Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

вопрос. Элементы тэксту службовага дакумента



Кожны дакумент складаецца з асобных элементаў – рэквізі-

таў (аўтар, адрас, адрасат, дата, подпіс і г.д.). Спынімся на асноў-

ных рэквізітах.

Аўтар дакумента. Аўтарам службовага дакумента могуць

выступаць установа, арганізацыя, прадпрыемства. Іх назвы даюц-

ца ў назоўным склоне ў строгай адпаведнасці з устаноўленымі ад-

паведнымі прававымі актамі найменнямі.

Адрас арганізацыі (прадпрыемства, установы). Гэты

рэквізіт уключае: індэкс прадпрыемства сувязі, паштовы і тэ-

леграфны адрас, нумар тэлефона.

Дата дакумента ставіцца пры завяршэнні афармлення да-

кумента, яна павінна з’яўляцца адначасова датай яго падпісання

і адпраўкі. Дата афармляецца арабскімі лічбамі. На яе адводзіц-

ца восем знакаў, напрыклад: 10.02.02. Калі лічба адна, то перад

ёю абавязкова ставіцца «0» (08.03.02.). Апрача даты, што ставіц-

ца на дакуменце тым, хто яго склаў, датуюцца таксама ўсе ста-

дыі афармлення і апрацоўкі дакумента: узгадненне, візаванне,

зацверджанне, накладанне рэзалюцый, атрыманне дакумента,

выкананне.

Адрасаванне дакументаў – указваецца атрымальнік, каму

прызначаецца дакументаваная інфармацыя, робіцца на дакумен-

тах, якія адпраўляюцца ў іншыя арганізацыі або прыватным асо-

бам, падаюцца кіраўніцтву (заявы, дакладныя і тлумачальныя

запіскі) і перадаюцца ў структурныя падраздзяленні (распараджэнні,

указы).

Адрасат – складаны рэквізіт, у яго могуць уваходзіць наступ-

ныя часткі: назва ўстановы, арганізацыі, прадпрыемства (у назоў-

ным склоне); назва структурнага падраздзялення (у назоўным скло-

не); назва пасады атрымальніка (у давальным склоне); прозвішча і

ініцыялы (у давальным склоне); паштовы адрас.

Наяўнасць ці адметнасць некаторых з пералічаных частак выз-

начаецца відам дакумента.

Мае свае асаблівасці парадак адрасавання дакументаў за-

межным карэспандэнтам. Яны адрасуюцца ў арганізацыі або кан-

крэтнай асобе, звычайна без паказу пасады. Пры гэтым спачатку

пішуцца прозвішча і ініцыялы, потым назва арганізацыі, далей

яе адрас.

 

21 вопрос .Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.Асноўным аб’ектам афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца дакумент як сродак замацавання інфармацыі аб фактах, падзеях, з’явах аб’ектыўнай рэальнасці і мысліцельнай дзейнасці чалавека.Дакумент - справавая папера, на якой фіксуецца працэс гаспадарчай, юрыдычнай, эканамічнай дзейнасці, афармляюцца прававыя зносіны. Фіксуючы інфармацыю, дакумент тым самым забяспечвае яе захаванне і накапленне, магчымасць перадачы іншым асобам, паўторны зварот да яе, таму можа выконваць і такія функцыі, як уліковая, прававая, сацыяльная, культурная, кіравання і інш.Асноўная форма бытавання афіцыйна-справавога стылю — пісьмовая. Дзелавая карэспандэнцыя - адна з формаў пісьмовых зносін паміж фізічнымі ці юрыдычнымі асобамі. Гэта аўтабіяграфіі, дакладныя запiскi, заявы і кантракты, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пагадненні і г. д. Афіцыйна-справавому стылю характэрна сцісласць у выкладзе матэрыялу, дакладнасць у перадачы інфармацыі, шырокае ўжыванне ўстойлівых традыцыйных выразаў, канцылярскіх зваротаў (штампаў), фармулёвак. Стыль выконвае інфармацыйную і камунікатыўную функцыі: з’яўляецца сродкам наладжвання афіцыйных і справавых (дзелавых) зносін, з’яўляецца носьбітам дакладнай інфармацыі. Мэта большасці дакументаў — паведаміць. Напрыклад, з аб’яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход ці нарада, у пратаколе фіксуецца ход абмеркавання таго ці іншага пытання, у кантрактах (дагаворах) афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж установамі, дзяржавамі. У тэксце дакументаў не дапускаецца ўжыванне прастамоўных, дыялектных, жаргонных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Інфармацыя афармляецца такім чынам, каб яе асноўная думка адразу была зразумелая, ясная. Дакументы складаюцца сціслай і простай мовай, без двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, гэта значыць, што справавая мова адпавядае агульналітаратурным нормам. Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца ўстойлівасцю, абмежаваным выбарам сродкаў, наяўнасцю ўстойлівых спалучэнняў і выразаў, таму стварэнне распаўсюджаных дакументаў парой зводзіцца да запаўнення стандартных бланкаў ці па ўстаноўленай форме. Лексічныя і сінтаксічныя сродкі афіцыйна-дзелавога стылю даволі строга рэгламентаваны, што надае адпаведным дакументам аб‘ектыўнасць, лаканічнасць, афіцыйнасць і катэгарычнасць.

22 вопрос. Культура маўлення.

Культура маўлення з яўляецца вельмі важнай ў працэсе камунікацыі. Чалавек, які размаўляе без памылак і будуе сваю рэч правільна дастоен павагі. Галоўнымі кампанентамі культуры маўлення служаць правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце, або разнастайнасць, выразнасць, дарэчнасць і сцісласць. Правільнасць маўлення заснавана на прытрымліванні літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія выпрацаваны цягам стагоддзяў і закадыфікаваны ў аўтарытэтных граматыках і слоўніках. Літаратурная норма забяспечвае сацыяльнае адзінства мовы, узаемаразуменне паміж усімі носьбітамі ўсіх разнавіднасцяў мовы. Акадэмічныя граматыкі і слоўнікі рэгулярна перавыдаюцца і ў перавыданнях зазначаюцца пэўныя змены літаратурных норм, у прыватнасці ў дачыненні да правапісу, арфаэпіі, некаторых граматычных, арфаграфічных, стылістычных і іншых правіл. Дакладнасць,лагічнасць,дарэчнасць,чысціня,выразнасць і багацце маўлення.

23 вопрос.ПРАВІЛЬНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ . Моўныя нормы.

Маўленне лічыцца правільным, калі ў ім адсутнічаюць парушэнні агульнапрынятых, агульнаабавязковых літаратурных норм і само яно як звязная мова адпавядае ўсім законам сучаснай беларускай мовы. Беларуская мова адрозніваецца, напрыклад, ад дыялектычнай мовы, прастамоўя ўзаконенымі нормамі. Сучаснай беларускай літаратурнай мове ўласцівы арфаэпічныя і акцэнталагічныя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, фразеалагічныя і стылістычныя нормы. Арфаэпічныя нормы – гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, правілы вамаўленняў гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі. Паводле норм сучаснай беларускай арфаэпіі, вельмі выразна вымаўляюцца галосныя пад націскам, а зычныя – перад галоснымі і санорнымі, г. зн. калі яны знаходзяцца ў моцнай пазіцыі і на іх мала ўздзейнічаюць суседнія гукі як унутры слоў, так і на іхняй мяжы. У іншых выпадках не мяняюць сваёй якасці і з’яўляюцца гукамі поўнага ўтварэння толькі ы, й, р. Усе астатнія відазмяняюцца ў большай ці меншай меры або зусім пераходзяць у іншыя гукі. Напрыклад, у спрадвечна беларускіх словах о, э не пад націскам заўсёды пераходзяць у а, у пасля галосных пераходзіць у ў, пры змякчэнні д і т відазмяняюцца ў дз і ц і інш. Як і на стыку прыстаўкі з коранем у межах слова, так і на стыку слоў і словазлучэнняў у межах сказа і можа пераходзіць у ы. Вымаўленне некаторых зычных і іх спалучэнняў надзвычай цесна звязана з фізіялогіяй гукаў беларускай мовы, з работай органаў маўлення беларусаў. Так, шыпячыя ж, ш, дж, ч, губна-губны ў і вібрант р практычна не могуць вымаўляцца мякка, й – цвёрда, а дж, дз, і дзь – як два гукі. У беларусаў г фрыкатыўны, або шчылінны; выбуховым ён бывае толькі у запазычаных словах тыпу гуз, гузік, ганак і вытворных ад іх, а таксама як вынік асіміляцыі ў словах вакзал, пакгаўз або на стыку слоў накшталт юнак быў працаўнік добры і інш. Губна-губныя б, п, м, ў губна-губныя в, ф не могуць быць мяккімі ў канцы слоў ці перад іншымі мяккімі зычнымі; яны ж, як і д, т, г, к, х, й, р, не могуць быць падоўжанымі. Асімілятыўная мяккасць адбываецца перад любымі мяккімі, акрамя гі, кі, хі і г. д. Зычныя зь, сь, нь, ль, дзь, ць, ж, ш, ч у становішчы паміж галоснымі на месцы былых усходнеславянскіх спалучэнняў “мяккі зычны +ь+й” вымаўляюцца як падоўжаныя. А вось л, н перад мяккімі дзь, ць, нь, й вымаўляюцца толькі як мяккія, але перад іншымі мяккімі зычнымі могуць вымаўляцца і мягка і цвёрда.

беларуская мова набыла такія спецыфічныя рысы ў фанетыцы і арфаэпіі, як поўнагалоссе, прыстаўныя і ўстаўныя галосныя, чаргаванне галосных і зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных, выпадзенне і сцвярджэнне зычных.

Вымаўленне заўжды суправаджаецца пэўнай інтанацыяй. Інтанацыйныя нормы сучаснай беларускай мовы фактычна растварыліся ў акцэнталагічных, пунктуацыйных і сінтаксічных. З дапамогай інтанацыі ўстанаўліваюцца сэнсава-граматычныя разнавіднасці сувязі паміж асобнымі часткамі выказванняў, падзяляюцца сказы на апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя і клічныя, вызначаюцца ўзаемаадносіны паміж членамі сказа і іх сінтаксічныя функцыі, акрэсліваецца эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць выказвання і інш.

Акцэнталагічныя, або акцэнтуацыйныя нормы – гэта сістэма націску ў сучаснай беларускай мове. Пры яго дапамозе адрозніваюць розныя словы і словаформы ў межах адной часціны мовы і розных часцін мовы. Асобнае месца адводзіцца лагічнаму націску як інтанацыйнаму выдзяленню важнага ў сэнсавых адносінах слова з мэтай сканцэнтраваць на ім увагу.

Арфаграфічныя нормы – гэта правілы перадачы гукаў і іх спалучэнняў, увогуле вуснай мовы на пісьме, пры дапамозе сродкаў пісьмовага маўлення. Мы павінны засвоіць такія правілы, як правапіс галосных, зычных, мяккага знака і апострафа, правілы злітнага і паўзлітнага напісання, правілы пераносу слоў, ужыванне вялікай літары і ўмоўных скарачэнняў.

Пунктуацыйныя нормы патрабуюць правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку ў пісьмовым тыксце. Дзесяць знакаў прыпынку, а таксама спалучэнне некаторых з іх даюць магчымасць расчляніць пісьмовае маўленне на сэнсава граматычныя адрэзкі дзеля правільнага ўспрымання асобнага выказвання ці суцэльнага тэксту.

Лексічныя нормы замацаваны ў тлумачальных слоўніках, а таксама падручніках і дапаможніках па беларускай мове. Слова павінна быць агульнавядомым, агульназразумелым і ўжывацца з пэўным значэннем. Нарматыўнае слова павінна адпавядаць унутранным законам беларускай мовы, яе сістэмы і структуры. Лексічныя нормы хутчэй за іншыя архаізуюцца з цягам часу, адлюстроўваючы рухомасць жывой, гутарковай мовы розных сфер і пластоў нашага грамадства. Аднак лексічныя нормы беларускай мовы – гэта адлюстраванне гістарычных заканамернасцей развіцця нашай нацыянальнай мовы, якія замацаваліся ў лепшых узорах літаратуры і якія пастаянна выкарыстоўваюцца адукаванай часткай нашага грамадства.

Словаўтваральныя нормы патрабуюць правільнага падзелу слоў на значымыя чаткі (карані і афіксы), а таксама веданне спосабаў і законай беларускай мовы, паводле якіх утвараюцца новыя словы. Асноўныя аб’екты словаўтварэння – гэта словаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы, інтэрфіксы і постфіксы, словаўтваральныя асновы і спосабы словаўтварэння.

Марфалагічныя нормы – гэта правілы формаўтварэння і словазмянення ў галіне самастойных часцін мовы. Яны цесна звязаны з сінтаксічнымі нормамі – правіламі пабудовы словазлучэнняў і сказаў. Таму большасць даследчыкаў беларускай мовы разглядаюць марфалагічныя і сінтаксічныя нормы ў сукупнасці і называюць іх граматычнымі, бо вызначаюць ужыванне словаформ і словаспалучэнняў у словазлучэннях і сказах. У звязнай мове кожная граматычная форма спалучаецца з іншымі словаформамі ці асобнымі словамі паводле правіл сінтаксічнай сувязі ў словазлучэннях і сказах праз канчаткі, прыназоўнікі і злучнікі, парадак слоў у цеснай сувязі з інтанацыяй.

Фразеалагічныя нормы патрабуюць аднатыпнага і раўнацэннага ўжывання фразеалагізмаў, прынятага ў дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленага ім як правільнае і ўзорнае. Гэта правільнасць выбару фразеалагічнай адзінкі, аптымальнасць выбару фразеалагічнай адзінкі, аптымальнасць яе прымянення з захаваннем спецыфічных уласцівасцей: своеасаблівай арфаграфіі, пунктуацыі, акцэнтуацыі, спалучальнасці кампанентаў і г.д.

Стылістычныя нормы рэгулююць ужыванне моўных сродкаў з функцыянальна-стылістычнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, а таксама нейтральных сродкаў у адпаведнасці са зместам і мэтай выказвання, умовамі маўленчых зносін і г.д. Валодаці стылістычнымі нормамі – г.зн. умець правільна ствараць той ці іншы тэкст, прытрымліваючыся пэўных заканамернасцей адбору і арганізацыі маўленчых сродкаў у функцыянальных стылях, а таксама адзінства дадзенага функцыянальнага стылю.

24 вопрос. Тыповыя маўленчыя памылкі і спосабы іх выпраўлення.

Маўленчыя памылкі — гэта парушэнні патрабаванняў да маўленчых норм, да культуры маўлення: дакладнасці, лагічнасці, чысціні, дарэчнасці, выразнасці і багацця.Да маўленчых памылак адносяцца наступныя:

1) ужыванне слова ці ўстойлівага выразу з неўласцівым яму значэннем: Чарнавус валодаедобрыміадносінамі зсупрацоўнікамі інстытута (правільна: мае добрыя адносіны). Уверсе нешта звінела, як быццам нехтагуляў на дудачцы (правільна: іграў на дудачцы);

2) парушэнне лексічнай спалучальнасці: На паляўнічага накінуўся пажылы мядзведзь (правільна: стары). Васіль адчуваў сябе адзіночным чалавекам (правільна: адзінокім);

3) выкарыстанне русізмаў: Народ мог узнаць пра падзеі, якія былі ў далёкім прошлым.Вумныя і добрыя людзі;

4) неадрозненне адценняў значэння сінонімаў ці блізкіх па значэнні слоў: Ён шырока расчыніў вочы (правільна: расплюшчыў). Варыць чай (малако) (правільна: гатаваць чай, парыцьмалако);

5) неадрозненне паронімаў (аднакаранёвых слоў з розным значэннем): Абагуліць матэрыял (правільна: абагульніць); каменная дарога (правільна: камяністая);

6) ужыванне лішняга слова (плеаназм): Народныя песні спявалі маладыя маладзіцы (правільна: спявалі маладзіцы);

7) ужыванне адзін каля аднаго або блізка аднакаранёвых слоў: Шмат твораўстварыў Янка Купала для дзяцей;

8) паўтарэнне слова: Ёнпрыехаў з Парыжа. Як толькі ёнадчыніў дзверы, людзі кінуліся да яго;

9) ужыванне слова або выразу іншай стылявой афарбоўкі: Важна разгульваепа мястэчку ўраднік. Школьнікі рынуліся ўручаць букеты кветак любімым настаўнікам;

10) неапраўданае ўжыванне прастамоўных і дыялектных слоў і выразаў: Высокі ўраджай кіяхоў на палях краіны вывеў гаспадарку на першае месца ў раёне (замест кукурузы);

11) неразмежаванне лексікі розных гістарычных эпох: Абдумваючы адказ на пытанне, вучань нахмурыў чало (замест лоб); Лабановіч ведаў, што знойдзе пісара ў рэстаране (замест карчме);

12) недакладнае ўжыванне асабовых і ўказальных займеннікаў: Маці прапанавала сыну наліць сабе чаю (маці ці сыну?). Настаўнік параіў вучню прачытаць яго даклад (настаўніка ці вучня?);

13) беднасць і аднастайнасць сінтаксічных канструкцый:

Мы жылі ў палатцы. Палатка стаяла на беразе. Ён быў абрывісты. На беразе раслі сосны. Яны былі стромкія.

25 вопрос.Маўленчы этыкет і культура зносін.

У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або афіцыйныя зносіны - гэта не толькі абмен інфармацыяй. Яны цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар.

Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі, з дапамогай пісьмовай перапіскі або тэхнічных сродкаў. На характар і змест дзелавых зносін уплываюць інтэлект, кампетэнтнасць субяседніка, веданне ім прадмета размовы, здольнасць выходзіць са складаных сітуацый у працэсе гутаркі. Камунікабельнасць - гэта ўменне падтрымліваць размову (атрымліваць інфармацыю, выдаваць яе, уменне правільна ставіць пытанні).

У дзелавых зносінах значную ролю ў мове адыгрывае арыентацыя на тэхнічны або тэхналагічны бок справы ці на людзей, якія ўдзельнічаюць у вытворчым працэсе. Ад таго, якія з гэтых каштоўнасцей на першым месцы, у многім залежаць узаемаадносіны паміж начальнікам і падначаленымі, а таксама і паміж супрацоўнікамі. Пры накіраванасці на тэхніку і тэхналогію зносіны набываюць дзелавы тон, пры арыентацыі на чалавека ў ім значнае месца займаюць разам з дзелавымі і чалавечыя ўзаемаадносіны. Якасць зносін залежыць ад мовы суб’ектаў: ясны выклад сваіх думак, правільнасць маўлення, выразная дыкцыя робяць гутарку або выступленне даступнымі, садзейнічаюць пошуку аптымальных рашэнняў. Эмацыянальны бок зносін узмацняюць выразная міміка і стрыманыя жэсты.

Поспех паседжанняў, сходаў, канферэнцый і інш. залежыць ад тэкстаў дакладаў і выступленняў, якія павінны рыхтавацца зараней: план, тэкст, тэзісы... Абавязкова падтрымліваць візуальны кантакт з аўдыторыяй. Пачынаць не абавязкова з уступу, хоць ён і пажаданы, а з самага важнага і актуальнага. Абавязковым з’яўляецца вывад, падагульненне, дзе не толькі падводзіцца вынік, але і робяцца прапановы, напрыклад, па практычнаму прымяненню.

Важнейшыя патрабаванні да дзелавога выступлення - канкрэтнасць і канструктыўнасць. Неабходна пазбягаць расплыўчатых, агульных фраз, а таксама незразумелых тэрмінаў. Выступленне ўпрыгожвае правільная інтанацыя, змяненне тэмпу маўлення, што мяняецца ў працэсе маналога, вытрымліванне паўз паміж важнымі думкамі або пасля іх выкладу. Слухачоў могуць раздражняць няправільна вымаўленыя словы, памылкова пастаўленыя націскі, паўторы адных і тых жа слоў ці выразаў (магчыма паўтарэнне асноўных думак, але рознымі фразамі).

Вядучы дыскусію павінен сачыць за тым, каб яна не перарасла ў канфлікт. Дапамагаюць весці дыскусію веданне і ўжыванне этыкетных маўленчых формаў.

Любое выступленне заканчваецца падзякай. У любой дыскусіі неабходна выражаць павагу да субяседніка або апанента, нават калі яго выказванне на першы погляд здаецца недарэчным. Неабходна імкнуцца зразумець чужое меркаванне, цярпліва выслухаць яго. Дыскусія павінна весці да супрацоўніцтва, а не да канфрантацыі.

Залатое правіла маўленчых зносін сцвярджае: чым цішэй гаворыш, тым лепш цябе зразумеюць. Ціхая, прыемная і спакойная мова афарбавана і тэмбрам голасу, але і тут можна праявіць і патрабавальнасць, і рашучасць, і выразнасць. Ціхая прамова настройвае на развагу, а гучная выклікае трывогу, неспакой. Прыкметай культуры і розуму з’яўляецца мілагучная, выразная і багатая мова.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.