Націск – танальнае або сілай голасу выдзяленне аднаго са складоў. Націск бывае слоўным: 1. выдзяляецца фанэтычным спосабам адзін са складоў у слове. 2.тактавыВыдзяленне цэлага слова ў складзе сінтагмы Лес наступа’’ў і раступа’’ўся, лужком зялёным разрыва’’ўся. 3. Фразавы націск– выдзяленьне цэлага такта ў складзе фразы Лес наступа’’ў і раступа’’ўся, лужком зялёным разрыва’’ўся. 4.Лагічны націск- выдзяленне ў фразе найбольш важнага слова. 1. Рухомы (у розных формах слова пераходзіць з аднаго склада на другі: брыво – бровы, лес – лясы, нага – ногі, пяцёра – пяцярых) - нерухомы (у словах хата, парта, зялёны, добры, адзінаццаць ва ўсіх склонавых формах адзіночнага і множнага ліку націск падае на адзін і той жа склад); 2. Разнамесны – аднамесны; 3. Асноўны – пабочны. Націск у беларускай мове рухомы (адрас – адрасы), рознамясцовы, можа быць як на першым, так і на іншым складах слова (жнівень, кастрычнік, мабілізацыя). Ён можа падаць на корань, прыстаўку, суфікс, канчатак. Націск маюць только паўназначныя словы. Непаўназначныя (службовыя) прымыкаюць да папярэдняга слова (энклітыкі): схадзіў бы, або да наступнага самастойнага слова (праклітыкі): па ваду. Ад месца націску залежаць: адрозненне аднолькавых па гукавым саставе слоў: атлас; правілы напісання галосных: ляснік, леснічоўка, высакаякасны, шырокафарматны (калі ў другой частцы складанага слова націск знаходзіцца не на першым складзе, развіваецца пабочны націск у першай частцы: чарнабровы, чорнарабочы); адрозненне граматычных формаў слова: рукі; адрозненне формаў закончанага і незакончанага трывання дзеяслова: адрэзаць – адразаць. Акцэнталагічныя варыянты дапускаюць дваякі націск у межах нормы: літасцівы, супраць – супроць, хлопец – хлапец, навокал – навакол. У мове існуе вялікая група слоў, ў якіх націск неабгрунтавана пераносіцца на іншы склад. Акцэнталагічныя памылкі дапускаюцца і ў асобных граматычных формах. Так, у дзеясловах множнага ліку прошлага часу правільныя формы: узялі, далі, аддалі, прынялі.У дзеясловах 2-й асобы множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу абвеснага ладу нарматыўнымі з’яўляюцца варыянты: жывяце, ідзяце. У прыслоўях вышэйшай ступені параўнання націск падае на апошні склад: далей, вышэй.
Пазіцыйныя і фаналагічныя асаблівасці націску (параўнаць з французскай, польскай, кітайскай, нямецкай, англійскай мовамі).Сілавы, дынамічны націск характэрны для многіх славянскіх моў (рускай, украінскай, польскай, балгарскай, чэшскай), а таксама французскай, нямецкай і іншых. У некаторых мовах (літоўскай, славенскай, японскай) націскны склад характарызуецца вышынёй тону. Гэта так званы танічны або музычны націск. Ёсць мовы, у якіх націск у слове замацаваны за пэўным складам. Так, у чэшскай, венгерскай мовах націск заўсёды падае на першы склад, у армянскай, французскай – на апошні, у грузінскай, польскай – на перадапошні. Функцыі націску.Мае сэнсавызначальную функцыю: марыць (аб ежы) - марыць (голадам). Дапамагае адрозніваць граматычныя формы.
Прычыны ўзнікнення акцэнтных дублетаў. Рухомы націск- акцэнтныя дублеты: уплыў дыялектаў (вугал - вугол, голуб - галуб, цяжар - цяжар); няправільнае засваенне запазычанняў (агент, алкаголь, кіламетр) - парушэнне літаратурнай нормы (*кілóметр, *магáзін, *дакýмент,*адзíнаццаць і інш замест правільных норм вымаўлення кіламéтр, магазíн, дакумéнт, адзінáццаць і інш.).; лексіка агульная з рускай мовай (крапіва, адзінадцаць, гліняны, маленькі) - парушэнне літаратурнай нормы. У літаратурным маўленні суіснуюць акцэнтныя варыянты.Дапускаецца націск і на канчатку, і на аснове: веславы - вёславы, веснавы - вясновы, дармавы - дармовы, даўгі - доўгі, касы - косы, цяжкі - цяжкі;і на корані, і на суфіксе: гумавы - гумовы, заячы - заечы, літасцівы - літасцівы. Гэтыя варыянты маглі ўзнікнуць пад уздзеяннем дыялектнай мовы або акцэнталагічнай сістэмы рускай мовы. Асобныя акцэнтныя варыянты маюць рознае значэнне: Ба´цькаўскі 'які належыць бацьку, уласцівы бацьку', бацько´ўскі 'які належыць бацькам'; бу´йны 'неспакойны, нястрыманы, дзерзкі', буйны´ 'влікіх памераў'; ветраны´ 'які прыводзіцца ў рух ветрам', ве´траны 'які суправаджаецца ветрам; легкадумны'; іме´нны 'які маеадносіны да скланяльных часцін мовы', імянны´ 'пазначаны імем уладальніка'; людскі´ 'які мае адносіны да людзей, належыць людзям', лю´дскі 'чалавечны, пачцівы, прыстойны'.