Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Вопрос. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю



Жанры навуковай літаратуры з’яўляюцца даволі разнастайнымі: тэзісы, анатацыя, рэферат, артыкул, манаграфія, дысертацыйныя працы, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, спецыяльныя даведнікі, у тым ліку энцыклапедычныя, шматлікія слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, граматычныя і інш.) і г.д. Рэферат - гэта сціслая перадача асноўнага зместу навуковай адзінкі: кнігі, тэмы, артыкула, працы. Рэферат лічыцца пісьмовай формай разгортвання думкі, але пажадана пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць некалькі літаратурных крыніц, выказваць свае ўласныя меркаванні і адносіны да асвятляемай праблемы. Рэфератам называюць яшчэ і даклад, які рыхтуецца на аснове ўражанняў ад прачытанага: кніг, артыкулаў, публікацый і інш. Можна падрыхтаваць і агучыць даклад на аснове пісьмовага рэферата, улічваючы асабісты вопыт, уласныя погляды.

Да навуковага стылю адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для чытача.

Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д.

Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад.

Навуковыя працы афармляюцца па выпрацаваных стандартах, строга ўпарадкаваны і структурыраваны, часта суправаджаюцца рэзюме, анатацыямі, нярэдка рэцэнзіруюцца і рэферыруюцца (звычайна манаграфічныя выданні), складаюць асноўны фонд бібліятэк спецыяльных устаноў (ВНУ, акадэмічныя інстытуты і інш.). З усіх стыляў літаратурнай мовы навуковы з‘яўляецца найбольш міжнародным па свайму характару, бо грунтуецца на параграфемах і на лексіцы інтэрнацыянальнага паходжання (прынамсі, у еўрапейскіх краінах).

 

18 вопрос. Асаблівасці перакладу тэкстаў на беларускую мову

Пераклад можа быць трох тыпаў. Унутрымоўны пераклад – перадача тымі або іншымі сродкамі данай мовы такога ж зместу, які першапачаткова быў выказаны іншымі сродкамі гэтай жа мовы.

Практычна гэта тычыцца тых выпадкаў, калі тэкст напісаны ў пэўным стылі, напрыклад, навуковым або афіцыйна-дзелавым, а яго пераказваюць у больш простай і даступнай форме пры дапамозе агульнаўжывальнай лексікі і спрошчанага сінтаксісу.

Міжмоўны пераклад або пераклад ва ўласным сэнсе – гэта аднаўленне сродкамі адной мовы такога ж зместу інфармацыі, які быў выказаны раней сродкамі іншай мовы. У залежнасці ад пераважання таго ці іншага эмацыянальнага фону можна выдзеліць два асноўныя віды арганічнага інфантылізму: няўстойлівы – з псіхаматорнай растарможанасцю, эйфарычным адценнем настрою і імпульсіўнасцю і тармазімы – з пераважаннем паніжанага фону настрою, нерашучасцю, баязлівасцю. Пераклад са звычайнай чалавечай мовы на нямоўную сістэму ўмоўных знакаў, якія прынятыя ў той ці іншай навуцы. Роля мовы пры перакладзе тая ж, якую яна заўсёды выконвае ў жыцці грамадства: гэта найважнейшы сродак чалавечых зносін. Працэс перакладу распадаецца на два моманты. Каб перакласці, неабходна:

· перш за ўсё зразумець, дакладна ўсвядоміць, растлумачыць

самому сабе тое, што перакладаецца (пры дапамозе моўных вобра-

заў, г.зн. ужо з элементамі перакладу);

· знайсці, выбраць адпаведныя сродкі выражэння ў той мове,

на якую робіцца пераклад (словы, словазлучэнні, граматычныя

формы).

Уменне перакладаць неабходна любому адукаванаму чалаве-

ку, які жыве ў рэальна існуючым двухмоўным ці шматмоўным ася-

роддзі, бо ўменне перакладаць складаецца з:

· умення правільна ўспрыняць, зразумець змест пачутага ці

прачытанага на адной мове;

· умення адэкватна перадаваць гэты змест на іншай мове.

Каб умець перакладаць і карыстацца перакладам у працэсе

моўных зносін, валодаць дзвюма – трыма і больш мовамі недастат-

кова. Неабходна ведаць яшчэ і законы перакладу, якія абумоўлены

яго складанай і супярэчлівай прыродай, усведамляць патрабаванні,

якія да яго ставяцца, ведаць прыёмы, якія дапамагаюць хутка і якасна

перакласці і многае іншае.

Уменне перакладаць само сабою не прыходзіць, як уменне

чытаць, пісаць і гаварыць. У працэсе перакладу выкарыстоўваюц-

ца ўменні аўтаматычнага і творчага характару.

Аўтаматычныя ўменні – гэта веданне гатовых пераклад-

чыцкіх адпаведнікаў і навыкі прымяняць іх.

Творчыя ўменні – гэта ўменні знаходзіць аналагі, выбіраць

адзін з некалькіх магчымых варыянтаў, а таксама майстэрства вы-

конваць адэкватныя замены.

У двухмоўных слоўніках звычайна падаюцца моўныя адзінкі

толькі ў тых значэннях, якія з’яўляюцца фактамі мовы. Двухмоў-

ныя слоўнікі звычайна ўстанаўліваюць адпаведнасць паміж сло-

вамі дзвюх моў толькі на ўзроўні мовы, а не маўлення, без уліку

канкрэтнага кантэксту або толькі арыентуючыся на тыповыя кан-

тэксты.

Параўнальны аналіз арыгінальных і перакладных тэкстаў дае

магчымасць падзяліць усе прыёмы перакладу на два віды: падста-

ноўкі і трансфармацыі.

Прыёмы перакладу, якія заснаваны на максімальна магчымым

сэнсава-структурным паралелізме мовы арыгінала і мовы перакла-

ду, называюць падстаноўкамі.

Прыёмы перакладу, якія выкарыстоўваюць адыход ад магчы-

мага сэнсава-структурнага паралелізму тэксту арыгінала і перакла-

ду, называюць трансфармацыямі.

Традыцыйна трансфармацыі дзеляцца на граматычныя, лексіч-

ныя і лексіка-граматычныя.

Пры граматычных трансфармацыях пераўтвараецца фар-

мальная структура выказвання і застаецца нязменным набор слоў,

які складае яго сэнс. Асноўнай прычынай такога тыпу трансфарма-

цый з’яўляецца неаднолькавасць структур зыходнай мовы і мовы

перакладу, што праяўляецца ў адсутнасці пэўных форм і канструк-

цый у адной з моў (ці ў мове арыгінала, ці ў мове перакладу). З

граматычных трансфармацый вылучаюцца:

· марфалагічныя – замены часцін мовы або іх форм і інш.

· сінтаксічныя – замены членаў сказа, цэлых сінтаксічных

канструкцый.

Лексічныя трансфармацыі – гэта прыёмы лагічнага мыслен-

ня, пры дапамозе якіх мы раскрываем значэнне іншамоўнага слова

ў кантэксце і знаходзім яму пэўны адпаведнік, які не супадае са

слоўнікам. У семантычных адносінах сутнасць трансфармацый

заключаецца ў замене перакладаемай адзінкі словам або словазлу-

чэннем іншай унутранай формы, якая актуалізуе той элемент інша-

моўнага слова, які рэалізуецца ў даным кантэксце.

У лексіцы навуковай і тэхнічнай літаратуры выкарыстоўваец-

ца вялікая колькасць спецыяльных тэрмінаў. Таму пры перакладзе

такіх тэкстаў словы адбіраюцца з асаблівай стараннасцю для максі-

мальна дакладнай перадачы думкі. Вялікую ўдзельную вагу маюць

службовыя словы і словы, якія забяспечваюць лагічныя сувязі паміж

асобнымі элементамі выказвання.

Сярод разнавіднасцей лексічных трансфармацый выдзяляюць

наступныя:

· канкрэтызацыя – замена слова або словазлучэння зыход-

най мовы з больш шырокім значэннем словам або словазлучэннем

мовы перакладу з больш вузкім значэннем.

· генералізацыя – замена адзінкі зыходнай мовы, што мае

больш вузкае значэнне, адзінкай мовы перакладу з больш шырокім

значэннем.

· антанімічны пераклад – трансфармацыя сцвярджальнай

адзінкі ў адмоўную і наадварот.

· кампенсацыя – ужываецца ў тых выпадках, калі пэўныя эле-

менты тэксту арыгінала па той або іншай прычыне не маюць экві-

валентаў у мове перакладу і не могуць быць перакладзены яго срод-

камі, перакладчык узнаўляе тую ж інфармацыю якімі-небудзь

іншымі сродкамі, прычым неабавязкова ў тым жа месцы тэксту, што

ў арыгінале.

Лексіка-граматычныя трансфармацыі ахопліваюць пэўнымі

зменамі як граматычную будову моўнай адзінкі, так і яе семантыч-

ную напоўненасць.

Перакладчык, які працуе не механічна, зацікаўлены ў пэўным

выбары моўных сродкаў. Пераклад – гэта не простае ўзнаўленне

ўсёй сукупнасці элементаў арыгінала, а складаны і свядомы пошук

разнастайных магчымасцей іх перадачы. Майстэрства перакладу

прадугледжвае і ўменне выкарыстаць пэўны тып лексічных або

граматычных трансфармацый, ад гэтага ўмення будзе залежаць

паўнацэннасць тэксту перакладу.

Такім чынам, перш чым рабіць пераклад на беларускую мову,

неабходна прачытаць тэкст цалкам на рускай мове. Трэба добра

ведаць змест, сюжэт, структуру тэксту. Толькі ў такім выпадку ат-

рымаецца асэнсаваны пераклад з рускай мовы на беларускую.

 

19 вопрос. Афіцыйны-справавы стыль: асноўныя рысы, моўныя сродкі

Афіцыйна-справавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі.

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае канцылярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, і рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, статуты, распараджэнні, пагадненні, пратаколы, акты і іншыя дакументы).

Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая.

Дакументы афіцыйна-справавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме.

Для афіцыйна-справавога стылю характэрны строгасць у адборы слоý і выразаý (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб.

Выкарыстанне афіцыйна-справавога стылю мае на мэце два асноўных прызначэнні – інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. у адпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні да іх выканання тымі, каму яны скіраваны (загады, распараджэнні, пастановы, указы і інш.).

Для афіцыйна-справавога стылю таксама характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, мець права, давесці да ведама, і інш.

Афіцыйна-справавым стылем мовы павінны добра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў.

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.