Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

ПАХОДЖАННЕ I СТВАРЭННЕ СУСВЕТУ



 

Kaлі свет толькі зачынаўся

 

Калі свет толькі зачынаўся, то нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў камень.

Аднойчы Пярун разгуляўся i давай кідаць стрэламі ў камень. Яго стрэлы выбілі тры іскаркі: белую, жоўтую i чырвоную. Упалі тыя іскаркі на ваду. Ад гэтага вада скаламуцілася, а свет памуціўся, як хмары. Па некаторым часе, калі ўсё высветлілася, дык i азначылася — дзе вада, а дзе зямля.

А яшчэ па некаторым часе завялося ўсялякае жыццё i ў вадзе, i на зямлі. I лясы, i травы, i звяры, i рыбы. Пасля i чалавек завёўся: ці ён прыйшоў адкуль ці вырас тут — невядома.

 

Рабіў Белбог Зямлю

 

Рабіў Белбог Зямлю. Вырабуіў, выгладзіў — люба паглядзець. Гладзенькая, кругленькая, як шпакова яйка. Адляцеў троху воддаль ды i дзівіцца са сваей працы: добра атрымалася.

Тым часам Чарнабог ад злосці аж тросся, назіраючы за гэтым. Зайздрасць яго брала, што Белбог гэтак добра зрабіў.

Як толькі Белбог схаваўся за нябеснымі брамамі, a ix цэлых сем, Чарнабог давай са злосці зямлю дзерці ды кідаць. Куды кіне — гара, куды са злосці плюне — балота. Зрабіў зямлю такой, як мы зараз бачым. Сам зарыўся глыбока ў зямлю i зрабіў пад зямлёй свае гаспадарства.

Зямлю Белбог перарабляць не захацеў, бо на ей ужо жылі людзі, a ix не было куды выганяць.

Так усё i засталося да нашых часоў.

 

БАГОНЬ

 

Багонь — нябеснае гаспадарства, якое размяшчаецца над зямлёю i складаецца з Неба, Выраю, Птушынай дарогі.

 

Неба

 

Неба — гэта велізарны купал, які мае сем столак. Багі жывуць на сёмым Небе ў вялікім палацы. 3 чаго зроблена Неба, ніхто не ведае. Перш Неба падыходзіла да зямлі i можна было на яго ўзыходзіць. Але як людзі пачалі парушаць боскія запаветы, то Белбог аддзяліў Неба ад зямлі i закрыў дарогу на яго. Мы бачым толькі першае Неба, ды i тое прыхавана ад нас вадою, а што там вышэй — ніхто не бачыў.

Напачатку было два сонцы, таму ніколі не было ночы. Але гэта было вельмі недаспадобы Чарнабогу. Ён раззлаваўся на адно з сонцау, наслау Змея, яга так высмактаў сонца, непажаданае Богу, што яно стала зусім бледным — i завецца яно з той пары ўжо месяцам i свеціць толькі ноччу.

Сонца рана падымаецца з-за зямлі i коціцца па Небе на захад. Кожны вечар яно купаецца ў моры. Потым нанач заходзіць пад зямлю i там адпачывае, а раніцай зноў падымаецца.

Сонца — гэта той агонь, што грэе неба, каб там было цёпла. Няма на свеце мацней агню, чым сонечны агонь. Ад сонца ўсяму на свеце радасна, бо яно свеціць, грэе ды дае рост усялякай расліне i жывёлам. Сонейка ніколі не злуе, яно заўжды ласкава пазірае на свет ды песціць людзей i ўсё жывое, як матка сваіх дзетак.

Навыперадкі з сонцам ходзіць месяц, але так не можа яго дагнаць. Kaлi месяц састарыцца, Бог крышыць яго на зоры. Адзін кавалачак месяца ён кладзе ў дзяжу на закваску. Зоры ападаюць туды, з ix утвараецца рошчына, цеста падыходзіць i пераліваецца цераз край. Гэтак нараджаецца месяц. Месяц мае вялікую ўладу над раслінамі, жывёлай, людзьмі i нават надвор'ем.

Калі на небе з'яўляецца Мятла (Камета), гэта папярэджанне людзям аб вялікім няшчасці, якое ix чакае: войны, голад, мор на людзей ці на скаціну. Калі вайна — то вялікая, у час якой загіне шмат людзей, а ў каторы бок спушчаны рогі Мятлы, той край будзе змецены дашчэнту. Чараўнікі кажуць, што некалі прыйдзе такая страшэнная Мятла, што закрые ўсё неба, а потым ляжа на зямлю. Усе i ўсё загіне, i будзе канец свету.

Першае Неба ўтрымлівае ваду. Ваду на неба цягне з мораў, рэк, азёраў i балотаў Вясёлка. Яна апускае адзін канец у мора, ці ў раку, ці ў балота i як труба ўцягвае ваду. Весёлка бярэ ваду падчас з усім, што ў ей ёсць. I кам б чалавек у той час падышоў, то ўцягнула б i яго. Таму маткі не дазваляюць сваім дзецям выходзіць на двор, калі на небе з'яўляецца Вясёлка i тым больш забараняюць бегаць па вадзе.

Вясёлка ўцягвае ваду ў сябе, а вада гэтая ідзе ў хмары. Потым хмары разносяць ваду па ўciм свеце. Вада прасяваецца праз хмары, бы праз сіта, i падае на зямлю дажджом. Kaлi хмары прадзяруцца, тады ліне дождж, як з вядра, а з iм разам падаюць i кавалкі хмар. Людзі нярэдка знаходзяць пасля дажджу гэтыя кавалкі. Па знешнім выглядзе ix можна параўнаць са студнем — яны так i трасуцца, але на смак гідкія. Хоць бы як захмарылася, але пакуль Весёлка не накачае вады — дождж не пойдзе.

Дождж мае некалью назваў у залежнасці ад пары года, у якую ідзе, i ад акалічнасцяў, у якіх ён ці неабходны, ці непажаданы. Дождж ад Ярылавага дня аж да ўтварэння жытнёвага зерня завецца «хлебавік», падчас жніва — «гніляк»; у той самы час, але праліўны — проста «лівун». Восеньскі дробны дождж — «негадзь» альбо «халяпа». Дождж Бог пасылае на карысць людзям, але ніколі не можа дагадзіць yciм, бо аднаму трэба дождж, а другому — пагода.

Град робіцца з таго, што на небе замярзае тая вада, што сачыцца праз нябесныя шчыліны. Лёд адрыіваецца ад неба i падае на хмары. Там ён таўчэцца на дробныя кавалкі. Як Бог хоча пакараць людзей, то i загадвае сваім памагатым зграбаць той лёд на зямлю.

Маленькі град, які не шкодзіць ніве, робіцца так: ёсць такія вялікія горы, на якіх ляжыць снег, а на ім — шарон. Хмары чапляюцца за тыя горы, заграбаюць з сабою той шарон, разносяць па свеце ды i pacсыпаюць дзе трапіцца.

На першым Небе размяшчаюцца зоркі. На поўначы заўжды стаіць Воз, у які запрэжаны мядзведзі. Сіткаі (Плеяды) — гэта тыя свечкі, якія гараць на Небе там, куды збіраюцца душы продкаў. Вечарніца — вячэрняя зорка, якую Бог пасылае агледзець зямлю, пакуль наступіць цемень ночы. Зарніца — вялікая i вельмі ясная зорка, якая свеціць да самай раніцы. Яна будзіць людзей i кліча ix на працу.

Зорак на небе столькі, колькі людзей на свеце. Калі нараджаецца чалавек, то Бог запальвае на небе зорку. Кожны чалавек мае сваю зорку. Калі нараджаецца дзіця, Бог на небе запальвае новую зорку, каб было пароўну i зорак, i людзей. Падзенне зоркі азначае смерць чалавека ў гэтую хвіліну. Зорка зрываецца з месца i знікае ў прасторы.

Некаторыя людзі знаходзілі зоркі, якія ўпалі на зямлю, i нават насілі ix у розных аздабленнях. Уласцівасць гэтых зорак такая, што староннія бачаць i цешацца ix прыгажосцю, а ўладальнік ці той, хто ўпрыгожвае сябе зоркаю, бачыць у ей толью просты камень.

 

Вырай

 

Дзесьці на поўдні Сусвету, за гарамі ды за марамі, непадалёку ад яснага сонца ёсць Вырай — мясціна, куды адлятаюць птушкі i душы памерлых людзей. Але не кожная душа трапляе ў Вырай, а толькі тая, якую Багі неба адзначаць. Там чалавечыя душы працягваюць жыць, не ведаючы пакутаў i гора.

Вырай — краіна вечнага святла i цяпла, цудоўных садоў i жывёл. Пры жыцці Вырай даступны толью птушкам.

Птушкі з усёй зямлі ляцяць у Вырай. I з Беларусі некаторае птаства адлятае туды на зіму. Яно там жыве i расце, пакуль у нас зіма. Таму тая старана i называецца Выраем, што птушкі раяцца толью там. Птаства жыве ў Выраі толькі зіму, а на лета зноў вяртаецца да нас.

Птушак, як i людзей, Бог дзеліць на добрых i ліхix. Як душы ліхіx людзей ніколі не трапляюць у Вырай, так i ліхія птушкі сланяюцца па зямлі, забіваюць іншых, ды, нарэшце, caмi дзе-небудзь гінуць.

Добрыя ж птушю жывуць лецечка тут, у нашых гаях, цешаць добрых людзей. Так Белбог загадаў: каб птушкі пелі, шчабяталі ды радавалі сэрцы людзей. Як пачне халадаць, яны ляцяць у Вырай, дзе таксама спяваюць ды цешаць душы людзей. Вялікі грэх забіваць тых птушак, якія восеню адлятаюць у Вырай.

 

Птушыная Дарога

 

Каб птушкі не збіваліся з дарогі, не блукалі ды не

гінулі на дарозе ў Вырай ці з Выраю, Бог пралажыў

на Небе з зорак дарогу, якая дакладна вядзе ў ВыраЙ.

Птушыная Дарога цягнецца праз усё Неба i называецца ў беларусаў яшчэ Гусінаю Дарогаюі (Млечны Шлях), таму што гэтай дарогай ляцяць у Вырай гусі. Па гэтай дарозе кожны год з Беларусі ляцяць усяляюя птушкі, але далятаюць у Вырай толькі тыя, якія не робяць іншым ліха.

БАГІ І ДУХІ БАГОНІ

 

Багонь — месца жыхарства нябесных Багоў. Знаходзіцца гэтая мясціна на сёмым Небе. Адтуль нябесныя Багі кіруюць i назіраюць за ўciм Сусветам.

Багі ведаюць пра ўсё, што творыцца на Гэтым свеце, i ўмешваюцца ва ўсё, што ў iм адбываецца, але не заўсёды caмi, а праз свaix памагатых. Памагатымі галоўных Багоў з'яўляюцца паведачы — Багі i Дyxi, якія выконваюць даручэнні галоўных Багоў. Яны клапоцяцца пра тыя ці іншыя часткі Сусвету, сочаць за зямным гаспадарствам i людзьмі, перадаюць iм волю Багоў, па ix загадзе дапамагаюць ці шкодзяць людзям.

 

Белбог

 

Бацькам Багоў з'яўляецца Белбог. Беларусы завуць яго яшчэ Белуном. Белбог зрабіў сабе Неба, а людзям — Зямлю i усё, што на ей. Ён жа гаспадар Выраю.

Людзям Белбог з'яўляецца ў вобразе гожага ciвoгa дзеда з доўтай белай барадою. Ён апрануты ў белае адзенне i заўсёды з кіем у руках. Белбог літасцівы i творыць адно дабро. Напачатку Бог сам прыходзіў да людзей на зямлю. Ён навучаў ix, як жыць на свеце, як працаваць ды здабываць кавалак хлеба.

Белбог справядлівы, але ліхому ніколі не спусціць, ніколі не даруе. Каб ён захацеў, то ўcix Нядобрых Духаў звёў бы са свету. Але не робіць гэтага, каб на людзей быў страх, а то яны б i Бога забылі. Бывае ліхoe i Бога перамагае, але гэта толькі на час, каб потым паказаць, што Белбог мацней за ycix.

Бог над чалавекам з пугаю не стаіць, кожны як хоча можа жыць. Калі хто Бога не баіцца, то ён горай сабакі. Што чалавек без Бога? Цьфу, ды i толью! Сягоння — гад, а заўтра — падла, ад якой толькі нос верне.

Не таго Бог выслухае, хто ўмее добра яго прасіць, а таго, хто можа i не моліцца, а толью шчыра ўздыхне ды падыме вочы да яго. Жыві па-Божаму, на Бога спадзявайся i нікога не бойся, бо мацней за Белбога нікога няма.

Часам Белбог сыходзіць на Зямлю. Ён паказваецца толькі ўдзень, пры сонечным святле, i калі сустрэне ў дрымучым лесе вандроўніка, які заблукаў, выведзе яго на вялікую дарогу. Без Белуна цёмна ў лесе.

У час жніва ён любіць паяўляцца на нівах i нават дапамагае жнеям. Любіць Бялун i пажартаваць, але заўсёды па-дабраму, i робіць багатыя падарункі. Ён можа раптоўна з'явіцца ў жыце з вялікім мехам на носе. Высачыўшы добрага работніка ці работніцу, падзаве да сябе рукою i просіць уцерці яму нос. Як толью чалавек дакранецца да носа, з меха раптам пасыплецца золата i Бог знікне. Пра такога шчасліўца беларусы кажуць, што ён пасябраваў з Белуном.

Белбог мае сына, які завецца Перуном.

 

Пярун

 

Пярун — сын Белбога, захавальнік нябеснага агню. Гэта велічны, статны, высокага росту мужчына з

чорнымі валасамі i доўгай залатой барадою. Седзячы

на грамавых жорнах, якія нясуць Гарцукі, ён раз'язджае па небе. Пярун узброены молатам i лукам-вясёлкай са стрэламі-маланкамі. Стрэламі, пушчанымі з лука, ён забівае памагатых Чарнабога, якія нагрувашчваюць велізарныя хмары, каб закрыць сонца, сарваць месяц, сабраць у хмары пітво жыцця - ваду. Ударамі каменнага молата Пярун разбівае хмары, i апладняльная вада льецца на Зямлю. Памагатыя Чарнабога разбягаюцца i хаваюцца па ўciм Свеце, i тады Пярун пачынае на ix паляванне.

Як Пярун кідае стрэлы-маланкі, дык усё баіцца, дрыжыць, нават дождж палохаецца i пачынае бы з вядра іціць. Маланкі-стрэлы бліскаюць не роўна, а касіцамі, бо Нядобрыя Дyxi хочуць ухіліцца, таму страла за імі ляціць умітуські. Стрэлы забіваюць, а агонь спальвае. Свае ўдары Пярун скіроўвае часцей за ўсё на горы, дзе звычайна збіраецца плойма Нядобрых Духау.

Нядобрыя Ayxi ведаюць, што Пярун любіць чалавека i беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб схавацца там. Тады Пярун знішчае i жытло чалавека. За страты ад пажару ён багата ўзнагароджвае. Калі здарыцца, што страла трапіць у чалавека, то Бог узнагародзіць яго за тое ў будучым жыцці. Душа чалавека, забітага Перуном, адразу ідзе ў Вырай.

У Перуна ёсць жонка. Гэта Багіня лета, якую завуць Цётка-Грамаўніца. Яна прыгожая, мажная, сталая жанчына, якая з'яўляецца беларусам на полі. Галава яе прыбрана спелымі каласамі, у руках спелыя плады.

Служаць Перуну Духі-памагатыя — Гарцукі. У вольны час яны жывуць у вялікіх гарах. У час усходу i захаду сонца гуляюць па гарах. У поўдзень Гарцукі стралою носяцца на конях па палях i лясах. Ноччу, калі наступае час Чарнабога i яго памагатых, Гарцукі ў выглядзе розных драпежных птушак лятаюць у паветры, выконваючы даручэнні Перуна.

Памагатыя Перуна — магутныя дyxi. Гарцукі здольныя ўтвараць вятры, буры, віхуры.

 

Сварог i Дажбог

 

Уладальнікам нябеснага агню з'яўляецца Бог Сварог. Ён выдатны каваль i гэтаму рамяству навучыў беларусаў.

У Сварога ёсць сын Дажбог — Бог сонца. Гэта прыгожы, светлавалосы, моцны дзяцюк. Дажбог — апякун i настаўнік земляробаў. Беларусы — яго ўнукі. Дажбог дае людзям фізічную сілу, здароўе, майстэрства.

Дажбог захоўвае зямныя ключы. Ён замыкае на зіму зямлю, а потым аддае ключы птушкам, якія адносяць ix у Вырай. Вясной птушкі вяртаюць ключы, i Дажбог адмыкае імі зямлю.

Паведачом Дажбога з'яўляецца Багіня ранішняга святла — Дзянніца. Яна раніцой аблётвае зямлю, каб паведаміць усяму жывому пра пачатак дня i даць людзям сілы для працы.

 

Стрыбог i вятры

 

Богам паветра i гаспадаром вятроў з'яўляецца Стрыбог. Паветра — гэта яго дыханне. Бог дыхае спакойна i роўна, але калі ўзлуецца — усчыняе жахлівую навальніцу. Памагатыя Стрыбога — вятры. Яны ачышчаюць паветра, а то б людзі задыхнуліся ад смуроду.

Вятры — гэта пачварныя, пузатыя мужчыны з доўгімі, падобнымі да гусінае дзюбы губамі. Дзюба гэтая, каб вылятаў цёплы вецер, шырока раскрываецца, а каб халодны — шчыльна сціскаецца, паюдаючы на канцы толью малую адтуліну. Вятры стаяць з ycix чатырох канцоу Свету i дзьмухаюць адзін да другога, з чаго i ўтвараецца вецер.

Вятроу некалькі. Яны маюць імёны: Свістун, Ледавік, Снегавік, Хухуч. Ёсць у ix i іншыя імёны: Мяцеліца — восеньскі Вецер, Круцеліца - снежаньскі, Вярцеліца — студзеньсю, Макраваты — лютаўскі, Крупкі — красавіцкі. Самы сярдзіты сярод ix - Сівер, які дзьме з поўначы. Ён халодны нават сярод лета.

Як круціць у паветры, то гэта сышліся два Вятры ды дужаюцца, ды круцяцца, каб памерацца, хто з ix дужэйшы. Калі ў гэты час яны паварушаць хмары, то пойдзе дождж. Як хмары супакояцца, дык i дождж спыніцца.

 

Ярыла

 

Богам урадлівасці, плоцкага кахання i апекуном дзікай жывёлы з'яўляецца Ярыла. Гэта малады прыгожы юнак. Ён раз'язджае па зямлі на белым кані i ў белым плашчы. На галаве ў яго вянок з веснавых кветак, у руках каласы, ногі босыя. Адным з веснавых дзён Ярыла з дазволу Багоў адмыкае нябесную браму i на белым кані па сонечным промні з'язджае на зямлю, каб адчыніць яе.

Ярыла едзе па засеяных нівах. Яго сустракаюць усе жыхары паселішчаў. У людзей на галовах вянкі з кветак. Старыя кіруюць карагодам, які спявае песні ў гонар Бога.

3 Ярылавага дня пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты ж дзень упершыню выганяюць скаціну ў поле. Ярыла сам ездзіць на белым кані i ахоўвае жывёлу.

Часам можна бачыць, што паблізу статка бегае воук, але не чапае скаціны, хоць побач няма пастуха. Гэта нябачны Ярыла ездзіць на ваўку i ахоўвае статак.

Беларусы ўшаноўваюць Ярылу на працягу краcaвікa. Шанаванне суправаджаецца карагодамі, песнямі ў яго гонар, баляваннямі.

Ярыла — апякун плоцкага кахання. Таму не лічылася заганным i саграшыць. На свята Ярылы адбываюцца любоўныя гульні i хлопцы крадуць дзяўчат у жонкі.

Як Ярыла забіў Змея, то Белбог паклікаў яго ды i кажа:

— Калі ты такі асілак, што перамог гэтуто страшэнную пачвару, дык я цябе прызначаю гаспадаром над ваўкамі. Супакой ix, бо яны сталі дужа свавольныя i людзі пачалі наракаць.

Ярыла як узяўся за справу, дык ураз угаманіў ваўкоў i паказаў ім іхняе стойла. Ваўкі вельмі баяцца Ярылы, слухаюць яго i душаць толькі таго звера, якога ён ім пакажа. Калі б ён не стрымліваў ix, то ўжо даўно б ніякай свойскай жывёлы не засталося.

Да Ярылавага дня нельга вадзіць коней на начлег, бо ў ваўкоў няма яшчэ гаспадара — Ярылы, i яны псуюць шмат коней. У адпаведную ноч Ярыла збірае звяроў у адно месца i размяркоўвае, куды катораму ісці на лета жыць. Ён замыкае пашчы ваўкам, i тыя перастаюць нападаць на скаціну ці значна змяншаюць колькасць сваіх знішчальных набегаў. Ярыла назірае, каб яны не чапалі скаціну, якая ім не прызначаная. Калі Ярыла хоча пакараць людзей ды папсаваць хатнюю жывёлу, ён сам насылае ваўкоў.

Позняй восенню Ярыла адмыкае пашчы ваўкам. 3 гэтага дня крыважэрныя ваўкі пачынаюць хадзіць зграямі i нападаць на скаціну.

Памагаюць Ярылу наглядаць за звярамі, што жывуць у лесе, Лесавікі ca сваім Гаспадаром.

 

Макаш

 

Макаш — Багіня часу i лесу людзей, апякунка жанчын i жаночых рамёстваў: ткацтва, прадзення, вышывання. Багіня i сама з'яўляецца выдатнай майстрыхай. Макаш апякуецца над жанчынамі, але i жорстка ix карае за непавагу да сябе.

Неяк у пятніцу сядзела вечарам жанчына каля акна i прала. Чуе — нехта пад акном стукае. Глянула — баба старэнькая стаіць, зморшчаная, як сучок. Паглядзела тая баба на жанчыну сурова i пытаецца ў яе:

- Чаму ты, маладзіца, так позна прадзеш ды ў гэты дзень?

- Як жа мне не прасці, калі ў мяне дзеткі малыя, не пасобяць — самой трэба паспець..

— Ну, калі ты такая пьльная, на табе сто верацён.

Каб ты мне ix да раніцы ўсе напрала.

Як сказала тое баба, так i падзелася невядома куды, як скрозь зямлю правалілася.

Спужалася жанчына, зразумела, што нешта тут няладна. Думала, думала што ей рабіць, i прыдумала. Не стала руцнёўі (Руцня — жменя вытрапанай i ачышчанай пянькі) прасці, а ўзяла ды па адной нітачцы на кожнае верацяно наматала. Так усе сто верацён да раніцы i заматала.

На золку зноў старая прыходзіць i пытаецца:

— А што, маладзіца, ці пазапрала мне мае верацёны?

Маладзіца паказала ей верацёны. Тады i кажа ей старая:

— Разумная ты, маладзіца, што так зрабіць здагадалася. Не зрабі ты гэтага, ды вярні мне голыя верацёны, я б цябе саму, як голае верацяно, скруціла i

ссушыла б. Я Макаш. Сёння мой дзень. Глядзі, не прадзі ў пятніцу больш.

 

Лада

 

Богам, які падтрымліваў на зямлі лад, парадак, быў Лада. Пад яго апекай усё ішло парадкам, ладам, кругам: пасля дня наступала ноч, пасля зімы — лета, i ўсё ў сваім парадку, усё ў ладзе.

Год складаў круг Лада, i ім было тры Ладавы святкі i адно дзядовае свята. Святы гэтыя прыпадалі якраз на пераломы года: вясну, лета, восень i зіму.

 

Зніч

 

Зніч — гэта Бог свяшчэннага пахавальнага агню. Зніч ператварае цела i рэчы нябожчыка ў попел i вызваляе яго душу. Ён жа гасіць Знічку — зорку, запаленую Белбогам у час нараджэння дзiцяцi.

 

Ляля

 

Вясна пачыналася з прыходам на зямлю Багіні вясны — Лялі. Гэта маладзенькая, прыгожая, высокая дзяўчына. Шанаванне яе беларусамі адбывалася напярэдадні Ярылавага дня.

Звычайна сустракаюць Лялю папаўдні на чыстым лузе. Яна з'яўляецца да людзей у белым адзенні. Дзяўчаты перавязваюць ей шыю, рукі i стан рознай зелянінаю. На галаву ўскладаюць вянок з веснавых кветак. Потым Лялю саджаюць на дзярновую лаву, на якой з аднаго боку стаіць гладыш з малаком, ляжаць сыр, масла, яйкі, смятана i тварог, а з друтога — хлеб. Каля ног Ляля кладудь вянкі з зеляніны адпаведна колькасці дзяўчат. Затым, узяушыся за рукі, дзяўчаты скачуць вакол Лялі ў карагодзе i спяваюць у гонар яе песню, якая завяршаецца наступнаю просьбаю да Багіні:

Дай нам жытцу

Да пшаніцу,

Ляля, Ляля, наша Ляля!

У агародзе —

Сенажаць,

Ляля, Ляля, наша Ляля!

Поўны грады,

Роўны зрады.

Ляля, Ляля, наша Ляля!

 

Скончыўшы танцаваць i спяваць песню, карагод сядае ля ног Лялі. Яна раздае ўсім дзяўчатам-карагодніцам малако, масла, сыр i іншыя пачастункі, пакуль, урэшце, нічога не застанецца.

Пасля гэтага дзяўчаты ўстаюць i зноў пачынаюць скокі вакол Лялi, прыпяваючы ранейшую песню. У гэты час Ляля бярэ вянкі i кідае па адным на тых, хто танцуе, пакуль, урэшце, усе дзяучаты не схопяць па вянку. Гэтыя вянкі яны берагуць як святое да наступнай вясны, а некаторыя i потым, пасля замужжа, іншы раз усё жыццё.

Па заканчэнні абраду некалькі дзяўчат бяруць Лялю пад рукі i ў суправаджэнні іншыx праводзяць яе ў далейшы шлях.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.