Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Статыстыка сельскай гаспадаркі



У статыстыцы сельскай гаспадаркі другой паловы ХІХ – пачатку
ХХ ст. вызначыліся тры напрамкі вывучэння: 1) пазямельная ўласнасць; 2) колькасць пагалоўя жывёлы; 3) збор ураджаю.

Асноўнае месца сярод вялікага комплексу матэрыялаў урадавай статыстыкі, што характарызуе розныя бакі сельскагападарчай вытворчасці парэформеннай Расіі, займаюць выданні Цэнтральнага статыстычнага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў. У канцы 1870-х гг. ЦСК арганізаваў першы перапіс пазямельнай уласнасці. Ён праводзіўся шляхам рассылкі на месцы апытальных лістоў. На сялянскія гаспадаркі лісты запаўняліся землеўладальнікамі ці арандатарамі, а на землі дзяржаўныя і ўдзельнага ведамства – тымі ўстановамі, у распараджэнні якіх яны знаходзіліся. Апытальныя лісты пасля пэўнага ўдакладнення перадавалі ў губернскія статыстычныя камітэты, якія ажыццяўлялі канчатковую праверку матэрыялаў і складалі спісы населеных месцаў і землеўладанняў па паветах.

Першы перапіс пазямельнай уласнасці ахапіў 49 губерняў Еўрапейскай Расіі. Яго вынікі былі распрацаваны і апублікаваны ЦСК у
8 выпусках пад назвай «Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России» (Спб., 1880 – 1886). Публікацыя матэрыялаў другога пазямельнага перапісу, які праводзілі ў 1887 г. па істотна скарочанай праграме, пачалася толькі ў 1892 г. і працягвалася 17 гадоў. Матэрыялы трэцяга пазямельнага перапісу 1905 г., які ахапіў 50 губерняў Еўрапейскай Расіі, былі выдадзены ў 1906 – 1907 гг.

Звесткі аб сельскай гаспадарцы Беларусі прыводзяцца ў асобных вы-пусках. Так, у публікацыі Першага пазямельнага перапісу гэта выпуск V («Губернии Литовской и Белорусской групп», 1882), які ўключае дадзеныя аб пазямельнай уласнасці па губернях Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай (Беларускі эканамічны раён) і Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай (Літоўская вобласць). У пачатку змяшчаюцца агульныя звесткі аб колькасці пазямельнай уласнасці з яе размеркаваннем (зямлі ў асабістай уласнасці, у карыстанні сялянскіх абшчын, дзяржаўныя землі, царквы і розных устаноў). Далей прыводзяцца звесткі непасрэдна аб кожнай з прыведзеных катэгорый (зямлі ў асабістай уласнасці з размеркаваннем яе па памерах уладанняў, землі дваран, купцоў, мяшчан, надзельныя землі сялянскіх абшчын з размеркаваннем па колькасці надзелу на душу). Ёсць звесткі аб населеных пунктах па іх катэгорыях з вызначэннем агульнай колькасці жылых пабудоў, у тым ліку каменных.

Неабходна адзначыць, што дадзеныя другога перапісу пазямельнай уласнасці несупастаўныя з дадзенымі першага. Да недахопаў перапісу трэба таксама аднесці ненадзейнасць кантролю за зборам звестак. Чыны мясцовай паліцыі не мелi спецыяльнай падрыхтоўкі i недастаткова кваліфікавана выконвалі работу па збору статыстычных матэрыялаў. Найбольш істотным недахопам была неналаджанасць зямельнага ўліку на месцах. Часам ні самі ўладальнікі, ні валасныя праўленні, ні іншыя ўстановы не ведалі дакладнай колькасці зямлі ў пэўнай мясцовасці. Часам звесткі розных ведамстваў нельга было параўноўваць, а часам яны адрозніваліся заведамай непаўнатой. Прымешвалася і палітыка. Так,
П. Сямёнаў, адзначаючы недаўлічанасць каля 14% плошчаў, падкрэсліваў: «У Беларускай вобласці, дзе плошчы, занятыя няўдобнымі землямі і асабліва балотамі, яшчэ большыя, можна было б чакаць яшчэ і большага недаўліку, ды ва ўстаўных граматах беларускіх губерняў, дзе паверачныя камісіі дзейнічалі з меншай строгасцю, чым у губернях літоўскіх, меншая прапорцыя зямель была прызнана няўдобнай (гэта значыць не падлягаючай абкладанню выкупным плацяжом ці аброчнай подаццю)».

І ўсё ж у цэлым шырыня ахопу тэрыторыі Расіі, адначасовасць апісання землеўладанняў па ўсіх раёнах яе еўрапейскай часткі, параўнальнасць шэрагу матэрыялаў абследаванняў, у першую чаргу перапісаў 1877, 1905 гг., дазваля-юць акрэсліць іх як каштоўнейшую крыніцу для вывучэння размяшчэння, дынамікі і структуры сялянскага землеўладання ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

Найбольш поўнай з пункту гледжання тэрытарыяльнага ахопу і найбольш рознабаковай па характары звестак масавай крыніцай па гісторыі сялянства з’яўляюцца перапісы 1916 і 1917 гг. Аднак у гэты час значная частка тэрыторыі Беларусі была акупiравана нямецкімі войскамі і гэта істотна зніжае каштоўнасць звестак сельскагаспадарчых апісанняў.

Што ж датычыцца другога напрамку, то на фоне нездавальняючага статыстычнага вывучэння жывёлагадоўлі ў цэлым, у прыватнасці сістэматыч-нага недаўліку маладняку многіх відаў жывёлы, вызначаецца добрая пастаноўка справы перапісаў коней (вядомых як ваенна-конскіх перапісаў). Яны былі выкліканы ўвядзеннем усеагульнай воінскай павіннасці ў 1874 г. Усяго да
1917 г. у Расіі было праведзена дзевяць перапісаў (першы, пробны, ахапiў тры губернi Еўрапейскай Расіі: Разанскую, Ковенскую, Магілёўскую)[xlix].

Паколькі вядучай галіной сельскай гаспадаркі было земляробства, то галоўная ўвага надавалася «ўраджайнай статыстыцы», гэта значыць збору дадзеных аб пасевах і зборах збожжавых і бульбы. Да 1880-х гг. адзінай крыніцай, якая змяшчала такія звесткі па ўсіх катэгорыях землеўладаль-нікаў, у тым ліку сялян, з’яўляюцца губернскія справаздачы.

Упершыню ў Расійскай імперыі ўлік пасяўных плошчаў пад асобнымі культурамі праводзіў ЦСК у 1882 г. на падставе дадзеных апытальных бланкаў, што рассылаліся сельскай грамадзе ці ўладальнікам маёнткаў. Адказы на бланкі паступілі ў ЦСК у 1882 г., а іх распрацоўка была завершана ў 1883 г. З 1893 г. дадзеныя аб колькасці сельскага насельніцтва і памерах пасеваў сталі збіраць штогод[l].

Адначасова з ЦСК у 1887 г. звесткі аб ураджайнай статыстыцы праз сетку добраахвотных карэспандэнтаў пачаў збіраць Дэпартамент земляробства і сельскай прамысловасці (у 1894 г. ён пераўтвораны ў Аддзел сельскай эканомікі і сельскагаспадарчай статыстыкі) Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцей[li]. Асноўны недахоп гэтых звестак у тым, што яны не ўлічвалi памеры пасяўных плошчаў (дадзены толькі велічыні ўраджайнасці асобных сельскагаспадарчых культур з адзінкі плошчы).

На хвалі незадаволенасці якасцю дадзеных афіцыйнай статыстыкі фарміруецца статыстыка земстваў. Асноўнае месца ў яе комплексе займаюць падворныя перапісы (з 1880 па 1914 гг.). Адна з пераваг іх уліку вызначаецца выкарыстаннем экспедыцыйнага метаду збору інфармацыі. Гэта значыць, што звесткі збіраліся не паліцэйскімі чынамі і не праз анкеты зацікаўленых ці некампетэнтных асоб і ўстаноў, а членамi земскага статыстычнага бюро, якiя самі выязджалі на месца. На жаль, на Беларусі земствы пачынаюць стварацца толькі ва ўсходняй яе частцы. Ды і тут, створаныя напярэдадні вайны (1911 – 1913 гг.), яны так і не паспелі разгарнуць сваю работу ў поўным аб'ёме.

Апошняя акалічнасць прадвызначае істотнае значэнне «Обзоров губерний...» як крыніцы па гісторыі Беларусі часу першай сусветнай вайны. Вышэй мы ўжо адзначалі, што справаздачы губернатараў складаліся з дзвюх частак: уласна справаздачы і дадатку да яе. З 1890-х гг. гэтыя дадаткі ў выглядзе табліц выдаюцца асобна (да часу першай сусветнай вайны). Азначаныя «агляды» губерняў дазваляюць прасачыць не толькі статыстыку ўраджаяў, але і арганізацыю справы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.

Сярод іншых відаў статыстыкі можна вызначыць статыстыку транспарту і гандлю. Але статыстыка ўнутранага гандлю была развіта недастаткова. Больш высокага ўзроўню дасягнула статыстыка знешняга гандлю[lii].




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.