Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Прачытайце тэксты. Раскрыйце дужкі, ужываючы выказнік у адпаведнай форме



Раслінны свет багаты і разнастайны. У цяперашні час (налічвацца) каля 500 тысяч відаў раслін, якія распаўсюджаны на ўсіх кантынентах зямнога шара. Нават суровыя Артактыка і Антарктыда не (пазбавіцца) раслін. Сярод іх ёсць і гіганты вышынёй 120-150 м (секвоя, эўкаліпт, баабаб, якія (мець) мікраскапічныя размеры (многія водарасці). Расліны разнастайны і па знешняму выгляду (“Агульная біялогія”).

Плод – гэта орган кветкавай расліны. Ён (складацца) з каляплодніка і насення. У прыродзе (існаваць) вялікая разнастайнасць пладоў. Іх (адрозніваць) па будове і развіццю каляплодніка, колькасці насення, асаблівасцях раскрывання, наяўнасці прыстасаванняў для распаўсюджвання і іншых прыметах. Плады (мець) вялікае біялагічнае і гаспадарчае значэнне: для раслін – як орган распаўсюджвання насення, для чалавека і жывёл – як крыніца пажыўных, лекавых раслін (“Агульная біялогія”).

З ўсёй Сонечнай сістэмы Зямля – адзіная населеная планета. Чалавецтва (жыць) на Зямлі ўсяго каля мільёна гадоў, аднак ужо (магчы) прыдумаць сродкі ўласнага знішчэння. Нам выпала шчасце жыць, мысліць і вызначаць нашу будучыню. Якой яна будзе на Зямлі пасля нас? Каб захаваць і ўмацаваць жыццё, якое ўпрыгожвае нашу планету, мы павінны змагацца супраць варварства і бескультур'я, супраць пагрозы ядзернай вайны (“Глабальныя праблемы”).

7. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ

На працягу гістарычнага развіцця кожная нацыянальная мова ўзбагачаецца сінанімічнымі рэсурсамі. Для таго каб з усяго багацця сінонімаў выкарыстаць тыя, якія будуць найбольш адпавядаць камунікатыўнай сітуацыі і мэце выказвання, трэба ўсвядомлена і мэтанакіравана адбіраць моўныя сродкі. Такі адбор, спалучэнне і арганізацыя моўных сродкаў у залежнасці ад задач камунікацыі фарміруюць стыль. Такім чынам, функцыянальны стыль – гэта гістарычна абумоўленая і ўсвядомленая грамадствам разнавіднасць літаратурнай мовы, якая функцыянуе ў розных умовах маўленчай практыкі.

На фарміраванне функцыянальных стыляў уплываюць такія знешнія экстралінгвістычныя (пазамоўныя) фактары, як форма зносін (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная), сацыяльная сфера зносін (бытавая, вытворчая, афіцыйна-дзелавая і інш.), змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання), мэта зносін (просьба, загад, паведамленне), умовы зносін (характар узаемаадносін паміж удзельнікамі камунікатыўнага акта).

Звычайна вылучаюць афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, гутарковы (размоўны) стылі, стыль мастацкай літаратуры (мастацкі стыль).

У залежнасці ад разнастайных дадатковых фактараў, спецыфічных для кожнага стылю, вылучаюцца пэўныя падстылі. Так, у афіцыйным маўленні гэта заканадаўчы, канцылярскі падстылі; у навуковым – уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны; у публіцыстычным – газетна-публіцыстычны, прамоўніцкі, радыё- і тэлежурналісцкі падстылі; у гутарковым – размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны; у стылі мастацкай літаратуры – празаічны, паэтычны і драматургічны падстылі.

Кожны падстыль выяўляецца ў акрэсленых тыпах тэкстаў, якія прынята называць жанрам. Напрыклад, у газетна-публіцыстычным падстылі вылучаюць наступныя жанры: хроніку, рэпартаж, інтэрв’ю, нарыс, фельетон, артыкул; ва ўласна навуковым – манаграфію, рэферат, даклад, тэзісы і г. д.; у навукова-вучэбным–падручнік, вучэбны дапаможнік, дыпломную ці курсавую працу і г. д.; у канцылярскім падстылі – заяву, аб’яву, акт, даверанасць, распіску, характарыстыку і інш.

 

Навуковы стыль

 

Сфера выкарыстання: разнастайныя галіны навукі (дакладныя, прыродазнаўчыя, гуманітарныя і інш.), галіна тэхнікі і вытворчасці.

Падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны.

Жанры: навуковыя працы, даклады, лекцыі, падручнікі, дапа­можнікі, дысертацыі, рэфераты, анатацыі, рэзюмэ, рэцэнзіі і інш.

Асаблівасці: сэнсавая дакладнасць (адназначнасць выражэння думкі), інфармацыйная насычанасць, аб’ектыўнасць выкладу, бязвобразнасць, лагічнасць, доказнасць, яснасць, паслядоўнасць выкладу інфармацыі, абмежаванасць эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.

Моўныя сродкі:

на лексічным узроўні – шырокае ўжыванне абстрактнай лексікі; адцягненасць і абагуленасць лексікі; абмежаванасць слоў, якія выражаюць адзінкавыя паняцці; выкарыстанне нейтральных слоў і выразаў з прамым (намінатыўным) значэннем і спе­цыяльных тэрмінаў, міжгаліновай лексікі; агульнанавуковы і інтэрнацыянальны характар лексікі; вы­карыстанне фразеалогіі тэрміналагічнага характару; абмежаванасць тэрмінаў-сінонімаў і шырокае выкарыстанне антаніміі; наяўнасць моўных клішэ, адсутнасць устойлівых спалучэнняў з эмацыянальна-экспрэсіўнай і размоўнай афарбоўкай, адсутнасць слоў абмежаванага ўжывання (архаізмаў, жарганізмаў, дыялектызмаў);

на марфалагічным узроўні – перавага іменных часцін мовы (шырокае ўжыванне адцягненых назоўнікаў для абазначэння абстрактных паняццяў), формаў адзіночнага ліку назоўнікаў у значэнні множнага, адцягненых і рэчыўных назоўнікаў у форме множнага ліку; перавага роднага склону назоўнікаў у суб­стантыўных спалучэннях; выкарыстанне аналітычных формаў ступеняў параўнання прыметнікаў у састаўных тэрмінах; ужыванне ў ролі прыназоўнікаў і злучнікаў поўназнамянальных слоў; ужыванне пераважнай большасці дзеясловаў у формах цяперашняга часу, незакончанага трывання; распаўсюджанасць формаў 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку, формы 1-й асобы множнага ліку (разам з займеннікам мы), безасабовых формаў і інфінітываў; неўжывальнасць формы 1-й асобы адзіночнага ліку дзеясловаў і займенніка я, а таксама формы 2-й асобы адзіночнага
і множнага ліку; выкарыстанне дзеясловаў шырокай абстрактнай семантыкі, дзеясловаў-звязак; адсутнасць эмацыянальных і суб’ектыўна-мадальных часціц і выклічнікаў;

на сінтаксічным узроўні – шырокае ўжыванне пасіўных канструкцый; перавага кампактных сінтаксічных канструкцый (простыя развітыя і складаназалежныя сказы); ужыванне сінтаксічных сінонімаў; абмежаванасць намінатыўных сказаў (ужыванне пераважна ў загалоўках і фармулёўках пунктаў плана); частае ўжыванне двухсастаўных сказаў з састаўным іменным выказнікам (у цяперашнім часе характэрна наяўнасць звязкі ёсць), складаных сказаў (складаназлучаных і складаназалежных); распаўсюджанасць такога віду сувязі сказаў, як паўтор назоўнікаў, часта ў спалучэнні з указальнымі займеннікамі; выкарыстанне прыслоўяў, іншых часцін мовы і спалучэнняў слоў; наяўнасць пабочных слоў і словазлучэнняў, дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў, устаўных канструкцый, удакладняльных членаў сказа; характэрная для навуковага тэксту пабудова з трох частак (уступ, галоўная частка, заключэнне).

Заданні

 

1. Прачытайце тэкст, вызначце стыль тэксту і тып маўлення. Абгрунтуйце адказ.

Пад маніторынгам (ад лац. Monitor – які напамінае, папярэджвае) разумеюць комплексную сістэму назіранняў, ацэнкі і прагнозу змяненняў стану навакольнага асяроддзя пад уплывам антрапагенных уздзеянняў.

Адной з важнейшых задач маніторынгу з’яўляецца своечасовая ацэнка вынікаў антрапагенных уздзеянняў на жывыя арганізмы, экасістэмы і здароўя чалавека, а таксама эфектыўнасці прыроднаахоных мерапрыемстваў. Акрамя таго, маніторынг – гэта не толькі бесперапыннае назіранне і ацэнка фактаў, але і эксперыментальнае мадэліраванне, прагноз і рэкамендацыі па кіраванні станам навакольнага прыроднага асяроддзя.

Маніторынг можа быць лакальным (біяэкалагічным, санітарна-гігіенічным), рэгіянальным (геасістэмным, прыродна-гаспадарчым) і глабальным (біясферным).

Маніторынг, што праводзіцца на лакальным узроўні, уключае назіранні са змяненнямі ў розных сферах утрымання забруджвальных рэчываў, якія валодаюць канцэрагеннымі, мутагеннымі і іншымі неспрыяльнымі ўласцівасцямі. Да найбольш небяспечных для прыродных экасістэм і чалавека адносяцца наступныя забруджвальныя рэчывы: радыенукліды, цяжкія металы, пестыцыды, аксіды вугляроду, азоту, дыаксід серы і інш.

Біяэкалагічны маніторынг дапускае таксама назіранні за ростам прыроджаных дэфектаў у папуляцыях чалавека і выяўленне дынамікі генетычных вынікаў забруджвання біясферы ў першую чаргу мутагенамі.

На рэгіянальным узроўні назіранні вядуць за станам экасістэм буйных прыродна-тэрытарыяльных комплексаў, дзе аналізуюць характар і колькасныя паказчыкі антрапагенных уздзеянняў на навакольнае прыроднае асяроддзе.

Задача глабальнага маніторынгу – забяспечыць назіранне, кантроль і прагноз магчымых змяненняў у біясферы ў цэлым.

Такім чынам, маніторынг дае магчымасць не толькі меркаваць пра стан асяроддзя ў дадзены адрэзак часу, але і выяўляць яго змяненні, прадбачыць і прагназаваць іх напрамак, высвятляць прычыны і своечасова прадухіляць узнікненне крытычных сітуацый у прыродзе («Агульная біялогія»).

2. Вызначце стыль, падстыль, жанр тэксту. Зрабіце яго пераклад на беларускую мову, выкарыстоўваючы адпаведныя моўныя сродкі дадзенага стылю. Адзначце ў тэксце лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя адзнакі дадзенага стылю.

Воздействие вредных химических элементов

 

… Существуют необходимые для жизни элементы – это кальций и магний. Есть вещества, полезные в малых дозах, но вредные в больших. К ним относится медь. И, наконец, целый ряд элементов не имеет никакой ценности для организма и является ядовитым в любых количествах. К последней группе относятся свинец, кадмий, ртуть и алюминий.

Эти металлы могут серьезно нарушать состояние здоровья человека. И хотя многие медицинские исследования говорят о вреде этих элементов, практикующие врачи редко учитывают их влияние при постановке диагноза заболевания

В большинстве рассуждений о здоровом образе жизни и рациональном питании редко слышна мысль о количественной оценке токсичных металлов в организме и их влиянии на нарушение функций внутренних органов. Не имеет значения, какие аминокислоты улучшают функции мозга и какие вещества способствуют росту мышечной массы или похудению. Наш организм работает на пониженных оборотах до тех пор, пока ослаблена иммунная система. Наши почки и печень должны оперативно справляться с обезвреживанием и выводом из организма ядовитых веществ. Радиоактивное воздействие окружающей среды требует постоянного очищения организма (Г. Н. Дерябина «Радиация и человек»).

 

Алюминий

Несмотря на то, что алюминий является легким металлом, его в последнее время считают токсичным. В течение многих лет никто не подозревал, что он может поглощаться в организме, и поэтому его все еще используют при изготовлении кухонной посуды. Алюминий используют также при изготовлении множества медицинских приспособлений, а также добавляют в виде алюмосульфата натрия во многих технологических процессах при спекании порошков. Иногда его находят в питьевой воде.

Устранение источников алюминия, таких, как кухонная посуда, алюминиевая фольга, антиокислитель, чрезвычайно важно ввиду того, что в пище уже, как правило, присутствует некоторое количество алюминия из природных источников (почвы). Подобно другим примесям, концентрация алюминия возрастает при движении по пищевой цепочке. У пациентов с болезнью Альцгеймера (старческое слабоумие) количество алюминия в нервных клетках мозга в четыре раза превышало норму. Большие дозы алюминия могут способствовать появлению этого заболевания. Кроме того, алюминий может стать причиной появления повышенной возбудимости и нарушения психомоторных реакций у детей, анемии, головной боли, заболеваний почек и печени, слабоумия у пожилых пациентов и неврологических изменений, связанных с болезнью Паркинсона (Г. Н. Дерябина «Радиация и человек»).

 

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.