У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавала курс на адраджэнне нацыянальнай мовы. Сучасная беларуская літаратурная мова:1. Выкарыстоўваецца ў пісьмовай у вуснай форме. Формы літаратурнай мовы: пісьмовая - складаанасць сінтаксісу, вялікая колькасць абстрактнай лексікі, у тым ліку інтэранцыянальнай - мае стылёвыя пласты (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, мастацкі). вусная - адрозніваецца ад пісьмовай, бо накіравана на іншы від успрымання - толькі размоўны стыль. 2. Распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі дзаржавы і для ўсіх сацыяльных груп - у адрозненні ад дыялектаў і жаргонаў. 3. Нарматыўная - з цягам часу з дапамогай СМІ норма становіцца больш свабоднай, таму сучаснаяя норма не забарона, а свабода выбару, часта дыялектныя ці прастарэчныя словы становяцца нормай. Нормы бываюць арфаэпічныя, ацэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фразеалагічныя, лексічныя, стылістычныя. 4. Поліфункцыянальная - мова дзяржаўных актаў, навукі, друку, радыё, тэатра, мастацкай літаратуры. 5. Сімвал дзяржаўнасці на ўзроўні з дзяржаўным гербам і флагам - на працягу гісторыі была сімвалам нацыі і палітычнай зброяй. Паняцце білінгвізму. Білінгвізм, ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя: - індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву; - групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі; - поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа; - дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы, напрыклад, у Фінляндыі – фінская і шведская; у Канадзе – англійская і французская. Па іншых крытэрыях можна выдзеліць такія тыпы двухмоўя: кантактнае, якое ўзнікае ў выніку сумеснага жыцця двух народаў, і некантактнае, калі непасрэдны кантакт паміж групамі адсутнічае (беларуска-нямецкае). Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Сапраўды, значная частка насельніцтва Беларусі актыўна карыстаецца і рускай, і беларускай мовамі ў розных сферах грамадскай дзейнасці. Аднак існуюць і значныя кантынгенты людзей, якія практычна карыстаюцца толькі якой-небудзь адной мовай. Калі ж браць пад увагу і пасіўнае валоданне другой мовай, і ўспрыманне на ёй пэўнай інфармацыі, то трэба прызнаць, што ўсё беларускае насельніцтва з’яўляецца двухмоўным.
Асноўныя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы (у параўнанні з рускай)."Аканне" і "яканне". Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] у ненаціскных складах. "Дзеканне" і "цеканне". Пераход гукаў [д] і [т] у, адпаведна, гукі [дз’] і [ц’] пры памякчэнні. наяӯнасць прыстаӯных зычных в,г, галосных а,i: (вока-око, аржаны-ржаной, iмгла-мгла) перад збегам зычных і зычных перад націскнымі галоснымі. Таксама, наяўнасць устаўнога гуку [й] у некаторых[8] іншамоўных словах. У параўнанні, напр., з рускай мовай, цалкам падобныя губныя і зубныя, але значна адрозніваюцца паднябенныя, іншае месца артыкуляцыі [с’] [з’]. Наогул, пярэдне-сярэдне-паднябенныя гукі [с’] [з’] [ц’] [дз’] гэта найбольш характэрныя гукі беларускай мовы. У параўнанні, напр., з рускай мовай, іншы характар памякчэння некаторых гукаў. Пры памякчэнні наступных гукаў мяняюцца і спосаб, і месца утварэння: [д]—[дз’], [т]—[ц’]. Пры памякчэнні наступных гукаў мяняецца месца ўтварэння: [с], [з], [г], [к], [х]. Таксама, у асобную групу зацвярдзелых вылучаюцца: [ш], [ж], [ч], [дж], [р], [ц]. зацвярдзенне р, што прывяло да супадзення фанем р-р’(крык-кр’ик); зацвярдзенне ӯсiх шыпячых, у тым лiку i ч (чысты - чистый); дзеканне и цеканне: (дзецi- дети, цiхi-тихий); наяӯнасць афрыкаты дж (сяджу-сижу); фрыктыӯнае вымаӯленне заднеязычнага гука г i яго аглушэнне ӯ х (г(х)азета-газета); пераход л,в у ӯ нескладовае у(ӯ) (узяӯ - взял, лаӯка-лавка, зорка ӯпала –звезда упала); спалучэннi ры, лы, лi памiж зычнымi ӯ ненацiскных складах, якiя чаргуюцца з ро, ло, ле ӯ нацiскных складах, адпавядаючыя рускiм спалучэнням ро, ло, ле (грымець-гром рус.греметь; блыха-блохi рус. Блоха; блiшчаць-блеск рус. блестеть). Наяўнасць падаўжэння ў інтэрвакальным становішчы – прагрэсіўная асіміляцыя – суддзя, моладдзю, свацця, пяццю.