Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Білет. Арфаграфічныя нормы беларускай мовы



Арфаграфія – раздзел мовазнаўства, які усталёўвае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме. галосныя. Правапіс літар о, э - а.о, э пішуцца пад націскам: горы, мора.У ненаціскных о, э пераходзяць у а: горы - гара. У словах з націскным ро, ло без націску пішацца ы: кроў – крывавы, дровы - дрывасек. э не пад націскам захоўваецца: а) у іншамоўных словах: рэформа;б) у першай частцы складаных слоў: рэдкалессе (але: шасцісот); в) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць. У запазычаных са славянскіх моў, а таксама ў некаторых іншамоўных словах на месцы ненаціскнога [э] пішацца а: Янак, Гашак, Чарнышэўскі, характар, майстар, бухгалтар, адрас. У некаторых іншамоўных словах на месцы ненаціскнога [э] пішацца пішацца ы: брызент, інжынер, цырымонія, канцылярыя. Правапіс е, ë, я, і.е, ë пішуцца пад націскам. У першым складзе перад націскам на месцы е або ë пішацца літара я: лес - лясны. У іншых складах перад націскам і пасля яго е захоўваецца: медуніца. Карэнная я перадаецца незалежна ад націску: цягнік, цяжкаваты. Пачатковая я у імëнах і прозвішчах захоўваецца незалежна ад націску: Яраш – Ярашэвіч, Якуб –Якубовіч. Словы іншамоўнага паходжання не падлягаюць правілу якання, у іх у першым складзе перад націскам захоўваецца літара е: герой, медаль, сезон (выкл. дзяжурны, каляндар, ялейны, янот, ярмолка, яфрэйтар, сяржант). Націскная караневая і захоўваецца незалежна ад націску: гліняны, лістота. прыстаўныя галосныя.Прыстаўная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м. Перад м у пачатку слова прыстаўныя і або а ўзнікаюць заўседы: імчацца, імгла, а перад л,р у наступных выпадках: а) у пачатку тэкста: Іржалі коні; б) пасля зычнай папярэдняга слова: шмат ільну; в) пасля знакаў прыпынку: На паліцах смачныя булкі, аржаны хлеб. У сярэдзіне слова пасля прыставак на зычную на месцы і пішацца ы, а пасля прыставак на галосную – не пішацца: абыржавець, але заржавець. літары і, ы, й пасля прыставак.Калі прыстаўка заканчваецца на галосны гук, то караневая і пераходзіць у й: іграць – зайграць.У некаторых словах пасля прыстаўкі на галосную літара і захоўваецца: заінець, праіснаваць, заіскрыцца. Калі прыстаўка заканчваецца на зычны гук, то караневая і пераходзіць у ы: іграць – падыграць.Літара і захоўваецца пасля прыставак іншамоўнага паходжання між-, звыш-, пан-, транс-, контр.. зычныя. звонкія і глухія, шыпячыя і свісцячыя.Азванчэнне глухіх зычных перад звонкімі і аглушэнне звонкіх на канцы слова ці перад глухімі на пісьме не перадаецца: малацьба, сцежка. Не адзначаецца на пісьме пераход шыпячых у свісцячыя і, наадварот, свісцячых у шыпячыя: грузчык.Аднак у прыстаўках з-, без-, раз-, уз-, цераз-, перад глухімі зычнымі замест з пішацца с: скінуць, усхваляваны. Перад санорнымі і звонкімі зычнымі прыставачнае з захоўваецца: згрупаваць. Правапіс д –дз, т – ц.На месцы д, т перад літарамі е, е, ю, я, і, ь, мяккім [в] у адпаведнасці з вымаўленнем пішацца дз, ц: дзеці, Мацвей, у садзе. Прыставачнае д і суфіксальнае т перад мяккім [в] захоўваюцца: у бітве,прадвеснік. У словах іншамоўнага паходжання д, т звычайна цвердыя, пасля іх пішуцца ы, э: дыктант, тэатр.Аднак перад суфіксам і злучэннямі –ейск-, -еец-, -ер, -ін, -ір, -ікд, т змяняюцца на дз,ц: гвардзеец. дз, ц пішуцца ў словах іншамоўнага паходжання перад ю: эцюд, дзюшэс, цюль, але: турма, авантура.Ва ўласных назваў д, т або дз, ц пішуцца: Ціханаў, Хрысціна, Ядвіга, Тэмза, Мацвей. падоўжаныя.Зычныя гукі [ж ] [ш ] [з ] [с ] [дз ] [ц ] [л ] [н ] [ч ] у становішчы паміж галоснымі (у выніку асіміляцыі [й]) падаўжаюцца і перадаюцца на пісьме падваеннем адпаведных літар: калоссе, стагоддзе.Не падаўжаецца гук [л ] у іменах Ілья, Ільіч, Ульяна, Касьян, Ульянавіч і ўтварэннях ад дзеяслова ліць: разалье, вылье. Словы іншамоўнага паходжання пішуцца без падваення зычных: група, калектыў, але: манна, ванна, бонна, донна і інш. спалучэння зычных.У спалучэннях [здн ], [стн ], [сцн ], [стл ], [сцл ], [рдц ] гукі [д ], [т ], [ц ] выпадаюць: яны не вымаўляюцца і не пішуцца, на пісьме перадаюцца спалучэнні зн, сн, сл, рц: выезд – выязны, капуста – капусны. Выпадаюць гукі [д ], [л ]у словах міласэрны, сонца, наўмысна. у прыметніках, утвораных ад запазычаных слоў, спалучэнне [рдн ] на пісьме захоўваецца: рэкордны. У спалучэннях [згн ], [скн ], якія ўзніклі пры ўтварэнні дзеясловаў з суфіксам –ну-, выпадаюць і на пісьме не перадаюцца гукі [г ], [к ]: бразгаць – бразнуць. Спалучэнне [дт] на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца на пісьме літарай т: Гумбальт, Рэмбрант. Спалучэнні зычных [дч ], [тч ], [дц ], [тц ], [чц ] на пісьме перадаюцца нязменна – паводле марфалагічнага прынцыпу, у вымаўленні чуем падоўжаныя гукі [ч ], [ц ]: пасведчанне. Спалучэнні зычных [жц], [шц]перадаюцца на пісьме паводле марфалагічнага прынцыпу: у дзежцы, на дошцы.Падвойнае цц пішацца ў лічэбніках адзінаццаць – дваццаць і трыццаць, а таксама ў зваротнай форме дзеясловаў: будавацца, гадавацца. прыстаўная в. в прыстаўная і ўстаўная пішацца перад галоснымі о, у ў адпаведнасці з вымаўленнем у наступных выпадках. Перад карэнным націскным [о ] у пачатку слова і пасля прыставак: вокны, вольха. Перад націскным [о ] у прыстаўках во-, воб-, вод-: воблік. У сярэдзіне некаторых уласных іменаў: Лявон, Радзівон. Выкл.: наогул, окаць, оканне.Калі [о ] не пад націскам змяняецца на [а ], прыстаўны гук [в] не вымаўляецца і літара в не пішацца: вокны – акно. Выключэнне складаюць словы вочы, востры, навокал і вытворныя ад іх, дзе в захоўваецца і перад а: вачэй, вастрыць. Перад карэнным націскным [у] літара в пішацца у пачатку слова, а таксама ў сярэдзіне слоў пасля прыставак ці першай часткі складанага слова: вуха, навука, белавусы. Захоўваецца в у вытворных словах і ў ненаціскным становішчы: навучанне. Пішацца в у сярэдзіне слоў павук, цівун (і ў вытворных ад іх), у ўласных іменах: Навум, Матэвуш і інш. Прыстаўная в не пішацца: Перад пачатковымі літарамі о, у ў іншамоўных словах і ўласных назвах: ордэн, опера, Омск, урна, Урал.Перад у прыставачным: умова, успомніць. Перад у, які ўзнік на месцы [в ]: (рус.) вчера – учора. мяккі знак пасля літар з, с, дз, ц, л, н: У канцы слоў: соль. У сярэдзіне пасля мяккага зычнага перад цвердым: пісьмо. У сярэдзіне пасля мяккага зычнага перад мяккім, калі пры змене слова першы зычны застаецца мяккім, а другі становіцца цвердым: канькі –канькоў, але: смех. Пасля л перад любой літарай, акрамя л: гульня, але: гуллівы. мяккі знакпасля зычных з, с, дз, ц л, н перад галоснымі е, е, ю, я, і: Условах іншамоўнага паходжання: кампаньен.У словах Ілья, Ільіч, Ульяна, Ульянавіч і ўтварэннях ад дзеяслова ліць: разалье, вылье. Ва ўласных іменах, утвораных ад імен на -ій, перад суфіксальным –еў (-ев-): Аркадзьеў. Мяккі знак у граматычных формах: У назоўніках Т. скл. перад -мі: коньмі. У прыметніках перад –ск-, калі яны ўтвораны ад назоўнікаў на –нь, назвы месяцаў або ад слова восень: снежаньскі. У прыслоўях ледзь, ледзьве. У постфіксе -сьці: хтосьці. У першай частцы складаных лічэбнікаў: пяцьдзясят. У суфіксах –эньк-, -аньк-, -еньк-:маленькі. Перад суфіксам –чык або –к-, калі слова без гэтых суфіксаў заканчваеццца на нь: праменьчык – прамень. У дзеясловах 2 асобы : агледзься. Правапіс апострафаперад етавымі е, е, ю, я, і (націскным): Пасля прыставак на зычную: аб’інець.Пасля першай часткі двух- (трох-, чатырох-): двух’ярусны.У сярэдзіне слова пасля ўсіх зычных, акрамя з, с, дз, ц, л, н, ў: сям’я, але: здароўе. Ужыванне вялікай літары:для размежавання ўласных і агульных назоўнікаў: колас і Колас. паказвае на пачатак тэксту, новага сказа, вершаванага радка. пішуцца многія абрэвіятуры АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя.можа выконваць стылістычную функцыю: Свабода, Радзіма, Чалавек. З вялікай літары пішуцца: -прозвішчы, імены, імены па бацьку, псеўданімы; - геаграфічныя і астранамічныя назвы; -назвы вуліц, плошчаў, рэспублік, краеў, абласцей;-назвы гістарычных падзей, эпох, свят (з вялікай літары пішацца першае слова або два першыя словы): Адраджэнне, Новы год, Міжнародны жаночы дзень, Вялікая Айчынная вайна;Першая сусветная вайна, Вялікдзень, Чысты чацвер, Дзень Перамогі, Дзень Канстытуцыі, Дзень Незалежнасці. -поўныя назвы ордэнаў і медалеў (за выключэннем слоў ордэн, медаль і ступень): ордэн “Знак Пашаны”, ордэн Славы I ступені; -першае слова ў назвах міністэрстваў, дзяржаўных устаноў і аганізацый: Акадэмія навук, Віцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін; -прыналежныя прыметнікі з суфіксамі –оў(-ов-), -аў(-ав-), -еў(-ев-), -ін(-ын), утвораныя ад уласных іменаў людзей: Аленіна кніга, Коласава апавяданне. З вялікай літары пішуцца і прыметнікі з суфіксамі –ск, -аўск-, -еўск-, калі прыметнікі ўваходзяць у склад назваў, сінанімічных назвам са словамі імя, памяці: Пушкінскія чытанні (чытанні памяці Пушкіна), Купалаўская стыпендыя (стыпендыя імя Купалы); - ўсе словы ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў, вышэйшых пасад, ганаровых званняў, вышэйшых міждзяржаўных органаў: Герой Савецкага Саюза, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Саюз Незалежных Дзяржаў, Імператар Японіі, Папа Рымскі, Мітрапаліт Мінскі. Прынцыпы. Фанетычны:аканне і яканне, ы, і пасля прыставак, спалучэнні галосных у запазычанных словах, правапіс галосных у складаных словах, правапіс прыстаўных галосных і зычных, правапіс ў, спалучэнні зычных у корані і на стыку кораня і суфікса, прыстаўкі на з-, с-, дзеканне і цеканне, падоўжаныя зычныя. Марфалагічны (фанематычны): звонкія – глухія, цвёрдыя – мяккія, свісцячыя – шыпячыя, выбухныя – афрыкаты, напісанне е у словах не і без, каранёвыя зычныя перад суфіксальнай с у геаграфічных назвах (каўказскі, волжскі). Традыцыйны - напісанні, якія перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма (дзевяты, васемнаццаць, легенда, ва Уруччы). Дыферэнцыйны адрознівае сугучныя словы або іх формы, якія супадаюць (верас - Верас (Зоська Верас), месяц - Месяц, сыходзіць з дарогі і зыходзіць з меркавання). Змяненні і ўдакладненні ў беларускай арфаграфііпашыраюць прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжаньня і прапануюць пісаць “адажыа”, трыа”, “сальфеджыа”; у словах іншамоўнага паходжання, акрамя імёнаў уласных, кіруючыся гэтым самым прынцыпам акання, канчаткі - эр і - эль прапанавана замяніць на - ар і - аль і пісаць “камп’ютар” і “пэйджар”; распаўсюджанне правіла напісання “я” ў першым пераднаціскным складзе ў словах “дзявяты”, “дзясяты”, “сямнаццаць” і “васямнаццаць”;змены ў напісанні складанаскарочаных слоў, якія прыйшлі ў беларускую мову пасля кастрычніцкага перавароту: “прафкам”, “гаркам”, “абкам”, “селькар”, “Газпрам”; пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі . З вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы бостваў у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш. у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе. рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, алекамандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.

7 білет. Марфалогія як раздзел мовазнаўства. Класіфікацыя часцін мовы. Пераход адной часціны мовы ў другую.

Усе словы бел.мовы дзеляцца на лексика-граматычныя разрады, якія называюцца часціны мовы.Размеркаванне слоў па гэтай сістэме залежыць ад: А)Катэгарыяльнае значэнне – абагульненае значэнне слоў пэўнай часціны мовы, не звязнае з лексічным значэннем. Б)Марфалагічная прымета – зменнасць/нязменнасць, спосаб змянення, граматычныя катэгорыі і іх спецыфіка. В) Сінтаксічныя ўласцівасці – спосабы сінтаксічнай функцыі або сувязі. Прадметам марфалогіі як лінгвістычнай дысцыпліны з'яўляецца вучэнне аб часцінах мовы, якія з'яўляюцца самымі вялікімі граматычнымі групамі словаў.Марфалогія раздзел граматыкі, які вывучае словы ў сістэмах іх форм словазмянення, разглядаючы правілы змянення словаў, адрозненні словаформаў адной лексемы, пытанні прыналежнасці словаформаў тым ці іншым словам. Сістэма часцін мовы:У сучаснай Бел.мове выдзяляюць 10 часцін мовы. У залежнасці ад ступені іх самастойнасці, сістэмы граматычных катэгорый, характару сінтаксічных функцый ЧМ дзеляцца на: 1) Знамянальныя (самастойныя) – маюць лексічнае значэнне, намінатыўную функцыю, з’яўляюцца членамі сказа (5 – зменныя, прыслоўе – нязменная): назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе. 2) Службовыя – Не маюць намінатыўнага значэння і граматычных катэгорый, самастойнай намінатыўнай функцыі, не з’яўляюцца членамі сказа: прыназоўнік, злучнік, частіца. Асобна ў і сістэме ЧМ стаяць выклічнікі(пачуцці, розныя волевыяўленні, не называя іх) і гукапераймальныя словы(перадача гукавых з’яў з дапамогай моўных сродкаў). Сістэма ЧМ не з’яўляецца пастаяннай, межы кожнай ЧМ не застаюцца непарушанымі. Часцей за ўсе папаўняецца разрад прыслоўяў за кошт страты форм словазмянення іншымі ЧМ. Іншыя сродкі папаўнення разрадаў ЧМ: Субстантывацыя – працэс пераходу ў разрад назоўнікаў розных часцін мовы, які суправаджаецца змяненнем іх значэння і граматычных асаблівасцей. Магчымы пераход любых ЧМ – малое дзіця/малое заплакала, марожанае мяса/есці марожанае. Ад’ектывацыя – пераход слоў іншых часцін мовы ў разрад прыметнікаў. Магчымы ад займеннікаў, дзеепрыметнікаў і лічэбнікаў (футбаліст ён ніякі, нязменныя словы, першы вучань ў класе). Пранаміналізацыя – працэс пераходу ў разрад займеннікаў іншых ЧМ. Магчымы ад лічэбнікаў, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў (рэдка – назоўнікі) (адзін пайшоў, цэлы дзень, данны тэкст = гэты). Нумералізацыя – працэс пераходу назоўнікаў у значэнне няпэўных колькасных лічэбнікаў (гара работы, маса праблем, процьма клопатаў). Адвербіалізацыя – пераход ў прыслоўе іншых часцін мовы. Магчымы ад спалучэнняў прыназоўнікаў з назоўнікамі і таксама ад прыназоўнікаў з прыметнікамі, часцей за ўсе ужо выйшлі з ужытку не ў значэнні прыслоўя (навесяле, змоладу, збоку, усляпую). Таксама мяняецца і колькасць саміх ЧМ. Некаторыя лінгвісты разглядаюць безасабова-прэдыкатыўныя (словы катэгорыі стану – спецыфічнае лексічнае значэнне, граматычныя прыметы, сінтаксічная функцыя – весела, слаўна) і мадальныя словы (суб’ектыўна-аб’ектыўныя адносіны асобы да зместу выказвання, нязменныя – бывала, напэўна) як асобныя ЧМ. Таксама розныя думкі лінгвістаў наконт дзеепрыслоўяў і дзеепрыметнікаў.

 

8 білет. Назоўнік

- самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Назоўнікам уласціва адметная структура, яны маюць спецыфічныя канчаткі і суфіксы: асіннік, перакладчык, захопленасць, вышыня, завулак, касьба, касец, скрыпач. Тыповая сінтаксічная функцыя – дзейнік, дапаўненне; могуць быць выказнікам, акалічнасцю, недапасаваным азначэннем. Разрады назоўніка.Паводле лексічнага значэння і граматычных асаблівасцей назоўнікі могуць абазначаць агульныя і ўласныя назвы, канкрэтныя і абстрактныя паняцці, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, рэчыўныя, зборныя прадметы. Агульныя і ўласныя.Агул. - назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў, асоб: трава, камень, святло. Уласныя - індывідуальныя назвы прадметаў, з’яў, паняццяў: Якуб Колас, Рэспубліка Беларусь, часопіс “Маладосць”, Каляды. Уласныя не спалучаюцца з лічэбнікамі і ўжываюцца толькі ў адз. або мн. ліку: Мінск, Свіслач, Ждановічы, Жанкавічы. Агульныя назоўнікі падзяляюцца на канкрэтныя і абстрактныя. Канкрэт. - назвы прадметаў, што існуюць у рэчаіснасці: дом, снег, дарога; яны ўяўляюцца канкрэтна, паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках. Абстракт. абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, дзеянні, працэсы, уласцівасці, якасці: страх, смеласць, шчырасць, гнеў; не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, могуць з няпэўна-колькаснымі словамі: мала гонару, шмат злосці.Канкрэтныя могуць быць назвамі адушаўлёных і неадушаўлёных прадметаў, абстрактныя - толькі неадушаўлёных. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя. Адушаўлёныя - назвы людзей, жывых істот: маці, брат, заяц, бусел. Таксама да адушаўлёных адносяцца назвы фантастычных і міфалагічных істот: вядзьмар, гном, чорт, лясун; назвы дзіцячых цацак: вавёрка, мядзведзь, ліса; назвы шахматных і картачных фігур: конь, слон, кароль, ферзь, валет, туз; назвы страў: карп, шчупак; назоўнікі нябожчык, тапелец, робат.Неадушаўлёныя - назвы прадметаў, з’яў прыроды, раслін, абстрактных і разумовых паняццяў: бяроза, памяць, спрыт, рэканструкцыя. Неадушаўлёнымі з’яўляюцца назоўнікі, што абазначаюць сукупнасць людзей і іншых істот: калектыў, армія, маладняк, статак. у адушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з родным склонам, а ў неадушаўлёных - з формай назоўнага склону. Рэчыўныяабазначаюць рэчывы аданароднага саставу: азот, кісларод, шоўк, торф, нафта, гелій, малако, хлеб, валідол. Зборныяабазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў або асоб як адзінае цэлае: студэнцтва, лісце, карэнне, алешнік; ўжываюцца толькі ў адз. ліку, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі: шмат насення, мала лісця. У якасці фармальнай падмацаванасці для выдзялення зборных назоўнікаў у асобны лексіка-граматычны разрад выступаюць спецыфічныя словаўтваральныя суфіксы -ств- (-цтв-), -нік-, -няк-, -ін-, -ар-, -ур-і інш.. Назоўнікі армія, народ, клас, атрад, калектыў і падобныя зборнымі не з’яўляюцца. Несупадженне ў родзе, ліку (у параўнанні з рускай мовай). Катэгорыя роду. У пераважнай большасці назоўнікаў адзіночнага ліку род выражаецца з дапамогай пэўных канчаткаў, на аснове якіх усе гэтыя назоўнікі размяркоўваюцце па трох марфалагічных разрадах: мужчынскі, жаночы і ніякі род. Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у Н. склоне і канчаткамі -а (-я), -у (-ю) у Р. склоне, назвы асоб мужчынскага полу, якія маюць канчатак -а (-я) у Н. склоне. Да жаночага роду належаць словы з канчаткамі -а (-я) і нулявым канчаткам у Н. склоне і з канчаткам -ы (-і) у Р. склоне. Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -о (-е, -а (-я), -е ў Н. склоне, назоўнікі на -мя, нескланяльныя неадушаўлёныя назоўнікі. Для сучаснай бм. характэрна наяўнасць групы на -а (-я) агульнага роду, якія ў залежнасці ад сваей накіраванасці на знешні адушаўлены прадмет могуць мець і мужчынскі, і жаночы, і ніякі род. Вылучаюць групу назоўнікаў агульнага роду з канчаткамі -а(-я), якія могуць ужывацца ў значэнні мужчынскага і жаночага роду: плакса, сірата, непаседа, ціхоня, задзіра.Не маюць катэгорыі роду множналікавыя назоўнікі: паводзіны, дзверы, абцугі. Для назоўнікаў агульнага роду і нязменных назоўнікаў дапасаваны прыметнік служыць адзіным фармальным сродкам выражэння роду. Дацэнт, прафесар, капітан, пракурор, рэдактар,следчы, дырыжор, аграрнік Іваноў – Іванова. Род абрэвіятур, якія скланяюцца, вызначаецца марфалагічна (па канчатках): Белтрансгаз, Белтрансгаза, (пры) Белтрансгазе - мужчынскага роду. Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:М. род у рускай мове і ж. род у беларускай мове: Таполя, табака, жырафа, гусь, цыкорыя, жэлаціна, зала, вальера, салата. Ж. род у рускай мове і м. род у беларускай мове: Сабака, цень, пыл, боль, палын, насып, летапіс, подпіс, шынель, мазоль, рамонак, стэп, замш, творца, клавіш, цюль. Н. род у рускай мове і м. род у беларускай мове: Яблык, капыт. Ж. род у рускай мове і н. род у беларускай мове: Жніво, жыцце. Катэгорыя ліку.Назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адз. і мн. лік, словы толькі з адз. лікам, словы толькі з мн. лікам. Адзіночналікавыя: Рэчыўныя: малако, мяса, цукар. Зборныя: калоссе, бярэзнік, моладзь. Абстрактныя: годнасць, попыт. Уласныя: Віцебск, Нарач. Вучэнні, формы грамадска-дзяржаўнага ладу, літаратурныя плыні: марксізм, рэалізм, мадэрнізм. Множналікавыя: Канкрэтныя прадметы, якія складаюцца з дзвюх ці больш аднолькавых частак: нажніцы, акуляры.Рэчывы, прадукты вытворчасці: дрожджы, кансервы.Народныя святы, гульні: хованкі, дажынкі.Грамадскія працэсы, дзеянні: выбары, манеўры.Прыродныя з’явы, адрэзкі часу: прыцемкі, замаразкі. Геаграфічныя назвы: Філіпіны, Клімавічы. Лік назоўнікаў у рускай і беларускай мовах можа не супадаць: грудзі, чарніцы, каноплі (множналікавыя назоўнікі ў бел. мове і адзіночналікавыя ў рускай); чарніла, бяліла (множналікавыя назоўнікі ў рускай мове і адзіночналікавыя ў бел. мове). Род запазычаных і нескланяльных назоўнікаў.Род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання вызначаецца паводле іх значэння: 1) назвы жывых істот да м. р. (кенгуру, поні, шымпанзе, калібры, фламінга, какаду); 2) прадметы і апрадмечаныя паняцці – да н. р. (дэпо, кашне, кіно, паліто, радыё); 3) геаграфічныя назвы маюць род тых агульных назоўнікаў, да якіх яны належаць (Дэлі – горад, Місісіпі – рака, Антарыа – возера). Род нескланяльных абрэвіятур вызначаецца па галоўным слове: ЦК (Цэнтральны Камітэт), БАМ (магістраль).

 

9 білет. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў.

Назоўнікі 1-га скланення. Д. і М. склоны адны і тыя канчаткі: -е, -і, -ы, -э. - аснова на цвёрды зычны, замест цвёрдага зычнага паяўляецца мяккі, а замест г, хз, с: грамада — у грамадзе, краіна — у краіне, аблога — на аблозе, страха — на страсе. аснова на мяккі зычны - канчатак : вышыня — у вышыні, зямля — на зямлі; на зацвярдзелы зычны : сястра — пры сястры, шаша — на шашы. з асновай на к, змяняецца на ц, не пад паціскам : траўка — на траўцы, байка — у байцы, пад націскам : рака — рацэ, на рацэ, дачка — на дачцэ (і на дачцы). Назоўнікі 2-га скланення.М. р. ў Р. с. адз. ліку -а(-я) або -у(-ю). -а (-я) маюць: прадметы, якія можна лічыць: агурка, цюльпана, дуба, алоўка, трамвая, тэлефона; адушаўлёныя: студэнта, брата, зайца, пінгвіна; часткі цела людзей, жывых істот : носа, языка, хваста, але: твару; назвы адзення, абутку і іх частак: чаравіка, бота, касцюма, гальштука; назвы месяцаў, дзён тыдня, час: красавіка, аўторка, года, месяца, тыдня, але: ранку, абеду, без году тыдзень, з году ў год, веку; меры вагі, даўжыні, аб’ёму: кілаграма, сантыметра, пуда, літра; грашовыя: рубля, долара, шылінга; арганізацыі, прадпрыемствы, установы: універсітэта, калгаса, кааператыва, палка, але: Дома друку; астранам. і геаграф. назвы, агульныя назвы нас. пунктаў: Юпітэра, Жлобіна, Буга, горада, але: Далёкага Усходу, Паўднёвага Захаду; аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння, пабудовы і часткі: помніка, гаража, корпуса, але: гмаху, даху; назвы танцаў, спартыўных гульняў: вальса, балета, футбола, пас’янса, але: спорту, батэрфляю; агульныя назвы кніг, мастацтва, дакументаў, выданняў: сінтаксіса (кніга, але: сінтаксісу (раздзел навукі), буквара, танца, кодэкса, часопіса, але: летапісу, рукапісу, жывапісу; тэрміны: сюжэта, пратона, інфінітыва, эксперымента, але: склону, зместу, тэксту, націску, роду, гратэску, стылю, фальклору; памяншальна-ласкальныя словы з суф. -ок(-ёк): беражка, гайка, лужка, ляска. аўса, хлеба, жаўтка, бітка, бялка, пірага, торта, каравая, варэніка, персіка, калача, каржа, архаізма, грэцызма, паланізма, русізма, ансамбля, аркестра, батальёна, квартэта, корпуса, сената, экіпажа, табуна, статка, поўдня, берага, гайка, ляска, садка, статка, экіпажа, табуна, гудка, глытка. -у (-ю) маюць: абстрактна-разумовыя паняцці: жалю, страху, розуму, вопыту; рэчывы, масу, хім. элементы: соку, мёду, цынку, пылу, рысу, шоўку, вітаміну; грамадскія фармацыі, тэорыі, навуковыя плыні: феадалізму, рамантызму, дарвінізму; з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: снегу, ветру, галалёду, пажару; прасторавыя паняцці, месца, напрамак: небасхілу, краю, лугу, верху, захаду, рэгіёну; назвы неакрэсл. прамежкаў часу: абеду, пачатку, перыяду, інтэрвалу, часу, веку; зборныя: лесу, гаю, тыражу, рэзерву, бярэзніку, пырніку, актыву, калектыву; дзеянні, рух, стан: бегу, смеху, крыку, ад’езду, позірку, спакою; падзеі ў грамадскім жыцці: кірмашу, матчу, мітынгу; захворванні: інфаркту, танзіліту, грыпу; травяністыя і раслін: чабару, лопуху, бэзу; уваходзяць у склад устойлівых выразаў: без году тыдзень, з году ў год, год ад году, век ад веку, не даваць праходу. ранку, веку, абеду, твару, склону, тэксту, зместу, роду, ліку, націску, часу, стылю, гратэску, аўралу, гмаху, даху, спорту, батэрфляю, жывапісу, летапісу, рукапісу, шашлыку, інею, плоту, бюджэту, крызісу, малачаю, багуну. Прыйдзеш да дуба(прадмет); сястра просіць дубу(матэрыял)на калодзеж. Д. с.з цвёрдай, зацвярдзелай асновай і на г, к, х–у: студэнту, палыну, мору, берагу, почырку; з мяккай асновай –ю: герою, струменю, болю, шчасцю, жаданню. В. с. адуш. – а,я (Р.с.); неадуш. – н. с. Т. с. м. роду пасля цвёрдых і зацвярдзелых пад націскам -ом: сталом, будаўніком, гаражом, гаспадаром, не пад націскам -ам: студэнтам, брыгадзірам, лесам, трактарам; пасля мяккіх зычных пад націскам -ём: ласём, агнём, ручаём, не пад націскам -ем: героем, пакоем, аленем. М. с. м. род. ў неадушаўлёных назоўніках, аснова на цвёрды, які чаргуецца з мяккім: стол — на стале, лес — у лесе, агарод — на агародзе. з асноваю на г, х, калі чаргуюцца з', с': бе­раг — на беразе, луг — у лузе, верх — на версе, кажух — у кажусе. з мяккаю асновай незалежна ад націску і адушаўлёнасці к : конь — на кані, пень — на пні, вырай — у выраі, з асноваю на зацвярдзелы –ы; заяц — на зайцы, гараж — у гаражы. -у(-ю): назвы асоб: пры суседу, артысту, герою, з асноваю на г, к, х: на стагу, у пяску, на шляху, у парку. з цвёрдаю асновай (ва ўстойлівых зваротах з на, у): на ляту, на калу, на віду, у хаду, у ладу. Н. р. Р. с. –а (-я), Д.с. –у (-ю). Т. с.: пасля цвёрдых і зацвярдзелых— -ом (пад націскам) або -ам (не пад націскам): сялом, вядром, малаком, сонцам, жытам, морам; пасля мяккіх -ём (пад націскам) або -ем (не пад націскам): галлём, кап'ём, полем, калоссем, узмор'ем.М. с.: апошні цвёрды чаргуецца з мяккім: сяло — у сяле, жыта — у жыце, акно — на акне;–і —з мяккаю асновай: поле — на полі, галлё — у галлі, узмор'е — на ўзмор'і; — з зацвярдзелаю асновай: сонца — на сонцы, мора — на моры, падарожжа — у падарожжы. малако мае націскны : у малацэ. 2 скл. пяць на -мя: семя, цемя, вымя, полымя, бярэмя, скланяюцца, як і ўсе н. р. з мяккаю асновай: Н. семя, полымя — як поле, лісце; Р. семя, полымя — як поля, лісця; Д. семю, полымю — як полю, лісцю і г. д. Назоўнікі 3-га скланення.У Р., Д. і М. склонах з асновай на мяккі, губны : сувязі, радасці, любові, верфі, Кемі, на зацвярдзелы — : роспачы, печы, мышы.Т. с. пасля зацвярдзелых : роспаччу, печчу, мышшу, пасля мяккіх ; сувяззю, радасцю. з асновай на губныя і р: Об'ю, верф'ю, любоўю, Свір'ю. У Т.с. падаўжэнне апошняга зычнага асновы, калі ён пасля галоснага: ноччу, сувяззю, рунню, арцеллю, моладдзю. Рознаскланяльныя назоўнікі:назвы маладых істот: дзіця, цяля (цялё), птушаня (птушанё); на -мя: імя, племя, стрэмя; м.р. з –а (-я): бацька, стараста, дзядуля, старшыня, агульнага роду: плакса, забіяка, ціхоня, калі абазначаюць мужч. пол. Назвы маладых істот, у Н. і В. с. адз. ліку -я(-ё): ягня(ё), жарабя(ё), звераня(ё). У Р., Д., М. с. адз. ліку , змяняюцца, як 3 скл.; у Т. с. -ём, як 2 скл. У Р., В. с. мн. ліку — назвы маладых істот нулявы: цялят, птушанят. Ва ўскосных склонах адз. ліку, апрача В., Т., паяўляецца суф. -яц-, ва ўсіх скл. мн. ліку -ят- (выкл.: дзяцей). Рознаскл. н. р. імя, племя, стрэмя могуць суфікс -ен-і змяняцца без яго: імя і імені, племя і племені; імю і імені, племю і племені; імем і іменем, племем і племенем. Склонавыя формы (імя, імю, імем) не адрозніваюцца ад 2-га скл.; пры -ен- супадаюць з назвамі маладых істот: Р., Д., М. с. -і: імені, племені, Т.с.-ем: іменем, племенем. У мн. ліку імя, племя, стрэмя з суфіксам -ён-: імёны — імёнаў, імёнам, плямёны — плямёнаў, плямёнам, страмёны — страмёнаў, страмёнам. М. р. -а(-я) і агульнага роду са значэннем мужч.: - у Р.іВ. с. канчаткі 1 скл.: Р. мужчыны, дзядзькі, Міці, старшыні, плаксы; В.мужчыну, дзядзьку, Міцю, старшыню, плаксу; - у Д. і М. с. 1 і 2 скл.: а) пад націскам -е (1 скл.): мужчыне, старшыне; б) націск падае на аснову -у(-ю) (2 скл.): дзядзьку, дзядулю, плаксу; - у Т. с.: а) пад націскам 1 скл. -ой (-ою), -ёй (-ёю): Кузьмой (-ою), старшынёй (-ёю); б) не пад націскам - 2 скл. -ам, -ем: мужчынам, дзядзькам, Міцем, плаксам. сірата скланяецца на ўзор ж. р.,: Н. круглы, круглая сірата Р. круглага, круглай сіраты Д. кругламу, круглай сіраце В. круглага, круглую сірату Т. круглым, круглай сіратой М. (пры) круглым, круглай сіраце. Скланенне ў множным ліку. Р. с. -аў(-яў) маюць: 1-га скл., аснова канчаецца збегам зычных: тундра — тундраў, кроква — крокваў, кафедра — кафедраў. Некаторыя 1-га скл. з нулявым: рук, ног, дарог, зорак, соек, ластавак; асобныя варыянтныя формы: сёстраў — сясцёр, бярозаў — бяроз, яблыняў — яблынь, хвояў — хвой. Ж. р. на -ія(-ыя) з нулявым: аўдыторыя — аўдыторый, авацыя — авацый, камедыя — камедый, лінія — ліній.3-га скл., апрача -аў(-яў), націскны -ей(-эй): касцей, начэй, мышэй. Такі маюць асобныя 2-га скл.: вушэй, плячэй, коней, а таксама дзеці, госці — дзяцей, гасцей. 2скл. –оў (ёў) – пад націскам: дубоў, ласёў, змагароў. 3-га скл., якія націск на аснове, варыянтныя: сенажацей — сенажацяў, асаблівасцей — асаблівасцяў. В. с. залежаць ад адушаўлёнасці: у неадуш. супадаюць з Н. с.: паставілі сталы, пабудавалі электрастанцыі, наладзілі сувязі, у адуш. — з Р. с.: узнагародзілі перадавікоў, пасвілі гусей, кароў, цялят. У Д., Т. і М. с. маюць адпаведна -ам (-ям): вербам, хвоям, вучням, дажджам, вокнам, здарэнням, рэчам, далоням; -амі(-ямі): вербамі, хвоямі, вучнямі, дажджамі, вокнамі, здарэннямі, рэчамі, далонямі; -ах(-ях): на вербах, хвоях, пры вучнях, дажджах, на вокнах, аб здарэннях, у рэчах, далонях. Некаторыя ў Т. с. маюць -мі: коньмі, дзецьмі, слязьмі. плечы, вочы, вушы, дзверы, грошы з –амі (-ямі) захоўваюць: плячыма, вачыма, дзвярыма, грашыма. Скланенне прозвішчаў, іменаў і геаграфічных назваў.імёны, геаграф. і астранам. назвы, на –а (-я) скланяюцца, як агульныя 1-га скл.: пры Людміле, Надзеі, Веры, у Еўропе, Москве, Гарадзеі, Польшчы, на Волзе, Шчары, Віліі, Венеры. асабовыя імёны і прозвішчы м. р. на зычны, скланяюцца, як агульныя асобы: Андрэя Лабановіча, Андрэю Лабановічу, Андрэя Лабановіча, Андрэем Лабановічам, пры Андрэю Лабановічу. У М. с. -у(-ю): пры Тарасу Бондару, Міхасю Кавалю, па Сымону Міхалапу. Уласныя м. р. геаграф. і астранам. назвы як агульныя неадуш. з адпаведнаю асновай: Брэст — у Брэсце, Крым — у Крыме, Марс — на Марсе; Гомель — у Гомелі, Алтай — на Алтаі, Дунай — па Дунаі; Добруш — у Добрушы, Бобр — на Бабры, Ме­сяц— на Месяцы; Барок — у Барку, Нізок — у Нізку, Таганрог — у Таганрогу. Назвы нас. пунктаў на -оў(-аў), -еў(-ёў), -ын (-ін) як агульныя з цвёрдаю асновай: Т. Рагачовам, Лоевам, Шчучынам, Дрыбінам; М. у Рагачове, Лоеве, Шчучыне, Дрыбіне. Прозвішчы на -ін(-ын), -оў(-аў), -еў(-ёў) тыпу Лужанін, Чыгрын, Пятроў, Астапаў, Якаўлеў, Жураўлёў як агульныя 2-га скл., у Т. с. адз. ліку -ым: Лужаніным, Чыгрыным, Жураўлёвым. прозвішчы ад прыналежных прыметнікаў, якія перайшлі ў назоўнікі. Жаночыя прозвішчы гэтага тыпу скланяюцца, як прыналежныя прыметнікі. Іншамоўныя прозвішчы на -ін-(ын), -аў Дарвін, Чаплін, Вірхаў у Т. с. -ам: Дарвінам, Чаплінам, Вірхавам. назвы гарадоў, вёсак, рэк н. р., як агульныя з адпаведнаю асновай: Т. Гроднам, Барадзіном, Каўшовам, Уруччам; М. у Гродне, Каўшове, Барадзіне; у Залессі, Заслаўі; у Падлужжы, Уруччы, на Дняпры.

 

Білет. Прыметнік

- самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: сіняе мора, цёплы дзень, снежная зіма, сонечны дзень, братаў аўтамабіль, буслава гняздо. Прыметнікі маюць свае словаўтваральныя і формаўтваральныя суфіксы: -ск-, -оўск-, -еньк-, -ават-, -эзн- і інш. У сказе прыметнік можа быць азначэннем або іменнай часткай састаўнога іменнага выказніка: Ноч была свежая, халодная (выказнік). Стаяла цеплая раніца (азначэнне). Паводле значэння і граматычных уласцівасцей прыметнікі падзяляюцца на якасныя (цёплы, моцны), адносныя (скураны, студэнцкі) і прыналежныя (вучнеў, сястрын). Якасныя, адносныя прыметнікі. Якасныя абазначаюць прыметы, якасці і ўласцівасці прадметаў, што могуць праяўляцца ў большай або меншай ступені: халодны - халаднейшы, салодкі – саладзейшы; рысы характару: ветлівы, сардэчны; колеры: белы, жоўты; пачуццёвыя ўспрыманні: горкі, кіслы, цёплы. ужываюцца звычайна ў поўнай форме і могуць мець наступныя граматычныя асаблівасці: утвараюць формы ступеней параўнання: мяккі - мякчэйшы, наймякчэйшы, больш (менш) мяккі, самы мяккі; маюць формы ацэнкі: мілы - міленькі, добры - добранькі; ад іх утвараюцца прыслоўі на -а, -у: гучны - гучна, беларускі - па-беларуску; спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі спакойны, зусім малады; утвараць антанімічныя пары слоў: добры – дрэнны, смелы – палахлівы, вясёлы – сумны; з’яўляюцца ўтваральнай асновай для абстрактных назоўнікаў з суфіксамі –осць (асць), -ізн, -ат- і бязафіксных: прыгажосць, свежасць, навізна, дабрата, бель, зелень, сум. Могуць быць вытворныя і невытворныя: ласкавы, прагрэсіўны; мілы, чысты, дарагі. Некаторыя могуць ужывацца і ў кароткай форме: весел, міл, рад. Кароткія формы не скланяюцца, змяняюцца толькі па родах і ліках. У Н. склоне адз. ліку мужчынскага роду кароткія прыметнікі нулявы: весел, прыгож, рад; жаночага і ніякага роду - -а: весела, прыгожа, рада; у Н. склоне множнага ліку для ўсіх родаў -ы, -і: прыгожы, рады, дорагі. Кароткія формы выступаюць у функцыі выказніка. Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў, асобы (дзіцячыя забавы), матэрыялу (дубовы стол), месца (палявыя кветкі), часу (ранняя дыскусія), дзеяння (драбільная машына), удзельнікаў (прафсаюзны сход), прызначэння прадмета (службовы пакой), адцягненага паняцця (рэлігійныя забабоны). Некаторыя пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных: жалезныя дзверы - жалезны характар, сонечны прамень - сонечная ўсмешка. Асобныя страцілі значэнне адносных і перайшлі ў якасныя: бурны, плаўны... Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета асобе ці іншай жывой істоце: бацькаў капялюш, ластаўчына гняздо. Яны ўтвараюцца ад асноў адушаўлёных назоўнікаў. Пры ўтварэнні ад асноў адуш. м. р. ўжываюцца суфіксы: оў, аў, еў, ёў: леснікоў, рыбакоў, братаў, буслаў, зайцаў, Карасёў, Сяргееў, Толеў і суфіксы –ін, -ын ад асноў адуш. ж. р.: мамін, Аленін, зязюлін, Наташын, ластаўчын. Некаторыя пры пераносным ужыванні могуць набываць значэнне якасных: лісіны хвост (прын.) - лісіная хітрасць(якасн.) – лісіны след (адносны).Утварэнне і ўжыванне формаў кампаратыва і суперлятыва (ступеняў параўнання) якасных прыметнікаў.Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве формы ступеней параўнання: вышэйшую і найвышэйшую. Кожная з іх можа мець простую і складаную формы. Вышэйшая ступень параўнання паказвае на большую ці меншую якасць аднаго прадмета ў параўнанні з іншым. Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -ейш- (-эйш-): прыгожы - прыгажэйшы, мілы - мілейшы.У асобных выпадках простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфікса -ш-: дрэнны - горшы, малы - меншы, добры - лепшы, вялікі - большы. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметнікаў прыслоўяў больш (болей), менш (меней):больш (болей) дарагі, менш (меней) горкі. Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання найчасцей ужываюцца з назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам за: чмяліны мёд смачнейшы за пчаліны. Найвышэйшая ступень параўнання паказвае самую высокую ці самую нізкую якасць прадмета ў параўнанні з адпаведнай якасцю іншых прадметаў. Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: прыгажэйшы - найпрыгажэйшы, выдатнейшы - найвыдатнейшы. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца далучэннем займенніка самы ці найбольш, найменш да якасных прыметнікаў: самы радасны, найбольш цяжкі, найменш зручны. Ёсць якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць простай формы вышэйшай ступені параўнання. Гэта прыметнікі, якія абазначаюць колер прадметаў праз адносіны да іншых прадметаў: вішнёвы, васільковы, залацісты, бэзавы; масць жывёл: буланы, вараны, гняды; стан чалавека: жывы, нямы, босы, сляпы, глухі, дарослы; знешнюю фізічную прымету чалавека: вусаты, барадаты, кульгавы; а таксама прыметнікі з суфіксамі -ав-, -іст- (-ыст-), -аўн-, -ат-, -к- (перадавы, серабрысты, сакаўны, шурпаты, ліпкі), якія першапачаткова былі адноснымі, а зараз або канчаткова перайшлі ў якасныя, або выступаюць і як якасныя, і як адносныя ў залежнасці ад кантэксту: баявы зарад (адносны прыметнік), баявы хлопец (якасны прыметнік); складаныя: чарнавокі, светла-чырвоны.Значэнне высокай меры якасці, яе непаўнаты можа быць выражана і без параўнання — формамі ацэнкі і меры якасці: завысокае (дрэва), завялікі (касцюм), велізарны (горад), белаваты (туман), сіняватыя (вочы), бялявы (хлопчык). Утвараюцца такія прыметнікі з дапамогай суфіксаў і прыставак. Прыметнікі, утвораныя з дапамогай прыставак за-, звыш-, ультра-, абазначаюць меру якасці, блізкую да найвышэйшай ступені: замалады (хлопец) — надта малады, завысокі, звыштэрміновы, ультрафіялетавы. Прыметнікі з суфіксамі -ізн-, -эзн-, -эразн-, -энн- маюць павелічальна-ўзмацняльнае значэнне: вялізны, даўжэзны, таўшчэразны, страшэнны; з суфіксамі -еньк~, -аньк-(-эньк-), -юсеньк-(-юсенечк-), -явеньк-, -ютк- выражаюць памяншальна-ласкальнае значэнне: вясёленькі, даражэнькі, прыгожанькі, малюсенечкі, драбнюткі; з суфіксамі -ав-(-яв-), -ават-(-яват-) абазначаюць непаўнату якасці: смуглявы, танклявы, белаваты, сіняваты. Такія прыметнікі маюць значэнне ацэнкі якасці і выражаюць адносіны да яе. Ацэначныя формы прыметнікаў шырока выкарыстоўваюцца ў жывой мове і ў мастацкіх творах. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах.Простая і складаная формы найвышэйшай ступені параўнання могуць абазначаць гранічную ( самую высокую ці самую нізкую) ступень якасці прадмета без параўнання з якасцю іншых прадметаў. Такія формы прыметніка называюць элятывам ( лац. еlativus – узвышаны, пераўзыдзены) : найстаражытнейшы горад, самы мудры чалавек, адзін з найцікавешых твораў. У рускай мове элятыўнае значэнне выражаецца таксама формай найвышэйшай ступені, якая ўтвараецца з дапамогай суфіксаў –айш-, -ейш_: богатейшие запасы, величайший ученый. Часам пад уплывам гэтых рускіх форм і ў беларускай мове ўжываюцца формы тыпу цікавейшы твор, старажытнейшы горад. Але такія формы – адхіленне ад літаратурнай нормы, якое ўзнікае ў выніку зблытвання спосабаў утварэння найвышэйшай ступені параўнання ў беларускай і рускай мовах.

 

Білет. Займеннік

– самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх. Займеннікі маюць абагульненае значэнне, якое канкрэтызуецца толькі ў кантэксце. Значэннем, марфалагічнымі прыметамі, сінтаксічнай функцыяй адны займеннікі набліжаюцца да назоўнікаў, другія – да прыметнікаў, трэція – да лічэбнікаў. Паводле гэтых суадносін з іншымі часцінамі мовы выдзяляюцца: займеннікі – назоўнікі (абагульнена-прадметныя): я, ты, мы; займеннікі – прыметнікі (абагульнена – якасныя): наш, свой; займеннікі-лічэбнікі (абагульнена-колькасныя) колькі, гэтулькі. Займеннікі-прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў і змяняюцца па родах, ліках, склонах (кожны дзень), а займеннікі, суадносныя з назоўнікамі або лічэбнікамі, змяняюцца па склонах (вы, вас, вам, вамі). Разрады займеннікаў.Паводле лексічнага значэння займеннікі падзяляюцца на: асабовыя – я, мы, ты, вы, ён(а,о), яны; зваротны – сябе; прыналежныя – мой, твой, свой, наш, ваш, іхні; указальныя – гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі; азначальныя – увесь (уся, усё, усе), усякі, кожны, сам, самы, іншы; пытальныя – хто? што? які? чый? каторы? колькі? адносныя – хто, што, які, чый, каторы, колькі; адмоўныя – ніхто, нішто, ніякі, нічый; неазначальныя – нехта, нешта, нейкі, некаторы, нечы, (нейчы), хтосьці, штосьці, сёй-той, сёе-тое, чыйсьці, якісьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-чый, абы-які, некалькі. Правапіс і скланенне займеннікаў.Часціца не - пад націскам, ні – без націску: нехта, ніхто, нешта, але: некаторы. - Неазначальныя займеннікі з прыстаўкай абы- і суфіксам –небудзь праз злучок: абы-хто, абы-які, хто-небудзь. - Калі абы аддзяляецца ад займенніка прыназоўнікам, то асобна: абы з кім, абы пра каго, абы пра што. З постфіксам -сьці (-сь) няпэўныя займеннікі пішуцца разам: кагосьці. - Не, ні з займеннікамі пішуцца разам, калі з’яўляюцца прыстаўкамі, і асобна, калі аддзяляюцца ад іх прыназоўнікамі і з’яўляюцца часціцамі: нехта, нешта, ніхто, нішто, не з кім, не з чым, ні з кім, ні з чым. некого – няма каго, нечего – няма чаго, некем – няма кім, нечем – няма чым, не с кем – няма з кім, не с чем – няма з чым. -Да адмоўных займеннікаў часам далучаецца часціца а, пішацца разам: аніхто, анішто, аніякі. -Складаныя неазначальныя займеннікі праз злучок: сёй-той, сёе-тое, сякі-такі, хто-хто. -Пры ветлівым звароце да адной асобы ўжываецца займеннік Вы, Ваш: Дзякуй Вам за Ваша віншаванне. У злучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як непішацца асобна і ў склад займенніка не ўваходзіць. У злучэннях ніхто іншы не; нішто іншае не ніпішацца разам: Прычынай пажару стала не што іншае, як маланка. Ніхто іншы яго не цікавіў. Пры скланенні займеннікаў назіраюцца наступныя асаблівасці: адны з іх змяняюцца па склонах, як назоўнікі; другія па родах, ліках і склонах і дапасуюцца да назоўнікаў, як прыметнікі; трэція – суадносныя з лічэбнікамі. Асабовыя займеннікі і зваротны сябе ўтвараюць асобы тып скланення. Большасць астатніх скланяецца на ўзор прыметнікаў з адпаведнай асновай. Н. : я, ты, ён, яно, яна, мы, вы, яны. Р. мяне, цябе, яго, яе, нас, вас, іх. Д. мне, табе, яму, ёй, нам, вам, ім. В. мяне, цябе, яго, яе, нас, вас, іх. Т. мной(ою), табой(ою), ім, ёй, ёю, намі, вамі, імі. М. (па) мне, (па)табе, (па) ім, ёй, (па) нас, вас, іх. Зваротны займеннік сябе не мае назоўнага склону і скланяецца як асабовы ты. Скланенне прыналежных прыметнікаў: Н. мой, наш, мая, наша, маё, наша, мае, нашы. Р. майго, нашага, маёй, нашай, майго, нашага, маіх, нашых. Д. майму, нашаму, маёй, нашай, майму, нашаму, маім, нашым. Т. маім, нашым, маёй (ёю), нашай (аю), маім, нашым, маімі, нашымі. М. у маім, нашым, маёй, нашай, маім, нашым, маіх, нашых. Твой, свой скланяюцца, як мой. Ваш – як наш. Скланенне ўказальных і азначальных займеннікаў: Н. той, тое, тая, увесь, усё, уся, тыя, усе. Р. таго, той (ае), усяго, усёй (яе), тых, усіх. Д. таму, той, усяму, усёй, тым, усім. Т. тым, той (ою), усім, усёй (ёю), тымі, усімі. М. у тым, у той, пры ўсім, на ўсёй, у тых, пры ўсіх. На ўзор займенніка той змяняюцца гэты, такі, гэтакі, усякі, кожны, іншы. Указальныя займеннікі гэты, той, такі, гэтакі і азначальныя самы, увесь, усякі, кожны, іншы скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Скланенне пытальна-адносных, няпэўных і адмоўных займеннікаў: Н. хто, што, які, якое, якая, якія. Р. каго, чаго, якога, якой (ое), якіх. Д. каму, чаму, якому, якой, якім. Т. кім, чым, якім, якой (ою), якімі. М. пры кім, пры чым, аб якім, у якой, на якіх. На ўзор займеннікаў хто, што скланяюцца займеннікі ніхто, нішто, нехта, нешта, хто-небудзь, што-небудзь, хтосьці, штосьці, абы-хто, абы-што. Займеннікі каторы, нейкі, некаторы, ніякі скланяюцца, як які; чый, нечы, нічый – як прыналежны мой. Асаблівасці ўжывання займеннікаў, пераход займеннікаў у іншыя часціны мовы.У сказе займеннікі могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Першыя словытвае (выказнік). Пісаць вучыўся сам (акалічнасць). Мы студэнты МДЛУ (дзейнік). Прынясі свой падручнік. (азначэнне). Маці накарміла яго гарохавым супам. (дапаўненне). Пераход ў іншыя часціны мовы. Займеннікі страчваюць сваё асноўнае значэнне, набываюць значэнне іншай часціны мовы і выконваюць яе ролю ў сказе. Азначальныя усё, усе, усякі, кожны, іншы, сам, ужытыя без назоўніка, набываюць прадметнае значэнне і субстантывіруюцц: Яна ўсё умела. Чым на іншага ківаць... Яго ўсякі гоніць... Прыналежныя наш, свой, твой, мой могуць набываць значэнне прадметнасці, пераходзіць у назоўнікі, выконваць ў сказе іх сінтаксічную функцыю: Мая ездзіла на тым тыдні ў Мінск. Яна пазнала сваіх. Пераходзяць у назоўнікі ўказальныя гэта, той, калі яны не паясняюць іншых назоўнікаў: І гэта больш за ўсё непакоіла мяне. Той кінуў вуды... Займеннікі пераходзяць у часціцы. Зваротны у д. с. сабе можа быць узмацняльнай часціцай і падкрэсліваць значэнне незалежнасці асобы, нават абыякавасці: Паўлюк сабе толькі маўчыць, хоць бы што. Указальны гэта можа набываць значэнне часціцы: Ці не вецер гэта звонкі шапаціць? Дзеці – гэта кветкі жыцця. Усё ў якасці ўзмацняльнай часціцы: І народ усё крэпкі, малады, як на падбор. Калі ўсё ўжываецца пры дзеяслове-выказніку, тады сумяшчаецца значэнне прыслоўя часу і часціцы: Хадзіў па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы. Займеннікі які, колькі – клічная часціца: Які прастор! Колькі ўзнялося дубоў маладых! Штосьці, нешта – часціцы з адценнем прыслоўнага значэння: Нешта я зусім здаюся. Яму штось не спалася. Што у Н., Р., Д. с. можа пераходзіць у прыслоўе пры выражэнні пытання: Што ты, пушча, шуміш нада мною? Чаго хмурыцца неба? Спалучэнне што+прыназоўнік за=клічна-пытальная часціца: Што за ліха! Ты што за чалавек?

 

Білет. Лічэбнік

– самастойная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць, сукупнасць прадметаў або парадак прадметаў пры лічэнні: тры, тры студэнты, трэці курс. абазначаюць абстрактныя лікі, калі ўжываюцца без назоўнікаў. У такім значэнні яны выкарыстоўваюцца ў матэматыцы і маюць адпаведныя графічныя знакі – лічбы: 6 - шэсць. Колькасць прадметаў і парадак іх пры лічэнні абазначаюць ў спалучэнні з назоўнікамі: у групе дваццаць пяць студэнтаў. характарызуецца пэўнымі марфалагічнымі асаблівасцямі. У сказе могуць выступаць у ролі любога члена сказа: Хвілін праз пяць прыйшоў поезд (акалічнасць). Дванаццаць дзеліцца на два (дзейнік і дапаўненне). Лексіка-граматычныя разрады лічэбнікаў. Паводле структурыпадзяляюцца на: простыя, маюць адзін корань: два, сем, дзесяць; складаныя, утвораныя з дзвюх або некалькіх асноў: пяцьдзесят, двухсотмільённы; састаўныя, спалучаюцца два і больш словы-лікі: шэсцьдзесят пяць, дзве тысячы шэсць, дзве пятыя. Паводле значэння і граматычных асаблівасцей на: колькасныя: тры, дванаццаць, сорак пяць;парадкавыя: сёмы, дзевятнаццаты, пяцьдзесят трэці. Колькасныя падзяляюцца на пэўнаколькасныя, няпэўнаколькасныя, дробавыя і зборныя. Пэўнаколькасныя ўказваюць на колькасць аднародных прадметаў або абазначаюць абстрактныя лікі: дзве бярозы, шаснаццаць. Большасць з іх не змяняецца па родах і ліках, акрамя лічэбнікаў адзін, два, тысяча, мільён, мільярд. адзін мае формы ўсіх трох родаў у залежнасці ад роду назоўніка, з якім спалучаецца: адзін дзень, адна дарога, адно поле. Яму ўласцівы формы адз. і мн. ліку: адзін дом, адны вароты (Увага! адны ў форме мн. ліку ўжываецца толькі пры множналікавых назоўніках: адны сані, адны акуляры). два спалучаецца з назоўнікамі м. і н. роду, дзве - з ж. р.: два дубы, два вядры, дзве вучаніцы. тысяча мае форму ж. р., мільён, мільярд – м. Яны маюць катэгорыю ліку: тысяча - тысячы, мільён - мільёны, мільярд - мільярды. Няпэўнаколькасныя абазначаюць няпэўную колькасць аднародных прадметаў: шмат, многа, мала, нямала, трохі, столькі, крыху, некалькі, гэтулькі. не маюць роду і ліку, спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне мн. ліку: шмат дзён, столькі клопату, некалькі хвілін. некалькі, нямнога, шмат і іншыя з’яўляюцца лічэбнікамі толькі ў тым выпадку, калі яны ўступаюць у сінтаксічную сувязь з назоўнікамі ў родным склоне. У спалучэннях з дзеясловамі гэтыя словы - прыслоўі. Некалькі тыдняў, шмат рэк, столькі пытанняў (лічэбнікі); крыху расхвалявацца, шмат думаць, столькі рыхтавацца (прыслоўі). Дробавыя абазначаюць частку адзінкі або цэлы лік і частку адзінкі: тры пятыя, сем цэлых і дзевяць дзесятых. Паводле структуры дробавыя састаўныя.утвараюцца з пэўнаколькаснага лічэбніка і парадкавага лічэбніка ў назоўніку: пяць шостых; восем сотых. Калі выражаюць цэлы лік і частку цэлага, то пасля назвы цэлага ліку ўжываюцца злучнік і або прыметнік цэлы, а потым дробавы лічэбнік: чатыры і пяць дзесятых; тры цэлыя і чатыры сёмыя. Сярод дробавых выдзяляюцца паўтара, паўтары, абазначаюць колькасць, што складаецца з цэлага і яго палавіны. паўтара ўжываецца пры назоўніках м. і н. роду, паўтары - пры ж. р.: паўтара кілаграма, паўтара вядра, паўтары тоны. Зборныя абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як адно цэлае: двое, абодва, абедзве, абое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера, дзесяцера. Зборныя не маюць роду і ліку. Зборныя ўжываюцца: з назоўнікамі, што называюць маладых істот: двое ягнят, сямёра парасят; да пяцi- колькасныя. множналікавымі назоўнікамі: двое акуляраў, трое сутак; да пяцi толькi зборныя. Парныя- зборныя –пара; колькасныя – адзiнка. з назоўнікамі, называюць асоб мужчынскага полу: чацвёра сяброў, шасцёра хлопцаў; з людзі, дзеці, коні, гусі, свінні: трое дзяцей, пяцёра коней; да пяцi па галавах, пасля пяцi паралельна. з мы, вы, яны, усе: мы абое, яны абодва, усе дзевяцера; субстантываванымі прыметнікамі: трое незнаёмых, васьмёра ваенных. Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак аднародных прадметаў пры лічэнні і адказваюць на пытанне які?, каторы?: трэці год, сорак дзевятая старонка. блізкія да прыметнікаў: маюць катэгорыў роду, ліку, склону і дапасуюцца да назоўнікаў: трэці, трэцяе, трэцяя, трэція. Разам з тым адрозніваюцца: абазначаюць не якасці або ўласцівасці прадметаў, а іх парадак пры лічэнні. Таму захоўваюць лікавае значэнне, суадносяцца па структуры з пэўнаколькаснымі: пяць гадоў - пяты год. Скланенне і правапіс лічэбнікаў. Колькасныя лічэбнікі. адзін, адно, адна, адны скланяецца як прыметнік з асновай на цвёрды зычны: Р. аднаго, адной (ае), адных. Д. аднаму, адной, адным. В. адзін або аднаго, адну, адны або адных. Т. адным, адной (ою), аднымі. М. пры адным, адной, адных. два, дзве, тры, чатыры:Р. двух, дзвюх, трох, чатырох. Д. двум, дзвюм, тром, чатыром. В. як Н. с. або Р. с. Т. двума, дзвюма, трыма, чатырма. М. пры двух, дзвюх, трох, чатырох. пяць - дваццаць, трыццаць як назоўнікі 3 скл. (маладосць, смеласць). У Т. с. падаўжэнне гука [ц’] шэсць, сем, восем не адбываецца: шасцю, сямю, васьмю. У 5, 6, 9 - 20 і 30 на канцы мяккі знак. Ь і ў восем ва ўсіх ускосных склонах, акрамя В. с.: васьмі, васьмю. Р., Д., М. пяці, васьмі, дзевятнаццаці, трыццаці. В. – як Н. Т. пяццю, васьмю, дзевятнаццаццю, трыццаццю. сорак, сто ва ўсіх склонах, акрамя Н. і В., маюць канчатак : сарака, ста. дзевяноста ва ўсіх склонах нязменны. пяцьдзесят - восемдзесят і дзвесце - дзвяцьсот. змяняюцца абедзве часткі: Р. пяцідзясяці, васьмідзесяці, двухсот, дзевяцісот. Д. пяцідзесяці, васьмідзесяці, двумстам, дзевяцістам. В. пяцьдзясят, восемдзесят, дзвесце, дзевяцьсот. Т. пяццюдзесяццю, васьмюдзесяццю, двумастамі, дзевяццюстамі. М. пры пяцідзесяці, васьмідзесяці, двухстах, дзевяцістах. Ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова. Н. шэсцьсот, семсот, восемсот. Р. шасцісот, сямісот, васьмісот. Д. шасцістам, сямістам, васьмістам. В. шэсцьсот, семсот, восемсот. Т. шасцюстамі, сямюстамі, васьмюстамі. тысяча, мільён, мільярд. тысяча як назоўнік 1 скл. з асновай на зацвярдзелы (мяжа, кафедра), мільён, мільярд - як 2 скл. м. р. з асновай на цвёрды (горад, дуб): Р. тысячы, мільёна, мільярда. Д. тысячы, мільёну, мільярду. В. тысячу, мільён, мільярд. Т. тысячай (тысяччу), мільёнам, мільярдам. М. аб тысячы, мільёне, мільярдзе. Састаўныя колькасныя. змяняецца кожнае слова як просты ці складаны лічэбнік: Н. трыста шэсцьдзясят сем. Р. трохсот шасцідзесяці сямі. Д. тромстам шасцідзесяці сямі. В. трыста шэсцьдзясят сем. Т. трымастамі шасцюдзесяццю сямю. М. (аб) трохстах шасцідзесяці сямі. Дробавыя. скланяюцца абодва словы: лічнік змяняецца як колькасны, назоўнік - як парадкавы: Н. дзве трэція, пяць сёмых. Р. дзвюх трэціх, пяці сёмых. Д. дзвюм трэцім, пяці сёмым. В. дзве трэція, пяць сёмых. Т. дзвюма трэцімі, пяццю сёмымі. М. аб дзвюх трэціх, пяці сёмых. паўтара, паўтары, паўтараста не змяняюцца. Зборныя. абое, двое, трое як займеннікі мае, свае, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера, дзесяцера - як адны: Н. абое, двое, трое, пяцёра, васьмёра. Р., М. абаіх, дваіх, траіх, пяцярых, васьмярых. Д. абаім, дваім, траім, пяцярым, васьмярым. В. як Н. або Р. Т. абаімі, дваімі, траімі, пяцярымі, васьмярымі. абодва, абедзве змяняецца другая частка (як лічэбнікі два, дзве): Р. абодвух, абедзвюх. Д. абодвум, абедзвюм. В. як Н. або Р. Т. абодвума, абедзвюма. М. пры абодвух, абедзвюх. Няпэўна-колькасныя некалькі, гэтулькі, колькі, столькі скланяюцца на ўзор прыметнікаў у мн. ліку: Р. гэтулькіх, столькіх. Д. гэтулькім, столькім. В. як Н. або Р. Т. гэтулькімі, столькімі. М. пры гэтулькіх, столькіх. Парадкавыяна ўзор прыметнікаў, пры гэтым у складаных парадкавых змяняецца толькі апошняя частка, а ў састаўных - апошняе слова: Р. чацвёртага, дзясятага, сямідзясятага, чатырохсотага. Д. чацвёртаму, дзясятаму, сямідзясятаму, чатырохсотаму. В. як Н. або Р. Т. чацвёртым, дзясятым, сямідзясятым, чатырохсотым. М. у чацвёртым, дзясятым, сямідзясятым, чатырохсотым. Н. дзве тысячы пяты. Р. дзве тысячы пятага. Д. дзве тысячы пятаму. В. як Н. або Р. Т. лзве тысячы пятым. М. у дзве тысячы пятым. Складаныя парадкавыя, якія заканчваюцца на -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны, пішуца разам, часткі напісаны літарамі: двухсоттысячны, пяцідзесяцімільённы. Калі часткі напісаны лічбамі, то праз злучок: 200-тысячны, 50-мільённы. Праз злучок парадкавыя, калі яны напісаны лічбамі з граматычнымі канчаткамі: 5-га, 320-ай. Лічэбнікі, што абазначаюць прыблізны лік, раздзяляюцца працяжнікам незалежна ад таго, напісаны яны лічбамі ці літарамі: 7 - 8 гадоў, два - тры тыдні. Асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.Лічэбнікі спалучаюцца з назоўнікамі і ўтвараюць разам з імі колькасна-іменныя спалучэнні, якія з’яўляюцца адным членам сказа: Адна з вуліц праходзіла ля самай чыгункі. адзін, адна, адно, адны дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне: адзін вучань, адна школьніца, адно дрэва, адны правілы. два (дзве), тры, чатыры, абодва (абедзве) дапасуюцца да назоўнікаў у форме Н. с. мн. ліку: два сталы, дзве алеі, тры студэнты, чатыры пытанні, абодва таварышы, абедзве сяброўкі. Прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, якія ўваходзяць у спалучэнні з лічэбнікамі два (дзве), тры, чатыры, абодва (абедзве), таксама маюць форму Н. с. мн. ліку: два старэйшыя сыны, тры намаляваныя карціны, першыя чатыры дні. ад пяці і далей (за выключэннем састаўных, якія заканчваюцца лічэбнікамі адзін, два, тры, чатыры) кіруюць назоўнікамі ў форме Р. с. мн. ліку: восем сталоў, семдзесят шэсць працэнтаў. тысяча, мільён, мільярд кіруюць назоўнікамі ў форме Р. с. мн. ліку: тысяча кіламетраў, мільён рублёў. Пры зборных назоўнікі таксама ставяцца ў Р. с. мн. ліку і кіруюць імі: трое саней, шасцёра кацянят. У астатніх склонах зборныя лічэбнікі змяняюцца як і назоўнікі: чацвярых байцоў, чацвярым байцам, чацвярымі байцамі. Дробавыя спалучаюцца з назоўнікамі ў форме Р. с.: тры пятыя гектара, паўтары змены. Парадкавыя дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне: першы рад, другая спроба, трэцяе поле. Лічэбнік можа стаяць перад назоўнікам і пасля яго. Калі лічэбнік стаіць перад, то абазначае дакладную колькасць ці дакладны парадак прадметаў пры лічэнні: засталося чатыры гадзіны; калі пасля - недакладную колькасць: тыдняў з пяць. На прыблізную колькасць паказваюць таксама два лічэбнікі, што ўжываюцца разам і пішуцца праз злучок: трыццаць - трыццаць пяць рублёў.

 

13 білет. Дзеяслоў

– часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях асобы, трывання, стану, ладу, часу. Могуць абазначаць: канкрэтнае фізічнае дзеянне, перамяшчэнне ў прасторы, мову і думку, стан, змену прыметы ці стану. Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку. На аснове функцый і ўласцівых дзеясловам граматычных катэгорый існуюць формы: інфінітыў, асабовыя формы, дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўя. Бываюць: Спрагальныя (змяняюцца па асобах, часах, ладах, ліках), Неспрагальныя (інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе). Агульныя рысы: лексічнае значэнне, катэгорыі трывання і стану, агульнасць кіравання, магчымасць прымыкання прыслоўя. Асабовыя формы заўседы выказнік, інфінітыў – любы член сказа, дзеепрыметнік – азначэнне, дзеепрыслоўе – акалічнасць. Спражэнне дзеяслова. 3 улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння - першае i другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Так, для дзеяслова першага спражэння характэрны адпаведныя канчаткі -еш (-эш, -аш) і -уць (-юць),а для дзеясловаў 2-га спражэння - канчаткі -іш (-ыш)і -аць (-яць).Вызначыць тыя спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на -іць (-ыць),а таксама дзеясловы гнаць, спаць, стаць, належаць, баяцца,дзеясловы на -ець (-эць),калі е (э)не знаходзяцца ў першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу пад націскам. Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характерны наступныя канчаткі. Адзіночны: асоба-1:-у,-ю(Іспр);-у,-ю(ІІспр). Асоба - 2: -еш,-эш,-аш(Іспр); -іш, -ыш (ІІспр). Асоба 3: -э, -е, -а(Іспр); -ыць, -іць(ІІспр). Множны:асоба – 1: -ем, -эм, -ём, -ом, -ам(Іспр); -ім, -ым(ІІспр); асоба 2: -це, -эце , -яце, -ёце(Іспр); -іце, -ыце(ІІспр); Асоба 3: -уць, -юць(Іспр); -аць, -яць(ІІспр). Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць,якія называюцца рознаспрагальнымі. Прыклад: Бягу, бяжыш, бяжыць, бяжым, бяжыце (2 спр.), бягуць (1 спр.). Есць – у адз.ліку не мае тэматычнага галоснага: ем, ясі, есць, ядзім (2 спр.), ясце (няма), ядуць (1 спр.). Даць– у цяп.часе як дзеяслоў І спр., а ў будучым простым: дам, дасі, дасць (няма), дадзім(1 спр.), дасце (няма), дадуць(2 спр.). Трыванне дзеяслова – катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці: Незакончанае (працягласць, паўтаральнасць дзеяння, не паказваючы яго мяжы – формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу) і Закончанае (дзеянне, якое паказвае на яго вынік, закончанасць). Дзеяслова незак.і законч.трывання, лексічнае значэнне якіх супадае, утвараюць суадносную трывальную пару (адрозніваюцца толькі граматычна).Дзеясловы, якія не ўтвараюць трывальных пар – аднатрывальныя – толькі законч.трыв.: разгаварыцца, рынуцца, стукнуць; -толькі незак.трыв.: ганарыцца, нездаровіцца, пачытваць. Двухтрывальныя – ў адной лексеме значэнні абодвух трыванняў: адрасаваць, акцэнтаваць, прэміраваць, матываваць.

Правапіс суфіксаў дзеясловаў:Трэба паставіць дзеяслоў у 1-ую асобу адзіночны лік. Калі канчатак –ую, -юю, тады суфікс –ава-. Калі канчатак –аю, -яю, тады суфікс –ва. Суфікс –ыва-, -іва- не характэрны для беларускай мовы, магчымы тоькі ў сітуацыі збегу зычных, якія заканчваюцца на Л, Н, Р – закрэсліваць, запэўніваць. Суфікс –ірава- таксама нехарактэрны для беларускай мовы, пішацца калі без –ір- губляецца сэнс, калі ў мове есць іншы дзеяслоў з суфіксам –ава-, калі вузка спецыяльны тэрмін: камандзіраваць, прэміраваць.

Білет. Дзеепрыметнік

– форма дзеясова, якая абазначае прымету прадмета або яго уласцівасць паводле дзеяння. Маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка. Утвараюцца ад дзеясловаў, маюць з імі агульную аснову і лексічнае значэнне. Як і дзеяслову уласцівы граматычныя катэгорыі стану і часу, кіраванне назоўнікамі, таксама да іх

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.