Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

білет. Фунуцыянальныя стылі беларускай мовы



Стыль – гэта функцыянальная разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў і выкарыстоўваецца ў палітычнай, навуковай, афіцыйна-справавай і іншых сферах грамадскага жыцця. У залежнасці ад зместу і мэты выказвання, сферы зносін, характару ўжывання моўна-выяўленчых сродкаў вылучаюцца наступныя стылі: афіцыйна-справавы; навуковы; публіцыстычны; мастацкі; гутарковы. Існуючыя межы паміж стылямі з’яўляюцца досыць умоўнымі, паколькі назіраецца ўзаемапранікненне стыляў. Аднак нельга казаць пра нейкі працэс аб’яднання іх у адзін стыль, бо кожнаму з іх уласцівыя свая лексіка, фразеалогія, пэўныя граматычныя прыметы. Афіцыйна-справавы стыль – стыль дзярж. дакументаў, законаў, справаздач і г.д. Асаблівасці стылю абумоўліваюцца спецыфічнасцю ўжывання. Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, паслядоўнасці, адназначнасці фармулёвак, лагічнасці. адсутнічаюць прастамоўныя, дыялектныя, жаргонныя словы і выразы, мова пазбаўлена эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі. характарызуецца: 1. Спецыфічнасцю лексікі: ніжэйназваны, наяўнасць, выяўлена, адзначыць, запатрабаваць; 2. Тэматычна абумоўленай тэрміналогіяй: кампенсацыя, персанал, пацыент, койка-месца, стаж; 3. Ужываннем аддзеяслоўных назоўнікаў: прымяненне, выкарыстанне, знішчэнне, невяртанне; 4. Выкарыстаннем дзеяслоўных словазлучэнняў: вырашаць – прымаць рашэнне, дазваляць – даваць дазвол, удзельнічаць – прымаць удзел; 5. Складанымі канструкцыямі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, складанымі злучнікамі: зыходзячы з таго, што...; улічваючы сказанае...; з прычыны таго, што...; Сферы ўжывання: афіцыйныя і службовыя дакументы, законы, статуты, пастановы, указы, дагаворы, загады,пратаколы, аўтабіяграфіі. Публіцыстычнамуўласцівы экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. У мове часта ўжываюцца рытарычныя пытанні, сказы-звароты, паўторы, сказы з інверсійным парадкам слоў і г.д. Мова публіцыстыкі мае шмат агульнага з мовай мастацкай літаратуры. Тут ужываюцца дыялектызмы, жарганізмы, словы і выразы з зніжанай стылістычнай афарбоўкай. Сфера ўжывання: газеты, часопісы, даклады, выступленні, рэцэнзіі, арыткулы, рэпартажы і г.д. Гутарковыхарактарызуецца прастамоўнай лексікай, дыялектызмамі, прафесіяналізмамі, жарганізмамі. Ён вельмі індывідуалізаваны, што робіць дадзены стыль блізкім да публіцыстычнага і мастацкага. Адметнымі асаблівасцямі гутарковага стылю з’яўляецца дыялагічная мова, спрошчанасць, перарывістасць і экспрэсіўнасць. Значную ролю тут адыгрываюць няпоўныя сказы, устаўныя канструкцыі, пабочныя словы. Яшчэ адной прыкметай гутарковага стылю можна назваць наяўнасць выклічнікаў, часціц, дзеяслоўных форм, інфінітыва, форм цяперашняга часу дзеяслова ў значэнні прошлага часу: “Пагаварыў бы са мной трошкі!” Сферы ўжывання: дыялог, маналог, вітанне, запіска, ліст. Мастацківылучаецца адзінствам камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. Наглядаецца вялікая разнастайнасць вобразна-выяўленчых адзінак, якія павышаюць дзейснасць мовы. Сюды адносяцца эпітэты, параўнанні, метафары, гіпербалы і г.д. Да вобразна-выяўленчых сродкаў належаць рытарычныя фігуры (рытарычныя пытанні, звароты, выклічнік) і стылістычныя – сінтаксічныя фігуры, уласцівыя перш за ўсё паэзіі (інверсія, падваенне, анафара і г.д.). Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, тут прысутнічаюць дыялектныя словы, тэрміналагічная лексіка, неалагізмы і архаізмы, часам нават вульгарызмы. Сфера ўжывання: апавяданні, аповесці, раманы, казкі, вершы, быліны. Характарыстыка стылю на лексічным, марфалагічным і сінтаксічным узроўнях. Навуковыабслугоўвае навуковую дзейнасць грамадства і выкарыстоўваецца пераважна ў пісьмовай форме ў навуковай літаратуры – манаграфіях, артыкулах, дысертацыях, дакладах, справаздачах аб навукова-даследчай працы. Экстралінгвістычныя прыкметы – гэта дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць і аб'ектыўнасць. арганізуюць усе моўныя сродкі, якія фарміруюць н. стыль. Мэта н. тэкстаў – данесці да чытача аргументаваную інфармацыю, выкладзеную лагічна, ясна, дакладна і аб’ектыўна. Лексічныя асаблівасці: аснову стылю складаюць агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы- міжстылёвая лексіка. Пэўную частку лексікі навуковых тэкстаў складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. І самая спецыфічная група - тэрміны. Большасць тэрміналагічнай лексікі інтэрнацыянальна. Так медыцынская мае ў асноўным грэч. і лац. паходжанне, хаця і змяшчае досыць вялікі пласт уласнай лексікі. Марфалагічныя асаблівасці:выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы. Выключэнне: выклічнікі (эх, ура, брава, гэй, бывай, калі ласка, дзякуй, бах). У параўнанні з гутарковым, публіцыстычным стылямі і мовай мастацкіх твораў у навуковых менш ужывальныя дзеясловы. Пры гэтым большасць дзеясловаў-выказнікаў ужываецца ў форме 3-яй асобы цяпер. часу. Дзеясловы ў пр. часу незаконч. трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеянняў, часавай паслядоўнасці. характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне (-янне), -энне (-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем, пры гэтым н. род пераважае, паколькі ён найбольш адцягнена-абагульнены па сваім грамат. значэнні. Пры дзеясловах-выказніках выкарыст-ца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем — ён, яна, яно, яны, мы. я не выкарыст-ца, ён апускаецца або замяняецца мы, так званае «аўтарскае мы». прыметнікі як сродак пераважна-класіфікацыйны, маюць інфармацыйны характар. прыметнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: авансавая справаздача, бюджэтнае фінансаванне, валютныя аперацыі, дэмаграфічная сітуацыя, знешні гандаль, падатковыя льготы, прыватная ўласнасць, эканамічная палітыка і інш. складаныя формы ступеней параўнання тыпу больш высокі, менш гучны. утвораныя ад дзеепрыметнікаў на -уч-(-юч-) прыметнікі, напрыклад, у тэрмінах тыпу бягучае планаванне, бягучы продаж, бягучы кошт, вядучы прэзентацыі і інш. Сінтаксічныя асаблівасці: менавіта апавядальныя сказы характарызуюць н. стыль. Пытальныя сказы абмежаваны ці маюць сваю спецыфіку: часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу ў пісьмовай форме. Імі карыстаюцца выкладчыкі, лектары ў вусным маўленні. Абмежавана выкарыст-ца і рытарычныя пытанні, мэта якіх - сканцэнтраваць увагу на якім-небудзь палажэнні, пэўнай думцы, аргуменце. Сказы, як правіла, двухсастаўныя, развітыя. Выкарыст-ца асабовыя сказы і рэдка неазначальна-асабовыя, таму што мове навуковых твораў неўласціва няпэўнасць. сказы з аднароднымі членамі, якія ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з'яў, прыкмет, прадметаў. устаўныя словы і сказы нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі. не ўласцівы сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання. найбольш ужывальнымі з'яўляюцца складаназалежныя, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу ў навуковых тэкстах. Выкарыст-ца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі тыпу злучнікаў і злучальных слоў: у сувязі з тым што, па меры таго як, у той час калі, нягледзячы на тое што, разам з тым, між тым, тым не менш.

Білет. Мова

– сістэма знакаў (гукаў,марфем, слоў, словазлучэнняў і сказаў), якія абазначаюць з’явы рэчаісасці, а Маўленне – спосаб передачы думак праз мову, пры дапамозе і праз пасрэдніцтва мовы, гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць. Разлічаюць Пісьмовае і Вуснае маўленне. Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне формамі і стылямі сучаснай літаратурнай мовы ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін. Сучасны падыход да праблем маўленчай культуры ўлічвае шырокі спектр пытанняў, звязаных з функцыянаваннем і эвалюцыяй беларускай мовы і яе норм у структуры мовы нацыі, узрастаннем сацыяльнай і літаратурна-эстэтычнай ролі мовы ў сённяшнім жыцці народа. Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення. Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, лексічныя, фразеалагічныя, сінтаксічныя і стылістычныя нормы. Правільнасць пісьмовага маўлення рэгулююць таксама арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы. Дакладнасць маўлення: а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. б) размежаванне паронімаў і амонімаў. в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. г) размежаванне сінонімаў. Маўленне з’яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення: а) парадак слоў у сказе. б) лексічная спалучальнасць. в) правільная будова і сувязь сказаў. г) абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой. д) правільнае ўжыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі. Чыстата маўлення – гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Безумоўна, кожны сумленны носьбіт мовы павінен адчуваць маральную адказнасць за яе чыстату, усведамляць значэнне роднага слова ў развіцці грамадства, яго культуры (адсутнасць дыялектызмаў, жарганізмаў, арго і інш.). Багацце маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленне аптымальна насычана рознымі сродкамі мовы. Дарэчнасць маўлення – ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў. Сцісласць, ці лаканічнасць, маўлення падпарадкавана дзейнасці закону «моўнай эканоміі», ці закону «эканоміі маўленчых намаганняў». У працэсе выкарыстання адзінак мовы адбіраюцца найбольш рацыянальныя, зручныя для зносін сродкі. За кошт гэтага тэкст ці пэўны маўленчы перыяд скарачаецца, але павялічваецца ці застаецца нязменнай інфарматыўная частка. Вобразнасць маўлення – выкарыстанне тых ці іншых тропаў, мастацкіх прыемаў, для надання выказванню выразнасці і падтрымкі цікавасці слухача. Вербальны (ад лацінскага «вусны, славесны») сродак – гэта мова. З гэтым усё больш-менш зразумела, але мы гаварым не толькі толькі пры дапамозе голасу. Большая частка нашых «паведамленняў» мы перадаем пры дапамозе невербальных сродкаў альбо мовы жэстаў, якая змяшчае ў сабе нашу міміку, жэсты, позіркавы кантакт, паставы цела і нават інтанацыі нашага голасу. Невербальныя сродкі з'яўляюцца важнай формай зносін. Нярэдка тое, што мы кажам, і тое, што дакладвае наша цела – гэта дзве зусім розныя рэчы. Вербальныя і невербальныя сродкі зносін могуць даваць цалкам супярэчлівую інфармацыю. Калі слухач сутыкаецца з такімі змяшанымі сігналамі, ён павінен выбраць, чаму даць перавагу. Таксама трэба памятаць, што вялікая колькасць так званых “лішніх” жэстаў можа зрабіць дрэннае ўражанне на слухачоў. Таму абавязкова гарманічна кампанаваць ўсе сродкі маўлення.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.