Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Білет. Слова як адзінка мовы



Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая асноўная адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і лужыць сродкам моўных зносін. Слова мае шэраг асаблівасцей: аднаўляльнасць, устойлівасць, ізаляванасць. Ужываючы ў сваім маўленні словы, мы не ўтвараем іх кожны раз, а выкарыстоўваем як гатовыя, вядомыя нам адзінкі мовы, г .зн. аднаўляем. Устойлівасць слова выражаецца ўстойлівасцю яго гукавога складу, марфемнай будовы і значэння. Паколькі слова з’яўляецца назвай пэўнага аб’екта рэчаіснасці і носьбітам цэласнага значэння, яно можа быць вычленена з кантэксту. У гэтым праяўляецца яго ізаляванасць. Слова ўяўляе сабой адзінства лексічнага і граматычнага значэнняў. Граматычнае значэнне ўласціва цэламу класу слоў. Яно выражаецца канчаткам або канчаткам і прыназоўнікам адначасова, націскам, праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу і інш. Лексічнае значэнне – гэта ўнутраны, рэальны змест слова. Большую частку лексікі беларускай мовы складаюць паўназначныя словы (самастойныя часціны мовы), якія выконваюць намінатыўную функцыю, г .зн. называюць пэўныя з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці: прадметы, дзеянні, прыметы. Службовыя словы і выклічнікі не выконваюць намінатыўнай функцыі і маюць толькі граматычнае значэнне. Адрозніваюць два тыпы лексічных значэнняў слова: прамое і пераноснае. Прамое значэнне – гэта першаснае, зыходнае значэнне слова, якое непасрэдна паказвае на прадмет, дзеянне, якасць і замацавалася за ім як асноўнае. Пераносным называецца такое значэнне, якое развіваецца ў выніку пераносу назвы з аднаго прадмета, дзеяння, з’явы, працэсу на іншыя, чым-небудзь падобныя. Мнагазначнасць (монасемантычня словы і полісемантычныя – прыклады).Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі, ці монасемантычнымі: івалга, дудар, грубка, гуслі, учора,памінкі, адрына, бортнік, вяпрук. Адназначныя словы заўсёды маюць толькі прамыя значэнні. Здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі называецца мнагазначнасцю, або полісеміяй. У мнагазначным слове адно значэнне – апорнае, іншыя – другасныя, пераносныя: вянок, дарога, адазвацца, абярнуцца, апісаць, адбіць, ісці. Тропы, заснаваныя на мнагазначнасці (метафара, метанімія, сінекдаха, зеўгма, літота, гіпербала, эпітэт).Спосабы пераносу значэнняў: на аснове метафары, метаніміі і сінекдахі. Метафара – ужыванне слова ці выраза ў пераносным сэнсе ў выніку пераносу назвы аднаго прадмета ці з’явы на другі прадмет ці з’яву на аснове падабенства формы (слова конь: ‘жывёла’; ‘шахматная фігура’; ‘гімнастычны снарад’; стужка дарогі, горб гары, серп месяца), колеру (белыя ночы; залатыя валасы, пясок, поле; бронзавы твар, загар), функцыі (дворнік: 1) ‘работнік, які падтрымлівае чысціню і парадак на двары і на вуліцы каля дома’ і 2) ‘прыстасаванне ў выглядзе стрэлкі для ачышчэння ветравога шкла’; ключ праблем, павуціна ілжы, патушыць канфлікт); шчыльнасці(сцяна дажджу, завеса туману); характары гучання(барабаніт дождж, вые завіруха, скуголіць вецер, шэпча трава, гоман дубоў); размяшчэнні ў прасторы (галава калоны, хвост цягніка, каметы). Перанос можа адбывацца з якасцей, уласцівых асобе, на нежывую прыроду і наадварот: глухі лес, глухая дарога, глухое балота; гарачы хлопец, гарачая сустрэча, размова (агульнамоўныя метафары). Мёртвая метафара (акамянелая, сцёртая) – тая метафара, што з цягам час страціла сваю вобразнасць: бяжыць час, бягуць гады, ідзе дождж, снег; ножка стала, ручка дзвярэй, корань слова; прыйшла зіма, стаіць дрэва, дом. Агульнапаэтычныя метафары – тыя, што ўжываюцца ў творчасці шматлікіх пісьменнікаў: зялёны хлопец, гарачы хлопец, кучаравы клён, калючыя словы, срэбныя кроплі, бяжыць дарога. Аказіянальныя метафары – рэдкія, выпадковыя: адно ля воч бяжыць маршчынка, спелая звязда (Ясенін), пуні хмялеюць ад сена. Метанімія – перанос значэння па сумежнасці, суаднесенасці прадметаў у прасторы. 1) матэрыял і вырабы з яго (шкло зараз не ў модзе, уся ў золаце, прадала старое срэбра, выстава бел. ільноў, з галавы да пят у шаўках); 2) з назвы посуда на змесціва (з’есці міску, лыжку, выпіць шкалік); 3) з дзеяння на вынік (раздаць дыктоўкі); 4) з памяшкання на асобу (аўдыторыя слухала ўважліва, заводы бастуюць, прыйшоў клас); 5) з імені, прозвішча аўтара на творы (перачытваю Багдановіча, Пушкін ляжыць на стале, даследваць Гарэцкага, вывучыць Ясеніна, слухаць Моцарта); 6) прадмет, уласцівасць і той, хто валодае (выступае тэнар); 7) з паселішча на людзей (хутар спіць, Мінск прачнуўся, Беларусь супраць, Сірыя ваюе, ЗША падтрымалі пазіцыю Велікабрытаніі, вёска гуляе); 8) з назвы паселішча на тое, чым яно знакаміта (Есентукі, Мінск, Ява); 9) з імені, прозвішча мастака, майстра на іх вынаходніцтвы, палотны, шэдэўры (укралі Страдывары, стаяць каля Шышкіна); перанос з арганізацыі, прадпрыемства на асоб (фабрыка аб’явіла конкурс, фуршэт наладзіла “Планета Сушы”); 10) з назвы дзеяння на месца (паварот, пераход, выхад). Сінекдаха – перанос паводле колькаснай прыкметы. Нярэдка сінекдаха разглядаецца як від метаніміі. Разнавіднасці: 1) ужыванне назвы часткі цэлага ў значэнні асобы: у сям’і трое іртоў; ён у нас галава, ён мая правая рука, барада схілілася над сталом, дзве рукі забралі талерку са стала; 2) ужыванне слова як назвы цэлага і часткі цэлага: расце сліва – з’есці сліву; 3) ужыванне адзіночнага ліку замест множнага: беларус, бульбаш, маскаль, хахол; багаты тут лясы і дробнай птушкай, і звярамі, арэхам, ягадай, грыбамі; множны лік замест адз.: не дадзім каб новыя Хатыні чарнелі на зямлі; 4) ужыванне канкрэтнай назвы замест агульнай: заўсёды ў кішэні ёсць капейка, долар пайшоў уверх, не было даху над галавой; агульнае замест канкрэтнага: начальства сёння адсутнічае; 5) ужыванне назвы вопраткі і абутку замест асобы: беленькія боцікі, сінія курткі рагаталі, пабег за чырвонымі чаравічкамі. Антанамазія –шырокавядомае імя ўжываецца метафарычна як агульная назва асобы, надзеленай уласцівасцямі гэтага імені: Туляга – баязлівец, Калумб – першаадкрывальнік, Атэла – раўнівец. 1) замена вядомай асобы (імя) назвай прадмета, што з ім непасрэдна цесна звязаны: аўтар “Вянка”, аўтар “Гамлета”. 2) ужыванне вядомых персанажаў замест вядомых паняццяў: ну ты Іюда, час ад часу ты проста Цыцэрон, новыя Ясеніны, Пушкіны. Зеўгма – троп, заснаваны на мнагазначнасці, - форма насільнага аб’яднання слоў, якія не маюць права па сваёй семантыцы стаяць побач: падмятаць адсюль і да абеда, на вуліцы ідзе дождж і студэнт, закрыйце рот і акно; ён піў каву з цукрам, з дзеўкаю, са смакам; тут можна атрымаць кубак кавы і па мордзе. Літота– вобразны выраз з непамерным памяншэннем у мастацкіх мэтах прадмета, з'явы, якасці ці акалічнасці: з камарыны нос, ростам з вераб'я, хлапчачок з кулачок, розуму з макавае зерне, хацінка на курыных ножках. У такім змяньшэнні, як і ў рэзкім перабольшанні (гіпэрбале), выяўляюцца адносіны пісьменніка да аб’екту адлюстравання, на якім завастраецца асаблівая ўвага. Гіпербала– свядомае перабольшванне памеру, сілы, значэння, якасці якога-небудзь прадмета, з'явы з мэтай павелічэння вобразнасці, узмацнення ўражання: чакаць сто гадоў, задушыць у абдымках, выліць мора слёз, адсюль – рукой падаць. У гіпербале, якую нельга разумець літаральна, выяўляюцца эмацыянальныя (станоўчыя або адмоўныя) адносіны пісьменніка да таго, што адлюстроўваецца. Гіпербала надзвычай характэрна для народнай творчасці, асабліва для легендаў і казак, дзе яна выступае ня толькі як троп, стылістычны прыём, але і як адзін з асноўных сродкаў стварэння характару. Эпітэт – мастацкае азначэнне, троп, пры дапамозе якога падкрэсліваецца істотная вызначальная рыса з’явы, асобы, прадмета: ласкавае сонца, цёплая сустрэча, жнейкі-красуні, сінявокая ноч. Эпітэты могуць быць: метафарычныя: маўклівы вецер, маладыя аблокі, сыты смех, шчодрае неба; пастаянныя(агульнапаэтычныя): конь вараненькі, слёзы горкія, даль шырокая, поле чыстае, зорка ясная, месяц ясны, ночка цёмная, зямля сырая; гіпербалічныя: чалавек-скала, мужчына-гара, волат-дуб; іранічныя: шматступенчатыя дурні, дыпламаваны баран; эпітэты-прыдаткі: бабулька-печ, пальцы-абрубачкі, ногі-тумбы.

 

Білет. Сінонімы.

Сінанімія – такая семантычная з’ява, якая праяўляецца ў здольнасці розных па гучанні і напісанні слоў абазначаць адно і тое ж. Абсалютныя сінонімы (дублеты):характэрна адсутнасць стылёвай афарбоўкі, суіснаванне ў сінхронных моўных пластах, абазначаюць адно і тое ж: дадому-дахаты, човен-лодка, васілёк-валошка, бурштын-янтар, рэзіна-гума, сякера-тапор, крыху-трохі, духмяны-пахучы. Семантычныя: абазначаюць тоесныя паняцці, але адрозніваюцца аб’ёмам семантыкі: страх-жах (вельмі моцны), чырвоны-кумачовы(ярка)-пунсовы(густа). Стылістычныя: блізкія па значэнні паняцці, якія маюць розную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, таму належаць да розных стыляў: асілак, сілач (нейтрал)-волат, атлет (кніж); здаравяк, здаравіла (гутарк)-бугай(размоўна-грубае). Семантыка-стылістычныя: адрозніваюцца аб’ёмам семантыкі і належаць да розных стыляў: ісці-валачыся. Сінанімічны рад і дамінанта. (100 сінонімаў да слова “сказаць”).Сінонімы – з’ява суадносная. Паміж сабою яны ўтвараюць сінанімічны рад (лексічную парадыгму), куды ўваходзяць словы, як правіла, адной часціны мовы+фразеалагізмы. У сінанімічным радзе слова, якое найбольш выразна перадае лексічнае значэнне ўсіх слоў, з’яўляецца найбольш нейтральным – дамінанта. СКАЗАЦЬ: абвясцiць, агучыць, адбарабанiць, адмачыць, адзначыць, адпусцiць, адчаканiць, адчыбучыць, апавясцiць, балакаць, балабонiць, балбатаць, бракнуць, буркнуць, выбалбатаць, выгаварыцца, выдаць, выказацца, выказаць, выказваць, выкладаць, вымавiць, вымаўляць, выпалiць, выразiцца, выцягнуць з сябе, вякнуць, вяшчаць, гаварыць, гаўкаць, гутарыць, дадаць, далучыць, данесцi, загаварыць, замовiць славечка, зараўцi, заўважыць, заявiць, заяўляць, змарозiць, iнфармаваць, казаць, квакнуць, кiдацца словамi, кiнуць, кракнуць, лапатаць, лепятаць, ляпнуць, лясы тачыць, малоць языком, маўляць, мяннiць языком, наплесцi, паведамiць, падтрымаць размову, плявузгаць, пацвердзiць, прабасiць, прабляяць, прабубнiць, прабуркаваць, прабурчаць, прабухцець, прагаварыць, прагаварыцца, прагаўкаць, прагугнявiць, прагугняць, прагудзець, пракаркаць, пракашляць, пракрахтаць, прамармытаць, прамаўляць, прамовіць, прамямлiць, прапыхкаць, прараўцi, пратарахцець, прахрыпець, прашамкаць, прашаптаць, прашыпець, пустазвонiць, расказаць, распусцiць язык, растлумачыць, рэзануць, рэкнуць, рыпнуць, сарвалася з языка, сказануць, спiкаць, тлумачыць, часаць языком, урэзаць, уставiць, шапнуць, шпарыць, шпрэхаць. Эўфемізмы, дысфемізмы.Крыніцы папаўнення сінаніміі: афіксацыя: абагнаць, перагнаць; злы, злосны, раззлаваны; аснова складання: касабокі-крывабокі, шматгадовы-многагадовы; розныя віды канверсіі: вартаўнік-вартавы, сталоўка-сталовая; запазычанні: васілёк-валошка, памілаванне-амністыя, контур-абрыс, амур-купідон, малакроўе-анімія; за кошт дыялектызмаў: матылёк-мятлушка, галінка-гучок, нядаўна-нагадзе, дзяркач-венік, галавешка-махнытка. Эўфемізмы – словы і выразы, якія служаць для замены тых слоў і выразаў, якія моўцу падаюцца грубымі, непрыемнымі, непрыстойнымі: пад шафэ – п’яны, тоўсты – поўны, мажны; мярцвяк – нябожчык; адысці ў іншы свет, падацца на той свет, злажыць костачкі, сысці ў зямлю, развітацца з жыццём, адысці ў нябыт, папрасіць выйсці (выгнаць), пакінуў нас (памѐр), памыляецеся (хлусіце). Наяўнасць эўфемізмаў звязана з моўным этыкетам. Дысфемізмы – выразы адваротныя эўфемізмам, грубыя, непрыстойныя словы: здохнуць, акачурыцца, акалець, падохнуць, канькі адбросіць, зклеіць ласты, сыграць у яшчык, закрыць зяпу (змоўкнуць), даць па карку (ударыць) .

Білет. Антонімы

– словы адной часціны мовы, якія маюць палярна супрацьлеглыя значэнні. Семантычнай асновай для ўзнікнення антаніміі з’яўляецца наяўнасць у слове такой якаснай, колькаснай, часавай ці прасторавай прыкметы, якая можа павялічвацца ці памяншацца і дахадзіць да сваёй працілегласці: верх – ніз, белы – чорны, вясёлы – сумны, звонка – глуха, увайсці – выйсці, усход – захад, экспарт – імпарт, абарона – атака, разумны – дурны, ганьба – хвала, сыты – галодны, мала – многа, нізкі – высокі, над –пад, усе ніхто, свой – чужы. Не маюць антонімаў, як правіла, уласныя назоўнікі і назоўнікі з канкрэтным значэннем, лічэбнікі і большасць службовых слоў. Разрады.Антонімы могуць быць аказіянальнымі: Я шмат прайшоў дарог, яны былі далёкія і нашы беларускія. Антонімы падзяляюцца на: уласна антонімы (рознакаранёвыя): проціпастаўленасць значэнняў выражаецца рознымі каранямі: праўда-хлусня, летні-зімні,актыўны-пасіўны, голад-сытасць, донар-рэцыпіент, будзень-свята, сухі-мокры. Аднакарэнныя: за кошт прыставак: праўда-няпраўда, маральны-амаральны, шчасце-няшчасце, камфортны-дыскамфортны, доля-нядоля, уваход-выхад. У залежнасці ад семантычнай працілегласці вылучаюць наступныя тыпы: градуальныя: для слоў з якасным значэннем уласцівы такія прамежкавыя кампаненты, якія характ-ца рознай ступенню праяўлення якасці: халодны-халаднаваты-летні-нармальны-цёплы-гарачы; малы-малады-маладжавы-сярэдніх гадоў-сталы-пажылы-стары; кампліментарныя: з’яўляюцца гранічнымі і дапаўняюць адно другое да цэлага: не павінна быць прамежкавых кампанентаў; антонімы, якія абазначаюць супрацьлеглую накіраванасць якасцей, уласцівасцей, прыкмет: паўнець-худзець, спуск-пад’ём, перасолены-недасолены, аналізаваць-сінтэзаваць. Кантэкстуальная, разгорнутая: антанімічнасць выражаецца ў кантэксце: вучоных многа, разумных мала, знаёмых цьма, а сябра няма. Аксюмаран, антытэза, астэізм, антыфразіс.На антаніміі заснаваны такія тропы, як: антытэза – проціпастаўленне кантрасных моўных вобразаў, у якіх раскрываецца несумяшчальнасць прадметаў, якасцяў, паняццяў. Шырока выкарыстоўваецца ў прыказках, фразеалагізмах: Багаты не ведае, чым бедны абедае; сыты галоднаму не спагадае; лепш з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці; добрая жонка дом зберажэ, а дрэнная жонка рукавом растрасе; малыя дзеткі спаць не даюць, а вялікія дзеткі – сам не заснеш. Антытэза часта ляжыць у назве буйных мастацкіх твораў: Вайна і мір; Тоўсты і тонкі; Бацькі і дзеці; Пайсці і не вярнуцца, Жывыя і мёртвыя, Далёкія і блізкія. Антытэза часта выкарыстоўваецца ў прозе і паэзіі: слову жывому – на глебу ўрадлівую, мёртваму слову – на камень, на жвір, шчыраму сэрцу – долю шчаслівую, чэрстваму сэрцу – балота і вір. Аксюмаран – спалучэнне антонімаў у сціслай канструкцыі, што гучыць досыць парадаксальна і нечакана, дзякуючы аб’яднанню ў адно цэлае слоў розных па значэнні: сумная радасць, мёртвыя душы, жывы труп, цёплы халадок, халоднае цяпло, замужняя нявеста, рэакцыйнасць прагрэсу, красамоўнае маўчанне. Антыфразіс – выразы, за якімі трывала замацавалася ў нашым маўленні іранічная, сатырычная афарбоўка або сэнс: Які ты разумны!, Толькі пра цябе і марыла! Астэізм – пахвала ў выглядзе ганьбы: Ай да Пушкін, ай да сукін сын!, Ідзі, ідзі да мяне, сучы сын, я табе цукерачку дам., Які проыгожы сабака! Каб ты здох!

 

Білет. Паронімы

– словы, утвораныя ад аднаго кораня пры дапамозе розных афіксаў, з рознымі ці часткова супадаючымі значэннямі. У шырокім сэнсе – усялякія блізкія па гучанні словы, незалежна ад значэння – эскалатар/экскаватар, камічны/касмічны, аксакал/саксаул. У вузкім значэнне – моўная з’ява. Ім характэрны:1) Наяўнасць аднаго корня – гліністы/гліняны, земляны/зямлісты. 2) належаць адной ЧМ: карэнны – каранасты – караневы – караністы. 3) розныя значэнні: дыялект/дыялектызм, старшы/старэйшы, бронь/браня. 4) Частая сугучнасць прыставак і суфіксаў: Парадніць/парадзіць, рассыпаны/рассыпчасты. Паранімія – з’ява гукавова падабенства слоў пры іх рознай марфемнай будове і значэннях слоў. Часам на параніміі заснаваны каламбуры: Як чарніцы не дурніцы, дык дурніцы не чарніцы. Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі. Паранамазія – свядомае выкарыстанне слоў у межах вузкага кантэксту як стылевага сродку, для стварэння каламбураў або для стварэння гумару: Выбары без выбару; Даходы з атходаў. Памылкі звязаныя з ужываннем паронімаў: Вельмі часта назіраецца змешванне сугучнікаў змешванне паронімаў, што прыводзіць да грубых лексічных памылак (Вы ўжо хадзілі вешацца?; Я праблудзіл дзве гадзіны). Часам не адрозніваюць паронімы галоўны - заглаўны, скажаючы звычайна сэнс другога з іх - «які адносіцца да загалоўка, што змяшчае загаловак, які з'яўляецца загалоўкам». Змяшэнне паронімаў можа выклікаць парушэнне лексічнай спалучальнасці. Напрыклад: напружваючы апошнія высілкі (трэба: сілы); прэкланіць галаву (трэба: схіліць)]. Асаблівасці лексічнай спалучальнасці паронімаў разглядаюцца ў кантэксце. Варта нагадаць пра няправільнае ўжыванне аднакарэнных слоў. Напрыклад: часта блытаюць словы усмешлівы і усміхаючыся. Паранімія і паранамазія могуць стаць прычынай шматлікіх камічных сітуацый: Калі я зайшоў да начальніка ў кабінет, ён павярнуўся да мяне пафасам (замест анфас); аб'явы: Лекар-некралог вылечыць вас ад алкагалізму (замянілі: нарколаг).

 

Білет.Амонімы

Амонімы: 2 і болей слоў, якія пішуцца і вымаўляюцца аднолькава, але называюць родныя паняцці. Тыпы:1)поўныя лексічныя – належаць да адной часціны мовы, супадаюць ва ўсіх формах: сплавіць (адправіць або з правадамі), бор (хім.э-нт і лес).2)Няпоўныя лексічныя – належаць да адной часціны мовы, з рознымі значэннямі і формамі, супадаюць толькі ў некаторых формах – туш (краска і п’еса), слаць (ложак) і слаць (паштоўку). 3)Поўныя лексіка-граматычныя - належаць да розных часцін мовы, супадаюць толькі ў адзіна магчымай для іх форме. Часцей за ўсе нязменныя і службовыя: га (гектар/што?), бардо (віно/колер).4)Няпоўныя лексіка-граматычныя належаць да розных часцін мовы, супадаюць толькі ў пачатковых формах: румяны (прыметнік і назоўнік), соты (назоўнік і лічэбнік). Шляхі:1)у выніку супадзення спрадвечных і запазычаных слоў;2)у выніку разыходжання значэнняў шматзначнага слова падчас гістарычнага развіцця; 3) у выніку фанетычных і марфалагічных працэсаў, якія адбываюцца ў мове, ці змен у арфаграфіі;4)у выніку словаўтваральных працэсаў. Міжмоўная аманімія — гэта гукавое супадзенне слоў розных моў, якія па свайму значэнню не супадаюць: вітаць звяртацца з прывітаннем / витать двигаться, носиться в вышине; прозвішча спадчыннае сямейнае найменне чалавека / прозвище название, даваемое человеку по прізнаку (мянушка); пакой комната / покой - па –руску. Амографы: словы, якія аднолькава пішуцца, адрозніваюцца націскам: мУка – мукА, пІліць – пілІць; Амафоны: словы, аднолькава вымаўляюцца, па-рознаму пішуцца: рот, род, кот, код, грыб, грып; Амаморфы – марфемы з розным значэннем: студэнтКа – прабежКа. Амаформы:аманімічныя формы розных слоў (5, 6, 7, 8, 9). Каламбур: 2-4 вершаваныя радкі, заснаваныя на аманімічных рыфмах, якія маюць іранічную ці сатырычную размоўку. 1) З недапісаным раманам лез ў класікі Раман, Кажуць і сыны Рамана пішуць той жа ўсе раман. 2) Як на шэфа петушыўся, то душой у пяты шыўся, Калі ўжыў хвалебны выраз – у вачах начальства вырас. 3)Добра Керзан піша ноты – Проста люба паглядзець, Ды няма ў нас ахвоты па ягоных нотах пець. 4) Невыразны маю чын – радавы запасу, Я між іх – дубовы сын – Дуба дам да часу. 5) Што ні хвіля, ні гадзіна, луе з скуры гадзіна, Увесь век яму гадзіла, А ён кажа: гадзіла.

 

Білет. Фразеалагізмы

– устойлівыя выразы (фраземы). У бел. Мове каля 10 тыс. Для іх характэрна:- складаюцца не менш, як з двух слоў: адны вочы засталіся, як піліп з канапель; - маюць адзіны ўласны сэнс: жабе па калена=вераб’ю па костачку=кату па пяту; хоць сабак вешай; - выкарыстоўваюцца як гатовыя адзінкі: сысці на мыла; - з’яўляюцца адным членам сказа: хоць іголкі збірай (светлая), хоць вока выкалі (цемная ноч). - эмацыянальна-экспрэсіўная ацэнка, іронія, пагарда: прышыць кабыле хвост, стаяць на задніх лапах; Тыпы фразеалагізмаў паводле структуры: - некаторыя маюць форму словазлучэння (фармальна) – махнуць рукой, стаць на дыбкі; - Структура сказа – Воўк дарогу перабег. Паказаць дзе ракі зімуюць. Мядзведзь на вуха наступіў. - са структурай спалучальнасці слоў – ні рыба ні мяса; ні кала ні двара, ці скокам ці бокам. Тыпы фразеалагізмаў паводле суаднесенасці са словам (сінтаксічная функцыя залежыць ад адпаведнасці аднаму слову): - назоўнікавыя – Дамоклаў меч, чырвоны певень. - прыметнікавыя – расою ўмытая, варона загуменная, чортам падшыты, легкі на ногі, варабей стрэляны. - прыслоўныя – ў міг вока, за дзедам шведам, гады ў рады, як свае пяць пальцаў. - дзеяслоўныя – у тры пагібелі, вады ў рот набраць, пакруціць мазгамі. Таксама існуюць выклічнікавыя, мадальныя і займеннікавыя: вецер у спіну!, вось цябе і раз!, пастухова Ганна. Паколькі фразеалагізмы суадносяцца са словам, то ім характэрна: - полісемія – вочы на лоб лезуць (боль або здзіўленне), у рот глазець (зайздросць або зацікаўленасць); - сінанімія – даць лазню, іжыцу прапісаць, даць жару, паказаць дзе ракі зімуюць – прапясочыць; - аманімія – рукі апусціць/апусціць рукі на фізкультуры. - антанімія – вочы завязаць/вочы развязаць. Паходжанне ФР:- Агульнаславянскія – біць у вочы, як з вядра, сам не свой. - Агульна усходне-славянскія – гарод гарадзіць, выводзіць на чыстую ваду, легчы касцьмі; -Уласна беларускія – бібікі біць, кату па пяту, следам за дзедам; -запазычаныя – даць гарбуза, збіць з панталыку (укр.), збіць з тропу (польск.), без цара ў галаве (рус.), альма матар, блудны сын, умываць рукі, з мірам… - пераасэнсаваныя прафесійныя выразы – узяць на мушку, баранку круціць. Функцыі ФР: - узуальнага характару – вобразнасць, ацэначнасць, эмацыянальнасць – кроў з малаком, белая варона, млын пусты; - аказіянальнага характару – закладзена аўтарам; - стварэнне маўленчай х-кі ( Новая зямля – Колас); - заключны акорд (байкі Крапівы) – другі баран ні бэ ні мя, а любіць гучнае імя. - заключны рэфрэн; - стварэнне градацыі – Было ўсе такое нясмачнае, прэснае, хоць на сабаку вылі. Прыказкі: Лепш смерць на полі, чым жыцце ў няволі. Там жыцце рай, дзе свабоды край. Калі Бог злучыць – ніхто не разлучыць. У каго дзеці, у таго шчасце. Які рамеснік – такая работа. Госць першы дзень – золата, другі – срэбра, а на трэці – медзь, дамоў едзь. Якая зямля – такі і хлеб. Усе мінецца – адна праўда застанецца. У судзе багаты рэдка вінаваты. Не будзе таго ніколі, каб жылі мы ў няволі. Жаласнікаў многа ды дапамагчы – нікога. Хто шануе сабе, таго людзі шануюць. Хоць памалу абы добра. Роблена наспех і зроблена насмех. Работы да самай суботы. Многа ды дурнога. Праз аднаго барана ўсе стада пагана. Хай будзе люб твой шлюб і каб да смерці без браку. Каму што, а пеўню – бойка. Абое — рабое. Ад цяплосьці не баляць косьці. Адзін чорт маляваў. Бачыць вока, але ляжыць высока. Бачыць карова, што на павецi салома. Бог не цяля, бачыць круцяля. Будзем вучыцца, пакуль сьмерць лучыцца. Вольнаму воля, шалёнаму поле. Вырас пад неба, а дурань як трэба. Гавораць, гамоняць, ды ня ведаюць, дзе звоняць. Дзе нянек многа, там дзiця бязнога. Дзе прапала кароўка, там няхай i вяроўка. Дзе п’юць, там i льюць. Дурны законаў не чытае, ды свае мае. З агню ды ў прысак. Загляне сонца i ў наша ваконца. Знай каток свой куток. Каб сьвiньні poгi — нiкому б не было дарогi. Калi Бог не папусьцiць, свiння ня укусiць. Калi ўлез у дугу — не кажы «не магу». Маладосць — усё дурносць. На Бога спадзявайся, але й сам старайся. На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд. Ні адказу, ні прыказу. Ні зняты, ні павешаны. Нічога не знаю — мая хата з краю. Пад чорным лесам спаткауся чорт з бесам. Пакуль жаніцца — загаіцца. Памалу едучы, далей будзеш. Праўду казаць — ворага нажываць. Пень гарэў, а чорт нoгі пагрэў, іскра пала і радня стала. Пераначуем — болей пачуем. Першы блiн сабаку. П'янаму i козы ў золаце. Тая зязюля, але ня так кукуе. У страху вочы па яблыку. Усе чэрцi адной шэрсьцi. Усякi гад на свой лад. Цiхая свiння глыбака рые. Цюк — дзяцюк! Чорт на паганага напаў. Што галава, то розум. Што душа мае, тым i прыймае. Што па тэй чэсьцi, калi няма чаго есьцi. Як баба да дзеда, так i дзед да бабы. Афарызмы: Дарогі, вечныя дарогі, Не вечна ходзяць па вас ногі! Дзень вяселля назначылі, Ды вяселля не бачылі… Мой родны кут, як ты мне мілы!... Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш. Куды не трапяць беларусы! На свеце ўсё канец свой мае. Без кахання шчасця, долі няма на зямлі. Купіць зямлю – купіць не лыка. Я печ на рай не памяняю! Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы! (Колас) Дзе воўк урадзіўся, Яму куст той мілы. Няма для духа вольнага граніцы. Памёр пясняр, А песня будзе жыць і жыць! Вянкоў мы славы не насілі. Заўсёды наперад, Ніколі назад. Эх! Іграй жа той, хто можа: Плакаць будзе весялей (Купала)!

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.