Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Фанетычна-арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы



Для перадачы пяці галосных фанем беларускай мовы, якія выконваюць сэнсаадрознівальную ролю, выкарыстоўваецца 10 літар: а, е, ё, і, о, у, э, ы, ю, я. З іх так званыя ётавыя е, ё, і, ю, я ў пачатку слова, а пасля галосных, ў, апострафа ў сярэдзіне і ў канцы слова выражаюць спалучэнне гукаў ( й + адпаведны галосны э, о, і, у, а). З дапамогай дадзеных літар перадаецца і мяккасць зычных (параўн.: люк – лук, нёс – нос, спяц ь -- спаць, сіта – сыта, без – бэз і г.д.). 14 беларускіх літар б, в, г, дз, з, к, л, м, н, п, с, ф, х, ц перадаюць на пісьме і цвёрдыя зычныя (у прыватнасці, пасля галосных, што абазначаюцца літарамі а, о, ы, у, э ), і мяккія (абазначаюцца спалучэннем з ётавымі ці з мяккім знакам). Літары д, дж, ж, р, т, ў, ч, ш абазначаюць на пісьме адпаведныя цвёрдыя зычныя гукі. Правапіс галосных і зычных гукаў беларускай літаратурнай мовы падпарадкоўваецца кадыфікаваным правілам .

Асобныя гукі беларускай мовы перадаюцца спалучэннямі літар, у прыватнасці дыграфамі дз, дж, а таксама спалучэннем з мяккім знакам (параўн.: гусь, радасць, пісьмо і інш.); спалучэннем літар перадаецца і вымаўленне падоўжаных зычных (параўн.: збожжа, вяселле, насенне і інш.).

У складзе сённяшняга беларускага алфавіта налічваецца 34 літары, кожная з якіх мае чатыры варыянты свайго графічнага адлюстравання, або чатыры графемы: рукапісная, друкаваная, малая, вялікая.

Зразумеласць і дакладнасць вуснага маўлення дасягаюцца не толькі правільнай пастаноўкай націску ў фанетычных словах, неабходнай інтанацыяй выказвання, але і нарматыўным вымаўленнем яе асобных галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў. Распрацоўкай агульнаабавязковых норм літаратурнага вымаўлення займаецца раздзел мовазнаўства, які называецца арфаэпіяй. Веданне арфаэпічных норм і карыстанне імі ў паўсядзённым маўленні служыць паказчыкам агульнай культуры чалавека, якой не можа быць без культуры маўлення, а праз маўленне матэрыялізуецца ўвесь духоўны свет чалавека, вызначаецца змястоўнасць і багацце гэтага свету.

Арфаэпічныя нормы літаратурнага вымаўлення патрабуюць ад прамоўцы або выразнай артыкуляцыі ўсіх гукаў, або такога іх гучання, якое знаходзіцца ў межах пэўных правіл, выпрацаваных і замацаваных практыкай маўлення і рэкамендаваных у сацыяльным ужытку. Дадзеныя нормы ў адносінах да ўсіх націскных галосных беларускай літаратурнай мовы, а таксама ў дачыненні да ненаціскных і, ы, у зводзяцца да іх выразнага вымаўлення. Астатнія ненаціскныя галосныя рэдуцыруюцца , але таксама не страчваюць усіх сваіх акустычных якасцяў. У адпаведнасці з характэрнай фанетычнай рысай беларускай мовы – аканнем,галосныя о, э, а пасля цвёрдых зычных ва ўсіх ненаціскных складах пераходзяць у а , вымаўляюцца як а, за выняткам не засвоеных іншамоўных запазычанняў і асобных беларускіх лексем. Гэтыя жгукі о, э, а пасля мяккіх зычных у першым пераднаціскным складзе пераходзяць таксама ў а , але на пісьме ён перадаецца як я, а сам працэс называецца яканнем. Пачатковы гук і пасля цвёрдых зычных (акрамя г, к, х ), што стаяць у канцы папярэдныга слова, а таксама ў складаных словах з першай часткай на цвёрды зычны, пераходзіць у гук ы. Пасля галоснага ў сярэдзіне слова перад націскным і вымаўляецца эпентэтычны (устаўны) гук й, які ўзнікае таксама перад націскным і ў пачатку слова, марфемы, пасля апострафа і мяккага знака. Эпентэтычны й узнікае і пры вымаўленні запазычаных слоў паміж спалучэннямі галосных. У тых выпадках , калі ў канцы папярэдняга слова стаіць галосны гук , і пераходзіць у й. Прыназоўнік у і пачатковы у вымаўляюцца як ў , калі папярэдняе слова заканчваецца галосным.

У беларускай мове ёсць зычныя гукі, якія адсутнічаюць у суседняй рускай мове, у прыватнасці афрыкаты дз, дз’, дж, што абазначаюцца на пісьме двума літарамі, але вымаўляюцца як адзін гук.

Гук [г] у беларускай мове служыць звонкім фрыкатыўным гукам, які па першай прыкмеце супрацьпастаўляецца глухому [ х] , а па другой – выбуховаму [к]. Выбуховы г вымаўляецца толькі ў некаторых словах, запазычыных пераважна з польскай мовы. Гукі ж, ч, ш, р вымаўляюцца заўсёды ў беларускай літаратурнай мове цвёрда. Гэтаксама цвёрда вымаўляюцца губныя гукі п, б, м, ф у канцы слоў і перад й. Губна-зубны зычны [в ] на канцы слова, а таксама паміж галоснымі перад зычным вымаўляецца як [ў].

Зубныя зычныя с , з у палажэнні перад мяккімі зычнымі (апрача г, к, х) прыпадабняюцца ім і вымаўляюцца мякка (параўн.: [с’]певы, [з’]лева і інш., але [с]ківіца, [з]гінуць і інш.).Свісцячыя зычныя перад шыпячымі, а шыпячыя перад свісцячымі прыпадабняюцца да адпаведных гукаў, г. зн. да гукаў, што ідуць пасля іх (параўн.: [ш]ытак ‘сшытак’ , чэ[с]кі ‘чэшскі’ і інш.)

 

Вопрос

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.