнаў Адама Чартарыйскага, якi займаў высокiя пасады ў гады царавання Аляксандра I i быў iнiцыятарам шматлiкiх лiберальных праектаў тых часоў (яны былi закончаны праз шмат гадоў, у эмiграцыi).

Яшчэ ў большай ступенi публiцыстычная накiраванасць характэрная для мемуарных твораў дзеячаў тайных таварыстваў. Вядома, што з Беларуссю звязаны лес многiх дзекабрыстаў. Тыя з iх, хто жыў тут, праязджаў праз Беларусь (А. I. Адоеўскi, А. А. Бястужаў (Марлiнскi),
У. Ф. Раеўскi, А. Я. Розен, У. I. Штэйнгель), пакiнулi свае ўражаннi аб беларускiх гарадах i мястэчках, побыце шляхты, становiшчы сялян, назiраннi над прыродай краю[lxxxii]. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што значная частка мемуараў стваралася (i публiкавалася[lxxxiii]) праз пэўны час, за якi асобныя з аўтараў эвалюцыянiравалi да лiбералiзму i iмкнулiся апраўдаць сябе ў вачах урада i дваранства. Мемуарная лiтаратура ў гэты час з’яўлялася водгукам на ўсе значныя падзеi ў грамадска-палiтычным жыццi краю. У прыватнасцi, падзеi, звязаныя са скасаваннем унii, знайшлi адлюстраванне ў «Запiсках» I. С. Жыркевiча, Я. А. Чабадзько, М. Маркса i iнш., частка якiх апублiкавана[lxxxiv] або знаходзіцца ў архiвасховiшчах Львова, Масквы, Мiнска.

Дзейнасць К. Калiноўскага, эпiзоды паўстання 1863 г. адлюстравалiся як ва ўспамiнах яго ўдзельнiкаў (Я. Гейштара,
Е. I. Кучэўскага-Парая, Ф. Ражанскага i iнш.), так i прадстаўнiкоў мясцовай адмiнiстрацыi (М. М. Мураўёва, I. А. Нiкiцiна, А. М. Масалава). Гэта дае магчымасць для супастаўлення звестак, ацэнак падзей, асобных дзеячаў паўстання. Не толькi адным з першых даследаванняў, але i цiкавай крынiцай аб 1863 г. на Беларусi з’яўляюцца «Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России» В. Ратча (Вильна, 1867 – 1868. Т.1 – 2).

Неабходна адзначыць, што ў другой палове XIX – пачатку XX ст. колькасць мемуарных твораў яшчэ больш павялiчваецца, з’яўляюцца (хоць i ў невялiкай колькасцi) мемуары рабочых i сялян. Калi ў першай палове XIX ст. пераважала падрабязнае апавяданне аб мiнулым, якое разгортвалася ў храналагiчнай паслядоўнасцi, то зараз мемуарыстыка часам набывае эцюдны, незавершаны характар (прыкладам могуць быць успамiны А. Я. Багдановiча). Значная частка мемуарных твораў i гэтага часу засталася неапублiкаванай пры жыццi аўтараў. Аднак павелiчэнне выданняў (у тым лiку перыядычных) пашырала магчымасцi для публiкацыi, мемуарысты пiшуць пераважна для сучаснiкаў, а не «для сябе».

З пачатку XX ст. узрастае колькасць мемуарных твораў удзельнiкаў антыўрадавага руху. З 1905 г. яны публiкавалiся ў вялiкай колькасцi як у асобных выданнях, так i ў часопiсах «Былое», «Голос минувшего», а пасля 1917 г. – у «Каторге i ссылке». Дарэчы, трэба адрознiваць мемуарныя творы, якiя пiсалiся ў гэты час i пра гэты час (значная частка iх дапрацоўвалася пад уздзеяннем падзей 1917 г.). Таму больш дакладнымi ўяўляюцца звесткi дзённiкаў. Сярод вялiкай iх колькасцi найперш неабходна адзначыць «Дзённiк» А. Луцкевiча, звесткi якога з’яўляюцца вельмі цiкавай (часам адзiнай) крынiцай аб разгортваннi беларускага нацыянальнага руху i яго дзеячах[lxxxv].

Асобныя з мемуарных твораў з’яўляюцца спробамi вывучэння грамадскай думкi, побыту пэўных слаёў насельнiцтва, наблiжаюцца да публiцыстычных замалёвак, нататак. Прыкладна такi характар маюць мемуары Ф. А. Кудрынскага – лiтаратара, гiсторыка, этнографа, педагога. У першую сусветную вайну ён трапiў у Рагачоў. Асабiстыя яго назiраннi i ўражаннi знайшлi адбiтак у зборнiку «Людские волны. Беженцы», што быў выдадзены ў Петраградзе ў 1917 г.

Пры вывучэннi дзённiкаў неабходна мець на ўвазе адну акалiчнасць. Даволi часта ў запiсках можна сустрэць звесткi аб iх выключна канфiдэнцыяльным характары. Аднак складальнiкi дзённiкаў у любым выпадку ўсё ж улiчваюць магчымасць прачытання iх матэрыялаў iншымi, часам нядобразычлiвымi асобамi i гэта накладвае пэўны адбiтак на iх твор. Неабходна таксама адрознiваць асабiстыя дзённiкi i дзённiкi афiцыйныя, службовыя. Апошнiя могуць складаць частку афiцыйнай дакументацыi.




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.