Арфаэпія — сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове. Развіццё і станааўленне арфаэпічных норм звязана з развіццём і станаўленнем блм. Адзінства арфаэпічных правіл для ўсіх, хто карыстаецца бм, таксама неабходнае і важнае, як і адзінства норм арфаграфіі і графікі. Абслугоўвае ўсе сферы практычнай дзейнасці людзей.
Вымаўленне зычных, галосных, спалучэнняў зычных.Нормы беларускай арфаэпіі патрабуюць выразнага вымаўлення. Націскныя галосныя заўсёды гучаць выразна: галава, сонца, думаць, дасціпны, ацэнка, дыхаць. У ненаціскным становішчы гукі [і], [ы], [у] змяняюцца нязначна: зімоўка, крылаты, сукаваты. У пачатку слова, у сярэдзіне пасля галосных перад [і] узнікае гук [j]. У такіх выпадках літара і абазначае двва гукі [jі]: [ji]м, [ji]ншыя, [ji]ней. Гук [у] пасля галоснага вымаўляецца як [ў] (губна-губны): стаяла ўнізе. Галосны [а] пасля цвёрдых зычных ва ўсіх ненаціскных складах гучыць як і ў націскных: таварыш, парта. Гукі [о], [э], калі націск з іх сыходзіць, пераходзяць у гук [а]: горы – гара, ногі – нага, цэгла – цагляны. У некаторых словах (у спалучэннях ро, ло) ненаціскны [о] пераходзіць у гук [ы]: бровы – брыво, глотка – глытаць. Ненаціскны гук [э] у запазычаных словах у пачатку слова, пасля шыпячых і [р], [д], [т] вымаўляецца выразна: этажэрка, шэдэўр, жэтон, чэмпіён, рэгламент, дэкада, тэлефон. Такое вымаўленне замацавана беларускай арфаграфіяй. Для беларускага літаратурнага вымаўленя ў галіне зычных характэрна: працяглае вымаўленне шчыліннага гука [г]: гара, нага, грыб. Шыпячыя [ж], [ш], [ч], [дж], [р] – заўсёды цвёрдыя: жыта, шар, чай, ураджай, радасць, рака, пясняр. Афрыката [дж] вымаўляецца як адзін гук: дажджы, джала. Афрыката [дз] мяккая і вымаўляецца як адзін гук: дзяржава, дзень, адзенне. Толькі ў некаторых запазычаных словах злітны гук [дз] цвёрды: дзынкаць, пэндзаль. Наяўнаасць цвёрдай і мяккай афрыкат [ц], [ц’], якія па цвёрдасці і мяккасці не стаяць у пары. Афрыката [ц] цвёрдая, не мае сабе парнай мяккай: цэгла, нацыя, палец. Афрыката [ц’] чаргуецца з гукам т: кут – у куце, дрот – на дроце і можа не чаргавацца: ціхі, цягне, узяць. Падоўжанае вымаўленне зычных [з’], [с’], [дз’], [ц’], [л’], [н’], [ж], [ш], [ч]: маззю, кассё, меддзю, пяццю, заданне, галлё, збожжа, мышшу, ламачча. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: рэж, пераезд, воз, дуб, дзед, медзь, луг. Цвёрдае вымаўленне губных [б], [п], [м], [ф] на канцы слова і ў сярэдзіне слова перад [j]: сем, верф, сып, вераб’і , сям’і, п’ю. Наяўнасць губна-губнога [ў], што ўзнік з [в], [л], [у]: драўляны, сталоў, жаўток, на ўлонні. Вымаўленне спалучэнняў зычных. Спалучэнні звонкага і глухога гукаў вымаўляюцца як два глухія, звонкі, стаўшы перад глухім, аглушаецца (асіміляцыя па глухасці): дзядзька, сцежка, лёгка, казка. Спалучэнні глухога і звонкага вымаўляюцца як два звонкія гукі (асіміляцыя по звонкасці): просьба, футболка. Спалучэнні шыпячых са свісцячымі вымаўляяюцца як свісцячыя: на дошцы (на досцы), у ручцы (у руццы), нясвіжскі (нясвіскі). Спалучэнні свісцячых з шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: пясчаны (пяшчаны), паказчык (пакашчык), сшыць (шшыць), счарнець (шчарнець), з шарам (шшарам), зжаліцца (жжаліцца). Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі перэднеязычнымі, губнымі і губна-зубным в’ вымаўляюцца мякка: песня, знесці, змёў, смех, зліць, збіць, спевы, здзіраць, звіў, свеціць. Гукі [дз’], [ц’] перад мяккім [в’] вымаўляюцца мякка: дзве, дзверы, бацвінне, цвёрды, цвярдыня. Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі заднеязычнымі [г], [г’], [к’], [х’] не памякчаюцца: скінуць, згібець, раскінуць, схітраваць. Спалучэнне дс вымаўляецца як [ц]: заводскі (завоцкі), гарадскі (гарацкі). Спалучэнні дц, тц у вымаўленні перадаюцца падвойным цвёрдым [ц]: у лодцы (у лоццы), па кладцы (клаццы), пры паводцы (павоццы), у хатцы (хаццы). Спалучэнні дч, тч вымаўляюцца як падвойны гук [ч]: перакладчык (пераклаччык), адчысціць (ачысціць), газетчык (газеччык), матчын (маччын). Спалучэнне чц вымаўляецца як [цц]: у бочцы (боццы), у хустачцы (хустаццы). Спалучэнне шс у становішчы паміж галоснымі вымаўляецца як падоўжаны гук с’: топішся (топісся), хопішся (хопісся). У спалучэннях жск, шск пры вымаўленні выпадаюць шыпячыя [ж], [ш]: Белавежская (белавеская), чэшскае (чэскае), Нясвіжскі (нясвіскі). Спалучэнні зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: каўказскі (каўкаскі), гарадскі (гарацкі).
Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення. Прычыны (абгрунтаваць).Для моўнай сітуацыі ў Беларусі такіх асноўных прычын тры: уплыў дыялектаў, уплыў рускай мовы, уплыў арфаграфіі. Уплыў дыялектнай мовы. Людзі, якія карысталіся ў дзяцінстве дыялектнай мовай, часам захоўваюць фанетычныя рысы роднай гаворкі і пры карыстанні літаратурнай мовай. Так, розны характар акання і якання ў літаратурнай мове і дыялектах можа выклікаць адхіленні ў вымаўленні ненаціскных галосных. У вуснай мове, напрыклад, выхадцаў з паўночна-ўсходняй Беларусі можа назірацца дысімілятыўнае аканне: выда, вісна, а ў вымаўленні носьбітаў некаторых паўднёва-заходніх гаворак – няпоўнае недысімілятыўнае аканне: морэ, кепско. У тых, хто нарадзіўся на Магілёўшчыне, сустракаецца вымаўленне замест ненаціскнога [ы] гука [а]: патанне, брагадзір, бала, а для выхадцаў з Палесся часам характэрна вымаўленне націскнога [ы], набліжанага да [у]: в[ыу]касіць, в[ыу]лезці. Да ліку арфаэпічных памылак адносяцца таксама мяккі або паўмяккі [р’], невымаўленне падоўжаных зычных гукаў: насене, збожа, памякчэнне [з] і [с] перад заднеязычнымі [г’], [к’], [х’]: с’кінуць, с’хіліць. Парушэнні арфаэпічнай нормы ўзнікаюць пры недасканалым валоданні беларускай і рускай мовамі, пры неразмежаванні фанетычных асаблівасцей гэтых моў. Вымаўленне [г] выбухнога на месцы фрыкатыўнага, вымаўленне [ч] як [ч’], вымаўленне гукаў л, в, ф на месцы губна-губнога ў, вымаўленне двух асобных гукаў д і ж на месцы афрыкаты дж, вымаўленне спалучэння гукаў [шш] замест [шч]. Уплыў арфаграфіі: паміж напісаннем і вымаўленнем слова часта няма поўнай адпаведнасці. Пішацца грамадскі, песня, а гучыць: грамацкі, пес’ня. Тыя, хто недастаткова засвоілі арфаэпічныя нормы, пад уплывам пісьма могуць дапусціць “палітарнае” вымаўленне. Узнікаюць такія памылкі, як вымаўленне і без прыстаўнога [j] у пачатку слова: іх замест [jі]х; вымаўленне [э] ў часціцы не, прыназоўніку без, калі яны стаяць перад словам з націскам на першым складзе: н’э буду, б’эз дому замест н’а буду, б’аз дому; цвёрдае вымаўленне [з] і [с] перад мяккімі зычнымі: смех, звер замест с’мех, з’вер.