Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Выпішыце неалагізмы, дайце іх тлумачэнне



Стаханавец, эўкаліпт, біёніка, касмадром, рызаграфія, камп’ютар, галаграфія, асаднік, ваўчар, губерня, аўтабан, менталітэт, спадарожнік, мануфактура, акванаўт, аэраджып, маніторынг, маркетынг, дысплей, імідж, гала-канцэрт, іспыты, дызайн.

3. Прачытайце верш. Выпішыце ўстарэлыя словы, вызначце іх тып і функцыю ў тэксце. Якую функцыю выконваюць устарэлыя словы ў вершы.

Слова

Разбіваецца слова

аб прастору,

як птушка:

пранік, церніца, прасніца,

матавіла, барташка,

апалушкі, пярэтычкі,

дылі, білы, сявенькі…

Колькі слоў паўмірала –

Бабулек сівенькіх.

 

Данута Бічэль

ЛЕКСІКАГРАФІЯ

Лексікаграфія — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Дзякуючы ўсебаковаму даследаванню слова як моўнай адзінкі магчыма складанне слоўнікаў. У слоўніках не толькі фіксуецца, сістэматызуецца і апісваецца лексіка беларускай мовы, але і замацоўваюцца літаратурныя нормы, што спрыяе павышэнню пісьменнасці і культуры маўлення.

Слоўнік - гэта кніга, у якой фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слоў даюцца тыя ці іншыя тлумачэнні або пераклад на іншую мову. Слова, якое тлумачыцца ў слоўніку, называецца рэестравым словам. Рэестравае слова разам з усімі звесткамі пра яго складае слоўнікавы артыкул. Будова слоўнікавага артыкула вызначаецца тыпам слоўніка. Рэестравае слова падаецца ў слоўніках у пачатковай форме. Размяшчаюцца рэестравыя словы ў слоўніках у алфавітным або ў алфавітна-гнездавым парадку. Граматычная і стылістычная характарыстыкі слова даюцца шляхам выкарыстання розных памет. Да граматычных адносяцца паметы роду, назвы часцін мовы, паметы трывання, а таксама некаторыя іншыя паметы граматычнага характару. У стылістычную характарыстыку слова ўваходзяць паметы, якія паказваюць на абмежаванае выкарыстанне слоў: разм. (размоўнае), абл. (абласное), кніж. (кніжнае); на сферу выкарыстання. Тлумачэнне значэння слова ўдакладняецца ілюстрацыямі, якімі з'яўляюцца цытаты, узятыя з літаратурных крыніц. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу могуць выкарыстоўвацца таксама цытаты са старажытных помнікаў, дыялектныя запісы, прыказкі і інш. Ілюстрацыйны матэрыял залежыць ад тыпу слоўніка. У слоўніках размяжоўваюцца мнагазначныя словы і словы-амонімы. Значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле, кожнае значэнне пазначаецца арабскай лічбай і падаецца з чырвонага радка (акрамя першага). Словы-амонімы пазначаюцца надрадковай лічбай, якая ставіцца пасля слова, і падаюцца ў асобных слоўнікавых артыкулах.

У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікіпадаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Загаловак слоўнікавага артыкула ў такіх даведніках — гэта назоўнік ці словазлучэнне з назоўнікам. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя (універсальныя) і галіновыя.Да ўніверсальных належыць “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”, у якой расказваецца пра чалавецтва і сусвет, пра мінулае і сучаснае Беларусі, апісваюцца яе гарады і вёскі, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. Да галіновых энцыклапедычных слоўнікаў адносяцца “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі”. Энцыклапедычнымі даведнікамі з'яўляюцца і біяграфічныя слоўнікі, або персанальныя энцыклапедыі. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вымаўленне, утварэнне, даюць яго граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і інш. Двухмоўныя і шматмоўныя — гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў або наадварот — да беларускіх слоў падбіраюцца адпаведнікі з іншых моў. Перакладныя слоўнікі дапамагаюць пры перакладзе тэкстаў з адной мовы на другую. У тлумачальных слоўніках раскрываецца значэнне слова, даецца яго граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстроўваецца мнагазначнасць, аманімія, падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам. Будова слоўнікавага артыкула наступная: загаловачнае слова з абазначэннем націску, далей ідзе граматычная і стылістычная памета, раскрыццё сэнсу слова, пасля, пры неабходнасці,— кароткія словазлучэнні ці сказы. У канцы слоўнікавага артыкула, пасля знака <>,змяшчаюцца фразеалагізмы і тэрміналагічныя словазлучэнні. Арфаграфічныя слоўнікі вызначаюць правільнае напісанне слоў, садзейнічаюць замацаванню ў пісьмовай практыцы асноўных нормаў беларускага правапісу, павышэнню культуры мовы. Арфаэпічныя слоўнікі адлюстроўваюць літаратурнае вымаўленне слоў і іх формаў.

Заданні

1. Прачытайце. Раскажыце пра змест і будову слоўнікавых артыкулаў у тлумачальным слоўніку беларускай мовы.

НЕРВ,,мн. -ы, -аў, м. 1. Адзін з найтанчэйшых адросткаў-валокнаў, якія ўтвараюць разгалінаваную сістэму, што звязвае мозг з іншымі органамі і тканкамі цела. Зрокавы нерв.

2. мн. Уся такая сістэма, якая вызначае дзейнасць арганізма, стан і паводзіны чалавека. Нервы не вытрымалі.

3. перан. Цэнтр якой-небудзь дзейнасці, асноўная дзейная сіла чаго-небудзь. Нёман быў нервам сяла.◊ Выматаць усе нервы(разм) – змучыць, давесці да знямогі. Іграць на нервах(разм) – гнявіць, нерваваць каго-небудзь чым-небудзь. Трапаць нервы(разм) – хвалявацца, моцна нерваваць каго-небудзь // прым. нервовы, -ая, -ае. Навуковы цэнтр. Нервовыя хваробы. Нервовая сістэма.

2. З дапамогай “Русско-белорусского фразеологического словаря” А. І. Кісялёва вызначце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх фразеалагізмаў

Семи пядей во лбу; в два (три) счета; в ежовых рукавицах; из-под полы; набивать оскомину; отрезанный ломоть; ума не приложу; к шапочному разбору, видно птицу по полету, у черта на куличках.

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.