Помощничек
Главная | Обратная связь


Археология
Архитектура
Астрономия
Аудит
Биология
Ботаника
Бухгалтерский учёт
Войное дело
Генетика
География
Геология
Дизайн
Искусство
История
Кино
Кулинария
Культура
Литература
Математика
Медицина
Металлургия
Мифология
Музыка
Психология
Религия
Спорт
Строительство
Техника
Транспорт
Туризм
Усадьба
Физика
Фотография
Химия
Экология
Электричество
Электроника
Энергетика

Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Лічэбнікі запішыце словамі



При изучении влияния табака на здоровье людей установлено, что если 25-летний человек не курит, то он в среднем может прожить еще 48, 6 лет. Если же он выкуривает от 1 до 9 сигарет в день, этот срок сокращается до 44 лет. Ну а если он выкуривает от 10 до 19 сигарет в день, то сокращает свою жизнь на 5, 5 лет, а курящий от 20 до 39 сигарет еще больше – на 6, 2 года. По данным ученых из Германии, курящие в возрасте от 40 до 49 лет умирают в 3 раза чаще, чем некурящие.

Доктор медицинских наук Л. В. Островский приводит такие данные: длительно курящие в 13 раз чаще заболевают стенокардией, в 12 раз – инфарктом миокарда и в 10 раз – язвой желудка. Каждый седьмой длительно курящий человек страдает облитерирующим эндартериитом – тяжелым заболеванием кровеносных сосудов ног.

Риск умереть от болезней сосудов сердца у курящих в 2-3 раза больше, чем у некурящих. Особенно курение опасно тем, что вызывает рак легких. Установлено, что люди, выкуривающие по 10-12 сигарет в день, заболевают раком легких в 15 раз чаще некурящих, а выкуривающие по 2 пачки сигарет – в 30 раз (Н. Коростелев).

4. Адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнікі і прыметнікі ўжываюцца правільна:

Сорак тры высокія дрэвы, два драўляных дома, трыццаць пяць устаноў, чатыры старыя кусты, абодва абрывістыя берагі, пяцьдзесят тры раённыя кварталы, абодва старэйшыя браты, сто два ссечаных дрэвы, рчатыры маладых артыста, восемдзесят пяць тоўстых бярвёнаў, чатыры электрычных засцерагальнікі, тры металічныя каркаса, абодва знакамітыя землякі, сем хуткіх цягнікоў, дзевяноста два новыя дамы.

5. Спішыце, замяняючы лічэбнікі словамі. Вызначце лік, род, склон парадкавых лічэбнікаў.

Гісторыкі сведчаць: пра гэты кут зямлі нашай ведалі ў старажытныя часы. Яшчэ Герадот пісаў аб Нурскай зямлі і неўрах, якія сяліліся па рэках Нараву, Лясной, Нараўцы. Тады пушча займала значна большую тэрыторыю, багатым быў яе жывёльны свет.

Потым пайшло знішчэнне звера. Апошняя турыца загінула ў 1627 годзе. Еўрапейскі высакародны алень поўнасцю знішчаны ў пушчы ў другой палове XVIII стагоддзя. На пачатку XIX стагоддзя ў пушчы зніклі бабры. У 1878 годзе забіты апошнія тры мядзведзі. Астатні зубр, які жыў жыў на волі, быў забіты ў Белавежы браканьерам у 1919 годзе.

Знішчалі звера хто хацеў, калі хацеў і колькі хацеў. За два дні ў кастрычніку 1860 года цар Аляксандр II і яго світа забілі 28 зуброў, 23 вепры, 36 казуль і шмат іншых звяроў. Цар Мікалаў II у час палявання з 18 па зо жніўня 1900 года таксама вызначыўся: адных толькі зуброў было забіта 40 (Я. Пархута).

6. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары ў адпаведнасці з новымі правіламі арфаграфіі.

С…мнаццаць, с..мнаццаты, дз..вяты, дз…вятка, дзес…ць, пяцьдз…сят, пяцідз…сяці, пяцідз…сяты, тыс..ча, міл…ярд, восемдз..сят, васьмюдз..сяццю, с..мёра, с…мярых, дз..сяцера, дзев…ць, дз…сяты, дз…сятка, вас..мнаццаць, шэсцьдз..сят, сямідз..сяці, п…цёра, п..цярых, дз..вяцера, дз..вец…рых, ст..мільённы.

7. Пастаўце лічэбнікі ў патрэбнай склонавай форме і запішыце іх словамі. Выпішыце тэрміны, растлумачце іх значэнне.

1.Змяншэнне росту пры старэнні звязана перш за ўсё з прыплюшчваннем міжпазванковых дыскаў і павелічэннем сутуласці. Пасля 60 гадоў рост змяншаецца ў сярэднім на 0, 5 - 1 см за пяцігоддзе. 2. Колькасць мышачнай тканкі пасля 50-ці пачынае актыўна зніжацца. Зніжэнне мышачнага тонусу пачынаецца ў абодвух палоў пасля 35-ці да 70-80 гадоў сілавыя паказчыкі змяншаюцца прыкладва ўдвая. 3. Узроставыя змяненні скуры пачынаюцца каля 40 гадоў. Да 60 гадоў прыкметна станчаюцца закрытыя слаі скуры. 4. Пачынаючы ўжо з 30 гадоў, змяншаецца колькасць валасоў, яны сівеюць, паколькі клеткі валасяных цыбулін страчваюць здольнасць утвараць пігмент. 5. Для старэючага чалавека тыповы астэахандроз пазваночніка, або дэструктыўныя змяненні храстковай тканкі міжпазванковых дыскаў, што ў старэйшых узростах сустракаецца ў 85-98 працэнтах выпадкаў. 6. Спандылёз – утварэнне косных разрастанняў на пазванках – сустракаецца літаральна пасля 45 гадоў. 7. У людзей пасля 60 гадоў звычайна пакутуюць нагрузачныя суставы – тазасцегнавыя, каленныя, галёнкаступнёвыя. 8. Старэнне органа слыху пачынаецца звычайна пасля 40-50 гадоў і праяўляецца тугавухасцю, якая прагрэсуе з цягам часу. 9. Даследаванні функцыі нырак паказваюць, што ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў адбываецца іх адваротнае развіццё – фізіялагічная інвалюцыя.

Займеннік

1. Асаблівасцю асабовых займеннікаў я, мы, ты, вы з'яўляецца тое, што яны ва ўскосных склонах маюць суплетыўныя асновы, г.зн. іншыя ў параўнанні з асновамі назоўнага склону: мяне, цябе, нас, вас; мне, табе, нам, вам; (пры) мне, табе, нас, вас.

2. Зваротны займеннік сябе скланяецца як займеннік ты, але не мае формы назоўнага склону ў Р. і В. склонах пішам займеннік сябе, у Д., М. – сабе, Т. – сабой (ою).

3. Пры скланенні займеннікаў сам (сама, само)націск падае на канчатак, самы – на аснову: самога, самому; самага, самаму.

4. Праз злучок пішцца займеннікі з часткамі абы- і небудзь-: абы-як, куды-небудзь.

5. У Н. склоне множнага ліку займеннікі мой (мая, мае), твой (твая, твае), свой (свая, свае)маюць канчатак е:мае доследы, твае справы, свае адкрыцці.

6. Займеннікі свой, наш, ваш у родным склоне адзіночнага ліку жаночага роду побач з формай сваёй, нашай, вашай маюць і менш пашыраную – свае, нашае, вашае.

7. Для абазначэння прыналежнасці прадмета 3-й асобе ўжываюцца займеннікі яго, яе. іх.Формы ягоны, ягоная, іхні,якія часам сустракаюцца ў гутарковым маўленні і мастацкіх творах, не адпавядаюць марфалагічным нормам беларускай літаратурнай мовы.

8. Пры скланенні адмоўных займеннікаў ніхто, нішто націск падае на першы галосны канчатка: нікога, нічога. У займенніку ніякі (ніякая, ніякае, ніякія) ва ўсіх склонавых формах націск захоўваецца на аснове: ніякага, ніякаму.

9. У няпэўных займенніках нехта, нешта, нечы, нейкі ва ўсіх склонах націск падае на прыстаўку -не: некага, некаму; займеннік некаторы захоўвае націск на апошнім складзе асновы: некаторага, некатораму, некаторым.

10. Большасць займеннікаў дапасуецца да назоўнікаў і скланяецца на ўзор прыметнікаў.

Заданні

1. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Вызначце склон зваротнага займенніка сябе.

«У природы нет плохой погоды. Каждая погода – благодать»… Той, хто метэаралагічныя выкрунтасы зведаў на с…бе, з крылатай фразай з папулярнага кінафільма наўрад ці пагодзіцца. Нічога с…бе «благодать» калі з першым жа паніжэннем ртутнага слупка пачынаеш літаральна развальвацца на часткі. Не адчуць на с…бе збою біярытмаў практычна немагчыма.

Засцерагчы с..бе ад “шкоднага” надвор’я, на жаль, немагчыма. Але вось аблегчыць с..бе жыццё ў складаны для вас перыяд па сілах кожнаму. Для таго, каб падтрымаць с…бе ў няўстойлівы сезон, замест звычайнай піце травяную гарбату праз 15-20 хвілін пасля яды. А на вячэру прыгатуйце с..бе дэсерт са шклянкі цёплага малака, яечнага жаўтка, цукруу і выпіце, пакуль не астыў ( газета “Звязда”).

2. Складзіце сказы з займеннікам сябе і прыназоўнікамі пад, перад, аб, ад, пры, у, за, каля, дзеля.

3. Запішыце словазлучэнні, паставіўшы займеннікі, запісаныя ў дужках, у патрэбным ліку і склоне.

Удзячны (ты), недалёка ад (мая) вёска, пагаварыць з (хто-небудзь), убачылі (усе) нас, рад сустрэчы з (яна), несці на (сябе), жартаваць (ён), ажаніцца (яна), прабачыць (я), не сустрэць (ніхто), зразумець (яны) словы, вітаць (ты), узяць (свой) дакументы, камандаваць (мы), знаходзіцца каля (самы) бераг.

4. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўную думку. Выпішыце займеннікі, вызначце іх разрад.

Ці думаем мы пра глабальныя праблемы сучаснасці, пра тое, як пасля нас будуць жыць нашчадкі? Магчыма, нам дастаткова і сённяшніх дробных клопатаў, якімі напоўнена жыццё?

І сапраўды, такія пытанні хвалююць нас нячаста. Імклівае XXI стагоддзе часу для філасофскіх разважанняў не пакідае. Пастаянна кудысьці спяшаемся, бяжым, мітусімся, захлынаемся ў бязмежным акіяне інфармыцыі. А між тым, душа чалавека даўно просіць спакою, дабрыні, пяшчоты, спачування…

“Экалогія душы” – так назвалі выставу сваіх работ беларускія мастакі, удзельнікі творчага аб’яднання “Арцель”. Іх палотны – своесаблівае запрашэнне да роздуму над сучасным жыццём. “У тэхнакратычны век нам не хапае духоўнасці” – вось галоўная думка, з якой аўтары звяртаюцца да гледачоў. Сёння многа гаворым пра стан навакольнага асяроддзя, экалагічныя праблемы горада, вёскі і вельмі мала – пра духоўны стан чалавека. Але ж ад таго, як мы сябе адчуваем у гэтым свеце, залежыць існаванне ўсяго жывога на зямлі. Экалогія душы – паняцце, якое паступова ўваходзіць у нашу рэчаіснасць, прыносіць разуменне, што душу і сапраўды трэба лячыць. “Як?” – адказ на гэта пытанне мастакі “Арцелі” прапануюць знайсці разам.

Вярнуць чалавеку гармонію з сабой, з навакольным светам – вось, пэўна, той шлях, па якім наканавана ісці. Кожны мастак імкнуўся данесці сваё разуменне гармоніі. Для некага яе ўвасабленне – чыстыя, безабаронныя дзеці, хтосьці бачыць дасканаласць у сціплых пейзажах, някідкіх колерах прыроды, камусьці мрояцца казачныя сюжэты. У любым выпадку, карціны і сапраўды настройваюць на філасофскі лад, прымушаюць сцішваць думкі, пакідаць на час дробязныя, мітуслівыя клопаты.

Без любові, спачування, чалавечнасці не выжыць ні нам, ні прыродзе. Гэта не заклік, з якім звяртаюцца творцы да сучаснікаў. Гэта напамін пра каштоўнасці, вартасць якіх не падуладная часу. Вылечыць свае душы можам толькі мы самі. Калі сярод будзённых праблем будзем знаходзіць час, каб проста слухаць адзін аднаго і шчыра захапляцца прыгажосцю навакольнага свету (І. Драбышэўская “С природой”).

Дзеяслоў

Лік Асоба I спражэнне II спражэнне
канчаткі прыклады канчаткі прыклады
Адзіночны 1-я -у(-ю) берагу, будую, ствараю -у(-ю) гавару, сплю, адрозню
2-я -еш(-эш, -аш) беражэш, будуеш, ствараеш -іш(-ыш) гаворыш, спіш, адрозніш
3-я -е(-э, -а) беражэ, будуе, стварае -іць(-ыць) гаворыць, сніць, адрозніць
Множны 1-я -ём(-ем, -ом, -ам) беражом, будуем, ствараем -ім(-ым) гаворым, спім, адрознім
2-я -еце(-яце, -аце) беражаце, будуеце, ствараеце -іце(-ыце) гаворыце, сніце, адрозніце
3-я -уць(-юць) берагуць, будуюць, ствараюць -аць(-яць) гавораць, спяць, адрозняць

ЗВЯРНІ ЎВАГУ:

· Часта дапускаюцца памылкі пры ўжыванні дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку. Трэба памятаць, што націск ў дзеясловах 2-й асобы множнага ліку падае на аснову, або на апошні склад канчатка: знойдзеце, несяце.Праверыць сябе можна па форме 2-й асобы адзіночнага ліку: ты рыхтуеш – вы рыхтуеце; ты тчэш – вы тчаце.

· Да дзеясловаў II спражэння варта адносіць дзеясловы на -іць, -ыць, дзе -ы-, -і- суфікс: насіць, смажыць; дзеясловы на -эць (-ець), калі э (е)не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку (ненавідзець – ненавіджу, глядзець – гляджу); асобныя дзеясловы на -аць:гнаць, спаць, спаць, баяцца, залежацьі ўсе вытворныя ад іх.

· Да I спражэння належаць аднаскладовыя дзеясловы тыпу біць, ліць, віць, шыць; дзеясловы з націскнымі канчаткамі: маляваць – малюю, малюеш, малюеце.

Заданні

 




Поиск по сайту:

©2015-2020 studopedya.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.