Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Статыстыка прамысловасці



Адным з першых мерапрыемстваў створанага ў 1918 г. ЦСУ РСФСР (аддзелы асноўнай прамысловай статыстыкі і бягучай прамысловай статыстыкі) было правядзенне першага прамысловага і прафесійнага перапісу (крытычны дзень – 31 жніўня 1918 г.). Асноўная публікацыя дадзеных[lxvi] перапісу ўключае 32 табліцы. Апошнія змяшчаюць галоўным чынам абсалютныя паказчыкі (у натуры і кошце). Але трэба ўлічваць, што ў тыя гады катастрафічнае абясцэньванне валюты зводзіла да нуля значэнне коштавых паказчыкаў. На заводах папяровыя грошы выдавалі рулонамі. Прытым у розных раёнах ступень інфляцыі была неаднолькавай.

Для выкарыстання асноўных табліц неабходна перагрупоўка матэрыялу, перавод абсалютных паказчыкаў у адносныя[lxvii]. Перапіс ахапіў 31 губерню, на якую ўвосень 1918 г. распаўсюджвалася Савецкая ўлада (у тым ліку Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую). На жаль, шмат якія істотныя пытанні прамысловага перапісу не былі абагульнены (у прыватнасці, бланк «Б» – «Арганізацыя кіравання») і гісторыкам неабходна звяртацца да першапачатковых матэрыялаў[lxviii]. Што ж датычыцца перапісаў 1920 і 1923 гг., то пры іх правядзенні не было вызначана дакладнае размежаванне буйной і дробнай прамысловасці; публікацыі дадзеных несупастаўныя, бо перапіс 1923 г. праводзіўся толькі ў гарадах.

Бягучая прамысловая статыстыка ЦСУ ў першай палове 1920-х гг. знаходзілася ў нездавальняючым стане. З пачаткам індустрыялізацыі становішча пачынае мяняцца. Перапісы прамысловасці з 1925 – 1926 гг. былі заменены штогадовымі абследаваннямі фабрык і заводаў (звесткі аб руху сыравіны, зменах у абсталяванні, стане энергетычнай базы і г. д.). Пры публікацыі статыстычных дадзеных упершыню была ўведзена новая класіфікацыя галіновай структуры прамысловасці. Падзел па вытворчасцях (занадта складаны і заблытаны) быў заменены дзвюма асноўнымі эканамічнымі групамі: вытворчасць сродкаў вытворчасці і вытворчасць сродкаў спажывання. Абследаванні былі праведзены ў 1925/26, 1926/27, 1927/28, 1928/29 гг. (з 1921 па 1930 г. гаспадарчы год не супадаў з каляндарным, бо пачынаўся і заканчваўся 1 кастрычнiка. Іх дадзеныя маюць вялікае значэнне для вывучэння працэсу індустрыялізацыі. Дарэчы, з 1 кастрычніка 1926 г. былі ўведзены новыя формы гадавых справаздач, якiя ў асобных прадпрыемствах да гэтага часу дасягалі 7,5 тысяч старонак. Былі зроблены першыя спробы машыннай апрацоўкі дакументаў. З 1927 г. СССР пачаў выпускаць уласныя лічыльныя машыны.

Разам з тым нельга не адзначыць і шэраг недахопаў. Улік зараз ішоў не ў натуральных адзінках, як раней, а па кошту вырабленай прадукцыі. Між іншым аптовыя цэны рэзка ўзрасталі – ішло рэзкае абнаўленне наменклатуры (асартыменту) прадукцыі. З 1930-х гг. з непаладкамі ў статыстыцы не было каму змагацца. ЦСУ ліквідуецца. Статыстыка прамысловасці пачынае грунтавацца на распрацоўцы гадавых справаздач прадпрыемстваў. Дробная прамысловасць, аднак, працягвала ўлічвацца (што асабліва істотна для БССР) на падставе спецыяльных перапісаў, правядзенне якіх з пачатку 1930-х гг. становіцца рэгулярным. Толькі ў 1964 г. яны былі заменены бягучым улікам і справаздачнасцю. Гэты факт неабходна ўлічваць пры аналізе публікацый статыстычных дадзеных.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў паступова аднаўляецца і дзейнасць статыстычных органаў. Ва ўмовах дэфіцыту рабочых рук найбольшае значэнне набывае ўлік прафесійна-кваліфікацыйнага складу рабочых прамысловасці (1945, 1947, 1953, 1954 і г. д.)[lxix]. Аднак і ў пасляваенны час існавала шмат нявырашаных праблем. Зборам статыстычных звестак на прадпрыемствах займаліся больш як 20 аддзелаў і служб. Адсутнічалі каардынацыя iх дзеянняў і падрабязны эканоміка-статыстычны аналіз дадзеных. Пры вывучэнні статыстычных матэрыялаў неабходна ўлічваць і асобныя мерапрыемствы савецкага ўрада, рэформы ў прамысловасці і на транспарце. Так, у штогодніках «Народное хозяйство...» з 1965 – 1966 гг. улік прадукцыі вызначаецца пераважна ў рублях, а не ў фізічных велічынях, і гэтыя паказчыкі на працягу 1970-х гг. па-ранейшаму хутка растуць, што стварае ілюзію дабрабыту. Між іншым прадпрыемствы выкарыстоўвалі ўсе сродкі, каб павялічыць цану вырабленай прадукцыі (абнаўленне асартыменту, выпуск прадукцыі са знакам «Н» – «навінка» і г. д.). У выніку пры перавыкананні планаў прадпрыемствамі фактычнае спажыванне тавараў насельніцтвам не толькі не ўзрастала, але часам і скарачалася. Акрамя таго, неабходна мець на ўвазе і такую рэч, як двайны ўлік (улік кошту тканіны, а пасля пашытай з яе вопраткі, абнаўлення яе асартыменту і г. д.).

 





Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.